тэкст. Тэкст як прадмет работы рэдактара. 1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту
Скачать 66.58 Kb.
|
Акт творчасці. Праца пісьменніка, як і ўсялякая іншая, працякае ў пэўных сацыяльных абставінах, цесна звязаных з творчымі інтарэсамі дадзенага пісьменніка, асаблівасцямі яго псіхікі, нарэшце, з матэрыяльнымі ўмовамі, у якіх яму прыходзіцца пісаць. У кожнага пісьменніка ёсць свае творчыя звычкі і навыкі. Адны пісьменнікі брольш паспяхова твораць удалечыні ад вялікіх гарадоў, другія, наадварот, натхняюцца мітуснёй гарадскога жыцця. Хаця творчасць і не патрабуе абавязкова благапрыемных умоў працы, яна ўсё ж такі больш паспяхова працякае там, дзе пісьменнік мае магчымасць адмежавацца ад дробных раздражняльнікаў, якія перашакаджаюць творчаму працэсу. Пры гэтым пісьменніку патрэбна поўная душэўная ўраўнаважанасць. Працэс пісання можа быць ці рэгулярным, калі пісьменнікі размяркоўваюць час напісання па днях, ці па натхненні, калі майстры слова не прытрымліваюцца пэўнага раскладу і ідуць следам за раптоўным парывам. Ні адзін з гэтых метадаў пісьменнікай працы не можа лічыцца больш правільным у дачыненні адзін да аднаго. Аднак, не адмаўляючы значэння сістэматычнай працы, тэарэтыкі псіхалогіі творчасці лічаць, што задача пісьменніка не зводзіцца да выканання запланаванай колькасці старонак у дзень і што нельга выключаць значэння плённага парыву. Як сказаў Гётэ пра верш “Марыендбадская элегія”, які ён сачыніў у дарозе “пад свежым уражаннем толькі што перажытага”: у ім “ёсць вядомая непасрэднасць, ён быццам бы адліты з аднаго кавалка, таму ўвесь разам вельмі выігрывае”. Самым цяжкім пры напісанні твора пісьменнікі лічаць пачатак, першы сказ, які задасць тон усяму твору. Пачаўшы пісаць, пісьменнік звычайна ўцягваецца ў працу. Па большасці пісьменнікі пішуць самі, але ёсць і такія, якія надыктоўваюць твор памочніку (з прычыны хваробы (Гепардзі, Г.Гейне) ці па звычцы (Г.Гейне, Стэндаль, М.Гогаль, Ф.Дастаеўскі), некаторыя пры гэтым маюць патрэбу хадзіць па пакоі (Ч.Дзікенс, Ібсен, М.Някрасаў, Ф.Дастаеўскі), дэкламаваць толькі што напісаны тэкст (А.Пушкін, Флабер), аздабляць малюнкамі палі чарнавіка (Ф.Дастаеўскі, А.Пушкін). Апрацоўка твора. Пасля таго як твор напісаны, аўтар звычайна пачынае апрацоўку. Толькі што створаная структура яшчэ далёкая ад дасканаласці: яе яшчэ трэба пачысціць, прамыць, вызваліць ад “смецця”. Усё гэта выконваецца ў працэсе апрацоўкі твора ва ўсіх яго планах – ідэйна-тэматычным, вобразным, сюжэтна-кампазіцыйным і, часцей за ўсё, моўным. Перш чым пачаць апрацоўку, пісьменнік павінен зрабіцца чытачом свайго твора з боку. Раней ён пісаў, не затрымліваючыся на дробязях; зараз праца над дробязямі пачынаецца. Для таго, каб гэта праца была паспяховай, пісьменнік павінен адкласці свой твор і быццам забыць пра яго. Калі гэта будзе зроблена, праца “здаецца чужой, з якой вы не звязаны нічым, і тады ўжо лёгка думаць пра факты ў цэлым і рабіць змены, дапаўненні і папраўкі” (А.Астроўскі). Перапрацоўка. Нават у тых выпадках, калі твор скончаны і знешняя апрацоўка завершана, ён нярэдка патрабуе істотнай перапрацоўкі. Разумеючы гэта, аўтар ці зусім не публікуе свой твор, ці, ужо апублікаваўшы яго, вяртаецца да працы на ім. Чым больш праходзіць часу з моманту завяршэння першапачатковага тэксту, тым больш яскрава разумее пісьменнік, што яго задума не знайшла сабе адэкватнага выражэння. З гадамі у пісьменніка расце патрабавальнасць да сябе, і гэта прымушае яго звярнуць увагу на недахопы твора. Такое імкненне да перапрацоўкі ўласціва не ўсім пісьменнікам. Так, не любілі перапрацоўваць свае творы Ж.Ж.Русо, Байран; разумелі значэнне стадыі перапрацоўкі твора У.Шэкспір, Л.Талстой. Рашэнне аб карэннай перапрацоўцы можа ўзнікнуць са зменай поглядаў пісьменніка на жыццё і праблемы, з жаданнем перанесці сэнсавыя акцэнты твора з адных персанажаў на другія – іншымі словамі, ідэалагічныя матывы перасякаюцца з чыста мастацкімі. Успрыняцце твора чытачамі і крытыкамі. Мастацкі твор як прадукт працы пісьменніка прызначаны для чытацкага ўспрыняцця. Якім яно будзе, залежыць ад таго, наколькі пісьменнік здолеў ракрыць свой талент, рэалізаваць сваю задуму. Пісьменнік можа толькі спадзявацца, што яго твор знойдзе водгук у сэрцы чытача, прымусіць задумацца, ставіць пытанні і адказваць на іх. Аднак нярэдка чытачы (як звычайныя аматары, так і крытыкі-прафесіяналы) здольны “ўбачыць” у творы нешта “сваё”, блізкае ім, правесці паралелі з праблемамі ў іншых творах іншых пісьменнікаў, “выйсці” да абагульненняў, на якія і “не замахваўся” сам пісьменнік. Такім чынам рэалізуецца звышзадача літаратурнага твора – раскрыць пласты сэнсаў, якія ляжаць па-за межамі канкрэтнага тэксту. Сатворчасць чытача і пісьменніка. Чытач, сам таго не ведаючы, з’яўляецца сааўтарам кнігі задоўга да таго, як яна да яго дойдзе. Ён жыве з аўтарам у гадзіны сумненняў, барацьбы і рашэнняў. Аўтар адчувае на сабе чытацкі погляд, чакае яго смеху ці слёз, гатовы саступіць, калі заўважыць на твары будучага чытача нецярплівасць, незадавальненне, гнеў, і гэтыя сімптомы натхняюць пісьменніка, пасля ён пачынае дражніць і хваляваць чытача. Нябачны чытач, хаця і бясплотны, валодае пасведчаннем асобы, дзе ўказаны яго веравызнанне, грамадзянства, нацыянальнасць, паходжанне, узрост, грамадзянскі статус, маёмасны цэнз, пол. Некаторыя пісьменнікі пішуць толькі для жанчын, іншыя – для моладзі, інтэлегенцыі, сялян. Яны жадаюць знаходзіцца ў суладдзі са сваімі пачуццямі, прыстасоўваць іх да паняццяў, а калі яны павінны ім супрацьстаяць, то будуць рабіць гэта, улічваючы меркаванні чытачоў, не адыходзячы ад сваіх думак, будуць пісаць так, каб не скажаць сваіх намераў і не выйсці за мяжу ўспрыняцця свайго чытача. |