Главная страница
Навигация по странице:

  • Знакі прыпынку пры цытатах

  • 6 Лагічныя асновы рэдагавання

  • Прыёмы праверкі лагічных сувязей тэксту

  • Прычыны ўзнікнення с энсавых (лагічных) памылак

  • Закон выключанага трэцяга

  • Закон дастатковага абгрунтавання

  • Правілы пабудовы аналітычных дэфініцый.

  • Спосабы ўключэння дэфініцый у тэкст

  • Рэдактарскі ана­ліз кампазіцыі і загалоўкаў. Руб­рыкацыя.

  • Тыповыя кампазіцыйныя памылкі

  • 8 Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу

  • Апісанне

  • Сінтаксічныя структуры

  • тэкст. Тэкст як прадмет работы рэдактара. 1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту


    Скачать 66.58 Kb.
    Название1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту
    Анкортэкст
    Дата07.12.2020
    Размер66.58 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаТэкст як прадмет работы рэдактара.docx
    ТипДокументы
    #157952
    страница2 из 4
    1   2   3   4

    Тэхніка праверкі цытат.

    1. Існуе наступнае правіла: кожная цытата павінна мець спасылку на

    крыніцу. Яго трэба лічыць бясспрэчным і тады, калі спасылка будзе змешчана

    пры выданні; і тады, калі бібліяграфічныя даведкі падавацца не будуць (напр., “Полымя”). Рэдактар у самым пачатку працы над рукапісам патрабуе

    ад аўтара, каб спасылкі былі ўсюды, што значна аблегчыць працэс праўкі.

    Спасылка на крыніцу ў СМІ. Часта на практыцы спасылка на крыніцу робіцца праблематычнай. Журналіст можа даць інфармацыю толькі пры ўмове нераскрыцця крыніцы (матэрыялы пра злачынствы, палітычныя афёры, грашовыя маніпуляцыі і пад.). Існуе небяспека дэзінфармавання чытача, слухача і гледача, бо інфарматары могуць кіравацца ўласнымі мэтамі і прадастаўляць скажоныя звесткі.

    Што рабіць рэдактару, калі даць спасылку і праверыць сапраўднасць

    інфармацыі немагчыма? Некаторыя заходнія выданні не публікуюць матэрыял, калі не атрымаюць пацвярджэнне з дзвюх аўтарытэтных крыніц.

    Найлепшы варыянт – назваць крыніцу інфармацыі або арганізацыю, якая прадставіла звесткі. Няварта спасылацца на “інфармаваныя крыніцы”, хаця

    гэта вельмі пашырана. Нярэдка так падаюцца звычайныя чуткі.

    Крыніца можа не пазначацца ў артыкуле, але журналіст называе яе рэдактару. Утойванне яе апраўдана толькі тады, калі наступствам артыкула,

    можа быць пагроза рэпарцёру, судовы іск (напрыклад, журналісцкія расследаванні, крытычныя выступленні супраць улад). Таму рэдактар надзвычай адказна ставіцца да гэтага пытання.

    2. Цытата павінна поўнасцю адпавядаць кантэксту крыніцы. Для цытавання неабходна браць такі ўрывак, які ўтрымлівае закончаную лагічную думку, выкладзеную ў сціслай форме. Рэдактар пастаянна памятае

    пра гэта, асабліва тады, калі цытуецца частка фразы ці асобныя словы.

    3. Цытуемы тэкст прыводзіцца ў той стылістычнай і граматычнай форме, у якой ён пададзены ў першакрыніцы. Нават нязначныя змены (напр.,

    склонавыя) не дапушчальныя.

    4. Калі цытуюць выданні, якія выйшлі па старой арфаграфіі, цытату даюць у новым напісанні, але дакладна захоўваюць моўныя і стылістычныя

    асаблівасці крыніцы (цытаты са страдрукаў).

    5. Захоўваюцца знакі прыпынку (нават калі па правілах не патрэбныя) і

    шрыфты цытуемага тэксту.

    Спосабы вылучэння цытат: 1) двукоссе (найбольш распаўсюджаны), 2)

    шрыфт і 3) уцяжкі (<).

    Словы іншага аўтара, прыведзеныя ў тэксце цытаты, вылучанай двукоссем, таксама даюць у двукоссі. Але выкарыстоўваюць розныя формы: елачкі («) і звычайнае (―). Шматкроп’е ў пачатку цытаты паказвае, што частка сказа апушчана. Падобнага погляду прытрымліваўся і нямецкі пісьменнік Жан-Поль: “... Драма павінна выгаварыцца ў эпічным ланцужку лірычных момантаў”.

    Цытата, змешчаная ў сярэдзіне сказа, пачынаецца з малой літары (нават

    калі ў крыніцы з вялікай) і даецца без шматкроп’я. А.Куляшоў пісаў, штолепш цяжка жыць, чым быць бадзѐрым трупам.

    Знакі прыпынку пры цытатах

    Калі цытата афармляецца як простая мова, то прымяняюцца адпаведныя правілы пунктуацыі.

    Калі ў цытаце аўтар або рэдактар падкрэслівае асобныя словы, то гэта

    агаворваецца ў дужках. Пісьменнік імкнецца зрабіць яго суразмоўцам: Ну

    а паколькі, здагадваецеся [тут і далей вылучана намі. – Н. З.], дзед Лявон

    быў якраз каранёў стараверскіх, то і практыка яго была адпаведная...

    У цытаце не дапускаюць спалучэння ў адзін сказ выказванняў, узятых з розных месцаў твора. Кожны ўрывак даюць у сваім двукоссі з самастойнымі спасылкамі.

     Калі цытата складаецца з некалькіх абзацаў, то двукоссе ставіцца толькі ў пачатку і ў канцы ўсяго тэксту.

    Эпіграфы пішуцца без двукосся, а спасылка на крыніцу – без дужак.

    Т.ч., прадметам рэдактарскай увагі на гэтай стадыі працы павінны стаць не толькі самі цытаты, але таксама іх тэкставае абрамленне і прыёмы

    цытавання.

    6 Лагічныя асновы рэдагавання
    Лагічнасць – следаванне законам правільнага мыслення. Лагічны аналіз тэксту неабходны на ўсіх стадыях работы надлітаратурным творам. Ён засноўваецца на дзвюх аперацыях:

    1) падзел тэксту на часткі;

    2) даследаванне сувязяў паміж часткамі, сэнсавымі адзінкамі тэксту і рэчаіснасцю. Задача рэдактара тут – высветліць, ці не прапушчаны лагічныя звёны тэксту і якасць лагічных сувязей паміж яго сегментамі.

    Прыёмы праверкі лагічных сувязей тэксту:

    1. Тэхніка згортвання складаных суджэнняў да больш простых.

    2. Аднаўленне прапушчаных звёнаў тэксту;

    3. Аднаўленне лагічных сувязей паміж сегментамі тэксту праз параўнанне іх сэнсавага аб’ёму і правільнасць сродкаў сувязі сэнсавых адрэзкаў: злучнікаў, знакаў прыпынку.

    Прычыны ўзнікненнясэнсавых (лагічных) памылак у тэксце наступныя:

    • парушэнне законаў логікі,

    • недакладнасць словаўжывання,

    • па­ру­шэнне граматычных формаў,

    • парадку слоў.

    Надзейны і дзейсны сродак барацьбы з сэнсавымі памылкам – веданне

    прынцыпаў і правіл фармальнай логікі:

    1. Закон тоеснасці: кожная думка ў працэсе разважання пры паўтарэнні павінна мець адзін і той жа ўстойлівы змест. Парушэнне сэнсавай тоеснасці можа ўзнікнуць у выніку няправільнага словаўжывання, выкарыстання амонімаў, паронімаў, мнагазначных слоў, няўвагі да парадку слоў у сказе. У журналісцкіх матэрыялах парушэнне закону тоеснасці выяўляецца ў адхіленнях ад тэмы, няправільнай арганізацыі тэксту.

    2) Закон супярэчнасці: дзве супрацьлеглыя думкі пра адзін і той жа прадмет не могуць быць адначасова ісцінымі. Супярэчнасці бываюць кантактнымі (у межах адной ці суседніх фраз) і дыстантнымі супярэчнасці (несумяшчальныя выказванні раздзелены вялікім тэкставым інтэрвалам), выявіць якія больш складана.

    3) Закон выключанага трэцяга: з двух супрацьлеглыхвыказванняў адноабавязкова сапраўднае, трэцяга быць не можа. Гэты закон забяспечваезвязнасць, несупярэчлівасць думкі. Абавязковая ўмова яго захавання – меркаванні насамрэч павінны быць антытэтычнымі, г. зн. такімі, паміж якімі не можа быць трэцяга, прамежкавага паняцця.

    4) Закон дастатковага абгрунтавання: усякая думка павінна быць

    абгрунтавана іншымі, сапраўднасць якіх даказана. Гэты закон арыентуе рэдактара на праверку сапраўднасці матэрыялу, атаксама на аналіз сэнсавых механізмаў, пры дапамозе якіх афармляюцца розныя доказы. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на вывядзенне адных меркаванняў з іншых (значыць, адсюль вынікае, такім чынам, таму і інш.).

    Гэты закон запяспечваецца выкананнем шэрагу іншых законаў:

    • Закон двайнога адмаўлення (паўторанае двойчы адмаўленне вядзе да сцвярджэння);

    • Сімпліфікацыі (недапушчальнага спрашчэння ў пастаноўцы праблемы, падмены агульнага прыватным);

    • Таўталогіі (бессэнсоўнага паўтору);

    • Кан’юнкцыі (аб’ядноўваць злучнікам і можна толькі думкі, якія тоесныя і правільныя сэнсава) і інш.

    Адметная роля ў тэксце належыць спецыфічным лагічным канструкцыям – азначэнням, або дэфініцыям. Іх мэта – паказаць сутнасць пэўнага паняцця.

    Сённяшняя логіка прапануе даволі шырокі спектр азначэнняў у залежнасці ад спосабу раскрыцця зместу:

    • праз апісанне падзей і сітуацый;

    • праз пералічэнне складнікаў з’явы ці паняцця;

    • праз пераклад слова на іншую мову і да т. п.

    Азначэнні бываюць

    А) славесныя і астэнсіўныя (ілюстратыўныя);

    Б) намінальныя і рэальныя;

    В) аналітычныя і сінтэтычныя.

    Найчасцей рэдактар сутыкаецца з т.зв. аналітычнымі азначэннямі, якія накіраваны на поўнае і дакладнае выяўленне зместу паняцця.

    Правілы пабудовы аналітычных дэфініцый.

    1. Азначэнне даецца праз родавую прыналежнасць і відавое адрозненне. 5

    2. Нельга характарызаваць невядомае праз невядомае.

    3. Азначэнне не можа быць адмоўным.

    4. Відавыя адрозненні павінны быць сутнаснымі, а не выпадковымі ці малаістотнымі.

    5. Азначэнне не павінна ўтрымліваць “кола”.

    6. Павінна захоўвацца правіла адэкватнасці, сувымернасці. Азначэнне і азначаемае паняцці – роўнааб’ёмныя.

    Спосабы ўключэння дэфініцый у тэкст: азначэнне можа быць яўным і кантэкстуальным; можа ўводзіцца пры дапамозе слоў так званы, гэта значыць і да т.п.; можа размяшчацца ў самім тэксце, падрадковых зносках і пазатэкставых каментарыях.


    1. Рэдактарскі ана­ліз кампазіцыі і загалоўкаў. Руб­рыкацыя.

    К а м п а з і ц ы я (ад лац. спалучэнне, складанне) – пабудова літаратурнага твора, якая аб’ядноўвае ўсе яго элементы ў адзінае цэлае.

    Удасканальванне канструкцыі літаратурнага твора – істотны і звычайна першы этап яго рэдагавання. Толькі пераканаўшыся ў якасці кампазіцыйнай пабудовы рукапісу, можна пераходзіць да моўна-стылёвага шліфавання.

    Асноўныя патрабаванні да кампазіцыі тэксту (незалежна ад стылю і тыпу):

    • Паслядоўнасць частак павінна быць матываванай;

    • Часткі тэксту – сувымернымі;

    • Прыёмы кампазіцыі павінны вызначацца зместам і характарам твора;

    • Трываласць кампазіцыі дасягаецца дакладным выдзяленнем цэнтральнай праблемы і ўменнем адмовіцца ад усяго лішняга, таксама гарманічнасцю спалучэння частак.

    Існуе прынцыповая розніца ў пабудове мастацкага і немастацкага твора. Першы структуруецца па законах сюжэта (вобразны выклад думак), другі, навуковы ці публіцыстычны, – на аснове плана (лагічны выклад). Вобраз можа прымяняцца ў навуковай кнізе, папулярным творы, у публіцыстыцы (тут вельмі часта), аднак тут ён падпарадкаваны развіццю асноўнай думкі, сфармуляванай на мове паняццяў. Вобраз толькі тлумачыць, ілюструе думку, робіць яе нагляднай. А таму дакладнасць пабудовы (структура, вызначанасць межаў) – неабходнае патрабаванне да публіцыстычных твораў, якія, як правіла, невялікія па памеры.

    Тыповыя кампазіцыйныя памылкі ў журналісцкіх матэрыялах:

    • змест тэксту не вычэрпвае тэмы, якую распрацоўвае аўтар;

    • адыход ад тэмы;

    • няўдалы прынцып размяшчэння частак;

    • парушэнне паслядоўнасці выкладу;

    • несувымернасць частак;

    • няўдалыя кампазіцыйныя прыёмы;

    • нетрываласць сувязей паміж часткамі;

    • нетрываласць кампазіцыйных рамак (загалоўкаў, пачатку, канцоўкі).

    Правераны прыём ацэнкі рэдактарам кампазіцыі тэксту – аналіз яго плана. Кожны твор трэба падзяліць на часткі, скласці план. На практыцы рэдактар сустракаецца з планамі трох відаў: аўтарскім планам будучага твора, аўтарскім планам ужо гатовага тэксту і планам рэдактарскіх зменаў, які ўключае рэкамендацыі па ўдасканальванні рукапісу. Чым больш дакладны ўнутраны план твора і на чым больш дробныя складнікі ён разбіты, тым лепш ён ўспрымаецца чытачом. Таму, абмяркоўваючы з журналістам план яго будучага матэрыялу, рэдактар на ранніх этапах можа аказаць дапамогу аўтару.

    Ацэнка выбару тэмы – першае пытанне, якое паўстае перад рэдактарам. Пры ацэнцы тэмы ўлічваецца шэраг крытэрыяў:

    1. Тэма твора павінна быць актуальнай, г.зн. важнай, значнай, мець грамадскае гучанне.

    2. Месца гэтай працы сярод іншых падобных, арыгінальнасць тэмы.

    3. Адпаведнасць тэмы віду выдання: манаграфія, зборнікі тэматычнага характару (для выдавецтва).

    4. Сувязь з пытаннем серыйнасці выдання (для выдавецтва).

    Паміж загалоўкам і тэкстам заўсёды павінна існаваць лагічная сувязь. Функцыі загалоўка: інфарматыўная змястоўнасць), сігнальная (арыентацыя ў каталозе) і кантактная (яго яркасць, эфектнасць, што прыцягвае чытача). У мастацкай літаратуры загаловак павінен перадаваць асноўную ідэю твора, але можа быць метафарычным, асацыятыўным. Інфарматыўнасць загалоўкаў навін ці навуковых тэкстаў дасягаецца іх прадметнасцю і адназначнасцю. Павышэнню інфарматыўнасці і кантактнасці служыць шматузроўневы загаловачны комплекс, які складаецца з хэдлайна (галоўны радок) і ліда (сціслага выкладу навіны), якія звычайна ўтрымліваюць да 70% інфармацыі.

    Для аналітычных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў СМІ характэрна асацыятыўная сувязь паміж загалоўкам і тэкстам. Тут дарэчы будзе ўжыванне эмацыйна-афарбаваных ці метафарычных загалоўкаў.

    Існуюць агульныя патрабаванні да загалоўкаў:

    1) загаловак павінен адпавядаць зместу, у немастацкіх творах ён па-першае, павінен складацца з ключавых слоў, неключавыя словы неабходныя, каб надаць закончаны выгляд (іх колькасць мінімальная); па-другое, ключавыя словы павінны быць адназначнымі; па-трэцяе, можа мець падзагаловак, які ўдакладняе праблему.

    2) Лепшы загаловак – дакладны, ясны, просты, кароткі, а для мастацкіх твораў – эстэтычна выразны.

    3) Загаловак павінен быць арыгінальным.

    Зараз папулярныя цытаты, сутыкненне супрацьлеглых сэнсаў, гульня словаў, выкарыстанне прастамоўнай і нават абсцэннай лексікі і інш.

    Загаловак па сэнсе можа быць звязаны з пачаткам і канцоўкай матэрыялу, можа быць падмацаваны паўторам.

    Цэласнасць тэксту прадугледжвае падкрэсленую ўвагу да важных кампазіцыйных рамак тэксту – яго пачатку і канцоўкі. Ад таго, наколькі ўдалая першая фраза, залежыць, ці атрымаецца хутка ўстанавіць кантакт з чытачом, зацікавіць яго і стварыць патрэбны настрой, але не падмануць яго чаканні. Не меншая роля належыць канцоўцы тэксту.

    Адна з задач рэдакцыйна-тэхнічнага рэдагавання фактычнага матэрыялу – праверка адэкватнасці рубрыкацыі як у межах пэўнага тэксту (сувымернасць частак і сістэмы загалоўкаў), так і падраздзелаў выдання (суадноснасць загалоўкаў на старонцы выдання). Роля такіх зрокавых сігналаў велізарная: яны павінны не канфліктаваць паміж сабой, не ствараць непрадугледжаных, выпадковых асацыятыўных сувязей.
    8 Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу
    Традыцыйная класіфікацыя, прынятая ў тэорыі і практыцы рэдагавання, вылучала тры спосабы выкладу матэрыялу і, адпаведна, тры віды тэксту: апавяданне, апісанне і разважанне.

    У аснове размяшчэння апавядання ляжыць храналагічны прынцып, тут адлюстроўваецца ход падзей у часе, іх паслядоўнасць.

    Апісанне стварае карціну рэчаіснасці, пералічае якасцей і прыкмет прадмета ці з’явы, уласцівых яму адначасова ў пэўны момант.

    Мэта разважання – даследаванне, абагульненне ведаў пра рэчаіснасць, высвятленне прычын з’яў, абгрунтаванне высноў, доказ сапраўднасці ці ілжывасці пэўных тэзісаў.

    На сённяшнім этапе да іх далучаюцца паведамленне, структура якога прадвызначана доказам на пытанні што? дзе? калі?; інфармацыйнае апісанне, што адлюстроўвае не толькі знешныя, але і ўнутраныя, сутнасныя якасці з’явы; выснова – вывядзенне новага меркавання з сукупнасці ўжо вядомых, не ўскладненае агітацыйнымі задачамі. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя спрыяла ўвядзенню ў маўленне вялікай колькасці паняццяў і тэрмінаў і неабходнасці стварэння адмысловага віду тэкстаў, дзе раскрываецца іх змест, – азначэнне і вытлумачэнне.


    Віды тэксту

    Выяўленчыя

    Лагізаваныя

    характарыстыка шэрагу

    агітацыйныя віды тэкстаў, разлічаныя на эмацыйнае ўздзеянне

    апавяданне


    апісанне

    разважанне

    вытлумачэнне

    тэксты матэрыялаў прэ­сы, афіцыйных даку­мен­таў, навуковых публікацый

    паведамлен-не

    інфарма-цыйнае апісанне

    выснова

    азначэнне


    Сінтаксічныя структуры кожнага з гэтых відаў тэксту маюць сваю спецыфіку:

    А) Апавяданне характарызуецца апорай на дзеяслоўныя формы, часцей закончанага трывання прошлага часу. Сувязь паміж сэнсавымі фрагментамі тэксту – злучальная.

    Б) Для апісання ўласцівы дзеясловы незакончанага трывання прошлага і цяперашняга часу. Сувязь паміж сэнсавымі фрагментамі тэксту – злучальная.

    В) Паведамленне можа ўяўляць сабой адзін разгорнуты сказ са складанай сінтаксічнай будовай, які ўтрымлівае шмат звестак. Калі паведамленне складаецца з некалькіх сказаў, то сэнсавым цэнтрам паведамлення з’яўляецца першая фраза, а астатнія сказы залежныя ад яе.

    Г) Інфармацыйнае апісанне будуецца па строгай сінтаксічнай схеме, што прадугледжвае выяўленне родава-відавых прыкмет у пэўнай паслядоўнасці.
    Д) Разважанне – гэта працэс вывядзення новых ведаў, а таму патрабуе строгай логікі і паслядоўнасці меркаванняў і дакладнасці сувязей паміж імі. Сінтаксічна гэта выяўляецца праз ланцуговую, падпарадкавальную сувязь паміж сказамі і іх часткамі. Асаблівая роля належыць назоўнікам.

    Е) Высновы ў адрозненне ад навуковага тэксту, у прэсе сустракаецца рэдка, характарызуецца лаканічнасцю.

    Ж) Структура азначэння двухчастковая: азначаемае і азначальнае.

    Сінтаксічнае афармленне азначэння прадугледжвае назоўны склон прэдыката (азначальнага) без звязкі або з незнамянальнай звязкай “ёсць”.

    Абавязковым правілам інфармацыйнага апісання і азначэння з’яўляецца ўказанне родава-відавых сувязей.

    З) Вытлумачэнне – захоўвае структуру азначэння, але мае больш вольную форму, уключаючы прыёмы параўнанні, адрозненні, указанні на прычыны, прыклады з жыцця, алегорыі і г. д.

    Кожны з гэтых відаў тэкстаў у чыстым выглядзе сустракаецца адносна рэдка. Часцей мы маем справу з так званымі змешанымі тэкстамі. Асабліва часта змешваюцца апісанне і апавяданне, утвараючы апавядальныя тэксты з элементамі апісання і наадварот.
    1   2   3   4


    написать администратору сайта