Главная страница
Навигация по странице:

  • 11. Асноўныя галіны мастацкай літаратуры, іх адметнасці.

  • 12. Асноўныя віды, роды, жанры літаратуры

  • тэкст. Тэкст як прадмет работы рэдактара. 1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту


    Скачать 66.58 Kb.
    Название1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту
    Анкортэкст
    Дата07.12.2020
    Размер66.58 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаТэкст як прадмет работы рэдактара.docx
    ТипДокументы
    #157952
    страница3 из 4
    1   2   3   4

    9. Спецыфіка мастацкай і літаратурна-мастацкай дзейнасці.
    10. Мастацкі вобраз, яго адметнасці. Асаблівасці літаратурнай (слоўнай) вобразнасці

    У мастацтва як з’явы складанай і шматстайнай многа спе­цы­фіч­ных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастац­тва з’яў­­ляецца яго воб­разная прырода.

    Па паходжанню слова «вобраз» старажытнагрэчаскае (эй­дас) і ў пе­ра­кладзе з гэтай мовы абазначае «аблічча», «выгляд».

    Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкары­стоў­ваюць у дапаможных мэтах і некат. інш. галіны пазнання і са­цы­яльнай свя­до­ма­сці (філасофія, навука, рэлігія,мі­фа­ло­гія, псі­ха­ло­гія). Аднак дадзеныя воб­разы, якія імянуюццана­ву­кова-ілюст­ра­цый­ныміальбофак­та­гра­фіч­нымі, розняцца з уласна мас­­тацкімі. Яны хоць і перадаюцькан­крэт­ныяўяўленні, г. зн. ад­лю­ст­раванне ча­лавечай свядомасцюадзінкавыхз’яў (прадметаў, фак­таў, падзей) у іхпачуццёваўспрымальнымабліччы, алене згу­шчаюць іх, не кан­цэн­труюцьістотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэн­савання.

    Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з’яўляецца максі­маль­ная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спа­лу­ча­ю­чы пачуццёвы і разумова-інтуітыўны пады­ходы, схоплівае рэ­чаіснасць поў­на, цэласна, а не фрагментарна.

    Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне, г. зн. маеты­­по­ваезна­чэнне. Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзін­­кавага мо­гуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае мо­жа за­цямняць агуль­нае), дык вобразы мастацтва заўсёды з’яў­ля­юц­цакан­цэнтраваным ува­саб­леннем агульнага, істотнага ў інды­ві­ду­аль­ным.

    Тыповасць — вельмі важная адзнака і якасць мастацкага воб­ра­за. Ра­зам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце «тып» («ты­повае») вы­карыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ас­ноў­ных значэннях.

    Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючыся ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га сэнсу гэтага слова («тып» у літаральным перакладзе са ста­ра­жыт­на­грэ­часкай мовы абазначае «ўзор»,«адбітак»), падра­зу­мя­ваюць пад ты­па­мі прадметы стандартныя, пазбаўленыяін­ды­ві­ду­альнай шмат­пла­на­ва­сці, увасабляючыя нейкую пастаян­ную схему. Тып у дадзеным значэн­ні — гэта ўвасабленне і пад­крэсліванне ў пер­санажы якойсьці адной ры­сы, адной чалавечай асаблівасці (ля­но­ты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэ­та, паводлеА. Пушкіна, «ты­пыадной(курсіў наш — В. Я.) страсці». Та­кое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ–ХVІІІ стст. Асаб­ліва многа такіх ты­паў у літаратуры класіцызму. Магчыма, не ў та­кой ступені, як ра­ней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ–ХХ стст. (героі «Мёртвых душ» М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэ­ха­ва, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вя­сё­лага, Ц. Гартнага і інш.).

    Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асаб­ліва яр­кім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэ­рагу ха­рак­тэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія ты­пы — гэта «жы­выя твары», паводле А. Пушкіна. Тыповае ў шы­ро­кім яго разуменні ва­лодае, як зазначыў Г. Паспелаў, «высокай сту­пенню характэрнасці» 1. Та­кім чынам, дадзеныя тыпы ўжо мож­на і неабходна лічыць ха­рак­та­ра­мі. Дакладней, менавіта з такіх ты­паў вы­растаюць характары.

    Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых роз­ных срод­каў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кам­пазі­цый­ных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейс­ны сро­дак тыпізацыі — гэта наданне персанажу ін­ды­ві­ду­аль­най моўнай ха­рак­та­рыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя — вель­мі важны момант ты­пізацыі мастацкага характару.

    Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяў­лен­не творцы. Уяўленне мастака — гэта не толькі псіхалагічны сты­мул яго твор­часці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў тво­ры. У апошнім з да­памогайвымыслупрысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе ад­паведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэ­альнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыц­цепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага.

    Мас­тацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г. зн. выражае ідэй­на-эма­цыя­нальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да ро­зу­му, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. На­ват можна ска­заць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да ро­зуму. Па сіле эма­цы­янальнага ўздзеяння адлюстраванае, пе­ра­да­дзе­нае з дапамогай мас­тац­тва звычайна пераўзыходзіць разумова-ла­гічныя пабудовы.

    І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г. зн. ён і толькі ён з’яў­ляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У ін­шых жа галінах твор­чай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць ін­шае тлумачэнне (на­прык­лад, паняційна-лагічнае ў навуцы).

    Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, «мастацкі воб­раз — фе­номен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны ін­ды­ві­дуальнае і агуль­нае, істотнае (характэрнае, тыповае), роўна як і срод­кі іх ува­саб­лен­ня» 1.

    Вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе (замяшчае) яго, па-роз­наму называецца (у агульным сэнсе, а не канкрэтна) у тво­рах мас­тац­кай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны ад­но­сяц­ца: у лі­ры­цы гэта лірычны герой, у драме і эпасе — дзею­чая асоба (пераважна ў дра­ме), герой, персанаж 2.

    Стварацца і «апрадмечвацца» мастацкі вобраз можа па-роз­на­му, а да­кладней, з самага рознага «матэрыялу» ў залежнасці ад віду мас­тацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай га­мы ў жы­ва­пі­се, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў му­зыцы і г. д. Та­кім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэн­цыя­цыі мастацтва.
    11. Асноўныя галіны мастацкай літаратуры, іх адметнасці.

    У сваю чаргумастацкая літаратура дзеліцца на –прозу, або белетрыстыку (у т. л. раманістыку і навелістыку), –паэзію, –драматургію. З публіцыстыкі вылучаецца аратарская проза, або красамоўства. Мастацка-дакументальная літаратура ўключае мемуарную, у т.л. летапісную, а таксама жыційную (старажытныя апавяданні пра жыццё святых). З дыдактычнай літаратуры можна вылучыць навуковую паэзію (Н. Буало. “Паэтыка”). Да эпісталярнай літаратуры адносяцца лісты (пісьмы) пісьменніка, яго перапіска. З усяго масіву літаратуры вылучаецца дзіцячая і т.зв. масавая літаратура. Масавая літаратура – шматтыражныя забаўляльныя творы, разлічаныя на не надта патрабавальных чытачоў. Да масавай літаратуры (з якой вылучаецца т.зв. бульварная літаратура) належаць баевікі (творы пра наёмных і прафесійных забойцаў) і дэтэктыўная літаратура. Прадмет літаратуры. Галоўны прадмет мастацкай літаратуры – чалавек ва ўсёй складанасці яго грамадскага і асабістага жыцця. М. Горкі назваў мастацкую літаратуру чалавеказнаўствам. Пісьменнік можа ў сваім творы паказваць людзей, жывёл, прыроду, рэчы, паняцці – усё гэта ў канчатковым выніку толькі сродак адлюстравання жыцця людзей, выяўлення чалавечых дум і пачуццяў.

    12. Асноўныя віды, роды, жанры літаратуры

    У эпічным (ад ст.-грэч. epos – слова, роспавесць) родзе літаратуры арганізоўваючым пачаткам твора з’яўляецца апавяданне (аповед – В. Рагойша) аб персанажах, іх лёсах, учынках, нейкіх разумовых памкненнях. Аснову эпасу складаюць падзеі, якія ўтвараюць сюжэт. Сюжэтнасць – вельмі важная асаблівасць і прыкмета эпічнага роду літаратуры. Эпічны твор уяўляе сабой ланцуг слоўных паведамленняў ці, прасцей кажучы, расповед аб тым, што адбылося раней. Апавяданне вядзецца збоку і, як правіла, мае граматычную форму мінулага часу. Для апавядальніка (апаведача – В. Рагойша) з’яўляецца характэрнай пазіцыя чалавека, які ўспамінае аб тым, што мела месца раней. Дыстанцыя паміж часам дзеяння, што адлюстроўваецца, і расповеду аб ім складае ці не самую істотную рысу эпічнай формы.

    У эпічных творах апавяданне падключае да сябе і як бы «абвалаквае» выказванні дзеючых асоб – іх дыялогі і маналогі, у тым ліку і ўнутраныя. Паміж гэтымі моўнымі пластамі ідзе несупынны працэс актыўнага ўзаемадзеяння: тлумачэння, дапаўнення і карэкціроўкі. Творы драматычнага роду (ад ст.-грэч. drama – дзеянне) узнаўляюць (як, дарэчы, і эпічныя) падзеі, учынкі герояў, іх узаемаадносіны. Аднак разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне ў драме адсутнічае. Уласна аўтарская мова, якую складаюць спісы (пералік) дзеючых асоб (часам з кароткімі характарыстыкамі), вызначэнне часу і месца дзеяння, апісанне сцэнічнай абстаноўкі ў пачатку актаў і з’яў, каментарыі да рэплік герояў і ўказанні на іх рухі, жэсты, міміку, інтанацыі (г. зв. рэмаркі), тут выконвае дапаможную ролю і з’яўляецца эпізадычнай. Асноўны тэкст п’есы складае плынь выказванняў персанажаў, іх рэплік і маналогаў. Дзеянне ў ёй разгортваецца сваімі сіламі, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях, без аўтарскага падштурхоўвання. У лірыцы (ад ст.-грэч. liricós – той, хто спявае пад гукі ліры; музычны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет чалавека, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, разумовыя імпульсы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творы і абазначаецца які-небудзь падзейны рад, дык надзвычай скупа, без дэталізацыі. Прадмет адлюстравання ў лірыцы – суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку, квінтэсенцыі душэўнага вопыту чалавека. Вельмі важная прыкмета лірыкі, ва ўсякім разе, пераважнай большасці яе твораў – экспрэсіўнасць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтаксічныя канструкцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рытмічную пабудову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна працуе на такую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на наяўнасць у творах максімальнай унушаючай, заражаючай сілы, здольнай заставіць чытача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз перажыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае. Спецыфіка ліра-эпасу ў тым, што ён спалучае і сінтэзуе ў творах адзнакі і прыкметы лірыкі і эпасу. Сюжэтнае апавяданне аб падзеях у такіх творах спалучаецца з эмацыянальна-медытатыўнымі выказваннямі апавядальніка, якія ствараюць вобраз лірычнага «я» альбо лірычнага героя.

    Самымі распаўсюджанымі і характэрнымі відамі і жанрамі ліра-эпасу з’яўляюцца паэма і балада.

    Паэма (гаворка ідзе менавіта аб класічнай паэме) уяўляе сабой даволі вялікі (аб’ёмны) вершаваны твор, у якім закранаюцца і адлюстроўваюцца важныя праблемы рэчаіснасці, пададзеныя, як правіла, на значным сацыяльна-гістарычным фоне. У адрозненне ад вершаваных рамана і аповесці ў паэме адсутнічаюць падрабязныя апісанні; яе аўтары стараюцца ўзняцца над паўсядзённасцю і адшукаць у жыцці ўзвышана-гераічнае. Акрамя таго, паэма выяўляе імкненне да філасофска-гістарычнага асэнсавання падзей. Адпаведна, што гэта накладвае адбітак на сюжэтна-кампазіцыйныя і стылёвыя адзнакі твора. Самыя глыбокія вытокі паэмы ляжаць у фальклоры, а таксама ў не надта далёка адышоўшых ад яго творах народна-гераічнага эпасу. Еўрапейская літаратурная паэма вядзе свой адлік з антычнасці («Энеіда» Вергілія). Найвышэйшы ўздым паэма як жанр перажыла ў ХІХ ст., у эпоху рамантызму, калі тварылі Дж. Байран, А. Пушкін, М. Лермантаў, А. Міцкевіч і цэлы шэраг інш. паэтаў. Пераважная большасць даследчыкаў правамоцна ўказвае на «Песню пра зубра» М. Гусоўскага як на твор, які паклаў пачатак развіццю жанру паэмы на Беларусі. У новай беларускай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця выдатныя ўзоры паэмы пакінулі пасля сябе аўтары «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама Я. Купала, Я. Колас. Іх традыцыі плённа працягнулі і ўзбагацілі крыху пазней П. Трус, М. Чарот, У. Дубоўка, А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, П. Броўка, Н. Гілевіч, Л. Геніюш і цэлы шэраг інш. паэтаў.

    Балада характарызуецца распрацоўкай драматычна-напружанага сюжэта фантастычна-казачнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу. Вытокі еўрапейскай літаратурнай балады ляжаць у творчасці Р. Бёрнса, С. Кольрыджа, І. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гейнэ, В. Жукоўскага, А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча. Пачынальнікамі беларускай балады лічацца В. Дунін-Марцінкевіч («Травіца брат-сястрыца»), Ф. Багушэвіч («Хцівец і скарб на святога Яна»), Я. Купала («Забытая карчма»), А. Гарун («Варажба»), З. Бядуля («У калядную ноч»). Іх традыцыі працягнулі і ўзбагацілі П. Трус, А. Дудар, А. Куляшоў, М. Танк, П. Броўка, П. Панчанка, А. Вялюгін, Н. Гілевіч, Я. Сіпакоў, А. Лойка і інш.

    Шэрагам даследчыкаў да ліра-эпічных відаў і жанраў адносяцца таксама байка (невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару, чалавечае жыццё ў якім адлюстроўваецца, як правіла, праз вобразы жывёл, раслін, рэчаў), вершаваная аповесць і вершаванае апавяданне (дадзеныя жанры, у адрозненне ад паэмы, маюць яскрава выражаную ўстаноўку на апавядальнасць, падзейнасць; пэўнымі ўзорамі іх можна лічыць «Гапон», «Вечарніцы», «Купала» і інш. вершаваныя рэчы В. Дуніна-Марцінкевіча) і раман у вершах (вялікі вершаваны твор, у якім шырока ахопліваюцца істотныя жыццёвыя падзеі пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі, эпохі, паказваюцца характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці; раман у вершах даволі шырока ўзнаўляе бытавыя малюнкі; у дадзеным жанры шмат лірычных адступленняў, у якіх закранаюцца многія важныя пытанні чалавечага жыцця; змацоўвае раман у вершах, сплятае ў адзінае цэлае яго сюжэт фігура галоўнага героя – Дон Жуана і Яўгена Анегіна ў аднайменных творах Дж. Байрана і А. Пушкіна, С. Вячоркі ў «Родных дзецях» Н. Гілевіча).
    13. Сістэма моўна-выяўленчых сродкаў у літаратуры.

    Эпітэт – гэта троп, мастацка-выразнае азначэнне, якое дапамагае вылучыць і стварыць у паэтычнай мове дакладныя, індывідуальныя рысы, з’явы, прадмета, што значна ўзбагачае мову, надае ёй непаўторнасць, выразнасць, значную эмацыянальную афарбоўку. агульнамоўныя (звыклыя) - гэтыя эпітэты вылучаюцца сярод іншых устойлівай сувяззю з паяснёным словам, частай ужывальнасцю ў літаратурнай мове і магчымасцю ўзнаўляцца адносна кантэксту: – індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя, аказіянальныя) - Адметнасць гэтых эпітэтаў вынікае з таго, што яны пры аналізе індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак дапамагаюць найбольш поўна раскрыць самабытнасць аўтара, індывідуальнасць і арыгінальнасць яго стылю. – метафарычныя - гэта непаўторны эпітэт, які ўжываецца найчасцей у творах для дзяцей і дапамагае звычайнае ператварыць у цудадзейную казку, будзіць думкі дзяцей, прымушае іх зрабіць свае высновы. – злітныя, – аксюмаран - падкрэслівае ўменне аўтара знайсці тое адзінае слова, якое садзейнічае стварэнню найбольш паэтычнага вобраза., – эпітэты-прыдаткі; – народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя). параўнанне – гэта “такое супастаўленне двух прадметаў, з’яў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога”.
    14. Сюжэтная і кампазіцыйная арганізацыя літаратурна-мастацкага твора.

    Taя цi iншaя кaмпaзiцыя твopa зaлeжыць aд ягo змecтy, aд cвeтaпoглядy мacтaкa, мacтaцкaгa мeтaдy, a тaкcaмa aд лiтapaтypнaгa жaнpy, y якi ўвacaбляeццa жыццёвы мaтэpыял. Лipa-эпiчныя, эпiчныя i дpaмaтычныя твopы мaюць кaмпaзiцыю бoльш cклaдaнyю, чым лipычны вepш. У ix, як пpaвiлa, ёcць paзгopнyты cюжэт з yciмi ягo кaмпaнeнтaмi: зaвязкa, aбo зaчын (y фaльклopныx твopax -бaлaдax, кaзкax, зaмoвax, лeгeндax), paзвiццё дзeяння, кyльмiнaцыя, paзвязкa, няpэдкa - пpaлoг i эпiлoг, цэлaя гaлepэя вoбpaзaў-пepcaнaжaў, acoбныя пaзacюжэтныя элeмeнты (лipычныя aдcтyплeннi, aўтapcкiя paзвaгi, пeйзaжныя мaлюнкi, пapтpэтнaя xapaктapыcтыкa гepoя i iнш.). У лipычныx твopax cюжэтa ў ягo тpaдыцыйным paзyмeннi нямa, нямa i вoбpaзaў-пepcaнaжaў, aлe тyт нaзipaeццa cвaя лoгiкa, cвoeacaблiвacць y paзгopтвaннi лipычнaгa пepaжывaння. Чacaм y ткaнiнy вepшa ўплятaюццa paдкi цi выpaзы з iншыx твopaў (aплiкaцыя), выяўлeннe пaэтычнaй дyмкi зaпaвoльвaeццa (pэтapдaцыя), мaтэpыял кaмпaнyeццa пa пpынцыпy cyпpaцьпacтaўлeння (aнтытэзa) i iнш. Tвop мoжa пaчынaццa з эпiгpaфa (aд гpэч. epigraphe -нaдпic) - нeйкaй цытaты, кpылaтыx cлoў, штo cтaвяццa пacля зaгaлoўкa цi пepaд acoбнымi paздзeлaмi i выяўляюць ix змяcтoўнyю cyтнacць. Зaвяpшaццa ж ён мoжa нeйкiм aфapыcтычным вывaдaм-пaдaгyльнeннeм (y бaйкax - мapaллю) aбo пyaнтaм (aд фpaнц. pointe - вacтpыё) — нeчaкaнaй, pэзкaй кaнцoўкaй, y якoй выкaзвaннe з aднaгo cэнcaвaгa плaнa пepaвoдзiццa ў дpyгi, бoльш нecпaдзявaнa глыбoкi.    Аcoбныя твopы ўcтyпaюць y пэўнyю ўзaeмacyвязь, yтвapaючы cтpyктypнa-кaмпaзiцыйныя кoмплeкcы. Гэтa мoгyць быць тpыпцix (тpы вepшaвaныя твopы нa aднy тэмy), нiзкa, aбo цыкл (шэpaг лipычныx твopaў, aб'яднaныx aбo тэмaй, aбo нeйкaй вядyчaй дyмкaй, aбo жaнpaвымi пpыкмeтaмi), збopнiк (кнiгa вepшaў aбo aпaвядaнняў aднaгo цi нeкaлькix пicьмeннiкaў, цэлacнaя i зaвepшaнaя пa cвaёй iдэйнaй зaдyмe i paзмяшчэннi твopaў y ёй). Двa, тpы, чaтыpы, пяць aпoвecцяў aбo paмaнaў, aб'яднaныx aднымi гepoямi i iдэйнaй зaдyмaй, yтвapaюць aдпaвeднa дылoгiю ("Baйнa пaд cтpэxaмi" i "Сыны iдyць y бoй" Алecя Адaмoвiчa), тpылoгiю ("Нa pocтaняx" Якyбa Кoлaca), тэтpaлoгiю ("Плaч пepaпёлкi", "Апpaўдaннe кpывi", "Свae i чyжынцы", "Bяpтaннe дa вiны" Івaнa Чыгpынaвa), пeнтaлoгiю ("Tpывoжнae шчacцe" Івaнa Шaмякiнa).    Як yнyтpaнaя, тaк i знeшняя бyдoвa твopa, paзмяшчэннe ўcix ягo кaмпaнeнтaў (эпiзoдaў, вoбpaзaў, paздзeлaў, чacтaк i г. д.) пpaдвызнaчaюццa iдэйнaй зaдyмaй i cтpoгa пaднaчaльвaюццa cюжэтy, тэмe, iдэi гэтaгa твopa.
    15. Творчы працэс як з’ява і паняцце. Этапы творчага працэсу.

    Задума. Вывучэнне працэсу працы пісьменніка над творам натуральна пачаць з задумы – не таму, што з яе заўсёды пачынаецца ўласна праца (асобныя назіранні і нават вобразы могуць узнікнуць яшчэ да нараджэння задумы), але таму, што ў задуме ўпершыню выражаецца творчая канцэпцыя пісьменніка. Па азначэнні А.Талстога, “задума твора – гэта стрыжань твора”. Нараджэнне задумы самім аўтарам часта ўяўляецца нечаканым: пісьменнік не можа ўстанавіць складаны ланцуг асацыяцый і імпульсаў, якія далёка не заўсёды кантралююцца свядомасцю. Элемент свядомасці ў задуме вагаецца ў залежнасці ад асаблівасцей пісьменніцкага дару. Задуме папярэднічае “перыяд перашапачатковага мастацкага накаплення”. Так назваў яго А.Фадзееў, ахарактарызаваўшы з’яву наступным чынам: “… у свядомасці мастака вобразы мітусяцца хаатычна, у неаформленым выглядзе; … няма яшчэ цэльных, закончаных мастацкіх вобразаў, ёсць толькі сыры матэрыял рэчаіснасці”, толькі ўражанні ад найбольш ўразіўшых яго “асоб, характараў людзей, падзей, асобных палажэнняў, карцін прыроды” і да т. п. Задума прыўносіць парадак у гэты яшчэ бясформенны і хаатычны працэс: “… Увесь накоплены матэрыял у пэўны момант уступае ў нейкае арганічнае аб’яднанне з тымі асноўнымі думкамі, ідэямі, якія выносіў раней у сваёй свядомасці мастак, як усялякі жывы чалавек, які думае, замагаецца, любіць, радуецца і пакутуе”. Стварэнне задумы звязана з усё большай крышталізацыяй галоўнай ідэі твора.

    1   2   3   4


    написать администратору сайта