Бел. яз кр. Заданне 1
Скачать 34.5 Kb.
|
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: Беларуская мова ў XX стагоддзі. Тэзісны план Беларуская мова ў XX стагоддзі 1. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. 2. Слова як моўная адзінка выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі. 3. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год). 4. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую. 5. З’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў. 6. Для развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. 7. Мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. У далёкія ад нас часы беларускія землі насялялі народы розных сацыяльных і этнічных груп, звязаных з адметнымі культурнымі асаблівасцямі і веравызнаннямі, але дзяржаўнай стала беларуская, зацверджаная Статутам ВКЛ 1566 года. На гэта не аказала рашаючага ўплыву забарона яе ў справаводстве Варшаўскім сеймам 1696 года, калі тэрыторыя беларусі знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўваходжанне беларускіх земляў у Расійскую імперыю (пасля трох падзелау РП: 1772 года, 1793 года і 1795 года). У вусным маўленні беларускай мовай карысталіся ўжо ў XIII стагоддзі, а ў літаратурна-пісьмовы ўжытак яна ўвайшла з XIV стгоддзя. Новую эру ў моўнай патрэбнасці простага народа адкрывае біблейская традыцыя, паводле якой беларускі першадрукар францішак Скарына канстатаваў: “Чалавек жыве не толькі хлебам або лекамі, але больш за ўсё ўсякім словам” (Апостал). Слова як моўная адзінка здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі. Няма патрэбы апісваць стан беларускай мовы ў розныя перыяды яе ўнутраннага развіцця і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Важна адзначыць перавагу стану беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская. У сувязі з павевам часу першапачаткова ў нас была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці народа. беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год), у якім адпаведна з Канстытуцыяй БССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Улады пачалі размаўляць на беларускай мове… На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую. За беларускую літаратурную мову цяпер сталі прымаць і так званую “трасянку”, і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на беларускіх землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя. Для таго, каб сталі рэальнымі перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статута ВКЛ 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай. На жаль, абвяшчэнне ў нас дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя улады не кажуць услых, а факты - упартая рэч: ідзе скарачэнне беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх, не праводзіцца і беларусізацыя ў вышэйшых навучальных устанровах рэспублікі Беларусь… Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца і тым, што значная частка беларускай моладзі захапляецца вывучэннем замежных моў - англійскай, нямецкай, французскай і іншымі, забываючы ці ігнаруючы родную мову. Для ўзняцця прэстыжу беларусукай мовы неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Для ажыццяўлення прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове неабходна засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы. Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Марфалагічная інтэрференцыя меснага склону: говорить о настройке - гаварыць аб настройцы находиться в фазе - знаходзіцца ў фазе режим в генераторе - рэжым у генератары описывать в движении - апісваць у руху лежать на пути - ляжаць на шляху Марфалагічная інтэрференцыя роднага склону: сильной боли – моцнага болю белой пыли – белага пылу аккуратной записи – акуратнага запісу злой собаки – злога сабакі моей тени – майго ценю Сінтаксічная інтэрференцыя: здеквацца з малодшага брата- издеваться над младшим братом поехать к деду – паехаць да дзеда заведующий отделением – загадчык аддзялення смеяться над глупой шутки – смяяцца з дурнога жарта приложение к параграфу - дадатак да параграфа Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Публіцыстычны стыль: а)Скрыжалі гісторыі Беларуская культура ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў скрыжалі гісторыі. б)духоўныя арыенціры Кожны народ мае свае духоўныя арыенціры, каб не збіцца з правільнага шляху на крутых паваротах гісторыі. в)ранняя маладосць Князю Канстанціну ад самай ранняй маладосці давялося ўдзельнічаць у барацьбе з крымскімі татарамі на землях Беларусі і Украіны. Навуковы стыль: а)квантавыя генератары Лазеры – гэта квантавыя генератары аптычнага дыяпазону. б)творчыя даследаванні Пачаліся творчыя даследаванні нашых вучоных. в)Праграмная мадэль мікрапрацэсара Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах. Афіцыйна-справавы стыль: а)Меры адміністрацыйнага спагнання Штрафы ў якасці меры адміністрацыйнага спагнання могуць усталёўвацца ўадпаведнасці з заканадаўствам Беларусі б)Грамадзянская дзеяздольнасць Грамадзянская дзеяздольнасць узнікае ў поўным аб'ёме з надыходам паўналецця, гэта значыць па дасягненні васемнаццацiгадовага ўзросту. в)Адказнасць за эканамічныя правапарушэнні: Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства. Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Ізатрапія (изотропия) - аднолькавасць фізічных уласцівасцей ва ўсіх напрамках, інварыянтнасць, сіметрыя ў адносінах да выбару напрамку Ампліту́да (амплитуда) - найбольшае адхіленне ад нулявога значэння велічыні, якая ажыццяўляе гарманічныя ваганні. Аб'ём (объем) - колькасная характарыстыка прасторы, якуе займае цела або рэчыва. Вось (ось) — пасярэдняя лінія вуглава́я ху́ткасць (угловая скорость) — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Гравіто́н (гравитон) — гіпатэтычная бязмасавая элементарная часціца Дэтанацыя (детонация) - гідрадынамічны хвалевы працэс распаўсюджвання па рэчыву зоны хімічнай рэакцыі з звышгукавай хуткасцю дыяпазон хваляў (деапазон волн) — умоўны інтэрвал частот электрамагнітнага выпрамянення, які выдзяляецца паводле пэўных фізічных характарыстык выпрамянення. Закон захавання энергіі (закон сохранения энергии) — асноўны агульны закон прыроды, згодна з якім, энергія любой замкнёнай сістэмы пры ўсіх з'явах і працэсах у ёй, застаецца нязменнай Ізатрапія (изотропия) — аднолькавасць фізічных уласцівасцей ва ўсіх напрамках, інварыянтнасць, сіметрыя ў адносінах да выбару напрамку Квантавай оптыкай (квантовая оптика) называюць раздзел оптыкі, які займаецца вывучэннем з'яў, у якіх выяўляюцца квантавыя ўласцівасці святла. Кінема́тыка (кинематика) — раздзел механікі, які займаецца апісаннем руху аб'ектаў, не разглядаючы яго прычыны. Магні́тнае поле (магнитное поле) — складовая электрамагнітнага поля, якая з'яўляецца пры наяўнасці зменлівага ў часе электрычнага поля. Оптаэлектроніка (оптоэлектроника) — раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад. Паўправаднік (полупроводник) – цвёрды матэрыял, які валодае адначасова двума тыпамі праводнасці Пераменны ток (переменный ток) — электрычны ток, сіла якога перыядычна мяняецца з часам. Пру́гкасць матэрыялаў (упругость материала) — уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб'ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб'ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю. Радыёхвалі (радиоволны) — электрамагнітныя хвалі, даўжыні якіх пераўзыходзяць 0,1 мм Свабоднае падзенне (свободное падение) — роўнапаскораны рух пад дзеяннем сілы цяжару пры адсутнасці супраціўлення паветра Ультрагук (ультразвук) — такі гук, частата якога вышэй за 20 кілагерц (20 000 гц), «звычайную» верхнюю мяжу чалавечага слыху. Ціск (давление) – фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Общие принципы остаются без изменения, вне зависимости от характера движения. Нужно изменить смысл величин, входящих в выражение, а именно: вместо омических сопротивлений следует говорить о комплексных сопротивлениях, обозначаемые как Z, Z1, Z2 и т.д. Сила, воздействующая на подвижную систему, создаётся за счёт взаимодействия тока, протекающего в подвижной катушке громкоговорителя с постоянным магнитным полем, находящимся в катушке. При определённой частоте (составляющей около 100 Гц) происходит механический резонанс подвижной системы. Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном. Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход. Пераклад: Агульныя прынцыпы застаюцца без змен, незалежна ад характару руху. Трэба змяніць сэнс велічын, якія ўваходзяць у выраз, а менавіта: замест амічных супраціўленняў неабходна гаварыць пра комплексныя супраціўленні, якія абазначаюцца як Z, Z1, Z2 і г.д. Сіла, якая ўздзейнічае на рухомую сістэму, ствараецца за кошт узаемадзеяння току, які працякае ў рухомай шпульцы гучнагаварыцеля з рухомым магнітным полем, які знаходзіцца ў шпульцы. Пры пэўнай частаце (якая складае каля 100 Гц) адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы. Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з’яўляецца тое, што рэзанансная частата, якая захоўваецца з высокай ступенню пастаянства незалежна ад ўмоў якія змяняюцца, напрыклад тэмпературы. Для гэтага патрэбна зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з малым тэмпературным каэфіцыентам расшырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы разгледзім сістэму з камертонам. Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак камертона. У камертоне з’яўляюцца вымушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны паток, які пранізвае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, якая трапляе на выхад. Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. Анатацыя да параграфа 2 у падручніку Ланина В.Л. Технология сборки, монтажа и контроля в производстве электронной аппаратуры / Бел. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. – Мн.: Инпредо, 1997. Параграф складаецца з трох частак. У ім разглядаецца прынцып працы паўаўтаматаў і аўтаматаў устаноўкі элементаў, гнуткіх вытворчых элементаў мантажу і зборкі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прыладзе абсталявання, тэхналогіі падрыхтоўкі, сборкі і мантажу электрарадыёэлемента. Параграф прызначаецца для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). |