|
Праграма па дзіцячай літаратуры дашк. zmest_pragramyдашк. Змест праграмы
ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ
Мэта вывучэння тэмы
| Змест тэмы
| Вынік
| Пазнаёміць са спецыфікай дзіцячай літа-ратуры, асаблівасцямі развіцця, перыяды-зацыяй, асноўнымі патрабаваннямі да твораў дзіцячай літаратуры, асаблівасцямі ўспрымання школьнікаў.
Даць уяўленне аб задачах выкладання курса беларускай дзіцячай літаратуры.
| УСТУП
Праблема спецыфікі дзіцячай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, перыя-дызацыя. Значэнне дзіцячай літаратуры ў развіцці і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці ўспрымання школьнікаў, літаратура для іх, асноўныя патрабаванні да твораў дзіцячай літаратуры. Задачы выкладання курса беларускай дзіцячай літаратуры.
| Выказвае агульныя меркаванні аб спецыфіцы дзіцячай літаратуры, асаблівасцях развіцця і перыядызацыі, асаблівасцях успрымання да-школьнікаў, асноўных патрабаваннях да тво-раў дзіцячай літаратуры.
Называе асноўныя задачы вывучэння курса беларускай дзіцячай літаратуры.
| Раздзел 1. Гістарычныя перадумовы ўзнікнення дзіцячай літаратуры
| Пазнаёміць са спецыфікай беларускага фальклору. Даць уяўленне аб асноўных жанрах. Навучыць вызначаць істотныя адрозненні малых жанраў дзіцячага фальклору. Разві-ваць уменне расказваць творы малых фальклорных жанраў, правільна інта-наваць іх. Сфарміраваць уменне выкары-стоўваць розныя прыёмы па азнаямленні дзяцей з творамі малых фальклорных жанраў.
Сфарміраваць веды пра жанрава-стылістычныя асаблівасці беларускіх народных казак, выпрацаваць уменне тлумачыць ідэю народнай казкі дзецям. Навучыць вызначыць жанрава-стылістыч-ныя асаблівасці казак. Сфарміраваць уменне інцэніраваць мастацкі твор. Выпрацаваць трывалыя навыкі даклад-нага, лагічна асэнсаванага, эмацыянальна яркага ўвасаблення мастацкіх вобразаў. Навучыць аналізаваць мастацкую вартасць і выхаваўчыя магчымасці казак. Даць паняцце аб развіцці беларускага кнігадрукавання, дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, Л. Зізанія. Сфарміраваць веды аб творчасці Ф. Багушэвіча, асаблівасцях, ідэйнай накіраванасці твораў.
| Тэма 1.1. Фальклор, яго асаблівасці і спецыфіка
Спецыфіка беларускага фальклору. Дзіцячы фальклор Беларусі. Асноўныя жанры (песні-калыханкі, лічылкі, дражнілкі, пястушкі).
Практычныя заняткі №1
Вывучэнне твораў малых фальклорных жанраў, якія ўключаны ў праграму дзіцячага сада. Вызначэнне жанравых асаблівасцей твораў малых фальклорных жанраў. Расказванне на памяць лічылак, загадак, забаўлянак, калыханак і г.д. Паведамленні навучэнцаў пра розныя прыёмы па азнаямленні дзяцей з творамі малых фальклорных жанраў.
Тэма 1.2. Беларускія народныя казкі
Класіфікацыя казак, асаблівасці казачнага сюжэта, кампазіцыі, выхаваўчае значэнне.
Практычныя заняткі №2
Літаратурна-мастацкі аналіз беларускіх народных казак, змешчаных у праграме дзіцячага сада. Інсцэніраванне казак, якія вывучаюцца ў розных узроставых групах дзіцячага сада. Аналіз мастацкай вартасці і выхаваўчых магчымасцей казак.
Тэма 1.3. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Беларускае кнігадрукаванне
Дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, Л. Зізанія. Літаратурная дзейнасць і творчасць Ф. Багушэвіча.
| Выказвае агульныя меркаванні аб спецыфіцы беларускага фальклору. Называе асноўныя жанры. Аналізуе фальклорныя творы, іх жанравыя асаблівасці. Характарызуе творы малых фальклорных жанраў (сістэма вобразаў, вобразна-выяўленчыя сродкі, мастацкія прыёмы, развіццёвае і выхаваўчае значэнне). Дэманструе ўменні расказваць творы малых фальклорных жанраў з захаваннем адпаведнай інтанацыі. Выкары-стоўвае розныя прыёмы па азнаямленні дзяцей з творамі малых фальклорных жанраў (калыханак, забаўлянак, пястушак, лічылак, загадак і г.д.). Вызначае жанрава-стылістычныя асаблівасці беларускіх народных казак, тлумачыць ідэю народнай казкі дзецям. Характарызуе жанравыя прыкметы і асаблівасці казачнага сюжэта, кампазіцыі, аналізуе мову, асаблівасці паэтыкі казак. Дэманструе навыкі сцэнічнага ўвасаблення мастацкага вобраза, інцэніравання казкі, лагічна-эмацыянальную выразнасць маўлення. Аналізуе мастацкую вартасць і выхаваўчыя магчымасці казак
Раскрывае асаблівасці беларускага кнігадру-кавання, дзейнасці. Ф. Скарыны, С. Буднага, Л. Зізанія. Вызначае канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў змесце і вобразах твораў Ф. Багушэвіча.
|
Раздзел 2. Беларуская дзіцячая літаратура першай паловы ХХ ст.
| Сфарміраваць уяўленне аб ролі першых беларускіх чытанак у развіцці літаратуры для дзяцей. Даць паняцце аб асаблівасцях развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 20-я гады. Даць паняцце аб дзейнасці першых беларускіх дзіцячых часопісаў, іх тэматыцы, раздзелах часопіса “Беларускі піянер” і газеты “Піянер Беларусі” для школьнікаў, аб змесце раздзела для школьнікаў у гэтых выданнях.
Пазнаёміць з лепшымі творамі беларускай дзіцячай літаратуры 20-х гадоў для школьнікаў, іх тэматычнай і жанравай разнастайнасцю.
Даць паняцце аб творчасці Змітрака Бядулі для дзяцей, шматгранным таленце пісьменніка. Сфарміраваць веды аб тэматыцы, жанравых асаблівасцях твораў. Даць паняцце аб асаблівасцях паэтыкі, майстэрстве мастацкай дэталі, выкарыстанні здабыткаў фальклору ў творах для дзяцей.
Навучыць аналізаваць мастацкія вартасці і выхаваўчыя магчымасці твораў Змітрака Бядулі. Даць паняцце аб жанрава-тэматычным багацці і разнастайнасці творчасці Якуба Коласа для дзяцей.
Даць паняцце аб ролі паэтычнай спадчыны Якуба Коласа ў эстэтычным і патрыя-тычным выхавнні дзяцей.
Сфарміраваць веды аб паэтыцы, тэматыцы твораў для дзяцей, сістэме вобразаў, навучальным і ідэйна-выхаваўчым змесце.
Сфарміраваць уменне інсцэніраваць мастацкі твор. Навучыць аналізаваць мастацкія вартасці і выхаваўчыя магчымасці твораў. Развіваць уменне лагічнага, звязнага, выразнага маўлення.
Даць уяўленне аб творчасці Янкі Купалы для дзяцей і пра дзяцей. Сфарміраваць паняцце аб тэматыцы, а таксама героях вершаваных твораў для дзяцей.
Выпрацаваць навыкі літаратурна-мастацкага аналізу твора і ілюстрацыйнага матэрыялу да яго. Навучыць вызначаць выхаваўчае і пазнавальнае значэнне твораў Янкі Купалы для дзяцей.
Сфарміраваць веды аб творчасці М. Багда-новіча з пазіцыі выхаваўчай і мастацкай каштоўнасці для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Даць паняцце пра асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры 1929-1956 гг. Сфарміраваць паняцце аб беларускіх дзіцячых часопісах, тэматыцы раздзелаў, лепшых творах гэтага перыяду. Сфармі-раваць веды аб асаблівасцях развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сфарміраваць веды аб асаблівасцях беларускай дзіцячай літаратуры пасляваеннага часу, жанрава-тэматычным багацці твораў.
Даць паняцце аб творчасці Янкі Журбы для дзяцей, мастацка-стылістычных асаблівасцях вершаў, іх пазнавальным і развіццёвым значэнні для школьнікаў.
Даць паняцце аб творчасці А. Якімовіча для дзяцей, аб жанравых асаблівасцях казак.
Навучыць выкарыстоўваць веды і ўменні для фарміравання творчага мыслення.
Сфарміраваць уменне інсцэніраваць мастацкі твор. Пазнаёміць з творчасцю М. Танка для школьнікаў. Даць паняцце аб трады-цыйным і наватарскім у творах, вобразах герояў, ролі мастацка-выяўленчых сродкаў у апісаннях прыроды, персанажаў казак.
Навучыць аналізаваць мастацкія вартасці і выхаваўчыя магчымасці твораў.
Даць паняцце аб творчасці Эдзі Агняцвет для дзяцей. Развіць уменні ў вызначэнні тэматыкі, адметных асаблівасцей твораў. Выпрацаваць навыкі літаратурна-мастацкага аналізу вершаў, уменне рабіць вывады і абагульненні аб творчасці для дзяцей. Сфарміраваць уменні інсцэні-раваць мастацкі твор, складаць пытанні віктарыны, фармуляваць заданні красвор-даў, тэстаў. Даць уяўленне аб жыцці Янкі Брыля і яго творчасці для дзяцей. Сфарміраваць паняцце аб тэматычнай разнастайнасці твораў для дзяцей малодшага ўзросту.
Выпрацаваць навыкі літаратурна-мастац-кага аналізу апавяданняў, уменне рабіць вывады і абагульненні.
Даць уяўленне пра наватарства Артура Вольскага ў галіне жанраў і тэм, пра займальнасць сюжэтаў і паэтычнае майстэрства аўтара.
Развіць уменні характарызаваць мастацкія творы ў адзінстве формы і зместу на прыкладзе вершаў Артура Вольскага, вызначаць асаблівасці кампазіцыі, моўную своеасаблівасць твораў.
Пазнаёміць з творчасцю А. Пысіна для дзяцей. Сфарміраваць паняцце аб адметнасці творчай манеры. Пазнаёміць з творчасцю В. Зуёнка для дзяцей. Сфарміраваць паняцце аб адмет-насці творчай манеры. Замацаваць уменні аналізаваць вершы А. Пысіна і В. Зуёнка аб роднай прыродзе, вызначаць ролю і месца мастацкай дэталі ў апісаннях прыроды. Навучыць выкары-стоўваць веды і ўменні з мэтай практыч-нага выкарыстання.
| Тэма 2.1. Беларуская дзіцячая літаратура 1900-1928 гг.
З’яўленне першых беларускіх кніжак для дзяцей: “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (1906), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” (1906), “Гасцінец для малых дзяцей” (1906) Цёткі. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) Якуба Коласа. Тэматычная і жанравая разнастайнасць твораў. Стан, тэндэнцыі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 20-я гг. Развіццё беларускага савецкага перыядычнага друку для дзяцей. Дзейнасць першага беларускага часопіса для школьнікаў “Зоркі” (1921-1922), раздзелы для школьнікаў у часопісе “Беларускі піянер” і “Піянер Беларусі”.
Тэма 2.2. Змітрок Бядуля
Кароткія біяграфічныя звесткі, агляд творчасці для дзяцей. Казкі “Казачка-цацачка”, “Іванка-прастачок”, “Скарб” – творчае развіццё традыцый фальклору, выха-ваўчае значэнне казак. Кароткі агляд паэмы-казкі “Мурашка Палашка” – аўтарска фантазія, гумар у тво-ры, услаўленне непераможнасці калектыву. Лірычная проза: апавяданні “Малыя дрывасекі”, “Пяць лыжак заціркі”, “Тулягі”. Вобразы дзяцей, іх гаротны лёс, псі-халагізм, майстэрства мастацкай дэталі ў творах. Апа-вяданне “Дзе канец свету?”. Вершы для дзяцей – удалае спалучэнне тэмы шчаслівага дзяцінства і тэмы прыроды (“Мае забавы”, “Люцік”, “Дудачка”, “Калыханка”). Тэма 2.3. Якуб Колас
Гуманістычны змест, жанравая разнастайнасць твораў Якуба Коласа для дзяцей. Адлюстраванне вобразаў дзяцей, беларускай прыроды. Пейзажныя вершы для дзяцей: “Песня аб вясне”, “Дзед-госць”, “Ручай”, “На рэчцы зімою”. Багацце мастацка-выяўленчых сродкаў. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада: “Першы гром”, “Вясна”, “Раніца вясною”, “Канец лета”, “На лузе”, “Адлёт жураўлёў”. Эстэтычная дасканаласць, дынаміка дзеяння, інтанацыйнае багацце, гукапіс. Роля паэтычнай спадчыны аўтара ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні дзяцей. Сатырычны верш “Савось-распуснік”: сатыра і гумар, вобраз Савося, майстэрства паэта-псіхолага, афары-стычнасць мовы. Паэма “Міхасёвы прыгоды”: паэ-тызацыя прыроды, дзіцячыя вобразы, роля паэмы ў выхаванні. Казачная паэма “Рак-вусач”. Народныя традыцыі ў гэтым творы. Багацце мастацкіх прыёмаў і сродкі славеснай выразнасці, павучальны змест.
Практычныя заняткі №3
Інсцэніраванне асобных эпізодаў з паэмы “Рак-вусач”. Аналіз твораў Якуба Коласа і ілюстрацый да іх у выданнях для дзяцей. Паведамленні навучэнцаў па тэме “Выхаваўчая каштоўнасць твораў Я. Коласа, іх месца ў рабоце з дашкольнікамі. Тэма 2.4. Янка Купала
Шчырасць, лірычная ўзнёсласць вершаў для дзяцей. Вершы аб роднай прыродзе: “Вясна”, “Дуб”, “Зімой у лесе” і інш. Эстэтычная каштоўнасць, значэнне ў абуджэнні ў дзяцей пачуцця прыгожага, назіральнасці. Сувязь вершаў для дзіцячага ўзросту з традыцыямі беларускага дзіцячага фальклору, займальнасць сюжэта, экспрэсіўнасць мовы. Вершы “Мароз”, “Бай”. Фальклорная аснова вершаў. Верш “Сын і маці”: вобразы; значэнне верша ў абуджэнні ў дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасці, сугучнасць яго зместу нашаму часу. Гісторыя напісання верша “Хлопчык і лётчык”. Псіхалагізм, майстэрства раскрыцця душы дзіцяці, шчырасць паэтычных радкоў. Асаблівасці паэтыкі верша.
Практычныя заняткі №4
Аналіз твораў Янкі Купалы і ілюстрацый да іх у выданнях для дзяцей. Паведамленні па тэме: “Выхаваўчае і пазнавальнае значэнне твораў Я. Купалы для дзяцей дашкольнага ўзросту” (што і як расказаць дзецям пра Янку Купалу па праграме выхавання і навучання ў дзіцячым садзе).
Тэма 2.5. Беларуская дзіцячая літаратура
1929-1956 гг.
Стан, тэндэнцыі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры. Развіццё перыядычнага друку. Часопісы “Іскры Ільіча”, “Бярозка”, першая беларуская газета для дзяцей “Піянер Беларусі”. Лепшыя творы бела-рускай дзіцячай паэзіі і прозы: Я. Маўра, М. Лынькова, К. Чорнага, Я. Коласа, М. Танка, П. Броўкі, А. Ку-ляшова. Жанр вершаванай казкі для дзяцей (А. Але-ксандровіч, З. Бядуля, М. Танк). Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў гады Вялікай Айчын-най вайны. Творы, напісаныя для дзяцей у гэты перыяд: Янка Купала “Хлопчык і лётчык на вайне”, зборнік вершаў Эдзі Агняцвет “Міхасёк” і г.д. Тэма Вялікай Айчыннай вайны як вядучая ў пасляваеннай беларускай дзіцячай літаратуры. Кніга пісем-успамінаў дзяцей удзельнікаў і сведкаў вайны – “Ніколі не забудзем” (1948) – гісторыя стварэння, праблематыка. Беларуская дзіцячая літаратура пасляваеннага часу. Прыход новых аўтараў (А. Вольскі, В. Вітка, У. Краў-чанка, П. Кавалёў, А. Васілевіч, В. Хомчанка і г.д.). Вершаваныя кнігі для дзяцей (“Сярод лясоў наднё-манскіх”, “Галінка і верабей”, “Казка пра мядзведзя” М. Танка; паэмы-казкі “Вавёр-чына гора”, “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра” В. Віткі, яго вершаваныя кнігі “Дударык”, “Азбука Васі Вясёлкіна”). Тэма 2.6. Янка Журба
Лірычная пранікнёнасць вершаў для дзяцей. Выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў у апісанні прыроды. Пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў для дзяцей “Дзед Мароз”, “Коцік”, “Напрадвесні”, “Шпак”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі” і інш. Тэма 2.7. Алесь Якімовіч
Алесь Якімовіч – казачнік. Вершаваная казка “Каваль Вярнідуб”. Сюжэт твора, выкарыстанне фальклорных традыцый, вобраз народнага асілка Вярнідуба. Дакладнасць і прыгажосць мовы, значэнне казкі. Месца А. Якімовіча ў беларускай дзіцячай літаратуры, цікавасць яго да нацыянальных вытокаў.
Практычныя заняткі №7
Інсцэнірованне казкі А. Якімовіча (на выбар) Тэма 2.8. Максім Танк
Практычныя заняткі №10
Агляд жыцця і творчасці. Кнігі “Конь і леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Сярод лясоў наднё-манскіх”, “Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні”. Фальклорныя матывы (“Журавель і чапля”, “Конь і леў”, “Жук і Слімак”). Спалучэнне трады-цыйнага і наватарскага ў казцы. Прыём атрапа-марфізму. Аналіз твораў, якія вывучаюць у розных узроставых групах дзіцячага сада.
Тэма 2.9. Эдзі Агняцвет
Кароткі агляд жыцця і творчасці. Жанравая разна-стайнасць. Паэтызацыя працы (“Хто пачынае новы дзень”, “Вясёлка” і інш.). Гумарыстычныя вершы, іх праблематыка. Асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення (“На дачы ў гамаку”, “Як наеўся Рыгорка”, “Зося на кухні”, “Саўка за сталом”). Значэнне творчасці.
Практычныя заняткі №11
Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Эдзі Агняцвет для дзяцей (“Доктар смех”, “Па двары алімпіяда”, “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Першае слова”, “Рэчка, рэчанька мая”, “Скорагаворкі”, “Саўка за сталом”). Інсцэніроўка вершаў. Складанне віктарын, крыжаванак, тэстаў па творах. Тэма 2.10. Янка Брыль
Практычныя заняткі №12
Кароткія звествкі пра пісьменніка. Асаблівасці яго твораў для дзяцей малодшага ўзросту. Паэтызацыя прыроды. Уменне абудзіць у дзяцей цікавасць і любоў да яе (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Ветэры-нар”, “Жыў-быў вожык” і інш.). Літаратурна-мастацкі аналіз твораў Я. Брыля для дзяцей (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Ветэрынар”, “Жыў-быў вожык”) Тэма 2.11. Артур Вольскі
Звесткі пра пісьменніка. Наватарства ў галіне жанраў і тэм. Пазнавальны матэрыял. Паэтызацыя прыроды, займальнасць, элементы гульні. Прыём антрапамар-фізму. (“Мухалоўка”, “Козачка”, “Сом”, “Смелы гіль”, “Зязюля”). Гумарыстычныя вершы-прыгоды: “Захварэў парсючок”. “Коцік”, “Выйшаў зайчык пагуляць”, займальнасць сюжэтаў.
Практычныя заняткі №13
Вызначэнне жанрава-тэматычнай разнастайнасці твораў А. Вольскага для дзяцей дашкольнага ўзросту: “Лясныя мастакі”, “Ізумрудавы горад, дзе ты?”, “Сцяпан вялікі пан”. Аналіз вершаў “Свята мам”, “Куркі”, “Радзіма”, “Родны край”, “Пчолка”, “Чарнічка” і інш. Тэма 2.12. Аляксей Пысін Васіль Зуёнак
Кароткія біяграфічныя звесткі, агульны агляд кніг “Матылёчкі-матылі”, “Вясёлка над лесам”, “Колькі сонцаў”, “Аляксей, Дзяніс, Алёнка”. Удумлівае, псіхалагічна дакладнае ўвасабленне ў вершах асаблівасцей мыслення і ўспрымання дзяцей-школьнікаў. Кароткія біяграфічныя звесткі. Прадстаўленне дзіцячых кніг “Вясёлы калаўрот”, “Сонечны клубочак”, “Будзем сілы набірацца”, “Хата, поўная гасцей”. Тэматычнае багацце, займальнасць сюжэтаў, традыцыі фальклору.
Практычныя заняткі №14
Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў А. Пысіна і В. Зуёнка аб роднай прыродзе. Падбор і аналіз матэрыялаў па творчасці А. Пысіна і В. Зуёнка для кніжнай выставы ў розных узроставых групах. Планаванне тэматычных выстаў.
| Выказванне агульныя меркаванні аб асаблі-васцях беларускай дзіцячай літаратуры пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг, першых беларускіх кніжак для дзяцей. Вызначае ролю і месца першых беларускіх чытанак у развіцці бела-рускай дзіцячай літаратуры. Раскрывае аса-блівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 20-я гг. Апісвае дзейнасць пер-шых беларускіх дзіцячых часопісаў. Раскры-вае тэматыку асноўных раздзелаў часопіса “Беларускі піянер” і газеты “Піянер Беларусі”. Апісвае змест раздзела для школьнікаў у гэтых выданнях. Выказвае агульныя мерка-ванні аб лепшых творах беларускай дзіцячай літаратуры 20-х гадоў для школьнікаў, іх тэматычнай і жанравай разнастайнасці. Апісвае шматграннасць творчасці Змітрака Бядулі. Раскрывае тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў. Раскрывае асаблівасці паэтыкі, майстэрства мастацкай дэталі, выкарыстанне здабыткаў фальклору ў творах для дзяцей.
Вызначае асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей: багацце тэм, вобразаў, псіха-лагізм. Тлумачыць узаемасувязь мастацкай дасканаласці, глыбокага псіхалагізму коласаў-скіх твораў і асаблівасцей успрымання іх дзецьмі. Раскрывае ролю паэтычнай спадчы-ны аўтара ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні дзяцей. Апісвае паэтыку твораў, сістэму вобразаў, павучальнасць твораў, ідэйна-выхаваўчы змест.
Дэманструе навыкі сцэнічнага ўвасаблення мастацкага вобраза, інцэніравання эпізодаў паэмы, эмацыянальнасць маўлення. Аналізуе мастацкія вартасці і выхаваўчыя магчымасці твораў. Дэманструе навыкі вуснага паве-дамлення. Выказвае агульныя меркаванні аб творчасці Янкі Купалы для дзяцей. Апісвае паэтыку, а таксама герояў вершаваных твораў Янкі Купалы для дзяцей.
Аналізуе змест, вобразна-выяўленчыя сродкі, мастацкія прыёмы ў творах Янкі Купалы для дзяцей, мэтазгоднасць выкарыстання і мастацкія вартасці ілюстрацыйнага матэрыялу для вершаў. Ацэньвае выхаваўчае і пазнавальнае значэнне твораў для дзяцей. Апісвае асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры 1929-1956 гг. Вызначае тэматыку раздзелаў беларускіх дзіцячых часопісаў, лепшыя творы гэтага перыяду. Вызначае асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раскрывае адметнасць твораў. Апісвае асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры пасля-ваеннага часу, жанрава-тэматычным багацці твораў.
Вызначае агульныя асаблівасці вершаў Янкі Журбы, выяўляе мастацкія сродкі ў апісанні прыроды, псіхалагічную паглыбленасць твораў. Вызначае развіццёвае, пазнавальнае значэнне вершаў для дзяцей.
Распрацоўвае пытанні віктарыны, пытанні да самакантролю. Складае анатацыі. Апісвае асаблівасці творчасці А. Якімовіча для дзяцей, вызначае тэматыку, жанравыя асаблівасці казак, іх сюжэт, мастацкія прыёмы, сродкі славеснай вобразнасці.
Дэманструе навыкі інцэніравання казкі, сцэ-нічнага ўвасаблення мастацкага вобраза, ла-гічна-эмацыянальную выразнасць маўлення. Раскрывае асаблівасці твораў для дзяцей. Вызначае іх тэматыку, жанравыя асаблівасці. Выказвае агульныя меркаванні аб творчасці Максіма Танка для школьнікаў. Раскрывае традыцыйнае і наватарскае, ролю мастацка-выяўленчых сродкаў у апісаннях прыроды, персанажаў казак.
Аналізуе ідэйна-тэматычныя асаблівасці, мастацкія прыёмы, вобразныя сродкі ў творах для дзяцей.
Вызначае тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў. Характарызуе творы, ацэньвае ўчынкі герояў. Аналізуе ідэйна-тэматычныя асаблівасці, ролю і месца вобразна-выяўленчых сродкаў, выхаваўчае значэнне вершаў. Дэманстуе навыкі інсцэніравання вершаў, сцэнічнага ўвасаблення мастацкага вобраза, эмацыя-нальную выразнасць маўлення. Складае пытанні віктарын, заданні красвордаў, тэстаў. Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці Я. Брыля і яго творчасці для дзяцей. Апісвае тэматычную разнастайнасць твораў для дзяцей малодшага ўзросту. Аналізуе асаблівасці лірычнай прозы, ролю і месца вобразна-выяўленчых сродкаў у стварэнні вобразаў герояў, апісаннях прыроды, выхаваўчаі і развіццёвае значэнне твораў для дзяцей. Выказвае агульныя меркаванні пра наватарства Артура Вольскага ў галіне жанраў і тэм, пра займальнасць сюжэтаў і паэтычнае майстэрства аўтара.
Характарызуе тэматыку твораў. Аналізуе жанравую спецыфіку твораў, асаблівасці кампазіцыі, ролю і месца моўна-выяўленчых сродкаў, сувязь формы і зместу твораў.
Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці і творчасці А. Пысіна. Вызначае адметнасць творчай манеры.
Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці і творчасці В. Зуёнка. Вызначае адметнасць творчай манеры.
Аналізуе ролю і месца мастацкай дэталі ў апісаннях прыроды. Збірае матэрыялы па творчасці А. Пысіна і В. Зуёнка для кніжнай выставы з улікам розных узроставых груп. Дэманструе ўменне планаваць тэматычныя выставы.
| Абавязковая кантрольная работа
| Раздзел 3. Беларуская дзіцячая літаратура другой паловы ХХ ст.
| Даць уяўленне аб стане, тэндэнцыях развіцця беларускай дзіцячай літаратуры 1957-1985 гг. Пазнаёміць з агульнай характарыстыкай беларускай дзіцячай літаратуры ў гэты перыяд.
Сфарміраваць веды аб тэматычнай накіра-ванасці, жанравай спецыфіцы твораў для школьнікаў, наватарстве пісьменнікаў, сувязі з народнымі традыцыямі, асаблі-васцях паэтыкі.
Даць паняцце аб творчасці Васіля Віткі для дзяцей, яе тэматычнай разнастайнасці, адметных асаблівасцях.
Сфарміраваць веды аб апрацаваных творах малых фальклорных жанраў.
Выпрацаваць умені аналізу буйной паэтычнай формы, сістэмы вобразаў і асаблівасцей сюжэта, кампазіцыі, паэтыкі.
Замацаваць уменне складаць і аналізаваць канспект заняткаў.
Пазнаёміць з жыццём і творчасцю С. Шу-шкевіча. Даць уяўленне аб тэматыцы, выкарыстанні вобразна-выяўленчых срод-каў і традыцый фальклору ў творах для маленькіх, іх інтанацыйным багацці, выразнасці. Развіць уменне складаць план паведамлення аб творчасці С. Шушкевіча. Сфарміраваць уменне аналізаваць вершы.
Сфарміраваць уменне вызначаць сродкі мастацкай выразнасці вершаў С. Грахоў-скага і А. Лойкі. Выпрацаваць навыкі складання плана заняткаў.
Пазнаёміць з жыццём і творчасцю Е. Лось для дзяцей. Сфарміраваць паняцце аб адметнасці творчай манеры Е. Лось.
Выпрацаваць уменне аналіаваць вершы Е. Лось, аналізаваць матэрыялы і афармляць кніжную выставу, прысвечаную творчасці Е.Лось.
Сфарміраваць паняцце аб шматграннасці творчай дзейнасці Н. Гілевіча. Даць паняцце аб лірычнай аснове, фальклорных матывах вершаў для дзяцей, іх ідэйна-тэматычнай адметнасці, патрыятычнай накіраванасці і пазнавальным значэнні. Сфарміраваць уменне вызначаць сродкі мастацкай выразнасці, іх ролю ў развіцці эстэтычнага густу, вобразнага бачання, фантазіі, моўнай культуры дзяцей.
Даць паняцце аб творчасці Р. Барадуліна для дзяцей, шматгранным таленце паэта. Сфарміраваць веды аб тэматычнай і жанравай разнастайнасці творчасці, асаблівасці паэтыкі, псіхалагізма вобразаў дзяцей.
Выпрацаваць навыкі літаратурна-мастацкага аналізу вершаў Р. Барадуліна і складання плана заняткаў у дзіцячым садзе.
Выпрацаваць навыкі літаратурна-мастацкага аналізу празаічных твораў для дзяцей і выразнага чытання апавяданняў.
Даць уяўленне аб стане, тэндэнцыях развіцця сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Сфарміраваць веды аб багацці тэматыкі, жанравай разнастайнасці сучасных твораў для школьнікаў. Пазнаёміць з творчасцю А. Дзеружынскага для дзяцей. Сфарміраваць веды аб тэматыцы, выкарыстанні вобразна-выяўленчых сродкаў і традыцый фальклору.
Пазнаёміць з творчасцю Н. Галіноўскай для дзяцей. Выпрацаваць навыкі аналізу вершаў, асаблівасцей іх кампазіцыі, паэтыкі.
Даць паняцце аб творчасці У. Ліпскага для дзяцей, жанравых асаблівасцей яго твораў. Навучыць выкарыстоўваць веды па ўзро-ставай псіхалогіі пры аналізе сюжэта, во-бразаў герояў у творах для школьнікаў.
Пазнаёміць з жыццём і творчасцю У. Ягоўдзіка. Сфарміраваць паняцце аб асаблівасцях творчай манеры пісьменніка.
Выпрацаваць навыкі літаратурна-маста-цкага аналізу твораў для дзяцей, уменне рабіць вывады і абагульненні аб ролі і значэнні твораў пісьменніка ў развіцці і выхавальнікаў школьнікаў.
Пазнаёміць з жыццём У. Карызны і яго творчасцю для школьнікаў. Сфарміраваць уяўленне аб тэматыцы, жанравай разнастайнасці, асаблівасцях паэтычнай мовы.
Сфарміраваць уменне аналізаваць публікацыі для школьнікаў (жанрава-тэматычныя асаблівасці).
| Тэма 3.1. Беларуская дзіцячая літаратура
1957-1985 гг.
Стан, тэндэнцыі развіцця. (агульны агляд). Анты-ваенны пафас беларускай дзіцячай літаратуры. Увага да праблемы вытокаў нацыянальнай гісторыі (Васіль Вітка “Беларуская калыханка”. У. Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”). Стабільнасць тэматыкі белару-скай дзіцячай літаратуры для дашколынікаў. Найбольш значныя творы гэтага перыяду, напісаныя вопытнымі майстрамі дзіцячай літаратуры. Новыя імёны, творы. Жанравая разнастайнасць твораў для школьнікаў. Тэма 3.2. Васіль Вітка
Кароткі агляд жыцця і творчасці Васіля Віткі. Адметныя асаблівасці твораў Васіля Віткі для дзяцей: займальнасць і акрэсленасць сюжэта, лірычная прані-кнёнасць і даверлівасць тону. Гумар, майстэрскае выкарыстанне фальклорных традыцый. Творы з уласна аўтарскім сюжэтам (“Вавёрчына гора”, “Буслінае лета”. “Казка пра цара Зубра”, “ППШ”). Жанравая разнастайнасць творчасці В.Віткі. Апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак і г. д.
Практычныя заняткі №16
Літаратурна-мастацкі аналіз паэмы-казкі "Вавёрчына гора".Складанне і аналіз канспекта заняткаў па чытанні і аналізе ўрыўка з паэмы “Вавёрчына гора”. Паведамленне навучэнцаў на тэму “Творчасць Васіля Віткі для дзяцей” Тэматычны кантроль па тэме: “Творчасці В. Віткі для дзяцей”.
Тэма 3.3. Станіслаў Шушкевіч
Практычныя заняткі №17
Біяграфічныя звесткі. Агляд твораў для дзяцей. Майстэрскае выкарыстанне традыцый дзіцячага фальклору у творах для маленькіх. Музычнасць паэтычных радкоў, іх інтанацыйнае багацце, выразнасць (“Парсючок". “Хрыпаты пеўнік” і інш.). Паэтызацыя прыроды (“Дожджык", “Лістапад”. “Лівень”, “Ветравей”) і інш. Значэнне творчасці С. Шушкевіча для дзяцей. Складанне плана паведамлення на тэму “Фальклорная аснова і выхаваўчае значэнне дзіцячых твораў С. Шушкевіча”. Тэма 3.5. Сяргей Грахоўскі, Алег Лойка
Практычныя заняткі №18-19
Далучэнне дзяцей да свету цудоўнага, незвычайнага ў вершах С.Грахоўскага, А.Лойкі. Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў С. Грахоўскага “Калыханка”, “Лета”, “Ласяня", “Жмуркі”, “Дзяцел”, “У лесе”, “Сонечная сцежка”, “Зазімак”. Музыка паэтычнага радка, паўторы, гукапіс у вершах А. Лойкі “Навалыніца”. “У зімовым лесе”, “Верабей”, “Сіні конік”, «Кураняты”, “Жарабятка”. Складанне плана заняткаў па чытанні дзецям вершаў С. Грахоўскага і А. Лойкі. Тэма 3.2. Еўдакія Лось
Практычныя заняткі №15
Кароткія біяграфічныя звесткі, агульны агляд-прадстаўленне кніг Е. Лось “Абутая елачка”, “Казка пра ласку”. “Вяселікі”, “Зайчык-выхваляйчык”, “Дванаццаць загадак”, “Смачныя літары”. Дасканалае веданне дзяцей дашкольнага ўзросту (“Гасцінцы”, Толька-зязюлька”, “Гаспадынька” і інш.).
Тэма 3.4 Сяргей Грахоўскі, Алег Лойка
Звесткі пра пісьменнікаў. Ідэйна-тэматычная адметнасць вершаў паэтаў. Выхаваўчая парадыгма вершаў, забаўляльны змест. Тэма 3.5 Еўдакія Лось
Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Е. Лось. Афармленне і аналіз выставы кніг Е. Лось.Складанне планаў-канспектаў заняткаў па творчасці аўтара. Тэма 3.6. Ніл Гілевіч
Практычныя заняткі №20
Звесткі пра пісьменніка. Лірычная аснова. псіхалагічная пранікнёнасць вершаў для маленькіх. Ідэйна-тэмагычная адметнасць, лірычная ўзнёсласць. патрыятычная накіраванасць верша “Я – беларус”.
Пазнавальнасць, дакладнасць апісанняў у вершах пра жывёл і птушак: “Курыца”, “Пліска”, “Сабачаня”, “Верабей” і інш. Складанне плана заняткаў па азнаямленні дзяцей з вершамі Н. Гілевіча. Аналіз загадак як сродку развіцця мастацкага мыслення, фантазіі, моўнай чуйнасці ў дзяцей. Тэма 3.7. Рыгор Барадулін
Кароткія звесткі пра Р. Барадуліна. Агульны агляд яго дзейнасці ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры, кніг: “Мех шэрых, мех белых”, “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Што было б тады б, калі б”, “Ці пазяхае бегемот” і інш. Жанравая і тэматьганая разнастайнасць дзіцячай паэзіі Р. Барадуліна (вершы, жарты, казкі, скорагаворкі. задачкі, забаўлянкі. калыханкі, лічылкі, дражнілкі, загадкі).
Практычныя заняткі №21
Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Р. Барадуліна. Складанне плана заняткаў па чытанні дзецям вершаў Р. Барадуліна. Тэма 3.8. Васіль Хомчанка
Практычныя заняткі №22
Кароткія звесткі пра В. Хомчанку. Агульны агляд яго дзейнасці ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры.
Выразнае чытанне і аналіз апавяданняў для дзяцей дашкольнага ўзросту (“Яблык”, “Яшава рукавічка”, “Баравікі”, “Білеты ў цырк” і інш.). Раздзел 4. Беларуская дзіцячая літаратура
на сучасным этапе
Стан, тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Багацце тэм і жанраў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Новыя імёны, творы: А. Бадак (кнігі “Верабей з рагаткай”, “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”), В. Шніп (кнігі “Сунічкі для Вера-нічкі”, “Наш Максім гаворыць: - Гу” і інш.), Л. Пран-чак (кнігі “Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю”, “Цік-так, ходзікі” і інш.). Тэма 4. 1Авяр’ян Дзеружынскі
Практычныя заняткі №23
Кароткі агляд жыцця і творчасці. Жанравая і тэматычная разнастайнасць твораў для дзяцей. Псіхалагізм вершаў, глыбокае пранікненне ў свет дзяцінства. Паэтызацыя свету дзяцінства, дзіцячых гульняў і забаў (“Небылічка-смехатунічка”, “Будаў-нікі”, "Кую-кую ножку” і інш.) Гумар у вершах для маленькіх. Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў. Складанне плана заняткаў па азнаямленні дашколь-нікаў з творамі, якія ўваходзяць у праграму дзіцячага сада. Таленавітае выкарыстанне, узбагачэнне трады-цый фальклору, паэтызацыя і адухаўленне прыроды ў вершах “Сняжынкі”, “Пралеска”, “Ландыш”, “Рамо-нак”. Выхаванне назіральнасці, цікаўнасці, беражлівых адносін да прыроды “Жучок-грыбнічок”, “Не крану я яечка”, “Салавейка заспяваў”. Паэтызацыя свету дзяцінства, дзіцячых гульняў і забаў “Небылічка-смехатунічка”, “Будаўнікі”, “Кую-кую ножку”. Тэма 4.2 Ніна Галіноўская
Практычныя заняткі №24
Звесткі пра пісьменніцу. Асноўная тэматыка твораў для дзяцей: родная прырода, яе адметнасць і прыгажосць у розныя поры года (“Раніцай”, “Званочкі”, “Павуцінка” і інш.), жывёльны свет, птушкі. сяброўства з імі даяцей (“Папугай”, “Мурка”, "Леў” і інш.), свет дзіцячых гулыняў, адкрыццяў, радасцей (“Лясная казка”, ”Мая песня”. “Калі я шчаслівы” і інш.), гумарыстычныя вершы, вершы- жарты (“Кот і пастка”, 'Ліскіна праўда”, “У пакоі смеху” і інш.), пра заганы паводзін (“Гультайка, "Гразнуля”, “Тры рукі“ і інш.). Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Н. Галіноўскай для дзяцей. Тэма 3.12. Уладзімір Ліпскі
Практычныя заняткі №25
Біяграфічныя звесткі. Шматграннасць тэм, займаль-насць сюжэтаў, трывога за лёс дзяцей (“Рыгоркавы прыгоды”, “Падкідыш”). Працяг і ўзбагачэнне трады-цый беларускай літаратуры ў паказе лёсу дзяцей (“Бацькі і дзеці”). Дасканалае валоданне жанрам казкі. Высокае майстэрства сюжэта, мовы. Пошукі сінтэзу традыцыйнага і сучаснага. Аналіз развіццёвага і выха-ваўчага значэння твораў для школьнікаў (з кніг “Каралева белых прынцэс”, “Антонік-понік”, “Наша Маша”). Аналіз развіццёвага і выхаваўчага значэння твораў У.Ліпскага для школьнікаў (з кніг “Каралева белых прынцэс”, “Антонік-понік”, “Наша Маша”). Тэма 3.13. Уладзімір Ягоўдзік
Практычныя заняткі №26
Біяграфічныя звесткі. Далучэнне дзяцей да фальклорных скарбаў (“Сонейка, свяці”). Майстэрскія пераказы беларускіх паданняў, легенд (“Залатыя скарбы”, “Вужовы кароль”). Творы, прысвечаныя роднай прыродзе (“Янка і Ружа”, "У царстве Вадзя-ніка". “Цікаўныя выдраняты”). Гістарычная тэма ў творчасці (“Сем цудаў Беларусі”). Значэнне ў патрыя-тычным выхаванні дзяцей, у абуджэнні іх прагі пазнання, цікавасці да гісторыі Бацькаўшчыны. Літаратурна-мастацкі аналіз асобных раздзелаў кніг У. Ягоўдзіка (“Сем цудаў Беларусі”, “Ці вернецца князь Кук?” і інш.). Тэма 3.14. Уладзімір Карызна
Кароткія звесткі пра пісьменніка, агляд кніжак для дзяцей (“Зямля – два паўшар’і”, “Мір і сонейка для ўсіх”, “Насціна кніжка”, “Іграй, жалейка. не змаўкай”). Жанравая разнастайнасць твораў для дзяцей (вершы, казкі, небылічкі, лічылкі і г. д.). Тэматыка твораў для школьнікаў: тэма Радзімы (”Наша Беларусь”. “Песня аб родным”, “Адкуль пачалася Радзіма” і інш.). прыроды (“Лісце прыляцела". “Чэрвень”). Тэма 3.15. Агляд перыёдыкі для дзяцей
Практычныя заняткі №27
Аналіз жанраў публікацый, зместу раздзелаў і іх тэматыкі ў часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Зорка”. Сучасная дзіцячая літаратура пачатку XXI ст. Стан сучаснай дзіцячай літаратуры адзначанага перыяду, яе перспектывы. Агляд сучаснай дзіцячай паэзіі. Творчасць А. Хадановіча, А. Спрынчан, В. 1 Бурлак для дзяцей. Тэматыка сучаснай дзіцячай паэзіі. Гуманістычны пафас сучаснай прозы для 1 дзяцей. Казкі Т. Сівец, А. Масла, А. Карлюкевіча, С. Мінскевіча для дзяцей. Наватарства ў тэматыцы і 1 распрацоўцы галоўнага героя-дзіцяці. Падвядзенне вынікаў вывучанага за семестр.
| Выказвае агульныя меркаванні аб стане, тэндэнцыях развіцця бсларускай лзІцячай лі- таратуры 1957-1985 гг.
Называе найбольш значныя творы для школьнікаў, напісаныя ў гэты перыяд.
Апісвае разнастайнасць тэматыкі жанраў, выяўляе наватарскія тэндэнцыі. што тычацца формы і зместу твораў ддя школьнікаў. Вызначае тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў Васіля Віткі. Апісвае асаблівасці апрацаваных твораў малых фальклорных жанраў.
Аналізуе змест, асаблівасці кампазіцыі, сістэ-му вобразаў паэмы. Ацэньвае ролю сродкаў славеснай вобразнасці ў стварэнні адметных вобразаў, запамінальных карцін. Выяўляе выхаваўчае і развіццёвае значэнне пазмы для школьнікаў. Складае і аналізуе канспект заняткаў. Дэманструе ўменні складаць план і рабіць паведамленне па творчасці.
Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці і творчасці С. Шушкевіча. Называе тэматыку вершаў, характарызуе вобразна-выяўленчыя сродкі і традыцыі фальклору ў творах для маленькіх, іх інтанацыйнае багацце, выразнасць. Складае план паведамлення, характарызуе вершы.
Аналізуе сродкі мастацкай выразнасці вершаў, складае план заняткаў у дзіцячым садзе.
Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці і творчасці Е.Лось.
Апісвае адметнасць творчай манеры Е. Лось.
Аналізуе вершы Е. Лось. Афармляе і аналізуе матэрыялы да выставы, прысвечанай творчасці Е. Лось.
Раскрывае значэнне творчасці Н. Гілевіча для дзяцей у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры. Апісвае аснову, фальклорныя матывы вершаў для дзяцей, іх ідэйна-тэматычную адметнасць, патрыятычную накіраванасць і пазнавальнае значэнне. Аналізуе загадкі, іх стылістычна-жанравыя асаблівасці, сродкі мастацкай выразнасці. Раскрывае значэнне творчасці Р. Барадуліна для дзяцей у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры. Выяўляе тэматычную і жанравую разнастайнасць творчасці, асаблівасці паэтыкі, псіхалагізм вобразаў дзяцей.
Аналізуе вершы, складае план заняткаў у дзіцячым садзе.
Аналізуе ідэйна-тэматычныя асаблівасці апавяданняў, вобразы герояў, выкарыстанне аўтарам сродкаў славеснай вобразнасці. Дэманструе навыкі выразнага чытання.
Выказвае агульнае меркаванне аб стане, тэндэнцыях развіцця сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Апісвае разнастайнасць тэматыкі, жанраў сучасных твораў для школьнікаў.
Выказвае агульнае меркаванне аб творчасці А. Дзеружынскага. Называе тэматыку вершаў, характарызуе ідэйна-выхаваўчую накірава-насць твораў паэта. Асвятляе асаблівасці выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, традыцый фальклору ў вершах для дзяцей.
Выказвае агульныя меркаванні аб тэматыцы твораў для дзяцей, асаблівасцях творчай манеры паэтэсы. Аналізуе вершы, асаблівасці іх кампазіцыі, паэтыкі.
Раскрывае значэнне творчасці У. Ліпскага для дзяцей, вызначае жанравыя асаблівасці твораў. Аналізуе псіхалагізм твораў У. Ліпскага для школьнікаў.
Выказвае агульнае меркаванне аб жыцці і творчасці У. Ягоўдзіка. Вызначае адметнасць творчай манеры пісьменніка.
Аналізуе ідэйна-тэматычныя асаблівасці, мастацкія прыёмы, вобразныя сродкі ў творах У. Ягоўдзіка.
Выказвае агульныя меркаванні аб жыцці У. Карызны і яго творчасці для школьнікаў. Называе тэматыку вершаў, характарызуе жанравыя асаблівасці твораў, адметнасць паэтычнай мовы. Аналізуе публікацыі для школьнікаў, выяўляе жанрава-тэматычную спецыфіку твораў для дзяцей, значэнне гэтых твораў для выхавання і развіцця.
|
ПРЫКЛАДНЫЯ КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ
Ацэнка ў балах
|
Паказчыкі ацэнкі
| Ацэнка ў балах
|
Паказчыкі ацэнкі
|
1
(адзін)
| Пазнаванне асобных аб’ектаў вывучэння праграмнага вучэбнага матэрыялу, якія прад’яўляюцца ў гатовым выглядзе (фактаў, тэрмінаў і г.д.), без усведамлення іх месца ў агульнай сістэме літаратурных ведаў; наяўнасць шматлікіх істотных памылак, якія выпраўляюцца з непасрэднай дапамогай выкладчыка
|
6
(шэсць)
| Поўнае веданне і ўсведамленне ўсяго праграмнага вучэбнага матэрыялу; валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (апісанне і тлумачэнне перыядаў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, жыццёвага і творчага шляху пісьменннікаў розных перыядаў, выяўленне і абгрунтаванне асаблівасці іх творчай манеры; выкарыстнанне заданняў па ўзору аналіза мастацкага твора і г.д.); наяўнасць неістотных памылак
|
2
(два)
| Распазнаванне аб’ектаў вывучэння праграмнага вучэбнага матэрыялу, якія прад’яўляюцца ў гатовым выглядзе (фактаў, з’яў беларускай дзіцячай літаратуры і г.д.); выкананне адпаведных практычных дзеянняў (аналіз асобных элементаў твора і г.д.); наяўнасць істотных памылак, якія выпраўляюцца з непасрэднай дапамогай выкладчыка
|
7
(сем)
| Поўнае, трывалае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу; валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне перыядаў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, найбольш важных фактаў жыццёвага і творчага шляху пісьменннікаў, раскрыццё творчай манеры пісьменнікаў; абгрунтаванне і доказ яе сутнасці; фармуляванне вывадаў аб заканамернасцях развіцця беларускай дзіцячай літаратуры; недастаткова самастойнае выкананне заданняў пры аналізе твораў, іх ідэйнай задумы); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак
|
3
(тры)
| Узнаўленне часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці (фрагментарны пераказ і пералічэнне з’яў беларускай дзіцячай літаратуры і г.д.); выкананне разумовых і практычных дзеянняў па ўзору (аналіз асобных элементаў мастацкага твора і г.д.); наяўнасць асобных істотных памылак
|
8
(восем)
| Поўнае, трывалае, глыбокае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу; аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне заканамернасцей развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, жыццёвага і творчага шляху пісьменннікаў, раскрыццё сутнасці літаратурных прыёмаў і метадаў, якія выкарыстоўваюць пісьменнікі; абгрунтаванне і доказ асаблівасцей іх творчай манеры; фармуляванне вывадаў аб значэнні творчасці найбольш вядомых пісьменнікаў розных перыядаў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры; самастойнае выкананне заданняў пры аналізе твораў, іх ідэйнай задумы); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак
|
4
(чатыры)
| Узнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (апісанне з элементамі тлумачэння перыядаў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, некаторых фактаў жыцця і творчасці пісьменнікаў і г.д.); выкарыстанне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзору (аналіз асобных элементаў мастацкага твора і г.д.); наяўнасць неістотных памылак
|
9
(дзевяць)
| Поўнае, трывалае, глыбокае, сістэмнае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу; аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у часткова змененай сітуацыі (прымяненне ведаў пры аналізе тэндэнцый развіцця беларускай дзіцячай літаратуры розных перыядаў, аналізе літаратурных твораў і асаблівасцей творчай манеры; наяўнасць дзеянняў і аперацый творчага характару для выканання заданняў па параўнальным аналізе творчасці асобных пісьменнікаў і г.д.)
|
5
(пяць)
| Усвядомленае ўзнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (апісанне з элементамі тлумачэння перыядаў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, найбольш важных фактаў жыцця і творчасці пісьменнікаў з тлумачэннем адрознівальных асаблівасцей творчай манеры і г.д.); выкарыстанне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзору (аналіз асобных элементаў мастацкага твора і г.д.); наяўнасць неістотных памылак
|
10
(дзесяць)
| Свабоднае аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам; прымяненне ведаў і ўменняў у незнаёмай сітуацыі (самастойныя дзеянні па апісанні, тлумачэнні асаблівасцей беларускай дзіцячай літаратуры розных перыядаў, творчасць найбольш вядомых пісьменнікаў сучаснасці, дэманстрацыя арыгінальных прыёмаў аналізу літаратурных твораў, выкананне творчых работ і заданняў па аналізе творчай манеры асобных пісьменнікаў розных перыядаў і г.д.)
|
Заўвага. Пры адсутнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выяўляецца “0” (нуль) балаў.
|
|
|