Навроцкая. Змест
Скачать 468.23 Kb.
|
2.3.1.4. Лексічныя асаблівасціЯк адзначаюць навукоўцы, “прымусіць” жывое слова падпарадкоўвацца канкрэтнаму правілу, ды яшчэ ў момант гутаркі вельмі цяжка. На выбар слова ў камунікацыйнай сітуацыі ўплывае шмат фактараў, не апошняе месца сярод якіх належыць экстралінгвістычным (умовы, час камунікацыі; узрост, статус прамоўцаў; афіцыйнасць-сяброўскасць зносінаў і інш.). Аднак лексічная норма прымушае пільна ставіцца да выбару неабходнага слова ў наступных выпадках, напрыклад: вырошчваць бульбу, але гадаваць дзіця; узводзіць палац, але ставіць кароўнік; пражыць каву, але смажыць мяса; заплюшчыць вочы, але закрыць вочы рукамі; скончыць працу, але выканаць заданне, а таксама толькі зачыняць дзверы. Трэба мець на ўвазе, што менавіта правілы словаўжывання абмяжоўваюць выкарыстанне іншамоўных слоў, бо макаранічная мова (залішне “расквечаная” адаптаванымі да арфаэпічнай сістэмы нацыянальнай мовы запазычаннямі: хаус, чао, хэлло) – паказчык няведання свайго лексічнага скарбу. А ў беларускай мовы ён сапраўдны адметны і ўнікальны. Яркай асаблівасцю беларускай лексічнай сістэмы з’яўляецца так званая безэквівалентная лексіка4, якая перакладаецца на рускую мову і іншыя славянскія мовы апісальнымі канструкцыямі: клявец ‘молоток для отбивания кос и насечки жерновов’, брама ‘главный вход во двор, город, усадьбу и подобное в виде двухстворчатых крытых сверху ворот’, лецішча ‘дом, где живут только летом’, мураванка ‘постройка из камня, кирпича’, дзядзінец ‘огороженный двор вокруг какого-либо строения’, цвінтар ‘огороженное место около церкви, церковный двор’, гарбарня ‘кожевенный завод’, калядніца ‘рождественская ночь’, клёк ‘здравый смысл’, дзяды ‘древний обряд поминания умерших, день этого поминания’. Шмат слоў у беларускай мове знешне супадае з рускай мовай і са словамі іншых славянскіх моў або мае блізкае падабенства, аднак адрозніваецца ад іх па значэнні (такія словы называюцца міжмоўнымі амонімамі): 1) сінанімічныя адрозненні: жыццё – житьё ‘існаванне’, вока (нейтр.) – око (узвыш., паэтыч.); 2) антанімічныя адрозненні: блага ‘дрэнна’ – рус. благо ‘добра’, водар – польскае odоr ‘дрэнны пах, смурод’, чэрствы – чэшскае čerstvy ‘свежы’; 3) адрозненні ў суадносінах цэлае-частка і частка-цэлае: час – рус. час ‘гадзіна’, балота – польск. błoto ‘бруд, гразь’; нядзеля – рус. неделя ‘тыдзень’, кола – чэш. kolo ‘веласіпед’; 4) адрозненні ў абазначэнні розных рэалій прыкладна адной тэматыкі: гара – балгарскае гора ‘лес’, дыван – рус. диван ‘канапа’, стул – чэш. stul ‘стол’, плот ‘агароджа’ – рус. плот ‘плыт’; 5) адрозненні ў абазначэнні аддаленага падабенства: квас – польск. kwas ‘кіслата’, пячэнне – сербск. печенjе ‘смажанае мяса’; 6) поўнае сэнсавае адрозненне знешне падобных слоў: ліванец – чэш. livanec ‘блін’, гусляр – польск. guślarz ‘чараўнік, вядзьмак’. Міжмоўныя амонімы называюць фальшывымі сябрамі перакладчыка. Асаблівасці іх значэння важна ведаць тым, хто хоча дасканала авалодаць як беларускай, так і рускай мовамі. Табліца 4. Некаторыя міжмоўныя амонімы ў беларускай і рускай мовах
Такім чынам, каб не патрапіць у моўную пастку, трэба асэнсавана карыстацца моўным багаццем. |