Белорусский язык. Контрольная работа 1 по дисциплине белорусский язык Проверил студент гр. Адрес г. Минск
Скачать 83 Kb.
|
Министерство образования республики Беларусь Учреждение образования БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ Факультет заочного обучения Специальность: ЭиОП КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №1 ПО ДИСЦИПЛИНЕ: «БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК» Выполнил: Проверил: студент гр. ___________________________ Адрес: г.Минск Тел. Минск, 2010г. Заданне №1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
Мова – гэта аснова культуры. Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры беларусаў. У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вяліх груп – інда-еўрапейскую. Інда-еўрапейская сям’я налічвае 16 моўных груп. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў інда-еўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”. Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора. Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую. Славяне выдзяліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на пачатку IIIтысячагоддзя да новай эры. Доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян. Мову гэтага перыяду называюць праславянскай, або агульнаславянскай, якая і стала роданачальніцай усіх славянскіх моў. Праславянская мова не была аднолькавай на ўсей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў. Паступова славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта прывяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым да поўнага распаду агульнаславянскага моўнага адзінства(VIст. н.э.). Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных моў. Такім чынам з агульнаславянскай мовы выдзялілася 3 групы:
Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек). Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Асноўная тэрыторыя ўсходніх славян вызначылася ў VI-VIIст. н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялілі такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі Полацкае княства), дрыгавічы (заснавалі Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож). Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія саюзы не распаліся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя саюзы і пазней атрымалі назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо напачатку VIIIст. узнік самы буйны цэнтр крывічоў – Полацк, які ў Ixст. стаў адным з наймагутнейшых культурных, палітычных цэнтраў ва Усходняй Еўропе. Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў. Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі. Прыкладна ў гэты ж час умацоўвае свае пазіцыі і Кіеўская Русь. Яна праіснавала да XIIIст. У канцы Хст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам прыходзіць пісьменнасць, пачынае складвацца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. На гэтай мове створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”. Але сувязі паміж дзяржавамі не былі моцнымі і трывалымі. Іх палітычную і эканамічную стабільнасць падрывалі міжусобныя войны. Полацкае княства страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця паступова пераходзіць у Літву. Так утвараецца Вялікае княства Літоўскае, у складзе якога ў XIV-XVIстст. сфарміравалася беларуская народнасць і беларуская мова. Вучоныя называюць гэту мову старабеларускай. Заданне №2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. «Юнкерсы» з'явіліся раптоўна. Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з-за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вуліцы. Некалькі доўгіх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы і рукаты баец у шапцы і цеснай старой гімнасцёрцы, сціснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулі ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спіну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка і звонка бразнула побач, і затым вуліца, шэрыя дамы і сквер патанулі ў віхуры шызага пылу. «Паўтонная, не меней», — падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела — ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкі асфальту; у паветры пыльнымі струменямі церушыла зямля; паволі асядаючы, доўга матляліся дробныя лісткі акацый, шматкі паперы, нейкае паленае рыззё. Недзе ўгары сярод дыму і рэву матораў прагрукацеў кулямёт — ад пашкрэбанага з балконамі дома насупраць сыпнула жарствой, і вялікая, з бабовы струк, жоўтая куля, цокнуўшы па камянях, шалёна закруцілася на тратуары. На чарговым заходзе зноў раўлі пікіроўшчыкі. Трэба было бегчы далей. У скверы між тоненькіх дрэўцаў ужо замільгалі прыгнутыя спіны, нехта выскачыў з-за агароджы і адразу кінуўся на другі бок вуліцы. Па цёмнаму лапіку на спіне Валока пазнаў сяржанта, аддзялённага з іхняга ўзвода. Узрадаваўшыся, што наперадзе чалавек, баец ускочыў і, прыгнуўшыся, падаўся следам. … Так, яго добра заваліла тут. Заваліла лесвіцу і склеп, уцалеў толькі змрочны закутак за прыступкамі ды якіх метры са два ля выхаду. Той бок склепа, насупраць ад увахода, быў зусім забіты цэглай, бетоннымі глыбамі; столь над ім скасабочылася, разламаўшыся на кавалкі, і з чорных шчылін дзе-нідзе тырчала ржавая арматура. рванулі ў скверыку – взорвалис в скверике патанулі ў віхуры- утанули в вихре цокнуўшы па камянях – цокнув по камням Па цёмнаму лапіку – по тёмному лоскуту ля выхаду – возле выхода патанулі ў віхуры шызага пылу – сизого дыма выплёўваючы з рота пясок – выплёвывая изо рта песок кавалкі асфальту – куски асфальта сярод дыму – среди дыма сярод рэву – среди рёва аддзялённага з іхняга ўзвода – отделённого от ихнего взвода Да немца, мёртвага, у байца злосці ўжо не было – на немца, мёртвого, у бойца злости уже не было Валока падлез да яго ў змрок і, зусім зацяўшы ў сабе падазронасць, спытаў: — Як цябе зваць? Валока подлез к нему в сумрак и, совсем отбросив подозрительность, спросил: - Как тебя завут? Зноў на імгненне сустрэліся іх вельмі сур'ёзныя позіркі, але ніводзін нічога не сказаў другому — абодва толькі слухалі, як прастор наверсе калацілі стрэлы, і стараліся як-небудзь угадаць, хто там. Толькі ўгадаць не было як.- Опять на мгновение встретились их очень серьезные взоры, но никто ничего не сказал второму - оба только слушали, как простор наверху содрагали выстрелы, и старались как-нибудь угадать, кто там. Только угадать не получалось. Валока чуў блізкае няроўнае немцава дыханне, тупанне яго ботаў побач са сваімі, і ад гэтае блізкасці ці ад суладнасці агульных намаганняў тое варожае, што ўвесь час жыло ў ім да гэтага немца, начало меншаць, раставаць і прападаць. - Валока слышал близкое неровное дыхание немца, топанье его сапог рядом со своими, и от этой близости или от слаженности общих усилий то вражеское, что все время жило в нем к этому немцу, начало уменьшаться, таять и погибать. Заданне №3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Таямніца паходжання – публіцыстычны стыль. Мануэль Роза у сваёй новай кнізе даводзіць, што выкрыў таямніцу паходжання першаадкрывальніка Амерыкі. Дапамагае зразумець – публіцыстычны стыль. Гэтая тэорыя дапамагае зразумець, чаму Віктар здоліў пераадоліць новую хваробу. Хоча параўнаць – публіцыстычны стыль. Безумойна, даследчык хоча параўнаць ДНК абодвух братоў Лапецкіх, каб пераканацца ў справядлівасці сваёй тэорыі. Магнітнае поле – навуковы стыль. Гэта з’ява абумоўлена наяўнасцю накіраванага магнітнага поля на канцы трубкі. Атрыманы раствор - навуковы стыль. Наяўнасць кіслаты правяраецца апусканнем індыкатара ў атрыманы раствор. Бітумныя эмульсіі - навуковы стыль. Дастатковы узровень гідраізаляяцыі дасягаецца выкарыстаннем новага матэрыяла на аснове бітумных эмульсій. Забеспячэнне бяспекі - афіцыйна-справавы стыль. Ён не нясе адказнасць за наступствы, звязаныя з недастатковасцю мер, прынятых абанентам для забеспячэння бяспекі сродкаў ЭЦП. Тэрмін дзеяння - афіцыйна-справавы стыль. Пры заключэнні дадатковага пагаднення да дагавора канчатковы тэрмін дзеяння дагавора вызначаецца тэрмінам дзеяння дадатковага пагаднення. Асноўныя тэрміны - афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi. Заданне №4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Абстрактны клас, abstract class. Клас, які не можа мець асобнікаў. актыўны аб'ект, active object. Аб'ект, якому вылучаны свой паток кіравання. Дэлегаванне, delegation. Пры дэлегаванні адзін аб'ект, адказны за аперацыю, перадае выкананне гэтай аперацыі іншаму аб'екту. Зачыненая частка, private. Частка інтэрфейсу якога-небудзь класа, аб'екта ці модуля, зачыненая (нябачная) для іншых класаў, аб'ектаў і модуляў. Абароненая частка, protected. Частка інтэрфейсу якога-небудзь класа, аб'екта ці модуля, нябачная для ўсіх іншых класаў, аб'ектаў і модуляў за выключэннем падкласаў. Ідыёма, idiom. Выраз, агульнапрынятае ў якой-небудзь мове праграмавання ці культуры якога-небудзь прыкладання, якое адлюстроўвае агульнапрыняты спосаб выкарыстання дадзенай мовы. Інварыянт, invariant. Лагічны выраз некаторай умовы, праўдзівасць якога неабходна выконваць. Інкапсуляцыя, encapsulation. Працэс падзелу элементаў абстракцыі, якія ўтвараюць яе структуру і паводзіны. Служыць для аддзялення знешніх абавязкаў аб'екта ад яго рэалізацыі. Інтэрфейс, interface. Знешні выгдяд класа, аб'екта ці модуля, які вылучае яго істотныя рысы і не паказвае ўнутранай структуры і сакрэтаў паводзін. выключэнне, exception. Узрушанасць выключэння паказвае, што некаторы лагічны інварыянт не выконваецца. Ітэратар, iterator. Аперацыя, якая дазваляе наведваць часткі некаторага аб'екта. Клас, class. Мноства аб'ектаў з агульнай структурай і паводзінамі. Ключ, key. Атрыбут, значэнне якога адназначна ідэнтыфікуе аб'ект. Канструктар, constructor. Аперацыя, якая стварае аб'ект і/ці што ініцыялізуе яго стан. Метакласс, metaclass. Клас класа; клас, асобнікі якога самі з'яўляюцца класамі. Мадыфікатар, modifier. Аперацыя, якая змяняе стан аб'екта. Модульнасць, modularity. Уласцівасць сістэмы, якая была падзелена на складныя і слаба зачэпленыя паміж сабой модулі. Мономорфизм, monomorphism. Становішча тэорыі тыпаў, паводле якога імёны (напрыклад, зменных) могуць пазначаць толькі аб'екты аднаго і таго ж класа. Магутнасць, cardinality. Лік асобнікаў класа: лік асобнікаў, якія ўдзельнічаюць у сувязі класаў. Аб'ект, object. Нешта, чым можна апераваць. Аб'ект мае стан, паводзіны і ідэнтычнасць. Зваротны інжынірынг, reverse-engineering. Аднаўленне лагічнай ці фізічнай мадэлі сістэмы па кодзе. Заданне №5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. При клонировании может возникнуть исключительная ситуация в случае, если переданный объект не поддерживает клонирование (не включен интерфейс Cloneable). В этом случае генерируется соответствующий объект, и управление передается блоку catch, в котором обрабатывается данный тип исключения, иначе блок catch пропускается. Блок try похож на обычный логический блок. Блок catch(){} похож на метод, принимающий в качестве единственного параметра ссылку на объект-исключение и обрабатывающий этот объект. Второй подход демонстрируется на этом же примере. Метод может генерировать исключения, которые сам не обрабатывает, а передает для обработки другим методам, вызывающим данный метод. В этом случае метод должен объявить о таком поведении с помощью ключевого слова throws, чтобы вызывающие методы могли защитить себя от этих исключений. В вызывающих методах должна быть предусмотрена обработка этих исключений. Форма объявления такого метода: Тип имяМетода(список_аргументов) throws список_исключений { } При этом сам таким образом объявляемый метод может содержать блоки try-catch, а может и не содержать их. Пры кланаванні можа паўстаць вылучная сітуацыя ў выпадку, калі перададзены аб'ект не падтрымлівае кланаванне (не ўключаны інтэрфейс Cloneable). У гэтым выпадку генеруецца адпаведны аб'ект, і кіраванне перадаецца блоку catch, у якім апрацоўваецца дадзены тып выключэння, інакш блок catch прапускаецца. Блок try падобны на звычайны лагічны блок. Блок catch(){} падобны на метад, які прымае ў якасці адзінага параметру спасылку на аб'ект-выключэнне і апрацоўвае гэты аб'ект. Другі падыход дэманструецца на гэтым жа прыкладзе. Метад можа генерыраваць выключэнні, якія сам не апрацоўвае, а перадае для апрацоўкі іншым метадам, якія выклікаюць дадзены метад. У гэтым выпадку метад павінен аб’явіць пра такія паводзіны з дапамогай ключавога слова throws, каб выклікаючыя метады маглі абараніць сябе ад гэтых выключэнняў. У выклікаючых метадах павінна быць прадугледжана апрацоўка гэтых выключэнняў. Форма аб'явы такога метаду: Тып імяМетаду(спіс_аргументаў) throws спіс_выключэнняў { } Пры гэтым сам метад, аб’яўлены такім чынам, можа ўтрымоўваць блокі try-catch, а можа і не ўтрымоўваць іх. Заданне №6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. Індыкатыўная анатацыя на падручнік “История экономических учений.” Городецкий В. К. Падручнік складаецца з 18 частак, кожная з якіх апісвае пэўны гістарычны этап развіцця эканамічнай думкі. У кнізе сцісла выкладзены біяграфіі самых вядомых асоб, якія паўплывалі на гісторыю эканамічных вучэнняў, гэтак жа прыведзены агульныя апісанні іх прац. Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых эканамічных устаноў. Заданне №7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). Аддзел сістэмна-тэхнічнага Дырэктару абслугоўвання і распрацоўкі праграм Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйна-выдавецкіцэнтр па падатках і зборах" Дашкевічу В.В. ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА 01.11.2010 Для запісу гуку і наступнага накладання яго на навучалыя відэаролікі, прапаную набыць для патрэб прадпрыемства наступны камплект прылад: 1) мікрафон кандэнсатарны; 2) прадузмацняльнік; 3) знешняя гукавая карта (USB). Інжынер-праграміст К.К.Герман ЗАПРАШЭННЕ Паважаны Герман Канстанцін Канстанцінавіч! 31 снежня 2010 года адбудзецца святкаванне Вашага ДНЮ НАРАДЖЭННЯ, а таксама агульны сход, на якім будзе падведзены вынікі мінулага года, абмеркаваны перспектывы развіцця электроннага дэкларавання ў Беларусі. Месца правядзення – галоўны офіс прадпрыемства, які змяшчаецца па адрасу г. Мінск, вулица Чырвоная 7. Просім Вас прыняць удзел у сходзе і з’явіцца 31 снежня 2010 года ў 15:00 па вышэйназванаму адрасу. Першы намеснік дырэктара /Антонава Л.А./ “РУП ІІЦНС” 25.12.2010 Літаратура:
|