Беларуская мова.культура маулення. Беларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік
Скачать 468.23 Kb.
|
6.2. ТэрміналогіяЯк было адзначана вышэй, тэрміны ўваходзяць у склад лексікі абмежаванага ўжытку. Тэрміналогія – гэта сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі (матэматычная тэрміналогія, фізічная, эканамічная) або пэўнай мовы (тэрміналогія беларускай мовы, англійскай), а таксама навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем тэрмінаў. Тэрміналогія ўяўляе сабой упарадкаваную сістэму элементаў (тэрмінаў), аб’яднаных на паняційным, граматычным, словаўтваральным узроўнях. Яна фарміруецца на аснове канструявання новых слоў, словазлучэнняў (сродкамі сваёй мовы або іншамоўнымі), характарызуецца сістэмнасцю (кожны тэрмін звязаны з іншым тэрмінам), адноснай устойлівасцю. Так, упарадкаванымі і сістэмнымі будуць наступныя тэрміны: двухмерны, трохмерны (замест двухмерны, трохвымерны). Спецыфічнымі рысамі тэрмінаў з’яўляюцца: 1) кампактнасць (перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам як найбольш зручным у выкарыстанні); 2) дакладная акрэсленасць значэння; 3) незалежнасць ад кантэксту; 4) адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і ва ўсіх тэрмінасістэмах ёсць мнагазначныя словы (напрыклад, у матэматыцы перыяд: 1) пэўная група лічбаў у дзесятковым запісе ліку, якая, пачынаючы з нейкага месца, паслядоўна паўтараецца; 2) пэўны (адрозны ад нуля) лік, які дадаецца да аргумента функцыі). 5) стылістычная нейтральнасць. І як вынік - адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург., камп’ют.) і пад. 6) адсутнасць сінонімаў. Агульнапрызнаным патрабаваннем да тэрмінаў з’яўляецца меркаванне, што тэрмін павінен называць толькі адно паняцце і аднаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Разам з тым для тэрмінасістэм уласцівы сінанімічныя адносіны: арфаграфія – правапіс, аўтаномія – незалежнасць, ККД – каэфіцыент карыснага дзеяння і інш. 7) правільнасць. Тэрмін павінен быць утвораны паводле моўных законаў. Утворанымі з парушэннем беларускай літаратурнай мовы будуць наступныя тэрміны прэдзел, ізабражэнне, кузнечык, раўнанне, тожаства. 8) валоданне словаўтваральным патэнцыялам. Гэта значыць, што на базе аднаго тэрміна могуць утварацца іншыя: сіметрыя – сіметрычны, несіметрычны, сіметрызацыя, семетрызаваць. 9) пашыранасць. Тэрмін павінен быць вядомым усім спецыялістам у галіне пэўнай навукі. Паводле ўжывання тэрміны падзяляюцца на агульнаўжывальныя (зразумелыя спецыялістам розных сфер дзейнасці – інтэрнэт-тэхналогіі, вадарод, геамагнітныя буры) і вузкаспецыяльныя (вядомыя толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў – html-код, семіётыка, інварыянт). Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстанняз адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, функцыянаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры. Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання: у яе складзе вылучаюцца ўласнабеларускія і запазычаныя тэрміны. Да запазычаных тэрмінаў адносяцца так званыя тэрміны-інтэрнацыяналізмы (уваходзяць у склад міжнароднай тэрміналогіі, падобныя ў розных мовах паводле гучання і значэння): камп’ютар, інтэрнэт, глабальны, ліміт, максімум і інш. Асноўнымі паказчыкамі запазычаных тэрмінаў з’яўляюцца: 1) наяўнасць гука ф: фізіка, фактар, факс; 2) неўласцівае для беларускай мовы спалучэнне галосных і зычных: інфарматыка, відэазапіс, іанасфера; 3) спалучэнні ге, ке, хе, бю, вю, пю, фю: агент, схема, бюро, рэвю, фюзеляж; 4) спалучэнні дэ, тэ, ды, ты (не падпарадкоўваюцца дзеканню-цеканню): тэрмін, тыгр, дывідэнд, аптэка; 5) інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер-і інш.: апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш. 6) суфіксы -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-)17: арганізм, сацыяліст, капіраваць. Тэрміны ўтвараюцца наступнымі спосабамі: 1) семантычны (у агульнаўжывальных словах развіваюцца спецыяльныя значэнні: акно праграмы, прамы вугал, вылічыць корань); 2) уласна лексічны (запазычанне тэрмінаў з іншых моў); 3) афіксацыя18 (утварэнне тэрмінаў з дапамогай суфіксаў, прыставак). Напрыклад, пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў -нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік); нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск); 4) складанне (аб’яднанне ў адну адзінку двух самастойных слоў, пры гэтым могуць дадавацца суфіксы, злучальныя галосныя): радыяльна-сіметрычны, кветканожка, крэдытаздольнасць; 5) абрэвіяцыя як падтып складання: аўтаматычная тэлефонная станцыя – АТС, унутраны валавы прадукт – УВП; 6) сінтаксічны (утварэнне тэрмінаў-словазлучэнняў): размыканне электродаў, прымета роўнасці трохкутнікаў, структура асноўных фондаў, каэфіцыент патарыфны сярэдні, камунікацыйныя якасці маўлення, глабальная сетка. |