Главная страница
Навигация по странице:

  • ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ,РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ(ДРУГАЯ ПАЛОВА 13-ПЕРШАЯ ПАЛОВА 16СТ.)АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА-ДА НОВАГА ЧАСУ . 1. Прычыны узнікнення ВКЛ і яго тэрытарыяльны рост.

  • 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады ВКЛ

  • курс лекций по истории беларуси. Курс лекций. Г. А. Астрога Гiсторыя Беларусi


    Скачать 1.91 Mb.
    НазваниеГ. А. Астрога Гiсторыя Беларусi
    Анкоркурс лекций по истории беларуси
    Дата07.11.2020
    Размер1.91 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаКурс лекций.doc
    ТипДокументы
    #148668
    страница4 из 31
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   31
    Пытанні і заданні

    1. Ахарактарызуйце даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Чаму ён так называецца?

    2. Па якіх прыкметах вучоныя праводзяць перыядызацыю першабытнай эпохі. Што такое неалітычная рэвалюцыя ці першая цывілізацыйная рэвалюцыя? Чым яна абумоўлена?

    3. Прааналізуйце розныя канцэпцыі прарадзімы індаеўрапейцаў. Чаму канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў лічыцца найбольш навукова абгрунтаванай?

    4.Апішыце працэс рассялення індаеўрапейскіх пляменаў на тэрыторыі Еўропы і Беларусі ў 6-8стст..

    5.Якія агульныя рысы мелі балцкія і славянскія перасяленцы?

    6.. Які змест новай канцэпцыі ўзнікнення Беларусі і беларусаў М. Піліпенкі? 7.Вылучыце асноўныя фактары, якія ўздзейнічапі на фарміраванне беларускай народнасці.

    7.Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.

    8.Што сабой уяўляла раннефеадальнае грамадства 9. На якіх падставах Полацкае і Тураўскае княствы можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі?

    9. Раскажыце аб найбольшай магутнасці Полацкага княства пры Усяславе Брачыслававічу. Што вам вядома аб бітве на Нямізе ў 1067 г.?

    10.Назавіце асноўныя прычыны феадальнай раздробленасці.

    11.Чаму барацьба з крыжакамі доўгі час не мела поспеху.?

    12.. Якое значэнне мела ўвядзенне хрысціянства на беларускіх землях?

    13.. Ахарактарызуйце развіццё культуры на беларускіх землях у IX–XIII стст.

    ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ,РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ(ДРУГАЯ ПАЛОВА 13-ПЕРШАЯ ПАЛОВА 16СТ.)АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА-ДА НОВАГА ЧАСУ.

    1. Прычыны узнікнення ВКЛ і яго тэрытарыяльны рост.

    Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба пачаць з аналізу таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў ХІІ ст.

    княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне ХІІІ ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

    З ХІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.

    Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку ХІІІ ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

    Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.

    Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у ХІІІ ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба пачаць з аналізу таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў ХІІ ст. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

    Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

    Аблегчыла сітуацыю адсутнасць у той час акрэленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне “не рухаць старыны” і не ўводзіць “навіны” на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад ВКЛ не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

    Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася
    .

    .

    .

    .

    Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у ХІІІ ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых земляхАле самая важная прычына адраджэння аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычная. ХІІІ стагоддзе вучоныя характарызуюць як новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін (у адрозненне ад папярэдняга перыяду генезіса феадальных адносін). Развіваюцца прадукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай уласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з’яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў.

    Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем узнікаўшых у выніку гэтага супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада ў ХІV–ХVІ стст. не раз апынялася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве.

    На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мясцовымі грамадствамі разам са сваімі баярамі.

    ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла па сутнасці кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.

    Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам прычын: барацьбой за ўладу ў ВКЛ пасля смерці Гедыміна, імкненнем вялікакняскага прастолу да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, падарваць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апошняе дасягалася рознымі спосабамі, у тым ліку вялікую ролю адыграла і сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае значэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.

    Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу вялікакняскай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладаняў прыводзіла да змяншэння ўласных княжацкіх уладанняў (гаспадарчага дамену). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы.

    Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у вялікакняскай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі.

    Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у ХІV–ХVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.

    Першы крызіс узнік неўзабаве пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта не прыйшлося даспадобы яго старэйшым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпарадкавацца яго ўладзе. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі: польскі кароль, два нямецкіх Ордэны. Крытычная сітуацыя скончылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найбольш моцных братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. У ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанням, асабістым якасцям і асабістаму сяброўству.

    Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла замест Альгерда, Вітаўт замест Кейстута.

    Таму пры падтрымцы Кейстута на вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне трывала аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную ўладу Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі, Альгерда. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі, як старэйшы сын Альгерда, прэтэндаваў на вялікакняскі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі не задаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой.

    У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны рух, скіраваны супраць умацавання ўлады вялікага князя літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі. Дзеля барацьбы з Ягайлам ён уступае ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі Ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве. У той жа час паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэлася барацьба, і ў 1381 г., выкарыстоўваючы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс.

    Праз год, узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку, Кейстут быў задушаны ў цямніцы.

    Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка паўночна-усходняй Русі ўзрастае. Гэта сур’ёзна непакоіла літоўскіх феадалаў. У выніку ВКЛ уступіла ў перамову аб саюзе з Масквой праз шлюб Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення прадугледжваў, што Ягайла стане васалам Дзмітрыя. Літоўскія князі палічылі такі саюз небяспечным для сябе і адхілілі яго.

    Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу. К канцу ХІV ст. складаюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы. Гэтага вымагала агульная знешняя небяспека – агрэсія Тэўтонскага Ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку ў барацьбе з палітычнай апазіцыяй ў заходнерускіх землях, умацаваць уладу (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама працягваць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць матэрыяльную падставу для сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапамозе саюза з ВКЛ хацелі вырашыць некаторыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.

    У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. На падставе іх 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. З боку Літвы унію падпісаў Ягайла і яго браты Скіргайла, Нарыбут, Лінгвен і Вітаўт. Яны далі абяцанне назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі.

    У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.

    Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.

    Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

    Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры ВКЛ, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцяў. Каталізацыя закранула ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

    Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху. Аднак Ягайлу ўдалося падавіць выступленні гэтых князёў. Войскі яго брата Скіргайлы асадзілі і ўзялі Полацк, Лукомль і іншыя гарады. Андрэй Альгердавіч быў узяты ў палон і адпраўлены ў Польшчу, а яго саюзнікі часткова знішчаны, часткова разагнаны.

    На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля горада Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэктавала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ж у саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вярнуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў ВКЛ з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыкі, ён зрабіў радыкальны крок: сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання.

    Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, але ўсё роўна пад уладай польскага караля.

    Апошняя спроба разарваць дынастычную унію была зроблена яшчэ праз 80 гадоў. Тады польскім каралём і вялікім князем літоўскім быў Жыгімонт І Стары (1506–1548 гг.). Вялікакняская літоўская рада адправіла да яго пасольства ў 1526 г. з прапановай з’явіцца ў Вільню для вырашэння неадкладных спраў і адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста для заняцця літоўскага прастолу.

    Кароль выканаў просьбу вялікакняскай ўлады, але ж зрабіў гэта на карысць Польшчы. У 1529 г. ён прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў урачыста абвясціць яго Вялікім князем, але на каранацыю яго не згадзіўся і звёз яго ў Польшчу. І толькі ў 1544 г. у адказ на настойлівыя патрабаванні вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме, кароль пагадзіўся адпусціць у Вільню свайго сына, куды ён і адправіўся прама з сейму. У Вільні ён сеў на вялікакняскі прастол і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры дамамозе вялікакняскай рады. Калі ў лютым 1548 г. кароль Жыгімонт І Стары памёр, агульным гаспадаром для Польшчы і ВКЛ стаў Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548–1572 гг.).

    2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады ВКЛ

    Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

    Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

    У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.

    У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.

    У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу.

    У 1395 г. залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад сярэднеазіяцкага хана Цімура, які свайго саперніка выгнаў за межы дзяржавы. Вітаўт паабяцаў Тахтамышу пасадзіць яго “На Орде...”. Тахтамыш паабяцаў пасадзіць Вітаўта на княжанне ў Масковіі.

    12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны.

    У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні – Крымскім ханствам. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі.

    У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. З гэтага часу яны ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач.

    З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

    К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі.

    Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.

    Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.

    У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.

    Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

    Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.

    У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.

    Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.

    Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.

    Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.

    У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

    Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   31


    написать администратору сайта