Главная страница

курс лекций по истории беларуси. Курс лекций. Г. А. Астрога Гiсторыя Беларусi


Скачать 1.91 Mb.
НазваниеГ. А. Астрога Гiсторыя Беларусi
Анкоркурс лекций по истории беларуси
Дата07.11.2020
Размер1.91 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаКурс лекций.doc
ТипДокументы
#148668
страница8 из 31
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   31
2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.

Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі

Адсутнічала адзіная цэнтралізаваная дзяржава і моцная центральная улада. 1снавала выбарнасць польскіх каралёу, ix залежнасць ад магнатау i шлях- ты. Польскія каралі фактычна не Кіравалі дзяржавай, ix улада у многім была фармальнай, абмежаванай. Мясцовыя феадалы не хацелі падпарадкавацца цэнт- ральнай уладзе, мелі! свае замкi i войскі.

  1. Наяўнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей» — права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпу- тату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага pa- шэння. Былі утвораны канфедэрацыі — саюзы узброе- най шляхты для абароны cвaix вольнасцей i прывілеяў. Уся улада ў ваяводствах i паветах належала мясцовым і шляхецкім сеймікам. Таму сейм Рэчы Паспалітай быу бяспраўным, недзеяздольным. У Kpaiнe гаспадарыла фе­ адальная анархія.

  2. У караля не было моцнага войска. Рэч Паспалі- тая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 350 тыс., Аўст- рыя — 280 тыс., Прусія — 200 тыс. Шляхта баялася прытоку у apмію сялян i лічыла моцную apмію пераш- кодай для «залатых шляхецкіх вольнасцей».

Суседзі Рэчы Паспалітай — Расія, Аустрыя, Прусія — моцныя цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў cвaix дзяржаў.

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.

Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.

Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.

Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла.

На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць айчыну.

У часы кіравання Аўгуста ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным жыцці з’яўляецца новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, Liberum veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне – набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян.

14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзянская вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне.У 1776 г. Выехаў у Амерыку ,дзе ўнес вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва.У 1784 г. Вярнуўся на Радзіму , уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яуляецца нацыянальным героем Польчы i 3ШA.

Паўстанне ахапіла тэрыторыю не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ужыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі — загінуу пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую фран­цузскую рэвалюцыю ва Усходняй Еуропе, выклікала незадаволенасць не толькі Pacii, але i Аўстрыі i Пpycii. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне i захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычнікa 1794 г. войскі Суворава на загаду Кацярыны II pyшылi на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабщь перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі Яны нанеслі паражэнне паўстанцам i захапілі ў палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне абтрэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У вынікy трох падзелау Расія атрымала каля 482 тыс. км2 i 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя — 129 тыс. км2 i 4 млн чалавек, Прусія — 131тыс. км2 i 2,6 млн чалавек.

Увыніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Белapyci была ўключана у склад Расійскай iмперыi. Пасля першага падзелу да Pacii была далучана усходняя частка Беларусі! да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў — Паставы — MipПінск, пасля трэцяга у яе склад былі уключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі i лiтoycкiя землі на поўнач i на ўсход ад Немана. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая i абедзве краіны ў яе складзе — Вялікае княства Jlітоўcкae i Польшча — спынілі свае дзяржаўнае існаванне.

Расія, пры ўсёй сваей адсталасці ў параўнанні з развітымі дзяржавамі, у эканамічных i пaлiтычныx адносінах ішла наперадзі Рэчы Паспалітай i Вялікага княства Jliтоўcкaгa як яе часткі. Далучэнне да Pacii дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага

развщця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне Беларусі у склад Расійскай імперыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, былі прыпынены паланізацыя i акаталічванне. Роднасныя па паходжанні, мове i культуры на­роды цяпер маглі разві

вацца разам.

У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   31


написать администратору сайта