Главная страница
Навигация по странице:

  • Геалагічная будова і глебаўтваральныя пароды

  • Буйнаўзгорыста-градавы марэнны рэльеф

  • Эразійна-ўзгорыста-ўвалісты марэнны рэльеф

  • Плоскі або дробнаўзгорысты рэльеф марэнных (марэнна-зандравых раўнін)

  • Азёрна-ледавіковыя раўніны

  • Алювіяльна-зандравыя раўніны

  • Лекции. Лекция Введение. Общепланетарное значение и функции почв


    Скачать 2.04 Mb.
    НазваниеЛекция Введение. Общепланетарное значение и функции почв
    Дата29.11.2022
    Размер2.04 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции.doc
    ТипЛекция
    #820195
    страница11 из 14
    1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

    Лекцыя 13. Глебы Беларуси
    ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎМОЎ І ФАКТАРАЎ ГЛЕБАЎТВАРЭННЯ

    НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    Невялікая па плошчы тэрыторыя Беларусі характарызуецца вельмі разнастайнымі прыроднымі ўмовамі і фактарамі глебаўтварэння. Гэта разнастайнасць абумоўлена, у першую чаргу, асаблівасцямі геалагічнай будовы, складанасцю рэльефу і геамарфалогіі, стракатасцю глебаўтваральных парод, значнымі зменамі клімату. Значэнне гэтых фактараў у фарміраванні глебавага покрыва розных рэгіёнаў рэспублікі неаднолькавае.

    Геалагічная будова і глебаўтваральныя пароды

    Паводле геалагічнай будовы тэрыторыя Беларусі належыць да заходняй часткі Рускай платформы, якая складаецца з двух структурных ярусаў – крышталічнага фундамента і асадачнага чахла. Пароды крышталічнага фундамента амаль усюды перакрыты асадкавым чахлом, магутнасць якога вагаецца ад некалькіх дзесяткаў да 2 000—5 000 метраў. Найбольш старажытнымі ўтварэннямі з'яўляюцца дакембрыйскія пароды (граніты, дыярыты і інш.), якія трапляюцца толькі каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У некаторых раёнах па берагах рэк Дняпра, Заходняй Дзвіны, Сар'янкі і інш. на паверхню выходзяць адклады дэвонскага ўзросту, якія прадстаўлены даламітамі і даламітазаванымі вапнякамі. Як глебаўтваральныя пароды яны значнай ролі не адыгрываюць. Выкарыстоўваюцца, у асноўным, для атрымання будаўнічай вапны і вапнавых угнаенняў.

    Некалькі большае значэнне ў фарміраванні глебавага покрыва рэспублікі маюць мелавыя адклады, якія выходзяць на паверхню і сустракаюцца як у карэнным заляганні (берагі рэк Дняпра, Сожа і інш.), так і ў выглядзе асобных масіваў сярод чацвярцічных адкладаў. У месцах іх выхадаў фарміруюцца дзярнова-карбанатныя глебы, а прадукты растварэння мелавых адкладаў значна ўплываюць на глебаўтваральныя працэсы навакольнай тэрыторыі.

    Важную ролю ў геалагічнай будове Беларусі адыгрываюць адклады антрапагенавай сістэмы. Іх магутнасць на тэрыторыі рэспублікі складае ў сярэднім 80—90 м. Найменшая магутнасць антрапагенных адкладаў –- ад адзінак да дзесяткаў метраў –- сустракаецца ў паўднёвых і ўсходніх раёнах, найбольшая –- да 250—300 м –- у цэнтральных раёнах рэспублікі (Ашмянскае, Мінскае, Навагрудскае і іншыя ўзвышшы). Значны ўплыў на фарміраванне антрапагеннага покрыва тэрыторыі Беларусі аказала акумулятыўная дзейнасць плейстацэнавых ледавікоў, якія неаднаразова насоўваліся з Фенаскандыі. Таму ў літалагічным складзе антрапагеннай тоўшчы пераважаюць пароды ледавіковага і водна-ледавіковага паходжання: марэнныя суглінкі і супескі, водна-ледавіковыя і алювіяльныя пяскі, азёрна-ледавіковыя пяскі, суглінкі і гліны. Гэтыя пароды амаль па ўсёй тэрыторыі нашай рэспублікі з'яўляюцца глебаўтваральнымі.

    Глебаўтваральныя пароды, як і рэльеф, з'яўляюцца важным фактарам, які абумоўлівае развіццё працэсаў глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі. З імі ў значнай ступені звязана неаднароднасць глебавага покрыва розных рэгіёнаў рэспублікі.

    Склад і ўласцівасці глебаўтваральных парод Беларусі вызначаюцца геалагічнай будовай тэрыторыі, паходжаннем і ўзростам выходных на дзённую паверхню парод, а таксама далейшымі працэсамі іх пераўтварэння. На тэрыторыі Беларусі глебы развіваюцца на чацвярцічных (антрапагенных) адкладах, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасці мацерыковых зледзяненняў. Да іх адносяцца: марэнныя (ледавіковыя, або гляцыяльныя), водна-ледавіковыя (флювія-гляцыяльныя), азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя) і старажытнаалювіяльныя (гляцыяалювіяльныя) адклады (рыс.35).

    У межах рэспублікі пашыраны таксама лёсы і лёсападобныя суглінкі, якія, на думку розных спецыялістаў, маюць эолавае, водна-ледавіковае, дэлювіяльнае або полігенетычнае паходжанне. Разам з тым многія навукоўцы лічаць, што прырода гэтых адкладаў да канца не выяўлена.

    Акрамя адкладаў, абумоўленых дзейнасцю старажытных зледзяненняў, усюды сустракаюцца сучасныя ўтварэнні: алювіяльныя, балотныя, схілавыя (дэлювіяльныя), эолавыя, якія накапіліся за апошнія 10 тысяч гадоў.

    Марэнныя (асабіста ледавіковыя) адклады характарызуюцца вельмі разнастайным грануламетрычным складам. Яны складзены абломкамі рознай велічыні (ад вельмі тонкіх гліністых часцінак да адарваных валуноў).

    Сярод марэнных адкладаў на тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны канцова-марэнныя ўтварэнні апошняга зледзянення. Яны сканцэнтраваны ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах, дзе ствараюць буйна- і сярэдняўзгорысты рэльеф з узвышшамі ад 60 да 100 м.

    Да поўдня ад зоны распаўсюджвання апошняга (паазерскага) зледзянення, дзе маюць месца адклады больш старадаўніх ледавіковых перыядаў, марэна, ў асноўным, перакрыта водна-ледавіковымі наносамі. У гэтым выпадку ў глебавым профілі яна выступае ў якасці подсцільнай пароды.

    Звычайна марэнныя адклады афарбаваны ў буры або чырвона-буры колер рознага адцення. Паводле грануламетрычнага складу глебаўтваральная тоўшча марэны часцей за ўсё з'яўляецца сугліністай або супясчанай, пяскі і гліны распаўсюджаны значна менш. Тоўшча марэны часта неаднародная па літалогіі. Яна змяшчае лінзы, кішэні і праслойкі больш рыхлага або, наадварот, больш цяжкага матэрыялу. Марэнныя адклады нярэдка абагачаны карбанатамі (у выглядзе абломкаў вапняковых парод), якія знаходзяцца ў паверхневых або ніжніх гарызонтах глебы. Бескарбанатная марэна, як правіла, прымеркавана да выраўнаваных водападзельных град і вельмі пакатых схілаў.

    Водна-ледавіковыя (флювіягляцыяльныя) адклады на тэрыторыі рэспублікі прадстаўлены разнастайнымі ўтварэннямі, якія накапіліся ў розных умовах пры раставанні ледавіка. Да іх адносяцца адклады камаў, озаў, зандравых палёў і інш. Сярод водна-ледавіковых наносаў найбольшае пашырэнне атрымалі зандравыя адклады, якія ўтвараюць выраўнаваныя тэрыторыі, складзеныя пераважна пяскамі і супескамі. Зандравыя пяскі звычайна дробна- і розназярністыя. Для іх характэрна наяўнасць невялікай колькасці буйназёму. Камы і озы, наадварот, складзены грубым пясчана-жвіравым матэрыялам. Водна-ледавіковыя адклады больш распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы рэспублікі, дзе яны залягаюць на размытай сожскай або дняпроўскай марэне.

    Старажытнаалювіяльныя (гляцыяалювіяльныя) адклады –- гэта наносы, якія сфарміраваліся ў далінах, дзе праходзіў сцёк ледавіковых водаў. Паводле літалагічнага складу старажытнаалювіяльныя адклады блізкія да зандравых. Іх адметная рыса –- невялікая колькасць буйназёму, больш высокая сартыраванасць, дробназярністасць, часам выяўленая слаістасць. Старажытна-алювіяльныя адклады пашыраны ў паўднёвай частцы рэспублікі.

    Азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя) адклады ўтварыліся ў прыледавіковых азёрах. Звычайна яны мяжуюць з канцова-марэннымі ўтварэннямі. Як і апошнія, пашыраны ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах рэспублікі. Па грануламетрычным складзе азёрна-ледавіковыя адклады належаць да глін і суглінкаў, радзей да пяскоў. Характарызуюцца слаістай або маналітнай будовай, маюць асадак прэснаводнай вапны.

    Лёсы і лёсападобныя адклады пашыраны на поўдзень ад мяжы апошняга (паазерскага) ледавіка і генетычна ў значнай меры звязаны з яго дзейнасцю. Гэтыя адклады часцей за ўсё прыстасаваны да водападзельных прастораў, схілаў марэнных град і рачных далін. Для раёнаў распаўсюджвання лёсавых суглінкаў характерны пакатахвалісты рэльеф з мноствам западзін –- “сподкаў”.

    Магутнасць лёсаў і лёсападобных адкладаў змяняецца ад 0,5—3,0 да 8—15 м. Гэта тонкасартыраваныя пароды з вялікай колькасцю пылу, маюць характэрную палева-жоўтую, радзей бураватую афарбоўку. Глебаўтваральныя лёсы і лёсападобныя адклады ў межах Беларусі пераважна лёгкасугліністага і супясчанага грануламетрычнага складу. Наяўнасць фракцыі буйнога пылу (0,05--0,01 мм) у лёсах –- больш за 50 %, у лёсападобных адкладах –- больш за 40 %. З гэтай нагоды іх называюць пылаватымі.

    Алювіяльныя адклады складаюць поймавыя і нізкія надпоймавыя тэрасы. Магутнасць сучасных алювіяльных накапленняў складае ад 1—2 да 15—18 м. Ад іншых парод адрозніваюцца слаістасцю і сартаваннем матэрыялу паводле памераў часцінак. У іх тоўшчы часта знаходзяцца гумусавыя і тарфяныя гарызонты. У будове алювіяльных адкладаў прымае ўдзел рэчышчавы, поймавы і старычны алювій.

    Дэлювіяльныя (схілавыя) адклады накопліваюцца ў ніжніх частках схілаў у выніку змыву пароды з верхніх частак, а таксама з водападзелаў дажджавымі і талымі водамі. Дэлювіяльныя ўтварэнні адрозніваюцца некаторай сортнасцю і звычайна больш тонказярністыя, чым зыходныя пароды.

    Эолавыя адклады знаходзяцца ў раёнах пашырэння водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных і азёрна-ледавіковых пяскоў. Гэтыя адклады ўтварыліся ў выніку перапрацоўкі ветрам пясчаных наносаў. Ад іншых яны адрозніваюцца касой слаістасцю і добрай сортнасцю. Складаюць разнастайныя па форме ўзгоркі і дзюны. Найбольш распаўсюджаны эолавыя адклады на поўдні рэспублікі.

    Балотныя адклады прадстаўлены пераважна торфам. У залежнасці ад умоў воднага рэжыму яны падзяляюцца на нізінныя, нізінныя засфагненыя (пераходныя) і вярховыя тарфянікі.

    Тоўшча глебаўтваральнай пароды можа быць генетычна аднароднай (адначленная будова) або ўключаць адклады рознага генезісу (двух-, трохчленная будова). Для тэрыторыі Беларусі вельмі характэрна двухчленная будова глебаўтваральных парод. Нярэдка на кантакце покрыўнай і подсцільнай парод знаходзяцца праслойкі або грубага пясчанага матэрыялу, або матэрыялу больш тонкага складу. У тым выпадку, калі праслойка мае магутнасць больш за 30 см, тоўшча глебаўтваральнай пароды вызначаецца як трохчленная.

    Разам з тым глебавы профіль часта бывае неаднародным па грануламетрычным складзе. Гэта звязана як з працэсамі глебаўтварэння, так і з неаднароднасцю грануламетрычнага складу глебаўтваральных парод.

    Ад характару глебаўтваральных парод і іх будовы залежаць хімічныя, фізіка-хімічныя і водна-фізічныя ўласцівасці глебаў. Ва ўмовах Беларусі больш багаты мінералагічны састаў маюць пароды, якія сфарміраваліся пад уплывам апошняга паазерскага зледзянення.

    Рэльеф і геамарфалогія

    Значэнне рэльефу і геамарфалогіі ў фарміраванні глебавага покрыва Беларусі абумоўлена, у першую чаргу, пераразмеркаваннем атмасферных ападкаў і сонечнай энергіі па паверхні. Дажджавая і снегавая вада, сцякаючы з павышаных элементаў рэльефу, спрыяе развіццю эразійных працэсаў на схілах. Глебы, якія знаходзяцца на схілавых землях, забяспечаны вільгаццю прыблізна на 30 % менш, чым глебы раўнінных тэрыторый. З другога боку, у адмоўных элементах рэльефу вельмі часта развіваюцца працэсы забалочвання.

    Сучасны рэльеф тэрыторыі Беларусі фарміраваўся на працягу доўгага часу пад сумесным уздзеяннем розных геалагічных працэсаў, галоўным з якіх з'яўляецца дзейнасць ледавікоў. Паверхня рэспублікі –- гэта пакатахвалістая ледавікова-акумулятыўная раўніна, ускладнёная сістэмай град, узгоркаў, узвышшаў і расчлянёная далінамі рэк.

    Больш за 40 % плошчы рэспублікі займаюць нізіны, 30 % прыпадае на долю ўзвышаных пагоркавых раёнаў і каля 10 % --- платопадобныя раўніны. Абсалютныя значэнні вышыні ўзвышшаў вагаюцца ад 120—150 до 300—350 м пры сярэдніх паказчыках 180—200 м. Раўніны размяшчаюцца на вышынях ад 100 да 240 м над узроўнем мора. У табліцы 29 паказаны адносны расклад плошчаў вышынных ступеняў у працэнтах ад агульнай плошчы Беларусі.

    Табліца 29

    Расклад плошчы рэспублікі па вышыні рэльефу над узроўнем мора

    (па В. А. Дзяменцьеву, А. Х. Шкляру, В. Ф. Якушке, 1959)

    Вышыня, м

    Ніжэй за 100

    100—125

    125—150

    150—175

    175—200

    200—250

    250—300

    Да 350

    Плошча, %

    0,1

    6,7

    37,4

    28,9

    19,0

    6,7

    1,7

    0,1

    З табліцы бачна, што большая частка плошчы (85,3 %) прыпадае на долю абсалютных вышынь ад 125 да 200 м. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі складае 160 м над узроўнем мора. Для тэрыторыі рэспублікі характэрны наступныя тыпы рэльефу, створаныя ў выніку дзейнасці ледавікоў і водна-ледавіковых патокаў (табл. 30).

    Табліца 30

    Тыпы і формы рельефу Беларусі

    Тыпы рэльефу

    Формы рэльефу

    Геамарфалагічныя выдзелы

    1

    2

    3

    І. Буйна- і сярэдня- ўзгорыста-градавы

    Крутасхілавыя грады, узгоркі, валы, лагчыны сцёку, забалочаныя паніжэнні, азёрныя катлавіны

    1. Браслаўская града

    2. Свянцянская града

    3. Невельска-Гарадоцкае ўзвышша

    4. Віцебскае ўзвышша

    5. Лепельскае ўзвышша




    Іа. Эразійна-ўзгорыста-ўвалісты марэнны

    Грады, узгоркі, камавыя ўзгоркі, озы, увалы, астанцы, лагчыны сцёку, дэнудацыйныя лагчыны, яры

    1. Ашмянскае ўзвышша

    2. Мінскае ўзвышша

    3. Аршанскае ўзвышша

    4. Гродзенскае ўзвышша

    5. Валкавыскае ўзвышша

    6. Слонімскае ўзвышша

    7. Навагрудскае ўзвышша

    8. Копыльскае ўзвышша






    Працяг табліцы 30

    1

    2

    3

    ІІ. Плоскі або дробнаўзгорысты рельеф марэнных (марэнна-зандравых) раўнін


    Астанцы (узгоркі, грады), лагчыны сцёку, дэнудацыйныя барозды, балкі, яры, западзіны


    1. Чашніцкая нізіна

    2. Лідская раўніна

    3. Стаўбцоўская раўніна

    4. Клецкая раўніна




    ІІІ. Плоскі або слабахвалісты рэльеф азёрна-ледавіковых раўнін

    Астанцы (узгоркі, грады), камавыя і озавыя ўзгоркі, бугры, дзюны, азёрныя катлавіны, лагчыны сцёку


    1. Полацкая нізіна

    2. Суражская нізіна

    1. Лучоская нізіна




    ІV. Пакатахвалісты рэльеф водна-ледавіковых раўнін

    Астанцы марэнных узгоркаў, камавыя і эолавыя ўзгоркі і бугры, озавыя ўзгоркі, дзюны, лагчыны сцёку, яры, балкі

    1. Нарачана-Вілейская нізіна

    2. Цэнтральнабярэзінская раўніна

    3. Верхнебярэзінская раўніна

    4. Сярэднянёманская нізіна

    5. Верхнянёманская нізіна

    6. Баранавіцкая раўніна

    7. Прыбужская раўніна

    8. Аршанска-Магілёўскае плато




    V. Раўнінна-слабахвалісты рэльеф старажытна-алювіяльных раўнін

    Нізкія грады, “астравы” паўразмытай рыскай марэны, эолавыя бугры, дзюны, лагчыны сцёку


    1. Прыдняпроўская нізіна

    2. Палеская нізіна

    VI. Поймы

    Грывы, лагчыны, прырэчышчавыя валы, старыцы, эолавыя бугры, дзюны





    Буйнаўзгорыста-градавы марэнны рэльеф створаны дзейнасцю апошняга вюрмскага, або паазерскага, ледавіка ў перыяд верхняга антрапагена. Ён уяўляе сабой складанае чаргаванне крутасхілавых град, валоў, узгоркаў. Узгоркі маюць выпуклую або купалападобную форму. Пераважаюць абсалютныя вышыні 15—250 м, адносныя дасягаюць 40, а месцамі 90—100 м. Стромкасць схілаў можа дасягаць 20—30о. Асобныя групы град і ўзгоркаў падзелены лагчынамі, забалочанымі паніжэннямі, азёрными катлавінамі або прарэзаны далінамі рэк.

    Эразійна-ўзгорыста-ўвалісты марэнны рэльеф з'яўляецца ўтварэннем сожскага (рыскага) ледавіка, які меў месца ў больш ранні перыяд (сярэдні антрапаген). Формы гэтага рэльефу нясуць на сабе значныя сляды эразійна-дэнудацыйнай перапрацоўкі, характарызуюцца больш пакатымі схіламі і значнай эразійнай расчлянёнасцю. Эразійныя формы выражаны сістэмай рачных далін, лагчын сцёку, яроў і балак. Даволі часта на фоне пакатахвалістай паверхні вылучаюцца буйныя ўзгоркавыя астанцы першаснага канцова-марэннага рэльефу. Пераважаюць абсалютныя вышыні ад 140 да 210 м, а адносныя –- да 20—30 м, месцамі 50—70 м.

    Плоскі або дробнаўзгорысты рэльеф марэнных (марэнна-зандравых раўнін) утварыўся ў зоне пашырэння паазерскага і асабліва сожскага ледавікоў на ўчастках адкладаў доннай марэны. Паверхня іх слабаўзгорыстая, перакрыта водна-ледавіковымі адкладамі. Тэрыторыя ў той ці іншай ступені падзелена далінамі рэк, лагчынамі сцёку, балкамі, ярамі. Гіпсаметрычныя адзнакі марэнна-зандравых раўнін знаходзяцца на ўзроўні ад 120—130 да 180—200 м, адносныя вышыні –- не больш за 5—10 м.

    Азёрна-ледавіковыя раўніныўтварыліся па краі ледавіка на месцы прыледавіковых азёраў. Складзены яны добра сартыраваным слаістым матэрыялам і адрозніваюцца амаль плоскім рэльефам. Месцамі іх паверхня ўскладнена эолавымі ўзгоркамі, буграмі, дзюнамі. Абсалютныя вышыні складаюць 130—150 м.

    Алювіяльна-зандравыя раўніны ўтвораны водна-ледавіковымі патокамі на перыферыі ледавіковых (марэнных) утварэнняў, а затым перапрацаваны ў працэсе фарміравання рачных далін. Гэты тып рэльефу характарызуецца згладжанасцю і слабай расчлянёнасцю. Сярэдняя глыбіня расчлянення не больш за 5 м. У найбольш паніжаных месцах размяшчаюцца балоты, нярэдкі азёры, якія зарастаюць. Абсалютныя адзнакі паверхні, як правіла, не перавышаюць 140 м.

    Поймы – гэта часткі рачных далін, якія затапляюцца ў час паводкі. У межах поймы вылучаюцца наступныя зоны асадкаадкладання: прырэчышчавая –- самая высокая, складзеная буйным алювіем; цэнтральная –- больш нізкая, складзеная болей сартыраваным алювіем; прытэрасная –- найбольш паніжаная забалочаная, складзеная ілістым матэрыялам.

    У зоне распаўсюджвання буйнаўзгорыстага канцова-марэннага рэльефу (І тып), утворанага апошнім (паазерскім) ледавіком, рачныя даліны адрозніваюцца адноснай маладосцю, таму поймы менш выразныя, вузкія або зусім адсутнічаюць. Больш старадаўнія рачныя даліны, якія дасягнулі профілю раўнавагі (паўднёвая і цэнтральная часткі Беларусі), маюць шырыню поймы ад 2—8 да 15 км, а месцамі 20—30 км.

    Такім чынам, неабходна адзначыць, што рэльеф і геамарфалогія Беларусі складаныя і разнастайныя. Уплыў рэльефу на глебаўтварэнне найбольш выразны ў паўночнай частцы Беларусі. Тут больш рэзка праяўляецца эрозія глебаў, часта змяняецца грануламетрычны склад глебаўтваральных парод –- ад храшчавата-валунных пяскоў на ўзвышшах да азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін на паніжэннях. З рэльефам звязана развіццё глебаў і іх змена на тэрыторыі розных фізіка-геаграфічных раёнаў рэспублікі.

    К л і м а т

    Клімат з'яўляецца адным з найбольш важных фактараў глебаўтварэння.

    Тэрыторыя Беларусі размяшчаецца ва ўмерана цёплай і вільготнай зоне. На клімат рэспублікі значны ўплыў робіць Атлантычны акіян. Паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з захаду, прыносяць летам пахмурнае і дажджлівае надвор'е, а зімой –- значнае пацяпленне і адлігу. Паўночныя вятры перамяшчаюць на тэрыторыю рэспублікі халоднае арктычнае паветра і абумоўліваюць яснае надвор'е. Летам пераважаюць вятры з Атлантыкі, якія прыносяць вільгаць, спрыяюць паніжэнню тэмпературы нагрэтай глебы. Уплыў акіяна слабей пры руху на ўсход. Ва ўсходніх раёнах узмацняецца ўплыў унутрыматэрыковых паветраных мас і ўзрастае кантынентальнасць клімату. Ва ўсходніх раёнах, у параўнанні з заходнімі, надвор'е летам больш гарачае, зімой больш марознае, а вясной і восенню вышэй магчымасць замаразкаў.

    Па сярэднегадавой колькасці ападкаў (540—700 мм) Беларусь належыць да зоны дастатковага ўвільгатнення, і толькі паўднёвая і паўднёва-ўсходняя часткі яе належаць да зоны няўстойлівага ўвільгатнення. Найбольшая гадавая сума ападкаў (700 мм) прыпадае на Навагрудскае ўзвышша, больш за 650 мм выпадае ў межах Слонімскага, Мінскага і Віцебскага ўзвышшаў, а таксама на Аршанска-Магілёўскім плато. У межах Полацкай, Нёманскай і Палескай нізін выпадае менш за 600 мм ападкаў. Каля 70 % гадавой сумы ападкаў прыпадае на цёплы перыяд. Вясной і восенню глеба звычайна насычана вадой. У гэты час ператварэнне арганічных рэшткаў адбываецца ва ўвільготненых умовах, што спрыяе ўтварэнню рухомых гумусавых кіслот.

    У перыяд з мая па жнівень вільгаці часта выпарваецца больш, чым выпадае ападкаў. У такіх умовах назіраецца ўзыходны рух вады, што спрыяе перамяшчэнню розных мінеральных рэчываў у верхнія гарызонты глебы з ніжэйшых.

    Неабходна адзначыць, што ў перыяд актыўнай вегетацыі раслін пры тэмпературы вышэй за 10 оС выпадае ў сярэднім ад 300 да 400 мм ападкаў.

    Сярэднегадавая тэмпература паветра ў межах тэрыторыі рэспублікі паступова паніжаецца пры руху з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і вагаецца ад 7,3 оС у Брэсцкай вобласці да 4,4 оС у Віцебскай. Колькасць дзён з тэмпературай паветра вышэй за 0о складае 220—260. Агульная працягласць вегетацыйнага перыяду вагаецца ад 190 да 205 дзён. На паўднёвым захадзе ён заканчваецца ў канцы кастрычніка, а на паўночным усходзе –- у сярэдзіне кастрычніка.

    Сума тэмператур паветра вышэй за 0о складае 2 400—3 100, вышэй за 5о –- 2 300—3 000, вышэй за 10о –- 2 000—2 700, вышэй за 15о –- 1 100—2 100. Гідратэрмічны каэфіцыент увільгатнення на тэрыторыі Беларусі неаднолькавы і вагаецца ад 1,0—1,2 у паўднёвай частцы да 1,5—1,7 –- у паўночнай.

    Зіма раней пачынаецца ва ўсходняй частцы (9—12 лістапада) і працягваецца 153—162 дні. У заходняй частцы яна пачынаецца 13—22 лістапада і працягваецца 130—150 дзён. Самым халодным месяцам з'яўляецца студзень. Найбольш высокая тэмпература (–4 оС) у гэтым месяцы назіраецца на захадзе Брэсцкага Палесся, а самая нізкая (да –9о) –- ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці.

    Пачатак лета вызначаецца пераходам тэмпературы праз 13о і працягваецца ва ўсходняй частцы 100—110, у заходняй –- 105—119 дзён. Лета ў Беларусі ўмерана цёплае і дастаткова вільготнае. Сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ў межах 13—18о, а ў сярэдзіне лета вылучаецца найбольш цёплы перыяд з сярэднесутачнай тэмпературай вышэй за 15о. Самым цёплым месяцам з'яўляецца ліпень з сярэдняй тэмпературай ад 17о на поўначы да 19о у Палессі.

    Па тэрмічных рэсурсах вегетацыйнага перыяду і ступені забеспячэння яго вільгаццю тэрыторыя Беларусі падзелена на 3 агракліматычныя вобласці:

    І –- Паўночную ўмерана цёплую вільготную;

    ІІ –- Цэнтральную цёплую ўмерана вільготную;

    ІІІ –- Паўднёвую цёплую няўстойліва вільготную.

    Кожная з вылучаных агракліматычных абласцей падзяляецца паводле ступені кантынентальнасці клімату на 2 падвобласці: заходнюю –- менш кантынен-тальную і ўсходнюю –- больш кантынентальную. За паказчык кантынентальнасці клімату прынята колькасць дзён з тэмпературай паветра ад +5 да +15 оС. Ізалінія колькасці дзён з гэтай тэмпературай падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве часткі: заходнюю, дзе колькасць такіх дзён больш за 110, і ўсходнюю –- менш за 110.

    Колькасць дзён з адзначанай тэмпературай дае магчымасць рабіць вывад аб працягласці веснавога і асенняга перыядаў, якія маюць важнае значэнне для фарміравання глебавага покрыва і планавання тэрмінаў правядзення асноўных сельскагаспадарчых работ. У якасці дадатковага паказчыка пры вызначэнні ступені кантынентальнасці клімату выкарыстаны звесткі аб глыбіні прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы да канца зімы.

    Агракліматычныя падвобласці, у сваю чаргу, падзелены на агракліматычныя раёны. У аснову іх вылучэння пакладзены фізіка-геаграфічныя раёны, падобныя паміж сабой тыпамі рэльефу і глебавым покрывам, якія з'яўляюцца вядучымі фактарамі прыроднага асяроддзя.

    Абагульняючы адзначанае, можна зрабіць выснову, што клімат Беларусі мяккі і багаты на атмасферныя ападкі. Кліматычныя ўмовы рэспублікі спрыяюць не толькі росту і развіццю прыроднай расліннасці, вырошчванню сельскагаспадарчых культур, але разам з тым і актыўнаму развіццю занальных працэсаў глебаўтварэння.

    Р а с л і н н а с ц ь

    Расліннае покрыва як фактар глебаўтварэння таксама адыгрывае важную ролю ў фарміраванні глебаў Беларусі. Самая галоўная ўласцівасць глебы –- яе прыродная ўрадлівасць –- гэта вынік узаемнай дзейнасці ўсіх біялагічных фактараў глебаўтварэння. Асабліва вялікае значэнне расліннасці ў фарміраванні важнейшай састаўной часткі глебы –- яе арганічнага рэчыва.

    Характар накопленага ў верхнім слоі пароды арганічнага рэчыва залежыць ад хімічнага саставу раслін і ад умоў перапрацоўкі іх адмерлых частак.

    Рэспубліка Беларусь размяшчаецца ў зоне лясоў і падзяляецца на тры лясныя падзоны:

    дубова-цёмнахвойныя лясы Паазер'я, цэнтральнай часткі Беларускай грады і Аршанска-Магілёўскага плато;

    грабава-дубова-цёмнахвойныя лясы заходняй часткі Беларускай грады;

    шыракаліста-сасновыя лясы Палесся.

    У цяперашні час лясы займаюць толькі 32,9 % агульнай плошчы рэспублікі, а астатняя тэрыторыя ўзарана або пакрыта лугавой і балотнай расліннасцю. Самай пашыранай пародай у лясах Беларусі з'яўляецца сасна. Непатрабавальная да глебы і вільгаці, яна займае 56,3 % лясной плошчы. На другім месцы стаяць беразнякі (15,7 %), затым чорнаалешнікавыя лясы (9,7 %), ельнікі (9,1 %) і дубравы (5,4 %). Шэраалешнікі, асіннікі, ліпнякі і іншыя пароды складаюць толькі каля 4 % лесапакры-тай плошчы. Найбольшыя плошчы лясоў сканцэнтраваныя ў паўднёвай і паўднёва-заходняй частках рэспублікі, дзе яны займаюць лёгкія паводле грануламетрычнага складу глебы. У раёнах сугліністых адкладаў, асабліва лёсападобных суглінкаў, ад былых лясных масіваў засталіся толькі адносна невялікія ўчасткі.

    Лугі на тэрыторыі Беларусі займаюць каля 15 % агульнай плошчы, у тым ліку на долю поймавых лугоў прыпадае каля 9 % і пазапоймавых –- каля 91 %.

    Характар прыроднай расліннасці цесна звязаны з фарміраваннем глебавага покрыва. Комплекс фактараў знешняга асяроддзя абумоўлівае развіццё пэўнай расліннасці, якая моцна ўплывае на накапленне арганічнага рэчыва, яго распад і тым самым на развіццё глебаўтваральных працэсаў. Па характары расліннасці можна меркаваць аб некаторых уласцівасцях глебаў.

    Так, сухія і бедныя дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы заняты сасновымі барамі з добра развітым лішайнікавым покрывам. Разам з лішайнікамі трапляюцца зялёныя імхі, брусніцы, талакнянка, верас, аўсяніцы палеская і авечая. Бары бруснічныя і бары верасковыя вырастаюць на дзярнова-падзолістых часова залішне ўвільготненых пясчаных глебах. Саснякі і ельнікі-зеленамошнікі прыстасаваныя да глебаў, якія развіваюцца пры тым жа ўвільгатненні на больш багатых, звязных паводле грануламетрычнага складу пародах, якія падсцілаюцца марэннымі або азёрна-ледавіковымі суглінкамі і глінамі.

    Дзярнова-падзолістыя глеяватыя глебы звычайна заняты барамі і ельнікамі-чарнічнікамі, кіслічна-зеленамошнымі дубравамі, а таксама арлякова-чарнічнымі і кіслічна-сніткавымі асацыяцыямі.

    На багатых дзярнова-перагнойна-карбанатных глебах развіваюцца складаныя мнагаярусныя лясы, ялова-грабавыя дубравы, грабавыя дубравы з арэшнікавым, брызглінавым і чаромхавым падлескам.

    На дзярнова-глеяватых і дзярнова-карбанатных глеяватых глебах, якія сфарміраваліся на карбанатных глебаўтваральных пародах або пры блізкім узроўні жорсткіх грунтавых водаў, лясы складзены з шыракаліста-яловых дубраў і чорнаалешнікаў. У такіх лясах вельмі развіты падлесак, а травяное покрыва багатае і разнастайнае.

    Пазапоймавыя лугі падзяляюцца на сухадольныя і нізінныя.

    Сухадолы нармальнага ўвільгатнення аб'ядноўваюць лугі на дзярнова-падзолістых аўтаморфных, часова залішне ўвільготненых і глеяватых глебах. Асноўнымі расліннымі асацыяцыямі на сухадольных лугах з'яўляюцца злакава-разнатраўныя і разнатраўна-злакавыя з той ці іншай доляй бабовых раслін. Злакі прадстаўлены дрыжнікам, пахучым каласком, мятліцай звычайнай, чырвонай аўсяніцай, сіўцом і інш. З бабовых раслін часцей трапляюцца канюшыны лугавая і паўзучая, чына лугавая, гарошак мышыны і рутвіца рагатая. Разнатраўе прадстаўлена званцом, крапінцом, крываўнікам, дуброўкай гусінай, лугавым васільком, марунай, святаяннікам і інш. Іншы раз у травастоі сустракаюцца асокі: заечая, лісіная, пясчаная, калхідская.

    Нізінныя пазапоймавыя лугі размяшчаюцца на глебах грунтавога ўвільгатнення: дзярнова-глеяватых і дзярнова-глеевых. Асноўныя раслінныя групоўкі –- разнатраўна-злакавыя, злакава-дробнаасаковыя, радзей сітавыя; злакі –- мятліца белая, метлюжок, аўсяніца лугавая, вострыца; асокі –- звычайная, прасяная, жоўтая і дзірваністая; разнатраўе –- ракавыя шыйкі, падвей шматкаласковы, казяльцы, маруна. Часта нараўне з травамі багата развіты зялёныя імхі.

    Травастоі поймавых лугоў складзены буйнымі злакамі з вялікай удзельнай вагой асок і сітавых, нешматлікімі бабовымі раслінамі і амаль поўнай адсутнасцю мохавага покрыва. У пойме Нёмана пераважаюць разнатраўна-дробназлакавыя лугі з мятліцай тонкай, пахучым каласком і сіўцом.

    Балотная расліннасць адрозніваецца своеасаблівым комплексам. Найбольш багатая расліннасць нізінных балот, якая прадстаўлена ляснымі, кустовымі, травянымі і мохавымі асацыяцыямі. Лясныя асацыяцыі нізінных балот складзены бярозавымі, чорнаалешнікавымі, саснова-бярозавымі, радзей яловымі лясамі і наземным покрывам з гіпнавых асок і сфагнавых імхоў. Вярховыя балоты прадстаўлены ляснымі і бязлеснымі кусцікава-падвейна-сфагнавымі асацыяцыямі. Лясная расліннасць складзена з сасны вышынёй ад 2 да 8 м. У кусцікавым ярусе распаўсюджаны падбел, багун, буякі, іншы раз верас, карлікавая бяроза. Па сфагнавым дыване растуць журавіны, расіца, вадзяніца, падвей похвенны.
    1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


    написать администратору сайта