Главная страница
Навигация по странице:

  • Дзярнова-карбанатныя глебы

  • Тыповыя дзярнова-карбанатныя

  • Дзярнова-карбанатныя вышчалачаныя

  • Дзярнова-карбанатныя ападзоленыя

  • Бурыя лясныя глебы

  • Падзолістыя глебы

  • Дзярнова-палева-падзолістыя глебы

  • Уласна дзярнова-падзолістыя глебы

  • Лекции. Лекция Введение. Общепланетарное значение и функции почв


    Скачать 2.04 Mb.
    НазваниеЛекция Введение. Общепланетарное значение и функции почв
    Дата29.11.2022
    Размер2.04 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции.doc
    ТипЛекция
    #820195
    страница12 из 14
    1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

    КЛАСІФІКАЦЫЯ І ХАРАКТАРЫСТЫКА ТЫПАЎ ГЛЕБаў БЕЛАРУСІ
    Першыя звесткі аб класіфікацыі глебаў Беларусі з'явіліся ў працы прафесара В. Г. Касаткіна “Аб глебах Беларусі”, надрукаванай у 1923 г., у якой паказана, што для рэспублікі занальнымі глебамі з'яўляюцца падзолістыя. Ступень ападзоленасці іх звязана з грануламетрычным складам і ўмовамі залягання па рэльефу. Пры гэтым моцна- і сярэднепадзолістыя глебы былі вылучаны на сугліністых пародах, на супясчаных і пясчаных, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, –- глыбока ападзоленыя, а на магутных пясках –- скрытападзолістыя (“баравыя глебы”).

    Я.Н.Афанасьеў (1926) на аснове абагульнення матэрыялаў рэкагнасцы-ровачных глебавых даследаванняў адзначае, што на ўсіх павышаных участках рэльефу сфарміраваліся падзолістыя глебы. У залежнасці ад грануламетрычнага складу глебаўтваральных парод яны падзяляюцца на слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Я. Н. Афанасьеў, Г. І. Пратасеня, А. Г. Мядзведзеў у сумеснай працы (1933), прысвечанай аграхімічнай характарыстыцы глебаў Беларусі, адзначаюць, што фарміраванне глебаў рэспублікі адбываецца пад уздзеяннем дзярнова-лугавога, падзолістага, балотнага і саланчаковага працэсаў.

    У падрыхтаванай пад рэдакцыяй І. С. Лупіновіча і П. П. Рагавога манаграфіі (1952), якая падагульняе глебавыя даследаванні за мінулыя 25—30 гадоў, вылучаецца шэсць тыпаў глебаў –- дзярновыя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльна-лугавыя. Сярод іх найбольш поўна ахарактарызаваны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, якія сфарміраваліся пад уплывам занальных працэсаў глебаўтварэння.

    Значнай падзеяй у гісторыі вывучэння глебаў Беларусі з'явіліся буйнамаштабныя глебавыя даследаванні ўсіх калгасаў і саўгасаў краіны (1958—1964). Згодна класіфікацыі А. Г. Мядзведзева, М. П. Булгакава, Ю. І. Гаўрыленкі (1960), глебы з дыференцыраваным профілем аднесены да падзолістых і дзярнова-падзолістых забалочаных з падзелам іх на тры падтыпы па ступені ападзольвання. Глебы, якія маюць у профілі адзнакі гідрамарфізму, аднесены да тыпу дзярнова-падзолістых забалочаных з раздзяленнем іх на тры падтыпы (часова залішне ўвільготненыя, глеяватыя і глеевыя).

    Вялікі ўклад у развіццё класіфікацыі глебаў краіны ўнеслі навукоўцы-глебазнаўцы М. І. Смяян, Т. А. Раманава, І. М. Салавей, якія ўпершыню ахарактарызавалі бурыя лясныя глебы Беларусі, вылучаныя на яе тэрыторыі, правялі дэталёвае даследаванне паўгідраморфных і гідраморфных, у тым ліку і поймавых, глебаў.

    У адпаведнасці з падрыхтаванымі метадычнымі ўказаннямі “Палявое даследаванне і картаграфаванне глебаў Беларусі” (пад рэдакцыяй М. І. Смяяна, Т. М. Пучкаровай, Г. А. Ржэвуцкай; 1990) на тэрыторыі рэспублікі вылучаны наступныя генетычныя тыпы глебаў:

    1. дзярнова-карбанатныя;

    2. бурыя лясныя;

    3. падзолістыя;

    4. дзярнова-падзолістыя;

    5. дзярнова-падзолістыя забалочаныя;

    6. балотна-падзолістыя;

    7. дзярновыя забалочаныя;

    8. тарфяна-балотныя нізінныя;

    9. тарфяна-балотныя верхавыя;

    10. алювіяльныя (пойменныя) дзярновыя;

    11. алювіяльныя старапойменныя (палеапойменныя) дзярновыя, дзярновыя забалочаныя;

    12. алювіяльныя балотныя;

    13. антрапагенныя.

    Генетычны тып з'яўляецца галоўнай таксанамічнай адзінкай класіфікацыі. У аснову яго вылучэння пакладзена будова глебавага профілю, якая адлюстроўвае аднатыпнасць працэсаў глебаўтварэння.

    Больш нізкімі ўзроўнямі класіфікацыі глебаў Беларусі з'яўляюцца падтыпы, роды, віды і разнавіднасці.

    Падтыпы вылучаюцца паводле змянення глебавага профілю, абумоўленага рознай ступенню праяўлення працэсу, які накладваецца на папярэдні; роды –- паводле генезісу і характару будовы глебаўтваральных парод; віды –- паводле выяўленасці адзнак, якія характарызуюць асноўны элементарны працэс; разнавіднасці –- паводле грануламетрычнага складу глебаўтваральных і подсцільных парод.

    Дзярнова-карбанатныя глебы

    Займаюць невялікія плошчы (0,1 %) ворыва і распаўсюджаны ў выглядзе дробных лапін сярод дзярнова-падзолістых глебаў у розных рэгіёнах рэспублікі. Фарміруюцца гэтыя глебы на карбанатных пародах або пры неглыбокім іх заляганні ў аўтаморфных умовах пад уплывам дзярновага працэсу глебаўтварэння. Да карбанатных парод на Беларусі належаць: вапняковыя адклады карэннага залягання; прэснаводныя (другасныя) утварэнні ў выглядзе мергелю, амергелёваных парод і вапняковых туфаў; карбанатная марэна. Колькасць карбанатаў (СаСО3) у гэтых пародах складае ад 35--40 да 80--95%.

    Нягледзячы на прамыўны тып воднага рэжыму, вышчалочванне карбанатаў з верхняга гумусавага гарызонта ў ніжнія нязначнае. Арганічныя кіслоты ў гэтых глебах нейтралізуюцца і ўтвараюць солі, якія замацоўваюцца ў верхніх гарызонтах. Гэта спрыяе накапленню гумусу, насычанага карбанатамі.

    Марфолага-генетычная будова і ўласцівасці дзярнова-карбанатных асвоеных глебаў паказаны на рыс. 37. Магутнасць гумусавага гарызонта звычайна больш за 25 см, а колькасць гумусу –- 3—5 % і больш. Гумусавы гарызонт мае камякавата-зярністую агранамічна каштоўную структуру і добрыя водна-фізічныя ўласцівасці. Рэакцыя асяроддзя гэтага гарызонта часцей за ўсё слабакіслая або нейтральная. Для гэтых глебаў характэрна высокая ёмістасць паглынання і ступень насычанасці кальцыем і магніем. Па наяўнасці ілу і хімічных уласцівасцях генетычны профіль дзярнова-карбанатных глебаў не дыферэнцыраваны або дыферэнцыраваны вельмі слаба.

    У залежнасці ад ступені выяўленасці працэсу глебаўтварэння дзярнова-карбанатныя глебы падзяляюцца на тры падтыпы: тыповыя, вышчалачаныя і ападзоленыя.

    Тыповыя дзярнова-карбанатныя глебы сустракаюцца пераважна ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях і прымеркаваны да амергелёваных лёсападобных суглінкаў нізкага міжрэчча Прыпяць–Сцвіга. Невялікімі ўчасткамі яны трапляюцца таксама ў Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях у месцах блізкага залягання вапнякоў, мелу, даламіту і іншых карбанатных парод.

    Магутнасць гумусавага гарызонта тыповых дзярнова-карбанатных глебаў дасягае 0,5 м і больш. Для яго характэрна чорная або цёмна-шэрая афарбоўка, зярністая структура. Закіпанне ад салянай кіслаты назіраецца на паверхні або ў межах гумусава-акумулятыўнага гарызонта, які развіваецца непасрэдна на карбанатнай пародзе. Колькасць гумусу самая вялікая і складае 4—6 %, гідралітыч-ная кіслотнасць – 0,5—1,7 м.экв/100 г глебы, а насычанасць асновамі –- 90—99 %.

    Дзярнова-карбанатныя вышчалачаныя глебы разам з перагнойным гарызонтам у профілі маюць і пераходны гарызонт В. Развіваюцца часцей за ўсё на пародах, якія характарызуюцца невялікай колькасцю СаСО3 (прэснаводныя вапняковыя і марэнныя адклады). Пры вывучэнні гэтых глебаў адзнакі вышчалочвання выяўлены ў ніжняй частцы гарызонта А або ў самай верхняй частцы гарызонта В. Тут мае месца некаторае зніжэнне валавой колькасці СаО, MgO, Fe2O3 і адноснае накапленне SiO2. Колькасць гумусу ў дзярнова-карбанатных вышчала-чаных глебах складае 3—5 %, а насычанасць асновамі ўзрастае ад 60 % у гуму-савым гарызонце да 85 % у пераходным гарызонце. Закіпанне ад салянай кіслаты звычайна пачынаецца з глыбіні 40—60 см.

    Дзярнова-карбанатныя ападзоленыя глебы маюць слаба выяўлены падзолісты гарызонт і характарызуюцца наступнай будовай:

    Ао –- А1 –- А1А2 –- В1 –- ВСк –- Ск.

    Падзолісты гарызонт афарбаваны ў палевы колер, а ілювіяльны –- у буры або чырвона-буры. Рэакцыя асяроддзя гумусавага гарызонта слабакіслая, колькасць гумусу да 3 %. Глыбіня закіпання для гэтых глебаў складае 60—90 см.

    Глебы дзярнова-карбанатнага тыпу маюць высокую прыродную ўрадлівасць. Па рэспубліканскай баніціровачнай шкале сугліністыя варыянты гэтых глебаў ацэньваюцца ў 76—100 балаў. Пры адпаведнай агратэхніцы ў гаспадарках рэспублікі на іх атрымліваюць самыя высокія і ўстойлівыя ўраджаі ўсіх сельскагаспадарчых культур. Аднак найбольш мэтазгодна выкарыстоўваць дзярнова-карбанатныя глебы для вырошчвання патрабавальных да ўрадлівасці культур –- агародніны, цукровых буракоў, сталовых і кармавых караняплодаў, пшаніцы, зернебабовых, канюшыны і інш. Для павышэння ўрадлівасці такія глебы трэба добра апрацоўваць і ўносіць угнаенні, асабліва на стараворных участках.

    Бурыя лясныя глебы

    На тэрыторыі Беларусі бурыя лясныя глебы ўпершыню былі вылучаны і ахарактарызаваны Т. А. Раманавай і П. С. Самадуравым у 1963 г. У рэльефе яны займаюць адносна павышаныя і добра дрэніраваныя ўчасткі на рыхлых глебаўтваральных пародах багатага мінералагічнага складу. Ва ўмовах Беларусі такімі пародамі з'яўляюцца марэнныя або водна-ледавіковыя пясчана-гравійныя і гравійна-галечнікавыя адклады. Развіваюцца пад шыракалістымі (дубравамі) або хвойна-шыракалістымі лясамі з пышным разнатраўным покрывам (пажарніца лясная, асака двухрадковая, чына веснавая, мышыны гарошак, канюшына горная, крынічнік лекавы і інш.).

    Характэрнай асаблівасцю фарміравання бурых лясных глебаў з'яўляецца агліненне глебавага профілю, што азначае ўтварэнне і накапленне другасных гліністых мінералаў на месцы мінералаў мацярынскай пароды.

    Апад гэтых лясоў, багаты на зольныя рэчывы, змяшчае вялікую колькасць асноў і паўтарачных аксідаў. Гэта не толькі спрыяе хуткай гуміфікацыі, але і абумоўлівае асаблівы састаў глебавага гумусу, які адносіцца да катэгорыі “мяккага гумусу”.

    Як і дзярнова-карбанатныя, бурыя лясныя глебы на тэрыторыі рэспублікі займаюць невялікую плошчу. Значныя масівы іх знаходзяцца ў цэнтральнай і заходняй частках краіны (Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці).

    Марфолага-генетычныя асаблівасці гэтых глебаў паказаны на рыс.38. Генетычны профіль мае слабую дыферэнцыяцыю на гарызонты. У верхніх гарызонтах бурых лясных глебаў адбываецца значнае накапленне ілістай фракцыі і плаўнае яе змяншэнне ўніз па профілі. Гэтыя глебы маюць адносна высокую кіслотнасць па ўсім профілі (4,5—5,0) і невысокую колькасць абменных асноў. Характэрна прыкметная акумуляцыя абменных катыёнаў Са і Mg у верхняй частцы і паступовае змяншэнне іх колькасці з глыбінёй. Колькасць гумусу ў перагнойна-акумулятыўных гарызонтах складае 8—9 %. Бурыя лясныя глебы маюць добрую аэрацыю і спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Для іх профілю характэрна аднатонная бураватая афарбоўка з паступовым асвятленнем уніз.

    Абагульненне матэрыялаў буйнамаштабных глебавых даследаванняў паказвае, што гэты тып глебаў знаходзіцца пераважна пад лесам. Вылучэнне іх на глебавых картах мае істотнае гаспадарчае значэнне, таму што яны асабліва каштоўныя ў лясной гаспадарцы. Бурыя лясныя глебы прыдатныя для вырошчвання дубу і іншых патрабавальных дрэвавых парод.

    Падзолістыя глебы

    Ва ўмовах Беларусі глебы гэтага тыпу распаўсюджаныя пераважна на надпоймавых тэрасах і зандравых раўнінах, складзеных бескарбанатнымі сартаванымі кварцавымі пяскамі. Фарміруюцца пад хвойнымі лясамі (ельнікамі чарнічна-імшыстымі, саснякамі ялова-чарнічна-імшыстымі, імшыстымі) пры адсутнасці травяністай расліннасці. У сувязі з гэтым пры штогадовым адміранні часткі дрэвавай і мохавай расліннасці на паверхні глебы накопліваюцца рэшткі, у якіх мала зольных элементаў і азоту. Пры іх раскладанні ўтвараюцца нізкамалекулярныя растваральныя ў вадзе арганічныя кіслоты. Гэтыя кіслоты перамяшчаюцца ўніз па глебавым профілі, выклікаюць ападзольванне глебаў з самага верху, непасрэдна пад лясным подсцілам. У выніку фарміруюцца глебы, профіль якіх звычайна складзены з наступных гарызонтаў:

    А0 –- А1А2 –- А2 –- (А2В1), В1 –- В2 –- ВСg.

    Падзолістыя глебы змяшчаюць мала гумусу (каля 1,0 %). У яго саставе пераважаюць фульвакіслоты. Ступень насычанасці асновамі складае 50 %, рэакцыя асяроддзя кіслая. Гэтыя глебы бедныя азотам, фосфарам і каліем. У той жа час колькасць рухомага жалеза і алюмінію можа быць такой вялікай, што з'яўляецца таксічнай для раслін. Падзолістыя глебы бесструктурныя, адрозніваюцца неспрыяльнымі фізічнымі ўласцівасцямі.

    Адзначаная характарыстыка сведчыць аб тым, што глебы гэтага тыпу маюць вельмі нізкую прыродную ўрадлівасцю. Пры выкарыстанні іх у сельскагаспадарчай вытворчасці неабходна праводзіць вялікую работу па акультурванню шляхам унясення высокіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў, вапнавання, павелічэння магутнасці ворнага гарызонта, сідэрацыі.

    Падзолістыя глебы трапляюцца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, аднак найбольш яны пашыраны ў паўднёвай і паўднёва-заходняй частках Беларусі.

    Дзярнова-падзолістыя глебы

    Глебы дзярнова-падзолістага тыпу –- найбольш пашыраныя на тэрыторыі Беларусі. Сярод ворных зямель яны займаюць каля 52 %, а па абласцях – ад 32,5 % у Брэсцкай вобласці да 71,9 % у Гродзенскай (рыс.39). Гэтыя глебы развіваюцца амаль на ўсіх глебаўтваральных пародах, у вельмі разнастайных умовах рэльефу, складу парод, расліннасці, што па-рознаму ўплывае на іх знешні выгляд і ўласцівасці. Ва ўмовах рэспублікі дзярнова-падзолістыя глебы сфарміраваліся пад шыракаліста-хвойнымі лясамі з мохава-травяністым і травяністым наземным покрывам пры прамыўным водным рэжыме, які больш выражаны ў паўночнай зоне. Багатая расліннасць і адносна высокая біялагічная прадукцыйнасць абумовілі ўтварэнне гумусавага гарызонта. У гэтым адно з асноўных адрозненняў дзярнова-падзолістых глебаў ад падзолістых. Як і падзолістыя глебы, яны маюць кіслую рэакцыю асяроддзя, змяшчаюць мала элементаў жыўлення раслін і гумусу. У той жа час гэтыя глебы ў большасці сваёй характарызуюцца спрыяльнымі водна-фізічнымі ўласцівасцямі. Таму пасля паляпшэння іх агранамічнага стану дзярнова-падзолістыя глебы могуць забяспечыць атрыманне высокіх ураджаеў сельскагаспадарчых культур, што вырошчваюцца ў рэспубліцы. Урадлівасць глебаў гэтага тыпу ў значнай ступені залежыць ад грануламетрычнага складу і будовы глебаўтваральных і подсцільных парод. Вывучэнне прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур на розных глебах паказала, што найбольш урадлівымі з'яўляюцца сугліністыя, асабліва пылавата-сугліністыя глебы, а таксама супясчаныя, якія падсцілаюцца марэнай. Гэтыя глебы маюць больш устойлівы водны рэжым і лепш забяспечаны элементамі жыўлення раслін.

    Згодна з прынятай на Беларусі класіфікацыяй, дзярнова-падзолістыя глебы падзяляюцца на чатыры падтыпы: 1) дзярнова-палева-падзолістыя; 2) уласна дзярнова-падзолістыя (белаватыя); 3) дзярнова-падзолістыя эрадзіраваныя; 4) дзяр-нова-падзолістыя акультураныя.

    Дзярнова-палева-падзолістыя глебы развіваюцца на больш багатых па мінералагічным складзе глебаўтваральных пародах (лёсах, лёсападобных і марэнных адкладах) пераважна сугліністага і супясчанага грануламетрычнага складу, на добра дрэніраваных участках. Асноўныя масівы іх узвораны і выкарыстоўваюцца ў земляробстве. У прыродным стане заняты звычайна яловымі лясамі.

    Марфолага-генетычная характарыстыка дзярнова-палева-падзолістых глебаў, развітых на магутных лёсападобных суглінках паказана на рыс.40. Адметнай асаблівасцю глебаў гэтага падтыпу з'яўляецца палевая афарбоўка падзолістага гарызонта А22В1). Для профілю гэтых глебаў характэрна выразная дыференцыяцыя на генетычныя гарызонты. У гарызонце А2 адзначаецца значнае змяншэнне колькасці фізічнай гліны і ілу, абменных катыёнаў Са і Mg. Увесь профіль мае кіслую або слабакіслую рэакцыю глебавага асяроддзя. Колькасць гумусу памяншаецца з глыбінёй.

    Дзярнова-палева-падзолістыя глебы на марэнных адкладах маюць характэрныя асаблівасці, якія абумоўлены будовай і хімічным саставам глебаўтваральных парод. На тэрыторыі Беларусі марэнныя адклады больш шырока распаўсюджаны ў якасці подсцільных парод. Паверхневае заляганне маюць пераважна маладыя марэны апошняга Валдайскага зледзянення. Яны займаюць значныя плошчы ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах рэспублікі.

    Марфолага-генетычны профіль дзярнова-палева-падзолістых супясчаных глебаў, якія падсцілаюцца марэнным суглінкам, паказаны на рыс.41. Адметнай рысай гэтых глебаў з'яўляецца значна меншая магутнасць элювіяльнай часткі профілю. Для грануламетрычнага складу характэрна абядненне драбназёму пылаватымі часцінкамі і пераважная наяўнасць дробнага і сярэдняга пяску. Выразна праяўляецца змяншэнне ілу і абменных катыёнаў Са і Mg у падзолістым і рэзкае павелічэнне іх у ілювіяльным гарызонце.

    Профіль мае слабакіслую рэакцыю, у ніжніх гарызонтах кіслотнасць часта зніжаецца. Сярэдняя глыбіня закіпання ад салянай кіслаты складае 110—120 см.

    Дзярновыя палева-падзолістыя глебы маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Аб'ёмная шчыльнасць змяняецца звычайна ад 0,55—1,16 г/см3 у гумусавым гарызонце да 1,55—1,77 г/см3 у ілювіяльным, а агульная порыстасць – ад 52,1—55,2 да 44,5--50,4 %.

    Нягледзячы на шэраг адмоўных уласцівасцей (кіслая рэакцыя, малая колькасць гумусу, невысокая насычанасць асновамі), дзярнова-палева-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы маюць самую высокую прыродную ўрадлівасць сярод дзярнова-падзолістых глебаў Беларусі. У параўнанні з іншымі яны лепш забяспечаны элементамі жыўлення раслін, маюць спрыяльныя водна-фізічныя ўласцівасці. Размяшчэнне вялікімі масівамі на выраўнаваных участках рэльефу робіць іх зручнымі для шырокага выкарыстання сродкаў механізацыі. Пры правільнай агратэхніцы гэтыя глебы могуць даваць высокія ураджаі сельскагаспадарчых культур з павышанымі патрабаваннямі да глебавых умоў (пшаніца, ячмень, лён, цукровыя буракі, гарох, люцэрна і інш.). Па рэспубліканскай ацэначнай шкале іх урадлівасць ацэньваецца ў 58—71 бал.

    Уласна дзярнова-падзолістыя глебы ў прыродных умовах сфарміраваліся пад сасновымі і яловымі лясамі на рыхлых водна-ледавіковых, азёрна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных бескарбанатных глебаўтваральных пародах пры аслабленым паверхневым і ўнутрыглебавым сцёку. Маюць падзолісты гарызонт белаватага або палева-белаватага колеру. Ад дзярнова-палева-падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на такіх самых пародах, адрозніваюцца больш нізкай ёмістасцю паглынання і абядненнем падзолістага гарызонта аморфнымі аксідамі Fe2O3 i Al2O3.

    Дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых адкладах маюць своеасаблівыя знешнія адзнакі і ўласцівасці, якія ў значнай ступені вызначаюцца характарам глебаўтваральных парод (нязначная колькасць фракцыі фізічнай гліны, нізкая водаўтрымальная здольнасць, добрая водапранікальнасць). Профіль цалінных глебаў гэтага падтыпу звычайна ўключае наступныя гарызонты:

    А0 –- А1А2 –- А2В1 –- В1 –- ВС –- Сg.

    Пры асваенні пад ворыва адбываецца трансфармацыя верхніх гарызонтаў глебы. Марфолага-генетычныя асаблівасці ўласна дзярнова-падзолістых ворных глебаў паказаны на рыс.42. Характэрнымі адзнакамі гэтых глебаў з'яўляюцца вельмі малая колькасць абменных катыёнаў і невялікая ёмістасць паглынання ў гумусавым гарызонце. Профіль іх практычна не дыферэнцыраваны па наяўнасці ілу, назіраецца паступовае зніжэнне ілістых часцінак і мінеральных аксідаў з глыбінёй. Значэнні велічыні рН і ступені насычанасці асновамі могуць з глыбінёй прыкметна павялічвацца. Глебы гэтага падтыпу адрозніваюцца невялікай колькасцю гумусу і элементаў жыўлення раслін.

    Узровень урадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў, якія сфарміраваліся на пародах лёгкага грануламетрычнага складу, ацэньваецца ў 18—44 балы; яны прыдатныя для вырошчвання менш патрабавальных для ўмоў росту сельска-гаспадарчых культур (азімае жыта, лубін, бульба і інш.). Такія глебы распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны, аднак больш за ўсё яны трапляюцца ў раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Для павышэння іх прадуцыйнасці неабходна шырокае ўкараненне сідэрацыі, унясенне вялікіх доз арганічных і мінеральных угнаенняў.

    1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


    написать администратору сайта