История, зачёт 09.11.2021. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый
Скачать 207.32 Kb.
|
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У шасці з іх княжылі сыны Усяслава, якія вялі паміж сабой барацьбу. Такім чынам, напачатку ХІІ ст. у беларускіх землях пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць была, дарэчы, заканамерным працэсам, працэсам прагрэсіўным адносна станаўлення і наступнага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Такія працэсы праходзілі практычна ва ўсёй Заходняй Еўропе. Самастойныя каралеўствы з феадальнымі сеньёрамі на чале з’явіліся ў Італіі, Францыі, Нямеччыне і інш. Полацк па-ранейшаму лічыўся важнейшым палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. Паступова на ролю лідэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае княства. Менскі князь Глеб, паставіўшы мэту пашырэння межаў сваіх зямель, уступае ў супрацьстаянне з кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. Падчас паходу на нашы землі ў 1119 годзе Манамах захапіў Менск. У выніку гэтага горад быў далучаны да Кіеўскіх уладанняў ажно да сярэдзіны ХІІ – пачатку ХІІІ стст. Глеб Усяславіч, трапіўшы ў палон, быў вывезены ў Кіеў, дзе і памёр. Летапісы сведчаць, што феадальную раздробленасць перажывалі ў ХІІ – ХІІІ стст. і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая набыла самастойнасць у час княжання Юрыя Яраславіча, падзялілася на Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае княствы. Паступова яны трапілі пад уплыў Кіева і Галіцка-Валынскай Русі. Усходнія землі нашай Бацькаўшчыны ў той час знаходзілся ў складзе Смаленскага княства – гэта Орша, Копысь, Крычаў, Мсціслаў і інш. Траплялі яны і пад залежнасць ад Менскага княства, а потым зноў падпарадкоўваліся Смаленску. У складзе ўладанняў чарнігаўскіх князёў былі Гомель, Чачэрск і Рэчыца. Мазырская і Брагінская землі належылі Кіеву. У сярэднім цячэнні Заходняга Буга знаходзілася Берасцейская зямля. Яе галоўнымі гарадамі ў ХІ – ХІІ стст. былі Бярэсце, Кобрын, Камянец і інш. Спачатку яна была ў сферы ўладанняў кіеўскіх і валынскіх князёў, пэўны час (канец ХІ – сярэдзіна ХІІ стст.) – пад уладай Тураўскага княства. А ў верхнім і сярэднім Панямонні ў пачатку ХІІ ст. ўтварылася Гродзенскае княства, а потым з’явіліся і пачалі сваё развіццё гарады Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск, праз якія пралягалі гандлёвыя шляхі ў Прыбалтыку. Навагрудскае княства, як самостойнае, ўзнікла, відавочна, пазней. Навагрудскі князь Усяслаў упершыню прыгадваецца ў летапісе толькі ў 1235 годзе. Такім чынам, першапачатковая дзяржаўнасць, якая ўзнікла найперш у Полацкім і Тураўскім княствах, пацярпела на працягу ХІІ – пачатку ХІІІ стст. драбленне і стала свайго роду стартавай пляцоўкай для кансалідацыі ўлады і непасрэдна геаграфічных тэрыторый на больш высокім узроўні – у межах Вялікага княства Літоўскага. Закладзеныя ў Х-ХІ стст. падмуркі самастойнасці Полацкай землі сталі перадумовай таго, што ў ХІІ ст. яна паспяхова адстойвала свае межы. У пачатку ХІІІ ст. нашы продкі сталі на абарону ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў, уступіў у цяжкую барацьбу з крыжакамі. Крыжовы паход германскіх рыцараў і каталіцкага духавенства спачатку быў накіраваны ў Прыбалтыку, дзе ў 1201 г. была заснавана Рыга. Рыцары-мечаносцы амаль знішчылі плямёны ліваў, пагражалі жамойтам і латгалам. Для далейшай экспансіі рыцары будавалі невялікія мураваныя крэпасці і т. чынам прасоўваліся ўверх па Западнай Дзвіне, пагражаючы Полацку. Здарылася так, што палачане першымі з усходніх славян сутыкнуліся з крыжакамі. Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву сучасных Латвіі і Эстоніі адбіваць напады рыцараў-тэўтонаў. Так, дружыны полацкага князя Уладзіміра летам 1203 года асадзілі дзве нямецкія крэпасці Гольм і Укскуль, але значнага поспеху не мелі. У 1205 годзе рыцары сабралі вялікія сілы і накіраваліся далей на ўсход, пры гэтым яны разбуралі і знішчалі ў пажарах усё на сваім шляху. Каб спыніць пранікненне крыжакоў на свае землі, полацкі князь Уладзімір у 1206 годзе зноў асадзіў нямецкі замак Гольм, які знаходзіўся ў ніжнім цячэнні р. Даўгавы. Узяць крэпасць полацкія дружыны не змаглі. Тым часам у 1208 годзе нямецкія рыцары асадзілі полацкі фарпост ў нізоўях Заходняй Дзвіны горад Герцыке. Абаронцы горада на чале з князем Вячкай мужна адбіваліся ад захопнікаў. Але сілы былі няроўныя. Вячка вымушаны быў спаліць горад і з дружынай у 200 чалавек пакінуў свае землі. Праз год той жа лёс напаткаў горад Герцыке. У 1210 г. паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Паводле яго Полацк захоўваў сваё права на атрыманне даніны з ліваў. Праз два гады адбыліся новыя перагаворы. На іх крыжакі прымусілі полацкага князя адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння, што было для Полацка цяжкай стратай. Дамовіліся яшчэ аб тым, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Заходняй Дзвіне. Але рыцары парушылі пагадненне і ўварваліся ў землі эстаў. У 1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да сумеснага пахода супраць крыжакоў. Аднак у дзень адпраўлення з Полацка князь Уладзімір раптоўна памёр і паход не адбыўся. Полацк, першым з усходніх славян уступіўшы ў процістаянне з крыжакамі, саступіў ім вусце Дзвіны і некаторыя іншыя землі, аднак межы свайго княства абараніў. З цягам часу палачанамі разам з Псковам і Ноўгарадам быў утвораны сапраўдны антыкрыжацкі фронт, і рыцары не змаглі перанесці сваю экспансію на славянскія землі. Вынікам гэтых падзей стала бітва наўгародцаў на чале з князем Аляксандрам Яраславічам (Неўскім) на раке Няве ў 1240 годзе, дзе праславіўся сваёй адвагай Якаў Палачанін. А ў бітве на лёдзе Чудскага возера ў 1242 годзе Аляксандр ушчэнт разбіў войска крыжакоў. Усе гэтыя здарэнні прыпынілі рух захопнікаў у старажытнарускія землі. Другой небяспекай для нашых продкаў гэтага перыяда былі мангола-татары. У пачатку ХІІІ ст. ў стэпах Центральнай Азіі склалася моцная мангольская дзяржава і пачалася паласа заваяванняў манголаў, якая закранула ўсю Азію і многія краіны Еўропы. Унук заснавальніка дзяржавы Чынгісхана – Батый пачаў заваёўніцкі паход на захад. Зімой 1237 – 1238 гг. мангола-татары захапілі і разрабавалі Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У бітве на раке Сіці былі разбіты аб’яднаныя сілы старажытнарускіх князёў. У 1238 годзе захопнікі накіраваліся далей на поўнач, але не дайшлі да Ноўгарада і Смаленска і чамусьці павярнулі назад у стэпы. Ужо зімой 1239 года мангола-татары ўварваліся ў паўднёварускія землі, знішчаючы ўсё на сваім шляху. Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай татарскага зняволення ў 1239-1240 гг., але заваёўнікі павярнулі на поўдзень. Яны прайшлі па тэрыторыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі. Верагодна, тады быў знішчаны Гомель. А ў Іпацьеўскім летапісе пад 1240 годам паведамляецца аб разбурэнні Бярэсця. Трэба адзначыць, што большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238-1240 гг. У навукоўцаў ёсць шэраг версій на гэты конт. Адны з іх лічаць, што войска Батыя было аслаблена барацьбой з паўночна-усходнімі рускімі княствамі. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты. Існуюць і іншыя меркаванні. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары абмінулі нашы землі, пакуль не існуе. У 1241 годзе мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло па Польшчы і левабярэжнай Венгрыі, Малдавіі, Румыніі, Славакіі, Сербіі і інш. краінам. Наступленне мангола-татараў, якое пачалося з Ніжняга Паволжжа, спынілася каля межаў Італіі. Вялікія страты прымусілі захопнікаў ў 1242 годзе павярнуць назад. Такім чынам, як было ўжо вышэй сказана, асноўная тэрыторыя не падверглася мангола-татарскаму пагрому ў 1237 – 1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды. Але пагроза такога зняволення не знікла. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі ВКЛ. Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. 1. Страта Полацкам функцый кансалiдуючага цэнтра ўсходнеславянскіх зямель з-за націску нямецкіх крыжакоў. Так, ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. З узнікненнем яшчэ аднаго – Тэўтонскага ордэна над Полацкім і іншымі рускімі княствамі навісла небяспека заваявання. 2. Феадальная раздробленасць Полацкага княства. Важнейшай перадумовай фармавання ВКЛ з’яўляліся: 1. узнікненне больш развітага гаспадарчага цэнтру ў Наваградку – сталiцы ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае развіццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татараў. Наваградскае княства межавала з племем літва, якая пражывала ў міжрэчча Нёмана і Віліі. Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. У 1248–1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195–1263) падпарадкаваў Наваградскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Наваградку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Значны ўклад ва ўмацаванне княства пасля смерці Міндоўга (1263) унёс яго сын Войшалк, які ў 1264–1267 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зямель. Паспяхо-вую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарамі за захаванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270–1282). Новыя тэрытарыяльныя здабыткі княству прынёс вялікі князь Вiцень (1293–1315), які ў 1307 далучыў Полацк, а ў 1315 г. Віцень адваяваў у Галіц-ка-Валынскага княства Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня». Князь Гедымiн (1316–1341) у 1323 г. перанёс сталiцу ў Вiльню. У сярэ-дзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Любарта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Сын Гедыміна Альгерд (1345–1377) далучыў да княства беларускае Па-дняпроўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татараў на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўскую зямлю, Мазырскую i Брагiнскую воласцi, Чарнiгава-Северскую, Падольскую i Валынскую землi. Вялікаае княства Маскоўскага таксама выступіла ў ролі «збіральніка Ру-сі», таму паміж двума княствамі разгарэлася вострае суперніцтва. Так, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе так і не здолела. Праўда, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква. Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх паўднёва-заходніх- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў узнікла і ўмацавалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў па-шырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, добраахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад. Пасля смерці Альгерда вялікакняскі трон дастаўся яго сыну ад другога шлюбу Ягайлу (1377–1392). Прызначэнне яго вялікім князем выклікала незадавальненне зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў яго дзядзька Кейстут і прымусіў адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. Урэшце барацьба скончылася на карысць Ягайлы. Неўзабаве яго канды-датура стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцай заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. з Кракава ў Крэва прыехалі паслы. Паміж імі з аднаго боку, а таксама Ягайлам і яго братамi з другога адбылося падпiсанне акта уніі, паводле якой Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вызваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага». Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пасля каталіцкага хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кракаве. Ён атрымаў імя Уладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуўшыся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне літоўскай знаці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні надзялялася багатымі ўладаннямі. З юрыдычнага боку унія азначала iнкарпарацыю Вялікага княства Лiтоўскага і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княстве Ягайла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што недалёка ад Лiды, паміж варагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392–1430) як «вялiкаму князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Хаця пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядзвiзе ён i заставаўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. надавала дзяржаве пэўную самастойнасць і спрыяла аднаўленню яе суверэнiтэту. У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай Віленска-Радамскай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асобнасць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смерці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяздзетным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру новага караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пытання статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэўтонскім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г. Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з’ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоўскія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без узгаднення з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе стала набыццё літоўскай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асобныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх родаў і атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі. Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў паслядоўным. З аднаго боку ў барацьбе супраць сепаратызму ўдзельных князёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, аддаючы перавагу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кіраванні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравызнанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430–1440 гг. Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Ягелончыка (1440–1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паводле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы. Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх значнае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання. Аляксандр Казіміравіч 1492-1506 Жыгiмонт (Казіміравіч) I Cтары (1506–1544) Жыгiмонт II Аўгуст (1544–1572). У часы іх княжання адбыліся пэўныя перамены ў дзяржаўным кіраванні У ХІІІ – пачатку ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст., – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва. Першым iнструментам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. У адпаведнасці з прывiлеем Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смерці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў складзены «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады. Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. канчаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi маршалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 ката-ліцкія біскупы. На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу зямель і вы-конвала шэраг судовых функцый.. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцлера, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмi-равiч (1492–1506), Жыгiмонт I Cтары (1506–1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544–1572). Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кожнай зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы. +Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспа-дара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жы-гiмонта I Старога. З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяр-жавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i ўдзелам прад-стаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiчы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Новы палiтычны iнстытут – вальны сойм – замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай ператварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую (Знешняя палітыка ВКЛ). Найбольш трывалыя і канструктыўня адносіны склаліся ў ВКЛ з Польшчай. Вынікам іх стала падпісанне некалькіх уній – Крэўскай, Віленска-Радамскай, Гарадзельскай. Найбольш напружаныя адносіны існавалі паміж ВКЛ і крыжакамі. З моманту з’яўлення ва Усходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ордэнаў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і іншых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу заваявання зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смерці Гедыміна. Барацьба з імі адбывалася з пераменным поспехам. Так, у 1363 г. кры-жакі разграмілі вялікакняскае войска і захапілі Гародню. Са свайго боку Кей-стут з 1345 па 1382 г. здзейсніў каля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію. Віленска-Радамская унія, акрамя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з немцамі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грунвальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з беларускіх гарадоў, а таксама татарскую конніцу. Ягайла выставіў 51 харугву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поўным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўладальнiкам, Жамойць пераходзiла ў пажыццёвае ўладанне Вiтаўта. З таго часу дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з мангольскіх стэ-паў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі вол-жскіх балгараў, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяртаючыся з перамож-нага еўрапейскага паходу, у канцы 1241 – пачатку 1242 г. яны прайшлі далё-ка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. ВКЛ не мела такiх разбу-рэнняў, як шматлiкiя рускiя княствы. Некаторыя з іх добраахвотна перахо-дзiлi ў яго склад, каб пазбегнуць мангола-татарскага прыгнёту. Узмацнiў-шыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У далейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з ман-гола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. 1392 г. Вітаўт выдаў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяржавы. Плённыя адносiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i ў час Грунвальдскай бiтвы 1410 г. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык. Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 г. беларускiя землi падверглiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Наваградак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палонных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татараў на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы. У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» рускіх зямель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай золатаардынскіх ханаў, князь І. Каліта (1325–1340) далучыў некалькі суседніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмац-ніцца, ВКЛ аказвала дапамогу яе праціўнікам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючыся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шукалі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Альгерд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абарону ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву. Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з поля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Мамаю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай бітвы ў верасні 1380 г. Вы-карыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквой, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўзабаве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 г. ён нават усталяваў пратэктарат над Вялікім княствам Маскоўскім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Вітаўтаўны. Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаволеная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюджаннем каталіцызму і нераўна-праўным становішчам праваслаўнай знаці. З другога боку, узрастанне ма-гутнасці Масквы, якой у 1480 г. удалося канчаткова вызваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву і паступілі на службу да Iвана III. Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзейснага ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлю-бам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 г. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi. Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксандра Казі-міравіча (1506) спрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) пад-парадкаваць усю дзяржаву Маскве. Абранне паны-радаю новага князя – бра-та Аляксандра, Жыгiмонта Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных паходаў супраць ВКЛ. Нягледзячы на здабытую гетманам К. Аст-рожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава страціла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 гадоў. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмацнялася рэлігійным. Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай У XIV-XV стагоддзях Вялікае княства Літоўскае і Рускае было рэальным супернікам Маскоўскай Русі ў барацьбе за панаванне ва Усходняй Еўропе. Яно ўмацавалася пры князь Гедымін (кіраваў у 1316-1341 гг.). (Гл. гістарычную карту «Вялікае княства Літоўскае і Рускае ў 13 - 15 стст.») Рускі культурны ўплыў у гэты час тут пераважала. Гедэмин і яго сыны былі жанатыя на рускіх князёўнамі, пры двары і афіцыйным справаводстве панаваў рускую мову. Літоўскай пісьменства ў той час не існавала. Аж да канца 14 ст. рускія вобласці ў складзе дзяржавы не выпрабоўвалі нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Пры Альгердзе (кіраваў у 1345-1377.) Княства фактычна стала дамінуючай дзяржавай у рэгіёне. Асабліва пазіцыі дзяржавы ўмацаваліся пасля таго, як у 1362 Альгерд разбіў татараў у бітве пры Сініх водах. У час яго праўлення у склад дзяржавы ўваходзілі вялікая частка цяперашняй Літвы, Беларусі, Украіны і Смаленскай вобласці. Для ўсіх жыхароў заходняй Русі Літва стала натуральным цэнтрам супраціву традыцыйным праціўнікам - Ардзе і крыжакам. Акрамя таго, у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XIV стагоддзя лікава пераважала праваслаўнае насельніцтва, з якімі язычнікі-літоўцы ўжываліся даволі мірна, а часам здараліся хвалявання хутка душылі (на прыклад, у Смаленску). Зямлі княства пры Альгердзе распасціраліся ад Балтыкі да прычарнаморскія стэпы, усходняя мяжа праходзіла прыкладна па цяперашняй мяжы Смаленскай і Маскоўскай абласцей. У наяўнасці былі тэндэнцыі, якія вядуць у бок складання новага варыянту рускай дзяржаўнасці на паўднёвых і заходніх землях былой Кіеўскай дзяржавы. Гэтыя тэндэнцыі былі зламаны, калі вялікім князем стаў Ягайла (кіраваў у 1377-1434 гг.). Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся на спадчынніцы польскага пасаду і стаў каралём Польскага каралеўства (застаючыся пры гэтым Вялікім князем Літоўскім). Пачалася каталіцкая экспансія на заходнія рускія землі Русі. Літоўская арыстакратыя змяніла культурную арыентацыю з рускай на польскую. Пачалася нацыянальна-рэлігійная варожасць, якой не было да 80-х гг. 14 ст. Ягайла перадаў вялікакняскі прастол свайму стрыечнаму брату Вітаўту ў 1392 г. У 1399 Вітаўт (кіраваў у 1392-1430 гг.) Яшчэ раз паспрабаваў далучыць Маскоўскае княства, на гэты раз у саюзе з ардынскім ханам Тахтамышам, уцекачам ў Літву і марыць вярнуцца сабе ханскі пасад, аднак пацярпеў жорсткае паражэнне ў бітве на Ворскле. Гэта паражэнне моцна аслабіла Літву, і ў 1401 г. яна вымушана была пацвердзіць рэжым «асабістай униии» з Польшчай, што прывяло да ўзмацнення пазіцый польскага дваранства (шляхты) на землях княства. Ў 1405 г. Вітаўт напаў на Навагародскай і Пскоўскія зямлі, і тыя звярнуліся за дапамогай да Масквы.Наспявала вайна, але сілы Літвы і Масквы былі прыкладна роўныя, да таго ж ні той, ні іншы баку канфлікт не быў выгадны, і ў 1408 г., пастаяўшы з войскамі на Угры, Вітаўт і маскоўскі вялікі князь Васіль Дзмітрыевіч заключылі свет. У гэты час на захадзе польска-літоўскае дзяржава вяло жорсткую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Свет на ўсходніх рубяжах шмат у чым спрыяў таму, што ў 1410 г. злучаныя войскі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага нанеслі сакрушальнае паражэнне Ордэну ў Грунвальдскай бітве (бітва пры Таненбергу).Прамым следствам гэтай перамогі стаў канчатковы адмову Ордэна У 1422 г. ад Жамойці і канчатковая ліквідацыя Ордэна па Другому Торуньскім міры ў 1466 Яшчэ раз Вітаўт паспрабаваў ўмяшацца ў маскоўскія справы ў 1427 г., калі ў Маскве пачалася дынастычная нязгода, якая атрымала назву «Шамякіна смута ».Вітаўт, абапіраючыся на тое, што вялікая княгіня маскоўская разам з сынам, людзьмі і землямі, сама аддалася яму пад абарону, сур'езна прэтэндаваў на прастол караля Літвы і Русі. Справа была за афіцыйным прызнаннем з боку імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Прызнанне Вітаўта каралём і, адпаведна, яго краіны - каралеўствам, азначала б радыкальнае змяненне статусу Вялікага княства Літоўскага на міжнароднай арэне. Гэта было зусім не выгадна Ягайлы і Каралеўстве Польскаму, які імкнуўся пашырыць свой уплыў на ўсходняга суседа. Паводле легенды, карону Вітаўта спынілі на тэрыторыі Польшчы, і Ягайла асабіста рассек яе мячом. Такога ўдару ўжо немалады Вітаўт не вытрымаў і памёр ў 1430 годзе. Мабыць, гэта была апошняя спроба зацвярджэння Вялікага княства Літоўскага ў якасці незалежнай дзяржавы. Рашучае насаджэнне каталіцкай веры і пашырэнне ўплыву палякаў, хоць і спрыяла ўздыму гаспадаркі, культуры і навукі, разам з тым моцна прывязвалі краіну да больш развітой каталіцкай Польшчы, а сістэма прывілеяў, падараваных каталіцкай шляхце, раздзірала ўнутранае адзінства краіны. Масавым стаў пераход праваслаўнага дваранства ў каталіцтва. Пасля смерці Вітаўта ў Літве пачалася грамадзянская вайна. Справа ў тым, што вялікакняскі прастол перайшоў да малодшага брата Ягайлы - Свідрыгайла Альгердавіч, даўняму праціўніку польскага вектару палітыкі Вітаўта і прыхільніку стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы. Гэта абурыла каталіцкіх іерархаў, і яны змаглі ў 1432 ўзвесці на віленскі пасад брата Вітаўта - Жыгімонта. Гэта прывяло да расколу Літвы на Вялікае княства Літоўскае (са сталіцай у Вільні) і вялікае княства Рускае са сталіцай у Полацку, дзе па-ранейшаму правілаў Свідрыгайла. Зыход барацьбы вырашыўся ў 1435 г. у бітве пад Велькамером, у якой Свідрыгайла пацярпеў паразу. За гэты час скончылася «Феадальная вайна», і Маскоўская дзяржава істотна адужэла. Літва ж, наадварот, была аслаблена. Ў 1449 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір IV заключыў з маскоўскім вялікім князем Васілём II мірны дагавор, які дзейнічаў да 80-х гадоў XV стагоддзя, калі на службу да маскоўскага вялікаму князю сталі пераходзіць праваслаўныя князі. У пачатку XVI стагоддзя пачалася новая вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Яна працягвалася некалькі гадоў, у выніку да Масквы адышлі так званыя Северскія княства і Смаленск, а Літва была значна аслаблена і ў 1569 годзе па Люблінскай уніі вымушана была аб'яднацца з Польшчай - у Рэч Паспалітую. |