Главная страница
Навигация по странице:

  • Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.

  • Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюхцыйным працэсе ў пачатку

  • Першая сусветная вайна і Беларусь.

  • Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

  • История, зачёт 09.11.2021. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый


    Скачать 207.32 Kb.
    НазваниеМетадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый
    Дата09.11.2021
    Размер207.32 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаИстория, зачёт 09.11.2021.docx
    ТипДокументы
    #267695
    страница7 из 10
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
    Грамадскі рух ў ХІХ ст. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях.

    Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.
    У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.
    У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.
    Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.
    У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.
    На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).
    На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.




    Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.
    Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.
    Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.
    З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.
    Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.
    Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.
    У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.
    Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.


    1. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.


    Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
    Аграрная рэформа Сталыпіна i асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.
    Царызм добра ўсведамляў патрэбу аграрнай рэформы, здо­ль­най вырашыць эканамічныя праблемы, неабходнасцю ўмацавання дзяр­жаў­на­га ладу i паз­баў­лен­ня рэвалюцыйных сiл шырокай са­цы­я­ль­най апо­ры. Не­вы­пад­ко­ва, царскі ўрад выс­ту­піў з ініцыятывай ажыц­цяў­лен­ня аг­рар­най рэ­фор­мы ­«зверху». Яе ідэ­о­ла­гам і ар­га­ні­за­та­рам з’яў­ляў­ся прэм’ер-мі­ністр П.Сталыпiн. На яго думку, здзяй-­с­нен­не рэ­фор­мы павiнна было ад­быц­ца не за кошт па­меш­чыц­ка­га зем­леў­ла­дан­ня, а шляхам раз­бу­рэн­ня ся­лян­ аб­ш­чын­на­га зем­ле­ка­рыс­тан­ня з замацаваннем надзе­ль­най зямлi ў пры­ват­ную ўласнасць.
    Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., калі селянін мог за­пат­ра­ба­ваць ад грамады вылучэння яму цэ­ла­га ўчастка – водруба або ху­та­ра па месцы яго жыхарства, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым.
    Важнейшым накірункам вырашэння аграрнай рэформы стала ас­ва­ен­не ся­ля­на­мі сельскагаспадарчых угоддзяў Сібіры і Далёкага Усхо­ду. Пад час пе­ра­ся­лен­ц­кай кампаніі, арганізаванай пры фінансавай і тэх­ніч­най падтрымцы ўра­да, з 1907 па 1914 г. з Беларусi на новае мес­ца жы­хар­с­т­ва вы­е­ха­лі 335 366 чал., але па розных пры­чы­нах 36 544 чал. былi вымушаны вяр­нуц­ца.
    У цэлым жа сталыпiнская рэформа станоўча паўплывала на развiц­цё аграрнага сектара эканомікі, у тым ліку сялянскай гаспадаркi: па­шы­ры­ла­ся плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўрад­жай­насць буль-бы, збожжа, iльну, на 10% вырасла па­га­лоўе буйна­ра­га­тай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозiлася 2 млн. пудоў iльновалакна, 550 тыс. пудоў мяса, амаль 400 тыс. малочных прадук­таў i iнш.
    Гэ­тая рэформа закранала, у асноўным, тыя губернi, у тым ліку Вiцебскую і Магiлёўскую, дзе пе­ра­ва­жа­ла абшчыннае землекарыстанне. Напя­рэ­даднi Лютаўскай рэвалюцыi ў абшчынным карыстанні заставалася толькi 28,5% зямель. За 10 гадоў рэформы тут узнiкла каля 128 тыс. ху­та­роў (12% гасп).
    +Рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам у верасні 1911 г. яе ініцы­я­та­ра і ідэолага П. Сталыпiна. Па-другое, класава-палітычныя ін­та­рэ­сы ўрада і зем­леў­лас­ні­каў пакінулі непаруш-ным памешчыцкае зем­леў­ла­дан­не і тым захавалі сялянскi зямельны голад на вёсцы, а ра­зам з iм – i значную са­цы­яльную базу для рэвалюцыйнага руху.


    1. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюхцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стст.

    Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.



    1. Першая сусветная вайна і Беларусь.

    1. Первая мировая война началась 1 августа 1914 г. Царским правительством западные губернии были объявлены на военном положении. Запрещалась деятельность всех политических партий, проведение собраний, шествий, забастовок, распространение газет и книг. Среди населения правительство развернуло широкую пропаганду в «защиту царя и Отечества», за «победу русского оружия». Из политических партий только большевики выступили против войны, обличив ее антинародный характер. Они отказались поддерживать правительство
    С начала 1915 г. боевые действия были сосредоточены на Восточном фронте, который стремительно приближался к Беларуси. В сентябре 1915 г., прорвав фронт в районе Свенцян, германские войска захватили Вилейку и приблизились к Молодечно. Наступательная операция германской армии, известная как Свенцянский прорыв, создала угрозу захвата Минска. Ценой невероятных усилий российской армии удалось остановить это наступление и ликвидировать прорыв.
    Русская армия вынуждена была оставить значительную часть территории Беларуси. В августе — сентябре 1915 г. германские войска заняли Брест, Гродно и другие западно-белорусские города. В связи с этим Ставка Верховного Главнокомандующего российский армией была перенесена из Барановичей в Могилев.
    Фронт надолго установился по линии Двинск — Поставь — Барановичи — Пинск. Оборона Сморгони длилась 810 дней. Это был единственный город на фронте от Балтийского до Черного моря, который во время Первой мировой войны российская армия так упорно обороняла. В 1916 г. под Сморгонью, впервые на Восточном фронте, немцы применили ядовитый газ.
    Весной 1916 г. на территории Беларуси по соглашению с Англией и Францией русское командование провело наступательную операцию в районе озера Нарочь. Ценой больших потерь российские войска сумели отвлечь на себя значительную часть германских резервов и облегчить тяжелое положение французской армии. Однако добиться решающих результатов в Нарочанской наступательной операции не удалось. Она закончилась безрезультатно, с большими потерями для российской армии.
    2. Под германской военной властью оказалась 1/4 часть Беларуси, где до войны проживало 2 млн человек. Здесь установился оккупационный режим. Германская военная администрация ввела собственные законы, режим грабежей и насилия. Действовала жесткая система штрафов, принудительных работ, проводились реквизиции — принудительное отчуждение имущества и продуктов для обеспечения немецкой армии. Население в возрасте от 16 до 60 лет платило подушный налог. В Германию вывозилось трудоспособное население, а также оборудование промышленных предприятий, сельскохозяйственные продукты, скот. Любая попытка сопротивления жестоко каралась, вплоть до смерти.
    3. Боевые действия существенно повлияли на социально-экономическое положение в восточной части Беларуси, представляющей собой прифронтовую зону. Здесь находилась большая группировка солдат и офицеров российской армии. Отступление в 1915 г. российских войск и угроза немецкой оккупации вызвали массовое, часто принудительное беженство жителей Беларуси на восток. Царские власти пробовали использовать беженцев в качестве дешевой рабочей силы для нужд фронта.
    В деревне остро чувствовалась нехватка мужских рук. За годы войны только в Витебской, Минской и Могилевской губерниях в российскую армию было мобилизовано (призвано) более половины всех трудоспособных мужчин. В результате резко сократились посевные площади и увеличилось количество хозяйств, лишившихся коров и лошадей.
    Из-за отсутствия топлива, сырья, рабочих рук в плачевном состоянии находилась промышленность. Вместе с тем увеличили выпуск те предприятия, которые производили военную продукцию. Возросшие военные расходы вызвали рост цен на товары первой необходимости и продукты питания, резкое снижение жизненного уровня населения.
    Последствия Первой мировой войны в Беларуси: военное положение, боевые действия, германская оккупация, массовое беженство, реквизиции на нужды войск, мобилизация в армию, упадок сельского хозяйства, снижение жизненного уровня населения.
    4. Представители белорусского национального движения выступили с осуждением войны. В занятом немецкими войсками Вильно братья Иван и Антон Луцкевичи, Вацлав Ластовский возглавили Белорусский комитет помощи пострадавшим от войны. Был разработан ряд проектов создания белорусской государственности. Например, Белорусский народный комитет, образованный в 1915 г. в Вильно, обратился к идее возрождения ВКЛ. Согласно ей оккупированные Германией белорусские и литовские земли должны были объединиться в общее государство с сеймом в Вильно. Оккупационные власти на словах поддерживали такую идею, поскольку стремились использовать национальное движение для закрепления своей власти на захваченных территориях. Однако в планы Германии не входило создание независимого белорусско-литовского государства. Идея воссоздания ВКЛ не могла быть реализована в условиях германской оккупации.
    В 1916 г. была выдвинута идея создания союза независимых государств — «Соединенных штатов» Беларуси, Литвы, Латвии и Украины на территории от Балтийского до Черного моря. Такой Балтийско-Черноморский союз мог бы обеспечить независимость молодых государств от Полыни и России и помочь восстановлению разрушенного за время войны хозяйства. С этой идеей белорусская делегация выступила на международных конференциях, но правительства европейских стран, втянутых в мировую войну, не восприняли этих предложений.
    В 1917 г. группа деятелей белорусского национального движения во главе с Ластовским выступила за полную государственную независимость и территориальную целостность Беларуси в ее этнографических рамках. Таким образом впервые была сформулирована идея полной независимости Беларуси.


    1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г.



    Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
    Вайна паскорыла паспяванне рэвалюцыйнай сiтуацii.Рэвалюцыя пачалася у Петраградзе.27 лютага 1917г. рабочыя i салдаты зверглi самадзяржауе , узнiкае часовы урад.У гэты час узнiкаюць саветы рабочых,салдацкiх дэпутатау.Звесткi аб перамозе рэвалюцii у Петраградзе прыйшлi на Беларусь 1-4 сакавiка 1917г.4 сакавiка створаны Мiнскi савет,якi утварыу Часовы выкынаучы камiтэт Савета. 5 сакавiка Савет узнiкае у Вмцебску, за тым у Гомелi.Класавая свядомасць i грамадзянская актаунасць рабочых i служачых на Беларусi праявiлася у стварэннi прафсаюзау,якiя былi павiнны абараняць
    iнтарэсы працоуных.Узнiкалi саветы i у салдат.У Мiнскi адбыуся 1 з'езд ваенных дэпутатау заходнега фронту якi выказауся за прадстауленне салдатам усiх правоу i свабод якiя атрымалi грамадзяне у вынiку рэвалюцii.Да звяржэння самадзяржауя сяляне Беларусi аднеслiся станоуча.Аднак пракметнага руху сялян весткi аб перамозе ревалюцii не выклiкалi.20 красавiка 1917 у Мiнску адкрыуся з'езд сялянскiх дэпутатау,якi выказауся,што саветы гэта класавая арганiзацыя i сялян.Самавольныя захопы зямлi асуджалiся. Саветы
    сялян у асноуным пайшлi за эсэрамi.Усе беларускiя нац. сiлы 25-27 сакавiка 1917г. сабралiся на свой з'езд,дзе вырашана было стварыць Беларускую Краевую Раду.


    39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.
    Часовы урад сваiх абяцаннняу не выконвау.Насельнiцтва Беларусi пакутвала ад цяжару утрымання больш як 2-х мiльеннай армii.Восенню 1917г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча.У Беларусi бальшавiкi умацавалi свае пазiцыi толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветах.Сялянскiя Саветы знаходзiлiся пад уплывам эсэрау.25 кастрычнiка 1917г. бальшавiкi зверглi Часовы урад у Петраградзе.Мiнскi Савет 25 кастрычнiка абвясцiу сябе уладай.Быу арганiзаваны ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з
    Ландэрам.Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску Камiтэт выратавання рэвалюцii (Калатухiн).На барацьбу з iмi бальшавiкi Мiнска вызвалi войскi з Заходняга фронту.Мiнскi Савет узяу уладу.У Магiлеве,дзе была Стаука Вярхоунага Глаунакамандуючага генерала Духонiна,з дапамогай бальшавiкоу з Петраграда на чале з прапаршчыкам Крыленка была устаноулена Савецкая улада.Армii Заходняга фронту перайшлi на бок бальшавiкоу.26 лiстапада 1917г. быу створаны выкынаучы камiтэт Зыходняй вобласцi i фронту.Тыя Саветы,дзе бальшавiкi не мелi пераважнай большасцi,распускалiся,праводзiлiся новыя выборы,якiя забяспечвалi усталяванне сваей улады.Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i Гомелi.У лютым 1918г. бальшавiкi амаль завяршылi працу па арганiзацыi Савецкай улады у губернях,паветах.
    Бальшавiкi пачалi праводзiць сацыяльна-эканамiчную палiтыку.Над прадпрыемствамi быу устаноулен рабочы кантроль.Нацыяналiзаваць паспелi толькi 11 прадпрыемствау.Рабочыя атрымалi 8-гадзiнны рабочы дзень,пачалася барацьба з беспрацоуем.Бальшавiкi змагалiся са злачынцамi.30 лiстапада 1917г. была створана у Беларусi мiлiцыя.

    Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
    Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.


    Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямельныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арганізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.
    Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.
    Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.Усталяванне Савецкай улады на БеларусіЗвесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамадскасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы салдат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.


    Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.
    II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на Заходнi фронт.
    Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.


    1. 1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


    написать администратору сайта