История, зачёт 09.11.2021. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый
Скачать 207.32 Kb.
|
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Названы перыяд гiсторыi Беларусi прыпадае на час найвышэйшага раз-вiцця феадальнага ладу. Пасля ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. i стварэння новага дзяржаўнага аб’яднання – РП – на Беларусi ў першай палове 17 стагоддзя назiраўся пэўны ўзрост сельскагаспадарчай i рамеснай вытворчасцi, развiццё ўнутранага i знешняга гандлю. С сярэдзiны ХVII ст. Беларусь амаль на цэлае стагоддзе трапляе ў паласу эканамiчнага заняпаду. Асноўнай прычынай таму – разбуральныя войны, якiя вялiся на яе тэрыторыi – сялянска-казацкая або антыфеадальная, РП з Расiяй у 1654-1667 г., Паўночная. Так, пасля кожнай пуставала мноства ворыўных зямель. Каралеўскiя ўлады былi вымушаны на некалькi год вызвалiць ад падаткаў гараджан, каб узняць рамёствы i гандаль. Ад войн, як вядома, неслi страты не толькi сяляне i рамеснiкi, а i феада-лы. Кожны з iх па-свойму стараўся паправiць свой дабрабыт. Больш багатыя i дальнабачныя землеўладальнiкi не спяшалiся рабiць гэта за кошт сваiх пры-гонных, даючы iм магчымасць аднавiць разбураную гаспадарку, i толькi по-тым у поўнай меры ўзмацнялi павiннасцi. Так, асобныя паны дазвалялi ся-лiцца ў сваiх разбураных вёсках навасёлам, для асваення залежных зямель засноўвалi слабоды i г. д. Адсюль вёскi з назвамi “Навасёлкi”, “Слабада”. Ча-сам пан быў вымушаны здаваць сялянам за нiзкую плату ўчасткi зямлi – так званыя прыёмныя, бакавыя, наезныя, лазовыя – каб толькi яны не застава-лiся неапрацаванымi. Большасць жа дробнапамеснай шляхты бачылi выйсце са свайго цяжка-га становiшча ва ўзмацненнi эксплуатацыi прыгонных сялян. Асноўнымi па-вiннасцямi заставалiся паншчына i чынш, прычым першая пераважала ў цяг-лых сялян, а другая (чынш) – у асадных. Менавiта паншчына аж да сярэдзiны ХVIII ст. займала першае месца ся-род iншых павiннасцей. У вынiку, яна стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглавай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адно-сiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); фурманковая павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчыну (2-4 чал. ад вёскi штодня на двор гаспадара); начную варту. Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) У час вайны на карысць войска дзяржаўныя сяляне плацiлi грашовы па-датак – гiберну, панскiя сяляне – рэйтаршчызну. I тыя, i другiя плацiлi пра-дуктоЯвы падатак – cтацыю – на харчаванне служывых. Акрамя названых павiннасцей, сяляне плацiлi: жарнавое (за права мець жорны), лясное (за карыстанне ляснымi ўгоддзямi); чапавое (за выраб алка-гольных напояў); кунiцу (за дазвол дзяўчыне выйсцi замуж у iншую мясцо-васць); На свята плацiлi гаспадарам каляднае i валачобнае. Колькасць рознага кшталту павiннасцей i выплат вагалася ад 120 да 140. За выкананнем паншчыны i iншых павiннасцяў сачыў войт або ўраднiк. Як правiла, сярэднi памер сялянскага надзелу складаўся з паўвалокi. Буйныя феадальныя ўладаннi належалi дзяржаве, асабiста каралю (эка-номii), магнатам, каталiцкай i унiяцкай царкве. Акрамя таго, феадальнай знацi ў другой палове ХVIII ст. належала 58 гарадоў i мястэчак. Самыя багатыя ўла-дальнiкi – Радзiвiлы: нават iх родавы герб напалову падобны на каралеўскi. У канцы ХVIII ст. 16-цi магнацкiм родам належала 30% усiх сялян Беларусi. Маёнтак сярэдняга шляхцiца складаўся з некалькiх вёсак, а сяляне ў ас-ноўным з’яўлялiся асаднымi. Калi ўладальнiк меў фальварак, то большасць сялян з’яўлялася цяглымi. Да сярэдзiны ХVIII ст. фальваркавая гаспадарка распаўсю-дзiлася на захадзе Беларусi. Асноўнай культурай, якая вырошчвалася на продаж, з’яўляла-ся азiмае жыта. Ва ўладаннi дробнага шляхцiца (зямянiна або панцырнага баярына) зна-ходзiлася ад 1 вёскi да некалькiх cялян. Кожны ўладальнiк у меру сваiх патрэб скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам за пэўную суму грошай. У такiх выпадках самi арандатары бралi на сябе клопат збору падаткаў, у вынiку чаго рэзка пагаршалася становiшча падаткаплацельшчыкаў i ў той цi iншай мясцовасцi рэзка ўзрастала сацыяльная напружанасць. Так, у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў у Крычаўскiм старостве з 1740 па 1744 г. адбывалася моцнае паўстанне на чале з Васiлём Вашчылам, якое было падаўлена толькi рэгулярнымi войскамi з артылерыяй. Крыху пазней, у 1750-ыя гады таго ж 18 ст. буйное паўстанне адбылося на Каменшчыне. У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Да сярэдзiны ХVIII ст. попыт на прадукты рамеснай вытворчасцi вiцебскiх гарбароў, магiлёўскiх пальчатнiкаў i мылавараў, мiнскiх рымараў, слуцкiх ювелiраў i iнш. спрыяў развiццю ўнутранага гандлю. У гарадах i мястэчках па-ранейшаму заставалася цэхавая арганiзацыя рамеснiкаў. Вярхушку ган-длёвага насельнiцтва складала купецтва. Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь працэс вытворчасцi тавараў ад пачатку да канца ад-бываўся ўручную, на чале i з удзелам самога ўладальнiка – майстра, ману-фактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, якiя самi не выраблялi тую цi iншую прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах узнiк падзел працы i пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). На Беларусi першыя мануфактуры адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што iх падаўляючая большасць належала феадалам, а рабочымi з’яўля-лiся мясцовыя прыгонныя. Такiя мануфактуры звалiся вотчыннымi. Адначасова сталi ўзнiкаць i купецкiя мануфактуры, дзе працавалi свабод-ныя асабiста наёмныя работнiкi – гараджане або местачкоўцы. Першыя мануфактуры ўзнiклi: на пачатку ХVIII ст. так званы шкляны завод у Налiбоках Стаўбцоўскага пав.; затым у канцы 30-х гг. ХVIII ст. буй-нейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны вы-пуск крыштальнага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжаны ў м. Iлья Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Наваградскага пав. У м. Свержань пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысло-вая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна. Усе гэтыя мануфактуры былi вотчыннымi i належалi буйным феадалам. Колькасць купецкiх значна саступала вотчынным з прычыны слабай канку-рэнтаздольнасцi: паколькi выкарыстанне наёмнай працы было значна дара-жэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступо-вага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах мена-вiта наёмных рабочых i не толькi майстроў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1751 г. М.- К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане, у тым лiку галоў-ны майстра Васiль Барсук. Выкарыстанне 24 станкоў дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год. У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля Ст. Аўгуста Панятоўскага галоўны упраўляючы эканомiямi Антонi Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi (15), фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, экiпажаў i iнш. Усё ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму выпускалi ра-месныя майстэрнi, якiя захавалi свае замкнёныя цэхавыя структуры. Най-больш развiтымi з’яўлялiся прафесii метала- i скураапрацоўшчыкаў, затым краўцоў i будаўнiкоў. Да канца ХVIII ст. колькасць гараджан складала 11% з 3, 6 млн. насель-нiцтва Беларусi. Па некаторых звестках, у гэты час на Беларусi icнаваў 41 го-рад i 397 мястэчак агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал. Так, у Мiнску ў 1797 г. 5 794 жыхары. Па колькасцi дамоў i жыхароў ён саступаў Магiлёву i Вiцебску. Уздыму эканомiкi спрыяла таксама некаторае ўпарадкаванне дзяржаўна-га ладу. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмац-нiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў “генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шлях- ты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi пра-цэнт значна абмяжоўваецца. У 1766 г. у ВКЛ уведзены адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагас-падарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноў-ным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яў-лялiся Гданьск, Крулявец, Вiльня. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфак-турах адчыняюцца крамы. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трак-таў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага. Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам (1781-84 гг.) +У сярэдзiне ХVIII ст. у РП намецiўся пэўны эканамiчны ўздым, у тым лi-ку i на Беларусi. Па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi падаўляючай часткi насельнiцтва – прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай. Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi. Праз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii палiтычнае становi-шча РП выяўляла прыкметы крызiсных з’яў. У лiку важнейшых таму пры-чын своеасаблiвае ўладкаванне палiтычнай сiстэмы. Па форме дзяржаўнага ўладкавання РП уяўляла сабой канстытуцыйную манархiю. Вышэйшую дзяржаўную уладу ў РП здзяйснялi кароль (ён жа ВКЛ) i двухпалатны сейм. Але з першых гадоў iснавання гэтай федэратыўнай дзяр-жавы паўнамоцтвы сейма icтотна пераўзыходзiлi каралеўскiя. Без яго санк-цыi кароль не меў права склiкаць “паспалiтае рушанне”, усталёўваць новыя па-даткi i пошлiны. Кароль меў больш абавязкаў, чым правоў. Яго дзейнасць знаходзiлася пад пастаянным наглядам савета 16 сенатараў-рэзiдэнтаў. Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць супраць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачы-наюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш. У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання права “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаўнага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў. Адным з важнейшых фактараў, якi дэстабiлiзоўваў унутрыпалiтычнае становiшча краiны, з’яўлялася ўмяшальнiцтва суседнiх краiн, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах або iншаверцах. Як вядома, яшчэ з часоў Аляксея Мiхайлавiча Расiя брала на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў праваслаўных у РП. Па меры аслаблення апошняй Ра-сiя больш актыўна ажыццяўлее гэтую дзейнасць, чым яшчэ больш пагар-шае яе становiшча. З другога боку, абарону iнтарэсаў пратэстантаў узяла на сябе лютэранская Прусiя. Нарэшце, суседзi РП - Расiя, Прусiя i Аўстрыя адкрыта выказвалi да яе свае тэрытарыяльныя прэтэнзii, спасылаючыся на факты колiшняй прыналежнасцi iх продкам асобных зямель, якiя зараз уваходзiлi ў склад Польшчы i ВКЛ. Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, та-кi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася феадальная анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва ак-тывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii. Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV. Гэта да таго ж i апошнi кароль РП. Праўда, на той час ён аб гэтым яшчэ не ведаў. Варта адзначыць у гэтай сувязi, што расiйска-прускi саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнiкi абавязвалiся захоў-ваць у РП шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля i liberum veto. Пэўныя шляхецкiя пласты грамадства РП усведамлялi пагрозу працяглага палi-тычнага крызiсу краiны, свавольства магнатаў, пэўнай рэгiянальнай адасобленасцi i г. д. Менавiта таму сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi РП, у тым лiку за кошт абмежавання права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пы-таннях. Можна меркаваць, што менавiта стабiлiзацыйныя тэндэнцыi выклiкалi трыво-гу Расii i Прусii i абумовiлi iх умяшанне ва ўзнiкшую праблему аб дысiдэнтах. У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у РП, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi ка-талiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўба-чыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных. Ваенныя дзеяннi на Беларусi супраць рускiх войск адбывалiся да восенi 1771 г. У лiку апошнiх пад Сталавiчамi рускiм генералам Суворавым быў разбiты атрад гетмана ВКЛ Мiхала Казiмiра Агiнскага. Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў-стрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, каб тым самым “прадухiлiць дзяржаву ад поў-нага разлажэння“. Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае, большая частка Полацкага, амаль усё Вiцебскае, Мсцiслаўскае ваяводства i ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства з гарадамi Рагачоў, Прапойск, Чачэрск i Гомель. Гэтыя землi ўключалiся ў склад Пскоў-скай i Магiлёўскай губерняў i аб’ядноўвалiся ў генерал-губернатарства. 1776 г. беларускiя i латышскiя паветы вылучылiся з Пскоўскай губернi i ўвайшлi ў Полацкую. Магiлёўская i Полацкая губернi перайменаваны ў намеснiцтвы. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi. Пасля першага падзелу РП патрыятычна настроеная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы палiтычны заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпу-татаў 4-х гадовага (1788-92) сейма (Гуга Калантай, Машынскi, Малахоўскi, Патоцкi, Сапега) дамаглася прыняцця Канстытуцыi РП, якая была скiравана на ўмацаванне кiравання дзяржавай i кансалiдацыю грамадства. Паводле яе, выбарнасць каралёў забаранялася. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася. Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызна-чальнай ролi ў грамадскiм жыццi. Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зя-мельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Пан набываў права вызвалiць селянiна ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захавала статус дзяржаўнай рэлiгii Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы, ужо не Рэчы Паспалiтай двух народаў, а Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска. У цэлым Канстытуцыя мела прагрэсiўны характар, яна лiквiдоўвала феадальную анархiю i стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця буржуаз-нага грамадства. Праз 2 месяцы дэпутаты-рэфарматары здзейснiлi спробу пазбавiць Ра-сiю падставы ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды па iнiцыятыве названых дэ-путатаў у Пiнску быў склiканы вышэйшы сход – “Генеральная кангрэга-цыя” праваслаўных дзеячаў (святароў, манахаў, мяшчан, шляхты) якiя ў сваiм праекце ад 2 лiпеня пастанавiлi: прызнаць верхавенства не расiйскага Сiнода, а Канстанцiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае права-слаўнае кiраванне ў РП. Старшынёй “генеральнай кангрэгацыi” быў аб-раны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. Але зацвярджэнне пастаноў кангрэгацыi зацягнулася да 21 мая 1792. “Праваслаўнае пытанне”, прапа-наванае каралём першым на разгляд сейма, было прынята 123 галасамi “за” пры 13 “супраць”. Тым не менш, гэта акцыя не абаранiла РП ад далейшай расiйскай экс-пансii. Пасля звароту польскiх магнатаў да Кацярыны 27 красавiка 1792 г. у Пецярбурзе быў складзены i 14 мая абвешчаны акт новай канфедэрацыi. Працiўнiкi Канстытуцыi, члены Таргавiцкай канфедэрацыi на чале з С. Ржэ-вускiм, К. Бранiцкiм выступiлi супраць караля i сейма пад сцягам не-паруш-насцi шляхецкiх прывiлеяў. Канфедэраты звярнулiся за падтрымкай да Каця-рыны II i рушылi на Варшаву ўслед за 100-тыс. расiйскiм войскам Значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавiчан. Баi па-мiж войскамi канфедэратаў (рускiх) i РП адбывалiся ў Зах. Беларусi на пра-цягу 2 месяцаў - з мая па лiпень 1792 г. – i скончылася поўным разгромам апошняга. Характэрна, што i сам кароль 24 лiпеня перайшоў на бок кан-федэратаў. У вынiку войска РП пацярпела паражэнне, Канстытуцыя 3 мая была скасавана. Таргавiцкiя канфедэраты падрыхтавалi новы падзел РП. 12 студзеня 1793 з гэтай нагоды ў Пецярбургу была падпiсана канвен-цыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск (Барысаў, Менск, Бабруйск, Бабруйск, Слуцк, Пiнск, Мазыр), а таксама правабярэжная Украiна. Гродзенскi сойм моўчкi зацвердзiў рашэнне аб падзеле РП. Над краiнай навiсла пагроза канчатковага яе падзелу Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. Далучэнне Заходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi. Асноўная частка магнатаў, шляхты, духавенства, выхаваная ў духу “шля-хецкiх вольнасцяў”, скарылася з вынiкамi II падзела РП. Пэўныя ж колы грамадства, асблiва тыя, хто ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях супраць рускiх i прускiх iнтэрвентаў, заставалiся шчырымi патрыётамi, гатовымi змагацца за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся за мяжой – у Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiза-цыя на чале з палк. Я. Ясiнскiм. Патрыёты ўскладалi значныя спадзяваннi на адстаўнога генерал-лейтэ-нанта – Тадэвуша Касцюшку // Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Вядома, што ён нарадзiўся ў 1476 г. у фальварку Мерачоўшчына каля м. Косава Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяводства // Ямельянчык “Называў сябе лiцьвiнам”. У 19 год (пасля заканчэння пiярскага калегiума) паступiў у Варшаўскую рыцарскую школу, якую скончыў капiтанам. У 1776 г. выехаў у Амерыку, дзе змагаўся на баку барацьбiтоў за незалежнасць, заслужыў шмат узнагарод i чын брыгаднага генерала. У 1784 г. вярнуўся на радзiму. У 1789 г. па рэкамендацыi Брэсцкага сеймiка быў прыняты ў кароннае войска ў чыне генерал-маёра. Храбра ваяваў супраць расiйскiх войск у 1792 г. на баку сейма, заслужыў ордэн “Вiртуцi Мiлiтары” i чын генерал-лейтэнанта. Пасля перамогi Таргавiцкай канфедэрацыi падаў у адстаўку i пераехаў у Лейпцыг. У 1793 г. ездзiў у Парыж за дапамогай, але не атрымаў яе. Калi выбухнула паўстанне, Тадэуш Касцюшка прыняў прапанову стаць кiраў-нiком паўстанцкiх узброеных сiл. Менавiта iм 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве на рынку быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян”. Т. Касцюшка прылюдна прысягнуў “усёй поль-скай нацыi”, запэўнiў прысутных у сваёй гатоўнасцi змагацца за непа-рушнасць тэрыторыi дзяржавы, за самаўладдзе народа i ўсеагульную сва-боду, за пазбаўленне ад iншаземнай акупацыi, за вяртанне Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Усе жыхары заклiкалiся да ўдзелу ў вызваленнi краiны. Cфа-рмiраваныя часцi паўстанцаў рушылi на Варшаву. 16 красавiка адбылося паўстанне часцей лiтоўскага войска ў Шаўлях. У ноч з 22 на 23 красавiка ў падтрымку паўстання выступiлi жыхары Вiльнi на чале з палкоўнiкам Я. Ясiнскiм. Расiйскi гарнiзон быў разбiты. Днём, 23 красавiка тут быў утвораны часовы ўрад – Найвышэйшая Лiтоў-ская Рада на чале з Я. Ясiнскiм. Назаўтра, 24 красавiка перад ратушай быў абвешчаны “Вiленскi Акт паўстання народа Лiтоўскага”. Апошнi гетман ВКЛ, Шыман Касакоўскi якi пайшоў на службу да Расii, быў павешаны. На працягу красавiка-мая ўлада паўстанцаў усталявалася ў Берасцi, Ваў-кавыску, Слонiме, Наваградку, Пiнску, Ашмянах, Кобрыне, Лiдзе, Браславе. Найвышэйшая Рада iмкнулася пашырыць свой рух за кошт народных мас. Сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону. У гэты час у самой Польшчы адбывалiся не менш важныя падзеi. 4 красавiка пад Варшавай паўстанцы Касцюшкi разбiлi атрад генерала Тар-масава, а 17-18 красавiка ўзброенае паўстанне перамагло i ў сталiцы. У маi ўлада ў краiне перайшла да Найвышэйшай Нацыянальнай рады ў складзе 40 чал. Рашаючы голас належаў Т. Касцюшку як камандуючаму. Т. Касцюшка прадпрыняў шэраг захадаў з мэтай пашырэння i ўзмац-нення паўстання: накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiў-леннем; абвясцiў агульную мабiлiзацыю; разаслаў адпаведныя манiфесты да войска, духавенства, насельнiцтва, нават жанчын. 7 мая iм быў абвешчаны “Паланецкi унiверсал”, у якiя сялянам гаран-тавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi, але без зямлi. У далейшым унiверсал не выявiў значнага ўздзеяння на ўздым паўстан-ня: сяляне ў цэлым заставалiся абыякавымi да паўстання, а шляхта выказ-вала незадаволенасць названым дакументам. Большасць шляхты ВКЛ таксама была незадаволена пазiцыямi Найвы-шэйшай Лiтоўскай Рады i яе “Вiленскай нацыянальнай газеты”, якая пры-мала iдэалы Французскай рэвалюцыi i выступала за адмену паншчыны, за раўнапраўе мяшчан, рэспублiканскi дзяржаўны лад. Неўзабаве памiж Найвышэйшай Нацыянальнай i Найвышэйшай Лiтоў-скай Радамi ўзнiклi значныя непаразуменнi. Магчыма, з-за залiшняй ра-дыкальнасцi лiдэра “вiленскiх якабiнцаў” Я. Ясiнскага “Найвышэйшая Лi-тоўская Рада” на той падставе, што яна быццам “не спрыяла унii брацкiх народаў”, была распушчана. Замест яе Касцюшка ўтварыў больш памяр-коўную Цэнтр Дэпутацыю ВКЛ пры Найвышэйшай Нац Радзе, а Я. Ясiнскi адклiканы з Вiльнi. Праўда, 13 мая ён быў павышаны ў званнi да генерал-лейтэнанта, але гэта была “падсалоджаная пiлюля”. Кiраўнiком паўстання ў ВКЛ Касцюшка назначыў польскага генерала М. Вяльгорскага. Вясной-летам 1994 г. рускiя войскi адыйшлi ва ўсходнiя раёны РП. На тэрыторыi ВКЛ царскiя генералы абвясцiлi сялянам амнiстыю i абяцалi пе-радаць iм маёмасць тых паноў, якiя бралi ўдзел у паўстаннi. Якуб Ясiнскi ў свой час шляхам засылкi атрадаў на нядаўна далучаныя ў склад Расiйскай iмперыi спрабаваў узняць там паўстанне. Новы камандуючы Вяльгорскi не здолеў завяршыць гэту работу. Праўда, здзяйснялiся асобныя конныя рэйды на Дынабург (М. Кл. Агiнскi), на Меншчыну (Ст. Грабоўскi) i iнш., але значнага плёну яны не прынеслi. У канцы чэрвеня 1794 ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Паступова тэрыторыя, ахопленая паўстаннем, пачынае звужацца. 19 лiпеня пачынаецца штурм Вiльнi, абаронцы якой 12 жнiўня былi вымушаны пера-пынiць супрацiўленне. Рэшткi паўстанцкiх сiл з ВКЛ адступаюць на захад i скiроўваюцца на абарону Варшавы. У вераснi ў Гродна прыязджаў Т. Касцюшка, дзякаваў мясцовым патры-ётам. Некаторым уручыў пярсцёнкi з надпicам“Айчына свайму абаронцу”. Паступова ваенная сiтуацыя ў заходнiх раёнах ВКЛ складаецца на ка-рысць рускiх войск. З Турцыi пасля замiрэння было перакiнута войска Су-ворава. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал Сувораў разбiў атрады Серакоўскага i Князевiча. Большасць загiнуўшых паўстанцаў складалi касiнеры. Пэўна ж у тыя часы спявалася “Песня беларускiх жаўнераў”: Возьмем косы ды янчаркi Пойдзем гордыя гнуць каркi Няхай маскаль уступае Няхай беларусаў знае” Але спявалi яны, вiдаць, лепш, чым ваявалi, бо 19 верасня паўстанцы пацярпелi яшчэ адно паражэнне пад Брэстам. Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ эвакуiруецца ў Гародню, адтуль у Польшчу. Усе ўзброеныя сiлы РП, у тым лiку ВКЛ кiнуты на абарону Варшавы. 10 кастрычнiка на падыходах да яе адбылася другая буйнейшая бiтва паўстанцаў з рускiмi войскамi (ген.. Ферзен) пад Мацяёвiцамi. Паранены Касцюшка трапляе ў палон (шляхцiц Шыманскi). 12 кастрычнiка новым галоўнакамандуючым прызначаецца Ваўжэцкi. Але вялiкага сэнсу ў гэтым няма, бо ваенная iнiцыятыва поўнасцю на баку рускiх. 4 лiстапада Сувораў захапiў Прагу, а потым i ўвесь горад. Сярод загiнуўшых – 10 тыс паўстанцаў, 4 тыс дабрахвотнiкаў, 2 тыс патанулых у Вiсле. У лiку ахвяр – 5 тыс ураджэнцаў ВКЛ, а таксама Я. Ясiнскi. 13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. 25 лiстапада С. Панятоўскi адрокся ад трона. Быў вывезены ў Пецяр-бург. Там памёр i пахаваны ў саборы св. Кацярыны. У 1938 палякамi па пра-панове савецкаага ўрада перазахаваны ў в. Волчын. Цяпер там збiраюцца аднавiць касцёл, але труна з былым каралём не знойдзена. У 1795 г. да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Некаторы час iснавалi Слонiмская i Вiленская губернi. Беласточчына – да Прусii. Масы сялян сталi ўцякаць з iмперыi на прускую тэрыторыю. Такiм чынам, першая спроба аднавiць РП у межах 1772 была няўдалай. Мала таго, 1795 г. дзяржава знiкла з геаграфiчных карт. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Ра-сii, разам з якой, супраць паўстанцаў змагалася i Прусiя. Не спраўдзiлiся спадзяваннi РП на дапамогу рэвалюцыйнай Францыi. Нават робячы стаўку на ўсенароднае паўстанне, кiруючыя колы Нацы-янальнай Рады iмкнулiся захаваць саслоўна-класавыя iнтарэсы шляхты. Разам з тым, нягледзячы на фiзiчнае знiшчэнне паўстання, iдэя нацыя-нальнай дзяржаўнасцi палякаў i лiтоўцаў засталася непарушнай. Прафесары Новiк i Марцуль:“Чым растлумачыць, што РП не змагла абаранiць свой суверэнiтэтў” 1. адсутнасцю адзiнай цэнтралiзаванай дзяржавы i моцнай цэнтральнай улады; выбарнасцю польскiх каралёў, iх залежнасцю ад магнатаў i шлях-ты; усемагутнасцю i амбiцыйнасцю i непадкантрольнасцю цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, iх правам мець замкi i войскi. Польскiя каралi фактычна не кiравалi дзяржавай, iх улада ў многiм была фармальнай, аб-межаванай; 2. наяўнасцю “залатых шляхецкiх вольнасцей” – права “свабоднага ве-та”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакiраваць прыняцце таго цi iн-шага закону (рашэння); так званых канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх вольнасцей i прывiлеяў; мясцовых шляхецкiх сеймiкаў, якiм належала ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Таму сейм РП быў бяспраўным, недзеяздольным, а канфедэрацыi шляхты iншы раз мелi характар прамога паўстання супраць караля (“рокашы”). У краiне гаспа-дарыла феадальная анархiя; 3. адсутнасцю моцнага войска ў караля як гаранта суверэнiтэту дзяр-жавы. РП мела толькi 16 тыс салдат, Расiя – 300 тыс. Армii ў РП фактычна не было, бо феадальныя магнаты i духавенства баялiся, што моцная дзяр-жава i моцнае войска не дадуць iм магчымасцi ўздзейнiчаць на дзяржаўныя справы, кiраваць дзяржавай. Шляхта баялася прытоку ў армiю сялян i лi-чыла моцную армiю перашкодай для “залатых шляхецкiх вольнасцей”, свайго пануючага становiшча ў дзяржаве. Гiстарычны вопыт сведчыць аб тым, што, калi народ i дзяржава не хочуць мець моцную ўласную армiю, тады яны будуць утрымлiваць i кармiць чужую армiю. Так i здарылася з РП. ... Больш як 200 гадовая гiсторыя РП – павучальны ўрок для нашчад-каў: неабмежаваная дэмакратыя побач з выбарнай манархiяй – найгоршая форма кiравання дзяржавай, якая звычайна вядзе да расколу кiруючага пласта грамадства на палiтычныя групоўкi, нараджае такiя амаральныя з’явы, як подкуп, карупцыя, страта адказнасцi за лёс бацькаўшчыны, эга-iзм i iндывiдуалiзм. +Не менш небяспечным для дзяржаўнасцi з’яўляецца раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, што вядзе да грамадзянскiх вой-наў. Усё вышэйназванае аслабляе дзяржаву знутры i робiць яе лёгкай зда-бычай для суседзяў. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы.Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г.У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў НясвіжыУ беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына. +Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным, міжнацыянальным і цывілізацыйным. Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з^явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з^явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай. Многочисленные войны и разруха не способствовали развитию культуры. С середины XVIII века по мере реформирования общества начались изменения в школьной образовательной системе. Создалась Образовательная комиссия. Благодаря этому к концу XIX века на территории РБ находившееся в РП действовало 200 школ, являющихся средней ступенью образования. После можно было поступить в Краковский или Виленский университет. +Общество переключает свое внимание с религии на историю, по-прежнему велик интерес к зарубежным писателям. Расширяется книгопечатание. Магнаты тянутся к красивой жизни: устраивают собственные библиотеки, театры, приглашают иностранных архитекторов. Наиболее известным является театр Радивилов, Сапегов, Тызенгаузов. Ставились спектакли как иностранных, так и местных драматургов. Актерами были приглашенные актеры из знаменитых трупп, крепостные (некоторых отправляли на стажировку в Италию). Таким образом, можно сказать, что это было Белорусским культурным возрождением. Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Беларусь у вайне 1812 г. У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама раводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі. Адбывалася пераарыентацыя палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі на Усход. На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія суды і інш. У пачатку XIX ст. беларускія землі з больш чым трохмільённым насельніцтвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. З палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса спачатку пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Разам з тым, у апошняй трэці XVIII ст. на тэрыторыях, якія адышлі да Расійскай імперыі паводле трох падзелаў Рэчы Паспалітай, царскі ўрад актыўна праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства і стварэння тым самым апоры ў захопленым краі. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне і землі былых каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія засталіся за мяжой ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі ў прыватнае спадчыннае ўладанне больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Па колькасці падараваных сялян можна вызначаць уплыў пры двары і блізкасць да прастола тых ці іншых асоб. Да 15 тысяч сялян (душ мужчынскага полу) атрымаў фаварыт імператрыцы Р. Пацёмкін, амаль 17 тысяч - генерал-фельдмаршал П. Румянцаў-Задунайскі, да 7 тысяч - генерал-фельдмаршал А. Сувораў (Кобрынская воласць). Пашырэнне і ўмацаванне памеснага прыгоннага права здавалася расійскаму ўраду лепшым гарантам супраць паўтарэння "пугачоўшчыны" і распаўсюджвання "якабінства". Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.). Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. З-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і частку ўкраінскіх губерняў. Каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Нават забаронены Папам Рымскім ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Наступным крокам царскага ўрада стаў распрацаваны пасля паўстання 1830-1831 гг. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях. Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для папярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы "разбор" шляхты. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў - у сельскай мясцовасці і грамадзян - у гарадах. Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхцічы. Адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі некамплектныя каталіцкія манастыры, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з царквой рымска-каталіцкай. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. З гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш. Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. |