История, зачёт 09.11.2021. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый
Скачать 207.32 Kb.
|
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны “Камітэт выратавання рэвалюцыі” на чале з эсэрам Т. Калатухіным. У яго склад увайшлі прадстаўнікі франтавога камітэта, пераважна меншавікі і эсэры, а таксама прадстаўнікі, якія не прызналі ўлады Саветаў. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2-й арміі, а таксама браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным, членам ВРК 2-й арміі. У Мінск былі накіраваны зводны атрад салдат 2-й Сібірскай дывізіі і 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Хутка да Мінска падышлі і іншыя вайсковыя часці з фронту. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. ВРК Заходняга фронту дапоўнены прадстаўнікамі ад рэвалюцыйных арганізацый, узяў усю ўладу ў свае рукі і стаў найвышэйшым паўнамоцным органам улады на ўсёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Заходняга краю. “Камітэт выратавання рэвалюцыі” быў распушчаны, а яго старшыня Т. Калатухін і камісар Заходняга фронту У. Жданаў арыштаваны. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Тут, у цэнтры палітычнага жыцця Беларусі і Заходняга фронту, устанавілася савецкая ўлада. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве. Гэта тлумачыцца тым, што вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага былі сканцэнтраваны контррэвалюцыйныя арганізацыі, кіруючыя органы буржуазных і дробнабуржуазных партый, іх лідэры. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі падтрымлівала эсэра-меншавіцкая большасць Магілёўскага Савета. 28 кастрычніка 1917 г. адбылася нарада палітычных і грамадскіх арганізацый горада. Меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і патрабавалі стварэння “дэмакратычнага міністэрства”. Бальшавікі, якія таксама прынялі ўдзел у рабоце нарады, заявілі, што яна контррэвалюцыйная, і пакінулі яе. Кадэты пры актыўнай падтрымцы дробнабуржуазных партый на гэтай нарадзе арганізавалі “Грамадскі камітэт выратавання рэвалюцыі” і сталі цэнтрам усіх контррэвалюцыйных сіл Магілёва. Для ліквідацыі контррэвалюцыйнай Стаўкі савецкі ўрад прыняў шэраг рашучых мер: назначыў новага галоўнакамандуючага бальшавіка М. Крыленку, накіраваў з Петраграда салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага Савета. Для барацьбы са Стаўкай былі сфарміраваны рэвалюцыйныя атрады ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Усе спробы Стаўкі аказаць супраціўленне заканчваліся правалам. Салдаты Магілёўскага гарнізона адмовіліся змагацца з бальшавікамі. Гэта змяніла суадносіны сіл у горадзе. 18 лістапада выканком Магілёўскага Савета прыняў рашэнне аб прызнанні савецкай улады, тут жа быў створаны і ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 19 лістапада рэвалюцыйныя атрады рабочых, салдат і матросаў уступілі ў горад. З імі ўвайшоў і новы галоўнакамандуючы М. Крыленка, 20 лістапада ў Магілёве пачала дзейнічаць савецкая ўлада. На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. З’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў увайшлі ў асноўным людзі не мясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных патрэб краю. Таму з боку гэтых органаў адразу ж выявіліся абыякавыя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Аднак фарміраванне новых органаў улады ў Заходняй вобласці не было завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і фронту Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў не ўдзельнічалі. З’езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні 1917 г. – студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК. Завяршальным этапам гэтай працы павінен быў стаць Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Аднак з’езд не быў скліканы. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Галоўная задача гэтага органа заключалася ў тым, каб забяспечыць бесперабойную работу прамысловасці як асноўнай эканамічнай базы дыктатуры пралетарыяту. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Яны прымалі актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў найму і звальнення рабочых, уводзілі новыя расцэнкі, змагаліся з сабатажам, патрабавалі ўстанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Органы рабочага кантролю вырашалі складаную і цяжкую задачу па арганізацыі фінансавай дзейнасці. На тэрыторыі Заходняй вобласці кантроль праводзіў банкаўска-крэдытны аддзел Аблвыканкомзаха. Ён кантраляваў сродкі бягучых рахункаў прадпрыемстваў, банкаўскія пазыкі, выдачу грошай з казначэйства. На Беларусі нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўлялася, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК, прынятым у снежні 1917 г. Усе нацыяналізаваныя Саветамі заводы і фабрыкі пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы і паступалі ў падпарадкаванне савецкіх дзяржаўных органаў. Ужо ў снежні 1917 г. былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Навабеліцы Магілёўскай губерні, суконная фабрыка ў маёнтку Якаўлевічы, друкарня Кагана ў Магілёве, лесапільныя заводы ў Полацкім, Аршанскім, Быхаўскім паветах і інш. Былі нацыяналізаваны і буйныя майстэрні Лібава-Роменскай, Маскоўска-Брэсцкай і Паўночна-Заходняй чыгунак. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. На Беларусі, дзе сялянства складала пераважную большасць насельніцтва, гэта было адным з найвастрэйшых пытанняў. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. Была разгорнута вялікая агітацыйная работа сярод сялянства. ВРК Заходняй вобласці распрацаваў спецыяльную інструкцыю для ўпаўнаважаных, у якой рэкамендаваў ім надаваць асабістую ўвагу рабоце па ўліку памешчыцкіх маёнткаў, інвентару, збожжа, арганізацыі аховы маёмасці. У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках. Паводле няпоўных звестак, было канфіскавана 13 тыс. прыватных гаспадарак. Сяляне Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў атрымалі 1645,8 тыс. дзесяцін зямлі і амаль на 33 % павялічылі сваё землеўладанне. Была анулявана штогадовая арэндная плата памешчыкам у памеры 50 млн рублёў золатам. У снежні 1917 г. – лютым 1918 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. У асноўным яны ствараліся на базе канфіскаваных памешчыцкіх маёнткаў. Адной з першых на Беларусі была камуна “Бярэзна” Вышацкай воласці Гарадоцкага павета. У гэты час з’явіліся камуны і ў маёнтках Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Лепельскага і іншых паветаў. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Уводзілася страхаванне, паляпшаліся бытавыя і жыллёвыя ўмовы рабочых, забаранялася дзіцячая праца. Вялікая ўвага надавалася барацьбе з беспрацоўем. Ствараліся спецыяльныя фонды беспрацоўных, праводзілася арганізацыя грамадскіх работ, бірж працы. Нямалую дапамогу аказвалі касы беспрацоўных і арганізацыя грамадскага харчавання. Была ўстаноўлена бясплатная медыцынская дапамога. Вялікую ўвагу савецкая дзяржава надавала пытанням культурнага будаўніцтва, арганізацыі школьнай справы, падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Аблвыканкомзах нацыяналізаваў тэатры, а пры аддзелах асветы губвыканкомаў стварыў тэатральныя камісіі. Асаблівай папулярнасцю карысталася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі свецкай улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх пераважная большасць з’яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя станоўча іх успрымалі. +На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі і без таго цяжкае эканамічнае становішча на Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе. Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З’езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як “праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа”. Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне “аднароднага сацыялістычнага ўрада”. Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР). 27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з “Граматай”. Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш. Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, “спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі”; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады. Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам “поўнага нацыянальнага самавызначэння”. Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай самім народам беларускім”, ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган – Савет старэйшын з’езда. На з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі. Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з’езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група “беспартыйных”. Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый. Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”. Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з’езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Савет старэйшын аб’явіў сябе Саветам з’езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з’езда пастанавіў: 1) лічыць І Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езда ў Савет, і даць ім права адклікання і кааптацыі. Савет з’езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком Савета. СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні “Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з’езда” 20 снежня 1917 г. адзначаў, што з’езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласці і на фронце. У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з’езд быў скліканы беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады. Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае. У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з’езд стаў важнай гістарычнай падзеяй. У той жа час з’езд выявіў і рознагалоссе, якое існавала ў беларускім нацыянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У снежні 1917 г. – студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбылася яшчэ адна падзея – мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска–Мінска–Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю. Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам. 12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваеныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю. Доўбар-Мусніцкага вялі наступленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рэвалюцыйную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захапіць Мінск, а 3-я – Жлобін. Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад Расіі. У пачатку лютага савецкія войскі перайшлі ў наступленне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта. Такім чынам, першы пасля Кастрычніка 1917 г. пажар вайны на Беларусі быў патушаны. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах ў 1917 – 1922 гг. Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі вой-скамі наступленні выклікалі выклікалі да жыцця беларускія арганіза-цыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхта-валіся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была пры-нята рашэнне «прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i узяць уладу у свае рукi». Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на за-нятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чыр-вона-белыя флагi. 21 лютага Выканком Рады Ўсебеларускага з’езда абвясцiў Устаўную грамату да народаў Беларусi, у якой паведамляла-ся аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэ-тах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс ура-давага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоўцаў, шасцi эсэраў, аднаго народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ула-да Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандую-чы 10-й армiі генерал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць. 3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афар-мленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа да-куменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакра-тычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўста-ноўчага Сойму. У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы ор-гана заканадаўчай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усе-беларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада). Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм бокам 16 сакавiка, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала БНР «не-залежнай i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызначала-ся тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёў-ская, Мінская, Смаленская губ.) пацвярджалiся ранейшыя дэмакра-тычныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказ-валася спадзяванне на дапамогу iншых народаў. Разам з тым спроба асобных лiдэраў Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сваёй мэты не дасягнула, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Рада ператварылася ў каалiцыйны орган – «Мiнскае прадстаўнiцтва» з удзелам правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распала-ся на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-федэралiстаў i беларускiх сацыял-дэмакратаў. У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фар-мiраваннем новага складу Народнага Сакратарыяту пад старшынствам Я. Варонкі i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спынілі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi урад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны ўрад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам. Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд марак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi, Гер-манiя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастой-ных дзяржаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупан-таў у беларускiм пытаннi узмацнiла антыгерманскiя настроi i стыму-лявала дзейнасць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiс-таў-федэралiстаў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў перайме-наваны ў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР. У верасні-кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць. Перамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчы-масцi захавання незалежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi узброеных фармiраванняў, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii перад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоц-твы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратыч-нага краявога цэнтру». Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кi-раўнiцтва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спро-бу дамовiцца з ленiнскiм СНК адносна незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад пагрозай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апублiкаваных чацвёртай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Саветаў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Беларусі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена. Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спробу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэ-макратычных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах германскай акупацыi, якая выключала магчымасць практычнага ажыццяўлення Ўстаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і зна-ходзіліся пад поўным кантролем акупантаў. Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галi-не нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-нiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае. У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэсе, Коўне. Яе дыпламаты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. 7. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць злабадзённыя патрэбы беларускага народа. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве. У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб’яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Смаленск стала месцам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заход-няга камітэту РКП(б) і Аблвыкамзаха. Вясной на аснове БСДРП у Пе-траградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бежанцы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Белнацком су-месна з секцыямі праводзіў разнастайную культурна-асветніцкую пра-цу сярод сваіх землякоў: адкрываў школы і клубы, выдаваў літарату-ру. Яго друкаваным органам з’яўлялася газета "Дзянніца". Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР прымусіў лідэраў Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б) звярнуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Беларускай вобласці як часовай «аўта-номнай палітычнай адзінкі», але станоўчага адказу яны не атрымалі. Такі ж лёс спасціг іх прапанову аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ члены Аблвыкамзаха пагадзіліся на-зваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноў-такі Заходняй. Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяржаўнасці са-вецкай Беларусі і па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаўленне з боку членаў Паўночна–Заходняга камітэта было абумоўлена іх захап-леннем інтэрнацыяналісцкімі лозунгамі, на фоне якіх усе астатнія, за-кранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся ка-лі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сусветнай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Новы імпульс у вырашэнне пытання надало заканчэнне сусветнай вайны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Толькі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй не-залежнасці, стала выказваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Расіі, беларускія бальшавікі атрымалі магчымасць ажыццявіць сваю даўнішнюю мэту. Так, на пачатку дваццатых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) секцый у складзе З. Жылуно-віча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М. Драка-Дракона, А. Чар-вякова і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ даручалася пасля VI Абласной кан-ферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць адзіны цэнтр. Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкома, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў аб выніках перамоў з І. Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада стаў З. Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нара-дзе І. Сталіна з А. Мясніковым і М. Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губ., а Віленская губ. адыходзіла да Літвы. Права абвяшчэння Бела-рускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заход-няй канферэнцыі РКП(б). Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Бе-ларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Матывацыя такога рашэння заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй масе зацятых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі два прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала пратэст З. Жылуновіча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня за-патрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Бела-рускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выступіў супраць ук-лючэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пікеля. Толькі пас-ля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прадстаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха – праціўнікаў беларускага руху. Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны. Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяр-жаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрым-цы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзела ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёўскай губ. з БССР i уклю-чэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губ. – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР. З гэтай нагоды ў Мiнску 2-3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебе-ларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Ўсерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, акрамя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалеж-насцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву. 3 лютага з’езд пры-няў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпавед-насцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў ула-ды. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшло 50 чалавек. У Вя-лiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ускладалiся функцыi урада, не трапiла нi-воднага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi. 27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лi-тоўска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цы-хоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынi-ку склiканага ў Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савец-кага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса. Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакаві-ку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася заваяваннем тэры-торыі ЛітБел і ўсталяваннем жорсткага акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. дагавору з Літоў-скай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем. Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даводзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчы-масць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палi-тычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупантаў. Паводле ўка-зання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвякоў), 31 лiпеня рэарганізаванаму ў Ваенрэўком БССР. У склад камiсii па падрыхтоўцы Дэкларацыi увайшлi прадстаўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Ўсебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспуб-ліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губ. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкома. Падпі-саная 31 ліпеня 1920 г. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у ме-жах толькі дзвюх губерняў – Мінскай і Гродзенскай. У далейшым, з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пра-лiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя па-цярпела адчувальнае паражэнне пад Варшавай. У вынiку восенню ле-гіянеры Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапы-нялiся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi у склад аб-вешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6. +Такім чынам, створаная на рэвалюцыйна-класавай аснове БССР адстаяла ў баях сваё права на існаванне. Беларускі народ, у тым ліку былыя праціўнікі Савецкай улады з ліку «рэвалюцыйнай дэмакратыі», набывалі моцны стымул для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Политический режим, сложившийся стране в годы НЭПа, носил авторитарный характер. В реальной российской политике авторитаризм выражался в централизации власти, командном методе руководства, безусловном исполнении воли правящей компартии. Лидером, пользующимся безусловным авторитетом в партии был В. И. Ленин. Однако, в период его болезни (1922-1923) и особенно после смерти (21 января 1924) ситуация в верхних эшелонах власти значительно усложнилась. Ленин не оставил после себя преемника. С одной стороны сформировавшийся авторитарный режим остался без верхушки властной пирамиды. С другой стороны, политическая традиция большевизма официально отрицала вождизм, традиционно отождествляя это явление с народничеством. У партийных лидеров (Троцкого, Каменева, Зиновьева, Сталина, Бухарина) оставался единственный выход, чтобы разрешить эту проблему, - битва за единоличную власть. Эту битву выиграл член политбюро, бывший нарком по делам национальностей, генсек ЦК РКП(б) И. В. Сталин. Сразу же после смерти Ленина, стремясь упрочить свое положение, Сталин выступил инициатором так называемого «ленинского призыва» в партию. С февраля по август 1924 года в партию было принято 203 тыс чел, что увеличило ее состав в 1,5 раза. Интеллектуальный уровень партии резко упал. Исподволь, опираясь на отдельные высказывания Ленина, Сталин начинает подменять центральную идею большевизма - идею мировой рев-ции - на не менее эффективную теорию возможности строит-ва соц-ма в одной, отдельно взятой стране. Более того, дав партии эту новую установку, позволяющую выпутаться из щекотливой ситуации, когда пролетариат европейских стран не очень спешил совершать мировую рев-цию, Сталин указал на виновника создания этой неприятной для большевиков ситуации - Л. Д. Троцкого с его теорией «перманентной рев-ции» и предложениями об относительной демократизации правящей партии. Присвоив себе ф-ции главного блюстителя ленинизма, насаждая культ Ленина, Сталин тем самым, с одной стороны, укреплял вождистские настроения в партии и обществе, с другой - как бы автоматически переносил на себя и ленинский авторитет и те его кач-ва, которыми он сам не обладал К концу 1930-х гг. в СССР сложился тоталитарный режим, имевший ряд общих черт с подобными режимами в других странах. Во главе тоталитарного режима стоит единоличный лидер харизматического типа, принимающий все важнейшие решения. В 1930-х гг. в СССР окончательно утвердился культ личности Сталина. Сложился огромный бюрократический аппарат, который тесно сросся с партийной элитой, образовав административно-командную систему управления со строгой вертикальной иерархией власти, пронизывающей все сферы жизни. Утверждение системы Советов означало слабость представительной власти, сосредоточение функций управления в исполнительных комитетах, отсутствие независимой судебной власти. В экономике тоталитаризм означал огосударствление собственности, централизацию управления, уравнительное распределение. Отсутствие рыночных отношений диктовало необходимость повседневного вмешательства партийно-государственного аппарата в решение хозяйственных вопросов. Государство нуждалось в послушных исполнителях, поэтому поощрялась уравнительная психология. Провозглашенные Конституцией СССР демократические права и свободы в реальной жизни оказывались малоосуществимыми. Общая грамотность и квалификация тружеников были еще низки. Происходило отчуждение людей от собственности и реальной власти. Постепенно вырабатывался тоталитарный тип личности, вписывающийся в общую картину единомыслия, подчинения даваемым свыше установкам. В таких условиях ревозможно было говорить о правовом государстве и гражданском обществе. Психологию людей советского общества отличали такие парадоксальные черты, как во многом искреннее стремление к новым достижениям, пафос и энтузиазм (стахановское движение, ударный труд на стройках и т.д.) и одновременно страх, непонимание смысла раскулачивания, политических репрессий. Практика национальных отношений также не соответствовала провозглашенным Конституцией принципам федерализма, независимости, суверенитета. Палітычныя рэпрэсіі. Курс на будаўніцтва сацыялістычнага грамадства абвастрыў класава-палітычныя супярэчнасці ў дзяржаве і ўзмацніў барацьбу за накірункі грамадска-палітычнага развіцця. Надзеі на перараджэнне бальшавікоў і рэстаўрацыю капіталізму канчаткова рухнулі. Прыхільнікі капіталістычнай рэстаўрацыі ўзмацнілі націск на партыйныя і дзяржаўныя структуры. Яны пачалі адкрыта шкодніцкую, злачынную дзейнасць. Абараняючы сябе, дзяржава ў вельмі жорсткай форме разгарнула барацьбу супраць сіл капіталістычнай рэстаўрацыі. Арыштоўвалі і каралі за “контррэвалюцыйную агітацыю”, “шкодніцтва ў калгасах і на прадпрыемствах”, “удзел у контррэвалюцыйных, антысавецкіх, шкодніцка-дыверсійных, шпіенска-тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацыях”, “шпіянаж у карысць замежных краін”, “здрадніцтва Радзіме”, “тэрарыстычныя намеры супраць кіраўнікоў партыі і ўрада” і інш. Значная колькасць арыштаваных прысуджалася да расстрэлу. Пры гэтым многія справы былі сфальсіфікаванымі, віна асуджаных не даказана. Следства займалася нярэдка здзекамі і катаваннямі, калі арыштаваных зломлівалі фізічна і маральна і прымушалі прызнавацца ў злачынствах, якія яны не рабілі. Сацыялістычная законнасць груба парушалася. Даносы, паклепы, абгаворы зрабіліся звычайнай з’явай. Грамадства знаходзілася ў маральна-псіхалагічным памутненні. У выніку пацярпела шмат зусім невінаватых людзей – партыйных і дзяржаўных работнікаў, дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва, сціплых працаўнікоў. Пазней яны былі рэабілітаваны. Разам з тым фантастычных памераў лічбы ахвяр палітычных рэпрэсій, якія ўтрымліваюцца ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў, - не што іншае, як міф, запушчаны ў грамадскую свядомасць для дыскрэдытацыі сацыялістычнай сістэмы. Патрабуюцца вялікія намаганні і час навуковай распрацоўкі праблемы палітычных рэпрэсій. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі |