Бел мова2. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве
Скачать 92.11 Kb.
|
Новае ў правапісе галосных (гл. §§ 3, 4, 6, 9)*. Літары э, е 1. Літара э пішацца: у пачатку выклічнікаў э, эге; пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.); пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка. 2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ'. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ'. 3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е. 4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку. Перадача акання на пісьме 1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць. 2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць. 3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга', крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, транслітара'цыя. 4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі: у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя; пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н. 5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль. 6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр. Перадача якання на пісьме 1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, се'м’і –– сям’я', сёлы –– сяло', сёстры –– сястра'. У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на,. 2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м. 3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н. 4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны. 5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц. 6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка). Спалучэнні галосных у запазычаных словах 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф,; у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны. 2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы; у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара),. 3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт. 4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер. 5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на,. 6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны.
1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д. Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх. 2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны,. У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі. Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку. 3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка. 4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. 5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы,. 6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы. 7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор. Правапіс е, ё, я ў складаных словах 1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка. Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі. 2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка. 3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно'. 4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча. Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы. Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.
1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме: здн –– зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў; згн –– зн: бразнуць (параўн.: бразгаць); стн –– сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць; скн –– сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), але: віскнуць, націскны; стл –– сл: жаласлівы (параўн.: жаласць); рдн –– рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны). 2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні –– [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка. 3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт,. 1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных: пры чаргаванні [у] з [ў]: у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць; у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, але: траур; пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу. 2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх. 4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава. Нескладовае й 1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й: у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў; у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць. У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі. 2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў і інш. 3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн. Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк; пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі; пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны). 2. Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі). Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82. Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу. Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш. Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП «Белкніга», БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут). 3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі). 4. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ –– Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ –– дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]). 5. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю. Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі: Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з’яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН,; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне),; не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль; не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку; не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца); пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст.,.
Прыстаўкі 1. Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць). Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся. 2. Прыстаўка су- пішацца: у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой; у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер; у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е. 7. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены. Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоў-ваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя). У некаторых выпадках, калі слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку. 8. Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с. 12. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць. Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца. 13. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць. Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы,. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут. Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар. Суфіксы 1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць. 2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца: калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць –– буксаваць, парадзіраваць –– парадаваць; калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць; калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць. 3. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую –– галасаваць. 4. Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць 7. Суфікс -ен- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -іць, -ці: адчынены. 8. Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова [с’] –– [ш], [з’] –– [ж], [ц’] –– [ч], [дз’] –– [дж] у дзеепрыметніках пішацца суфікс -ан-: насіць –– ношаны, уразіць –– уражаны. 9. Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметнікаў -н- пішацца ў тых дзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на -яць-: пасеяны 10. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец. 11. Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца. 12. Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка. 16. Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў. |