Главная страница
Навигация по странице:

  • Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.

  • Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.

  • З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.

  • Нормы беларускай літаратурнай мовы.

  • Бел мова2. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве


    Скачать 92.11 Kb.
    НазваниеМова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве
    АнкорБел мова2.docx
    Дата13.05.2018
    Размер92.11 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБел мова2.docx
    ТипДокументы
    #19190
    страница2 из 5
    1   2   3   4   5

    Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.

    Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

    Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш).

    Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).

    У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла.

    Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік.

    Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.

    У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

    1. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.

    Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў

    Марфалагічнае ўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў на базе існуючых у мове словаўтва¬ральных афіксаў. Гэты спосаб з’яўляецца найбольш прадуктыўным. Асноўнымі тыпамі марфалагічнага словаўтва¬рэння, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі, з’яўляюцца афіксацыя (утварэнне слоў шляхам далучэння да кораня, асновы ці цэлага слова пэўных афіксаў), аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя.

    Суфіксацыя займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

    ● асць-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;

    ● -нн-, -энн-, -к-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

    ● -льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем рэчываў;

    ● -чык, -шчык: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем назваў прафесій, сфер дзейнасці;

    ● -льн-: Тэрміны-прыметнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем ‘прыз¬начаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яў¬ляецца вынікам пэўнага дзеяння’.

    Прэфіксацыя займае меншае месца ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:

    ● не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай

    ● без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-пры¬метнікі са значэннем ‘не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай’

    ● звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абаз-начаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай:

    Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння зай¬мае невялікае месца ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:

    Аснова- і словаскладанне займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Складаныя тэрміны (тэрміны-кампазіты) утвараюцца шляхам спалучэння ў адзінае цэлае двух і больш самас¬тойных слоў або асноў. Асновы могуць злучацца паміж сабой злучальнымі галоснымі. Асноваскладанне можа спалучацца з суфіксацыяй.

    Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэр¬міналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

    Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.

    Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэр¬міналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

    1. Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.

    Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.

    Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:

    ● уласнамоўныя тэрміны;

    ● іншамоўныя тэрміны.

    Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя па¬вод¬ле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да прас¬ла¬вянс¬кіх і агуль¬наўс¬ход¬не¬славянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласна¬бела¬рус¬кімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласна¬бела¬рус¬кіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поў¬нас¬цю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага пе¬рыя¬ду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са ста¬ра-жытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэры¬ва¬цый-ных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).

    Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.

    Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайш-ла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласна¬моў¬ным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.

    1. З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.

    Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лю¬тым 1921 года, калі была заснавана Навукова-тэрміналагічная камісія пры Навукова-літа¬ратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі. У па-чатку 1922 года быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 года — Беларуская Акадэмія на¬вук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.

    За параўнальна кароткі час, з 1922 па 1930 год, у краіне былі выдадзены 24 вы¬пускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэр¬мі¬ны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні. Побач са слоўнікавай работай і ўзбагачэннем паняційна-тэрміналагічнага фонду значным укладам Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў развіццё беларускай тэрміналогіі з’явілася распрацоўка тэарэтычных і практычных пытанняў тэрміналогіі, якія актыўна абмяркоўваліся ў галіновых секцыях камісіі.

    У 1925 годзе была выдадзена “Інструкцыя для збірання народнага слоўніка-тэр¬мі¬налагічнага матэрыялу ў беларускай мове для складання слоўніка жывой беларускай мо¬вы”. У картатэку ўвайшла частка тэрмінаў, што бытавала на тэрыторыі Беларусі, най¬больш поўна былі выяўлены тэрміны сельскагаспадарчай вытворчасці, рамёстваў, про¬мыс¬лаў, а таксама флоры і фауны.

    Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў прамысловасці, тэхніцы ў большасці сваёй не ўвайш¬лі ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Навукова-тэр¬мі¬налагічная камісія падрыхтавала новую “Інструкцыю для збірання тэрміналагічнага ма¬тэрыялу тэхнічнага характару” (1930).

    У 1932 годзе быў апублікаваны першы выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта руска-беларускі слоўнік “Тэхнічная тэр¬мі¬налогія” (Вып. 1. Мінск, 1932) пад рэдакцыяй А. Гурло. Ён ахапіў тэрміналогію паравых кат¬лоў, паравых поршневых машын, турбін і рухавікоў унутранага згарання. Нель¬га не адзначыць тую станоўчую ролю, якую ён адыграў у гісторыі развіцця тэх¬ніч-най тэрміналогіі на беларускай мове. Безумоўна, слоўнік не мог ахапіць усю тагачасную тэх¬нічную тэрміналогію, аднак ён паклаў пачатак сістэматызаванай распрацоўцы і вы¬ву¬чэнню спецыяльнай лексікі.

    Перарывістасць працэсу фарміравання беларускай тэрміналагічнай лексікі ў выніку гістарычных умоў развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў ХVІІ — ХVІІІ стст. не толькі выклікала разрыў паміж традыцыямі старабеларускай мовы і традыцыямі сучаснай беларускай мовы і аказала адмоўны ўплыў на пераемнасць развіцця тэрміналагічнай лексікі, а і абумовіла некаторую спецыфіку шляхоў і прынцыпаў развіцця новай беларускай навуковай тэрміналогіі. У значнай ступені гэта спецыфіка знайшла адлюстраванне ў актыўным выкарыстанні дыялектных слоў. Шмат новых тэрмінаў прыйшло з кніжнай лексікі новай беларускай мовы. Аднак многія лексемы характарызаваліся варыятыўнасцю і не мелі стабільнай практыкі выкарыстання, што ўскладняла іх прымяненне ў якасці тэрмінаў.

    Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў распрацоўваліся Навукова-тэрміналагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў “Беларускай навуковай тэрміналогіі”. Асноўны прынцып — выкарыстанне сродкаў беларускай мовы. Першым спосабам рэалізацыі гэтага прынцыпу было выкарыстанне агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы: вапняк, вільгаць, вочка, вышыня, глеба, глей, ланцуг замкнуты, святло адлюстраванае, сіла цяжару, тлушчы і інш. Асноўная частка тэрмінаў, створаных шляхам тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў, трывала замацавалася практыкай і складае аснову сучаснай беларускай тэрміналогіі. Другім спосабам выкарыстання сродкаў беларускай мовы пры стварэнні новых тэрмінаў было шырокае прымяненне на базе нацыянальнай мовы афіксальнага словаўтварэння, аснова- і словаскладання, калькавання, семантычнага перакладу: ахоўны, зрух слаёў, голанасенныя, паглынальнік, светланосны, сціскальнасць вадкасцей.

    Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практыкавалі стварэнне на беларускім лексічным і словаўтваральным матэрыяле тэрмінаў-неалагізмаў, якія ў большасці выпадкаў адпавядалі навуковаму зместу адпаведных паняццяў, словаўтваральным заканамернасцям беларускай мовы і трывала замацаваліся ў сучаснай беларускай тэрміналогіі: даследаванне, магутнасць, прастора, ступень, суквецце, уяўны. Значная частка створаных неалагізмаў не замацавалася ў беларускай тэрміналогіі з прычыны шырокай ужывальнасці ў практыцы інтэрнацыянальных і славянскіх, у першую чаргу рускіх, адпаведнікаў, а таксама з прычыны штучнасці асобных наватвораў і недакладнай адпаведнасці навуковаму зместу абазначаемых паняццяў: красленне (чарчэнне), кругадрэз (сегмент), прастакутнік (прамавугольнік), пэўнік (аксіёма).

    Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці, абумоўленая перш за ўсё падачай часткі запазычаных тэрмінаў разам з беларускімі лексемамі або неалагізмамі. Імкненне ўкладальнікаў тэрміналагічных выпускаў максімальна выкарыстаць беларускія эквіваленты тлумачыцца не толькі элементамі нацыянальнага пурызму, але і даволі часта тым, што на раннім этапе развіцця навукі ў Беларусі вучоныя і папулярызатары навукі ў сваіх публікацыях навуковага і навукова-папулярнага зместу часта выкарыстоўвалі замест невядомых шырокаму колу чытачоў запазычаных тэрмінаў словы жывой беларускай мовы, а часам і вузкія рэгіяналізмы, якія і былі зафіксаваны ўкладальнікамі выпускаў. Акрамя таго, аналагічным матывам часам кіраваліся і самі ўкладальнікі пры неабходнасці выбару паміж запазычаннем і словам жывой народнай мовы.

    У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20 — 30-я гады ХХ ст. значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала. Удзел класікаў беларускай мовы ў фарміраванні тэрміналагічнай лексікі — з’ява невыпадковая. Заўважана, што ў распрацоўку тэрміналогій усіх нацыянальных моў народаў СССР у паслякастрычніцкі перыяд унеслі важкі ўклад выдатныя пісьменнікі. Можна вылучыць тры асноўныя аспекты дзейнасці вялікіх майстроў:

    ● непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэрміналогіі ў час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі;

    ● развіццё тэарэтычных палажэнняў аб узаемадзеянні тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі, аб мастацка-выяўленчых асаблівасцях тэрміна-лагічнай лексікі;

    ● выкарыстанне навуковай тэрміналогіі ў сваіх творах.

    У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі. Адсутнасць такога цэнтра, а таксама дапаможнікаў па тэрміналогіі стала прычынай значнага павелічэння варыятыўнасці: шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д. Вялікая ступень варыятыўнасці тэрмінаў характэрна для выдадзеных у 1947 — 1950 гг. брашур і кніг па тэхналогіі металаў, будаўнічай справе, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Моўная практыка патрабавала ўзнаўлення ў рэспубліцы тэрміналагічнай работы. У 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 года. У гэтым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» (Мн., 1967), «Русско-белорусский словарь общественно-политической терминологии» (Мн., 1970), створана картатэка і падрыхтаваны «Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии» (рукапіс), картатэка для Руска-беларускага політэхнічнага слоўніка. Названыя слоўнікі ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. З 1965 па 1979 гады ў рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.

    У 50-я гады пад кіраўніцтвам Я. Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная праца па стварэнню тэрміналагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой планавалася ўключыць каардынацыйную і нармалізуючую дзейнасць па беларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых тэрмінаў. Смерць Я. Коласа перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задачы.

    У 60 — 70-я гады ХХ ст. некаторыя пытанні беларускай тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў шэрагу дысертацыйных прац па даследаванню пэўных тэматычных аб’яднанняў слоў і асобных галіновых тэрміналогій у сучаснай беларускай мове.

    У 1979 годзе ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. У задачы камісіі ўваходзіла распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі, падрыхтоўка слоўнікаў, вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.

    Паколькі тэрміны ўзніклі і развіваліся на глебе нацыянальнай мовы, то лексічная, граматычная, лексіка-семантычная сістэмы мовы ляжаць у аснове кожнай галіновай тэрміналогіі. Патэнцыяльная здольнасць беларускай тэрміналагічнай лексікі перадаць сістэму паняццяў розных галін ведаў абумоўлена высокім навукова-тэхнічным патэнцыялам рэспублікі, развітасцю лексічных і граматычных сродкаў беларускай мовы, наяўнасцю пэўнай, хоць і невялікай, практыкі выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў беларускім перыядычным друку, на беларускім радыё, тэлебачанні, у навуковых выданнях.

    1. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

    Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.).

    Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).

    Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).

    Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.

    Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 – 78).

    Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарить – з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўн.: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўн.: неправільна *Лесніком зваліла альху і інш.).

    Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: *кагорта мужыкоў, * сенатары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: *недахват кармоў, правільна недахоп кармоў і да т.п.).
    1. 1   2   3   4   5


    написать администратору сайта