Бел мова2. Мова і соцыум. Функцыі мовы грамадстве
Скачать 92.11 Kb.
|
Новае ў правапісе вялікай і малой літар (гл. §§ 26, 28, 29, 32, 33)*. З вялікай літары пішуцца: найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм; асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда; імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, але як агульныя назвы: пярун –– удар грому, іуда (юда) –– здраднік; уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Папялушка, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз –– ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга –– агідная старая; агульныя назвы істот, а таксама з’яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мядзведзь, Воўк, Ліса (Ліска). З малой літары пішуцца: слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае; слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне: старажытны славянскі бог Пярун; агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый З вялікай літары пішуцца: усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь; першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі); простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, але: сельсавет; словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры. З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэння З вялікай літары пішуцца: словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля; словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі; у розных афіцыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы; у высокім стылістычным ужыванні такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына; словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў З вялікай літары пішуцца: аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне; аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Купалле. 2. З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, паўстанне. Вялікая літара ў назвах з двукоссем З вялікай літары пішуцца ў двукоссі: аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка»; аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс «Полымя»; аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах літаратурных, публіцыстычных, навуковых твораў, твораў розных галін мастацтва і інш.: паэма Якуба Коласа «Новая зямля»; аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў: набор мэблі «Вязынка», зубная паста «Лясная»; назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.) бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: аўтамабіль «Жыгулі», камбайн «Ніва; але: «Мінск» (халадзільнік), «Волга» (аўтамабіль).
Нягледзячы на тое, што фанема служыць мінімальнай моўнай адзінкай, якая з сінтагматычнага пункту гледжання не падзяляецца на часткі, яна не мае адназначнай інтэрпрэтацыі з боку спецыялістаў, якія належаць не толькі да розных навуковых школ, але і да адной школы. Напрыклад гук ы ў беларускай мове вылучаецца ў якасці самастойнай адзінкі фактычна ва ўсіх фанетычных апісаннях і класіфікацыях, але ён не мае фаналагічнага статуса, не выконвае сэнсаадрознівальнай функцыі, таму характарыстыка яго ўпоравень з іншымі мінімальнымі адзінкамі мовы з’яўляецца супярэчлівай: такой фаналагічнай адзінкі нібы і не існуе ў беларускай мове, але ёй знаходзіцца месца ў большасці адпаведных класіфікацый беларускіх фанем. Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзнікла толькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно, па крайняй меры, з часоў стварэння першых алфавітных сістэм, калі адзін гук адлюстроўваўся адным графічным знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё , а алфавітнае адлюстраванне членападзельнасці мовы зазначаецца нават як яе сутнасць .Вынаходнікі літарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый для славянскай пісьменнасці, якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіраваліся ў сваёй творчай дзейнасці не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныя якасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класы якіх і аб’ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы, пры іх пісьмовым адлюстраванні зводзілася ўсяго да некалькіх дзесяткаў літар, з дапамогай якіх фіксаваўся не фанетычны, а пераважна фаналагічны прынцып пісьма. Звядзенне мноства рэальных гукаў нашага маўлення да абмежаванай колькасці фаналагічных адзінак і літар адбываецца, магчыма, і таму, што ў гэтых адзінках фіксуюцца толькі тыя прыкметы, якія служаць фаналагічна істотнымі, г. зн. адыгрываюць сэнсаадрознівальную ролю, з’яўляюцца дыферэнцыяльнымі ў мове, нясуць функцыянальную нагрузку (гл.: РЕФОРМАТСКИЙ 1970, 9 – 10). Іменна падсвядомая фаналагічная арыентацыя стваральнікаў алфавітаў прыводзіць да таго, што спецыялістамі так і не створаны строгія арфаграфічныя сістэмы, якія б цалкам адпавядалі гукавым сістэмам той ці іншай мовы. Больш таго, некаторыя алфавіты, напрыклад лацінскі для англійскай мовы, маюць істотныя несупадзенні з гукамі пэўнай мовы. Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму, але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядае ёй, бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь; па-другое, адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якасна розныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.). Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў ( й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк – лук, нёс – нос, спяц ь -- спаць, сіта – сыта, без – бэз і г.д.). 14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э ), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам . У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца 34 літары, кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая. Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з’яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітным парадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і г.д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныя кнігі і да т.п.
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: - фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.; - акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.; - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель); - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць). - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д. - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.
Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Да трэцяга скланення адносяцца назоýнікі жаночага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку: бездань, радасць, завязь, ноч, мыш, шыр, Пціч. У родным, давальным і местным склонах назоýнікі трэццяга скланення з мяккай асновай, асновай на ý і губныя маюць канчатак - і-, пры зацвярдзелай аснове -ы-: бездань - бездані, завязь-завязі, кроý-крыві, ноч-ночы, мыш-мышы, Пціч-Пцічы. У творным склоне назоýнікі трэцяга скланення маюць канчатак - у (-ю). Канчатак - у- ýжываецца ý назоýніках з асновай на шыпячыя (ноч-ноччу, мыш-мышшу, печ-печчу); канчатак -ю- прымаюць назоýнікі з асновай на мяккія зычныя (соль-соллю, моль-моллю, радасць-радасцю); канчатак -ю- ý назоýніках з асновай на губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф-верф'ю, глыб-глыб'ю, шыр-шыр'ю, Сібір-Сібір'ю.
Лічэбнік - Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. Да лічэбнікаý адносяцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаý або ýказваюць на парадак іх пры лічэнні. Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на: колькасныя, якія абазначаюць колькасць прадметаý: адзін, пяць, дзесяць, трыццаць; і парадкавыя, якія абазначаюць парадак прадметаý пры іх лічэнні: першы, пяты, дзесяты, трыццаты. Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на: простыя: адзін, чатыры, дзесяць; складаныя: дваццаць, дзвесце, восемсот; састаýныя: дваццаць тры, сто восемдесят восем, шэсцьдзесят пятага. Колькасныя лічэбнікі не маюць роду (за выключэннем адзін, два, абодва, тысяча, мільён), не змяняюцца па ліках, не могуць спалучацца з прыметнікамі. Выступаючы самастойна або ý спалучэнні з назоýнікамі, лічэбнік у сказе можа быць: а) дзейнікам: Сто трыццаць дзевяць не вярнуліся ý калгас з франтоý Вялікай Айчыннай вайны. б) выказнікам: Самаму старэйшаму з іх сорак тры гады, а самаму малодшаму дзевятнаццаць. в) дапаýненнем: Порт можа абслугоýваць дваццаць-дваццаць пяць суднаý у суткі. г) азначэннем: Касмічны карабель “Усход-4” абляцеý больш 48 разоý вакол Зямлі і прайшоý адлегласць каля 2 мільёнаý кіламетраý. д) акалічнасццю: На старонках летапісу Тураý упамінаецца ýпершыню ý 980 годзе.
Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка, адны ножны) і дапасуееца да назоýніка. Лічэбнік два спалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах. Назоýны два, дзве Родны двух, дзвюх Давальны двум, дзвюм Вінавальны два, дзве; - або - двух, дзвюх Творны двума, дзвюмя Месны (пры) двух, дзвюх Лічэбнік тры, чатыры не маюць роду; у творным склоне гэтых лічэбнікаý, так сама як і ý лічэбніку два, ужываецца канчатак - ма: трыма, чатырма. Лічэбнік ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца на ýзор назоýнікаý трэцяга скланення (як радасць, косць). У творным склоне лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці да дваццаці і ý лічэбніку трыццаць пішацца падвойнае ц: пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю. У складаных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі. Назоýны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот Родны пяцідзесяці, двухсот, пяцісот Давальны пяцідзесяці, двумстам, пяцістам Вінавальны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот; або пяцідзесяці, двухсот, пяцісот Творны пяццюдзесяццю, двумастамі, пяццюстамі Месны (пры) пяцідзесяці, двухстах, пяцістах Пры скланенні састаýных колькасных лічэбнікаý змяняецца кожнае слова: дзвесце дваццаць тры, двухсот дваццаці трох і г.д. Пры скланенні састаýных парадкавых лічэбнікаý змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце дваццаць трэці, дзвесце дваццаць трэцяга і г.д. Састаýныя парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны ýтвараюцца ад формы роднага склону адпаведных колькасных лічэбнікаý і слоý тысячны, мільённы, мільярдны. Такія састаýныя парадковыя лічэбнікі скланяюцца і пішуцца ý адно слова. (дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны). Парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны пішуцца праз злучок, калі першая іх частка напісана лічбай (10-тысячны, 300-мільённы). Да колькасных лічэбнікаý адносяцца словы, якія называюць колькасць неакрэслена, няпэýна: многа, мала, шмат, безліч. Гэтыя лічэбнікі заýсёды ý сказе адносяцца да назоýнікаý (на нашым двары гуляе многа (лічэбнік) дзяцей). |