История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
Скачать 1.84 Mb.
|
Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаЗнешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. За няпоўныя сто гадоў беларуска-літоўскія палкі здейснілі каля 60 паходаў у адказ. Значную пагрозу стваралі крымскія татары. Татарскія напады адбыліся ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гадах. У 1362 годзе у бітве на рацэ Сінія Воды, левым прытоку паўднёвага Буга, войскі вялікага князя Альгерда атрымалі над татарамі перамогу, у выніку чаго да Вялікага княства Літоўскага былі далучаны землі Кіеўшчыны і Падолля. Паводле летапісных звестак, у Кулікоўскай бітве 1380 года прыняў удзел князь Андрэй Полацкі, які прывёў на поле Кулікова “войска вялікае” і камандаваў ў бітве з Мамаем “палком правай рукі”. У 1410 годзе супраць крыжаносцаў аб’ядналіся войскі, у якія ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі і татары. Пад кіраўніцтвам Ягайлы і Вітаўта быў дадзены рашучы бой пад Грунвальдам. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў пасля гэтага не зведалі германскай агрэсіі. Канец ХV – пачатак ХVІ стагоддзяў азнаменаваўся абвастрэннем адносін паміж Вільняй і Масквой. Паступова ВКЛ аказалася канкурэнтам усходнерускай Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе за ўплыў у Усходняй Еўропе. І Вільня, і Масква лічылі сябе спадчыннікамі Кіеўскай Русі – дзяржавы Рурыкавічаў. Гэтая канкурэнцыя хутка перарасла ў канфрантацыю і працяглыя войны. Сумежныя тэррыторыі, Смаленск, Бранск, пачаргова захопліваліся то Маскоўскай дзяржавай, то ВКЛ. Сваю пазіцыю ў дачыненні да названых зямель Маскоўскія кіраўнікі сфармуліравалі наступным чынам: “ото одно наша отчина, кои города и волосці и ныне за нами; и вся руская земля, Киев и Смоленск и иные города… З божьею волею, из старины. От наших прородителей наши отчины”. Канфрантацыя паміж Масквой і Вільняй прыняла абвостраны характар пасля таго, як вялікі князь Маскоўскі Іван III аб’явіў сябе “государем всея Руси”, гэта значыць, адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе землі старажытнай Кіеўскай Русі, ў тым ліку беларускія і ўкраінскія. Агрэсія ўсходняга суседа ішла пад лозунгам далучэння праваслаўнага насельніцтва ВКЛ да адзінаверцаў, вяртання былога адзінства Кіеўскай Русі. У выніку вайны з Масковіяй 1500 – 1503 гг. ВКЛ страціла 19 гарадоў (Чарнігаў, Гомель і інш.) У 1512 годзе па ініцыятыве Масквы пачалася чарговая вайна. У 1513 годзе войска Васілія ІІІ, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб княства ў напрамку Друцка і Оршы. Спыніць 80-тысячнае рускае войска Булгакава-Галіцы ды баярына Івана Чалядніна змагло толькі 30-тысячнае вялікакняжацкае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж імі адбылася 8 верасня 1514 года пад Оршай. Тонкі тактычны разлік гетмана Астрожскага, добрая ўзброенасць гарматамі войска ВКЛ, мужнасць воінаў дазволілі вялікакняжацкаму войску разбіць праціўніка і тым самым на пэўны час спыніць памкненні Масквы авалодаць суседнімі ліцвінскімі землямі. Саперніцтву двух дзяржаў спрыялі палітычныя праблемы ВКЛ. У пануючым классе ВКЛ дамініравалі дзве княжацкія галіны – Гедымінавічы і Рурыкавічы, іх мірнае суіснаванне ў адной дзяржаве не выключала і ўзаемных спрэчак, падазронасці і нават канфрантацыі, бывалі выпадкі, калі беларускія князі апеліравалі да сваіх суродзічаў – князёў Рурыкавічоў з маскоўскай дынастыі. Гедымінавічы з іх прыхільнікамі ў саперніцтве арыентаваліся на палякаў. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Унутраная палітыка ВКЛ ў XIV-ХVI стст. вызначалася трыма асноўнымі фактарамі. Гэта барацьба за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, супярэчнасці, выкліканые імкненнем вялікіх князей да цэнтралізацыі ўлады і сепаратызмам удзельных князей, паланізацыя і акаталічванне насельніцтва, што вызывала канфлікты на рэлігійнай і этнічнай глебе. Усе яны былі цесна узаемазвязанымі: у барацьбе за ўладу той ці іншы прадстаўнік дынастыі абапіраўся на буйных феадалаў і ўдзельных князей, якія пры гэтым імкнуліся дасягнуць сваіх мэт: захавання мясцовай улады, абароны маёмасных правоў; апазіцыя ж, як правіла, выступала пад сцягам абароны сваіх этнічных правоў і сваёй рэлігіі, хаця на самой справе ірвалася да ўлады. У выніку ВКЛ неаднаразова падвяргалася унутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання ВКЛ, калі шла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі за аб’яднанне зямель і ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк, абапіраючыся на валынскія і пінскія дружыны. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў XIV – XV стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ. Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедыміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства. У гэты час пачалася актыўная перадача ўдзельных княств нашчадкам Гедыміна. Яны з цягам часу станавіліся не толькі прадстаўнікамі ўлады, але і буйнымі землеўладальнікамі, што ў сваю чаргу рыхтавала глебу да ўзмацнення федэратыўных тэндэнцый. Але насаджэнне літоўскага землеўладання на славянскіх землях, цэнтралізацыя ўлады супярэчылі інтарэсам мясцовых феадалаў і такім чынам закладвалі аснову да новых унутрыпалітычных канфліктаў. Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй (Вінгальд) Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Ахрышчоны ў праваслаўі іменем Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на ўсходніх праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але неўзабаве быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, нездаволеныя князем-язычнікам і ўзмацненнем празаходняга накірунку ва ўладзе, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася. Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў два прывілеі, у якіх абавязваў насельніцтва прыняць каталіцкую веру, вызваляў каталіцкую царкву ад усіх падаткаў і павіннасцей, знаць каталіцкага веравызнання, якая ў большасці была балцкага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці інкарпарацыю ВКЛ у склад Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва, удзельныя ж князі гублялі сваю самастойнасць. Такая дыскрымінацыя для значнай колькасці арыстакратыі ВКЛ вызвала рэзкае нездавальненне.Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон, а на яго месца стаў Скіргайла. На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога - Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення праграмы Вітаўт узяў апазіцыйную польска-каталіцкай экспансіі знаць, за межамі ВКЛ – крыжаносцаў. Гэтая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт на час свайго жыцця станавіўся Вялікім князем і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне. Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Да гэтага трэба дадаць і ўзмацненне сепаратыстскіх настрояў ўдзельных князёў у час барацьбы літоўскай дынастыі за вярхоўную ўладу. Пасля смерці Вітаўта гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч, які княжыў ў северскай зямлі і да гэтага самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Ён скасаваў унію з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім землі. Значную падтрымку ён знайшоў у Полацку. Гэта вызвала ўжо незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Ўсходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432-1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся ваенные дзеянні. Пасля абнародвання ў 1432 і 1434 гг двух прывілеяў караля і князя Жыгімонта аб ураўніванні праў католікаў і праваслаўных частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. З гэтага часу была адноўлена практыка сумяшчэння пасады караля і вялікага князя, пачатая Ягайлам. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч, а затым Жыгімонт П Аўгуст. Унутраная палітыка, якая праводзілася князьямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ. Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у XIV-ХVI стст. сталі на захаде - адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжаносцамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі. Ужо з пачатку XIV стагоддзя крыжаносцы рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у Мальбарк адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Ваенные акцыі ВКЛ у адказ ажыццяўляліся радзей і былі менш значныя. Напрыклад, у час праўлення Альгерда і Кейстута крыжаносцы зрабілі каля сотні набегаў, літвіны ж – толькі трыццаць і не заўсёды ўдалыя. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Гэты саюз быў выгадны ВКЛ, паколькі адрываў Польшчу ад сувязей з крыжаносцамі, засцерагаў ад небяспекі заходнія рубяжы і дазваляў Ягайлу ўмацаваць сваю палажэнне, атрымаўшы карону польскага караля, паколькі ён не быў старэйшым сынам Альгерда і да ўлады прыйшоў насільна. Крэўская унія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб’яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжаносцаў.У 1409-1411 гг. адбылася “вялікая вайна”, якую вялі Карона і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў. Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў др. палове XIII – XIV стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Ўкраіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але атрымаў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле. У XV ст. назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У к. XV-пач. ХVI стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 г. накіравала сваю дзейнасць на зварот і аб’яднанне зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і узмацненнем прамаскоўскіх настрояў у ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З к. XV ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся і ў выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Ўкраіны. У 1588 г. пачалася вайна паміж Рускай дзярж., якая прэтэндавала на выхад да Балтыйск. мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 г. быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. ваяры пад камандаваннем Альгерда разбілі ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. З другой паловы XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў ўрываліся ў межы ВКЛ. У выніку буйнай бітвы пад Клецкам 6 жніўня 1506 г. і іншых ваенных дзеянняў ВКЛ здолела абараніць свае межы з усхода Т. ч., знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычн. перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.
|