Главная страница

История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі


Скачать 1.84 Mb.
НазваниеПрадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
АнкорИстория Беларуси.doc
Дата24.02.2018
Размер1.84 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаИстория Беларуси.doc
ТипДокументы
#15888
страница11 из 36
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   36

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу


Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў.

У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты сыгралі ролю субстрата (падасновы) ў паходжанні беларусаў (адзін з першых абгрунтаваў гэтую гіпотэзу археолаг В. Сядоў, потым М. Ермаловіч).

Існуе і “польская” канцэпцыя аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі. Па гэтай тэорыі беларусы не з’яўляюцца самастойным усходнеславянскім этнасам, а прадстаўляюць толькі частку польскага этнасу (адпаведна, беларуская тэрыторыя з’яўляецца часткай этнічнай тэрыторыі Польшчы). Прыхільнікі гэтай тэорыі – А. Рыпінскі, Л. Галямбоўскі і інш.

Наадварот, прыхільнікі так званай “велікарускай” канцэпцыі этнічнай прыналежнасці беларусаў лічаць беларускі этнас часткай вялікарускага.

Абедзьве канцэпцыі ігнарыруюць самобытнасць беларускага этнаса.

Прыкметнай з’яўляецца крывічская канцэпцыя (В. Ластоўскі, А. Шлюбскі). Ёсць таксама крывічска-дрыгавіцка-радзімічская канцэпцыя (Я. Карскі, В. Пічэта, В. Ластоўскі).

Фіна-ўгорская канцэпцыя (аўтар І. Ласкоў) паходжанне беларусаў выводзіць з фіна-ўгорскіх тапонімаў і гідронімаў этнаса, які першапачаткова засяліў тэррыторыю Беларусі.

Пералічаныя асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў сведчаць аб складанасці працэса этнагенезу нашага народа.

З XIII ст. ў традыцыйнай культуры старажытнарускай народнасці ўзмацняюцца мясцовыя асаблівасці. У новых сацыяльна-эканам. і палітычных умовах яны паслужылі важнай перадумовай для фарміравання новых усходнеславянскіх супольнасцей – рускай, украінскай і беларускай.

Утварэнне беларускага этнасу адбылося ў XIII – XVI ст.ст., калі землі этнічнай Беларусі ўваходзілі ў склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Рост таварна-грашовых адносін, развіццё унутранага рынку ў ВКЛ садзейнічалі ўмацаванню эканамічных сувязей унутры гэтай поліэтнічнай дзяржавы ў цэлым і ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці.

Нарастаючая тэндэнцыя цэнтралізацыі ўлады, якая выявілася ў стварэнні адзінай сістэмы кіравання (ваяводствы і паветы замест княстваў), усталяванні адзінай сістэмы заканадаўства (“Земскія прывілеі” 1447 года, “Судзебнік “ 1468 года, Статуты ВКЛ і інш.) падрывалі ранейшую ўдзельную замкнёнасць асобных тэрыторый, стваралі аб’ектыўныя ўмовы для фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў. Значныя змены адбыліся ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі.

Ужо з XIII cтагоддзя мова беларусаў набывае прыкметныя адрозненні. Важнейшые спецыфічные рысы беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, цвёрдае вымаўленне гука “р” і г. д.) спачатку замацоўваліся ў вуснай народнай творчасці (фальклоры), а з XV – XVI стст. сталі выразна выяўляцца і ў літаратурнай мове.

На старабеларускай мове складаліся летапісы, якія грунтаваліся на мясцовым гістарычным, грамадска–палітычным і фальклорна–этнаграфічным матэрыяле (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Беларуска–літоўскі летапіс 1446 года”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”).

Вяршыняй тагачаснай беларускай літаратуры стала дзейнасць першадрукара і вучонага, пісьменніка і мастака Ф. Скарыны. На старабеларускай мове пісалі творы паслядоўнікі Ф. Скарыны – В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, С. Зізаній, А. Філіповіч і іншыя дзеячы культуры эпохі Адраджэння і Рэфармацыі.

Старабеларуская мова ў ВКЛ выконвала функцыі дзяржаўнай. Замацаванне старарускай мовы, якая набывала рысы беларускай, ў якасці афіцыйнай мовы дзяржаўных дакументаў і заканадаўчых актаў спрыяла яе далейшаму развіццю і павышэнню ролі ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці беларусаў.

У ВКЛ жыхары беларускіх земляў ужо адрознівалі сябе ад немцаў, палякаў, літоўцаў (жмудзінаў). Дыферынцыяцыя і нават супрацьстаянне (палітычнае і рэлігійнае), якія ўзмацніліся пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай і наступлення каталіцызму, яшчэ больш пераконвала беларускі народ ва ўсведамленні сваёй адметнасці ад тых, хто размаўляў на чужой мове і распаўсюджваў чужую рэлігію.

Значна пазней беларускі народ пачаў адрозніваць сябе ад рускага народа. Агульнасць гістарычнага лёсу заходнерускіх земляў, якія увайшлі ў склад ВКЛ, адзіная рэлігія, мова, культура, агульнасць пазіцый у супрацьстаянні з польска-каталіцкімі вярхамі – ўсё гэта тармазіла працэс дыферынцыяцыі рускага і беларускага народаў. Гэтым тлумачыцца тое, што насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ доўга называла сябе рускім. Таму вялікі беларускі асветнік Ф. Скарына называў сябе рускім і мову, на якой тварыў, рускай.

Працяглым і складаным было станаўленне самой назвы нашай этнічнай тэрыторыі і этнічнай супольнасці Белая Русь – Беларусь, беларусцы – беларусы. У XIV – XVI стст. у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарыстоўваўся тэрмін “ліцвіны”, альбо па назвах мясцовых княстваў людзі называлі сябе “палачанамі”, “берасцейцамі” і г. д. Тэрмін “Белая Русь” у гістарычных крыніцах XII стагоддзя ўжываўся ў адносінах да Уладзіміра-Суздальскага княства, у XIII – XIV стст. – да Маскоўскай, Смаленскай і іншых зямель. У канцы XIV стагоддзя назва “Белая Русь” стала ўжывацца ў дачыненні да раёна Полацка (“Хроніка Яна Чарнкоўскага”, 1382 г.), у XVI cт. – да беларускага Падзвіння і Падняпроўя, а яшчэ пазней пашырылася на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі. У перыяд фарміравання беларускага этнасу праяўляліся асноўныя асаблівасці гаспадарчага і грамадскага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Узнікла самабытная беларуская архітэктура (Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі замкі, Маламажэйкаўская і Сынкавіцкая цэрквы-крэпасці). Складалася этнічна самабытная іканапісная школа. Атрымалі распаўсюджванне беларускія песні-гімны (канты і псалмы), тэатр – школьны і лялечны (батлейка), драўляная скульптура і разьба па дрэву і г.д.

Асноўным вынікам сацыяльна-эканамічных, палітычных, этнічных працэсаў на Беларусі ў складзе ВКЛ (XIV – XVI стст.) з’явілася складванне самастойнай беларускай этнасацыяльнай супольнасці і яе асноўных этнічных прыкмет: мовы, культуры, самасвядомасці.

Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае становіцца моцнай еўрапейскай дзяржавай, федэрацыяй славянскіх і балцкіх народаў, утварэння.

Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.

Культура Беларусі перыяда ўваходжання яе ў склад ВКЛ супала з еўрапейскім Адраджэннем. Гэты важны этап у развіцці еўрапейскай культуры пачаўся ў першай палове XIII стагоддзя ў Італіі. Ужо першыя італьянскія гуманісты А. Дантэ, Дж. Бакача, Ф. Пятрарка і іншыя на месца рэлігійна-містычнай плыні ў мастацтве паставілі чалавека. Абразцамі для іх былі лепшыя творы антычнай культуры. Гэтая ідэя творчага зварота да антычных традыцый пазней была развіта не толькі ў Італіі, але і ў Германіі,Францыі, Англіі, Нідэрландах. Рэлігійная па форме, культура Адраджэння была свецкай па зместу, гуманістычнай па светапогляду. Росквіт Рэнесанса, так яшчэ назвалі гэтую эпоху, прыйшоўся на XV – ХVI стст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развіваліся свецкая архітэктура, навука, літаратура, ствараліся шэдэўры выяўленчага мастацтва. Шырокую вядомасць, акрамя італьянскага, атрымала Паўночнае Адраджэнне, якое было ў сваю чаргу цесна звязана з Рэфармацыяй.

Рэфармацыя – гэта рэлігійны рух, які быў напраўлены супраць каталіцкай царквы і шырока распаўсюдзіўся ў Еўропе ў пачатку ХVI стагоддзя. Яго ідэолагі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Томас Мюнцэр вучылі, што для выратавання душы верніка не патрэбен пасрэднік – царква, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання з усёй царкоўнай іерархіяй, набытымі багаццямі і г.д. Адзінай крыніцай веры была аб’яўлена біблія. У некаторых краінах рэфармацыйны рух набыў сацыяльнае адценне і выліўся рэлігійныя войны.

Адраджэнне і рэфармацыя знайшлі свой водгук і на беларускіх землях. Гэтаму садзейнічалі больш цесныя сувязі пасля крэўскай уніі з Польшчай, якая стала свайго рода мастом паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай усходніх княстваў і дзяржаў; магчымасць моладзі з ВКЛ набываць веды ў універсітэтах Заходняй Еўропы; гандлёвыя сувязі з замежжам. Ідэі рэфармацыі неслі таксама тыя ўдзельнікі рэлігійных войн, якія эмігрыравалі з Заходняй Еўропы ў ВКЛ, дзе была большая верацярпімасць.

Ренесанс знайшоў адлюстраванне ў беларускім кнігадрукаванні, творчасці беларускіх асветнікаў-гуманістаў, у архітэктуры і выяўленчым мастацтве, іншых напрамках культуры. Хаця беларускі народ быў і ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі працэс, але адраджэнне на Беларусі мела свае адрозненні ў параўнанні з заходнееўрапейскім рэнесансам. ВКЛ тэрытарыяльна знаходзілася на перыферыі Еўропы, у свой час тут менш адчуваўся непасрэдны ўплыў антычных традыцый. Беларускае Адраджэнне было больш духоўным па сваёй сутнасці ў адрозненне ад еўрапейскай, больш свецкай культуры. Царква і рэлігія ў ВКЛ захавалі сваё вядучае месца ў дзяржаве. Яно пачалося пазней, чым у Еўропе, але развіццё ішло больш хутка. У заходнееўрапейскіх жа краінах Рэнесанс эвалюцыяніраваў паступова, на працягу двух стагоддзяў. Калі на Захадзе рэфармацыйны рух, ідэйнымі каранямі кога быў Рэнесанс, пачаўся пазней эпохі Адраджэння, то на беларускіх землях яны супалі па часу і аказвалі ўзаемаўплыў. Больш таго, росквіт Беларускага Адраджэння назіраецца тады, калі ў Еўропе пачалася контррэфармацыя, каталіцкая царква узмацніла сваё палажэнне. Развіццё рэнесанснай культуры у ВКЛ супала па часу з фарміраваннем беларускай народнасці, з’явілася адным з галоўнаўтваральных фактараў ў гэтым працэсе. Менавіта ў перыяд уваходжання у ВКЛ культура насельніцтва беларускіх зямель пачала набываць свае, самабытныя рысы. Як вядома, характэрнымі прыкметамі любой народнасці з’яўляюцца наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама этнічная самасвядомасць і саманазва (этнонім).

У стражытнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў прылеглых рэгіёнах пражывалі прадстаўнікі розных этнічных груп: балты, славяне, фінаугры. Гэтае ўзаемадзеянне культурна неаднародных плямён аказала свой уплыў на фарміраванне ў будучым беларускай народнасці. Стракатасць насельніцтва, а таксама складаная палітычная гісторыя рэгіёна перашкаджала паскарэнню этнацэнтрысцкіх тэндэнцый. У перыяд уваходжання ў Кіеўскую Русь у Полацкім і Тураўскім княствах ужо пачалі праяўляцца прыкметы этнічнай кансалідацыі, але гэты працэс ішоў запаволена. Феадальная раздробленасць прывяла да з’яўлення шматлікіх зямляцкіх супольнасцей – удзельных княстваў, але ў той жа час садзейнічала адмежаванню насельніцтва беларускіх зямель ад агульнай культурнай, эканамічнай, этнатэрытарыяльнай прасторы былой Кіеўскай Русі. Заснаванне ВКЛ паскорыла працэс этнагенезу беларусаў.

ВКЛ прадстаўляла сабой політэтнічнае і шматканфесійнае ўтварэнне. Тут назіралася ўзаемадзеянне і ўзаемауплыў розных этнасаў, балтаў, пазней пасля Крэўскай уніі, палякаў. У XIV-ХVI стст. па розным прычынам прыток на беларускія землі іншаземных элементаў не спыніўся, а нават узрос. Акрамя палякаў, балтаў, сюды перасяляліся жыхары рускіх княстваў, татары, яўрэі. Гэта праявілася ў пашырэнні іншаэтнічных элементаў ў народнай гаворцы, абрадах, адзенні і г.д. Важным было тое, што на тэрыторыі ВКЛ не было вострых міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Людзі розных этнасаў і вераванняў мірна суіснавалі, узаемна духоўна абагачаліся. Праўда, палітыка ўлады, накіраваная на паланізацыю і акаталічванне, парушала гэтую раўнавагу, але яна не мела рашаючага этнаўтваральнага значэння.

Этнічная стакатасць, безумоўна мела свой ўплыў, але дамініруючае палажэнне ў стварэнні этнакультурнай прасторы заставалася за усходнімі славянамі або “русінамі”, як іх называлі, паколькі яны пераважалі па колькасці, культурнаму узроўню. У аснову ВКЛ былі закладзены прынцыпы дзяржаўнага кіравання, якія склаліся ў рускіх княствах, “руская” мова справаводства, на гэтай жа мове пісаліся большасць дакументаў, літаратурныя выданні. На працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адчувалася ідэнтыфікацыя насельніцтва на две групы: “ліцвінаў” і “рускіх”, прычым малася на ўвазе не толькі этнічная прыналежнасць, але і дзяржаўнасць. Але, за выключэннем стварэння на кароткі час асобнага Вялікага княства Рускага ў рамках ВКЛ, гэты падзел працякаў ў мірных формах, але прывёў да пэўнай дваістасці ў самаідэнтыфікацыі. Ф. Скарына, напрыклад, лічыў сябе і русінам, і ліцвінам адначасова. Верагодна, тут адчуваліся розныя падыходы да сэнсу саманазвы: прыналежнасць да пэўнай дзяржавы і прыналежнасць да пэўнага этнасу. Але перш за ўсё Скарына лічыў сябе выхадцам з “слаўнага горада Полацка”. Вось гэтыя саманазвы па пэўнай мясцовасці і пераважалі сярод насельніцтва на першым этапе станаўлення самасвядомасці беларускага народа.

Агульныя этнакультурныя корані ўсходніх славян, падабенства ў мове, культуры замаруджвалі працэс ідэнтыфікацыі беларусаў, украінцаў ад рускіх. Але ў XIV-ХVI стст., калі паняцце “Русь” усё менш і менш адлюстроўвала этнакультурныя адметнасці пэўных рэгіёнаў, паступова “русіны” пачалі падзяляцца на Белую Русь (Мсціслаўскае, Віцебскае, Смаленскае, Полацкае ваяводствы), Чорную (Наваградскае і Мінскае ваяводствы) і Чырвоную (тэрыторыя сучаснай Украіны). Рэгулярным становіцца выкарыстанне этноніма “беларусец” як саманазвы насельніцтва.

У гэты перыяд з развіццём эканомікі узмацняюцца сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі ВКЛ, што таксама садзейнічала этнакультурнай, эканамічнай, моўнай інтэграцыі.

Паліт. фактарам, які дадатна паўплываў на ўтварэнне бел. народнасці, стала ўваходжанне беларускіх княстваў ў адзіную, хаця і ў шматэтнічную дзяржаву. Менавіта ў XIV-ХVI стст. Складваецца дзяржаўна-тэрытарыяльн. адзінства рассяленняўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Даволі дакладна праследжвалася этнічная мяжа паміж імі і балцкім насельніцтвам, якая пралягала прыкладна каля Ашмян і Браслава і ў наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася, менш выразна з другімі славянскімі этнасамі, будучымі рускімі і ўкраінцамі. Кампактныя групы этнасаў, якія жыля побач са славянамі, з’явіліся дадатковым кампанентам фарміравання беларускай народнасці, але ўвогуле не парушалі цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Асобнай і важнай праявай этнасу з’яўляецца мова. Старажытная пісьменнасць на беларускіх землях была заснавана на стараславянскай мове.Але ўжо ў пісьмовых крыніцах XIII стагоддзя, у час існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, зафіксаваны першыя праявы мясцовых дыялектаў. Менавіта сярэднебеларускія гаворкі выступілі ў якасці кансалідзіруючага элемента пры складванні агульнабеларускай мовы. Фарміраванне асноўных фанетычных, граматычных і лексічных адметнасцей, уласцівых беларускай мове, працягвалася да ХVI стагоддзя. Менавіта ў адзначаны час праявіліся такія яе асаблівасці,як цвёрдае “р”, дзеканне і цеканне, фрыкатыўны гук “г”, прыстаўны гук “в”. Пэўны ўплыў на станаўленне гэтых адметнасцей і пашырэнне славарнага запасу старабеларускай мовы аказалі запазычанні з іншых моў этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, або з якімі існавалі цесныя кантакты: палякаў, ліцвінаў, татараў, з агульнаеўрапейскай лацінскай мовы, а таксама царкоўнаславянізмы.

Развіццю старабеларускіх моўных асаблівасцей спрыяла тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ была “руская”. Літоўцы доўгі час зусім не мелі сваёй пісьмовасці, таму пры ўтварэнні ВКЛ ў вядзенні справаводства была проста запазычана мова справаводства “рускіх” княстваў. А паколькі ядро ВКЛ складалі, акрамя літоўцаў, княствы, існаваўшыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то ў літаратуру і справаводства праніклі перш за ўсё асаблівасці гаворак мясцовага насельніцтва. Назіраўся ўзаемадапаўняльны працэс: з аднаго боку мясцовыя дыялекты леглі ў аснову дзяржаўнай мовы, з другога боку, у ходзе развіцця ВКЛ гэтая мова з пашырэннем уплыву розных этнасаў і развіццём мясцовых асаблівасцей усё больш набывала рысы мовы менавіта старабеларускай народнасці. Адпаведна ў XIV-ХVI усё выразней выяўляліся і асаблівасці мовы Чырвонай Русі, якая нарэшце трансфарміравалася ў стараўкраінскую. Старабеларусізмы і стараўкраінізмы, у залежнасці ад паходжання таго ці іншага пісара, сустракаюцца ў помніках пісьмовасці ВКЛ да XVII стагоддзя, пазней ужо назіраецца дыферэнцыяцыя гэтай мовы справаводства на беларускую і украінскую.

На працягу XIV-ХVI стст. на беларускіх землях ішло станаўленне і развіццё духоўнай і матэрыяльнай культуры, якая ўсё больш набывала нацыянальныя адметнасці і ператварался ў важны фактар, характарызуючы станаўленне беларускай народнасці.

Адметнай рысай тагачаснай культуры быў моцны рэлігійны ўплыў. Да пачатку ХVI стагоддзя сістэма адукацыі на беларускіх землях яшчэ была слаба развіта. Нешматлікія школы дзейнічалі ў асноўным пры цэрквах і манастырах. Але тым не менш моладзь магла атрымаць нядрэнную адукацыю, у тым ліку і вышэйшую, у еўрапейскіх навучальных установах. Пранікненне на беларускія землі спачатку каталіцызма, затым рэнесансавага гуманізма і рэфарматарскіх ідэй значна актывізавала літаратурнае жыццё, кнігавыдавецкую справу. Традыцыйна апрача твораў царкоўна-рэлігійнага зместу прадаўжалася і летапісанне. Але летапісы набываюць, па-першае, рэгіянальны характар, па-другое, яны становяцца больш пашыранымі, белетрызуюцца, нагадваючы часам свецкія гістарычныя повесці.

Найбольш вядомымі летапісамі былі “Хроніка ВКЛ, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Важнымі літаратурнымі помнікамі сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся разнастайныя дзяржаўныя, юрыдычныя дакументы, у першую чаргу Метрыка ВКЛ і Статуты ВКЛ. Новым у развіцці літаратуры сталі пераход з пергамента на паперу і пачатак кнігадрукавання ў XV ст., што дазволіла павялічыць колькасць выпускаемых кніг і зрабіць іх больш таннымі.

Беларуская друкарская і асветніцкая справа звязана з іменем Францыска Скарыны. Ён нарадзіўся каля 1490 г. ў Полацку ў сям’і заможнага купца. Францыск Скарына атрымаў добрую адукацыю: скончыў універсітэты ў Кракаве і Падуі. Яго перадавыя погляды і гуманістычная накіраванасць былі ўвасоблены ў прадмовах, каментарыях, перакладах з латыні на стараславянскую, вельмі набліжаную да старабеларускай, мову 23 кніг Бібліі, надрукаваных ў 1517-1519 гг. у Празе. Пасля пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой былі выдадзены “Малая падарожная кніжыца” і “Апостал”. Кнігадрукарства, пачатае Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ( другая палова XIII – першая палова ХVI ст.ст.) Скарынам, хутка пашырылася ў іншых гарадах ВКЛ. У першай палове ХVI ст. былі заснаваны друкарні ў Брэсце, Несвіжы, Заблудаве, Полацку, Мінску, Любчы, Слуцку, Пінску, Іўе і інш. У Тэкстах Бібліі, Евангелля, надрукаваных ў Брэсце і Цяпіна, добра прасочваўся ўплыў старабеларускай мовы.

У сярэдзіне ХVI стагоддзя беларуская літаратура развівалася пад моцным уплывам рэфарматарскіх ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму. У ВКЛ ён праявіўся галоўным чынам у форме кальвінізму. Яго заснавальнік Кальвін вялікую ўвагу ўдзяляў прадвызначанасці лёсу, а крытэрыем богавыбранасці – асабістыя поспехі ў жыцці, у тым ліку і набыццё багацця сумленным шляхам. Гэта імпаніравала маёмасным колам, таму сацыяльнай апорай кальвінізму у ВКЛ сталі магнаты, частка шляхты. Пратэстантызм у Беларусі не набыў такіх вострасацыяльных формаў, як у некаторых краінах Заходняй Еўропы. У ВКЛ ён выразіўся галоўным чынам у асветніцтве, прапагандысцкай дзейнасці, у палемічнай літаратуры.

Сярод дзеячаў беларускай Рэфармацыі значнае месца займаў Сымон Будны. Ён выдаў у Несвіжскай друкарні “Катэхізіс”, напісаў шэраг філасофска-палемічных трактатаў, самыя значныя з іх – “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, “Пра свецкую ўладу”. Будны заклікаў да сацыяльнай гармоніі, фарміравання справядлівай дзяржаўнасці.

Блізкіх поглядаў прытрымліваўся Васіль Цяпінскі. Яму належыць першы пераклад на старабеларускую мову Евангелля. У прадмове ён заклікаў да захавання і развіцця роднай мовы. Асаблівасцю развіццця літаратуры ў ВКЛ з’явілася большая разнабаковасць яе форм, перавага свецкага пачатку.

Пачынальнікам свецкай літаратуры у гэты час можна лічыць М. Гусоўскага. Яго пяру належыць 3 паэмы, асноўная з іх – “Песня пра зубра” і 10 вершаў. Гусоўскі таленавіта апісваў мясцовую прыроду, расказваў пра мінулае, паэтычна ўславіў Вітаўта. Пад уплывам Рэнесанса і Рэфармацыі значна пашырылася палемічная і публіцыстычная літаратура. Шырокую вядомасць атрымалі трактаты А. Волана па маральным праблемам, Міхалона Літвіна па этнічным пытанням, літаратурныя запісы аршанскага старасты Ф. Кміты- Чарнобыльскага, ананімны “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.”

У архітэктуры XIV-ХVI стст. адчуваўся значны ўплыў заходняй сярэднявяковай Еўропы, дзе пераважалі ў гэты час раманскі і гатычны стылі, Візантыі і рускага дойлідства. Але ў той жа час праяўляліся мясцовыя асаблівасці, характэрныя менавіта для беларускай народнасці. Знешняя і унутраная абстаноўка ў ВКЛ, шматлікія войны, унутрыпалітычныя крызісы і сацыяльныя канфлікты прывялі да развіцця абарончага дойлідства. Другім важным напрамкам ў архітэктуры стала будаўніцтва культавых пабудоў. Абарончыя збудаванні ўзводзіліся ў асноўным у раманскім стылі, для якога характэрна масіўнасць, арачныя перакрыцці, адсутнасць упрыгожанняў. Такімі былі замкі ў Крэве, Лідзе, Навагрудку, Віцебску, Гародне, Оршы, Міры. Унікальнымі з’яўляюцца культавыя храмы-крэпасці ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна і ў в. Маламажэйкава Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне. Першая пабудавана ў раманскім стылі, другая – ў змешаным раманска-рэнесанскім стылі. Прыстасаваным для абароны быў таксама кальвінскі храм у г. Смаргоні ў Гродзенскай вобласці. Для стыля готыкі характэрны паўаркі (аркбутаны), рабрыстае (нервюрнае) скляпенне, стральчатыя вокны, шпілі і высокія дахі. Але беларуская готыка мела пэўныя адрозненні: гэта адносная прастата і большая масіўнасць. Помнікам гатычнага культавага дойлідства з’яўляецца касцёл у в. Ішкальдзь у Баранавіцкім раёне. У пачатку ХVI ст. прыватны гатычны замак быў узведзены В. Гаштольдам у в. Геранёны Іўеўскага раёна. Будаваліся таксама праваслаўныя цэрквы ў візантыйскім, або псеўдарускім стылі, для якога характэрны большая дэкаратыўнасць, шматкупальнасць.

Выяўленчае мастацтва ў XIV-ХVI стст. мела пераважна рэлігійны характар і знаходзілася пад уплывам візантыйскай і старажытнарускай культур. Для яго характэрны аскетызм вобразаў святых, адсутнасць аб’ёмнасці, абстрактна-сімвалічны аднаколерны, часцей за ўсё залацісты фон. Прыкладам з’яўляюцца іконы “Параскева-Пятніца”, “Маці боская Адзігітрыя (заступніца) Смаленская” з в. Дубінца Столінскага раёна, “Маці боская Іерусалімская” з Пінска. Але паступова візантыўскі ўплыў зніжаецца і адначасова ўзмацняюцца мясцовыя асаблівасці. Рысы нацыянальнага бел. выяўл. мастацтва праслежваюцца ў іконе “Нараджэнне Марыі”. Да выяўленч. сярэднявяков. мастацтва адносяцца таксама кніжные мініяцюры, напрыклад, у Радзівілаўскім летапісу, гравюры, напрыклад, ў выданнях Ф. Скарыны. Новым у гэты час стала зараджэнне свецкага жывапісу, так званага “сармацкага “партрэта. Прыкладам можа служыць партрэт Юрыя Радзівіла пачатку ХVI ст. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў XIV – ХVI стст. развіваліся драўляная скульптура, разьба па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

Такім чынам, XIV-ХVI стст. сталі перыядам роста этнічнай самасвядомасці беларусаў, фарміравання беларускай народнасці, пашырэння ўплыву Рэнесанса і Рэфармацыі, зараджэння і развіцця элементаў самабытнай беларускай культуры.


  1. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.)
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   36


написать администратору сайта