Главная страница

История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі


Скачать 1.84 Mb.
НазваниеПрадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
АнкорИстория Беларуси.doc
Дата24.02.2018
Размер1.84 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаИстория Беларуси.doc
ТипДокументы
#15888
страница9 из 36
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   36

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ


У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер – кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман – кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання – агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.

З ХV стагоддзя дзяржава была падзелена на ваяводствы: Віленскае, Трокскае, Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў.

Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя к. ХV–пач. ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці “рускага” краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэтага часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У канцы ХV – першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады – Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы. Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў перш. палове ХVІ ст. вялікакняжацкая ўлады пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 г. 14 прыходзіліся на перыяд пасля 1500 г.

У др. пал. ХІІІ – перш. пал. ХVІ стст. ў Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У канцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней – шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

Прывілей” (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчыны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў.

Устава на валокі” 1557 г. фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі. “Устава на валокі” (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і передавала зямлю ў прыватнае карыстанне сялян. “Устава на валокі” (валока – зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў зах. частцы Бел.

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:

рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

рост матэрыяльных патрэб двара; “рэвалюцыя цэн” у Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты. Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 – 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарадскога насельніцтва.

Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі.

Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV – ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах.

З ператварэнням гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 г. Вільня, потым Бярэсце (Брэст) – у 1390, Гародня (Гродна) – у 1391, Слуцк – у 1441, Полоцк – у 1498, Менск – у 1499, Віцебск – у 1597. Трэба адзнач., што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата – войт.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХV – ХVІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі.

Развіццё гандлю садзейнічала грашоваму абароту. З ХІV стагоддзя ў ВКЛ найбольш распаўсюджаны сталі сярэбраныя пражскія грошы. У 1492 годзе быў створаны Віленскі манетны двор. Тут была наладжана вытворчасць сярэбраных дынарыяў, паўгрошаў, солідаў, талераў, дукатаў. Паступова фарміравалася крэдытная сістэма, калі купцы атрымлівалі ссуды ў больш багатага кампаньёна. Крэдыторамі былі ліхвяры, якія давалі ссуды пад 20 – 25%, а то і болей.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае было даволі развітым ў палітычных і эканамічных адносінах дзяржаўным утварэннем. Важкім укладам ў еўрапейскую скарбонку можна лічыць і дасягненні прававой думкі і заканадаўства дзяржавы. Статуты ВКЛ, прынятыя на старабеларускай мове ў 1529, 1566 гг. і асабліва ў 1588 годзе, сталі ўзорам еўрапейскага заканадаўства ХVІ стагоддзя, яны выкарыстоўваліся для распрацоўкі заканадаўства іншых краін і па праву лічацца даследчыкамі першымі канстытуцыйнымі дакументамі сярэднявечнай Еўропы.

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Дзяржаўны лад ВКЛ на працягу яго развіцця значна мяняўся. На чале яго стаяў князь, які меў адміністратыўную, судовую, ваенную уладу. Але яго ўлада была неаднолькавай на рознай тэрыторыі. ВКЛ спачатку складалася з вялікай колькасці дробных удзельных княстваў і дзялілася на дзве часткі: цэнтральную і так званые “прыслухоўваючыеся” землі. Вялікі князь ажыццяўляў кіраванне дзяржавай праз удзельных князей, прычым іх улада ў “прыслухоўваючыхся” землях была большай. Яны дзейнічалі на правах аўтаноміі і на аснове дамоў з вялікім князем. З канца XIV стагоддзя удзельныя княствы ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы. Функцыі намеснікаў заставаліся тымі ж, як і раней, але яны прызначаліся вялікім князем і былі цалкам перад ім адказнымі. Улада князя абмяжоўвалася радай і сеймам, прычым з цягам часу іх роля ў кіраванні дзяржавы павышалася. Спачатку рада не мела пастаяннага складу, прызначалася князем з ліку свайго прыбліжэння і найбольш уплывовых асоб і мела толькі дарадчыя функцыі. Да сярэдзіны ж XV стагоддзя яна ўжо набыла самастойнае значэнне як вышэйшы орган дзяржаўнай ўлады і стала называцца паны-рада. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы княства. Павышэнню значэння паноў-рады нямала спрыяла тое, што пасля Крэўскай уніі 1385 г. князь, які стаў адначасова і польскім каралём, вельмі часта адлучаўся ў сталіцу Польшы і ў выніку рада станавілася вышэйшым калектыўным кіраўніком дзяржавы. Менавіта ў гэты час для больш аператыўнага кіравання вылучаецца больш вузкі яе склад – вышэйшая (тайная) рада. Яе роля яшчэ больш пашырылася ў першай палове XV стагоддзя, у гады грамадзянскай вайны, праўлення 13-гадовага Казіміра і атрымання ім у 1447 г. польскай кароны. Згодна з прывілеямі 1492 і 1506 гг. паны – рада атрымала права абмяжоўваць уладу князя, без яе згоды апошні не мог прымаць важнейшыя рашэнні.

З пач. XV ст. побач з панамі –радай пачынае дзейнічаць заканадаўчы орган – агульнадзяржаўны (вальны) сейм. Спачатку, як і ў радзе, пэўнага складу сейма не было, у яго уваходзілі буйныя феадалы, шляхта, але з 1512 г. былі ўведзены выбарнасць дэлегатаў з ліку шляхты і прадстаўніцтва па 2 дэпутаты ад павета.

Увядзенне пасля Крэўскай уніі па польскаму абразцу элементаў выбарнасці князя павысіла ролю сеймаў. У Статуце 1529 года ўжо прама адзначалася аб неабходнасці выдаваць вялікакняжацкія прывілеі выключна на вальным сейме. Князь выконваў свае абавязкі пры дапамозе адміністрацыі, вышэйшых службовых асоб, якія пажыццёва прызначаліся з ліку прадстаўнікоў найбольш знатных фамілій. Маршалак земскі старшынстваваў на паседжаннях сейма, з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкета пры вялікакняжацкім двары, кіраваў прыёмам паслоў. З цягам часу была ўведзена таксама пасада маршалка дворнага. Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі, якія складаліся зшляхецкага “паспалітага рушэння”, наёмнікаў. Яго намеснікам быў гетман польны. Дзяржаўнай канцылярыяй кіраваў канцлер, разам з сваім памочнікам падканцлерам удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў, завяраў іх дзяржаўнай пячаткай. Дзяржаўнымі фінансамі ведаў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны.

Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Князь імкнуўся да цэнтралізацыі ўлады, але гэта зачастую сустракала супрацьдзеянне ўдзельных князёў. У гэтай барацьбе князі спрабавалі абаперціся на ваенна-служылае саслоўе – шляхту, але ў выніку шляхта атрымала значныя правы, у тым ліку права абмяжоўваць уладу князя праз сейм. Дзяржаўнае кіраванне нарэшце набыло рысы саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

На месцах доўгі час захоўваліся княствы, якімі кіравалі удзельныя князі. Пры іх былі такія службовыя асобы, як ключнік, канюшы, гараднічы, цівун, ляснічы. Князь Вітаўт у пачатку XV стагоддзя пачаў рэарганізацыю мясцовага кіравання. З мэтай цэнтралізацыі ўлады ён замест княстваў утварыў два ваяводствы: Віленскае і Трокскае на чале з ваяводамі, якія прызначаліся зверху. У астатніх буйных удзельных княствах Вітаўт у 1393-1395 гг. першапачаткова проста замяніў удзельных князей, аддаўшы ім другарадныя княствы, на сваіх намеснікаў. У астатнім мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшаю. Поўнасцю ж гэтая адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа была праведзена праз паўтары стагоддзі, у 1565-1566 гг, калі ўсё княства была падзелена на ваяводствы, паветы і воласці.

Ваяводствы узначальвалі ваяводы, якія пажыццёва прызначаліся вялікім князем і радай. У сваёй дзейнасці яны абапіраліся на намеснікаў-падваявод, якія выконвалі адміністратыўныя і судовыя абавязкі, кашталянаў, якія сталі на чале войска, гараднічых–камендантаў замкаў, ключнікаў і цівуноў, адказных за спагнанне падаткаў і чыншу, лоўчых і ляснічых, якія наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старасты. Да ліку службовых асоб адносіліся іх намеснікі – падстарасты, харунжыя, якія збіралі апалчэнне,а таксама ключнікі, цівуны, канюшыя і інш. У паветах збіраліся павятовыя сеймікі, на якіх абмяркоўвалі розныя справы, выбіралі дэпутатаў на вальны сейм. Старшынствавалі на сейміках павятовыя маршалкі. Валасцямі кіравалі дзяржаўцы. Яны ж ажыццяўлялі нагляд за маёнткамі. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты.

У гарадах, якія атрымалі права на самакіраванне, па другому, магдэбургскае права, таксама стваралася гарадская адміністрацыя – магістрат. Ён складаўся з кіраўніка адміністрацыі і гарадскога суда – войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў.

Грамадскі лад ВКЛ меў тыповую для феадальнага ладу структуру. Існавалі два галоўныя класы: феадалаў землеўладальнікаў і феадальна-залежных людзей. Буйные землеўладальнікі, якія да таго ж удзельнічалі ў рабоце рады, з XV стагоддзя сталі называцца “панамі” або “баронамі”. Для ВКЛ была характэрнай наяўнасць менавіта буйнага землеўладання. У сярэдзіне XV стагоддзя 29 магнатаў валодалі 40% усіх феадальных зямель. Найбольш буйным землеўладальнікам быў сам вялікі князь. Спачатку не было дакладнага раздзялення на яго непасрэдную ўласнасць і ўласнасць дзяржавы. Князь мог па свайму меркаванню распаражацца землямі і залежнымі людзьмі.. Але з цягам часу пачаў утварацца непасрэдна вялікакняжацкі домен, свайго рода яго вотчына, і асобна – дзяржаўныя, магнацкія, царкоўныя землеўладанні. Калі ў XIV ст. пад уладай вялікага князя было 80% сялян, то ў 20-я гг. XV ст. іх колькасць зменшылася да 30%.

Другую, больш шматлікую групу складалі сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі сялянамі. Большасць з іх прадстаўлена ваеннаслужылым саслоўем – “шляхтай”, радзей яны называліся “баярамі”. Шляхта складала каля 10% насельніцтва ВКЛ.

Паступова шляхта, акрамя права набываць землі з залежнымі сялянамі, атрымала шмат іншых правоў і прывілегій: асабістую недатыкальнасць, права свабоднага выезду за мяжу, магчымасць у якасці дэпутатаў сеймаў удзельнічаць у кіраўніцтве дзяржавай, падсуднасць свайму саслоўнаму суду. Яна была вызвалена ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падаткаў на ваенные патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні). Пры гэтым прывілегіі шляхты перадаваліся нашчадкам.

Да прывілегірованага саслоўя ў ВКЛ адносілася і духавенства. Яно валодала такімі ж правамі, як і шляхта. Але духавенства па свайму маёмаснаму палажэнню было неаднародным: вышэйшае прыраўнівалася да магнатаў, а нізы – да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.

Гарады ў ВКЛ дзяліліся на вялікакняжаскіе і прыватнаўласніцкія. Гаражане былі асабіста свабоднымі, але плацілі падаткі. Памеры іх ў прыватнаўласніцкіх гарадах вызначаў сам феадал. У гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, мяшчане вызваляліся ад раду павіннасцей, але ўзамен павінны былі ўдзельнічаць у выпадку войнаў у абароне горада.

Насельніцтва гарадоў было неаднародным па свайму маёмаснаму стану. Вярхушку прадстаўлялі заможныя купцы, уладальнікі буйных майстэрняў; сярэднія пласты – дробныя гандляры, рамеснікі і нізы – вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.

Сялянства было найбольш шматлікім саслоўем у ВКЛ. У залежнасці ад таго, каму належала зямля, сяляне падзяляліся на дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных.

Па ступені залежнасці сяляне адносіліся да наступных катэгорый: “пахожыя”, гэта значыць, тыя, якія яшчэ фармальна мелі права перахода з аднаго маёнтка ў другі; “непахожыя” або “отчычы”–страціўшыя гэтае права, “чэлядзь нявольная”, фактычна рабы, яны адрозніваліся ад “непахожых” тым, што ў адрозненне ад іх не карысталіся зямлёй; “закупы” – часова залежныя.

Па форме выплаты феадальнай рэнты сяляне дзяліліся на цяглых, іх асноўнай павіннасцю была паншчына; чыншавых, якія ў асноўным плацілі грашовую рэнту і сялян-даннікаў, якія выплочвалі даніну прадуктамі промыслаў і сельскай гаспадаркі. Былі таксама сяляне-слугі, якія працавалі пры двары феадала. Становішча сялян не было нязменным. Калі спачатку пераважалі “пахожыя”, якія працавалі на зямлі феадала, плацілі падаткі, але былі яшчэ асабіста свабоднымі, то згодна з прывілеем князя Казіміра 1447 года сяляне, пражыўшыя на зямлі феадала больш 10 гадоў, страчвалі гэтае права, станавіліся непахожымі. У выніку аграрнай рэформы 1557 года ужо ўсе сяляне замацоўваліся за валокамі і поўнасцю пераходзілі ў стан “непахожых”. Рэдакцыі статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 г. канчаткова завяршылі працэс запрыгоньвання сялян.

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера)

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускіх зямель у княстве

Асновай эканамічнага жыцця ў XIII-першай палове ХVI стст. была сельская гаспадарка. Ёю займалася пераважная большасць насельніцтва. Зямля ў гэты час належала феадалам. Спачатку вярхоўным яе ўласнікам лічыўся вялікі князь, які жалаваў зямельныя ўгоддзі прыбліжаным ў часовае карыстанне. Паступова яны пераходзілі ў спадчыннае ўладанне і ўжо прыкладна з XIV ст., акрамя княжацкай або дзяржаўнай, пашыраюцца прыватнаўласніцкія і царкоўныя формы ўласнасці на зямлю.

Рост феадальнага землеўладання адбываўся рознымі шляхамі: вялікакняжацкімі падараваннямі, дарэннямі з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купляй-продажам, залогам (заставай) і інш. Ва ўладанне феадалам даваліся цэлыя воласці, маёнткі, вёскі з насельніцтвам і павіннасцямі, а таксама асобныя сем’і. Адпаведна і сяляне, якія яе апрацоўвалі, сталі называцца адпаведна дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Галоўнымі іх заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, а дапаможнымі – бортніцтва, паляванне, рыбалоўства. Сялянская гаспадарка насіла натуральны характар. За карыстанне зямельнымі надзеламі сяляне павінны былі выплочваць даніну прадуктамі раслінаводства, якая называлася “дзякло”, а таксама мясам, прадуктамі бортніцтва – “мезлева”.

Па меры развіцця феадальных адносін ў XV-ХVIстст. Асноўнай формай павіннасцей стала паншчына і грашовы аброк – чынш. Акрамя таго, сяляне павінны былі выходзіць на дадатковыя сумесныя работы – талокі, гвалты, будаваць і рамантаваць замкі, масты, дарогі, ўтрымліваць войска, адвозіць на фурманках грузы, несці вартавую службу і г.д. Людзі, якія у асноўным адпрацоўвалі баршчыну на землях феадала, называліся цяглымі, якія ж пераважна плацілі грашовы чынш – асаднымі. Феадальная рэнта спаганялася звычайна з асобных сялянскіх гаспадарак, якія ў гістарычных крыніцах фігуруюць пад тэрмінам “дым”. Практыкаваўся збор даніны і з некалькіх сем’яў, звычайна сваяцкіх, якія складалі асобныя адзінкі падаткаабкладанняў – дворышчы. У XIV-ХVI стст. у асяроддзі сялян ужо развівалася маёмасная дыферэнцыяцыя. Пра яе наяўнасць сведчаць адрозненні ў забяспячэнні асобных сялянскіх гаспадарак зямлёй, памерах павіннасцей. Разам з самастойнымі ў гаспадарчых адносінах вытворцамі ў многіх маёнтках былі і збяднелыя сяляне, іх называлі агароднікамі, кутнікамі, халупнікамі.

Развіццё таварна-грашовых адносін прымушала ўдасканальваць феадальную сістэму гаспадарання, павялічваць вытворчасць прадукцыі на продаж. З мэтай павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, павялічэння даходнасці маёнткаў у 1557 годзе Жігымінт П Аўгуст правёў на дзяржаўных землях аграрную рэформу. Якая затым атрымала назву “валочная памера”. Уся зямля дзялілася на валокі памерам 33 моргі (морг раўняўся 0,71 га) або 23,43 га., лепшыя з якіх адводзіліся непасрэдна пад гаспадарку землеўладальніка, якая называлася фальварак. Іншыя раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. “Устава на валокі” прадугледжвала суадносіны фальваркавага і сялянскага ворыва як 1 да 7. Гэта значыць, што адну фальваркавую валоку апрацоўвалі прыгонныя, якія карысталіся 7 валокамі. У залежнасці ад колькасці і якасці атрыманай у карыстанне зямлі вызначаўся і памер павіннасцей, якія выконвалі сяляне. Яны былі рознымі для цяглых і асадных земляробаў. Цяглыя сяляне павінны былі адпрацоўваць паншчыну 2 дні ў тыдзень, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі. Асадныя сяляне ў асноўным плацілі чынш. Акрамя таго, для ўсіх заставаліся такія павіннасці, як гвалты і талокі, розныя віды работ па пабудове і рамонту збудаванняў, дарог, мастоў і г.д.

Аграрная рэформа не толькі ўпарадкоўвала землеўладанні і павялічвала іх даходнасць, але і замацоўвала сялян за валокамі, усе яны станавіліся непахожымі. Па выніках рэформы колькасць зямельных участкаў, якія былі ў сялянскім карыстанні, зменшылася, паколькі памеры павіннасцяў у разліку з валокі былі вельмі высокімі. Паступова ўслед за вялікакняжацкім доменам гэтая рэформа была праведзена і на прыватнаўласніцкіх, царкоўных землях, але ў асноўным у заходняй і цэнтральнай Беларусі. На ўсходзе яна праводзілася больш марудна або зусім не практыкавалася. Прычына заключалася ў частых войнах з Маскоўскай дзяржавай, якія закраналі гэтую тэрыторыю, зменах дзяржаўных межаў. Ажыццяўленне рэформы прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным.

Валочная памера садзейнічала развіццю фальварачна-баршчыннай сістэмы гаспадарання і вызначыла напрамак развіцця сельскай гаспадаркі на цэлыя стст., да адмены прыгоннага права.

У XIII-ХVI у ВКЛ, як і ў цэлым у Еўропе, хутка развіваецца рамесная вытворчасць, гандаль і адпаведна павялічваецца колькасць гарадоў. На Беларусі найбольш былі распаўсюджаны такія віды рамёстваў., як апрацоўка металаў, ювелірная справа, ганчарства, ткацтва і інш. Дакументы ХVI ст. згадваюць пра наяўнасць больш за 100 відаў рамёстваў. У гарадах і мястэчках регулярна налажваліся таргі і кірмашы. Акрамя унутранага рынка, значная частка прадукцыі адпраўлялася на продажу за мяжу. Купцы ў XV-ХVI стст. для абароны інтарэсаў пачалі ствараць свае аб’яднанні – брацтвы або гільдзіі, а з 1552 г прафесійныя аб’яднанні – цэхі таксама і рамеснікі.


  1. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   36


написать администратору сайта