Главная страница

История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі


Скачать 1.84 Mb.
НазваниеПрадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
АнкорИстория Беларуси.doc
Дата24.02.2018
Размер1.84 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаИстория Беларуси.doc
ТипДокументы
#15888
страница18 из 36
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   36

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя


У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала немагчымым. Рэзка ўзрасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што сведчыла аб крызісе памешчыцкай гаспадаркі. Нарастаў сялянскі рух за скасаванне прыгоннага права, супраць узмацнення эксплуатацыі. У 1858 – 1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося больш за 40 буйных выступленняў сялян, а ў цэлым па імперыі – больш за 500. Крымская вайна 1853 – 1856 гг. выявіла татальнае адставанне Расіі ад краін Заходняй Еўропы ў ваеннай справе, у ўзбраенні, у транспартных сродках, што з’явілася прычынай ваеннага паражэння царызма і заключэння міра на зневажальных для краіны умовах. Паўстала рэальная пагроза, пры ўмове захавання старых парадкаў і прыгонніцтва, каланізацыі Расіі больш развітымі краінамі.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны і ў першую чаргу сацыяльных адносін у вёсцы. Вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці рыхтавалася з вялікай засцярогай, царскі ўрад хацеў зрабіць гэта паступова, без рэзкіх змен ў гаспадарчым і фінансавым палажэнні памешчыкаў, абараняючы іх інтарэсы. Умовы, на якіх самадзяржаў”е, як форма дыктатуры дваран ў грамадстве і эканоміцы, хацела адмяніць прыгоннае права, нічога агульнага не мелі з імкненнямі і надзеямі сялянства.

На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 года па загаду цара Аляксандра II быў створаны “Сакрэтны камітэт па сялянскай справе”. Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах вызвалення сялян. Паколькі тыя не спяшаліся з вылучэннем прапаноў, царскі ўрад вырашыў арганізаваць такую “ініцыятыву” з боку памешчыкаў Беларусі і Літвы. Гэта тлумачылася тым, што яны ў большай ступені былі падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, паколькі іх гаспадаркі здаўна былі звязаны з сельскагаспадарчым рынкам Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, больш глыбока ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Памешчыкі прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі. У студзені 1858 года “Сакрэтны камітэт” быў рэарганізаваны ў “Галоўны камітэт па ўпарадкаванню сельскага насельніцтва”. У сакавіку 1859 года пры “Галоўным камітэце” былі створаны рэдакцыйныя камісіі, якія павінны былі на аснове губернскіх праектаў выпрацаваць агульны праект аб адмене прыгоннага права.

Царызм баяўся вызваліць сялян увогуле без зямлі, паколькі асцерагаўся ўсеагульнага сялянскага паўстання, таму вырашыў даць сялянам нямнога зямлі, але на кабальных для іх умовах, максімальна ўлічваючы інтарэсы памешчыкаў.

19 лютага 1861 года пасля разгляду Дзяржаўным Саветам і зацвярджэння Аляксандрам II былі апублікаваны Маніфест аб адмене прыгоннага права і “Палажэнні”. Яны складаліся з Агульнага палажэння, мясцовых палажэнняў і дадатковых правіл у адносінах да асобных груп сялянства.

У Беларусі ў Магілёўскай і 8 паветах Віцебскай губерняў, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, дзейнічала “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У ім былі вызначаны размеры сялянскіх надзелаў: вышэйшых – ад 4 да 5,5 дзесяцін на “рэвізскую душу” ( мужчыну) і ніжэйшы – ад 1 да 2 дзесяцін. Жанчынам увогуле зямля не выдзялялася. У сялян з большымі за норму размерамі дзялянак праводзіліся “адрэзкі зямлі” на карысць памешчыкаў. У выніку сяляне страцілі ад 25% да 40% зямлі.

Мясцовае палажэнне” для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і 4 паветаў Віцебскай губерняў, дзе было прыватнае сялянскае землеўладанне, мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся палявыя і прысядзібныя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 года. “Адрэзкі” дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі сельскагаспадарчых зямель. Згодна з памерамі надзелаў вызначаліся і павіннасці: баршчына або аброк. Лясамі працягвалі валодаць памешчыкі, заставалася сервітутнае права. Сяляне павінны былі адпрацоўваць у памешчыка за дазвол карыстання яго лясамі, азёрамі, выпасамі і г. д.

У “Агульным палажэнні” вызначаліся адзіныя для ўсёй імперыі патрабаванні да правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўладальнікамі ўсёй зямлі, што належыла ім да рэформы; частка зямлі перадавалася сялянам ў пастаяннае карыстанне без права ўласнасці; на 9 гадоў уводзілася “часоваабавязанае палажэнне сялян” – яны адпрацоўвалі паншчыну або выплачвалі аброк у дарэформенным памеры, ім забаранялася пакідаць зямельныя ўчасткі, уводзіліся “статутныя граматы”, якія вызначалі пазямельны парадак і павіннасці сялян на карысць памешчыкаў.

Уласнікам зямлі селяніна рабіла “выкупная здзелка”. Правілы выкупа былі аднолькавмі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру, каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), меў магчымасць атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ў уласнасць селяніна. Пры выкупе зямлі сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты.

Сяляне былі нездаволены такім “вызваленнем” Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, а таксама падпісваць статутныя граматы, у якіх запісваліся памеры павіннасцяў. Толькі з сакавіка па чэрвень 1861 г. у Беларусі адбылося больш за 570 сялянскіх выступленняў, з якіх 110 былі падаўлены ваеннай сілай. У 1862 годзе адбылося больш за 150 сялянскіх хваляванняў, з якіх 90 былі падаўлены ваеннай сілай.

Царызм, каб выплаціць вялікія грашовыя сумы памешчыкам Расійскай імперыі за “вызваленне сялян”, пайшоў на здрадніцтва нацыянальным інтарэсам Расіі і прадаў ЗША Аляску за 7 млн. залатых долараў (па сучаснаму кошту – 1 млрд. 400 млн. долараў).

Але нельга сказаць, што рэформа 1861 года ўвогуле нічога не дала сялянам. Па-першае, адменена прыгоннае права, памешчык страціў права ўласнасці на сялян. Па-другое, сяляне атрымалі асабістую свабоду, права самастойна заключаць здзелкі, займацца гандлем, рамёствамі і промысламі, несці асабістую адказнасць перад судом (раней судзіў памешчык). Па-трэцяе, быў створаны рынак свабоднай рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сяляне атрымалі саслоўнае самакіраванне ў вёсках і валасцях. Па-чацвёртае, сяляне атрымалі права валодаць маёмасцю.

Тым не менш памешчыкі аставілі сабе больш за 55% лепшых зямель у той час, калі 40% сялян былі малазямельнымі або зусім не мелі зямлі. Захоўваліся перажыткі капіталізма – абсалютная ўлада цара і дваранска-чыноўніцкага апарата дзяржаўнага кіравання, а таксама буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым па зместу рэформа была буржазнай і расчышчала шлях для развіцця капіталістычных адносін, хаця перажыткі феадалізма моцна тармазілі іх развіццё.

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX –пач.ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, яе супярэчнасць з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, нездавальненне сялянства сваім эканамічным палажэннем прымусілі царскі ўрад адмяніць прыгоннае права. 19 лютага 1861 г. імператар Аляксандр Падпісаў маніфест аб адмене прыгоннага права і Палажэнні Адобраныя Дзяржаўным Саветам. У Агульным Палажэнні вызначаліся асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак кіравання і выканання павіннасцей. З чатырох мясцовых Палажэнняў два адносіліся да Беларусі. Адно прымянялася да рускіх, а таксама Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе існавала абшчынная форма землекарыстання, другое – да Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе было падворнае землекарыстанне. Згодна з імі сяляне атрымоўвалі асабістую свабоду і зямлю за выкуп.

У ўсходняй Беларусі ў залежнасці ад якасці зямлі вызначаліся надзелы на кожнага чалавека мужскога полу ад 1 да 5,5 дзесяцін. У заходняй частцы Беларусі за сялянамі замацоўваліся ранейшыя надзелы, якімі яны карысталіся да рэформы. Калі ў памешчыкаў заставалася менш адной трэці зямлі, якую яны мелі раней, або памеры сялянскіх надзелаў перавышалі вышэйшую норму, то лішкі памешчык меў права адрэзаць і далучыць да сваіх зямель. Атрымаць зямлю ва ўласнасць сяляне маглі толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Такім чынам, памешчык прадаўжаў атрымліваць гадавы даход, роўны памеру былога гадавога аброка. Сяляне павінны былі выплаціць адразу 20% сумы выкупа зямлі, астатнія 80% выплачвала памешчыку дзяржава. Сума, выплачаная казной, аб’яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было вярнуць за 49 гадоў пры 6% гадавых. Да завяршэння выкупных здзелак на працягу 9 гадоў сяляне лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі несці ранейшыя павіннасці: плаціць аброк і адпрацоўваць баршчыну.

Рэформа у тым выглядзе, у якім яна праводзілася, калі сяляне прадаўжалі адбываць ранейшыя павіннасці, памешчыкі аставілі сабе бальш паловы ўсіх зямель, прычым найбольш прыдатных для апрацоўкі, калі быў завышаны кошт выкупа зямлі, не магла задаволіць насельніцтва. Гэта нездаволенасць таксама знайшла выражэнне ў паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Каб адцягнуць сялян ад удзелу ў паўстанні, урад пайшоў на некаторыя ўступкі земляробам Беларусі і Літвы. Было адменена становішча часоваабавязаных, на 20% зніжаны выкупные плацяжы, беззямельныя надзяляліся 3-дзесяцінным участкам зямлі. 16 мая 1867 г. быў прыняты закон аб дзяржаўных сялянах, якіх налічвалася ў Беларусі 20% ад усёй колькасці сельскага насельніцтва. Зямля, якой яны да гэтага часу карысталіся, пераходзіла ў іх уласнасць, але за выкуп. Пры гэтым, у адрозненне ад прыватнаўласніцкіх, дзяржаўные сяляне самі павінны былі ўносіць ўсе выкупные плацяжы, якія, праўда, былі ніжэйшымі, чым у былога панскага сялянства.


  1. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях

Адмена прыгоннага права, капіталістычнае развіццё краіны абумовілі неабходнасць далейшых буржуазных рэформ па розным накірункам. Але рэформы 60 – 70-х гадоў 19 стагоддзя мелі ў Беларусі значныя абмежаванні і па часу, і па зместу ў сувязі як з фактычна каланіяльным палажэннем беларускага народа, так і з вострай барацьбой самадзяржаўя з рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым рухам, а таксама з польскім і каталіцкім уплывам на насельніцтва гэтага рэгіёна.

Гарадская рэформа 1870 года (праведзена ў Беларусі ў 1876 годзе) прадугледжвала выбарныя органы самакіравання, але выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу.

Судовая рэформа 1864 года (у Беларусі пачалася ў 1872 годзе) ліквідавала саслоўныя суды, стварыла акружныя суды і судовыя палаты. Суд аб’яўляўся адкрытым, галосным і незалежным ад улад, ствараліся адвакатура і інстытут прысяжных засядацеляў. Яны адыгралі вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін.

Ваенная рэформа 1862 года прадугледжвала стварэнне арміі на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці з 20 гадоў і з кваліфіцыраванымі ваеннымі кадрамі. Замест ранейшых рэкруцкіх 25 гадоў уводзіліся скарочаныя тэрміны службы: у сухапутных войсках - 6 гадоў, у флоце – 7 гадоў, для асоб з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй – яшчэ больш скарочаныя, адпаведна да аднаго года і шасці месяцаў. Для правядзення набора ў армію імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг. У Беларусі былі адкрыты кадэцкія корпусы (ваенна-вучэбныя установы) у Полацку і Брэсце. Але афіцэрскі корпус складваўся ў асноўным з дваран.

Цэнзурная рэформа 1865 года адмяняла папярэднюю цэнзуру для выданняў памерам меньш 10 друкаваных аркушаў, а таксама для газет, часопісаў.

Рэформа адукацыі 1864 года дазваляла атрыманне адукацыі прадстаўнікам усіх саслоўяў. Уводзіліся гімназіі двух тыпаў – класічныя з перавагай класічнай падрыхтоўкі і рэальныя, дзе больш часу адводзілася на дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Грамадскім арганізацыям і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя вучылішчы, але яны у Беларусі былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы.

Земская рэформа 1864 года ў Беларусі поўнасцю не была праведзена. Згодна з ёй ствараліся мясцовыя органы самакіравання – земствы, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Выбарная сістэма будавалася на прынцыпе маёмаснага цэнзу. Улады асцерагаліся ўплыву мясцовага апалячанага дваранства (шляхты), якое было настроена апазіцыйна да самадзяржаўя. Гэта рэформа была праведзена ў Беларусі толькі ў 1911 годзе і з вялікімі абмежаваннямі.

Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў XIX стагоддзя, хаця і адкрылі шлях да капіталістычнага развіцця Расійскай імперыі, але не вырашылі галоўнага пытання – аграрнага, якое заставалася актуальным для грамадскага развіцця краіны да 1917 года. Увесь гэты час у грамадстве ішла барацьба за выбар шляхоў яго вырашэння – “прускага” і “амерыканскага”. Прускі шлях прадугледжваў маруднае пераўтварэнне памешчыцкіх гаспадарак у капіталістычныя з захаваннем буйных землеўладанняў, амерыканскі арыентаваўся на хуткую ломку паўфеадальнага памешчыцкага землеўладання і надзяленне сялян зямлёй для стварэння свабодных фермерскіх гаспадарак.

Пасля сялянскай рэформы 1861 г. урад прыняў рад мер па ўдасканаленню сельскага кіравання. У губернях утвараліся губернскія па сялянскіх справах установы, у паветах – міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з’езды, з 1874 г. – павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1899 г. – земскія павятовыя начальнікі і павятовыя з’езды. На месцах уводзіліся новыя адміністратыўныя адзінкі – сельскія грамады і воласці, а таксама адпаведна валасныя сходы, валасныя праўленні, валасныя сялянскія суды, у сёлах – сельскія сходы і сельскія старасты. Гэтыя меры былі першымі крокамі на шляху стварэння органаў мясцовага самакіравання.

Наступным крокам стала земская рэформа 1864 г. Згодна з ёй у паветах і губернях ствараліся выбарныя земскія ўстановы, якія займаліся кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем, дабрачыннасцю. Земствы насілі ўсесаслоўны характар, усе мелі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў – гласных – на павятовыя земскія сходы, якія ў сваю чаргу выбіралі прадстаўнікоў у павятовую земскую ўправу. Земствы і іншыя мясцовыя сялянскія ўстановы з’яўляліся агранічанымі органамі самакіравання. Яны не мелі органаў выканаўчай улады і залежалі ад мясцовай адміністрацыі, фактычна выконвалі ўсё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Але нават у такім выглядзе яны не былі ўведзены на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне, паколькі пасля паўстання 1863 г. царскі ўрад не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам, якія маглі мець уплыў у земствах. Першая спроба ўтварыць земскія ўстановы ў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях была зроблена ў 1903 г, але яны не выбіраліся, а прызначаліся міністрам унутраных спраў і губернатарамі і знаходзіліся пад іх кантролем. Толькі ў 1911 г. у гэтых губернях былі ўведзены выбарныя земствы, але выбары праводзіліся па нацыянальным (польскай і рускай) курыям, прычым апошняя абавязкова павінна была пераважаць. Быў уведзены таксама высокі маёмасны цэнз для выбаршчыкаў. Пры гэтым за губернатарамі і міністрам унутраных спраў засталося права прыпыняць любыя рашэнні земскіх устаноў. У заходніх беларускіх губернях нават такія земствы не былі ўведзены.

У 1864 годзе была праведзена таксама судовая рэформа. Суды абвяшчаліся публічнымі і незалежнымі ад ўрада з выбарнымі суддзямі, а таксама ўсесаслоўнымі. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел адвакатаў, пры гэтым у час разгляду судовых спраў па крымінальных учынках і грамадзянскіх справах адвакацкія абавязкі выконвалі выбарныя прысяжныя засядацелі.

Стваралася судовая сістэма. Разглядам дробных спраў займаўся міравы суд са спрошчаным судаводствам, які ўзначальваў выбарны міравы суддзя. Судом другой інстанцыі быў з’езд міравых суддзяў. Найбольш важныя справы разглядвалі акруговыя суды, якія падзяляліся на крымінальныя і грамадзянскія. Апеляцыйнай інстанцыяй для акруговых судоў служылі судовыя палаты, якія стаялі на чале судовых акругоў. Вышэйшай судовай інстанцыяй прызначаўся Сенат. У Беларусі рэформа пачалася са спазненнем, з 1872 года. Міравыя суддзі тут не выбіраліся, а прызначаліся міністрам юстыцыі. Са спазненнем, з 1882 года у беларускіх губернях былі ўведзены інстытуты прысяжных засядацеляў, акруговыя суды, судовыя палаты.

З 1870 г. пачалося правядзенне гарадской рэформы. Сутнасць яе заключалася ва ўвядзенні выбарнага гарадскога самакіравання: гарадской думы, гарадской ўправы, гарадскога галавы. Выбары праводзіліся па трох курыях (сходах): буйныя ўласнікі, якія плацілі трэцюю частку агульных збораў, выбіралі трэцюю частку галосных, г. зн. прадстаўнікоў, у гарадскую думу. Адпаведна праводзіліся выбары па курыі сярэдніх уладальнікаў і па трэцяй курыі дробных уласнікаў.

У Беларусі рэформа пачалася з 1875 г., выбары праводзіліся на аснове маёмаснага цэнзу, а выбраныя кіраўнікі большасці дум зацвярджаліся міністрам унутраных спраў.

Падобна іншым рэформам, напрамак у бок усесаслоўнасці мела і школьная рэформа, якая праводзілася з 1864 г. і прадугледжвала пашырэнне сеткі пачатковых школ, падзел гімназій на рэальныя і класічныя, увядзенне пэўнай аўтаноміі і выбарнасці Для ўніверсітэтаў. Апошняе не адносілася да Беларусі, паколькі тут у гэты час не існавалі ВНУ.

У 1865 г. былі зацверджаны часовыя Правілы аб друку. Яны адмянялі папярэднюю цэнзуру для твораў не менш чым 10 друкаваных аркушаў, але выдаўцы прадаўжалі несці судовую адказнасць за выпускаемую прадукцыю. Для выданняў меншых памераў і перыядычнага друку папярэдняя цэнзура захоўвалася. У Беларусі згодна з асобнымі цыркулярамі генерал-губернатара друк поўнасцю заставаўся пад кантролем мясцовай адміністрацыі. Ваенная рэформа, якая пачалася з 1862 г., уводзіла ўсеагульную воінскую павіннасць. Тэрміны службы складалі 6 гадоў у арміі і 7 – на флоце. Для асоб з вышэйшай адукацыяй тэрмін службы зніжаўся да шасці месяцаў, сярэдняй – да 1,5 года і ніжэйшай – да 4 гадоў. У сувязі з увядзеннем воінскай павіннасці ўтвараліся ваенные акругі для арганізацыі набора навабранцаў.

У Беларусі, дзе рэформы праводзіліся пазней і з абмежаваннямі, яны адразу сутыкнуліся з контррэформамі, якія пачалі ўводзіцца з 1866 г., пасля замаху на імператара і асабліва з 1881 г., пасля забойства Аляксандра П. З 1866 г. суддзі былі падначалены губернатарам, пазней з разгляду судоў прысяжных былі выключаны палітычныя справы, узмацніўся адміністрацыйны нагляд за фарміраваннем складу прысяжных. У 1887 г. фактычна была адменена публічнасць судоў, а міністр юстыцыі атрымаў права прыпыняць судовые разгледжанні. Была адменена аўтаномія ўніверсітэтаў, узмацніўся адміністрацыйны нагляд за пачатковымі школамі і народнымі вучылішчамі, пачала пашырацца сетка царкоўна-прыходскіх школ. Зноў уводзіліся саслоўныя абмежаванні для вучобы ў сярэдніх навучальных установах. У друку з 1882 г. зноў уводзілася папярэдняя цэнзура. Мясцовая адміністрацыя пасля 1881 г. атрымала права забараняць органы друку, прыпыняць дзейнасць земстваў і гарадскіх дум. З 1899 г. уводзіўся інстытут земскіх начальнікаў для кантролю за дзейнасцю земстваў. Новае Гарадавое палажэнне, прынятае ў 1892 г., значна павышала маёмасны цэнз па выбарам у гарадскія думы.

У Беларусі, акрамя таго, з 1866 г. было ўведзена ваеннае палажэнне з адпаведнымі наступствамі. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. з мэтай стварэння для сябе апоры ў вёсцы з ліку сельскай буржуазіі ўрад па прапанове прэм’ер-міністра П.Сталыпіна пачаў правядзенне аграрнай рэформы. Пачаткам яе стаў Указ імператара ад 9 лістапада 1906 г., які канчаткова прыняў сілу закона 14 чэрвеня 1910 г. пасля ўхвалення Дзяржаўнай думай і Дзяржаўным саветам. Згодна з ім ліквідавалася сялянская абшчына, сяляне атрымалі права выхаду з яе, замацавання за сабой надзельнай зямлі ў поўную ўласнасць з правам свабоднай куплі-прадажы. Пры выхадзе з абшчыны зямля зводзілася ў адзін масіў у выглядзе хутароў, калі гаспадар перавозіў туды і гаспадарчыя пабудовы, або адрубаў, калі хатнія пабудовы заставаліся ў вёсцы.

Згодна з Законам 1910 г. і Законам ад 29 мая 1911 г. Аб землеўпарадкаванні ліквідацыю абшчыны і перасяленне сялян на хутары і вотрубы землеўпарадкавальныя камісіі маглі рабіць прымусова. Усяго на хутары і адрубы выйшлі 12 % сялян, у асноўным з усходняй Беларусі.

Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі сялянам-уласнікам пэўную агранамічную і тэхнічную дапамогу. Сялянскі пазямельны банк, крэдытныя кааператыўныя ўстановы імкнуліся аблегчыць шляхам прадстаўлення пазык куплю-прадажу зямлі.

Важным напрамкам рэформы стала перасяленне сялян, якія не мелі зямлі або выказвалі пажаданне аб яе прадажы, на свабодныя землі ў Сібіры або на Далёкім Усходзе. У 1907-1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасяліліся 335,4 тысячы пераважна беззямельных або малазямельных сялян, 10% з іх затым вымушана была вярнуцца ў родныя мясціны. Рэформа закранула пераважна заможных сялян, якія выкарысталі яе для таннай скупкі зямлі, і сялянскую беднату, якая замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут-жа яе прадаць і канчаткова парваць з земляробствам. Яна садзейнічала сацыяльнаму раслаенню ў вёсках, развіццю ў сельскай мясцовасці капіталістычных адносін, канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці.


  1. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў др. пал. XIX ст.
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   36


написать администратору сайта