История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
Скачать 1.84 Mb.
|
Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзяУ канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з рэвалюцыйнай Францыяй. У 1806 годзе супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна не мела поспеху. Пасля яе разгрому Напалеон прымусіў саюзнікаў далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. У 1807 годзе пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Напалеон вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводе якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады. Акрамя таго, Расія мусіла даць згоду на ўтварэнне з дазволу Напалеона на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – герцагства Варшаўскага. Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала фармальнай прычынай для напалеонаўскай Францыі распачаць ў 1812 годзе вайну супраць Расіі. 12 чэрвеня 1812 года 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму імператару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэта яму не ўдалося. Тры расійскія арміі, якія процістаялі французам, разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддаў загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым, каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва: 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым і 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. Адступаючы, рускія арміі вялі цяжкія ар’ергардныя баі. Армія Баграціёна нанесла паражэнні французам каля м. Мір і в. Салтанаўка пад Магілёвам. 1-я армія Барклая дэ Толі нанесла французам паражэнні пад Полацкам каля в. Клясціцы, а таксама каля м. Астроўна і в. Кукавячына пад Віцебскам. Каб прыкрыць французам дарогу на Санкт-Пецярбург, паўночней Полацка быў пакінуты 25-тысячны корпус генерала П. Вітгенштэйна. Пасля таго, як французы занялі Магілёў, яны паспрабавалі ўзяць Бабруйскую крэпасць, аднак гэта спроба аказалася безвыніковай. У сярэдіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь. 22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал М.І. Кутузаў. Ён вырашыў працягваць адступленне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і знішчаць сілы яго арміі ў дробных сутычках. У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай, а сяляне – на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся ўзброеныя атрады з шляхты, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі. 1 ліпеня 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны ўрад – Часовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна ў гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспячэнне французскай арміі харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі і аб’явіў рэкруцкія наборы, што прывяло да страты падтрымкі ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалося мабілізаваць у французскую армію каля 33 тыс. жыхароў Беларусі. Неабходна адзначыць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавна каля 180 тыс. беларусаў. Т. чын., беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі, так і за інтарэсы Расіі. Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не дасць ім свабоды. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі, значна выраслі і падаткі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем. Найбольш вядомыя беларускія партызаны часоў вайны 1812 года – гэта Дзяніс з пад Стоўбцаў, які быў правадніком дывізіі генерала Платава; Фядора Міронава з вёскі Пагуршчына Полацкага павета, якая была разведчыцай і хадзіла на заданні ў Полацк, за што узнагароджана сярэбраным медалём; атрад жыхароў вёскі Жарцы пад кіраўніцтвам Максіма Маркава і казака Льва Грушына. 26 жніўня 1812 года М.І. Кутузаў даў французам генеральную бітву на Барадзінскім полі. У выніку яе расійская армія панесла значныя страты. Каб пазбегнуць гібелі арміі, Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву. 1 верасня напалеонаўская армія ўступіла у Маскву, якую адразу ж ахапілі пажары. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры. У арміі пачалося разлажэнне. Ён прымае рашэнне рушыць на поўдзень Расіі з мэтай там перазімаваць. Аднак руская армія вымусіла Напалеона павярнуць на зруйнаваную ім жа старую Смаленскую дарогу. Хутка адступленне ператварылася ва ўцёкі, а ў напалеонаўскай арміі пачаўся голад. На момант пераправы праз Бярэзіну ў яго распараджэнні было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага. Менавіта з гэтымі рэшткамі сваёй арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну рускае камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Адначасова ён наладзіў пераправу каля в. Студзёнка, што за 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Рэшткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тыс. салдат яго былой Вялікай арміі. Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 года. Пасля перамогі Расійскай імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай. Беларусі вайна прынесла цяжкія страты: былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрдным да шляхты, якая служыла Напалеону: Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа, які змагаўся супраць Напалеона, імператар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды, былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 годзе. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў к. ХVIII – перш. пал. ХIX стст. У пачатку ХIX ст. у выніку дзяржаўнага перавароту у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон. У 1804 г. ён аб’явіў сябе імператарам. У гэты час абвастрылася барацьба паміж Францыяй і Англіяй за калоніі і сферы ўплыву ў Еўропе.У 1805 г. аформілася антыфранцузская кааліцыя, у якую ўвайшлі, акрамя Англіі, Аўстрыя і Расія., пазней далучыліся Швецыя і Прусія. У выніку ваенных дзеянняў Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю, падпарадкаваў амаль усю Заходнюю і Цэнтральную Еўропу. 7 ліпеня 1807 г. у Тыльзіце паміж Расіяй і Францыяй быў заключаны мір, адной з умоў якога стала ўтварэнне на землях, адабраных у Прусіі, Вялікага герцагства Варшаўскага. Напалеон разлічваў на гэтае герцагства як на плацдарм на выпадак вайны з Расіяй. На працягу наступных гадоў адносіны паміж Расіяй і Францыяй заставаліся абвостранымі перш за ўсё з-за імкнення абодвух краін да еўрапейскай гегемоніі і з-за кантынентальнай блакады Англіі. Гэтыя канфлікты прывялі да нападзення Францыі на Расію. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у якую ўваходзілі і прадстаўнікі падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы, перасекла дзяржаўную мяжу Расійскай імперыі. Ёй супрацьстаялі тры разрозненыя расійскія арміі агульнай колькасцю 200 тыс. чалавек. Каб аб’яднацца і сабрацца з сіламі, яны пачалі з баямі адыходзіць на ўсход. У час адступлення ваенные дзеянні адбыліся каля Кобрына, Міра, Полацка, Магіёва. Да канца ліпеня тэрыторыя Беларусі была акупіравана французамі. Каб атрымаць прыхільнікаў, 19 чэрвеня 1812 г. Напалеон аб’явіў аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага і ўтварыў яго орган улады – Часовую камісію ВКЛ. Але на самой справе Беларусь была падзелена, як і ў Францыі, на дэпартаменты, кантоны на чале з французскай адмміністрацыяй, усталяваўся акупацыйны рэжым, сутнасць якога заключалася ў зборы правіянта для французскага войска і яго папаўненні за кошт рэкрутаў з мясцовага насельніцтва. Палякі ў асноўным прыхільна сустрэлі французаў, але значная частка беларускага насельніцтва, нездаволеная рабаўніцтвам і гвалтам, не падтрымала акупантаў. На тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца партызанскія атрады. Вядома, што яны дзейнічалі ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім і іншых паветах. Французская армія пасля буйнага сражэння на Барадзінскім полі здолела без бою заняць Маскву, але, знясіленая, у кастрычніку 1812 г. вымушана была пачаць адсупленне назад, на захад па спустошанай Смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне і расійскія войскі. На зваротным шляху на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў час пераправы праз р. Беразіну каля г. Барысава, адбыўся разгром французскай арміі. Вайна нанесла Беларусі вялікія страты. У выніку рэквізіцый, рабаванняў гаспадарка была разбурана, многія паселішчы, асабліва на ўсходзе, спалены, пачаліся голад, масавыя эпідэміі. Пасяўныя плошчы, колькасць жывёлы зменшыліся ў два разы. Але расійскі ўрад не зменшыў на спустошаных землях падаткі, захаваў старыя прыгонніцкія парадкі, больш таго, маніфестам ад 12 снежня 1812 г. б’яўлялася дараванне мясцовым памешчыкам, якія падтрымалі Напалеона, з вяртаннем ім маёнткаў. Пасля паражэння ў Расіі Напалеон ужо не здолеў паспяхова весці ваенныя дзеянні супраць кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў, якія зноў падняліся супраць яго, і пасля некалькіх няўдалых бітваў быў сасланы на востраў Святой Елены. Згодна з рашэннямі Венскага кангрэса еўрапейскіх дзяржаў, які праходзіў з кастрычніка 1814 па чэрвень 1815 гг, у Еўропе аднаўляліся манархічныя рэжымы, ліквідаваліся тыя палітычныя змены і пераўтварэнні, якія адбыліся ў перыяд Французскай буржуазнай рэвалюцыі і напалеонаўскіх войн, па новаму вызначаліся межы дзяржаў. Большая частка Вялікага герцагства Варшаўскага на правах аўтаноміі адыйшла да Расіі і стала называцца Каралеўствам Польскім.
|