Главная страница

История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі


Скачать 1.84 Mb.
НазваниеПрадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
АнкорИстория Беларуси.doc
Дата24.02.2018
Размер1.84 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаИстория Беларуси.doc
ТипДокументы
#15888
страница23 из 36
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   36

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел


10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўся абвясціць Беларускую рэспубліку. Адмоўныя адносіны да беларускай дзяржаўнасці ў гэты час былі характэрнымі як для Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта РСФСР, так і для мясцовага бальшавіцкага кіраўніцтва. Такая пазіцыя выклікала недавер і занепакоенасць з боку Беларускіх секцый РКП(б) і Белнацкама. 21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале з Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 года VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць нацыянальны цэнтр, які ўзяў бы пад свой кантроль не толькі секцыі, але і мясцовыя арганізацыі, у тым ліку тыя, што дзейнічалі раней у падполлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Прынятыя канферэнцыяй пастановы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці, што і было зроблена на Пленуме ЦК.

25 снежня 1918 года адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкама, прадстаўнікоў Цэнтральнага бюро Беларускіх камуністычных секцый і камітэта Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б). З. Жылуновіч, старшыня пасяджэння, паведаміў прысутным аб перамовах І. Сталіна з супрацоўнікамі Белнацкама, што адбыліся раніцай таго ж дня. Па сведчанню З.Жылуновіча, у выніку гэтых перамоў было вызначана, што “з нагоды сучасных міжнародных адносін і ў мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным масштабе, у сучасны момант зусім наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі, як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай”. На гэтым жа пасяджэнні, згодна з даручэннем І. Сталіна, быў вызначаны спіс кандыдатаў з 15 чалавек у склад Рабоча-Сялянскага Урада Беларусі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне ССРБ. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі.

Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым.

31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў абраны З. Жылуновіч.

1 студзеня 1919 года Часовы ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест у сувязі з утварэннем ССРБ. Уся ўлада ў Беларусі, адзначалася ў Маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб’явіў па-за законам Беларускую раду.

5 студзеня 1919 года Часовы рэвалюцыйна-сялянскі ўрад ССРБ, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Савецкай Беларусі.

Звернем увагу, што Маніфест ад 1 студзеня 1919 года абвяшчаў Беларусь незалежнай сацыялістычнай рэспублікай. Такому нечаканаму “падарунку” ад маскоўскіх улад можа быць наступнае тлумачэнне.

ССРБ стваралася на падставе агульнага рашэння ЦК РКП(б) аб аддзяленні Савецкай Расіі ад капіталістычнага свету ланцугом савецкіх рэспублік. Гэта значыць, маладой беларускай дзяржаве была наканавана роля буфера, якую магла выканаць толькі незалежная рэспубліка.

Так складана і супярэчліва ішоў працэс падрыхтоўкі і абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Значную ролю ў ім адыгралі прадстаўнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б). Яны распрацавалі ўласную канцэпцыю вырашэння нацыянальнага пытання, сутнасць якой была ў прызнанні неабходным нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі як састаўной часткі савецкай федэрацыі, і прыклалі шмат намаганняў, каб яе ажыццявіць. Беларускія нацыянал-камуністы шчыра верылі, што з дапамогай Савецкай Расіі і на аснове камуністычнай дактрыны можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасць хутчэй і лепш, чым на аснове іншых палітычных канцэпцый. Як сведчаць факты, менавіта прыхільнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б) былі ініцыятарамі абвяшчэння ССРБ і яе першымі будаўнікамі.

Сваю дзейнасць урад ССРБ пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, голад і галеча. Складанымі былі знешнепалітычныя абставіны. У пач. 1919 г. кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Улічваючы прэтэнзіі Польшчы на землі Беларусі і Літвы, ЦК РКП(б) 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерням выйсці са складу ССРБ, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.

З пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. З. Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне, але безвынікова. У канцы студзеня ў знак пратэсту ўрад ССРБ пакінулі тры наркамы – Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла.

2 – 3 лютага 1919 года ў Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікалася прызнаць незалежнасць ССРБ і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.

У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), абранага на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А. Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада ССРБ павінен быў выконваць Вялікі Прэзідыум ЦВК, у якім белнацкамаўцы і члены былых беларускіх камуністычных секцый – члены ранейшага Часовага ўрада ССРБ, былі пазбаўлены пасад наркамаў.

27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел). Аб’яднаны ЦВК ЛітБел узначаліў К.Г. Цыхоўскі, а СНК – В.С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як чатырохмільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні І Усебеларускага з’езда адышлі да РСФСР.

Кіруючыя органы ЛітБел правялі шэраг мерапрыемстваў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва. Былі прыняты інструкцыі аб валасных, гарадскіх і павятовых Саветах, дэкрэты аб арганізацыі савецкай міліцыі і суда, раўнапраўі ўсіх мясцовых моў, ураўнаванні жанчын у правах з мужчынамі, скасаванні саслоўяў і тытулаў. Вядучай партыяй у рэспубліцы была КП(б)ЛіБ, утвораная шляхам аб’яднання КП(б)Б і КП(б)Л у пачатку сакавіка 1919 года. Мерапрыемствы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага камунізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульнадзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 года СНК прыняў пастанову аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме. Прыватны гандаль хлебам і хлебапрадуктамі забараняўся. Заможныя сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў ажыццяўляўся шляхам прымусовай харчразвёрсткі. Дзеянні харчатрадаў, якія нярэдка адбіралі ў сялян насенны фонд і прадукты, неабходныя для харчавання, сталі адной з важнейшых прычын антысавецкіх выступленняў у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБел адмовіўся ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і імкнуўся на базе былых памешчыцкіх маёнткаў ствараць саўгасы, камуны і сельгасарцелі. Такая палітыка пазбаўляла рэспубліканскія ўлады сялянскай падтрымкі.

28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел прыняў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой прапанаваў усім народам і іх урадам прызнаць Літоўска-Беларускую ССР і ўступіць з ёй у зносіны, дэклараваў гатоўнасць “вырашыць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва”.

У лютым – сакавіку 1919 года улады ЛітБел імкнуліся прадухіліць магчымасць вайны з Польшчай. Аднак Польшча і вядучыя дзяржавы Захаду не прызналі Літоўска-Беларускую ССР як суб’ект міжнароднага права.

Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі Савецкая Расія дэнансавала Брэсцкі дагавор. Германскія войскі пачалі адыходзіць з захопленых тэрыторый. 10 снежня быў вызвалены Мінск. Трэба адзначыць, што ў лістападзе-снежні 1918 г. Былі абвешчаны Эстонская ССР, Латвійская ССР, Літоўская ССР і Украінская ССР. Але ў адносінах да беларускіх зямель Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт 23 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб іх уключэнні ў склад расійскай федэрацыі. Супраць выступілі беларускія секцыі пры ЦК РКП(б), Белнацком, які дзейнічаў з студзеня 1918 г. як аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР і Мінгубрэўком, створаны адразу ж пасля вызвалення Мінска. У выніку 24 снежня Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. На нарадзе ў Наркамнацы РСФСР, якая адбылася 27 снежня з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкамзаха, Белнацкома, былі вырашаны пытанні аб урадзе БССР, межах рэспублікі, кіруючым партыйным цэнтры. 30 снежня 1918 г. адбылася VI Пайночна-Заходняя абласная канферэнцыя бальшавікоў, дэлегаты якой прадстаўлялі 5 беларускіх губерняў. Канферэнцыя абвясціла сябе 1-м з’ездам Камуністычнай партыі Беларусі і прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні БССР. У склад рэспублікі павінны былі ўвайсці Мінская, Магілёўская, Смаленская, Віцебская і Гродзенская губерні, дзе пражывалі пераважна беларусы. Быў створаны часовы ўрад рэспублікі, які 1 студзеня 1919 г. апублікаваў маніфест, дзе абвяшчалася аб утварэнні ССРБ, а таксама аб нацыяналізацыі фабрык, заводаў, чыгунак, банкаў, зямлі. 8 студзеня ўрад пераехаў у сталіцу ССРБ – г. Мінск. У студзені прайшлі валасныя, павятовыя, губернскія з’езды Саветаў, на якіх прайшлі выбары дэлегатаў на першы рэспубліканскі з’езд Саветаў.

1 Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонаармейскіх дэпутатаў адбыўся 2-3 лютага 1919 г. ў Мінску. На ім была прынята дэкларацыя аб утварэнні ССРБ і ўстанаўленні федэратыўных сувязей паміж Савецкай Беларуссю і РСФСР, Канстытуцыя ССРБ, вызначаны кіруючыя органы ўлады. У адпаведнасці з Канстытуцыяй вярхоўная ўлада належыла з’езду Саветаў Беларусі, а ў перапынку паміж з’ездамі – Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). З’езд вызначыў межы рэспублікі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў згодна з рашэннямі губернскіх з’ездаў адыйшлі да Расіі. Была прынята таксама дзяржаўная сімволіка. У заключэнне з’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні ССРБ і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Аналагічнае рашэнне прыняў неўзабаве і першы з’езд Саветаў Літвы. 27 лютага 1919 г. На сумесным паседжанні ЦВК Беларусі і Літвы былі утвораны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і СНК гэтай дзяржавы. Некалькі пазней, 4 - 6 сакавіка 1919 г. на сумесным з’ездзе была створана аб’яднаная партыйная арганізацыя на чале з ЦК КП (б) Літвы і Беларусі. ЛітБел стваралася ў складзе 5 губерняў: Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і Сувалкаўскай. Але Літоўска-Беларуская рэспубліка праіснавала нядоўга. Ужо ў сярэдзіне лютага 1919 г. вайну супраць савецкай Расіі пачала Польшча. Паколькі асноўныя сілы Чырвонай арміі былі заняты на Паўднёвым фронце, палякі пачалі хутка прасоўвацца наперад, 17 красавіка яны занялі Вільню, сталіцу ЛітБел. Урад пераехаў у Мінск, але і гэты горад таксама 8 жніўня быў захоплены польскімі войскамі. Лінія фронта стабілізіравалася толькі восенню па рацэ Бярэзіне. Кіраўніцтва Літбела эвакуіравался ў Смаленск, дзе хутка было скасавана, але Літоўска-Беларуская рэспубліка спыніла сваё існаванне ўжо фактычна з лета 1919 г. Калі ж пасля контрнаступлення Чырвонай Арміі на зноў вызваленай тэрыторыі ўрадам РСФСР 2 красавіка 1920 года была прызнана Літоўская рэспубліка, а 12 ліпеня з ёй быў падпісаны мірны дагавор, устаноўлены пагранічныя межы, пры гэтым Вільня з краем былі перададзены Літве, Літоўска-Беларуская рэспубліка перастала існаваць і юрыдычна.


  1. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   36


написать администратору сайта