Главная страница

История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі


Скачать 1.84 Mb.
НазваниеПрадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
АнкорИстория Беларуси.doc
Дата24.02.2018
Размер1.84 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаИстория Беларуси.doc
ТипДокументы
#15888
страница25 из 36
1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   ...   36

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі


Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваеннага камунізму” (палітыкі бальшавікоў у гады грамадзянскай вайны і ўзброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў, для якой характэрны адмена прыватнага гандлю і абмежаванне таварна-грашовых адносінаў, пераход сістэмы размеркавання ў рукі дзяржавы, увядзенне харчразвёрсткі, нацыяналізацыя прамысловасці, мілітарызацыя эканомікі), што падрывала аўтарытэт бальшавікоў у вачах народа. У гэтых умовах неабходны былі іншыя падыходы ў эканамічнай сферы

X з’езд РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 года, прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Яе мэтай было ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюзу рабочага класа і сялянства дзеля захавання Савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі і вопыт капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі і стварэння ўмоў для будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.

Спачатку сутнасцю нэпа абвяшчалася замена харчразвёрсткі харчпадаткам, які быў меншым на 30-50%, у параўнанні з харчразвёрсткай. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і даводзіўся да сялян яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Гаспадарам, якія павялічвалі пасевы найбольш важных культур, увогуле прадугледжваліся ільготы па выплаце харчпадатку. Лішкам хлеба, які заставаўся пасля здачы падатку, селянін меў права распараджацца самастойна. Акрамя збожжа, натуральным падаткам абкладвалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і інш. Усіх падаткаў у 1921 годзе было ўстаноўлена 13. Пазней іх замянілі адзіным грашовым падаткам. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выплаты падатку, прадаваць яе на рынку. У такіх умовах у сялян з’яўлялася зацікаўленасць у развіцці сваёй гаспадаркі.Ім дазволілі свабодна выбіраць формы землекарыстання. Аднолькава законнымі былі прызнаны сялянская арцель, абшчына, індывідуальнае карыстанне зямлёй у выглядзе хутароў і адрубоў. Дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы пры ўмове, што сам наймальнік таксама працуе.

Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансіраванне. Дзяржаўныя прадпрыемствы працавалі на поўным гаспадарчым разліку, пакрываючы выдаткі за кошт свайго прыбытку. Стратныя прадпрыемствы закрываліся ці часова кансерваваліся, а прадпрыемствы, якія не мелі для дзяржавы асаблівага значэння, аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям або прыватным асобам. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.

Новая эканамічная палітыка заахвочвала развіццё дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю як асноўных формаў эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, адбываўся пераход да таварна – грашовых адносін. Гэтаму садзейнічала праведзеная ў 1922 – 1924 гг. грашовая рэформа, вынікам якой стала ўвядзенне ў абарачэнне забяспечанага золатам чырвонца (чырвонец быў роўны дарэвалюцыйнай 10-цірублёвай залатой манеце і да сярэдзіны 1926г. каштаваў больш 5 долараў ЗША, вырабляўся з золата і мог замяняцца грошамі з паперы). Пасля ўвядзення чырвонца ў прыгранічных раёнах Беларусі былі ліквідаваны розные грашовыя адзінкі, якімі карысталіся да гэтага часу. Была адноўлена банкаўская сістэма, нават дазвалялася стварэнне камерцыйн. і акцыянерных банкаў.

3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусьспачатку ператварылася ў вялікі базар. Гандлявалі сяляне, рабочыя, хатнія гаспадыні, дэмабілізаваныя салдаты і інш. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнта (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 1920-х гг. была створана шырокая сетка рознічнага гандлю, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Для НЭП былі характэрнымі перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі.

Правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі мела свае асаблівасці. Адна з іх заключалався ў павялічэнні колькасці хутароў на былых памешчыцкіх землях па прычынах добраахвотнага перасялення сялян на хутары ў выніку свабоднага выбару формаў землекарыстання; мэтанакіраванай палітыкі беларускага ўрада па перасяленню сялян на хутары згодна з Зямельным кодэксам БССР 1924 года. Гэтую палітыку падтрымліваў у 1925 – 1928 гг. народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў. Адрозненнем гэтых аграрных мерапрыемстваў ад Сталыпінскай аграрнай рэформы было тое, што ў 1925 – 1928 гг. праводзілася дадатковае надзяленне зямлёй малазямельных сялян за кошт пераразмеркавання зямлі. У выніку да 1928 года. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары, дасягнула прыкладна 25% ад усіх сялянскіх гаспадарак (пры Сталыпіне – 13%).

Правядзенне рэформы у Беларусі супала з тэрытарыяльнымі зменамі, якія праводзіліся ў гэты час, узбуйненнем яе тэрыторыі, што ўскладняла эканамічныя пераўтварэнні.

Новая эканамічная палітыка аказала станоўчы ўплыў на ўзнаўленне м развіццё эканомікі БССР. Да 1927 г. сельская гаспадарка і прамысловасць БССР былі поўнасцю адноўлены. Але ў той жа час гэтая рэформа прывяла да сацыяльнага расслаення насельніцтва і, як вынік гэтага, росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, да неаднаразовых эканамічных крызісаў.Новая эканамічная палітыка была часовым адступленнем бальшавікоў у эканамічнай сферы.Яны выкарысталі капітал буржуазіі і вопыт прыватнікаў, каб стварыць умовы для сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічн. курсу на пабудову сацыялізму.

Да значных грамадска-палітычных падзей у перыяд правядзення новай эканамічнай палітыкі адносіцца стварэнне СССР. Гэта адбылося 30 снежня 1922 года на I Усесаюзным з’ездзе Саветаў, калі была падпісана Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР. Вярхоўным заканадаўчым органам Саюза стаў ЦВК СССР.

Каб заняць належнае месца ў складзе СССР, БССР неабходна было вырашыць пытанне аб межах рэспублікі. Пасля стварэння СССР партыйныя органы БССР выказалі жаданне вярнуць у склад БССР усходнія паветы, якія былі ў складзе РСФСР і дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.

У сакавіку 1924 г. ўрад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Адбылося першае ўзбуйненне БССР, у выніку якога тэрыторыя Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, насельніцтва склала прыкладна 4,2 млн. чал. (Да гэтага тэрыторыя БССР уключала толькі 6 паветаў Мінскай губерні – Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, частку Мінскага і Слуцкага з тэрыторыяй у 52,3 тыс. кв. км і насельніцтвам у 1,5 млн. чал.).

У снежні 1926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР: у склад рэспублікі былі ўключаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку плошча БССР склала 126 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва павялічылася да 5 млн. чал.

У 1927 г. была прынята Канстытуцыі БССР, згодна з якой зацвярджаліся дзяржаўны герб і сцяг (чырвоны з надпісам БССР) Беларускай ССР.

Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

Пасля першай сусветнай і грамадзянскай войнаў эканоміка Беларусі аказалася разбуранай. З-за падзелу Беларусі і дзяржаўна-тэрытарыяльных змен былі парушаны эканамічныя сувязі. Аб’ёмы валавай прадукцыі ў прамысловасці скараціліся ў параўнанні з даваенным узроўнем у 7 разоў, у сельскай гаспадарцы – у 2 разы. Праўда, ў ходзе канфіскацыі памешчыцкай зямлі сяляне павялічылі сваё землекарыстанне на 32,7%, але на іх плечы вялікім цяжарам лягла харчразвёрстка, уведзеная ў гады “ваеннага камунізма”. Харчатрады забіралі ў сялян не толькі лішкі, але і частку неабходных для жыцця запасаў. У адказ земляробы пачалі скарачаць пасевы, засяваючы толькі плошчы ў памерах пражытачнага мінімуму.

Палітыка “ваеннага камунізму” вызывала нездавальненне насельніцтва савецкай уладай. Пагоршылася і палажэнне рабочых. З- за разбурэння прамысловасці і транспарту рэзка вырасла беспрацоўе. Рэальная зарплата не перавышала 20% даваеннай. Пачалася гіперінфляцыя. У шэрагу мясцовасцей Беларусі да 1922 года фактычна працягвалася скрытая грамадзянская вайна. Сяляне прыхільна адносіліся да падпольных груп арганізацыі “Зялёны дуб”. Да 6 тысяч налічвалі ўзброеныя фарміраванні, якія базіраваліся на польскай тэрыторыі і адтуль рабілі рэйды. Трэба адзначыць, што палітычнае палажэнне ў пачатку 20-х гадоў было вельмі вострым па ўсёй Расіі. У радзе губерняў пачаліся паўстанні, найбольш буйнае адбылося ў Тамбоўскай губерні, а найбольш небяспечнае для ўлад – у Кранштаце. У гэтых умовах Савецкая ўлада пайшла на прынцыповую змену палітычнага курса, менавіта, частковую і часовую рэстаўрацыю капіталізма, дапушчэнне прыватнай уласнасці і прадпрыймальніцтва, але пад кантролем ўлады. Гэтыя змены, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “новая эканамічная палітыка”, пачаліся з 1921 г.

У Беларусі новая эканамічная палітыка праводзілася ў асаблівых сацыяльна-эканамічных умовах, звязаных перш за ўсё з больш моцнай, чым у другіх рэгіёнах, эканамічнай разрухай, нявырашанасцю тэрытарыяльна-дзяржаўнага будаўніцтва, асаблівасцямі сацыяльна- эканамічнай структуры вытворчасці, дзе дамініруючае палажэнне займала сельская гаспадарка, а прамысловасць ў асноўным складвалася з дробных саматужных прадпрыемстваў, разрывам эканамічных сувязей з іншымі рэгіёнамі ў выніку падзелу рэспублікі, пагранічным палажэннем Беларусі і больш складанай з нагоды гэтага палітычнай абстаноўкай. Стрыжнем новай эканамічнай палітыкі стала замена харчразвёрсткі харчпадаткам і развіццё таварна-грашовых адносін. Падатак быў значна меншым за развёрстку: спачатку ён складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зніжаны да 10%. Падатак быў фіксіраваны, пасля яго выплаты селянін мог свабодна карыстацца лішкамі, у тым ліку і прадаваць. У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні, згодна з якімаднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае землекарыстанне, пераход на хутары або вотрубы. Дазвалялася здачазямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда, уабмежаванай колькасці і пры ўмове ўдзелу ў працы членаў сям’і наймальніка. Асаблівасцю Беларусі стала супадзенне правядзення новай эканамічнай палітыкі з перадачай зямлі сялянам. Пры гэтым улады заахвочвалі шляхам прырэзак дадатковых надзелаў пераход сялян на хутары. У выніку да 1928 г. больш за 25% двароў выйшлі на хутары і вотрубы. Заахвочвалася сялянская кааперацыя. Да 1928 г. ёю, прычым пераважна спажывецкай і крэдытнай, было ахоплена да 50% гаспадарак. Развівалася і вытворчая кааперацыя. Да 1928 г. ў Беларусі ў асноўным на былых памешчыцкіх землях і землях дзяржфонду было створана 434 камуны, арцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, у якія ўвайшлі 7,5% двароў, у асноўным з ліку незаможных сялян і батракоў. Трэба адзначыць, што сельская гаспадарка давала ў гэты час да 10% прыросту ў год. Большасць сельскага насельніцтва сталі складаць сераднякі. З адменай нацыяналізацыі прамысловасці, якая праводзілася ў гады “ваеннага камунізма”, каля 300 прадпрыемстваў было здадзена ў арэнду, пачала ажыццяўляцца дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым уладальнікам. Найбольш рэнтабельныя прадпрыемствы, якія засталіся ў дзяржаўнай ўласнасці, пераводзіліся на гаспадарчы разлік.З 1925 года ўлады дазволілі выкарыстоўваць ў прамысловасці ў абмежаванай колькасці наёмных работнікаў.

Важнай мерай, якая садзейнічала аздараўленню эканомікі ў гады НЭПа, стала грашовая рэформа. У выніку некалькіх дэнамінацый, праведзеных у 1922-1924 гг., была ўстаноўлена цвёрдая грашовая адзінка – чырвонец, які раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям, або 7,74 гр. золата, або 5,14 доларам ЗША. Быў збалансаваны бюджэт і забаронена грашовая эмісія. У 1921 г. аднавілася дзейнасць дзяржбанка, ствараліся спецыялізаваныя акцыянерныя, камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы, зняты абмежаванні на яе рост, шырока практыкавалася здзельная аплата працы і іншыя меры стымулявання. Гэта садзейнічала росту прадукцыйнасці працы. У выніку правядзення новай эканамічнай палітыкі да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, зменшылася колькасць безконных і безкароўных двароў, прамысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Папоўніўся спажывецкі рынак, павялічыў абароты гандаль. Аднак Беларусь усё яшчэ заставалася аграрнай акраінай, удзельная вага яе прамысловасці складала толькі 0,67% агульнасаюзнай.

Пераход да рыначных адносін выклікаў перыядычныя эканамічныя крызісы, узмацнілася сацыяльнае расслаенне, што вызывала нездавальненне значнай часткі насельніцтва. Да гэтага трэба дадаць, што ў сяр. 20-х гг. ужо ў асноўным сфарміравалася камандна-адміністратыўная сістэма ўлады, якая прыйшла ў супрацьлегласць з эканамічнымі метадамі кіравання.


  1. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыян.-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 20-х гг. XX ст.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі

Пасля заканчэння польскай акупацыі зноў утвораная Беларуская савецкая рэспубліка знаходзілася ў своеасаблівым палітычным і эканамічным становішчы. Яна займала невялікую тэрыторыю 6 паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, ускладняла паўнацэннае дзяржаўнае і сацыяльна-эканамічнае будаўніцтва, арганізацыю абароны, правядзенне знешняй палітыкі, налажванне эканамічных сувязей. Тут прадаўжалі дзейнічаць законы расійскай федэрацыі. Усё гэта падштурхоўвала да больш цеснага саюза перш за ўсё з сваім усходнім суседам – Савецкай Расіяй, дзе быў усталяваны аднатыпны палітычны і эканамічны ўклад.

Ужо 16 студзеня 1921 г. быў заключаны двухбаковы дагавор паміж БССР і РСФСР аб ваенным і гаспадарчым саюзе. Згодна з ім утвараліся аб’яднаныя народныя камісарыяты па найбольш важным напрамкам: ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. У 1922 г. праблема аб’яднання савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмеркавання на партыйных з’ездах і пасяджэннях ЦВК. З прадстаўнікоў ад Украінскай, Беларускай рэспублік, РСФСР, Закаўказскай федэрацыі была створана камісія па падрыхтоўцы дагавора аб больш цесным саюзе. 14 снежня 1922 г. за гэтую прапанову выказаўся Ўсебеларускі з’езд Саветаў. Аналагічныя рашэнні прынялі і з’езды іншых рэспублік. 30 снежня 1922 г. у Маскве дэлегацыі ад рэспублік аб’явілі сябе 1 Усесаюзным з’ездам Саветаў і зацвердзілі Дэкларацыю аб утварэнні СССР на прынцыпах раўнапраўя, дабраахвотнага ўвахода і выхада з Саюза і свабоднага доступа ў яго склад іншым дзяржавам. З’езд зацвердзіў таксама Дагавор аб ўтварэнні СССР, выбраў вярхоўны орган улады - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Пазней, на П Усесаюзным з’ездзе Саветаў 31 студзеня 1924 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая раней абмяркоўвалася на з’ездах Саветаў саюзных рэспублік. З уваходам Беларусі ў склад СССР склаліся спрыяльныя ўмовы для ўзбуйнення тэрыторыі рэспублікі за кошт рэгіёнаў з пераважаючай колькасцю беларусаў, якія заставаліся ў складзе РСФСР.

Па прапанове беларускага боку пры ЦВК СССР была створана спецыяльная камісія і згодна з яе вывадамі 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб’яднанні ў складзе БССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. VI Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 года, канчаткова зацвердзіў гэтае рашэнне, Такім чынам, тэрыторыя Беларусі і колькасць насельніцтва павялічыліся больш чым у два разы.Адначасова адбылася рэарганізацыя губерняў і паветаў: на тэрыторыі Беларусі былі ўтвораны 10 акруг і 100 раёнаў. Пазней, у верасні 1926 г., да Беларусі былі далучаны дадаткова г. Гомель з Гомельскім і Рэчыцкім раёнамі і такім чынам тэрыторыя Беларусі павялічылася яшчэ на 15,5 тыс. кв. кіламетраў, а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. У выніку двух узбуйненняў колькасць насельніцтва Беларусі дасягнула 5 млн. чалавек або ў тры разы больш у параўнанні з 1920 годам, значна ўзрос яе эканамічны і культурны патэнцыял.

Перыяд дзяржаўнага адраджэння супаў з нацыянальным, што знайшло адлюстраванне ў палітыцы беларусізацыі. Ужо з утварэннем БССР беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, пашырылася сетка беларускамоўных школ. У 1921 г. пачаў працаваць БДУ, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры. Ствараліся беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, установы культуры. Але менавіта якасць аднаго з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі працэс беларусізацыі набыў з ліпеня 1924 года, калі другая сесія ЦВК БССР прыняла пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”. У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелася наданне пераважна беларускай мове нараду з рускай, польскай, яўрэйскай моў статуса дзяржаўнай, арганізацыя сеткі беларускамоўных навучальных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, друку, краязнаўчая работа па вывучэнню Беларусі, вылучэнне на кіруючые пасады перш за ўсё беларусаў, перавод справаводства на беларускую мову, утварэнне нацыянальных адміністратыўных адзінак, часцей Чырвонай Арміі. Але галоўным у гэтай працы стала выпрацоўка літаратурнай беларускай мовы: распрацаваны правапіс, граматычныя правілы, створаны адпаведныя падручнікі, слоўнікі.З 1921 г. пры Народным сакратарыяце асветы БССР пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая затым была рэарганізавана ў Інстытут беларускай культуры. Пытанні практычнай рэалізацыі палітыкі беларусізацыі неаднаразова выносіліся на абмеркаванне партыйных, савецкіх органаў, была разгорнута шырокая тлумачальная работа сярод насельніцтва. Яна ўлічвалася і ў працэсе адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы. У час першага ўзбуйнення, каліпашырылася тэрыторыя рэспублікі і замест паветаў і волацсей утварыліся раёны і сельсаветы, былі створаны, акрамя беларускіх, яшчэ 70 іншых нацыянальных сельскіх саветаў і адзін нацыянальны (польскі) раён з цэнтрам у Дзяржынску. Да канца 1928 года 80% школ амаль усе установы і кіруючыя структуры рэспублікі былі пераведзены на беларускую мову. Але празмернае фарсіраванне тэмпаў беларусізацыі, правядзенне яе ў большасці выпадкаў адміністратыўнымі мерамі вызывалі ў часткі насельніцтва адмоўную рэакцыю і ў пэўнай ступені дыскрэдытавалі нацыянальную ідэю.У другой палове 20-х гадоў палітыка беларусізацыі пачала паступова згортвацца. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва праходзіла ў абставінах усталявання аднапартыйнай сістэмы кіравання. У 1921 г. спыніў сваю дзейнасць Бунд, частка яго членаў улілася ў склад КП(б)Б. Даволі ўплывовай на Беларусі была Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая налічвала больш за 20 тысяч членаў. Але пасля адказу эсераў у ліпені 1920 г. ад супрацоўніцтва з бальшавікамі, перахода іх ў апазіцыю, БПС-Р стварыла сетку падпольных арганізацый пад агульнай назвай “Зялёны дуб” і зрабіла няўдалую спробу арганізаваць восенню 1920 г. паўстанне супраць савецкай улады, пасля чаго яе ўплыў сярод насельніцтва стаў падаць. У лютым 1921 г. 860 найбольш актыўных яе членаў былі арыштаваны і інтэрніраваны ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польшчы. У выніку ў чэрвені 1924 г. БПС-Р самараспусцілася. Распаду апазіцыйных сіл садзейнічала і амністыя ўдзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняў, якая была аб’яўлена ў 1923 г. ЦВК СССР і ЦВК БССР. Пасля гэтага ў 1925 г. на нарадзе ў г. Берліне большая частка дзеячаў БНР таксама заявіла аб самароспуску гэтай арганізацыі і выразіла жаданне вярнуцца ў БССР, якую яны прызналі цэнтрам нацыянальнай кансалідацыі беларусаў. У выніку з сярэдзіны 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, як і ў цэлым ў СССР, было зведзена да дзейнасці адной партыі – камуністычнай, якая пачала хутка расці колькасна. Адначасова пачала ўстанаўлівацца жорсткая цэнтралізацыя кіравання ўнутры партыі, а паколькі яна стала кіруючай, то і ў цэлым у краіне. Партыя паступова брала пад кантроль усё грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Гэта адмоўна адбілася і на дэмакратызацыі вытворчага жыцця. Пытанні, якія раней вырашаліся калектыўна на сходах працоўных, цяпер станавіліся справай вузкага кола кіраўнікоў. Дыктатура пралетарыята, якая раней абвяшчалася бальшавікамі, паступова замянялася дыктатурай камандна-адміністратыўнага апарата. Улада Саветаў, якая таксама раней шырока прапагандавалася, тбыла фактычна ліквідавана, а Саветы падпарадкаваны партыйным органам. Зніжэнне іх ролі адмоўна адбілася і на актыўнасці людзей у час выбарчых кампаній. Напрыклад, на выбарах Саветаў у Беларусі ў 1924-1925 гг. удзельнічала ў сярэднім 35-40% выбаршчыкаў. Таму адначасова з узмацнененнем ідэалагічнай апрацоўкі мас ў кіраўніцтве дзейнасцю Саветаў усё шырэй сталі прымяняцца дырэктыўныя меры. Але і ў гэтых умовах узрастала працоўная і грамадска-палітычная актыўнасць насельніцтва, актывізавалася дзейнасць прафсаюзаў і камсамольскіх арганізацый. Пераход да аднапартыйнай улады ў умовах, калі большую частку камуністаў складалі людзі з ніжэйшай адукацыяй, здольныя толькі выконваць кіруючыя ўказанні зверху, складанасць знешнепалітычнай абстаноўкі, калі Савецкая краіна знаходзілася ў варожым акружэнні, барацьба за ўладу паміж рознымі групоўкамі, перш за ўсё трацкістамі і сталінскім акружэннем, нарэшце, асабістыя якасці характару Сталіна, які стаў на чале СССР, утваралі спрыяльныя ўмовы для складвання таталітарнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, росквіт якой прыйшоўся на 30-я гады і суправаджаўся палітычнымі рэпрэсіямі. Пачатак жа рэпрэсій адносіцца да часу згортвання палітыкі беларусізацыі, якая была расцэнена камісіяй ЦК ВКП(б) як спроба буржуазных нацыяналістаў рэстаўрыраваць буржуазны лад і адарваць Беларусь ад Савецкага Саюза. Спачатку барацьба супраць нацыянальна-дэмакратычных настрояў вялася на ўзроўні крытыкі на партыйных і савецкіх з’ездах, але з 1930 г. рэпрэсіўныя органы пачалі арышты па абвінавачванню ў прыналежнасці да так званага “Саюза вызвалення Беларусі”, сапраўдная наяўнасць якога да гэтага часу дакладна не выяўлена. Было арыштавана 108 чалавек, частка была асуджана на розныя тэрміны заключэння. Справа СВБ дала пачатак кампаніі ідэалагічнага тэрора супраць “нацыянал-дэмакратаў”. У прыватнасці, у Беларускай акадэміі навук быў арыштаваны кожны трэці супрацоўнік. Хваля рэпрэсій закранула таксама значную частку беларускіх літаратараў. Пазней пачаліся агульнасаюзныя судовыя працэсы па справам “Працоўнай сялянскай партыі”, “Прампартыі” і іншым антысавецкім арганізацыям, дзейнасць якіх таксама дакладна да гэтага часу не ўстаноўлена.Гэтыя працэсы закранулі і Беларусь як частку СССР. Пік рэпрэсій прыйшоўся на сярэдзіну 30-х гадоў і асабліва на 1937 год. Усяго ў усходняй Беларусі ў перадваенные годы па палітычных матывах было рэпрэсіравана па розным даным ад 40 да 90 тыс. жыхароў, з іх 16050 рэпрэсіраваны ў 1937-1938 гг.


  1. Палітыка беларусізацыі, яе асноўн. напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-30-х гг.
1   ...   21   22   23   24   25   26   27   28   ...   36


написать администратору сайта