Главная страница
Навигация по странице:

  • I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ 1. Сутнасць мовы

  • 1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.

  • 2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.

  • 3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.

  • 4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай А псіхалогія Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць

  • 6. Па якіх параметрах моўныя асаблівасці кожнага з нас можна параўнаць з адбіткамі пальцаў

  • 8. Ахарактарызуйце значэнне наступных прыказак і прымавак пра мову

  • 9. Разгарніце наступныя тэзісы

  • 10. Адкажыце на пытанні

  • 11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “Я – Homo loquens, і гэта значыць…” 2. Гіпотэзы паходжання мовы

  • працоўных выкрыкаў. У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная)

  • Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт


    Скачать 6.39 Mb.
    НазваниеБеларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
    АнкорДапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1.doc
    Дата05.06.2018
    Размер6.39 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаДапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1.doc
    ТипДокументы
    #19985
    страница1 из 22
      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт


    Факультэт даінстытуцкай падрыхтоўкі

    Кафедра беларускай і рускай моў

    Беларуская мова (прафесійная лексіка)

    Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ


    Частка I

    Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,

    функцыянальныя стылі.

    У чатырох частках

    Пад рэдакцыяй Л.А. Гіруцкай

    Мінск 2005

    УДК 808.26 (075.8)

    ББК 81.4 Беия 7

    Б 43
    Аўтары:

    Л.А. Гіруцкая, І.У. Будзько, Т.А. Кузняцова, А.А. Мішанькіна, К.М. Міцкевіч, Н.Я. Пятрова, І.У. Савіцкая, А.П. Сахончык, А.С. Рускіх.

    Рэцэнзенты:

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БНТУ Л.Ф. Гербік,

    кандыдат філалагічных навук В.І. Уласевіч

    Б Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ. У 4 ч. Ч. I. Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,функцыянальныя стылі.



    Л.А. Гіруцкая, І.У. Будзько, Т.А. Кузняцова і інш., пад рэдакцыяй Л.А. Гіруцкай. – Мн.: БНТУ, 2005. – с.
    Дапаможнік ўключае агульналінгвістычныя звесткі, якія неабходны для разумення сутнасці мовы, яе ролі ў жыцці грамадства, асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму ў РБ; знаёміць з этапамі развіцця беларускай мовы, функцыянальнымі стылямі, адметнасцямі стылістыкі афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны з раздзелаў уключае тэарэтычны і практычны матэрыял. Маюцца таксама заданні, якія дазволяць паўтарыць і сістэматызаваць веды па арфаграфіі, граматыцы і пунктуацыі.

    Дапаможнік прызначаны для студэнтаў тэхнічных і гуманітарных факультэтаў ВНУ; ён будзе карысны і ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі лінгвістыкі і беларускай мовы.

    Ад аўтараў

    Дадзены дапаможнік уяўляе сабой першую частку дапаможніка па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” і складзены ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дысцыпліны, зацверджанай Міністэрствам адукацыі РБ 19.03.2001г.. Ён уключае наступныя раздзелы:

    1. Уводзіны ў навуку аб мове.

    2. З гісторыі пісьма.

    3. Паходжанне і развіццё беларускай мовы (раздзел змяшчае таксама тры дадаткі).

    4. Функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

    5. Стылістыка афіцыйна-справавых дакументаў.

    Кожны раздзел складаецца з шэрагу тэкстаў, якія суправаджаюцца пытаннямі і заданнямі, у тым ліку тэставымі і кантрольнымі. Першы раздзел падрыхтаваны ст.выкл.Л.А. Гіруцкай і заг. кафедры Т.А. Кузняцовай, выкл. А.С. Рускіх, другі – ст. выкл. І.У. Савіцкай і выкл. Н.Я. Пятровай, трэці – дацэнтам І.У. Будзько, ст. выкл. Л.А. Гіруцкай, дадатак 1 зроблены выкл. Н.Я. Пятровай, дадатак 2 – дацэнтам І.У. Будзько; чацвёрты раздзел падрыхтаваны выкл. К.М. Міцкевічам і А.П. Сахончык, пяты – ст. выкл. А.А. Мішанькінай і выкл. К.М. Міцкевічам. Змешчаны таксама практыкаванні па арфаграфіі, пунктуацыі і граматыцы, распрацаваныя ст.выкл. Л.А. Гіруцкай і А.А. Мішанькінай. Камп’ютэрны набор ажыццявіла лабарант кафедры В.П. Анісімава.

    Матэрыялы са знакам  можна рэкамендаваць для самастойнай працы студэнтаў.

    I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ
    1. Сутнасць мовы

    На Зямлі жывуць тысячы відаў жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца, такім чынам, галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай Homo loquens – чалавека, які гаворыць.

    Сапраўды, без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Старажытнагрэчаскі філосаф Платон у гутарцы з Дыягенам неяк адзначыў чалавека як жывую істоту на дзвюх нагах і без пер'яў. У адказ Дыяген прынес … абшчыпанага пеўня і сказаў: «Вазьміце свайго чалавека!» Напэўна, нельга выявіць сутнасць чалавека сукупнасцю дзвюх знешніх прыкмет.

    БелСЭ прыводзіць такое азначэнне: «Чалавек, грамадская істота, якая знаходзіцца на найвышэйшай ступені эвалюцыі жывёльнага свету на Зямлі, характарызуецца свядомасцю, маўленнем, здольнасцю рабіць прылады працы, выкарыстоўваючы іх для ўздзеяння на навакольны свет». А вось як БелСЭ вызначае нацыю: «Нацыя (лац. natio – народ), гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі,
    Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары А, Э, Ы.

    Т…хнічны, інж…нер, …кземпляр, р…монт, мет…арыт, бухгалт…р, ж…лезны, …лемент, п…лімер, прагр…сіўны, характ…рыстыка, ш…рсцяны, с…крэт, …лектрычнасць, кат…лізатар, канц…лярыя, р…сора, бр…зент, д…рэктар, т…хналогія, акр…дытыў, д…бет, амарт…затар, ац….тылен, барт…р, кат…т, кар…ляцыя, камп'ют…р, выпр…меньванне, д…фер…нцыял, ж…лкаванне, др…ўляны, кр…шталь, напруж…нне, пагл…нальнік, пр…саванне, пер…вага, р…ўнадзейная, р…зіна, стр…жань,. ц…нтральны, майст…р, расшч…пленне, р…зістар, скр…жаванне.
    агульнасцю мовы і асаблівасцямі псіхічнага складу, што праяўляецца ў спецыфічных рысах культуры”. Як бачна, у абедзвюх фармулёўках мова займае сарцавіннае палажэнне. «…Усе віды сувязяў паміж членамі нацыі, псіхічны склад і культура людзей цалкам грунтуюцца на мове, апасродкавана ці прама праяўляюцца ў ёй»1

    Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавека так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

    Мова – унікальнейшая з'ява. Яна адначасова з'ява ідэальная і матэрыяльная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб'ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

    З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх назапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Людзі задавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое; можам пахваліць і абразіць, “лячыць і калечыць” словам… “Мова служыць адной з тых рэдкіх гаючых крыніц, з якой кожны можа браць столькі, колькі здужае, а крыніца ад гэтага не бяднее, не вычэрпваецца, а, наадварот, узбагачаецца, робіцца больш дасканалай прапарцыянальна ўжыванню яе змесціва” 2. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).

    У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.); другія – як з'яву псіхічную. Сапраўды, пры спараджэнні маўлення або пры яго ўспрыманні актыўна працуюць псіхафізіялагічныя органы чалавека (нервовая сістэма, мозг, лёгкія, язык, слыхавыя органы і інш.). Але зафіксаваны выпадкі, калі нованароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з'яўлялася патрэба ў ёй. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасягалі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Яна не перадаецца ў спадчыну, як колер скуры ці разрэз вачэй. Ад прыроды мы маем механізм, які забяспечвае магчымасць маўлення, але рэалізаваць здольнасць авалодаць мовай чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі. Пры гэтым мы авалодваем канкрэтнай мовай, а не мовай ўвогуле. У гэтым і праяўляецца сацыяльная (грамадская) прырода мовы. Пранізваючы ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства, яна самым непасрэдным чынам звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека. «Па сутнасці, мова – гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства»3.
    Ці ведаеце вы, што…

    Самая складаная мова – эскімоская. У ёй 63 формы цяперашняга часу дзеяслова, а назоўнікі адзіночнага ліку маюць 253 канчаткі!

    Самая “спакойная” мова – у эскімосаў Грэнландыі. У ёй адсутнічаюць лаянкавыя словы.

    Самую ”жаноцкую” мову можна сустрэць на востраве Даменіку. Жанчыны там размаўляюць на мове, адрознай ад мовы мужчын.
    ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

    1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.

    Валодаць мовай, дыферэнцыяльная прыкмета, дыялог філосафаў, даць наступнае азначэнне, найвышэйшая ступень, спецыфічныя рысы, сарцавіннае палажэнне, унікальная з'ява, грамадская прырода, назапашваць веды, злучаць пакаленні, пазбавіць кантактаў, у зносінах з іншымі людзьмі, падмурак грамадства.

    2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.

    1. Членападзельная мова – гэта галоўная … . 2. Без паняцця мовы немагчыма даць … як …, так і … . 3. Існаванне чалавека пераважна моўнае, бо … . 4. Унікальнасць мовы ў тым, што … . 5. З дапамогай мовы чалавек можа … . 6. Ад прыроды чалавек мае … , але рэалізаваць яе можна … . 7. Сацыяльная прырода мовы ў тым, што…

    3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.

    Да другой сусветнай вайны македонская мова не вылучалася ў якасці асобнай, а лічылася дыялектам
    Праверце сябе.

    Тэхнічны, інжынер, экземпляр, рамонт, метэарыт, бухгалтар, жалезны, элемент, палімер, прагрэсіўны, характарыстыка, шарсцяны, сакрэт, электрычнасць, каталізатар, канцылярыя, рысора, брызент, дырэктар, тэхналогія, акрэдытыў, дэбет, амартызатар, ацэтылен, бартэр, катэт, карэляцыя, камп'ютэр, выпраменьванне, дыферэнцыял, жылкаванне, драўляны, крышталь, напружанне, паглынальнік, прэсаванне, перавага, раўнадзейная, рызіна, стрыжань, цэнтральны, майстар, расшчапленне, рэзістар, скрыжаванне.

    балгарскай. Пасля вайны ў складзе Югаславіі ўтварылася як самастойная дзяржава Македонская Рэспубліка. Македонская мова функцыянуе і разглядаецца як самастойная мова.

    4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? А псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць?

    5. Ці адлюстроўваюцца ў нацыянальнай мове (калі так, то як) такія сацыяльныя фактары, як месца жыхарства, прафесія, род заняткаў, пол, узрост, інтарэсы, ступень адукаванасці і г.д.?

    6. Па якіх параметрах моўныя асаблівасці кожнага з нас можна параўнаць з адбіткамі пальцаў?

    7. Узяць языка, нашэсце дванадзесяці языкоў (пра ўварванне шматнацыянальнай арміі Напалеона ў Расію ў 1812 г.) … Аб чым сведчыць такое ўжыванне слова “язык”?

    8. Ахарактарызуйце значэнне наступных прыказак і прымавак пра мову:

    Які розум, такая і гаворка. Хто болей знае, той болей пытае. Пустой птушкі пустая песня. Рана загаіцца, злое слова ніколі. Што напісана пяром, не выйме і сякера.

    9. Разгарніце наступныя тэзісы:

    1. Менавіта мова адчыняе нам доступ да ўсяго таго, што ўспрымаюць іншыя людзі, да ўсёй той інфармацыі, якая назапашана чалавецтвам за гады яго існавання. 2. Мова згуртоўвае не толькі людзей аднаго пакалення, але і пры дапамозе сваёй пісьмовай формы розныя гістарычныя пакаленні людзей. 3. Мова адначасова належыць і да самых старажытных, і да самых свежых з'яў. 4. Нямецкі філосаф і пісьменнік І.В. Гётэ сцвярджаў, што, “колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”. 5. Любое буйное вынаходства, у тым ліку і мова, мае свой адваротны бок ( хаця віной усяго звязанага з мовай «негатыву» служыць не сама мова, а яе носьбіт). 6. Мова – невычэрпная крыніца, якая не бяднее, а ўзбагачаецца прапарцыянальна распаўсюджванню яе змесціва.

    10. Адкажыце на пытанні:

    1. Чаму менавіта членападзельная мова з’яўляецца галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека? 2. Чаму мова займае цэнтральнае палажэнне ў азначэннях чалавека і нацыі? 3. У чым унікальнасць мовы? 4. У чым праяўляецца сацыяльнае і індывідуальнае ў мове? 5. У чым заключаецца сацыяльная прырода мовы?

    11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “Я – Homo loquens, і гэта значыць…”

    2. Гіпотэзы паходжання мовы
    Пытанне ад паходжанні мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства, якое матэрыяльна фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці, існуе адносна нядоўгі час, усяго каля 5000 гадоў. А дзесяткі тысяч гадоў, пераважную большасць існавання чалавека як істоты моўнай, мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма. У сувязі з гэтым вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным.

    У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падыходы да рашэння гэтай праблемы: 1) мова з’явілася натуральным шляхам; 2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.

    На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя (ад грэч. Logos – слова, паняцце, розум) паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай -- і пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (багоў). У адпаведнасці з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак (Бог, Логас, Дух, Слова, Дао), які ўздзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавека. Па Бібліі носьбітам Слова з’яўляецца Бог: “У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць” (Евангелле ад Іаана, 1 ст.) Ствараючы свет, Бог ажыццяўляе акт гаварэння: “І сказаў Бог: да будзе святло. І стала святло…” Затым ён дае імёны створаным сутнасцям: “І назваў Бог святло днём, а цьму ноччу…” Такіх імёнаў Бог устанаўлівае няшмат: дзень, ноч, неба, зямля, мора, даручаючы называць усё астатняе Адаму. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям здольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.

    Падобныя тлумачэнні, зразумела, у іншых тэрмінах, ёсць у індыйскіх Ведах і ў канфуцыянстве, у старажытнагрэчаскага філосафа Платона (ІУ ст. да н.э.) і ў класіка нямецкай філасофіі Г.Э. Лесінга (ХУІІІ ст.)…

    У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццём структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету (гл.: Гируцкий А.А. Общее языкознание. Мн.: ТетраСистемс, 2003).

    З часоў Старажытнай Грэцыі (ад стоікаў) бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХУІІІ – ХІХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз
    Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары Е, Ё, Я.

    Ф…рмент, эл…ктрод, ап..рацыя, г…ктар, сув…зь, вугл…кіслы, эн…ргія, м…мбрана, н…ўстойлівыя, прым…ненне, сп…ктральны. с…лекцыя, с…мнаццаць, тыс…ча, св…ткаваць, дз…вяты, пап…рэднік, выдадз..ны, элем…нтарны, праф…сійны, электрасп…канне, в…рчальны, ін'…ктыўны, інтэрф…рэнцыя, н…яўны, дзес…тковы, ап…ратар, м…ханік, зав…ршыць, …містасць, дас…гальны, вы…віць, ген…ратар, высв…тляць, н…аднародны, раздз…ляльны, сум …сь, паверхн…вая, рады…завод.

    перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця і г.д. Сапраўды, у кожнай мове ёсць пэўная колькасць гукаперайманняў і вытворных ад іх слоў: кі-гік – кігікаць, кур-няў – курняўкаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Так, па-французску певень “спявае” кіріко-ко, па-англійску – кок-э-дудль-ду, а па-армянску кук-лі-ку. Але такіх слоў у мовах няшмат.

    Таксама з антычнай філасофіі (ад эпікурэйцаў) дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу і г. д.) тыпу ах, ой, мм, о–ё-ёй, гэй і інш. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.

    У ХУІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамадскай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХУІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Русо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізаванага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для зносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.

    У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.

    У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) тэорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ёй, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Праца, мова, мысленне фарміраваліся адначасова, у адзінстве і ўзаемадзеянні. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіццё пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.

    Як бачна, паходжанне мовы аказваецца цесна звязаным з праблемай паходжання чалавека і жыцця.
      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


    написать администратору сайта