Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Скачать 6.39 Mb.
|
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову. Узгадняць дзеянні, моўная істота, пераважная большасць, увесці ў карыстанне, адносна няшмат, пэўны гукавы комплекс, натуральны шлях, штучнае стварэнне, удасканаленне свядомасці, уладкоўваць формы, вынайсці Праверце сябе. Фермент, электрод, аперацыя, гектар, сувязь, вуглякіслы, энергія, мембрана, няўстойлівыя, прымяненне, спектральны, селекцыя, семнаццаць, тысяча, святкаваць, дзевяты, папярэднік, выдадзены, элементарны, прафесійны, электраспяканне, вярчальны, ін'ектыўны, інтэрферэнцыя, няяўны, дзесятковы, аператар, механік, завяршыць, ёмістасць, дасягальны, выявіць, генератар, высвятляць, неаднародны, раздзяляльны, сумесь, паверхневая, радыёзавод. кнігадрукаванне, заснавальнік тэорыі, складаны выгляд, аказваць уздзеянне, істотна ўплываць, ускосны доказ, дакладныя звесткі. 2. Патлумачце, чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна. 3. Выпішыце з тэксту назвы гіпотэз і фармулёўкі іх сутнасці. 4. Прааналізуйце сутнасць гіпотэз, маючы на ўвазе наступныя пытанні: 1) Ці тлумачыць дадзеная гіпотэза паходжанне мовы (а не слоў, напрыклад)? 2) Наколькі несупярэчлівым з’яўляецца гэтае тлумачэнне? 5. Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму? 6. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы: На думку аўтараў…, як лічыць…, на яго погляд, сутнасць у тым, што…, паводле … гіпотэзы, у адпаведнасці з … гіпотэзай, згодна … гіпотэзе.. . 3. Асноўныя функцыі мовы Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д. Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г.зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва. З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы маець цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне. Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой. Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках. Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой. ГЭТА ЦІКАВА Колькасць галосных і зычных гукаў у мовах бывае рознай. У сучасных беларускай і рускай мовах галосных гукаў 6, а ў старажытнарускай іх было 11, у малдаўскай мове 7 галосных, у польскай - 9. Зычных гукаў звычайна ў 3-4 разы больш. Аднак ёсць мовы, у якіх суадносіны галосных і зычных гукаў іншыя: у каўказскіх мовах, напрыклад, большая колькасць зычных гукаў і мінімальная – галосных. У адной з каўказскіх моў 70 зычных і толькі два галосныя гукі. А ў гавайскай мове прыкладна аднолькавая колькасць галосных і зычных гукаў (7 зычных і 5 галосных). Таму ў гэтай мове магчымыя словы, якія складаюцца толькі з галосных гукаў: оіаіо –“праўда”. (Л. Іванова) ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Выразны пісьмовы сродак, чалавечыя зносіны, пэўная нацыя, асобны чалавек, асаблівае значэнне, грамадская суполка, абагульняць дасягненні, з’явы рэчаіснасці, станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, вонкавая форма, адметная спадчына, назапашваць, рэгуляваць, фіксаваць, класіфікаваць, наладжваць, ажыццяўляць, перакрыжоўваць, спалучаць. 2. Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці. 3. Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі. 4. Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю. Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух. 5. Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці. 6. Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна Запішыце па-беларуску. Аммиак, пропорциональный, метеориты, гравитационный, биология, диапазон, биогеосфера, ориентация, потенциал, радиоантенна, диаметр, инициатива, радиационный, реакция, иероглиф, теория, ионизация, район, гениальный, периодический, вариант, гигиена, стадион, экспоненциальный, позиционирование, фойе, материальный, стационарный. выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў? 1. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають... Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым к научению (Ф.Скарына). 2. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы (Ф.Багушэвіч). 3. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі. Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі,» – сказаў ён (Я.Скрыган). 4. Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, І буслінае клекатанне. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -- Адрачэцца ад мовы народ, -- Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі... Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю – Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю (П.Панчанка, «Родная мова») 5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі. Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч). 7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову. По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский). Словы для даведак: сапраўдны, стаўленне, меркаваць, абыякавасць, дзікун, шкодны, каштоўнасць. 8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі: У тэксце разглядаюцца наступныя функцыі мовы:… Сярод пералічаных найбольш важнай, на мой погляд, з’яўляецца … Яе сутнасць у тым, што … На маю думку, менавіта гэта функцыя найважнейшая, таму што … 4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз Праверце сябе. Аміяк, прапарцыянальны, метэарыты, гравітацыйны, біялогія, дыяпазон, біягеасфера, арыентацыя, патэнцыял, радыёантэна, дыяметр, ініцыятыва, радыяцыйны, рэакцыя, іерогліф, тэорыя, іанізацыя, раён, геніяльны, перыядычны, варыянт, гігіена, стадыён, экспаненцыяльны, пазіцыяніраванне, фае, матэрыяльны, стацыянарны. прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі). Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці. Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў. Некалькі дзесяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзесяткі найменняў ветру. Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўсёды вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў… Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць; у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога, у нас скажуць абое рабое, у рускіх – два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў – куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Poter de l’eau a la mer” (Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны). Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка. У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі. Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш. А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара і кожнага з прысутных гасцей, паведаміць пра адыход і пачуць: “Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: “Вярнуўся?” – кажа: “Так”. Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі. ГЭТА ЦІКАВА Які тэмп маўлення ў розных народаў? Доўгія даследаванні лінгвістаў і псіхолагаў ЗША і Заходняй Еўропы далі такую карціну тэмпу спакойнага маўлення. Вельмі хуткі тэмп маўлення ў немцаў – у сярэднім 20 – 30 слоў у хвіліну, у жанчын нават 35 - 40. Англамоўныя народы вымаўляюць 15 - 30 слоў у хвіліну. Надзвычай хутка гавораць прадстаўнікі паўднёвых народаў: італьянцы – 35 - 40 (італьянкі – 40 - 50), мужчыны Бразіліі – 35 - 40, жанчыны 50 - 58 слоў у хвіліну. Павольна і плаўна цячэ маўленне ў арабаў – 18 - 20 слоў у хвіліну, у эскімосаў Грэнландыі і Аляскі – 12 - 20, у фінаў – 10 - 12 слоў у хвіліну. (З газет) ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Белае Балота, Балотнікі, Балотавічы, Балотчыцы, Балоча; Азярэцк, Азярышча, Азярок, Азершчына, Чырвонае Возера; Рэчыца, Рэчкі, Рачэнь; Белы Бор, Зялёны Бор, Боркі, Бараўляны, Баравое, Падбор’е; Лесань, Лясец, Лясок, Лясная, Лясное, Леснікова; Ліпень, Ліпна, Ліпніца, Ліпнягі, Ліпаўка; Дубечна, Дубна, Дубкі, Дубянец, Дуброўка, Мокрая Дуброва; Буда, Пясочная Буда, Старая Гута, Гутка, Рудня, Рудзенск, Рудаўляны, Агароднікі, Бондары, Ганчары, Дзегцяроўка, Дайліды, Жалезнікі, Кавалі, Міснікі, Пекары, Чырвоны Пільшчык; Біскупцы, Ваяводкі, Дзесятнікі, Казакоўшчына, Княжыца, Уладычына, Халопенічы, Слабада, Слабодкі; Грамніцы, Знахары, Пагост, Курган, Дзякі, Ігумен, Папоўка, Манастырок, Царкоўе, Крыжоўка, Іконкі, Святазер’е, Ксянзоўшчына; Ліцвінка, Літоўка, Літоўшчына, Дайнава, Жамойцішкі, Латыголава, Кашубінцы, Ляхавічы, Ляхаўшчына, Мазуршчына, Маскалёўка, Русакі, Русінавічы, Татарынавічы, Татар’я, Арда, Турэц, Баева, Цыганоўка, Чэхаўцы, Славенец, Славацічы, Ятвязь, Швабаўка, Крывічы. 2. У першай палове 30-х гадоў ХХ ст. з геаграфічнай карты Беларусі зніклі 5 назваў населеных пунктаў, у 1938 - 1939 – 67, а ў 1964 “па просьбе працоўных” змянілі назвы больш за 300(!) населеных пунктаў. На змену такім тапонімам, як Гаруны, Дзягцянка, Курсашчына, Старына, Ігумен, Ракаедаўшчына, Мужычок і мн. інш., прыйшлі назвы іншага характару: Краснапольцы, Ураджайная, Савецкая, Перадавая, Дружба, Майская, Камунарка, Прагрэс, Першае Мая і да т.п. У беларускай тапаніміцы з’явілася шмат слоў з рускай лексікі, што часта параджае дваістасць у разуменні, цяжкасці ў перадачы на пісьме таго ці іншага наймення. Прывядзіце беларускае напісанне і ацаніце наступныя назвы ў якасці беларускіх тапонімаў: Октябрьск, Зерновая, Ключегорская, Восход, Знаменская, Роща, Ковровая, Сиреневка, Красноармейская, Черемушки, Отрадное, Родники, Звездная. 3. Падрыхтуйце рэфераты (выступленні) на наступныя тэмы: 1) Пра назвы беларускіх гарадоў. 2) Пра што расказваюць гідронімы. 3) Гісторыя і сучаснасць краю ў тапонімах. 4. Растлумачце, чаму значэнне “пабіць” па-руску перадаецца фразеалагізмам дать березовой каши, а па-беларуску – даць лазы. Спішыце, устаўляючы замест кропак Ы, І, Й. Ад…грываць ролю, па…сці па слядах, раз…сціся ў поглядах, пад…сці да рашэння, пры…сці да высновы, за…нелае бервяно, мед…нстытут, паліт…нфармацыя, пра…снаваць, дэз…нфармаваць, звыш…мклівы, пера…начыць, гука…заляцыя, без…ніцыятыўны, борт…нжынер, аўта…нспекцыя, дэ…трон, магнітна-…мпульсны. 5. Растлумачце, чаму ў Індыі жанчына ўспрымае як камплімент эпітэт валавокая, слова гаджагаміні (якая ідзе паходкаю слана)? Параўнанне з якімі прадстаўнікамі жывёльнага свету будуць лічыць кампліментам беларускія жанчыны (мужчыны)? Чаму? 6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку. Солнце по-русски – это совсем не то, что куёш по-узбекски, и уж совсем не то, что офтоб по-таджикски. В какие отношения – дружелюбные или тягостные – человек вступил с небесным светилом, так их и выразил язык и произнес. Ведь узбек, живущий большую часть года под его палящими лучами, никогда не скажет ласково-уменьшительно солнышко, так же, как и у русского нет ощущения того, что солнце может быть не только плодонесущим и землеобновляющим, но и враждебным. Зато к луне, этому ночному светилу, несущему прохладу и умиротворение, у узбека совсем иное отношение: всё красивое и желанное он называет луноликим, луноподобным, да с такой интонацией, что для руского слуха это может показаться по меньшей мере вычурным . (Т. Пулатов) Для даведкі: па-таджыкску, зносіны, выказаць і вымавіць, пякучыя промні, пладоносны, землеўзнаўляльны, супакаенне, стаўленне, вычварны. 7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў. 5. Як грамадства ўплывае на мову Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым. Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, а існаванне дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову і ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай. Стыхійныя і свядомыя фактары ўплыву грамадства на мову характарызуюць такую пашыраную ў свеце, у тым ліку і на Беларусі, з’яву, як білінгвізм, або двухмоўе – выкарыстоўванне людзьмі ў якасці сродку зносін і інфармацыі, акрамя сваёй роднай мовы, яшчэ адной мовы, iншы раз і некалькіх іншых моў (тады з’ява мае назву полілінгвізм, або шматмоўе). На тэрыторыі нашай рэспублікі даследчыкі адзначаюць некалькі відаў двухмоўя: а) абмежаваны білінгвізм (назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе дыялект беларусай мовы выступае сродкам зносін, а руская мова -- сродкам атрымання пісьмовай (друкаваныя СМІ, кнігі, падручнікі) і вуснай (тэлебачанне, радыё і г.д.) інфармацыі); б) змешаная форма білінгвізму (у буйных гарадах, калі жыхары ў вусным маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаблівасцямі рускай мовы ці наадварот); в) абсалютны білінгвізм (найбольш высокая форма двухмоўя пераважна беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і карыстаюцца абедзвюма мовамі паводле агульнапрынятых норм у адпаведных моўных сітуацыях).4 Асаблівасць моўнай сітуацыі ў РБ ярка праяўляецца ў такіх з’явах, як трасянка і моўная інтэрферэнцыя (гл. аб іх далей). Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў. Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца Праверце сябе. Адыгрываць ролю, пайсці па слядах, разысціся ў поглядах, падысці да рашэння, прыйсці да высновы, заінелае бервяно, медінстытут, палітінфармацыя, праіснаваць, дэзінфармаваць, звышімклівы, перайначыць, гукаізаляцыя, безыніцыятыўны, бортінжынер, аўтаінспекцыя, дэйтрон, магнітна-імпульсны. абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асабліва пры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне (гл. ніжэй «Дзяржаўная мова»). ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Вне общества, сознательное воздействие, невольно отражать, объединяя членов определенного общества, двумя путями, двумя языками, деклассированные элементы, соответствующий стиль, многочисленные заимствования, оказаться под влиянием, касаться многих языков, целенаправленно контролировать, упорядочивать употребление.
Соцыум, аб’ядноўваць людзей, фундамент адзінства, дыферэнцыяцыя грамадства, акрамя, зрэдчас, шматмоўе, двухмоўе, выступае сродкам зносін, буйны горад, паводле агульнапрынятых норм, правапіс, публічная прамова, выкарыстоўваецца ўсюды.
4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, закончыце наступныя сказы, запішыце. 1) Стыхійны ўплыў грамадства на мову праяўляецца ў тым, што … 2) Свядомае ўздзеянне грамадства на мову ў тым, што … 3) Моўная палітыка – гэта … 4) Моўнае будаўніцтва – гэта … 5) Білінгвізм – гэта… 6) Полілінгвізм – гэта … 7) На тэрыторыі РБ адзначаюцца наступныя віды білінгвізму: … 5. Яркай праявай моўнай палітыкі з’яўляецца наданне пэўнай мове статуса дзяржаўнай. Прачытайце артыкул Я.А. Цумарава “Дзяржаўная мова” (Беларуская мова: Энцыкл., “Белар. Энцыкл”. Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: БелЭн, 1994, с. 181-182). Пры чытанні знайдзіце адказы на наступныя пытанні:
Дзяржаўная мова Кожная мова можа ўжывацца ў розных сферах жыцця грамадства. Гэтыя сферы найперш падзяляюцца на дзве буйныя часткі – афіцыйную і побытавую. Афіцыйнай (ад. лац.officialis ‘звязаны з урадам, з пасадай’) называюць мову, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю. На афіцыйнай мове вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі. Калі ж статус афіцыйнай мовы замацоўваецца і адлюстроўваецца ў спецыяльных заканадаўчых актах, яна становіцца мовай дзяржаўнай. Дзяржаўнасць мовы – гэта юрыдычна замацаваны і рэгламентаваны парадак яе выкарыстання ва ўсіх або ў пераважнай большасці разгалінаванняў афіцыйнай сферы грамадскіх зносін. Што ж датычыцца прыватных моўных узаемадачыненняў людзей, а ў пэўнай ступені і выбару імі мовы зносін з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, з рознымі грамадскімі арганізацыямі, то гэта было, ёсць і застаецца асабістай справай грамадзян. Такім чынам, паняцце “дзяржаўная мова” звязана з мэтанакіраванай, усвядомленай моўнай палітыкай дзяржавы, з распрацоўкай юрыдычна-прававых нормаў у галіне моўных зносін, а паняцце “афіцыйная мова” – з практыкай, з традыцыямі выкарыстання моў у пэўным грамадстве і з рэальным размеркаваннем паміж імі асобных сацыяльных функцый. Наданне пэўнай мове Спішыце, устаўляючы замест кропак У,Ў Ная…насць … малекуле, прыводзіць да …заемнай …нутранай нейтралізацыі, ва …ніверсітэце, праменні …льтрафіялетавыя, хірургія …льтрагукавая, пры дадзеных …мовах, з пункта А … пункт Б, ва …збекістане, хрыбет Алата…, былі … натары…са, … новай а…дыторыі, ла…рэат, доля альфа-выпраменьвальніка … дра…ніне, па…ночна-…сходні вецер, станцыя метро “…сход”. статуса дзяржаўнай – акт выключнай нацыянальна-гістарычнай і нацыянальна-культурнай значнасці. Яго прыняцце або непрыняцце, сам ягоны характар заўсёды вызначаецца канкрэтнымі абставінамі жыцця грамадства, асаблівасцямі яго гісторыі, суадносінамі паміж мона- і полінацыянальнасцю, станам і ўзроўнем культуры, эканомікі, палітыкі. Варта адзначыць, што афіцыйная мова не абавязкова набывае статус дзяржаўнай, але дзяржаўная мова не можа не прайсці этапу афіцыйнага ўжывання. Дзяржаўны статус мовы грунтуецца на арганізацыйных, кадравых, матэрыяльна-тэхнічных, культурна-асветных і іншых дзяржаўных мерах, прадугледжвае сістэму прававой аховы мовы на тэрыторыі адпаведнага дзяржаўнага ўтварэння, а таксама забяспечвае яе існаванне і развіццё ў асяродках суайчыннікаў за яго межамі. Наданне мове дзяржаўнага статуса – усвядомлены сацыяльна-палітычны акт, скіраваны сваёй канчатковай мэтай на захаванне і развіццё нацыянальнай мовы, на зберажэнне яе ад заняпаду і забыцця. Сусветная цывілізацыя не ведае выпадкаў занядбання дзяржаўных моў пры захаванні дзяржавы, затое гісторыя сведчыць, што мовы знікаюць, калі выходзяць з ужытку ў грамадскіх сферах жыцця. Патрэба ў дзяржаўным моўным рэгуляванні ўзнікае пераважна тады, калі ў мовы народа, які даў найменне дзяржаўнаму ўтварэнню, ёсць мова-канкурэнт. Менавіта таму заканадаўства некаторых монанацыянальных краін не надае мове карэннага насельніцтва дзяржаўнага статуса. З часу, калі на беларускіх землях узніклі дзяржаўныя ўтварэнні – княствы Полацкае і Тураўскае, Наваградскае і Вялікае княства Літоўскае, – мова тутэйшай людской супольнасці мела шырокі ўжытак у асяроддзі ўладароў і вайскоўцаў, рамеснікаў і гандляроў, паляўнічых і хлебаробаў, вернікаў і святароў, манахаў-кніжнікаў і шкаляроў… Калі дзіця садзілася за кнігі, рукапісныя або пазней выдадзеныя Ф. Скарынам або С. Будным, калі яно слухала матчыны песні і старажытныя казкі, калі летапісец выводзіў літары на пергамене, калі ваяр-абаронца прыспешваў на покліч Пагоні баявога каня, а ратай выходзіў у поле – усе супольна рабілі адну справу: служылі радзіме, бацькаўшчыне, і заўсёды на вуснах народа-творцы гучала мова родная, матчына, беларуская – у высокім сэнсе дзяржаўная. З цягам часу ў Вялікім княстве Літоўскім, акрамя афіцыйнай (з 1588 г. дзяржаўнай) старабеларускай, у грамадскім ужытку сталі пашырацца лацінская, польская і іншыя мовы. Узнікла патрэба ў дзяржаўным рэгуляванні моўных працэсаў. І тады ў выдатным помніку эпохі Адраджэння – Статуце Вялікага княства Літоўскага (рэд. 1566 і 1588 гг.) – старабеларуская мова была абвешчана, гаворачы па-сучаснаму, дзяржаўнай, найперш мовай законаў і справаводства: “А писар земский маеть по-руску (г.зн. па-старабеларуску. – Я. Ц.) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы” (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. с. 140). Аднак з 1697 г. старабеларуская мова перастала быць афіцыйнай, была выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем кіруючых колаў Рэчы Паспалітай – дзяржавы, у якую на федэратыўнай аснове ўваходзіла тады Вялікае княства Літоўскае. Пазней (у 1867 г.) і царскім урадам беларускае друкаванае слова было забаронена, як і наогул ужыванне беларускай мовы ў школах, установах культуры і інш., што тлумачылася імкненнем пазбавіць беларускі народ не толькі самастойнага дзяржаўнага, але і нацыянальна- культурнага жыцця, а значыць і будучыні. Такім чынам, занядбанне беларускай мовы, якое пачалося з паступовага і няўхільнага абмежавання яе грамадскіх функцый у 17-19 і пачатку 20 стагоддзя, суправаджалася частковай, а пазней поўнай стратай беларускімі землямі дзяржаўнасці. Народ жа на роднай мове гаварыў, спяваў песні, складаў казкі, мудрыя загадкі, дасціпныя прыказкі – тварыў вялікую вусную літаратуру, у якой роднае слова ззяла ўсімі колерамі вясёлкі, выказвала думы, жаданні, пачуцці чалавека працы, адлюстроўвала востры розум народа, яго багаты духоўны свет, прыгажосць душы, шматвяковы жыццёвы вопыт. На працягу 19 ст. на беларускай мове выдаваліся нелегальна або для абмежаванага ўжытку кнігі, перыядычныя выданні, а пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў беларускія асветнікі і майстры прыгожага пісьменства сталі займацца выдавецкай дзейнасцю – і гэта садзейнічала захаванню беларускага слова і фарміраванню беларускай літаратурнай мовы. У 1918 г. з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі і ў перыяд пасля 1919 г., калі беларускае дзяржаўнае ўтварэнне пачало актыўна ажыццяўляць свае ўладныя паўнамоцтвы, з усёй непазбежнасцю паўстала пытанне пра дзяржаўную мову на Беларусі. Неўзабаве сацыяльныя рамкі ўжывання беларускай мовы ў заканадаўчым парадку, грунтоўна, з усёй дакладнасцю вызначыла прынятая ў 1927 г. VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другая Канстытуцыя БССР (артыкул 22): “Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова выбіраецца, як мова пераважная, для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі”. У 1930 – 80 гг. у Беларускай ССР руская мова, займаючы прывілеяванае, пануючае становішча ў грамадскім жыцці, фактычна выконвала ролю дзяржаўнай мовы. Беларуская мова, Праверце сябе. Наяўнасць у малекуле, прыводзіць да ўзаемнай унутранай нейтралізацыі, ва універсітэце, праменні ультрафіялетавыя, хірургія ультрагукавая, пры дадзеных умовах, з пункта А ў пункт Б, ва Узбекістане, хрыбет Алатау, былі ў натарыуса, у новай аўдыторыі, лаўрэат, доля альфа-выпраменьвальнікаў у драўніне, паўночна-ўсходні вецер, станцыя метро “Усход”. неапраўдана выцесненая з грамадскага ўжытку, паступова адыходзіла да той мяжы, за якой пачынаецца нябыт. Таму заканамернай была пастаноўка пытання аб прыярытэтным развіцці беларускай мовы ў Беларусі як мовы карэннага насельніцтва, як мовы суверэннага дзяржаўнага ўтварэння. Дзяржаўны статус мовы карэннага этнасу не вядзе да абвастрэння канкурэнцыі моў і культур народаў, якія супольна жывуць у дзяржаве, а ўзмацняе іх узаемадзеянне, забяспечвае вольнае развіццё і творчае ўзаемаперайманне, гарманізацыю гэтых працэсаў і з’яўляецца асновай культурнага будаўніцтва ў дэмакратычнай дзяржаве. Без ведання мовы карэннага насельніцтва той ці іншай рэспублікі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей іх жыццё ў братняй супольнасці народаў нельга лічыць паўнацэнным. Для беларусаў як карэннага этнасу ў рэспубліцы таксама не абыякавы і лёс моў усіх нацыянальных супольнасцей у агульным дзяржаўным доме. Дзяржаўнасць мовы спрыяе і забеспячэнню правоў кожнага прадстаўніка карэннага этнасу і ўсёй яго супольнасці (калі нават апошні не з’яўляецца механічнай большасцю насельніцтва на яго тэрыторыі) на развіццё не толькі яго мовы, культуры, асветы і інш., але і нацыянальнай дзяржаўнасці і ў канчатковым выніку сцвярджае права народа на існаванне. Таму як сацыяльна-прававая катэгорыя тэрмін “дзяржаўная мова“ цесна звязаны з паняццем нацыянальнага суверэнітэту. Ва ўсім свеце дэмакратычная практыка ўжывання ў якасці афіцыйных (а часам і дзяржаўных) нацыянальных моў супольнасцей, якія спрадвеку жывуць на сваіх дзяржаўна - этнічных тэрыторыях, грунтуецца менавіта на прызнанні суверэнітэту народаў: сам факт існавання этнасаў, іх шматвяковая гісторыя і самабытная культура ствараюць гэтаму перадумовы. У нацыянальна-дзяржаўным утварэнні ў якасці дзяржаўнай прымаецца мова яго карэннага насельніцтва, а носьбітам усіх астатніх моў гарантуецца права свабоднага карыстання імі ў розных прыватных сферах зносін. Афіцыйных моў можа быць столькі, колькі асобных нацыянальных груповак уваходзіць у склад грамадства. Так, на Беларусі афіцыйна – у школе, царкве, нацыянальных установах культуры і г.д. – ужываюцца польская, татарская, яўрэйская. Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яго культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго. Мова фарміруе асобу, з’яўляецца асновай самасвядомасці і духоўнасці чалавека. Без адчування за спінаю грамады суайчыннікаў, аб’яднаных любоўю і павагаю да ўсіх нацыянальна-духоўных скарбаў, у тым ліку і мовы, чалавек можа страціць сэнс свайго існавання і пачуццё жыццяўстойлівасці. У мове схаваны “генетычны код” духоўнасці народа, і, авалодваючы моваю, мы “чытаем” сваю гісторыю, разумеем продкаў, ствараем сённяшнюю рэчаіснасць, крочым у будучыню. Гонар і абавязак усіх – шанаваць і любіць мову свайго народа, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, а таксама паважліва ставіцца да моў іншых народаў. Выхаванню гэтых высакародных грамадзянскіх якасцей чалавека, асобы і служыць прыняты ў 1990 г. закон, які надаў беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь статус дзяржаўнай . (Я.А. Цумараў)
Тэкст прысвечаны… . У пачатку… . Разглядаючы…, аўтар сцвярджае, што… . Потым падкрэсліваецца, што… . Аўтар звяртае асаблівую ўвагу на тое, што… . Далей адзначаецца… . Пры аналізе… указваецца, што… . Заўважаецца, што… . У заключэнне робіцца вывад аб тым, што… .
Нарастающей мировой стандартизации противостоит гуманитарная культура с ее интересом к индивидуальному, особенному. По-видимому, поиски здорового равновесия Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў складаных словах. В…стравугольнік, вугл…род, в…дапранікальнасць, вогн…трывалы, рады…актыўнасць, р…ўнамерны, выс…качастотны, сярэдн…арыфметычны, р…знакаляровы, тэл…граф, электр…лямпа, шкл…крышталічны, знос…стойкі, газ…тэрмічны, рэз…льваметрыя, рэз…льваметрычны, п…літэхнікум, п…літэхнічны, вугл…кіслы, ст…годдзе, ф…таграфія, м…тацыкл, аз…тнатукавы, ф…сфарнакіслы, прыр…дазнаўства, в…семсот, мал…чнакіслы, к…ксагазавы, земл…карыстанне, ст…градусны, ф…тасінтэз, шт…дзень, м…тагонкі, св…еасаблівы. будут усиливать тягу самых разных народов к своим корням, к «своему родному», близкому, нигде неповторимому и в том числе к родному языку. Для человека в родном языке сохраняется важный опыт первого знакомства с миром, вот почему так важно сберечь эту естественную языковую среду обитания. Для народа родной язык, «дом бытия», по Мартину Хайдеггеру, – это и защита его этнического суверенитета от нивелирующего воздействия цивилизации, и духовное наследство, объединяющее поколения. (Н.Б. Мечковская) 6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі: I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова. II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. Часцей за ўсё назіраецца ў рускай мове пад уздзеяннем норм беларускай мовы. III. Лексічная інтэрферэнцыя назіраецца тады, калі ў беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы, і наадварот. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на: уласна-лексічную. Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ), И не заставляйте, как летось, чтобы мы искали (И.Мележ); лексіка-семантычную. У беларускім маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для рускай мовы, і наадварот. Прилетел с приветом // Важный лист – читай (Е.Лось), Урал богатырём приветливым // Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин); лексіка-стылістычную. Рускамоўныя і беларускамоўныя лексемы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення. Рус. хвороба (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), рус. наместник (устарэлае) – бел. намеснік (літаратурн.), рус. смак (размоўн.) – бел. смак (літаратурн.). Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення. |