Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Скачать 6.39 Mb.
|
IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.д.).V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні. ЗАДАННІЗаданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.История, атлетика, хлопоты, безусый, наука, ладонь, серый, брезент, реформа, дрожать, натачивать, перевезти, дежурный, углерод, тепло, налаживать, верфь, автор, чтение, биолог. Заданне 2. Перакладзіце на рускую мову, звяртаючы ўвагу на націск. Як снег на галаву, дачка настаўніка, старэнькі дзядуля, тэлефон звоніць, узяла сукенку, пякучая крапіва, шырокі рэмень, кухонная мэбля, безвыходнае становішча, прыведзеныя лічбы, чатырнаццаць працэнтаў, некаторыя. Заданне 3. Прадоўжыце прыклады слоў, якія ў рускай і беларускай мове гучаць амаль аднолькава, але абазначаюць розныя паняцці. Качка, прозвішча, лік, падарожнік, жалоба, справа… Заданне 4. Складзіце квадраты міжмоўных амонімаў са словамі плот, трус, краска, нядзеля, рэч, мех, безадказны. Узор: бел. рус. дыван ковёр канапа диван Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў перакладзе, выкліканыя выкарыстаннем міжмоўных амонімаў.
Заданне 6: Вызначце род наступных беларускіх назоўнікаў і складзіце з імі словазлучэнні (прыметнік + назоўнік): боль, жаль, цень, рукапіс, пыл, шынель, медаль, стэп, дроб, насып, сабака, гусь, цялё, ягнё. Да якога роду адносяцца іх рускамоўныя эквіваленты? Заданне 7. Перакладзіце наступныя назоўнікі на беларускую мову і складзіце з імі словазлучэнні, звяртаючы ўвагу на іх лік: Сумерки, хлопоты, часы, земляника, похороны, двойня, кавычки, кружево, поведение, соотношение, меньшинство. Заданне 8. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў. В конце сквера, мало снега, не заметить осинника, отсутствие слуха, нехватка хлеба, начало листопада, листья дуба, нехватка кислорода, учение дарвинизма, решение студенческого коллектива, в результате химического процесса, одного ампера, на вольтовой дуге, на втором этаже, работал на фабрике, подписал не своим именем, на родной земле. Заданне 9. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў. 1. Найпрасцейшая монахраматычная сіметрычная цыліндрычная хваля задавальняе двухмернае хвалевае ўраўненне. 2. Найбольш шырока выкарыстоўваюць аксід цынку. 3. Сабекошт перавозкі грузаў на чыгуначным транспарце ніжэйшы за сабекошт аўтамабільнай перавозкі. 4. Частата пульсу ў фізічна пасіўных людзей на 20% большая. 5. Больш за тое, у якасці асобных порцый інфармацыі можа быць выбрана любая колькасць якіх-небудзь знакаў – абстрактны алфавіт. 6. Новая лабараторыя была многа лепшая ад старой. 7. Гукі станавіліся мацнейшыя і гусцейшыя. 8. Вясна наступала ўсё мацней і ўладарней. Заданне 10. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар. 1. Мне некаму і некалі гаварыць пра гэта. Мне няма каму і няма калі гаварыць пра гэта. Мне некому и некогда говорить об этом. Мне нет кому и нет когда говорить об этом. 2. Некага паслаць па білет. Няма каго паслаць па білет. Некого послать за билетом. Нет кого послать за билетом. Заданне 11. Утварыце ад наступных рускіх дзеясловаў формы 3-яй асобы адзіночнага ліку і 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу і перакладзіце іх на беларускую мову. Вызначце канчаткі. Узор: писать – пишет (піша), пишете (пішаце). Говорить, сидеть, шить, мыть, беречь, бежать, хотеть, открыть, дать, вести, лечить. Заданне 12. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.
Заданне 13. У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, гаснучы, цягнучы. Утварыце ад дзясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання і перакладзіце іх на рускую мову. Вісець, зваць, пісаць, рэзаць, сохнуць, ехаць, секчы, рваць, шукаць, мокнуць, піць, гнуць, пахнуць, ткаць, бегчы, дзерці, смактаць, маўчаць. Заданне 14. Перакладзіце на беларускую мову: По роману Ивана Мележа, писать по адресу, в области биомеханики, рассмотреть по пунктам, благодарю вас, похож на предыдущий опыт, три новых прибора, четыре пятых, коснуться этого вопроса, издеваться над чужим мнением, отречься от своих убеждений, зайти за письмом, болеть гриппом, небольшой по размеру, подготовиться к работе, начало в семь часов вечера, подойти к руководителю. Інтэрферэнцыя нярэдка сустракаецца і ў мастацкіх тэкстах. Двухмоўе ў мастацкай літаратуры – гэта выкарыстанне элементаў другой мовы з мастацкімі мэтамі. Напрыклад, вось як у вершы Т. Мітрафанавай “Здесь соком клюквенным, капустным…» адлюстроўваюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы: Душевность речи белорусской Алешка с детства полюбил… А здесь – каханне и чаканне, Каханне – рядышком спатканне. Потом – світанне и жаданне – Богато древнее каханне! И как ручей звенит в апреле, Так здесь и дзень, и дзіва, дзеле, И так же издавна в народе, Как легкий гром – и гэй, и годзе. Беларусізмы дапамагаюць тут раскрыццю паэтычнай метафары, ствараючы вобразы, якія выклікаюць у чытача ўяўленне аб мяккасці, мілагучнасці, лёгкасці і звонкасці беларусай мовы. Заданне 15. Які прыём выкарыстаў Уладзімір Караткевіч у наступных урыўках з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” для стварэння сатырычных вобразаў царскіх чыноўнікаў? Ці можна па маўленні гэтых персанажаў вызначыць іх нацыянальнасць? Суддзя: “ Вы, навернае, ведаеце, што зрабілі што-та падобнае да крыміналу, кагда пабілі прыстава за какой-та нявінны жарт? Гэта – дзействіе ўгалоўна наказуемае, іба какурат супярэчыць норавам нашага наваколля, а таксама і зводам імперыі Расійскай”. Пракурор: “ Пра далікатнасць пану трэба моўчаць. Вы з’явіліся сюды і адразу парушылі спокуй мірных абыватэляў. Скандалы, збуйства, спроба завязаць дуэлю са смяротным канцом на бале ў шаноўнай пані Яноскей. І, да таго ж, палічылі за годнае набіць паліцэйскага чына пры выкананні службовых абовёнзкув”. Заданне 16. Знайдзіце беларусізмы ў вершы І. Шклярэўскага «Жалоба счастья». З якой мэтай яны выкарыстоўваюцца? Якія словы належаць дзвюм мовам адначасова? Руки болять! Ноги болять! Клевер скосили. Жито поспело. Жито собрали. Сад убирать. Глянешь, а греча уже покраснела. Гречу убрали. Лен колотить. Лен посушили. Сено возить. Сено сметали. Бульбу копать. Бульбу вскопали. Хряка смалить. Клюкву мочить. Дровы пилить. Ульи снимать. Сад утеплять. Руки болять! Ноги болять! Заданне 17. Знайдзіце выпадкі інтэрферэнцыі ў наступных перакладах мастацкіх твораў беларускіх аўтараў. Наколькі дарэчныя беларусізмы ў гэтых урыўках? И с крестьянскою лаской просто В каждой хате дарила ты И весёлый хмель хлебосольства, И насущный хлеб доброты. (Г.Буравкин) Тихо дремлют сосонники В зное горячего дня, Придорожные коники Атаковали меня. (А.Кулешов) Там решил я в ночи Под навесом зелёным, Что уж лучше лежать на печи, Что теперь не уйти из полона. (А.Кулешов) Шёл, проклиная деньги и чугунку, Искать земли переселенец-дед. (А.Кулешов) Тогда он выныривает и прежде всего, разведя руками, показывает, какая рыбина утекла (И. Мележ). Дядьки и тётки! Хлопцы и девки! Дорогие наши товарищи! (И.Мележ) Заданне18. Выпадкі беларуска-рускай інтэрферэнцыі сустракаюцца не толькі падчас перакладаў. Вядома, што многія беларускія паэты і празаікі пісалі і на рускай мове. Знайдзіце выпадкі фанетычнай, лексічнай, марфалагічнай інтэрферэнцыі ў наступных урыўках: И красную строку меж чёрными рядами Вставляет изредка; заморскими зверями Людями, птицами, венками из цветов И многокрасочным сплетеньем завитков Он украшает сплошь… (М.Богданович) Сеешь жито на песке. "Карчмы" не минуешь. "Спустишь" "гроши" в кабаке, В ус себе не дуешь. (Я.Колас) Будто мне возвращаться в казармы, Будто просто я был в отпуску. (Н.Кислик) А с дальней фермы кочеты Горланят всё звончей. (Б.Спринчан) Впрягались, потому что свято верили: Придёт пора, и станет жизнь иной, Холодными картохами вечеряли, Про хлебушек мечтая аржаной. (В.Грядовкин) По домам нам час, что-то не про то говорить стали (В.Казько). Но сгубить письма не должен (И.Клаз). Обапол большака тянулись густые заросли кустарника – хмызняк (Э.Ялугин). Заданне19. Размяжуйце віды інтэрферэнцыі ў наступных перакладах:
ШТО ТАКОЕ ТРАСЯНКА? Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. (Ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін “суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне ‘мешаніна з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку’). Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы. Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарадкоўваецца строгім правілам і ўяўляе з сябе механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас. гавару – рус. говорю – бел. кажу; трас. заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў; трас. паручэнне – рус. поручение – бел. даручэнне. Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная з’ява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў . Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасабліва моўны “гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і г.д. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? А як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі. Рашыў я пайсці ахраннікам у адну фірму, а міня туды не ўзялі. Гаварат:”У цібя рэч няправільная. Ты нам будзіш кліентаў адпугіваць”. Как будта я дурань і не панімаю, што ім нада ўзятку сунуць, тады і на работу прымуць. А гавару я нармальна, у нас у мікрараёне ўсе так гаварат. Мы как у Мінск пераехалі, так я па-гарадскому правільна і загаварыў…” |