Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. 1. Дапаможнік БЕЛ. МОВА Ч. Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Скачать 6.39 Mb.
|
2. ТЭСТ ПА ТЭМЕ
А. Сістэму пісьмовых знакаў пэўнай мовы; В. Слоўнікавы склад мовы; С. Сістэму фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю; D. Раздзел мовазнайства, у якім вывучаецца сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.
А. Прасадычнае; D. Фанетычнае; В. Літарна-гукавое; Е. Піктаграфічнае. С. Ідэаграфічнае;
А. Чэхі; D. Літоўцы; В. Беларусы; E. Англічане. С. Кітайцы;
А. Надрадковыя; D. Загалоўныя; В. Падрадковыя; E. Прапісныя. С. Рукапісныя;
А. 10 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных; В. 12 літар для абазначэння галосных, 20 – зычных; С. 12 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных;
А. Дж, дз; D. Ъ; В. Апостраф; E. Ь. С. Ў;
А. Лацініцай; В. Глаголіцай; С. Вукавіцай; D. Гаевіцай; E. Кірыліцай.
А. Кірыліцкім; Б. Грэчаскім; В. Македонскім; Г. Стараславянскім; Д. Старабеларускім; Е. Старарускім.
А. да 19 – 20 ст.; В. да 17 – 18 ст.; D. да 14 – 15 ст. С. да 12 – 13 ст.;
А. Славянка; Б. Вукавіца; В. Грамадзянка; Г. Гаевіца; Д. Глаголіца; Е. Тарашкевіца. 3. Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца? 4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце. 1. Я не паэта, о крый мяне божэ! Ня рвуся к славе гэт'кай ни мала. Хоць песенку-думку и высную можэ, Завуся я тольки — Янка Купала... Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор, Ци запеў салавей, ци заг'аг'ала гусь. Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор, Сваю матку-зямлю — Беларусь... (Я. Купала. Жалейка, Пецярбург, 1908) 2. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім,— ён як звон зазьвініць. Брызнуць іскры с халодных каменьнеў. 3. Здароў, марозны, звонкі вечэр! Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег! Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч. Вянок, Вільня, 1913) 5 . Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў? 6. Прачытайце некалькі слоўнікавых артыкулаў са «Слоўніка мовы «Нашай Нівы». Параўнайце беларускую кірыліцу і лацінку. Якімі лацінскімі графічнымі сродкамі перадаваліся асаблівасці беларускага вымаўлення? ВЕСНА, WIESNA ж. Вясна. Весна, весна жадання! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. 1910, № 13, с. 207. Якуб Колас. Весна. Скора прыдзе весна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз паля, Праз наш Нёман рэку. 1908, № 5, с 6. Мацей Крапива. Скора прыдзе весна. Мак. – Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. 1912, № 14, с. 1 К.Лейко. Снатворны мак. Napieredpa ščaście! Chajzłojeusiodrohnie! Wiesnaužona świecie – ChrystosUwaskros! 1910, № 16—17, с. 150. S.Połujan/ Chrystos Uwaskros! Jakzmahaeccawiesnazzimoj, taktrebainam [biełarusam] zmahaccazdolaj-niadolaj. 1911, № 1,с.2. ДАЕХАЦЬ, DAJECHAĆ зак. Едучы, дабрацца да якога-н. месца. Тымчасам ў Сыбиры рэки яшчэ не пусьцили – лёд стаиць, а да многих месцоў можна даехаць тольки рэками. 1907, № 17, с. 6. Chachoł MaučbaišouzrabotyZarobakdobry, -- byubahaty ŠukausiabrakabbiezkłapotDajechać zimdarodnajchaty. 1910, № 40, с. 622. Aleś Harun. Kamu što... 7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку. Даследаванне, адаптэр, юсціроўка, лазер, ціск, помпа, цыркуляцыя, кабель, аднаўляльнік, галаген, дзяліцель, штампоўка, рэверс, напружанне, аб’ект, барый, выраб, аўтамабіль, шчыліна, цыліндр, частата, электрадуга, крытэрый, вадкасць, праектаванне, сродак, чыгун, шкала, кантакт, эксплуатацыя, чарцёж, узровень, адладка, патэнт, разрад, плошча, супраціўленне, нікель, косінус, імпульс, баланс, каэфіцыент, патэнцыял, рэгрэсія, праграміст, злучэнне, сарбент, інтэграл, лічба, тэхналогія, узровень, ядро, эфект, з’ява, лік, хуткасць, слізганне, уласцівасць, рэгістр, паглынальнік, лінейка, кручэнне, крышталізацыя, выпрабаванне, дотык, іскра, вінт, доля, каталізатар, механіка, нітрацэлюлоза, трэнне, уцечка, станок. 8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:
17. Якая роля пісьма ў жыцці чалавецтва? 18. Якую сістэму пісьма вы лічыце самай зручнай? Абгрунтуйце свой адказ. 19. Што такое алфавіт і для чаго яго патрэбна ведаць? 20. Якія звесткі вядомы вам з жыцця і дзейнасці Кірылы і Мяфодзія? 21. Што вы ведаеце аб першым усходнеславянскім кнігадрукару? 9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул А. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс Беларускай мове пашанцавала яшчэ ў XVI ст. увасобіцца ў трох графіках — кірылічнай, лацінскай i арабскай. Кірыліцай карысталіся наш першадрукар Францішак Скарына i беларусы-праваслаўныя, лацінкай — беларусы-каталікі i пратэстанты, арабскай (у кітабах) — беларускія татары. Гістарычныя ўмовы тагачаснай Еўропы не дазволілі належным чынам замацаваць графічны падмурак нашай мовы. Змаганне суседзяў за нашыя землі i душы перашкодзіла гарманічнаму развіццю беларускага пісьменства. Арабскае пісьмо з палітычных меркаванняў увогуле было адкінутае як нешта варожае (аднак няма ліха без дабра — можа, таму менавіта ў кітабах захавалася найбольш аўтэнтычная беларуская мова), a з лацінкі i кірыліцы трэба было абраць нешта адно. I тыя, што абіралі толькі адну графіку, непазбежна адкідалі вялізнае багацце іншаграфічных беларускіх тэкстаў. На пачатку XX ст. газета "Наша ніва" вярнула ва ўжытак практыку паралельнага карыстання кірыліцай i лацінкай, a буйны вучоны-лінгвіст Рудольф Абіхт распрацаваў беларускі алфавіт, дзе ўжываліся лацінскія i кірылічныя літары. У 1918 г. Р. Абіхт разам з другім вялікім лінгвістам Янкам Станкевічам (аўтарам тэрмінаў "галосныя" i "зычныя", складальнікам беларуска-рускага слоўніка на 80 000 словаў, шматгадовым даследнікам беларускіх кітабаў) выдалі кніжачку "Просты спосаб стаць граматным", дзе гэты эксперыментальны правапіс выкарыстоўваўся i прапагандаваўся. Кніжачка выклікала значны рэзананс, y тым ліку i рэзкую крытыку Яўхіма Карскага ды Браніслава Тарашкевіча — прыхільнікаў іншых граматычных падыходаў. Смерць Рудольфа Абіхта ў 1921 г. перашкодзіла выхаду яго грунтоўнай акадэмічнай граматыкі беларускай мовы — яна засталася ў рукапісе. У выніку перамагла графічная сістэма Б. Тарашкевіча — цалкам кірылічная. Лацінскаграфічная беларуская культура была яшчэ раз адкінутая i амаль забытая. Аксамітны правапіс— праект, скіраваны на развіццё ідэі Р. Абіхта i Я. Станкевіча. Адна з яго мэтаў — даць магчымасць беларусам роўна ўспрымаць як лацінскую, так i кірылічную спадчыну (пра кітабы паразмаўляем асобна). Другая мэта — стварэнне рацыянальнага універсальнага беларускага правапісу. Чаму правапіс aкcaмiтны? Да прыняцця хрысціянства i вялікага перасялення народаў еўрапейцы лічылі, што першыя людзі былі не злепленыя з гліны, не выразаныя з дрэва, a сшытыя Цмокам, як вопратка. Першыя людзі — гэта былі крыві-крэвісы-краўцы — пачалі кроіць астатніх i творцаў выкраілі ды сшылі з аксаміту. A я прапаную падыходзіць да правапісу творча. Першы аксамітны тэкст мае дзесяць адрозненняў ад звычайнай кірыліцы. Зменена напісанне пяці кірылічных літараў, якія ў лацінскаграфічных тэкстах чытаюцца інакш: Вв на Vv, Нн на Nn, Pp на rr, Сс на Ss, Уу на Uu. Зменена напісанне кірылічных літараў Пп на Рр, Дд на Dd, Гг на Нh, каб не блытаць ix пісьмовыя выявы з іншымі літарамі лацінскай графікі. Зменена напісанне двухсастаўнай літары Ыы на Yy. Замест ь ужываецца’. МАЛОЕ PAЛESSE – КАЛУSКА NARODAЎ Usë болей dоказаў u тух nаvuкоўцаў, якія шuкаюц' рrаrадзімu sлаvян na Ралеssі. аdsюл' nарrукаnцу I sтahoddзя n. э. рачаўsя ruх sлаvяnцтvа na роўdзеn', аdsюл' райшло rазvіццё белаrusкай, rusкай, uкrainsкай i рол'sкай цуvілізацуй. Але, na роўnач ad usim vadoмaha Ралеssя зnахоdзіцца баhату ромnікамі sтаrажутnаsці rэhiёn, які з daўnix чаsоў заvецца Ралеssем Малум, a padanni suчasnyx іrлаndцаў, шатлаndцаў dy vалійцаў uзhadvaюц' яhо як Малyю Бrутаnію ці Бrутunію – зямлю бrутаў. Чамu? Рамятаеце рrа Малuю Рол'шчu i Maлаrаsію? Малу, арrоч inшaha, яшчэ i rаnейшу, реrшарачаткоvу. Неаhrафічnа Малое Ралеssе rазмяsцілаsя na Балтуйsка-Чаrnамоrsкім vоdараdзеле ў rаёnе vозеrа Sяляvа dy ў бaseune rакі Бобr. Раўnочnай мяжой rэhiёnа sтала мяжа nasrupu арошnяhа леdаvіка. Rатuючуsя ad леdаvіка i adyшлo dsesяц' туsяч hod тамu nаsел'nіцтvа Малоhа Ралеssя ў цёрлуя кrаі, каб рrаз туsячаhоddзi vяrnuцца з Paydnëvaha Ўsxodu маhyтnай vedyйsxaй хvaляй, a na Paydnëvyм 3axadse зтvаrуц' чуsта еўrарейsкuю цуvілізацую этrusкаў. A заsялілі Малое Ралеssе padчas nasтupu леdаvіка nevялічкія hruркі аdушоўшух з роўnачу кruhлаhалоvух раляrnух раляўnічух dy губалоvаў, тух, каhо рrаз туsячаhоddзі nазаvuц' фіnа-uhrамі. Vеdуйцу (іndаеўrарейцу, аrуі) рачалі vяrтацца ў hэтуя мяsціnу ля чатуrох з раловай туsяч hod тамu. Нэта булі vел'мі rазмаітуя рлямёnу, якія sеялі зеrnе, каrуsталіsя кеrамічnум posudaм, шаnаvалі dy dаhляdалі каrоў i катоў, a таксама лаdзілі карішчу. Кіrаvалі рлямёnамі vaлadary бrоnзаvух sякеr, але тол'кі ў малум. Use sur'ёзnуя рутаnnі vуrашаліsя asoбnaй каsтай -druidaмi. Druidy жулі asoбna ad кел'цкіх раsелішчаў, na маhiчnух карішчах, rазам sa злuжкамі, якія штohod рrуnоsіліsя ў ахvяru. Druidy vукоnvалі таямnічуя rутuалу, vуrаблялі чаrоўnуя napoi з hrубоў, зёлак, чалаvечай i зvяrуnай кrуvі, vузnачалі тэrміnу sяўбу i жnіvа, rазмаўлялі з duxaмi, drэvaiмi, камяnямі i кrуnіцамі, лячулі ўлаdаrоў бrоnзаvух sякеr, davaлi тум каrуsnуя parady pa кiraўniцтve рлемеnем, a туя забяsречvалі nеdаsяhал'аsц' карішчаў dлячuжух. Sамуя ўрлуvоvуя з druiday — бrуту — чатуrу rазу na hod збіrалisя na Налоўnум Kapiшчy-aбservatoryi ў hлубіnі Малоhа Ралеssя na Vялікі Rутuал. Тut ралілаsя маhiчnае vohnimчa, рrуnоsiлisя шматлікія чалаvечуя ахvяrу, ішлі sамуя sur'ёзnуя rазмоvу. Siasunкi кел'таў з кruhлаhалоvумі раляўnічумі sклаліsя adnosna міrnуя — туя prosтa ne зdолелі suрrац'sтаяц' arhaniзavanaйt aryйsкaй nаvале i булі vумuшаnуя тrуvац' кел'цкія paseлiшчy i карішчу nераdалёк ad ulasnyx sтойбішчаў. Uлаdа druiday ne ўsрrумала кruhлаhалоvух як vorahaў, i туя жулі svaiмi тradуцуямі, тrарляючу na ахvяrnуя алтаrу кел'таў, калі реrашкadжaлі Tум чум-nебedз'. A ўvоhuле, люdзей na Малум Ралеssi було тady ne так мnоhа, каб зanadтa реrашкаdжац' adno adnaмu. Kruhлahaлovyx dзяўчaт vaлadary бrоnзаvух sякеr navaт nяrэdка бrалі ў жоnкі, тум бол'ш што жоnак u кожnаhа з ix було ра nекал'кі. Druidy жоnак né мелі, бо hэта б реrашкоdзіла ix маhічнай dзейnasцi, але dзяцeй, каб vyxavaц' saбe змеnu, бrалі — na ўлаsnу vубаr. I nіхто né моh ім заряrэчуц'. Pastupova na Налоўnум Карішчу бrутаў заралала nеhаsімае vоhnішча — vечnу Зnіч. Карішча реrатvаrулаsя ў раsтаяnnuю бrуцкuю rэзіdэnцую i sтала sталіцай реrшай кел'цкай dзяржаvу — Бrутunіі. Бrутunія na Малум Ралеssi praisnavana бол'ш за туsячu hadoy, ракuл' u VIII st. da n. э. яе né rазбurула nашэsце баrбаrаў — vаяўnічаhа рлемеnі, што аdкалолаsя ad sкіфsкаhа sаюзu, калі sкіфу rаsрачалі vуцяsnеnnе кімеrуйцаў з Раўnочnаhа Рrучаrnамоr'я. Але hisтoryя баrбаrаў — hэта ўжо іnшая hіsтоrуя рrа Малое Ралеssе. Аб ёй — іnшум rазам. ГЭТА ЦІКАВА *** У старажытнасці пісалі не толькі на паперы. Спачатку пісалі на дошках. Найлепшыя дошчачкі-старонкі атрымліваліся з драўніны бука. Адсюль паходзяць англійскае book[бук] і нямецкае Buch[бух] – кніга, царкоўнаславянскае букы і рускае буква – літара. А ў сучаснай беларускай мове пра гэты этап гісторыі пісьма нагадвае слова буквар. Так, у “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” можна знайсці прыклады ўжывання гэтага слова ў “Граматыцы” Мялеція Сматрыцкага (Еўе, 1619). Між іншым, у старабеларускай мове існавалі і іншыя назвы падручніка для пачатковага навучання грамаце. Так, у “Лексіконе славеноросскім” Памвы Бярынды (Куцеін, 1653) сустракаецца слова азбучникъ. Прычым буквар падаецца ў рэестравай (царкоўнаславянскай) частцы, а азбучникъ – яго старабеларускі адпаведнік. *** Найбольш важныя запісы раней высякалі на камені. У Старажытным Рыме так запісвалі самыя значныя дзяржаўныя акты. Паколькі праца гэта была надзвычай цяжкай, стараліся зрабіць тэкст як мага карацейшым, сфармуляваць думку найбольш дакладна і сцісла. Па-лацінску камень – lapid. Таму сёння мы называем сціслы, эканомны стыль выказвання лапідарным. Грамадскія аб’явы, распараджэнні пісалі чорнай фарбай на вялікіх дошках, беленых мелам. Белы па-лацінску album. Адсюль сучаснае слова альбом. Ад грэчаскага codex(першапачатковае значэнне – ствол дрэва, а потым – кніга з навошчаных дошчачак) паходзіць агульная назва зводу законаў – кодэкс. *** Калі гліняныя і драўляныя старонкі былі паўсюдна выцеснены больш зручнымі папяровымі, дрэва ўсё ж працягвала выкарыстоўвацца ў вытворчасці кніг. З дошак, абцягнутых скурай, рабілі вокладкі не толькі ў рукапісных, але і ў друкаваных кнігах. Менавіта з гэтым звязана паходжанне фразеалагізма ад дошкі да дошкі (чытаць) – ад пачатку да канца, ад вокладкі да вокладкі. *** Калі гаворка ідзе пра вялікую колькасць падзей, якія нават цяжка пераказаць, кажуць: і на валовай скуры не спішаш. Гэты беларускі фразеалагізм звязаны з гісторыяй сродкаў для пісання: асаблівым спосабам апрацаваную і спецыяльна падрыхтаваную для пісьма валовую скуру нашы продкі-беларусы бачылі ў яўрэяў, якія пісалі на ёй сваю тору – галоўную рэлігійную кнігу ў выглядзе вялікага скрутка. *** Матэрыял для пісання, атрыманы са скуры, называецца пергамент. Слова паходзіць ад назвы горада Пергама, што на Блізкім Усходзе. Відаць, там упершыню наладзілі вытворчасць пергаменту. Найлепшы пергамент атрымліваўся са скуры ненароджаных ягнятаў. *** Слова чарніла азначае “вадкасць чорнага колеру”. Даўней яно ўяўляла сабой адвар з дубовых арэшкаў і сажы. Менавіта так рабілася чарніла, і сёння застаецца толькі здзіўляцца, якім трывалым яно было, бо праз колькі стагоддзяў запісы добра чытаюцца. Сіняе, зялёнае, чырвонае чарніла... Унутраны змест гэтых назваў аказваецца алагічным. Але чырвонае чарніла выкарыстоўвалася даўно: ім упрыгожвалі пачатак тэксту. Па-лацінску чырвоны – ruber. Адсюль слова рубрыка. *** Пра даўнейшыя сродкі для пісання нагадвае нам слова стыль. У старажытнасці вучням сшыткі замянялі навошчаныя дошчачкі, па якіх пісалі спецыяльнымі вострымі палачкамі з касцей дробнай жывёлы. На лацінскай мове гэта пісьмовая прылада называлася stylus. Запішыце па-беларуску. Целостный анализ, выездная комиссия, областной центр, контрастность индикаторного устройства, отщепление водорода, расщепление полярной связи, количественный анализ, почетная обязанность, метеорологические явления, рельеф местности, шестнадцать элементов, восемьсот участников, меньший объём, субъективно оценивать, варьировать результаты. *** Паходжанне слова кніга вучоныя-этымолагі звязваюць або з варажскім kenning – вучэнне, або з асірыйскім kunnuku – пячаць. Аднак найбольш верагодным здаецца меркаванне, што слова гэта звязана са старажытнакітайскім [кінг] – кніга ці [кюэн] – скрутак. Праз цюркаў-качэўнікаў у глыбокай старажытнасці гэтае слова атрымалі і славяне. Між іншым, у сучасных цюркскіх мовах гэта назва выйшла з ужытку. |