Главная страница
Навигация по странице:

  • 1)

  • Прадметам

  • Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі

  • ) з фанетыкай

  • . Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Непрэдыкатыўнасць, намінатыўнасць, неаднакампанентнасць, расчлянёнасць, сэнсавая цэласнасць як асноўныя прыметы словазлучэння. Слова, словазлучэнне і сказ.

  • С л о в а з л у ч э н н е

  • Суадносіны словазлучэння і слова

  • Адрозненне словазлучэння ад сказа

  • Асноўныя прыметы словазлучэння

  • Паводле структуры

  • 4. Віды падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

  • Аналіз словазлучэнняў праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці

  • . Агульная характарыстыка простага ўскладненага сказа. Віды ўскладнены х сказаў. Сказы могуць ускладняцца

  • Абагульняльнае слова

  • Чырвоныя, сінія, жоўтыя

  • 8. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа. Адасабленне

  • Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1


    Скачать 141.66 Kb.
    НазваниеСінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
    Дата03.01.2023
    Размер141.66 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotety_bel_mova.docx
    ТипДокументы
    #871621
    страница1 из 7
      1   2   3   4   5   6   7



    1. Сінтаксіс, яго прадмет і задачы. Асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Віды сінтаксічнай сувязі. Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

    Сінтаксіс — раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца: 1) спосабы аб’яднання слоў і словаформ у словазлучэнні і сказы, простых сказаў у складаныя; 2) тыпы словазлучэнняў і сказаў паводле іх значэння, функцыі, структуры. Сінтаксіс – гэта і сукупнасць сродкаў і правіл утварэння сінтаксічных адзінак — словазлучэнняў і сказаў.

    Сінтаксіс як навука – гэта раздзел граматыкі, які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак. Прадметам сінтаксісу з’яўляюцца словазлучэнні і сказы. У задачы сінтаксісу ўваходзіць апісанне тыпаў словазлучэнняў, сказаў, іх структурных частак; высвятленне асаблівасцей іх выкарыстання ў мове; вызначэнне спосабаў злучэння слоў, іх функцый і значэння ў сказе; устанаўленне характару і відаў адносін паміж словамі ў словазлучэннях і сказах. Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне, просты сказ, скаладаны сказ, складанае сінтаксічнае цэлае. 1) з лексікалогіяй. Слова як лексічная адзінка з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэння і сказа. Пры пабудове сінтаксічных канструкцый выбар слоў абумоўлены неабходнасцю даць паведамленне пра факт і з’яву рэчаіснасці. Чым багацей слоўнікавы запас, тым паўней можна выразіць думку. 2) з марфалогіяй. Сінтаксічная роля слова ў сказе – адзін з крытэрыяў, які ўлічваецца пры падзеле часцін мовы на самастойныя і службовыя. Самастойныя словы маюць лексічнае значэнне, што складае аснову семантыкі сказа. Службовыя часціны мовы выяўляюць розныя сэнсавыя адносіны паміж прадметамі, дзеяннямі і г.д. 3) з фанетыкай. (перш за ўсё з інтанацыяй) Ад інтанацыі залежыць сэнс сказа. Віды сінтаксічнай сувязі: Прэдыкатыўныя словазлучэнні. Непрэдыкатыўныя словазлучэнні.
    2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Непрэдыкатыўнасць, намінатыўнасць, неаднакампанентнасць, расчлянёнасць, сэнсавая цэласнасць як асноўныя прыметы словазлучэння. Слова, словазлучэнне і сказ.

    С л о в а з л у ч э н н е – гэта сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі з двух ці некалькіх самастойных слоў, якія абазначаюць адзінае паняцце. Слова – гэта гук цi спалучэнне гукаў, якое мае пэўны сэнс i якому ўласцівa ўзнаўленне ў працэсе маўлення. Сказ – сінтаксічная адзінка, якая арганізавана са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця. Словазлучэнне валодае семантычнай цэласнасцю і граматычнай арганізаванасцю. Дзякуючы гэтаму словазлучэнне ў пэўнай меры суадносіцца са словам і сказам, але і адрозніваецца ад іх. Суадносіны словазлучэння і слова. 1) Як і многія словы, словазлучэнне – намінатыўны сродак мовы (называюць прадметы, з’явы і г.д. Чырвоная сукенка). 2) Словазлучэнні з’яўляюцца будаўнічым матэрыялам для сказаў. Адрозніваецца словазлучэнне ад слова колькасным складам кампанентаў. Адрозненне словазлучэння ад сказа ў тым, што 1) сказ можа складацца з аднаго слова (Ноч. Цішыня.); 2) словазлучэнне не мае сэнсава-граматычнай і інтанацыйнай завершанасці; 3) словазлучэнне не выражае закончанай думкі. Сказ жа характарызуецца наступнымі асаблівасцямі. Асноўныя прыметы словазлучэння: непрэдыкатыўнасць, намінатыўнасць, неаднакампанентнасць, расчлянёнасць, сэнсавая цэласнасць.
    3. Класіфікацыі словазлучэнняў. Свабодныя і несвабодныя, простыя і складаныя словазлучэнні. Тыпы словазлучэнняў паводле марфалагічнага выражэння галоўнага слова. Сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі словазлучэння.

    Паводле структуры: простыя і складаныя. Паводле сэнсавай спаянасці кампанентаў: свабодныя і несвабодныя. Паводле сінтаксічнай сувязі:прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя. Паводле выражэння галоўнага слова: іменныя дзеяслоўныя прыслоўныя. П р о с т ы я словазлучэнні ўключаюць у свой састаў два самастойныя словы, паміж якімі ўстанаўліваецца пэўны тып сінтаксічных адносін: лятаць у небе, гаварыць хутка, С к л а д а н ы я словазлучэнні ўключаюць у свой састаў тры і больш самастойныя словы. Яны ўзнікаюць звычайна на базе простых словазлучэнняў: гатовы да подзвігу заўсёды гатовы да подзвігу. У с в а б о д н ы х , або сінтаксічных, словазлучэннях кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і з’яўляецца асобным членам сказа. белы снег, мяккі снег, Сярод свабодных словазлучэнняў выдзяляюцца с і н т а к с і ч н а н е п а д з е л ь н ы я , Н е с в а б о д н ы я , або фразеалагічныя, словазлучэнні характарызуюцца ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю. Яны не ствараюцца ў час гутаркі, а ўжываюцца як гатовыя адзінкі мовы: на дыбкі стаць. Да найбольш агульных адносяць тры віды с э н с а в ы х а д н о с і н : азначальныя (атрыбутыўныя), аб’ектныя, акалічнасныя. А б ’ е к т н ы я адносіны ўзнікаюць часцей за ўсё тады, калі галоўным словам словазлучэння з’яўляецца дзеяслоў. пісаць пісьмо, будаваць дом, с у б ’ е к т н ы я адносіны — адносіны паміж дзеяннем і яго ўтваральнікам: ствараецца людзьмі. Словазлучэнні, якія выражаюць а з н а ч а л ь н ы я (атрыбутыўныя) адносіны, могуць абазначаць: уласна якасныя адносіны: цяжкая праца. колькасныя: першы ўрок. суб’ектныя: спеў жаўранка. У словазлучэннях з а к а л і ч н а с н ы м і адносінамі галоўнае слова называе дзеянне, а залежнае характарызуе яго. Акалічнасныя адносіны ахопліваюць такія прыватныя значэнні, як прасторавыя: адпачываць на моры, часавыя: працаваць да ночыпрычынныя: сказаць з гарачкі. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле граматычнага выражэння галоўнага словаІснуе тры тыпы такіх словазлучэнняў: і м е н н ы я (назоўнікавыя, прыметнікавыя, лічэбнікавыя, займеннікавыя), д з е я с л о ў н ы я і п р ы с л о ў н ы я . І м е н н ы я с ловазлучэнні ўключаюць у с ябе назоўнікавыя, прыметнікавыя, лічэбнікавыя, займеннікавыя словазлучэнні. чаканне восені, У д з е я с л о ў н ы х с ловазлучэннях г алоўнае с лова выражаецца дзеясловам: звінець у паветры. У п р ы с л о ў н ы х словазлучэннях галоўнае слова – прыслоўе: вельмі прыкметна,
    4. Віды падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.

    Словы ў словазлучэннях звязваюцца трыма відамі сінтаксічнай сувязі – дапасаваннем, кіраваннем, прымыканнем. Д а п а с а в а н н е – гэта такі від сувязі, пры якой залежнае слова стаіць у той самай граматычнай форме, што і галоўнае. Дапасуюцца да галоўнага слова ў родзе, ліку, склоне, а ў множным ліку – толькі ў склоне прыметнікі: мяккі снег. абагульнена-якасныя займеннікі: мой поспех. парадкавыя лічэбнікі: восьмы паверх. дзеепрыметнікі: звялая трава. Дапасуюцца выказнікі да дзейнікаў: мы чытаем. назоўнікі, якія з’яўляюцца прыдаткамі: песня-дума. Адрозніваюць поўнае і няпоўнае дапасаванне. Пры п о ў н ы м дапасаванні залежнае слова прыпадабняецца да галоўнага ва ўсіх граматычных формах: маладая рабіна. Пры н я п о ў н ы м жа – залежнае слова прыпадабняецца да галоўнага або толькі ў формах ліку і склону: даведка-пасведчанне. К і р а в а н н е - гэта такі від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў пэўным ускосным склоне, якога патрабуе галоўнае слова. Пры кіраванні залежнае слова можа не мець пры сабе прыназоўніка. Гэта б е с п р ы н а з о ў н і к а в а е кіраванне: лічыць дні. Калі залежнае слова ўжываецца ў форме ўскоснага склону з прыназоўнікам, гэта п р ы н а з о ў н і к а в а е кіраванне: успамінаць пра лета. Выдзяляюць яшчэ моцнае і слабае кіраванне. Пры м о ц н ы м кіраванні галоўнае слова патрабуе ад залежнага форму пэўнага ўскоснага склону: мыць шыбу, С л а б а е кіраванне назіраецца ў словазлучэннях з акалічнаснымі адносінамі паміж кампанентамігуляць каля ракі (пры рацэ, па-над ракой). Пры м о ц н ы м кіраванні галоўнае слова патрабуе ад залежнага адной, абавязковай склонавай формы. Моцнае кіраванне ўласціва ў першую чаргу пераходным дзеясловам, пры якіх ужываецца прамы аб’ект у форме вінавальнага (або роднага) склону без прыназоўніка: месці падлогу, плесці кошыкПры с л а б ы м кіраванні сувязь паміж кампанентамі аслабляецца, залежнае слова можа ўжывацца ў форме розных склонаў пры выражэнні аднолькавых сэнсавых адносін: ехаць вуліцай, П р ы м ы к а н н е – такі від сінтаксічнай сувязі, калі залежнае слова звязваецца з галоўным паводле сэнсу. Прымыкаюць нязменныя словы – прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы: вельмі пахарашэў, адказваў смеючыся.

    Аналіз словазлучэнняў праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці:

    І. Пачатковая форма словазлучэння (па пачатковай форме галоўнага слова).

    ІІ. Простае ці складанае.

    ІІІ. Тып па спаянасці кампанентаў: свабоднае, сінтаксічна непадзельнае; несвабоднае.

    ІV. Сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў словазлучэнні: атрыбутыўныя, аб'ектныя, акалічнасныя (з указаннем значэнняў).

    V. Тып словазлучэння паводле граматычнага выражэння галоўнага слова: іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічэбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае. Структурная схема.

    VІ. Від сінтаксічнай сувязі паміж словамі: дапасаванне (поўнае ці няпоўнае), кіраванне (прыназоўнікавае ці беспрыназоўнікавае, моцнае ці слабае).
    5. Агульная характарыстыка простага ўскладненага сказа. Віды ўскладненых сказаў.

    Сказы могуць ускладняцца, калі ў іх складзе знаходзяцца аднародныя, адасобленыя члены, параўнальныя звароты, звароткі, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. А д н а р о д н ы я ч л е н ы – гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэнняПолем, лесам, пералескам па зямлі, вясной абуджана, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах. Адасабленне — гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа. Чаромха цвіла і, укрытая белай квеценню, быццам мігцела. П а р а ў н а л ь н ы я з в а р о т ы - гэта словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў сказа. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, як бы, як быццам. На паляне, быццам на пчольніку, салодка пахне мёдам. З в а р о т а к - гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе прадмет ці асобу, да якіх звяртаюцца з прамовай: Верце, людзі, верце у дружны рост усходаў і задум, у добры плён на ніве і на сэрцы! П а б о ч н ы м і н азываюцца с ловы або спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа, не з’яўляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння. Дождж, безумоўна, прынясе больш карысці, чым шкоды. У с т а ў н ы м і н азываюцца с ловы, с палучэнні с лоў і с казы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання: Калі с пыніўся д ождж з усім ( а ё н спыніўся каля золку) у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам.

    6. Сказы з аднароднымі членамі. Характэрныя прыметы аднародных членаў сказа. Адкрытыя і закрытыя рады аднародных членаў. Тыпы семантычных адносін паміж членамі аднароднага рада. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Сінтаксічная роля абагульняльных слоў у сказе.

    А д н а р о д н ы я ч л е н ы – гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння: Полем, лесам, пералескам па зямлі, вясной абуджана, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах.

    Аднароднымі могуць быць: • дзейнікі: выказнікі: дапаўненні: азначэнні: акалічнасці. У сказе можа быць некалькі радоў аднародных членаў, якія звязваюцца з рознымі словамі і выконваюць розную сінтаксічную функцыю. Рады аднародных членаў сказа могуць быць адкрытымі і закрытымі. А д к р ы т ы м з ’яўляецца рад, адносіны паміж членамі якога дапускаюць уключэнне новых членаў з т акой самай сінтаксічнай функцыяй; адкрытымі бываюць бяззлучнікавыя рады і рады з паўторнымі злучнікамі, аб’яднаныя інтанацыяй пералічэння: У вадзе купаюцца зоры, лазнякі, цень лодкі, бездань неба. З а к р ы т ы м л ічыцца рад, а дносіны паміж членамі якога не дапускаюць уключэння новых членаў; закрытыя рады часцей двухчленныя або шматчленныя з рознымі злучнікамі: Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Абагульняльнае слова абазначае родавае паняцце, якое можа апісваць усе словы, якія адносяцца да дадзенага рада аднародных членаў. Асаблівасць абагульняльных слоў у тым, што яны выконваюць тую ж сінтаксічную ролю, што і аднародныя члены. Абагульняльнае слова можа быць выражана любой самастойнай часцінай мовы, як і выконваць любую сінтаксічную ролю.
    7. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Сказы з аднароднымі дзейнікамі. Формы выказніка ў сказах з аднароднымі дзейнікамі. Выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі ў мове. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

    Некалькі азначэнняў, якія паясняюць адно слова, могуць быць аднародныя і неаднародныя. Так, у сказе Паветра напоена той празрыстасцю і чысціней, якая бывае толькі цеплай, лагоднай восенню. выдзеленыя азначэнні аднародныя, а ў сказе На арэшніку можна было заўважыць на пупышках далікатныя ружовенькія вусікі цвету. – неаднародныя. Азначэнні, звязаныя паміж сабой злучнікамі, заўседы аднародныя: Хата зноў асвятлялася ціхім і мяккім спакоем. Азначэнні аднародныя: 1) Калі характарызуюць прадметы па аднатыпных прыметах і выражаюцца часцей якаснымі прыметнікамі; паміж імі можна паставіць злучнікі і: Чырвоныя, сінія, жоўтыя кветкі стракацелі на лузе 2) Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго і таго ж прадмета, якія характарызуюць яго з аднаго боку; часта такія азначэнні з’яўляюцца сінонімамі: Вандроўнікі выйшлі на пустое, запушчанае поле, ужо колькі гадоў гаспадары перасталі засяваць яго, бо з засеву ледзь-ледзь збіралі насенне 3) Калі з’яўляюцца мастацкімі азначэннямі (эпітэтамі): З нізкага цьмянага неба пасыпаў мокры, лянівы, дакучлівы снег 4) Калі стаяць пасля паяснёнага назоўніка: Лес пайшоў малады, чысты, не густы 5) Калі адно з іх выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам або прыметнікам з паясняльнымі словамі: Канал нагадваў старое, пакрытае рэчышча.

    Азначэнні неаднародныя:

    1) Калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах: Сонца яшчэ не зайшло, але яго вялізны чырвоны круг ужо апускаўся на паверхню зямлі

    2) Калі першае азначэнне адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з прыметнікам – адносным або прыналежным: Яна [Прыпяць], як і ўсе палескія рэкі, цячэ ў нізкіх пясчаных берагах.

    К о с к а с т а в і ц ц а:

    1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-дабрадзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям. 2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі пры дапамозе адзіночныхсупраціўных злучнікаў а, але, д ы ( у значэнні але), аднак, затое: ёд нетрэснуў, а толькі ўгнуўся, хоць і быў яшчэ слабы пад роўным пластом белагапухнатага снегу.

    3. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных спалучальных ці размеркавальных злучнікаў (і-і, ні-ні, ды-ды (у значэнні і і), ці-ці, або-або, то-то, і інш.): Мір гэта і праца, і шчасце, і радасць.

    4. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных спалучальным злучнікам і: Сосны гамоняць, нібы расказваюць чароўныя казкі маленства адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць.

    5. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як-так і, не толькі- але і, хоць і але, не так-як): Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю.

    К о с к а н е с т а в і ц ц а :

    1. Паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі і, ды ( у значэнні і), ці, або: Вясной у спёках і дажджах пад крыламі галінак рос яблык, быццам на дражджах.

    2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дуброва з малых мне год усё знаёма.

    3. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі паўторнымі злучнікамі і-і, калі аднародныя члены ўтвараюць цеснае сэнсавае адзінства і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння: Вецер папараскідаў па двары і сухую траву і лусце 4. Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі: Далёкія агні палескіх вёсак, настылыя блакітныя агні, дзявочай песні звонкі надгалосак мяне ізноў паклікалі сюды.
    8. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа.

    Адасабленне — гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа. Прычынай адасаблення даданых членаў сказа з'яўляецца жаданне гаворачага падкрэсліць, узмацніць сэнсавую значнасць слова (спалучэнне слоў) у сказе, удакладніць, канкрэтызаваць пэўную частку выказвання. Адасобленыя члены сказа звычайна аддзяляюцца ад іншых членаў сказа адпаведнай паўзай, лагічным націскам, запаволеным ці паскораным тэмпам. На адасабленне членаў сказа можа ўплываць парадак слоў. Часцей адасабляюцца члены сказа ў постпазіцыі. Так, азначэнні, выражаныя дзеепрыметным зваротам, адасабляюцца, калі стаяць пасля паяснёнага слова: Дарога перайшла ў алею, абсаджаную высокімі ліпамі. Адасабленне можа залежыць таксама і ад характару паяснёнага слова. Напрыклад, амаль заўсёды адасабляюцца азначэнні, якія адносяцца да асабовых займеннікаў, а таксама акалічнасцей, якія ўдакладняюць займеннікавыя прыслоўі там, тут, туды, адтуль і інш.: Жывая, стройная, яна як бы прынесла ў хату свежасць вечара і пахі садовай квецені. На адасабленне ўплывае ступень развітасці члена сказа, г. зн. наяўнасць ці адсутнасць пры ім паясняльных слоў.
      1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта