Главная страница
Навигация по странице:

  • Развітыя і неразвітыя прыдаткі

  • 10. Адасабленне акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа. Сінанімія адасобленых членаў сказа і даданых частак складаназалежных сказаў. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.

  • Другую групу

  • Паясняльныя і далучальныя канструкцыі

  • Пабочныя словы і спалучэнні слоў

  • Пабочныя сказы

  • 12. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах. У с т а ў н ы м і

  • . Сказы з параўнальнымі зваротамі. Паняцце параўнальнага звароту. Структура і функцыя параўнальных зваротаў. Адасабленне параўнальных зваротаў.

  • 14. Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку. З в а р о т а к

  • У залежнасці ад месца ў сказе і эмацыянальнай афарбаванасці ўжываюцца наступныя знакі прыпынку.

  • Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1


    Скачать 141.66 Kb.
    НазваниеСінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
    Дата03.01.2023
    Размер141.66 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotety_bel_mova.docx
    ТипДокументы
    #871621
    страница2 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    9. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, прыдаткаў.

    Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, прыметнымі і дзеепрыметнымі словазлучэннямі, а д а с а б л я ю ц ц а і выдзяляюцца знакамі прыпынку: а) калі адносяцца да асабовых займеннікаў незалежна ад месца ў сказе: Ашаломленыя, мы доўга стаялі моўчкі. (Шам.); б) калі стаяць пасля назоўнікаў і з’яўляюцца развітымі: З-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. (Грах.); в) калі, неразвітыя, яны стаяць пасля назоўнікаў і маюць вялікую сэнсавую нагрузку: У лесе, змярцвелым і суровым, было зацішна і нават цёпла. (Асіп.) Заўвага: Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку дапасаваныя азначэнні, якія цесна звязаны па сэнсе і інтанацыяй з назоўнікам: Хачу жыцця светлага і радаснага для ўсіх. (Бр.) г) калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы, часу: Змарнелая ад гора, маці Марысі ляжала на ложку. (Сам.); д) калі аддзелены ад паяснёных назоўнікаў дзеясловамі-выказнікамі ці іншымі членамі сказа: Ахопленыя пажарам вайны, стаялі нерухома рэдкія кучаравыя воблакі. (В.Б.); е) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне: У тым, далёкім, канцы вёскі пачуліся маладыя галасы. (Хадк.) Заўвага: Дапасаваныя азначэнні трэба адрозніваць ад іменных частак састаўных выказнінаў: Дзень быў цёплы, ціхі. (І.М.) Ноч стаяла светлая, сухая і ветраная. (Пташ.)

    Н е д а п а с а в а н ы я а з н а ч э н н і , выражаныя назоўнікамі ва ўскосных с клонах і р ознымі с ловазлучэннямі, а д а с а б л я ю ц ц а і выдзяляюцца знакамі прыпынку:

    а) калі адносяцца да асабовых займеннікаў або ўласных ці агульных назоўнікаў: Невысокага росту, у вылінялай старой штармовачцы і лыжнай шапачцы, ён прыпыніўся на прасецы. (Жук); б) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: Пыл пацягнула на двор, сухі, шорсткі, з едкім гарам. (Пташ.); в) калі ўдакладняюць змест папярэдніх дапасаваных азначэнняў або нясуць значную сэнсавую нагрузку: Сяргееў Хутар – маленькая, усяго на дзесяць хат, вёска.

    Развітыя і неразвітыя прыдаткі, выражаныя адзіночнымі назоўнікамі або назоўнікамі з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку: а) калі адносяцца да асабовых займеннікаў незалежна ад месца ў сказе: Вы, моладзь, народ цікавы і вясёлы. б) калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх: Думалася пра Ганулю, адзіную дачку. (Хадк.); в) калі стаяць перад агульнымі ці ўласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Выдатны майстар беларускага слова. г) калі звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучнікамі ці, або, як: Пчолы збіраюць нектар, ці духмяны сок. д) калі выражаюцца ўласнымі імёнамі са словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і інш., якія стаяць пасля назоўнікаў: Пажылы мужчына, па прозвішчы Хмель, ехаў у млын.
    10. Адасабленне акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа. Сінанімія адасобленых членаў сказа і даданых частак складаназалежных сказаў. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.

    Паводле граматычнага выражэння і сінтаксічных функцый адасобленыя акалічнасці падзяляюцца на дзве групы. Першую групу складаюць акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Яны адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі выражаюцца: а) дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі незалежна ад месца ў сказе: Пераскокваючы з аднае галінкі на другую, вавёрка кідала на мяне цікаўныя позіркі. (Мяж.); б) дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння або стану: Развітаўшыся, Наталля Пятроўна забегла ва ўрачэбны пункт, пакінула там інструменты, кажух і рушыла дадому. (Шам.); в) дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам і інш.: Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры. Заўвагі: 1. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія па значэнні блізкія да прыслоўяў або сталі фразеалагізмамі: Лабановіч не спяшаючыся пайшоў далей. (К-с) Мікола маўчаў сцяўшы зубы. (Ц.) 2. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку акалічнасці, адна з якіх выражана прыслоўем, а другая, звязаная з папярэдняй спалучальным злучнікам і, - дзеепрыслоўем ці дзеепрыслоўным зваротам: Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця. (Бяд.) Другую групу складаюць адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі і прыслоўямі. Яны адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі: а) калі канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці.

    Такія адасобленыя акалічнасці называюцца ў д а к л а д н я л ь н ы м і : На ўзгорку, побач з хатай, расце высокі дуб. (Бяд.): б) калі выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Нягледзячы на позні час, ніхто з пасажыраў не спаў. (Шам.) Дзякуючы сябрам, я змог перажыць і гэта, самае вялікае няшчасце. (Нов.); в) калі выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з , згодна з, з прычыны, насуперак і інш.: Насуперак жаданню, Лабановіч доўга не мог заснуць. А д а с а б л я ю ц ц а дапаўненні, выражаныя н азоўнікамі а бозайменнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.: Сцёпка прачнуўся досыць рана. Апрача яго, тут было яшчэ некалькі чужых людзей. Паясняльныя і далучальныя канструкцыі даюць тлумачэнне, дадатковыязаўвагі да асноўнага тэксту ці яго часткі. Паясняльныя канструкцыі ўводзяццаў сказ словамі гэта, гэта значыць, а іменна, так званы і інш.: У жніўні, а іменна незадоўга да вяселля, яны ездзілі да бацькоў Алёнкі ў Мінск. Далучальныя канструкцыі прымацоўваюцца да сказа словамі да таго ж, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад, галоўным чынам, нават, асабліва, выключна, перш за ўсё, у адпаведнасці і інш.: Скарына ведаў добры дзясятак моў, у тым ліку лацінскую і старажытнагрэчаскую. На пісьме паясняльныя і далучальныя канструкцыі выдзяляюццазвычайна коскамі, радзей – працяжнікамі: Плошча, якую займае будаўніцтва, агромністая цэлы гарадок.
    11. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах.

    П а б о ч н ы м і н азываюцца с ловы або спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа, не з’яўляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння. Дождж, безумоўна, прынясе больш карысці, чым шкоды. пабочнае слова безумоўна мае значэнне сцвярджэння, упэўненасці; пабочнае слова скажам выражае лагічную ацэнку, вынік. Пабочныя словы і спалучэнні слоў уключаюцца ў сказы з дапамогай асобнай інтанацыі пабочнасці: яны вымаўляюцца паскораным тэмпам з паніжэннем тону і аслабленнем націску, выдзяляюцца паўзамі: Прыедзьце да нас, калі ласка, сардэчна сустрэнем усіх. (Бял.) У ролі пабочных ужываюцца мадальныя словы: безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, сапраўды, мабыць, можа, мусіць, напэўна; назоўнікі без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі: праўда, словам, на шчасце, на думку, па праўдзе, на бяду; субстантываваныя прыметнікі: самае большае, галоўнае, самае галоўнае, самае горшае; займеннікі з прыназоўнікамі: між іншым, між намі, апрача таго; прыслоўі: па-мойму, па-нашаму, па-вашаму, па-першае, нарэшце, наадварот; дзеяслоўныя формы: думаецца, бачу, кажу, дапусцім, ведаеш, разумееш; словазлучэнні: адным словам, інакш кажучы, з аднаго боку, з другога боку, галоўным чынам, калі ласка, чаго добрага, разам з гэтым. Паводле значэння пабочныя словы і спалучэнні слоў дзеляцца на некалькі груп. 1. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія выражаюць розную ступень верагоднасці выказанай думкі – упэўненасць, няўпэўненасць, сумненне, меркаванне: безумоўна, бясспрэчна, ведаю, вядома, зразумела, не сакрэт, гэта праўда, сапраўды, разумеецца, відавочна, відаць, думаю, як здавалася, здаецца, магчыма, мабыць, можа, мусіць, мяркую, напэўна, нібыта, 2. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія характарызуюць спосаб выражэння думак, манеру выказвання, выбар стылю маўлення, адносіны да стылю паведамлення: адным словам, інакш кажучы, як гаворыцца, карацей кажучы, трэба прызнацца, на добры лад, па сутнасці: Адным словам, палонны і хлопец, пакуль прыйшлі на кватэру, пасябравалі 3. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання – радасць, задавальненне, захапленне, гонар, засмучэнне, здзіўленне, шкадаванне: на шчасце, на радасць, на бяду, к майму задавальненню, чаго добрага, як на дзіва: На шчасце, ветрык падзьмуў у другі бок, і хлопцы 4. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія паказваюць на крыніцу паведамлення, на тое, каму належыць думка: на маю думку, як кажуць, па-мойму, па-твойму, на мой погляд, па маіх разліках, думаецца, помніцца: Ды ўсюды ўраджай, па-мойму, не ад зямлі, ад чалавека залежыць. 5. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія выражаюць лагічную ацэнку, вынік, суадносіны паміж часткамі выказвання, парадак думак, паслядоўнасць выказвання: такім чынам, значыць, між іншым, з аднаго боку, па-першае, па-другое, перш за ўсё, перш-наперш, напрыклад, нарэшце, аднак, у першую чаргу, праўда, скажам: Між іншым, я сам люблю прыход вясны. 6. Пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца зваротам да каго-небудзь з мэтай прыцягнуць яго ўвагу або выклікаць пэўную рэакцыю на паведамленне: бачыш, як бачыце, ведаеце, кажаш, думаеце, разумееце, ці паверыце, калі ласка, прабачце: Калі сонца прыпякае, недалёка бор калі ласка, пад зялёны пад яго шацёр. Пабочныя словы і спалучэнні слоў звычайна выдзяляюцца пры вымаўленні паўзамі, а на пісьме – коскамі. Пабочнымі могуць быць не толькі словы і спалучэнні слоў, але і цэлыя сказы. Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя: Пабочныя сказы характарызуюцца хуткім тэмпам вымаўлення і асаблівай інтанацыяй, значнымі паўзамі і нізкім тонам голасу, на пісьме яны звычайна выдзяляюцца коскамі.

    У с т а ў н ы м і н азываюцца с ловы, с палучэнні с лоў і с казы, я кія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання: Калі с пыніўся д ождж з усім ( а ё н спыніўся каля золку) у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам. Устаўныя словы, спалучэнні слоў, сказы, як і пабочныя, граматычна незвязаны з членамі асноўнага сказа, інтанацыйна ізаляваныя ў ім, адносяцца да ўсяго сказа ці да асобных яго частак. На пісьме гэта інтанацыйная адасобленасць афармляецца дужкамі або працяжнікамі: Хлопец спяваў (сам мелодыю прыдумаў) нейкую песню. Устаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, выражаць ацэнку чаго-небудзь, абазначаць узрост, даваць некаторыя звесткі пра асобу, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказванн У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы. Яны могуць уключацца ў асноўны сказ без злучнікаў Устаўныя сказы выдзяляюцца дужкамі, калі маюць аслабленую сувязь з асноўным зместам сказа: Палілася печ (нанач браўся мароз), у печы скварылася свежына. (К.Ч.); працяжнікамі, калі сувязь з асноўным зместамменш аслабленая: Для Юркі гэтыя паездкі калі бацька браў яго з сабой былі цэлым святам.
    12. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах.

    У с т а ў н ы м і н азываюцца с ловы, с палучэнні с лоў і с казы, я кія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання: Калі с пыніўся д ождж з усім ( а ё н спыніўся каля золку) у праменні ясным, залатым устала сонца над узгоркам. Устаўныя словы, спалучэнні слоў, сказы, як і пабочныя, граматычна незвязаны з членамі асноўнага сказа, інтанацыйна ізаляваныя ў ім, адносяцца да ўсяго сказа ці да асобных яго частак. На пісьме гэта інтанацыйная адасобленасць афармляецца дужкамі або працяжнікамі: Хлопец спяваў (сам мелодыю прыдумаў) нейкую песню. Устаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, выражаць ацэнку чаго-небудзь, абазначаць узрост, даваць некаторыя звесткі пра асобу, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказванн У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы. Яны могуць уключацца ў асноўны сказ без злучнікаў Устаўныя сказы выдзяляюцца дужкамі, калі маюць аслабленую сувязь з асноўным зместам сказа: Палілася печ (нанач браўся мароз), у печы скварылася свежына. (К.Ч.); працяжнікамі, калі сувязь з асноўным зместамменш аслабленая: Для Юркі гэтыя паездкі калі бацька браў яго з сабой былі цэлым святам.
    13. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Паняцце параўнальнага звароту. Структура і функцыя параўнальных зваротаў. Адасабленне параўнальных зваротаў.

    П а р а ў н а л ь н ы я з в а р о т ы - гэта словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест іншых слоў сказа. Яны служаць для дакладнай характарыстыкі прадметаў і з’яў навакольнага свету. Такія звароты ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў бы, быццам, нібы, нібыта, чым, што, як бы, як быццам: Сплылі гады, бы тыя хвалі разводдзяў шумных, векавых. Параўнальны зварот можа складацца як з аднаго самастойнага слова (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, прыслоўя, дзеяслова), так і са спалучэнняў слоў: Як люстра, возера лягло шырока ў ясны дзень. Параўнальныя звароты могуць стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа: Як вадаспад, пясок сыпучы цурчыць струменем пад адхон. Параўнальныя звароты могуць паясняць розныя члены сказа. Калі параўнальны зварот і дзейнік, да якога ён адносіцца, выражаны назоўнікам у форме назоўнага склону, то параўнальны зварот набліжаецца сваёй функцыяй да прыдатка: Часта параўнальныя звароты паясняюць дзеяслоў-выказнік, выконваючы пры гэтым сінтаксічную функцыю акалічнасці: У вуснай мове параўнальныя звароты выдзяляюцца інтанацыяй, а на пісьме – звычайна коскамі.

    Коска ставіцца:

    а) калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў так, такі, якія ёсць у асноўнай частцы сказа. У такім выпадку характар параўнанняпраяўляецца найбольш выразна: Матуліны рукі нас цешаць, галубяць, так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць. б) калі параўнальныя звароты маюць параўнальнае значэнне, хоць і неадносяцца да ўказальных слоў: Возера паглядае, як сіняе вока, з бязмежнага прастору зямлі. в) перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; як правіла, як заўсёды, як ніколі і інш.: Гэта амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. Не хто іншы, як ён.

    Коска не ставіцца:

    а) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка: Мясцовасць як казачны сон. б) калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівыхсловазлучэнняў біцца як рыба аблёд, як з вядрав) у зваротах са злучнікам як, які мае значэнне “у якасці”: Андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулём. г) у зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавымі словамі: Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні.
    14. Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку.

    З в а р о т а к - гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе прадмет ці асобу, да якіх звяртаюцца з прамовай: Верце, людзі, верце у дружны рост усходаў і задум, у добры плён на ніве і на сэрцы! Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа. Зваротак часцей за ўсё выражаецца назоўнікам у назоўным склоне: субстантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне. У залежнасці ад структуры звароткі бываюць развітыя і неразвітыя. Неразвітыя звароткі выражаюцца адным словам: Сябры, паверце земляку: за век свой некароткі я ўпэўніўся, што случаку ўвесь наш край салодкі. У склад развітых звароткаў уваходзяць прыметнікі, прыналежныя займеннікі, ва ўскосных склонах без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі: Магутнае слова, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне. Членам сказа зваротак не з’яўляецца, аднак ён не можа існаваць баз сэнсавай сувязі з канкрэтным сказам або асобнымі яго членамі. Зваротак можа знаходзіцца па-за сказам і ў складзе сказа. Калі ён не ўваходзіць у склад сказа, то вымаўляецца з моцнай клічнай інтанацыяй і ад сказа аддзяляецца паўзай: Зямля Беларусі! Вачамі азёраў глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс. У залежнасці ад месца ў сказе і эмацыянальнай афарбаванасці ўжываюцца наступныя знакі прыпынку.

    1. Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Сонца! Сонца! З мірнаю зарою ты вярніся ў стэп з начных дарог. (Вял.) 2. Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска: Хмаркі, хмаркі, напаіце дожджыкам зямлю. (К-с) 3. Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля ягго – знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Купайцеся ў сонечных хвалях, палеткі ды лугі. (М.Ч.) 4. Калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Ты, шчодрая зямля-планета, даеш усім магчымасць жыць. 5. Калі пнрад звароткам стаіць выклічнік ты або вы ці толькі займеннік, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі? 6. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О край мой мілы! Усёй душою хачу злучыцца я з табою, у тваіх палях пазычыць сілу, у тваёй зямлі сысці ў магілу. 7. Некалькі звароткаў, звязаных паміж сабою бяззлучнікавай сувяззю, аддзяляюцца адзін ад аднаго коскамі, а калі яны звязваюцца злучнікамі і, ды (у значэнні і), то знакамі прыпынку яны не раздзяляюцца: Мір табе, узараная ніва, ураджаям тваім і пладам!
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта