Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
Скачать 141.66 Kb.
|
46. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі. Пастаноўка знакаў прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі вызначаецца відам сувязі і сэнсавымі адносінамі паміж часткамі, структурай і парадкам размяшчэння частак. К о с к а з’яўляецца асноўным знакам прыпынку і ствіцца, калі часткі звязаны як злучнікавай злучальнай і падпарадкавальнай, так і бяззлучнікавай сувяззю. Коска не ставіцца паміж галоўнымі часткамі, звязанымі злучнікам і, да якіх адносіцца адна або некалькі даданых частак. К р о п к а з к о с к а й ставіцца, калі часткі складанага сказа развітыя, маюць свае знакі прыпынку: Над морам цяпер былі ноч, цемра, і яно здавалася такім неабсяжным, як удзень; небакрай, што шарэў над чорнаю паверхняю вады, быў дзіўна блізка. Д в у к р о п ‘ е ставіцца, калі часткі звязаны бяззлучнікавай сувяззю,наступная частка абазначае прычыну , паясняе , раскрывае, дапаўняе зместпапярэдняй: Раптам Грыневіч трывожна ўскінуў голаў: стала чуваць, як нехта бег па дарозе знізу. П р а ц я ж н і к ставіцца, калі паміж часткамі, звязанымібяззлучнікавай або злучальнай сувяззю, выніковыя адносіны: На зямлю блакіт праліўся- лужын шмат блішчыць усюды, а ў вадзе сонца промні зыркія варушыць, ніткі залацістыя прадзе. 47. Чужая мова і спосабы яе перадачы: простая, ускосная і няўласна-простая мова. Правілы замены простай мовы ўскоснай. Ужыванне і стылістычныя функцыі няўласна-простай мовы. Уласная мова — гэта выказванне ці думка таго, хто гаворыць або піша. Калі аўтар ці апавядальнік перадае выказванні або думкі іншых асоб, то яны з'яўляюцца чужой мовай: «Ну, браткі, віншую!» — сказаў усхваляваны Садовіч. Чужая мова перадаецца рознымі спосабамі і сродкамі: або ад імя асобы, якой яна належыць, з захаваннем лексічных і граматычных асаблівасцей выказвання; або ад імя апавядальніка (аўтара) перадаецца толькі змест чыйго-небудзь выказвання, без захавання асаблівасцей мовы. Ёсць і такі спосаб перадачы чужой мовы, пры якім апавядальнік (аўтар), выражаючы чые-небудзь выказванні, думкі і пачуцці ад свайго імя, захоўвае асаблівасці чужой мовы, эмацыянальнасць і выразнасць, але змяняе граматычныя паказчыкі (асабовыя займеннікі, дзеясловы). У залежнасці ад сродкаў і спосабаў перадачы выказванне ці думка любой асобы могуць перадавацца ў форме простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Простая мова — гэта выказванне, якое перадаецца кім-небудзь даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Для простай мовы характэрна частае ўжыванне пытальных, пабуджальных і клічных сказаў, няпоўных і незакончаных сказаў, звароткаў, пабочных слоў, выклічнікаў, часціц, мадальных слоў. Ускосная мова — гэта чужая мова, якая перадаецца ад імя аўтара (апавядальніка), а не таго, каму яна належыць. У такіх выпадках захоўваецца толькі змест чужога выказвання, але не перадаюцца граматычныя і стылістычныя асаблівасці чужой мовы: Сонца прасіла хмаркі, каб ямы не закрывалі ад яго светлых праменняў шэрую зямлю. Няўласна-простая мова— такая форма перадачы чужой мовы, пры якой аўтар перадае чыё-небудзь выказванне ад свайго імя. У форме няўласна-простай мовы перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні персанажа («унутраная мова»). Няўласна-простая мова займае прамежкавае становішча паміж простай і ўскоснай мовай: у ёй захоўваюцца лексіка-сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці простай мовы, асабовыя формы займеннікаў і дзеясловаў ужываюцца як ва ўскоснай мове Няўласна-простая мова звычайна афармляецца як самастойны сказ, без слоў аўтара. Няўласна-простая мова шырока ўжываецца ў мастацкіх творах як прыём характарыстыкі персанажаў. Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступным: 1. Калі простая мова – апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што. 2. Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, адкуль, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай, якая ўключае ў якасці злучальных слоў гэтыя займеннікі і прыслоўі. 3. Калі простая мова - пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці. 4. Калі простая мова – пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб. 5. Асабовыя і прыналежныя займеннікі або дзеясловы 1-й і 2-й асобы адз.ліку ва ўскоснай мове перадаюцца ад асобы аўтара. 6. Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, гутарковыя і прастамоўныя словы, то яны ва ўскоснай мове не перадаюцца. 7. Калі ў простай мове ёсць зваротак, то ён або становіцца членам галоўнай часткі сказа, або апускаецца. 48. Будова сказаў з простай мовай. У афармленні на пісьме выказанай і нявыказанай простай мовы шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ звычайна бярэцца ў двукоссе, а выказаная ПМ пішацца з чырвонага радка, перад якім ставіцца працяжнік, і ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пішацца з чырвонага радка. 1. Простая мова пасля слоў аўтара. А: “П”. 2. Простая мова перад словамі аўтара. “П”, – а. 3. Словы аўтара разрываюць простую мову. “П, – а, – п”. “П, – а. – П”. 4. У словах аўтара ёсць два дзеясловы маўлення. “П, – а і а: – П”. 5.Простая мова разрывае словы аўтара(ПМ знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара). А: “П”, а. А: “П!” – а. А: “П?” – а. 6. Калі не указана, каму належыць ПМ, то яна афармляецца, як складаны бяззлучнікавы сказ. 49. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы: выкарыстоўваюцца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі. Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, напрыклад: Ф. Скарына пісаў: «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў». Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат). У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е, напрыклад: В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкамі і словам: «...слова, — пісаў ён, — покрыва, адзенне, форма, адлюстравання думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова». Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць. 50. Паняцце пунктуацыі і класіфікацыя знакаў прыпынку. Пунктуацыя – збор правілаў пра пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца на пісьме для выдзялення асобных слоў і словазлучэнняў, сінтаксічнага і інтанацыйнага падзелу сказаў на часткі, аддзялення адной часткі тэксту ад другой. Знакі прыпынку паводле сваёй функцыі падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя. Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складаных сказаў або цэлых сказаў. Імі бываюць кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е ў канцы сказаў, коска, кропка з коскай, двукпроп’е, працяжнік, коска з працяжнікам у сярэдзіне сказаў. Амаль усе гэтыя знакі прыпынку адзіночныя, толькі коска і кропка з коскай могуць быць паўторнымі. Выдзяляльныя (парныя) – служаць для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў, цытатаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Выдзяляльныя знакі прыпынку – дужкі і двукоссі. Паводле знешніх графічных прыкмет знакі прыпынку Г.Н. Клюсаў падзяляе на: 1 к р о п к а в ы я знакі кропка, коска, двукроп’е, кропка з коскай, л і н е й н ы я працяжнік і п у н к ц і р н а–л і н е й н ы я шматкроп’е, ф і г у р н ы я пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе; 2 а д н а э л е м е н т н ы я кропка, коска, працяжнік, д в у х э л е м е н т н ы я пытальнік, клічнік, двукроп’е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак і т р о х э л е м е н т н ы я шматкроп’е; 3 н я п а р н ы я кропка, пытальнік, клічнік, кропка з коскай і двукроп’е, а коска і працяжнік могуць быць няпарнымі і парнымі і п а р н ы я, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дзве разнавіднасці: сіметрычна-парныя, парныя па сваё прыродзе дужкі і двукоссе і дублетна-парныя дзве коскі, два працяжнікі, дзве коскі з працяжнікам Паводле ролі, функцыі, якія выконваюць знакі прыпынку, яны падзяляюцца на дзве групы: 1 раздзяляльныя і 2 выдзяляльныя. Р а з д з я л я л ь н ы я знакі – гэта кропка, якая абазначае канец самастойнага закончанага сказа; пытальнік і клічнік, якія ўжываюцца на мяжы сказаў; шматкроп’е, калі яно азначае незакончанасць папярэдняга сказа, раптоўны пераход да новай думкі. Кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е як раздзяляльныя знакі ўжываюцца на мяжы сказаў як абазначэнне канца самастойнага, закончанага сказа. Не з’яўляецца раздзяляльным знакам кропка, калі яна ўжываецца пры скарачэнні слоў. В ы д з я л я л ь н ы я знакі прыпынку – дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі – выдзяляюць “з агульнай будовы сказа якую-небудзь спецыфічную частку яго з дадатковым, паясняльным ці ўдакладняльным, значэннем, больш ці менш “аўтаномную” па свайму зместу. Дужкі і двукоссе як выдзяляльныя знакі прыпынку заўсёды парныя: дужкі часцей за ўсё круглыя, радзей квадратныя [ ] і вуглавыя служаць для выдзялення пабочных выразаў і сказаў, устаўных слоў і сказаў, спасылак на крыніцы пры цытаванні і інш.; двукоссе афармляе чужое маўленне, перададзенае без змен, і мае дзве формы – лапкі “ ” і елачкі « ». Двукоссе не з’яўляецца пунктуацыйным знакам пры ўжыванні для абазначэння іранічнага або непрамога сэнсу слова. Коскі і працяжнікі як выдзяляльныя знакі прыпынку могуць быць парнымі, калі выдзеленыя часткі сказа адасобленыя члены сказа, звароткі, прыдаткі, выклічнікі знаходзяцца ўнутры сказа, і адзіночнымі, калі выдзеленыя часткі знаходзяцца ў пачатку ці ў канцы сказа, у выніку чаго адзін з парных знакаў “паглынаецца” пэўным знакам канца сказа. |