Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
Скачать 141.66 Kb.
|
37. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе. К о с к а ставіцца паміж часткамі складаназлучаных сказаў: Пранеслася маторка, і вал вады з белым грэбнем ішоў да берага. К о с к а н е с т а в і ц ц а перад злучнікамі і, ды (і), або, ці: - калі ў першай частцы ёсць агульны член сказа або агульная часціца ці пабочнае слова: У той дзень з раніцы насунуліся хмары і пачаў церусіць дождж-грыбасей. - калі часткі складаназлучанага сказа маюць будову безасабовых, няпэўна-асабовых або намінатыўных сказаў: Ціха і глуха. - калі часткі маюць форму пытальных ці клічных сказаў: Ноч плыве ці белы дзень пагас? - калі выказнік або звязка састаўнога выказніка, якія ёсць у першай частцы, у другой апушчаны: Пахне гурочнікам кмен і кменам – гурочнік. К р о п к а з к о с к а й ставіцца паміж развітымі часткамі, якія маюць свае знакі прыпынку і вызначаюцца большай самастойнасцю: Край неба наліўся зарою; і сонца ўстала, агнём прамяністым палі і лясы прывітала. П р а ц я ж н і к с т а в і ц ц а: - калі ў другой частцы падкрэсліваецца вынік у адносінах да першай: Давайце прагуляемся па нашых мясцінах – і ў вас адразу зменіцца ўяўленне аб іх. - калі ў другой частцы перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей: Момант – і ў веснічках паказалася Аленка. 38. Складаназалежны сказ. Будова складаназалежных сказаў. Галоўная і даданая часткі. Сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа: падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы. Складаныя сказы, у якіх часткі звязаны падпарадкавальнай сувяззю, называюцца ск л а д а н а з а л е ж н ы м і. У складаназалежным сказе часцей за ўсё дзве нераўнапраўныя часткі: адна з іх паясняе другую і падпарадкоўваецца ёй. Сінтаксічна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая. У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое- небудзь слова ў галоўнай праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага слова (там, так, тады, той, такі, столькі і інш.) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова. Паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, прэдыкатыўныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. У складаназалежным сказе даданая частка можа стаяць перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе. Часткі складаназалежнага сказа паўтараюць будову простых сказаў розных тыпаў, аднак іх нельга атаясамліваць з гэтымі сказамі. Даданыя часткі складаназалежнага сказа звязваюцца з галоўнымі пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, якія знаходзяцца ў даданай частцы. Падпарадкавальныя злучнікі (што, як, бо, таму што, быццам, нібы, хоць і інш.) служаць толькі для сувязі даданай часткі з галоўнай. Калі для сувязі частак складаназалежнага сказа ўжываюцца парныя злучнікі (чым – тым, калі – то, хоць – але, раз – то і інш.), то першая іх частка знаходзіцца ў даданай частцы, а другая – у галоўнай. Падпарадкавальныя злучнікі могуць звязваць галоўную і даданую часткі з адным або некалькімі відамі адносін паміж імі. Прычынныя злучнікі бо, таму што, уступальныя хоць (хаця), нягледзячы на тое што, часавыя пакуль, як толькі, пасля таго як, параўнальны бы і інш. звязваюць часткі з аднымвідам адносін і сваім лексічным значэннем указваюць на гэтыя адносіны. Злучальныя словы (адносныя займеннікі хто, што. які, чый, каторы і займеннікавыя прыслоўі дзе, куды, адкуль, калі, як) не толькі звязваюцьдаданую частку з галоўнай. З’яўляючыся самастойнымі часцінамі мовы, янывыконваюць ролю пэўнага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляццалагічным націскам. Злучальныя словы (адносныя займеннікі) могуць ужывацца ў формеўскосных склонаў як без прыназоўніка, так і з прыназоўнікам, стаяць нетолькі ў пачатку даданай часткі, але і пасля прыназоўніка або ў сярэдзіне яе. Аднолькавыя злучальныя словы могуць звязваць часткі з рознымі відаміадносін. 39. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя. У беларускім мовазнаўстве найбольш пашырана традыцыйная класіфікацыя, якая апіраецца ў асноўным на адпаведнасць даданых частак членам простага сказа. Згодна з гэтай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя віды даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступальныя, спосабу дзеяння, меры і ступені, параўнальныя). Д а д а н а я д з е й н і к а в а я ч астка канкрэтызуе дзейнік галоўнай часткі, выражаны ўказальным займеннікам той ці азначальнымі займеннікамі кожны, усякі, усе, усё, або з’яўляецца разгорнутым дзейнікам да выказніка галоўнай часткі: Хто не спадзяецца на сябе, той заўсёды бывае слабы. Даданая дзейнікавая частка можа размяшчацца перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе. Д а д а н а я д а п а ў н я л ь н а я частка выконвае ролю дапаўнення да выказніка галоўнай часткі, і да яе ставяцца пытанні ўскосных склонаў: Захоплены боем, Клімоўскі і не заўважыў (чаго?), як развіднела. Даданая дапаўняльная частка звычайна стаіць пасля галоўнай або ў сярэдзіне яе пасля слова, якое ёй паясняецца або канкрэтызуецца. Для сувязі даданай дзейнікавай і даданай дапаўняльнай частак з галоўнай ужываюцца тыя ж самыя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы: хто, што, які, чый, як, адкуль. Д а д а н а я в ы к а з н і к а в а я ч астка к анкрэтызуе з начэнне выказніка галоўнай часткі, выражанага займеннікамі той, такі, гэтакі, усё, або раскрывае сэнс займенніка, што ўваходзіць у склад састаўнога іменнага выказніка: Туман такі, што людзі, ідучы, натыкаюцца адзін на аднаго. Сродкі сувязі даданай выказнікавай часткі з галоўнай – падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы хто, што, які, чый, як, быццам, каб. Даданая выказнікавая частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай; перад галоўнай – вельмі рэдка. Д а д а н а я а з н а ч а л ь н а я ч астка паясняе назоўнік у галоўнай частцы або канкрэтызуе значэнне ўказальных займеннікаў той, такі, гэты, гэтакі, якія з’яўляюцца ў галоўнай частцы азначэнняміЯ любіў такі час, калі блізіцца зіма. Для сувязі даданай азначальнай часткі з галоўнай часцей ужываюцца злучальныя словы які, што, радзей – чый, каторы. Калі даданая азначальная частка далучаецца да галоўнай падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі дзе, куды, адкуль, калі, каб, як бы, быццам, азначальныя адносіны паміж часткамі ўскладняюцца акалічнаснымі (месца, часу, параўнання). У складаназалежных сказах даданая азначальная частка стаіць пасля галоўнай або ў сярэдзіне яе. 40. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя. Д а д а н а я м е с ц а раскрывае сэнс акалічнасці месца, выражанай прыслоўямі тут, там, туды, усюды, адтуль, адсюль, скрозь, або адносіцца да выказніка галоўнай часткі, як акалічнасць месца: Там, дзе былі маладыя пасадкі сасоннікаў, падняўся сапраўдны бор. Д а д а н а я ч а с у паясняе выказнік або канкрэтызуе акалічнасць часу галоўнай часткі: Калі хлопцы ехалі з горада, Сяргей даў ім некалькі кніжак. Для сувязі даданай часткі з галоўнай выкарыстоўваюцца злучнікі калі, як, пакуль, састаўныя злучнікі у той час як, з той пары як, пасля таго як, перад тым як, да таго часу калі; у ролі злучнікаў ужываюцца таксама некаторыя часціцы (толькі, ледзь, ледзь толькі) або часціцы ў спалучэнні са злучнікамі ( як толькі, чуць што, толькі што). Д а д а н а я ў м о в ы паказвае, пры якіж абставінах можа адбывацца або адбыцца дзеянне, названае ў галоўнай частцы . Яна звязваецца з галоўнай адзіночнымі злучнікамі калі, як, каб, раз і парнымі калі – дык, раз – то, як – то, чым – тым. Д а д а н а я п р ы ч ы н ы раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы, і звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучнікаў бо, таму што, што: На ўскраіне горада машина спынілася, таму што сталі пярэднія. Д а д а н а я м э т ы р аскрывае мэту або прызначэнне таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы, і далучаецца да галоўнай злучнікамі каб, для таго каб, не тое каб, з тым каб. Д а д а н а я ў с т у п а л ь н а я частка далучаецца да ўсёй галоўнай часткі пры дапамозе злучнікаў хоць, хай, нягледзячы на тое што м адказвае на пытанне нягледзячы на што? Для сувязі даданай уступальнай часткі з галоўнай могуць выкарыстоўвацца таксама злучальныя словы дзе, куды, як, хто, што ў спалучэнні з часціцай ні, парныя злучнікі хоць – але, хоць – ды, што ні – а. Д а д а н а я в ы н і к у а дносіцца д а галоўнай часткі ў цэлым і звязваецца з ёй пры дапамозе злучнікаў так што, то, дык, прыслоўя таму, спалучэнняў слоў у выніку гэтага, у выніку чаго. Гэтыя часткі паказваюць на вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы, і заўсёды стаяць пасля яе. Д а д а н а я с п о с а б у д з е я н н я раскрывае ў галоўнай частцы значэнне акалічнасці, выражанай прыслоўем так, або паясняе выказнік галоўнай часткі, паказваючы на характар, спосаб ажыццяўлення дзеяння. Для сувязі даданай часткі спосабу дзеяння з галоўнай ужываюцца злучнікі што, як, быццам, нібы, каб, якія паказваюць таксама на дадатковыя адценні, што могуць мець гэтыя часткі: выніку (што), параўнання (як, быццам, нібы), мэты (каб). Д а д а н а я м е р ы і с т у п е н і канкрэтызуе ў галоўнай частцы значэнне ўказальных слоў, якія паказваюць на меру або ступень праяўлення дзеяння, прыметы (так, столькі, настолькі, такі, гэтакі, да такой меры, да такой ступені, да таго). Даданыя часткі меры і ступені звязваюцца з галоўнай пры дапамозе злучнікаў або злучальных слоў колькі, наколькі, што, як, быццам. У залежнасці ад значэння ўказальных слоў і злучнікаў гэтыя часткі могуць мець дадатковыя адценні выніку (указальныя словы так, гэтак, да таго і злучнік што), параўнання (злучнікі як, быццам). Д а д а н а я п а р а ў н а л ь н а я адносіцца да ўсёй галоўнай часткі і паясняе яе змест шляхам параўнання. Для сувязі такіх частак з галоўнай ужываюцца параўнальныя злучнікі як, як бы, быццам, бы, нібы, чым. 41. Складаназалежныя сказы з некалькімі часткамі. Сузалежнае (паралельнае), паслядоўнае і змешанае падпарадкаванне даданых частак. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе. У складаназалежных сказах можа быць не адна, а дзве і больш даданых частак, якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі маюць дзве разнавіднасці. 1. Складаназалежныя сказы з с у з а л е ж н ы м падпарадкаваннем даданых частак, пры якім кожная даданая частка залежыць ад галоўнай часткі. У сказах з сузалежным падпарадкаваннем даданыя часткі могуць быць аднародныя і неаднародныя. С у з а л е ж н ы я а д н а р о д н ы я часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або аднародныя члены сказа, адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго тыпу. С у з а л е ж н ы я н е а д н а р о д н ы я часткі паясняюць у галоўнай розныя члены сказа або адзін член сказа, але адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў. 2. Складаназалежныя сказы з п а с л я д о ў н ы м п адпарадкаваннем даданых частак, пры якім першая даданая частка залежыць ад галоўнай, другая даданая – ад першай даданай. Паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часткамі можа быць і сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне адначасова (змешанае). К о с к а м і аддзяляюцца часткі складаназалежнага сказа: Не могуць ветры паламаць галля, бо ўзрасціла дуба родная зямля. Даданыячасткі, якія стаяць у сярэдзіне галоўнай, выдзяляюцца коскамі з двух бакоў. Коска не ставіцца, калі сузалежныя аднародныя даданыя часткізвязваюцца адзіночнымі злучнікамі і, ці, або. К р о п к а з к о с к а й ставіцца ў складаназалежным сказе паміждаданымі часткамі або іх групамі, калі яны маюць развітую будову або слабазвязаны па сэнсе. П р а ц я ж н і к можа ставіцца пасля даданай часткі або некалькіхдаданых частак, калі яны размешчаны перад галоўнаў і вымаўляюцца зузмоцненай інтанацыяй. Д в у к р о п ‘ е с тавіцца п асля г алоўнай часткі п ры яе л агічнымвыдзяленні, а таксама тады, калі даданыя часткі раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы і паміж імі можна ўставіць словы а іменна. 42. Бяззлучнікавы складаны сказ. Будова бяззлучнікавых складаных сказаў. Бяззлучнікавыя сказы адкрытай і закрытай структуры. Складаныя сказы, у якіх часткі звязаны бяззлучнікавай сувяззю, называюцца б я з з л у ч н і к а в ы м і. Асноўны сродак сувязі ў складаным бяззлучнікавым сказе – інтанацыя, якая па сваім характары бывае рознай. Гэта інтанацыя пералічэння. супрацьпастаўлення: паяснення: абумоўленасці. На сувязь частак у бяззлучнікавям сказе паказваюць таксама формы трывання, часу і ладу дзеясловаў-выказнікаў, якія звычайна супадаюць. Пэўную ролю ў сувязі частак бяззлучнікавых складаных сказаў адыгрываюць парадак іх размяшчэння, займеннікі ў адной з частак сказа. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адкрытай структурымаюць прэдыкатыўныя часткі, якім уласціва аднатыпная будова, адносная сэнсавая незалежнасць, граматычная раўнапраўнасць, пералічальныя адносіны між імі (адначасовасці ці паслядоўнасці), наяўнасць (факультатыўна) агульнага даданага члена ці агульнай прэдыкатыўнай часткі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы закрытай структурыхарактарызуюцца наяўнасцю толькі дзвюх прэдыкатыўных частак, якім ўласціва структурная рознааформленасць, сэнсавая залежнасць адной часткі ад другой; падпарадкавальныя адносіны паміж імі: тлумачальныя, часавыя, умоўныя, прычынна-выніковыя. 43. Сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў і спосабы іх выражэння. Сінанімія злучнікавых і бяззлучнікавых складаных сказаў. Паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў існуюць пэўныя сэнсавыя адносіны, якія падобныя да сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучаных або складаназалежных сказаў. У залежнасці ад будовы састаўных частак, сэнсавых адносін паміж імі і інтанацыі бяззлучнікавыя складаныя сказы падзяляюцца на сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі. Бяззлучнікавыя с кладаныя сказы з а д н а т ы п н ы м і ч асткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназлучаныя сказы. Паміж часткамі гэтых сказаў выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеяння, калі ў іх паведамляецца пра з’явы, падзеі, якія адбываюцца адначасова, у адзін і той жа момант, або паслядоўна, адна за адной. Паміж аднатыпнымі часткамі могуць быць таксама адносіны супастаўлення або супрацьпастаўлення, калі розныя з’явы,падзеі толькі супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца, не адпавядаюца адна другой. Гудуць на ліпах пчолы, за штосьці птушкі сварацца ў садах. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з р а з н а т ы п н ы м і часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназалежныя сказы. У сказах гэтага тыпу паміж часткамі існуюць такія ж сэнсавыя адносіны, як і паміж часткамі складаназалежнага сказа: суб’ектныя, аб’ектныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы. Умеў памыліцца – умей і паправіцца. 44. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Пастаноўка знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах вызначаецца сэнсавымі адносінамі паміж прэдыкатыўнымі часткамі, іх структурай і размяшчэннем. К о с к а ставіцца паміж раўнапраўнымі часткамі з адносінамі адначасовасці, паслядоўнасці, супастаўлення: Дагарэла зара ў небакраі, на зямлю спакойна ноч лягла. К р о п к а з к о с к а й ставіцца паміж развітымі часткамі з аслабленай сэнсавай сувяззю: То ў адным месцы, то ў другім узляталі маладыя сасонкі, вырваныя з карэннем, кружачыся, падалі ў хмарах пяску; сыпаліся ссечаныя асколкамі галінкі. Д в у к р о п ‘ е ставіцца: а) калі наступная частка (ці часткі) раскрывае, удакладняе, дапаўняе змест папярэдняй; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як, словы а іменна; і ўбачыў, што; і пачуў,што; і адчуў, штоЗдараецца такое ж лета: дажджу не было даўно, пагода ўсталявалася надоўга. б) калі наступная частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў папярэдняй; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бо, таму што: Перад вечарам прыйшлося спыніцца: людзі змагліся. в) калі першая частка абагульняе змест наступных. Пр а ц я ж н і к ставіцца: а) калі першая частка абазначае ўмову ці час, а другая – вынік; перад першай часткай можна ўставіць злучнік калі: Хлеб у возе – няма бяды ў дарозе. б) калі другая частка абазначае вынік таго, пра што паведамляецца ў першай ; паміж часткамі можна ўставіць словы таму, так што, значыць: Бусел клякоча, стараецца – ваколле поўніцца звонам. в) калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але г) калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх. 45. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. У сучаснай беларускай мове адрозніаюцца складаныя сказы, у якіх часткі (тры і больш) звязаны злучальнай і падпарадкавальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю; гэта – с к л а д а н ы я с к а з ы з р о з н ы м і в і д а м і с у в я з і : Сцежка вяла ад прыстані ўгору, і я неўзабаве перайшоў па дашчаным мастку глыбокую аўражыну, на дне якой цёк ледзь прыкметны ручаёк. Схемы сказа: 1.{ }, і { }, (на якой). Паміж часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі сэнсавыя адносіны такія ж, як і ў іншых складаных сказах; яны абумоўлены відамі сувязі: злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай. Для гэтых складаных сказаў характэрна наяўнасць асобных частак, якія па сваёй будове адпавядаюць простым або складаным сказам – складаназлучаным, складаназалежным і бяззлучнікавым. Аб’ядноўвацца могуць часткі, якія маюць розную будову: складаназалежнага і складаназлучанага сказапростага і складаназалежнага: складаназалежнага і бяззлучнікавага. Разнавіднасцю складаных сказаў з рознымі відамі сувязі лічацца складаныя сказы, у якіх дзве або больш сінтаксічна незалежных частак, звязаных злучальнай або бяззлучнікавай сувяззю, паясняюцца адной або некалькімі даданымі часткамі: Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж. |