Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
Скачать 141.66 Kb.
|
23. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння. А з н а ч э н н е - даданы член сказа, які абазначае прымету, якасць ціўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый? каторы?. У сказеазначэнне заўсёды адносіцца да слова з прадметным значэннем, да назоўніка,асабовага займенніка ці іншай субстантываванай часціны мовы.Паводле спосабу выражэння і характару сувязі з паяснёным словамазначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя. Д а п а с а в а н ы я азначэнні дапасуюцца да паяснёнага слова ў родзе,ліку, склоне. Дапасаванне адбываецца толькі ў ліку і склоне, калі паяснёнае слова стаіць у множным ліку: А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты лазы, чаромхі ці крушыны, алешын ліпкіх, верабіны. Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, дзеепрыметнікамі. Азначэнні, выражаныя якаснымі прыметнікамі, абазначаюць якасць ці ўласцівасць самога прадмета. Азначэнні, выражаныя займеннікамі-прыметнікамі, абазначаюць прыналежнасць, канкрэтнасць, няпэўнасць, агульныя ўласцівасці і якасці. Прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў абазначаюць азначэнні, выражаныя адноснымі прыметнікамі: У цішы жнівеньскага дня дрэмле палескі лес. Азначэнні, выражаныя парадкавымі лічэбнікамі, абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні. Азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікамі, абазначаюць прымету прадмета паводле дзеяння. Дапасаваныя азначэнні могуць выражацца дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі. Н е д а п а с а в а н ы я а значэнні з вязваюцца з п аяснёным с ловам кіраваннем ці прымыканнем. Яны выражаюцца назоўнікамі ў форме роднага і творнага склонаў без прыназоўнікаў і ў форме ўсіх ускосных склонаў з прыназоўнікамі. Сярод беспрыназоўнікавых форм часцей за ўсё ў функцыі недапасаваных азначэнняў выступаюць назоўнікі ў родным склоне. Яны могуць абазначаць: а) асобу, якой належыць прадмет, названы паяснёным словам. в) суб’ект дзеяння, выражанага аддзеяслоўным назоўнікам. г) носьбіта прыметы. д) адносіны цэлага да часткі, абазначанай паяснёным словам. Іншы раз ролю недапасаваных азначэнняў выконваюць прыналежныя займеннікі яго, яе, іх: На вуліцы, як і раней, мітусіўся снег. У функцыі недапасаваных азеачэнняў могуць выступаць таксама фразеалагічныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні, спалучэнні слоў і сказы: І дзядзька майстар быў на штукі, і быў механік на ўсе рукі. 24. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Сказы з аднароднымі дзейнікамі. Формы выказніка ў сказах з аднароднымі дзейнікамі. Выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі ў мове. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Аднародныя азначэнні могуць звязвацца паміж сабой злучнікамі і без іх. Аначэнні аднародныя: 1. Калі пералічваюць розныя прыметы прадметаў:Стаіць цяплынь,іпахне мёдам новы, ціхі, веснідзень. 2.Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючыпрадмет з аднаго боку;часта такія азначэнні з’яўляюцца сінонімамі: Над Прыпяццю зіхаціць ясная, сонечная раніца. 3. Калі два і больш адасобленых азначэнняў стаяць пасля паяснёнага члена сказа: Васіль углядаўсяўвышытае зорамінеба, глыбокае, сіняватае. 4.Калі з’яўляюцца мастацкімі азначэннямі (эпітэтамі): Мацней, магутны, смелы горад Мінск, славуты з даўняе пары. 5.Калі адно з іх выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам, дзеепрыметнікавым словазлучэннем ці прыметнікам з паясняльнымі словамі:Спадае медны ліст каштанаўна жоўты, стоптаны мугор. Неаднародныя азначэнні не могуць звязвацца паміж сабою злучнікамі: Шэрае асенняе неба, набраклае вільготнымінізкіміхмарамі, навісла над прасторным заводскім.Нельга:шэраеіасенняенеба,вільготныяінізкіяхмары. Такія азначэнні чытаюцца без інтанацыі пералічэння, без паўз паміж імі. Азначэнні неаднародныя: 1. Калі яны характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах:Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням. 2.Калі першае азначэнне адносіцца да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем:Шчаслівыя дзіцячыя галасы напоўніліўвесь дом. 3.Азначэнні лічацца неаднароднымі, але аддзяляюцца коскамі, калі другое з іх удакладняе, паясняе, канкрэтызуе сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць паясняльныя словы гэта значыць, а іменна:Марыўмяне, дарэчы, Нічыпар, зусім канкрэтныя, зямныя. У двухсастаўным сказе выказнік звычайна каардынуе свае формы з дзейнікам. Асаблівасці каардынацыі залежаць ад структуры галоўных членаў сказа, іх граматычнага выражэння. Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі д з е я с л о ў н а г а в ы к а з н і к а з д з е й н і к а м з’яўляюцца наступныя: дзеяслоўны выказнік каардынуецца з дзейнікам, што выражаны назоўнікамі, у ліку і мае форму 3-яй асобы: Патухаюць, цямнеюць высі. Зоркі ўспыхваюць над сінявой. У двухсастаўным сказе выказнік звычайна каардынуе свае формы з дзейнікам. Асаблівасці каардынацыі залежаць ад структуры галоўных членаў сказа, іх граматычнага выражэння. Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі д з е я с л о ў н а г а в ы к а з н і к а з д з е й н і к а м з’яўляюцца наступныя: дзеяслоўны выказнік каардынуецца з дзейнікам, што выражаны назоўнікамі, у ліку і мае форму 3-яй асобы: Патухаюць, цямнеюць высі. Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Калі пры дзейніку ў форме колькаснага або зборнага лічэбніка ёсць дапасаванае азначэнне (яно, як правіла, мае форму множнага ліку), выказнік заўсёды ставіцца ў форме множнага ліку: Гэтыя трое гаварылі не па-тутэйшаму. калі дзейнік выражаны спалучэннем колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, дзеяслоўны выказнік можа ўжывацца ў форме адзіночнага і множнага ліку: Шумна прайшлі каля ўзлесся два караблі. пры дзейніку, што выражаны спалучэннем назоўнікаў з няпэўна- колькаснымі словамі, выказнік ужываецца ў адзіночным і множным ліку: У школы тады прыйшло шмат юнакоў і дзяўчат. з дзейнікам, выражаным спалучэннем назоўнікаў або адпаведных ім займеннікаў у назоўным і творным склоне, выказнік выкарыстоўваецца ў форме множнага ліку. пры дзейніку, што выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі або іншымі субстантываванымі часцінамі мовы ў форме ўскосных склонаў, выказнік мае форму адзіночнага ліку: Нехта з вяскоўцаў выйшаў нам насустрач. Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі і м е н н а г а в ы к а з н і к а з д з е й н і к а м з’яўляюцца наступныя: іменны выказнік, калі выказальнае слова выражана назоўнікам у форме назоўнага склону, каардынуецца з дзейнікам у ліку і склоне. калі выказальнае слова – прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік і займеннік з абагульнена-якасным значэннем, то выказнік каардынуецца з дзейнікам у родзе, ліку: Нёман быў спакойны, велічны і магутны. Коска ставіцца: 1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў: Праз шырокую дарогу, праз зялёную дуброву, праз жытнёвыя палі па арэхі мы пайшлі. (Тар.) 2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое: Лёд не трэснуў, а толькі ўгнуўся, хоць і быў яшчэ слабы пад роўным пластом белага пухнатага снегу. 3. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных спалучальных ці размеркавальных злучнікаў (і — і, ні — ні, ды — ды (у значэнні і ), ці — ці, або — або, то — тоі інш.): Мір — гэта і праца, і шчасце, і радасць. 4. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных спалучальным злучнікам: Сосны гамоняць, нібы расказваюць чароўныя казкі маленства — адну за адной, нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць. 5. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як — так і, не толькі — але і, хоць і — але, не так як): Мне заўсёды падабаліся як вясёлыя, так і сумныя песні роднага краю. 6. Калі рад аднародных членаў пачынаецца без злучніка, а працягваецца са злучнікамі: Люблю ліпнёвы грыбасей, і ціш палёў, і водар мяты за тое, што няма радней тае мясціны, дзе ўзышла ты. Коска не ставіцца: 1. Паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі адзіночным спалучальным ці размеркавальным злучнікам і, ды (у значэнні і), ці, або: Вясной у спёках і дажджах пад крыламі галінак рос яблык, быццам на дражджах. 2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дуброва — з малых мне год усё знаёма. 3. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі паўторнымі злучнікамі і — і, калі аднародныя члены ўтвараюць цеснае сэнсавае адзінства і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння: Вецер папараскідаў па двары і сухую траву і лісце 4. Паміж азначэннямі, якія не з'яўляюцца аднароднымі: У лагодным сонечным святле гарэлі сумным полымем ліпы і бярозы. 25. Прыдатак. Адзіночныя і развітыя прыдаткі, спосабы іх выражэння. П р ы д а т а к - азначэнне, выражанае назоўнікам, які звычайна дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне і ліку: Адразу за нашай хатай ужо з год ляжала яліна-выварацень. Спецыфічнай уласцівасцю прыдатка з’яўляецца тое, што, характарызуючы прадмет, ён дае яму другую назву. Прыдатак можа адносіцца да любога члена сказа, выражанага назоўнікам, і абазначаюць: а) якасць, уласцівасць прадмета: Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо, хто я: я – пякучка-крапіва. б) сацыяльнае паходжанне, нацыянальнасць, саслоўную прыналежнасць, месца жыхарства, прафесію, сваяцтва і г.д.: Жанкі-калгасніцы, шамочучы свежай, сухой саломай пад нагамі, рупіліся каля кароў. Прыдаткі гэтай групы могуць адносіцца і да ўласных назоўнікаў: Партызанскі доктар Палейка падыходзіў да лячэння раненых па-свойму. в) уласныя геаграфічныя назвы – назвы гарадоў, вёсак, рэк, азёр і г. д.: Шмат у горадзе Віцебску гістарычных мясцін, якія ахоўваюцца клапатлівымі рукамі. г) умоўныя назвы выданняў, газет, часопісаў, твораў літаратуры і мастацтва, арганізацый, прадпрыемстваў. Такія прыдаткі маюць форму назоўнага склону і бяруцца ў двухкоссе: Славутая паэма “Сцяг брыгады” з’явілася на фронце. д) эмацыянальную ацэнку: Сабраліся разам, нібы на карагод, беластволыя бярозы-прыгажуні. Выдзяляюцца з двух бакоў (адасабляюцца) аднаслоўныя (неразвітыя) прыдаткі, калі: 1) знаходзяцца перад ці пасля паяснёнага слова, выражанага асабовым займеннікам (Яны, выдатнікі, з’яўляліся гонарам школы); 2) інтанацыйна выдзяляюцца і знаходзяцца пасля паяснёнага слова, якое мае пры сабе дапасаваныя азначэнні (Яго каханая Марыя, аднакласніца, хутка будзе паступаць у медыцынскі ўніверсітэт); 3) ужываюцца са злучнікам як і маюць дадатковае значэнне прычыны (нельга сказаць «у якасці»). Напрыклад, Міхась з Антосем, як старыя, займалі месцы канцавыя (Якуб Колас); 4) даюць другую назву (сінанімічную) прадмету і ўжываюцца са злучнікамі ці, або (Антонім, або слова з супрацьлеглым значэннем, з’яўляецца адным з тэрмінаў лексікі). Неаднаслоўныя (развітыя) прыдаткі выражаюцца спалучэннем назоўніка з іншымі часцінамі мовы. 26. Акалічнасць. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння. Размежаванне даданых членаў сказа. А к а л і ч н а с ц і - даданыя члены сказа, якія абазначаюць абставіны і характар дзеяння, стану або праяўлення прыметы. Яны часцей за ўсё адносяцца да дзеяслова, радзей – да назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў, безасабова-прэдыкатыўных слоў: Асілкі-дубы горда ўздымалі на сваіх гранітных ствалах непакорныя бронзавыя шаты. Акалічнасці могуць выражацца прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, інфінітывамі, а таксама фразеалагічнымі і сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі. Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца на восем разрадаў: акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені. А к а л і ч н а с ц і м е с ц а а базначаюць месца дзеяння, яго кірунак і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?. Яны адносяцца да дзеясловаў або безасабова-прэдыкатыўных слоў і выражаюцца: а) прыслоўямі месца: б) назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі: в) назоўнікамі ў форме творнага склону без прыназоўнікаў: г) прыслоўнымі ўстойлівымі зваротамі. А к а л і ч н а с ц і ч а с у а базначаюць ч ас дзеяння або стану і адказваюць на пытанні калі? як доўга? з якога часу? да якога часу?. Яны могуць адносіцца да дзеясловаў, прыметнікаў, безасабова-прэдыкатыўных слоў і выражацца: а) прыслоўямі часу: б) назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, спалучэннем назоўніка з прыметнікам в) колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі: г) спалучэннем назоўніка з прыслоўемд) сінтаксічна непадзельнымі канструкцыямі: колькасна-іменнымі спалучэннямі: е) дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да даданых частак часуё) прыслоўнымі фразеалагічнымі зваротамі. А к а л іч н а с ц і п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну дзеяння, стану або праяўлення прыметы і адказваюць на пытанні чаму?аяй прычыне?. Яны адносяцца да дзеясловаў, безасабова-прэдыкатыўных слоў, прыметнікаў і выражаюцца: а) прыслоўямі прычыныб) назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі, субстантываванымі прыметнікамі в) дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да даданых частак прычыны. Ак а л і ч н а с ц і м э т ы а базначаюць мэту дзеяння і адказваюць на пытанні для чаго? зякой мэтай?. У адрозненне ад іншых акалічнасцей яны выражаюцца інфінітывам, які адносіцца пераважна да дзеяслова са значэннем руху: а) прыслоўямі мэты: б) назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да даданых частак мэты. А к а л і ч н а с ц і ў м о в ы абазначаюць умову, пры якой адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанне пры якой умове?Яны адносяцца да дзеяслова і выражаюцца: а) назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі: б) спалучэннем назоўніка з залежным словам: в) дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. А к а л і ч н а с ц і ў с т у п к і а базначаюць п адставу, якая н е прымаецца пад увагу пры выкананні дзеяння, і адказваюць на пытанні нягледзячы на што? насуперак чаму?. Яны адносяцца да дзеяслова і выражаюцца назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі насуперак, наперакор, а таксама прыназоўнікавымі спалучэннямі нягледзячы на, не зважаючы на. А к а л і ч н а с ц і с п о с а б у д з е я н н я а базначаюць спосаб ці якасць дзеяння і адказваюць на пытанні як? якім чынам?. Яны адносяцца да дзеясловаў і выражаюцца: а) якаснымі прыслоўямі: б) прыслоўямі спосабу дзеяння: в) назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі: г) назоўнікамі творнага склону без прыназоўнікаў: д) дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі: е) фразеалагічнымі і сінтаксічна непадзельнымі спалучэннямі слоў. А к а л і ч н а с ц і м е р ы і с т у п е н і абазначаюць меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння, стану ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Акалічнасці меры і ступені выражаюцца колькаснымі прыслоўямі, якія часта адносяцца да якасных прыслоўяў, безасабова-прэдыкатыўных слоў, прыметнікаў і абазначаюць меру ці ступень якасці або стану. Акалічнасці меры і ступені выражаюцца таксама назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, спалучэннямі слоў. 27. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў паводле характару выражэння галоўнага члена: дзеяслоўныя і іменныя А д н а с а с т а ў н ы я с к а з ы – гэта асобы структурна-семантычны тып простага сказа з адным граматычным саставам дзейніка або выказніка. Прэдыкатыўнасць у іх выражаецца адным галоўным членам, які не толькі называе прадмет, з’яву, дзеянне, але з дапамогай формаў слоў і інтанацыйных сродкаў выражае адносіны выказвання да рэчаіснасці: Не бойся, дружа, бур і цішыні. Аднасастаўныя сказы бываюць развітыя: Цёпла, нават спякотна, нібы ўлетку. і неразвітыя: Туман. Вецер. Дождж. могуць ужывацца як самастойныя простыя сказы і як часткі складаных сказаў: Хораша ў полі зімою. Паводле формы выражэння галоўнага члена аднасастаўныя сказы падзяляюцца на два тыпы: аднасастаўныя выказнікавыя (іх яшчэ называюць дзеяслоўныя) і аднасастаўныя дзейнікавыя (іменныя). Да аднасастаўных выказнікавых сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя; да аднасастаўных дзейнікавых – намінатыўныя. 28. Аднасастаўныя сказы дзеяслоўнага тыпу: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя. П э ў н а - а с а б о в ы я – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх у форме асабовага дзеяслова ўказвае на пэўную, канкрэтную дзеючую асобу. Галоўны член у пэўна-асабовых сказах можа выражацца: 1. Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага часу: Праз густы, тугі, гарачы вецер не іду – на радасці плыву. 2. Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу. 3. Дзеясловамі загаднага ладу адзіночнага і множнага ліку: Давярайце ж сябрам жывым. А тым болей – сябрам памерлым. Галоўным членам пэўна-асабовага сказа не можа быць дзеяслоў у форме прошлага часу, паколькі ён не паказвае на канкрэтную, пэўную асобу: я, ты, ён, яна, яно, хтосьці пісаў. Н я п э ў н а - а с а б о в ы я – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне няпэўнай, невядомай асобы. Выказнік у няпэўна-асабовых сказах можа выражацца: 1. Дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу: Патэльню ўгінаюць скваркі – з цыбуляй смажаць свежыну. 2. Дзеясловамі прошлага часу множнага ліку: Лабановіча прымалі і спатыкалі прыветна, з ахвотай падтрымлівалі гутарку аб розных справах. Няпэўна-асабовыя сказы часта ўжываюцца тады, калі гаворка ідзе пра калектыўную працу, дзейнасць многіх асоб: На полі капалі бульбу. А б а г у л ь н е н а – а с а б о в ы я – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да любой асобы, да кожнага. Галоўны член у абагульнена-асабовых сказах можа выражацца: 1. Дзеясловамі 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем, якія паказваюць на любую асобу: З заміраннем сэрца слухаеш спеў птушак у лесе, асабліва вясною. 2. Дзеясловамі 2-й асобы загаднага ладу: Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай. 3. Дзеясловамі 1-й і 3-й асобы множнага ліку цяперашнага часу абвеснага ладу: На адно сонца глядзім, але не адно ядзім. Д а абагульнена-асабовых сказаў блізкія двухсастаўныя сказы з дзейнікам, выражаным займеннікамі мы, ты, вы, якія маюць абагульнена-асабовае значэнне. Абагульнена-асабовыя сказы могуць уваходзіць у састаў бяззлучнікавых складаных сказаў, у якіх паміж часткамі выражаюцца адносіны ўмовы: Кранеш адно – усплыве другое. могуць ужывацца як часткі складаназалежных сказаў: Куды ні зірні – узгоркі, узгоркі. |