Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
Скачать 141.66 Kb.
|
15. Сказ як сінтаксічная адзінка. Камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, мадальнасць, сэнсавая завершанасць і інтанацыйная аформленасць як асноўныя прыметы сказа. Тыпы сказаў: паводле мэты выказвання; паводле эмацыянальнай афарбоўкі; паводле адносін выказвання да рэчаіснасці. Сказ з’яўляецца асноўнай адзінкай сінтаксісу. У адрозненне ад словазлучэння, ён выконвае камунікатыўную функцыю. У сказе заключаецца паведамленне пра факты і з’явы рэчаіснасці, сказ служыць асноўнай адзінкай абмену думкамі паміж людзьмі. Камунікатыўная функцыя сказа рэалізуецца дзякуючы яго граматычным прыметам, асноўная з якіх прэдыкатыўнасць. Суаднесенасць зместу выказвання з рэчаіснасцю – гэта граматычнае значэнне сказа, я кое н азываецца п р э д ы к а т ы ў н а с ц ю . Прэдыкатыўнасць фарміруе сказ, робіць яго адзінкай паведамлення. Для выражэння граматычнага значэння прэдыкатыўнасці выкарыстоўваюцца наступныя сінтаксічныя катэгорыі: аб’ектыўная мадальнасць (сінтаксічны лад) і сінтаксічны час. А б’ е к т ы ў н а я м а д а л ь н а с ц ь суадносіць змест. Для сказа характэрна г р а м а т ы ч н а я а ф о р м л е н а с ц ь. Сказ – гэта не проста набор слоў, а словы звязаны паміж сабой рознымі відамі граматычнай сувязі: падпарадкавальнай (дапасаваннем, кіраваннем, прымыканнем) і злучальнай. Сказ характарызуецца с э н с а в а й і і н т а н а ц ы й н а й з а в е р ш а н а с ц ю. Інтанацыя надае выказванню сэнсавую закончанасць. Ад інтанацыі залежыць камунікатыўны тып выказвання. Паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя. А п а в я д а л ь н ы я – гэта сказы, у якіх паведамляецца пра факт рэчаіснасці, з’явы, паняцці, падзеі, наяўнасць або адсутнасць чаго-небудзь. П ы т а л ь н ы я – гэта сказы, якія заключаюць у сабе пытанне, што звернута да субяседніка, каб атрымаць ад яго адказ, пэўную інфармацыю. П а б у д ж а л ь н ы я – гэта сказы, у якіх выражаецца загад, парада, пажаданне, запрашэнне, заклік, просьба. Іх мэтавае прызначэнне – прабудзіць субяседніка да якога-небудзь дзеяння, таму для пабуджальных сказаў характэрна пабуджальная інтанацыя. Паводле эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі сказы бываюць клічныя і няклічныя. К л і ч н ы м можа быць любы па мэце выказвання сказ, калі яго вымавіць з клічнай інтанацыяй. Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці сказы падзяляюцца на сцвярджальныя і адмоўныя. У с ц в я р д ж а л ь н ы х с казах с цвярджаецца наяўнасць р озных падзей, з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. У а д м о ў н ы х сказах адмаўляецца наяўнасць ці магчымасць пэўных з’яў або падзей. 16. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры (простыя і складаныя; сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя; двухсастаўныя і аднасастаўныя; неразвітыя і развітыя; няўскладненыя і ўскладненыя; поўныя і няпоўныя). Па сваёй граматычнай структуры ўсе сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. П р о с т ы м называецца сказ, які змяшчае ў сабе адну граматычную аснову: Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба гладзь. С к л а д а н ы м н азываецца с каз, я кі с кладаецца з д звюх і б ольш граматычных асноў, якія аб’ядноўваюцца паводле сэнсу і граматычна: Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілаю абставін, іначай праваліш справу і прападзеш сам. Простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя. Д в у х с а с т а ў н ы я сказы ў сваім складзе маюць два саставы – састаў дзейніка і састаў выказніка: Дарогу абступіў чысты бор з меднастволымі гонкімі соснамі. У а д н а с а с т а ў н ы х с казах ёсць толькі адзін граматычны састаў галоўнага члена сказа: Ад неба цягнула холадам, асабліва па начах. Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы бываюць р а з в і т ы я, у складзе якіх, акрамя галоўных, ёсць і даданыя члены сказа: Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёюі н е р а з в і т ы я, к алі с кладаюцца т олькі з г алоўных ч ленаў а бо з а днаго з іх: Прыйшла восень. Простыя сказы падзяляюцца на сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя. С і н т а к с і ч н а п а д з е л ь н ы я – сказы, у якіх можна вызначыць члены сказа: Калышуцца на палянах ліловыя махнатыя “сны”. У с і н т а к с і ч н а н е п а д з е л ь н ы х сказах нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: “Здарожыўся? Змарыўся?” – “Не”. Простыя сказы бываюць ускладненыя і няўскладненыя. У с к л а д н е н ы я – гэта сказы, якія маюць у сваім складзе аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак: Нізкія воблакі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. Н я ў с к л а д н е н ы я сказы ў сваім складзе не маюць ні аднародных членаў сказа, ні адасобленых членаў сказа, ні пабочных і ўстаўных канструкцый, ні звароткаў: Маленькім сінявокім чалавекам каменьчыкі збіраўя ля вады. Простыя сказы могуць быць поўныя і няпоўныя. П о ў н ы м і л ічацца сказы, у якіх ёсць усе структурна неабходныя члены сказа. Н я п о ў н ы я – такія сказы, у якіх апушчаны галоўны або даданы член сказа: Непраглядная бездань за акном. 17. Парадак слоў у простым сказе. Прамы і адваротны парадак слоў. Інверсія і яе роля. Асаблівасці парадку слоў у паэтычнай мове. Парадак слоў (пэўнае размяшчэнне кампанентаў сказа з мэтай ствар.цэласнага адзінства – сэнсавага, сінтаксічнага і стылістычнага)вызначае камунікатыўную ролю сказа ў канкрэтным адрэзку выказвання, сэнсавую сувязь з папярэднім сказам. Актуальная чляненне сказа грунтуецца на тым, што думка рухаецца ад вядомага да новага. Вядомае – лагічны су6’ект, тэма; новае – лагічны прэдыкат, ядро. Характэрнай аса6лівасцю 6ел. мовы з’яўляецца сва6одны парадак сл. г. зн. можа быць прамы і адваротны (інверсія), у залежнасці ад мэты выказвання. Трэба памятаць, што пры прамым парадку слоў, на апошняе месца ставіцца слова, якое заключае ў сабе новую, найбольш важную інфармацыю. Пры адваротным парадку слоў такі член сказа выносіцца або ў пачатак, або ставіцца ў канцы сказа. Адваротны парадак сл. называецца інверсіяй. 1) У апавядальным сказе дзейнік стаіць перад выказнікам. 2) Прыметнік-азначэнне ставіцца перад наз., да якога дапасуецца. 3)Недапасаванае азначэнне стаіць пасля азначаемага сл. 4) Наз.-дапаўненне стаіць пасля сл., якое ім кіруе. 5)Акалічнасці часу і месца стаяць перад сл., ад якога залежаць. 6) Акалічнасць споса6у дзеяння стаіць перад дзеясл., да якога адносіцца. 7) Акалічнасці прычыны і мэты менш выдзяляюцца ў прэпазітыўным становішчы. 18. Працяжнік у простым сказе. 1. Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам: калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка. Мінск–– сталіца, гордасць наша, слава ўсёй краіны . калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова. Вучыцца ў народа –– задача кожнага пісьменніка. калі перад выказнікам ёсць словы гэта,вось,значыць,гэта значыць,гэта ёсць. Кожны чалавек –– гэта цэлы свет калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі –– лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем. Пяць і тры –– восем. калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнаеслова. Уладзік зараз –– шмыг у дзверы. 2. Працяжнік ставіцца перад абагульняльным словам пасля аднародных членаў. І двор, і дарога, і лес –– усё было занесена белым снегам. 3. Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ужыта пабочнае слова або спалучэнне слоў словам,адным словам, карацей кажучы, то працяжнік ставіцца перад пабочным словам, а пасля яго –– коска. Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясныхнетраў –– адным словам, усё настройвала на роздум. 4. Калі аднародныя члены сказа стаяць у сярэдзіне сказа пасля абагульняльнага слова, то перад імі ставіцца двукроп’е, а працяжнік –– пасля іх. Хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі –– патанула ў снежнай завірусе. 5. Працяжнік ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа, калі прапушчаны супраціўны злучнік. Не плача –– смяецца шчаслівая маці. 6. Працяжнік ставіцца перад злучнікам іпаміж двума членамі сказа, калі другі з іх выражае вынік, хуткую змену падзей, нечаканасць. 7. Калі злучнік ізвязвае два аднародныя выказнікі, з якіх другі выражаны ўсечанай формай дзеяслова, то паміж імі заўсёды ставіцца працяжнік –– перад злучнікам або пасля яго. Пахіснулася хвоя –– і бразь на зямлю. 8. Працяжнік ставіцца перад недапасаваным азначэннем, выражаным неазначальнай формай дзеяслова ці спалучэннем з гэтай формай. 9. Працяжнік ставіцца перад неразвітым або развітым прыдаткам, які стаіць у канцы сказа: калі ў прыдатку тлумачыцца, удакладняецца змест азначаемага назоўніка і перад ім без змянення сэнсу можна ўставіць словы іменна,а іменна. 10. Працяжнік ставіцца ў няпоўных складаных сказах на месцы прапушчанага члена сказа. 11. Калі ўстаўная канструкцыя знаходзіцца паміж часткамі, дзе павінна ставіцца коска, або ў канцы самой устаўной канструкцыі ёсць гэты знак прыпынку, то коска спалучаецца з працяжнікам і ставіцца перад другім працяжнікам. 12. Працяжнік ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, калі ў другой частцы падкрэсліваецца вынік у адносінах да першай, калі перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей або супрацьпастаўленне. 13. Працяжнік ставіцца ў бяззлучнікавых сказах паміж часткамі: калі ў першай частцы ўказваецца на ўмову або час дзеяння, пра якое паведамляецца ў другой частцы. калі ў другой частцы паказваецца вынік або робіцца вывад з таго, пра што паведамляецца ў першай частцы. калі змест частак супрацьпастаўляецца ці супастаўляецца. калі ў сказе гаворыцца пра хуткую змену падзей або ў другой частцы паказваецца неадпаведнасць, нечаканы вынік таго, пра што паведамляецца ў першай частцы. калі апошняя частка з’яўляецца абагульняльнай у адносінах да папярэдніх. калі другая частка з’яўляецца далучальным сказам. калі другая частка з’яўляецца параўнаннем у адносінах да першай. 14. Працяжнік ставіцца паміж двума словамі, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэнні з прыназоўнікамі ад (з) … да. 19. Двухсастаўныя сказы. Аснова простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа. Двухсастаўныя сказы ў сваім складзе маюць два саставы — састаў дзейніка і састаў выказніка. Да галоўных членаў сказа адносяцца дзейнік і выказнік.Яны ўтвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс. Даданыя члены сказа звязваюцца з галоўнымі членамі сказа ці паміж сабой сувяззю падпарадкавання. Як залежныя словы яны паясняюць, удакладняюць або дапаўняюць іх значэнне. Даданымі членамі сказа з'яўляюцца: азначэнне (яго разнавіднасць – прыдатак), дапаўненне і акалічнасць. Агульным у будове сказаў зяўляецца наяўнасць граматычнай асновы (дзейніка і выказніка). Найбольш простым відам двухсастаўнага сказа зяўляецца сказ, які складаецца толькі з граматычнай асновы. 20. Дзейнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы і спосабы выражэння. Д з е й н і к - граматычна незалежны галоўны член сказа, які выражаецца пачатковай формай слова, абазначае прадмет думкі і развіваецца выказнікам. Дзейнік абазначае прадмет, з’яву прыроды, пра якія паведамляецца ў выказніку. У залежнасці ад структуры і спосабаў граматычнага выражэння дзейнікі падзяляюцца на простыя і складаныя. П р о с т ы я дзейнікі шырока выражаюцца іменнымі часцінамі мовы ў форме назоўнага склону, з іх – найчасцей назоўнікамі: Цяплом агорнутае поле цвіце, красуецца, шуміць. Простыя дзейнікі часта выражаюцца займеннікамі з абагульнена-прадметным значэннем. Яны могуць выражацца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, лічэбнікамі, калі гэтыя словы набываюць прадметнае значэнне, субстантывуюцца. Пры субстантывацыі ў ролі дзейніка могуць выступаць формы ўскосных склонаў іменных часцін мовы, асабовыя формы дзеясловаў. Просты дзейнік можа выражацца інфінітывам, прыслоўем, выклічнікам, гукапераймальнымі словамі, злучнікамі, прыназоўнікамі і нават адным гукам. С к л а д а н ы я дзейнікі выражаюцца рознымі спалучэннямі слоў: назоўнікаў з дапасаванымі да іх прыметнікамі і лічэбнікамі: Млечны Шлях спалохана пыліць. лічэбнікаў з субстантываванымі прыметнікамі ў форме роднага склону без прыназоўнікаў: Абодва рабочыя зноў сталі на рыштаванні. назоўнікаў з назоўнікамі роднага склону без прыназоўнікаў: Група рабочых увайшла ў лясок і села ў цяньку. прыназоўнікавымі словазлучэннямі лічэбнікаў або назоўнікаў у форме роднага ці вінавальнага склонаў з назоўнікамі роднага ці вінавальнага склону: Каля сотні дзяцей стаяла каля раскладзенага агню. займеннікаў з назоўнікамі, займеннікамі, лічэбнікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з: Нехта з калгаснікаў ужо завіхаўся па палетку. лічэбніка адзін (адна) з назоўнікамі, займеннікамі, субстантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам: Адна з дзяўчат затрымалася ў бібліятэцы. азначальных ці няпэўных займеннікаў з субстантываванымі прыметнікамі ці лічэбнікамі: Ва ўсёй постаці старога зубра было сапраўды нешта дзікае, лясное, першабытнае. няпэўна-колькасных слоў з пытальным займеннікам хто і назоўнікам, займеннікам, займеннікам ці субстантываваным прыметнікам роднага склону з прыназоўнікам з: Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаворваць адносна пабудовы камяніц. асабовых займеннікаў 1, 2, 3-й асобы множнага ліку і зборных лічэбнікаў: Яны абодва па прыступках у траншэі выбраліся на бруствер. азначальных займеннікаў увесь, усе, усё, уся, кожны з назоўнікам, субстантываваным прыметнікам, займеннікам, лічэбнікам: Усё жывое разамлела, замерла, стаілася. няпэўна-колькасных слоў і назоўнікаў, субстантываваных прыметнікаў у форме роднага склону: Шмат людзей працавала тут. 21. Выказнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы і спосабы выражэння. В ы к а з н і к – граматычна залежны ад дзейніка галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета. Выказнік можа выражацца як адным словам, так і некалькімі: Ціха шумелі ліпы. У залежнасці ад структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя. П р о с т ы выказнік выражаецца дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, а таксама інфінітывам: Да хмурынак-пяпын, у паўдзённы блакіт, свае звонкія песні ўзнялі жаўрукі. У ролі простага выказніка могуць выступаць фразеалагічныя словазлучэнні. Простыя выказнікі могуць ускладняцца, калі выражаюцца двума ці больш аднолькавымі дзеясловамі, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі, і, ды або бяззлучнікавым спосабам: Усё лятуць і лятуць тыя коні, срэбнай збруяй далёка грымяць. С а с т а ў н ы выказнік складаецца са звязкі і выказальнага слова. З улікам выражэння выказальных слоў састаўныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя. С а с т а ў н ы дзеяслоўны выказнік уключае ў свой склад выказальнае слова – інфінітыў і дапаможны дзеяслоў. Дапаможны дзеяслоў можа абазначаць пачатак, працяг ці канец дзеяння (пачаць, стаць, працягваць, скончыць, перастаць, кінуць). С а с т а ў н ы і м е н н ы выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Выказальнае слова ў такім выказніку часцей выражаецца: • назоўнікамі назоўнага або ўскосных склонаў без прыназоўнікаў ці з імі: Зіма была ўжо на зыходзе. прыметнікамі ў форме назоўнага ці творнага склону: Дні стаялі светлыя, ясныя, бы крышталь. займеннікамі і лічэбнікамі ў форме назоўнага або творнага склону: Коннікаў было двое. дзеепрыметнікамі, прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі: Духоўны запавет Францішка Багушэвіча быў пачуты яго наступнікамі. фразеалагізмамі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія значэннем суадносяцца са словамі іменных часцін мовы: Да лесу было рукой падаць. У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і змешаныя (дзеяслоўна-іменныя). С к л а д а н ы я д з е я с л о ў н ы я выказнікі ўключаюць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў: А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя здымкі, хачу купіць апарат. С к л а д а н ы я змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, размешчаных у розным парадку: Дзень абяцаў быць сонечным. У двухсастаўным сказе выказнік звычайна каардынуе свае формы з дзейнікам. Асаблівасці каардынацыі залежаць ад структуры галоўных членаў сказа, іх граматычнага выражэння. 22. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння. Прыдзеяслоўныя, прыйменныя і прыадвербіяльныя дапаўненні. Д а п а ў н е н н е – даданы член сказа, які абазначае аб’ект дзеяння, стану або прыметы і адеазвае на пытанні ўскосных склонаў: Белым снегам замятае вецер чорныя палі. Дапаўненне часцей за ўсё выражаецца назоўнікамі і займеннікамі- назоўнікамі ва ўскосных склонах без прыназоўнікаў або з прыназоўнікамі. Дапаўненне можа выражацца іншымі часцінамі мовы, калі яны ўжываюцца ў значэнні назоўніка: а) займеннікамі-прыметнікаміб) прыметнікамі в) прыслоўямі: г) лічэбнікамі. Дапаўненні могуць выражацца рознымі спалучэннямі самастойных слоў. Іншы раз дапаўненні выражаюцца фразеалагічнымі словазлучэннямі. Дапаўненні могуць адносіцца да розных членаў сказа, выражаных дзеясловам, назоўнікам, прыметнікам, прыслоўем, безасабова- прэдыкатыўным словам. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на тры асноўныя групы: прыдзеяслоўныя, прыйменныя, прыадвербіяльныя. Дапаўненні, якія адносяцца да дзеяслова, называюцца п р ы д з е я с л о ў н ы м і. Прыдзеяслоўныя дапаўненні ў залежнасці ад іх склонавай формы і характару адносін паміж кіруючым дзеясловам і дапаўненнем могуць быць прамыя і ўскосныя. П р а м ы я дапаўненні абазначаюць аб’ект, на які непасрэдна накіравана дзеянне, і залежаць ад пераходнага дзеяслова. Прамое дапаўненне можа мець і форму роднага склону без прыназоўніка. У с к о с н а е дапаўненне выражаецца ўскоснымі склонамі назоўнікаў, займеннікаў-назоўнікаў або розных субстантываваных часцін мовы з прыназоўнікамі ці без іх. Птушка рада вясне, а дзіця маці. Прамое і ўскоснае дапаўненні могуць паясняць адзін і той жа член сказа і стаяць побач: Па кажуху і рукаў шукай. П р ы й м е н н ы я д апаўненні а дносяцца ў с казе да н азоўнікаў і прыметнікаў. У адпаведнасці з гэтым яны падзяляюцца на прысубстантыўныя і прыад’ектыўныя. П р ы с у б с т а н т ы ў н ы я дапаўненні выражаюцца пераважна формай ускосных склонаў назоўнікаў і займеннікаў. Прысубстантыўныя дапаўненні могуць звязвацца таксама з назоўнікамі, утворанымі ад прыметнікаў. П р ы а д ’ е к т ы ў н ы я дапаўненні з вязваюцца з п рыметнікамі і выражаюцца назоўнікамі ці займеннікамі ў форме ўскосных склонаў без прыназоўнікаў ці з прыназоўнікамі: Вазьмі, Даніла, што нам не міла. П р ы а д в е р б і я л ь н ы я дапаўненні адносяцца ў сказе да прыслоўяў ці безасабова-прэдыкатыўных слоў. Выражаюцца яны назоўнікамі і займеннікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі ці без іх: Шкада ёй адлятаючых у вырай журавоў. |