Сінтаксіс раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца 1
Скачать 141.66 Kb.
|
29. Намінатыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка. Н а м і н а т ы ў н ы я ( ад л ац. nominativus – назоўны склон) – гэта аднасастаўныя дзейнікавыя сказы, галоўны член якіх сцвярджае наяўнасць, існаванне прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе. Намінатыўныя сказы не могуць быць адмоўныя, яны толькі сцвярджальныя: Снегапад. Белая ігліца. Галоўны член намінатыўных сказаў часцей за ўсё выражаецца назоўнікам у форме назоўнага склону: Ноч. Непраглядная бездань. Паводле значэння намінатыўныя сказы падзяляюцца на быційныя і ўказальныя. Б ы ц і й н ы я сказы сцвярджаюць наяўнасць, існаванне, быццё прадметаў або з’яў рэчаіснасці: Гулянка. Песні. Гул. У к а з а л ь н ы я намінатыўныя сказы не толькі паведамляюць пра існаванне прадметаў і з’яў, але і ўказваюць на іх. У структуру такіх сказаў уваходзяць указальныя часціцы вось ( вось і ), вунь ( вунь і ) , во, якія размяшчаюцца непасрэдна перад галоўным членам сказа: Вось і доўгачаканая вясна. Сярод намінатыўных сустракаюцца сказы, якія выражаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, з’яў і разам з тым змяшчаюць іх эмацыянальную ацэнку. Такія намінатыўныя сказы называюцца эмацыянальна-ацэначныя: Якое хараство! Якая апрацоўка! Намінатыўныя сказы бываюць неразвітыя і развітыя. Неразвітыя намінатыўныя сказы складаюцца з аднаго галоўнага члена: Верасень. Дажджы. Сонца грэе слаба. Развітыя ў сваім складзе маюць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, прыдаткі: Вось і вятрак, стары, прыгнуты гадамі. Намінатыўныя сказы могуць мець пры сабе даданыя прэдыкатыўныя часткі, часцей за ўсё азначальныя: Вось і басейн Сожа, дзе водзяцца бабры. Намінатыўныя сказы могуць быць раўнапраўнымі прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа: Халодны восеньскі вецер, дождж, і мы ў дарозе. 30. Безасабовыя сказы. Спосабы выражэння галоўнага члена безасабовых сказаў. Інфінітыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка. Б е з а с а б о в ы я – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх не мае значэння асобы і абазначае дзеянне або стан незалежна ад суб’екта: Тут, у густым паху апалага і ўгрэтага лісця, было крыху душнавата. 1. Безасабовымі дзеясловамі (незваротнымі і зваротнымі): світае, днее, вечарэе, сцямнела, верылася, спалася, хацелася, прыйшлося, нездаровіцца, дыхаецца, жывецца, не сядзіцца і інш. Такія дзеясловы ўжываюцца або ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку, або ў форме прошлага часу ніякага роду.2. Асабовымі дзеясловамі ў безасабовым значэнні. Сказы гэтай групы па сваёй семантыцы больш разнастайныя. Яны могуць абазначаць стан навакольнага асяроддзя: Здаецца, наперадзе трошкі пасвятлела. псіхічны і фізічны стан чалавека, жывых істот: Цямнела ў вачах, станавілася млосна. дзеянне невядомай сілы: працэсы, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: Тонкім смалістым пахам, пахам сонца і жывіцы, пацягнула ў святліцу. наяўнасць або адсутнасць, недахоп чаго-небудзь: Колькі казак не стала! Колькі песень звялося! 3. Безасабова-прэдыкатыўным словам. Для выражэння сінтаксічнага часу сказа пры безасабова-прэдыкатыўным слове могуць выкарыстоўвацца абстрактныя і паўабстрактныя дзеяслоўныя звязкі (быць, стаць, рабіцца, бываць, здавацца і інш). У форме цяперашняга часу нулявая форма звязкі быць апускаецца: Хораша на вуліцы. Ціха і нават неяк урачыста. Безасабовыя сказы з галоўным членам, выражаным безасабова- прэдыкатыўным словам, могуць абазначаць: стан навакольнага асяроддзя, стан чалавека, яго адчуванні: Хораша. Свежа. Вось так бы ісці і ісці. 4. Дзеепрыметнікамі залежнага стану ў форме прошлага часу са значэннем выніку дзеяння невядомай асобы: У гэтым урошышчы забаронена рэзаць дрэвы і паляваць. 5. Дзеясловам быць у форме прошлага або будучага часу: Было на кароўку, будзе і на вяроўку. і не было нічога смачней матчынага хлеба. 6. Адмоўным словам няма або канструкцыяй, што выражае адмаўленне. Пастаянным кампанентам такіх сказаў з’ўляецца родны склон ускоснага дапаўнення, якім абазначаны прадмет ці з’ява, што адсутнічаюць: Без хлеба няма абеда. 7. Назоўнікам ці займеннікам у родным склоне з прыназоўнікам да і прэпазіцыйнай часціцай не: Хлопцам не да свят: дарога стаміла. І н ф і н і т ы ў н ы я – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам: А песня ляцела. Не дагнаць яе, не перагнаць. Інфінітыўныя сказы выражаюць розныя мадальныя значэнні: непазбежнасць, неабходнасць дзеяння: Вечна сонцу купацца ў лясных беларускіх крыніцах, і няўрымслівай песні ў вечным паходзе звінець! немагчымасць дзеяння: Кветцы завялай зноў не цвісці! пажаданасць дзеяння: Граматычнай прыметай такіх сказаў амаль заўсёды з’яўляецца часціца бы (б); загад, просьбу: Па хлапчуку не страляць! Біць па канюшні! Па садах! Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых, якія ў складзе галоўнага члена маюць інфінітыў. 31. Сінтаксічна непадзельныя сказы, іх разнавіднасці: сцвярджальныя і адмоўныя; апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Адрозненне сінтаксічна непадзельных сказаў ад аднаслоўных членных сказаў. Функцыя і сфера ўжывання сінтаксічна непадзельных сказаў. С і н т а к с і ч н а н е п а д з е л ь н ы я – гэта сказы, у якіх няма ні галоўных, ні даданых членаў сказа. Гэта структурна нечлянімыя адзінкі, якія, як правіла, складаюцца з аднаго слова, выражанага часціцай (ці іх спалучэннем), выклічнікам, мадальным словам: “Хлопцы, старшыня едзе!” – “Ну і што? У нас жа абед”. Сінтаксічна непадзельныя сказы інакш называюць с л о в а м і – с к а з а м і . Сінтаксічна непадзельныя сказы звычайна ўжываюцца ў дыялогах, рэпліках, зрэдку ў маналагічнай мове для надання мадальнай і эмацыянальнай афарбоўкі пэўнаму паведамленню і цесна звязаны з кантэкстам. У залежнасці ад зместу выказвання сінтаксічна непадзельныя сказы бываюць сцвярджальныя, адмоўныя, эмацыянальна-ацэначныя, пабуджальныя, пытальныя. С ц в я р д ж а л ь н ы я с інтаксічна непадзельныя сказы сцвярджаюць думку, даюць станоўчы адказ на пастаўленае пытанне або пацвярджаюць выказванне таго, хто гаворыць. Выражаюцца яны словамі і спалучэннямі слоў так, але, ага, ладна, праўда, вядома, канечне, што ж, але ж, а як жа, яшчэ б, эге ж, пэўна што, ну а як жа і інш. А д м о ў н ы я сінтаксічна непадзельныя сказы змяшчаюць адмоўны адказ на пастаўленае пытанне або выражаюць нязгоду гаворачага з чыім- небудзь выказваннем. Выражаюцца яны адмоўнымі часціцамі і спалучэннямі іх: не, о не, ні-ні, д ы н е, н і з а ш то, н і ў я кім р азе; словамі няпраўда, няправільна і інш. П ы т а л ь н ы я сінтаксічна непадзельныя сказы выражаюць пытанне з мэтай упэўніцца ў справядлівасці таго, пра што гаворыцца. Яны выражаюцца адмоўнымі, сцвярджальнымі, пытальнымі часціцамі, спалучэннем часціц, выклічнікамі. Э м а ц ы я н а л ь н а –а ц э н а ч н ы я сінтаксічна непадзельныя сказы даюць эмацыянальную ацэнку сітуацыі, дзеянню або выказванню субяседніка. Выражаюцца яны рознымі выклічнікамі. П а б у д ж а л ь н ы я сінтаксічна непадзельныя сказы выражаюць розныя пабуджэнні да ажыццяўлення дзеяння. У ролі такіх сказаў выступаюць выклічнікі і часціцы: Змоўкні, Саўка! Ну! 32. Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў: сітуацыйныя, кантэкстуальныя і эліптычныя. Адрозненне няпоўных сказаў ад аднасастаўных. Выкарыстанне няпоўных сказаў у мове. Н я п о ў н ы я – гэта сказы, у якіх апушчаны адзін або некалькі членаў сказа, якія ўзнаўляюцца з кантэксту або падказваюцца сітуацыяй ці формамі наяўных членаў сказа. У няпоўных сказах могуць адсутнічаць любыя члены сказа, як галоўныя, так і даданыя. Няпоўнай можа быць граматычная структура ў аднасастаўным і двухсастаўным, простым і складаным сказах: Хацелася гэтым летам пабываць на ўсіх азёрах Беларусі, а наступным – на вялікіх і малых рэках. Няпоўныя сказы бываюць кантэкстуальныя і сітуацыйныя. К а н т э к с т у а л ь н ы я – гэта такія няпоўныя сказы, у якіх апушчаныя члены ўзнаўляюцца з кантэксту. С і т у а ц ы й н ы м і лічацца няпоўныя сказы, у якіх непаўната абумоўліваецца сітуацыяй моўных зносін, канкрэтнымі абставінамі. Прадмет гутаркі лексічна не выражаны, бо ён вядомы субяседнікам: Ходзяць, вынюхваючы, падазрона глядзяць. Думаюць, што партызан хаваем (В.Б.) – пра немцаў, якія занялі вёску. Разнастайную структуру маюць няпоўныя сказы, якія ўжываюцца ў рэпліках дыялога, дзе кожная рэпліка паведамляе пра штосьці новае, а апускаецца тое, пра што ўжо вядома з кантэксту, сітуацыі, ці можа дапаўняцца мімікай, жэстам. Няпоўныя сказы могуць быць утвораны і ў выніку п а р ц э л я ц ы і– члянення поўных сказаў з мэтай узмацнення сэнсавых і экспрэсіўных адценняў значэнняў моўных адзінак. Асобны тып няпоўных сказаў складаюць э л і п т ы ч н ы я ( ад грэч. elleipsis – пропуск, апушчэнне, недахоп) сказы з апушчаным дзеясловам- выказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту і не падказваецца сітуацыяй. Эліптычныя сказы маюць значэнне знаходжання, існавання, наяўнасці, руху. Эліптычныя сказы суадносяцца з поўнымі сказамі, у якіх дзеяслоў- выказнік ужываецца са значэннем быцця, існавання, знаходжання, руху, стану; увага ў іх сканцэнтравана на дзеянні. У эліптычных сказах з такім значэннем падкрэсліваецца месца, час, прычына дзеяння, рух, напрамак яго. За ракою знаходзіцца суседняя вёска і За ракою – суседняя вёска. На месцы пропуску выказніка ў эліптычных сказах у вуснай мове звычайна робіцца паўза, а на пісьме ставіцца працяжнік. Пры адсутнасці паўзы працяжнік не ставіццаНяпоўныя двухсастаўныя сказы трэба адрозніваць ад развітых намінатыўных сказаў. У няпоўных сказах выказнік адсутнічае, але ёсць даданыя члены, якія непасрэдна яго паясняюць – дапаўненне або акалічнасць: Усе дораць нявесту, а маці яе – сваякоў жаніха. Няпоўныя сказы ўжываюцца ў размоўным стылі і мастацкай літаратуры. 33. Складаны сказ як сінтаксічная адзінка. Адрозненне складанага сказа ад простага. Сэнсавае і інтанацыйнае адзінства частак складанага сказа. С к л а д а н ы с к а з - гэта такі сказ, у якім дзве або больш прэдыкатыўных частак аб’яднаны ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае. Часткі складанага сказа маюць будову простых сказаў розных тыпаў - двухсастаўных і аднасастаўных, развітых і неразвітых, поўных і няпоўных. Ад простых сказаў часткі складанага сказа адрозніваюцца тым, што не маюць сэнсавай і інтанацыйнай закончанасці, звязаны паміж сабой і ўзаемна дапаўняюць адна другую. У адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца з л у ч н і к а в а й ( злучальнай і падпарадкавальнай) і б я з з л у ч н і к а в а й сувяззю. Сродкамі выражэння гэтых відаў сувязі з’яўляюцца злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы (адносныя займеннікі і прыслоўі займеннікавага паходжання) , інтанацыя. Гэтыя сродкі паказваюць таксама на цеснае сэнсавае адзінства частак складанага сказа і на розныя адносіны паміж імі (спалучальныя, супастаўляльныя, пералічальна- размеркавальныя, далучальныя, аб’ектныя, азначальныя, прычынныя. Святло над грушай пагасла, і мой пакой патануў у цемнаце. 34. Тыпы адносін паміж часткамі складаных сказаў, сродкі іх выражэння. Злучэнне і падпарадкаванне ў складаным сказе. Прынцыпы класіфікацыі складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў. У адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца з л у ч н і к а в а й ( злучальнай і падпарадкавальнай) і б я з з л у ч н і к а в а й сувяззю. Сродкамі выражэння гэтых відаў сувязі з’яўляюцца злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы (адносныя займеннікі і прыслоўі займеннікавага паходжання) , інтанацыя. Гэтыя сродкі паказваюць таксама на цеснае сэнсавае адзінства частак складанага сказа і на розныя адносіны паміж імі (спалучальныя, супастаўляльныя, пералічальна- размеркавальныя, далучальныя, аб’ектныя, азначальныя, прычынныя, мэтавыя і інш.): Святло над грушай пагасла, і мой пакой патануў у цемнаце У залежнасці ад віду сувязі частак і сэнсавых адносін паміж імі складаныя сказы падзяляюцца на з л у ч н і к а в ы я і б я з з л у ч н і к а в ы я. Сярод злучнікавых сказаў выдзяляюцца с к л а д а н а з л у ч а н ы я , у якіх часткі звязаны злучальнымі злучнікамі (злучальная сувязь), і с к л а д а н а з а л е ж н ы я , у якіх ч асткі з вязаны п адпарадкавальнымі з лучнікамі і злучальнымі словамі (падпарадкавальная сувязь): Над лесам, над садам дзікім дожджык забалбатаў, і ўспыхнулі раптам гваздзікі ў нетрах абмытых траў. Разнавіднасцю складаназалежнага сказа з’яўляюцца с к л а д а н а з а л е ж н ы я с к а з ы з н е к а л ь к і м і д а д а н ы м і ч а с т к а м і: З захаду дзьмуў пругкі вільготны вецер і прыносіў той характэрны пах, па якім пазнаецца, што блізка вясна. Б я з з л у ч н і к а в ы я с кладаныя с казы, у я кіх ч асткі з вязваюцца паміж сабой інтанацыяй (бяззлучнікавая сувязь), падзяляюцца на сказы з а д н а т ы п н ы м і і р а з н а т ы п н ы м і часткамі ў залежнасці ад характару адносін паміж імі: Найгорш у жыцці няўпэўненасць: яна адбірае волю да дзеяння. Да асобнага тыпу адносяцца с к л а д а н ы я с к а з ы з р о з н ы м і в і д а м і с у в я з і ; састаўныя часткі гэтых сказаў звязаны паміж сабой двума або трыма відамі сувязі: У лесе было ціха, прыемна пахла сухім лісцем, але яно шамацела пад нагамі. 35. Складаназлучаны сказ. Будова складаназлучаных сказаў. Складаназлучаныя сказы адкрытай і закрытай структуры. Класіфікацыя складаназлучаных сказаў: складаназлучаныя сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі, далучальнымі часткамі. Складаныя сказы, у якіх часткі звязаны злучальнай сувяззю, называюцца с к л а д а н а з л у ч а н ы м і . Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў маюць будову простых сказаў розных тыпаў – двухсастаўных і аднасастаўных, развітых і неразвітых, поўных і няпоўных, ускладненых і няўскладненых: Самотна зорка над зямлёй згарае, і ў гурбах ліпа з холаду дрыжыць. Найчасцей у мове ўжываюцца складаназлучаныя сказы з дзвюх частак: Наперадзе снегавая роўнядзь, і па ёй пралягае дарога. Аднак у будове некаторых складаназлучаных сказаў можа быць тры і больш частак: І хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлых перазвон. Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў маюць будову простых сказаў розных тыпаў – двухсастаўных і аднасастаўных, развітых і неразвітых, поўных і няпоўных, ускладненых і няўскладненых: Самотна зорка над зямлёй згарае, і ў гурбах ліпа з холаду дрыжыць. Часткі складаназлучаных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў, якія з’яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносін паміж імі. Гэта ляжыць у аснове падзелу складаназлучаных сказаў на сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна- размеркавальнымі і далучальнымі часткамі. 36. Сродкі сувязі частак у складаназлучаным сказе. Складаназлучаныя сказы з рознымі часткамі. Часткі складаназлучаных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў, якія з’яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносін паміж імі. Гэта ляжыць у аснове падзелу складаназлучаных сказаў на сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна- размеркавальнымі і далучальнымі часткамі. Часткі складаназлучаных сказаў са спалучальнымі часткамі звязваюцца спалучальнымі злучнікамі і, ды, якія паказваюць на часавыя або прычынна- выніковыя адносіны. Найбольш пашыраны сказы са злучнікам і, паміж часткамі якіх існуюць часавыя адносіны. У іх паведамляецца пра з’явы, падзеі, якія адбываюцца адначасова або паслядоўна. Злучнік ды звязвае часткі складаназлучаных сказаў толькі са значэннем адначасовасці. У складаназлучаных сказах з супастаўляльнымі часткамі для сувязі частак ужываюцца злучнікі а, але, затое, ды (у значэнні але), якія паказваюць на супастаўляльныя адносіны паміж часткамі. Супастаўляльныя адносіны маюць дзве разнавіднасці: уласна супастаўляльныя і супрацьпастаўляльныя. У складаназлучаных сказах з уласна супастаўляльнымі адносінамі супастаўляюцца дзеянні, прадметы, прыметы, якія адрозніваюцца паміж сабой; для сувязі частак часцей ужываецца злучнік а: У складаназлучаных сказах з супрацьпастаўляльнымі адносінамі паведамляецца пра супрацьлеглыя дзеянні, з’явы, якія супярэчаць адна другой. Сэнс другой часткі ў такіх сказах не адпавядае сэнсу першай, а часткі звязваюцца пры дапамозе злучнікаў а, але, ды (але), аднак, затое. Пералічальна-размеркавальныя часткі ў складаназлучаных сказах звязваюцца злучнікамі або, або – або, ці, ці – уі, то – то, не то – не то, ці то – ці то, ні – ні, якія выражаюць чаргаванне, пералічэнне ці ўзаемвыключэнне з’яў, прадметаў, падзей. Злучнік то – то паказвае на паслядоўную змену падзей, іх чаргаванне. Адносіны ўзаемавыключэння выражаюцца злучнікамі або, або – або, ці, ці – ці, пры якіх змест адной часткі выключае магчымасць зместу другой. Злучнікі ці то – ці то, не то – не то ўказваюць яшчэ і на няпэўнасць, невыразнасць падзей, якія ўзаемавыключаюцца. У складаназлучаных сказах з далучальнымі часткамі першая частка можа ўжывацца як просты сказ, а другая з’яўляецца дапаўненнем да яе. У другой частцы змяшчаюцца дадатковыя звесткі, заўвагі да зместу першай. Далучальныя адносіны выражаюцца злучнікамі ды і, а то, і то, да і то, і, а і інш.: У складаназлучаных сказах з далучальнымі часткамі першая частка можа ўжывацца як просты сказ, а другая з’яўляецца дапаўненнем да яе. У другой частцы змяшчаюцца дадатковыя звесткі, заўвагі да зместу першай. Далучальныя адносіны выражаюцца злучнікамі ды і, а то, і то, да і то, і, а. |