Главная страница
Навигация по странице:

  • Ход урока Арганізацыйны момант Настаўнік чытае верш.Матуліны рукі

  • Матчыны рукі заўсёды мягкія. Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра. Няма лепшага сябра, чым родная матуля.

  • 2. Этап падрыхтоўкі вучняў да актыўнага і свядомага за сваення новага матэрыялу 2.1. Моўная размінка.

  • Практыкаванне 91

  • Практыкаванне 93

  • Падвядзенне вынікаў урока. “Кветкі для мамы”

  • ло. Тэма Гук р, літары Р, р Мэты


    Скачать 365.66 Kb.
    НазваниеТэма Гук р, літары Р, р Мэты
    Дата11.11.2021
    Размер365.66 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаGUK_R (1).docx
    ТипУрок
    #269855

    Тэма: Гук [р], літары Р, р

    Мэты: пазнаёміць вучняў з цвёрдым гукам [р]; паказаць адрозненні ў вымаўленні гука [р] у супастаўленні з рускай мовай, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [р], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай; выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання; выхоўваць любоў да працы, жаданне дапамагчы блізкім.
    Ход урока

    1. Арганізацыйны момант

    Настаўнік чытае верш.

    Матуліны рукі

    З маленства яны нас

    Да сэрца гарнулі,

    Пяшчотныя, добрыя

    Рукі матулі,

    Што з ранку працуюць

    Няспынна і лоўка —

    Дачушку накормяць,

    Прычэшуць галоўку,

    Кашулю пашыюць,

    Правераць задачу

    I сына суцешаць,

    Калі той заплача.

    Матуліны рукі

    Нас цешаць, галубяць,

    Так шчыра, як маці,

    Ніхто нас нс любіць.

    Матуліны рукі —

    Адзіныя у свецс,

    ІІІануйце, любіце

    Заўседы іх, дзені.

    Вера Вярба

    — Пра каго ідзе гаворка ў вершы? (Пра матулю.) А якая ваша матуля? Раскажыце.

    — Ці ведаеце вы прыказкі або прымаўкі пра матулю?

    — Таленавіты народ склаў шмат прыказак пра матулю. Вось некаторыя з іх:

    Матчыны рукі заўсёды мягкія.

    Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.

    Няма лепшага сябра, чым родная матуля. (Тлумачэнне сэнсу.)

    — Паглядзіце ўважліва на назву верша. У ім сустракасцца слова рукі.
    — 3 якога гука пачынаецца гэта слова, давайце разам вымавим гэтае слова? (З гука р).
    - Які гэта гук? Зычны ці галосны? Цвёрды ці мяккі? (вызначаюць)
    - Мы ужо з Вамі у першым класе знаёміліся с гэтым гукам. І вы ужо ведаеце, што гук р на пісьме абазначаецца адпаведнай літарай. Па-гэтаму, сёння на ўроку мы з Вамі будзем вучыцца правільна вымаўляць цвёрды гук р, успомнім якой літарай на пісьме ён абазначаецца.

    2. Этап падрыхтоўкі вучняў да актыўнага і свядомага засваення новага матэрыялу

    2.1. Моўная размінка.

    — На што падобна літар р? (Адказы дзяцей.)



    Прыгледзьцеся цяпср,

    На што падобна Р.

    Як быццам хтосьці зхлапчукоў

    У клас сачок прынёс —

    Лавіць стракатых матылькоў

    I трапяткіх стракоз...


    М. Маляўка

    (Настаўнік дэманструе выяву літары ў кнізе на старонке 48 сінем колерам.)

    — Разледзце абрысы літары, ці падобна яна на сачок? На што яшчэ яна падобна? (адказы вучняў) — добра.

    2.2. Хвілінка чыстапісання.

    Ручку правільна бяру,

    Ліст з нахілам пакладу.

    Сяду роўна, не сагнуся,

    I за працу я вазьмуся.

    На слайд упражнение 90
    3.Праца па падручніку.

    Практыкаванне 89, с. 48

    — Для таго каб вызначыць, якімі гукамі адрозніваецца вымаўленне рускіх і беларускіх слоў, мы выканаем практыкаванне 89...,

    — Я прачытаю умову, астатнія слухайце ўважліва, каб палічыць колькі заданняў трэба зрабіць. — Колькі заданняў? (4).

    — Разгледзьце малюнкі. Давайце скажам па-руску, што на іх намалявана (адказ)

    — Давайце прачытаем беларускія словы (вучань чытае).

    — Добра, а зараз звернемся да першага слова, спачатку разам вымавім яго рускі варыянт. А цяпер вымавім беларускі. Яімі гукамі адрозніваецца вымаўленне русскіх і бел слоў? Да якой высновы можна прыйсці?

    — Праверым на астатніх словах, так ці не? (проверілі, так)

    • Звернемся да правіла у падручніку і прачытаем яго.


    Практыкаванне 91,

    — Для таго, каб правільна вымаўляць гук [р], выканаем практыванне 91.

    — Колькі прапанавана заданняў? (2) — давайце іх выканаем (адказ аднаго вучня)

    Практыкаванне 92,

    — Для таго, каб навучыцца выразна вымаўляць гук [р] і выяўляць яго месцазнаходжанне, выканаем практыкаванне 92.

    — Колькі заданняў прапанавана (3) — двавайце выканаем першыя 2 (дзеці чытают па слупкам выразна вымаўляя гук [р])
    — А зараз назавіце толькі тыя словы, што 1)ПАЧЫНАЮЦЦА з гука [р] ,

    2) словы з гукам [р] у сярэдзіне слова,

    3) слов з гукам [р] у каны слова(РАБОТА)

    Фіз хвіліна

    • Адпачнем

    Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
    Зямлі нашай пакланіцеся
    За шчаслівы дзень учарашні.
    Усе да сонца пацягніцеся,
    Улева, управа нахіліцеся,
    Верацёнцам пакруціцеся.
    Раз прысядзьце, два прысядзьце
    І за парты ціха сядзьце.
    Практыкаванне 93,

    — Успомніце, якое слова мы вылучылі ў папярэднем заданні з гукам [р] у пачатку слова? (работа) — нам прапанваны тэкст, які звязаны з гэтым словам. Я прачытаю яго, а вы слухайце ўважлива, каб адказаць пасля на пытане: пра каго ідзе гаворка ў тэксце?

    Перад тым, як я вам прачытаю тэкст, давайце пазнаёмімся са словамі, якія могуць быць для вас не зразумелымі:

    Абрус – тканіна, якой засцілаюць стол, па-руску скатерть. (на слайд картинки)

    (чытае настаўнік тэкст)

    Пытанні пасля тэксту:

    • Аб чым папрасіла маці дачушак? Знайдзіце і зачытайце гэта у тэксце. (— Прыбярыце, дачушкі, са стала, памыйце талеркі і лыжкі, падмяціце падлогу на кухні)

    • Хто зрабіў усю работу па доме? (Таня)

    • Чаму Лізе не хапіла работы? (Лізе не хапіла работы, таму што малодшая сястра Таня зрабіла ўсё сама)

    • Чаму дзяўчынка вінавата апусціла галаву?

    • Як вы думаеце, ці засталася задаволена мама? Чаму?

    — Прачытайце размову, якая адбылася ў мамы з дзецьмі ўвечары. Назавіце словы з гукам [р].

    Практыкаванне 94, с. 51

    Для таго, каб навучыцца вызначаць словы з гукам [р] выканаем практыкаванне 94. Прачытай ўмову … Скажіце, колькі заданняў трэба выканаць? (тры) Якое першае заданне? Якое другое заданне? Якое трэцяе заданне?

    Выконваем першае заданне. Чытай ... сказы. (чытае) Якія словы вам не зразумелы?

    Давайце знойдзем словы, у якіх ёсць гук [р]. Якія гэта словы? (Рыта, Рома, прыбіраюць, кватэры). Звярніце ўвагу на слова кватэра. Гэта слоўнікавае слова, яго неабходна запомніць! Давайце вымавім слова кватэра разам. (вымаўляюць). Запішыце словы у сшытак і падкрэсліце літары, якія пішуцца пасля літары р. На што паказваюць гэтыя літары? (на цвёрдае вымаўленне гука р у словах).

    Падвядзенне вынікаў урока. “Кветкі для мамы”

    У вас на партах ляжаць кветачкі. На пялёстках запісаны рускія словы. Перакладзіце іх на беларускую мову. Хто правільна і хутка перакладзе, той і зможа падарыць сёння сваёй матулі падарунак – кветачку з вашымі правільна перакладзенымі словамі.



    Што у вас атрымалася? Правяраюць

    Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёміліся з тым, як правільна вымаўляць словы з гукам р. Скажыце мне калі ласка, як у беларускай мове вымаўляецца гук р? Якой літарай абазначаецца? — Якія літары патрэбна пісаць пасля літары р? (ы,э,о,а,у)

    Рэфлексія

    — Прадоўжыце сказы:

    На ўроку я працаваў...

    Сваёй працай на ўроку я...

    За ўрок я...

    — На прыканцы ўрока я хачу вам прачытаць яшчэ адзін цудоўны верш пра матулю.

    Мама

    Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее

    За дзяцей хвалявацца і перажываць.

    Так, як маці, ніхто не ўмее на свеце

    Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.

    Так, як маці, ніхто цябе не разумее.

    Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.

    Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,

    Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе.

    Я. Крупенька

    — Цаніце і любіце сваіх матуль! Дзякуй вам за ўрок!


    написать администратору сайта