Главная страница
Навигация по странице:

  • ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ І ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ ЗАДАННЯЎ

  • Рэкамендаваныя метадычныя матэрыялы і тэхнічныя сродкі навучання

  • Кантрольныя заданні, у якіх выкананы не ўсе

  • Узор выканання гл. у Дататку.

  • Фрагмент на рускай мове Фрагмент на беларускай мове

  • Да задання №6 Праграма UltraISO

  • Па-беларуску Па-руску

  • МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ І КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ ЗАВОЧНІКАЎ _НА. Установа адукацыі Беларускі дзяржаны ніверсітэт


    Скачать 43.47 Kb.
    НазваниеУстанова адукацыі Беларускі дзяржаны ніверсітэт
    АнкорEnglish
    Дата19.01.2022
    Размер43.47 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаМЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ І КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ ЗАВОЧНІКАЎ _НА.docx
    ТипДокументы
    #335679

    Установа адукацыі

    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

    інфарматыкі і радыёэлектронікі”



    Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін

    ФДПіПА



    беларуская мова (прафесійная лексіка) :

    Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні для студэнтаў завочнай формы навучання БДУІР

    Мінск 2021

    Метадычныя рэкамендацыі

    да выканання кантрольных заданняў
    Кантрольныя заданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыпавой вучэбнай праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Старавойтавай І. А., рэгістрацыйны № ТД- ___________/тып., вучэбнай праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай прарэктарам па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” Рыбаком В. А., рэгістрацыйны № УД- ___________/вуч. і прызначаюцца студэнтам завочнай формы навучання БДУІР.
    Складальнік кантрольнай работы: І.В. Наўроцкая, выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.
    Кантрольныя заданні накіраваны на свядомае авалоданне сістэмай арфаэпічных, фанетычных, арфаграфічных, лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы адэкватна мэце і тэме выказвання або сітуацыі прафесійных ці справавых зносін. Выкананне заданняў будзе садзейнічаць авалоданню і павышэнню культуры маўлення, спрыяць фарміраванню камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, разбірацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання сродкаў беларускай літаратурнай мовы.

    Выкананне кантрольнай работы па беларускай мове дапаможа студэнтам адэкватна перакладаць і рэферыраваць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот з улікам стылістычнай прыналежнасці і своеасаблівасці іх лексіка-граматычнай будовы, дазволіць палепшыць арфаграфічную і пунктуацыйную граматнасць, набыць навыкі і ўменні правільнага беларускага маўлення, пісьменнага афармлення справавых лістоў і афіцыйных дакументаў.

    Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы студэнту неабходна пазнаёміцца з прапанаваным спісам літаратуры, знайсці патрэбныя падручнікі і дапаможнікі, вывучыць правілы адпаведных раздзелаў і толькі тады прыступаць да выканання пэўнага задання кантрольнай работы. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на афармленне дакументацыі па-беларуску, а таксама на пераклады. Бясспрэчна, самая складаная частка кантрольнай работы – пераклады, паколькі тэксты, як правіла, насычаны тэрмінамі, устойлівымі спалучэннямі слоў, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, складаным сінтаксісам. Галоўная задача студэнта пры перакладзе – зрабіць яго не толькі дакладным, але і адэкватным мэце і задуме аўтара (гэта значыць перадаць кожнае слова ў кантэксце, а не паасобку).

    Важна, што пры перакладзе з некалькіх магчымых слоў неабходна выбраць тое, якое адпавядае кантэксту, стылёвай накіраванасці твора. Напрыклад, для перакладу прапануецца выраз “лица, поступающие на работу на железнодорожный транспорт”. Руска-беларускі слоўнік прапануе да слова “лицо” наступныя адпаведнікі: “твар”, “асоба”. У дадзеным выпадку слова “лицо” мае лексічнае значэнне ‘человек, личность’ і ў гэтым значэнні перакладаецца як “асоба”. Такім чынам па-беларуску выраз гучыць так: “асобы, якія паступаюць на работу на чыгуначны транспарт” – менавіта такі моўны выклад адпавядае кантэксту.

    У кантрольных работах асаблівая ўвага надаецца спецыфічным асаблівасцям беларускай мовы (улічваючы наяўнасць білінгвізму ў Рэспубліцы Беларусь), што патрабуе ад студэнтаў абавязковай работы з арфаграфічнымі, перакладнымі, тлумачальнымі, этымалагічнымі, тэрміналагічнымі і іншымі слоўнікамі.

    1. ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ І ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ ЗАДАННЯЎ


    1. Кантрольная работа па беларускай мове выконваецца і здаецца ў раздрукаваным камп’ютарным варыянце на лістах фармату А4.

    Работа падпісваецца на вокладцы па-беларуску.
    Узор:
    Установа адукацыі

    “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

    інфарматыкі і радыёэлектронікі”

    Кантрольная работа

    па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
    Студэнта (кі) курса _______

    групы ________

    факультэта ___________

    завочнага аддзяленя
    Іванова Пятра Іванавіча
    Заліковая кніжка № _____

    Дамашні адрас: 211440, г.Мінск, вул.К. Маркса, д.10, кв.25, тэл. 283-77-99
    Праверыў: ___________(Імя, імя па бацьку, прозвішча выкладчыка)
    Мінск, 2021

    2. Падрыхтаваўшы тытульны ліст кантрольнай работы, студэнт знаёміцца са зместам заданняў, вывучае матэрыял па падручніках і вучэбных дапаможніках, працуе са слоўнікамі.
    Рэкамендаваныя метадычныя матэрыялы і тэхнічныя сродкі навучання:

    Наўроцкая І. В. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення” / І. В. Наўроцкая– Мн., 2013. – 197 с.

    Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Спецыяльная лексіка” / пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.

    3. Перад выкананнем кожнага задання ў кантрольную работу запісваецца яго нумар і ўмова.

    Умова задання перапісваецца поўнасцю, пасля водступу падаецца адказ, затым умова наступнага задання і г.д. Кожнае заданне і адказ на яго пачынаюцца з чырвонага радка.
    4. Кантрольныя заданні выконваюцца ў камп’ютарным варыянце на лістах фармату А4 сінім, фіялетавым ці чорным чарнілам. Запісы павінны быць акуратнымі і зразумелымі для рэцэнзента.
    5. Заданні выконваюцца ў той паслядоўнасці, у якой яны пададзены ў кантрольнай рабоце.
    6. Кантрольныя заданні, у якіх

    выкананы не ўсе практыкаванні,

    адсутнічае спіс выкарыстанай літаратуры,

    вокладкі падпісаны па-руску, не прымаюцца і не рэцэнзуюцца.
    7. У выніку ўстанаўлення плагіяту, несамастойнага выканання, кантрольная не прымаецца да абароны.
    8. Атрымаўшы кантрольную работу на дапрацоўку, студэнт павінен у ёй жа выправіць усе памылкі, адзначаныя рэцэнзентам.
    9. Студэнт дапускаецца да заліку пры наяўнасці кантрольнай работы з адзнакай «да абароны».
    10. Выкананыя кантрольныя заданні павінны паступіць ва ўніверсітэт для праверкі не пазней чым за 15 дзён да пачатку сесіі.


    заданні кантрольнай работы па дысцыпліне “беларуская мова (прафесійная лексіка)”
    1. Падрыхтуйце разгорнуты адказ на адно з наступных тэарэтычных пытанняў:



    1. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

    2. Паходжанне беларускай мовы.

    3. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

    4. Беларуская мова ў ХХ – ХХІ стагоддзях.

    5. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

    6. Запазычаная і ўласная лексіка ў складзе беларускай мовы.

    7. Беларускі маўленчы этыкет.

    8. “Залаты век” у гісторыі беларускай мовы

    9. Беларуская нацыянальная мова і духоўная культура народа.

    10. Славутыя беларускія асобы і іх унёсак у развіццё беларускай мовы.


    Пасля адказу на пытанне складзіце па ім тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу) на 8 – 9 пунктаў.
    Узор выканання гл. у Дататку.
    2. Перакладзіце тэкставы фрагмент на 200 – 250 слоў на беларускую мову з дапамогай электроннага перакладчыка. У дужках пазначце недакладнасці перакладу. Падкрэсліце словы і выразы, дзе магчыма інтэрферэнцыя з рускай мовы.
    Тэмы артыкулаў, з якіх можа быць узяты тэкставы фрагмент:


    • навуковыя дасягненні

    • сучаснае развіццё інфармацыйных тэхналогій

    • тэхнічныя і тэхналагічныя навінкі


    Узор выканання гл. у Дататку.
    3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса артыкул па спецыяльнасці і перакладзіце фрагмент з яго на беларускую мову, пісьмова ў табліцы адзначце асаблівасці навуковага стылю.

    Укажыце бібліяграфічныя звесткі часопіса (у тым ліку інтэрнэт-спасылку).
    Узор выканання гл. у Дататку.
    4. Напішыце анатацыю на артыкул, выбранага Вамі ў заданні 3.
    Узор выканання гл. у Дататку.
    5. Са слоўніка безэквівалентнай лексікі выпішыце 10 слоў, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.
    6. Знайдзіце камп’ютарную праграму, якая мае ўтылітарнае (вузкаспецыяльнае) прызначэнне. Падрыхтуйце яе апісанне і складзіце двухмоўны слоўнік інтэрфейса на 25 – 30 слоў. Прааналізуйце адзінкі, прадстаўленыя ў слоўніку.
    7. Прывядзіце тэкст службовай паперы, захоўваючы яго афармленне.
    8. Напішыце вучэбнае эсэ на адну з прапанаваных тэм:


    1. Тэхнічныя распрацоўкі маёй кампаніі / універсітэта.

    2. Робататэхніка: у дапамогу чалавеку.

    3. Электрамабіль – машына будучыні?

    4. Тэхналогіі стварэння галаграфічных выяў.

    5. Камп’ютарныя гульні па-беларуску.

    6. Штучны інтэлект: праблемы і перспектывы.

    7. Разнастайны свет мабільных дадаткаў.

    8. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

    9. Навука і медыцына: дасягненні і перспектывы.

    10. Развіццё нанатэхналогій.



    дадатак
    1. Да задання №1
    Тэзісы – гэта лаканічна сфармуляваныя асноўныя палажэнні тэксту.

    Тэзісны план уяўляе сабой тэзісы дзеяслоўнага ладу. Гэта значыць, што пункты плана павінны быць аформлены двухсастаўнымі сказамі (з дзейнікам і выказнікам, суб’ектам дзеяння і самім дзеяннем).

    Пры складанні тэзіснага плана здымаецца частка інфармацыі, якая дэталізуе, тлумачыць галоўную: аўтарскія адступленні, спасылкі на іншых аўтараў, ілюстрацыі, прыклады, якія не выконваюць важную ролю ў разуменні зместу.

    Знойдзем адказ на пытанне “Функцыянаванне беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай” і складзём да яго тэзісны план
    З другой паловы ХVІ ст. развіццё беларускай мовы пачынае праходзіць у неспрыяльных умовах, прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі. Так, у 1569 г. паводле Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Такое аб’яднанне мела вынікам значны культурны і ідэалагічны ўплыў з боку польскай дзяржавы.

    Пашыраецца ўплыў каталіцызму, польскай культуры і мовы. З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца і лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.

    У гэты час адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi і лацінізмамі, а варшаўскі сейм 1696 г. адзінай дзяржаўнай мовай абвяшчае польскую мову. Аднак гэта не азначае, што сейм забараніў беларускую мову ўвогуле, тым не менш прэстыж мовы быў падарваны.

    Агульна вядома, што мова развіваецца і ўдасканальваецца толькі тады, калі ёй карыстаюцца. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве. Але яна не знікае, а працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых пластоў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула. Такім чынам, беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме.
    Тэзісны план:

    1. З другой паловы ХVІ ст. прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі.

    2. Пашыраецца ўплыў польскай і лацінскай мовы.

    3. Адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы.

    4. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве.

    5. Беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме.
    2. Да задання № 2.

    Узор выканання і афармлення:


    Фрагмент на рускай мове

    Фрагмент на беларускай мове

    Ученые создали 3D-напечатанное бионическое ухо.

    Исследователи Принстонского университета под руководством Майкла МакЭлпайна создали на основе 3D-напечатанных клеток прототип искусственного уха со встроенной антенной. МакЭлпайн занимается разработкой электроники, которую можно было бы интегрировать с человеческим телом, вот уже на протяжении многих лет. Например, в 2011 году ученый и его команда создали своеобразную «графеновую татуировку», которую можно было бы интегрировать с зубом для определения бактерий. На сей раз он и его команда пошли дальше и решили создать орган со встроенной в него электроникой.


    Навукоўцы стварылі 3D-надрукаванае бионическое (біянічнае) вуха.

    Даследчыкі Прынстанскага універсітэта (ўніверсітэта) пад кіраўніцтвам Майкла Макэлпайн (МакЭлпайна) стварылі на аснове 3D-надрукаваных клетак прататып штучнага вуха з убудаванай антэнай. Макэлпайн (МакЭлпайн) займаецца распрацоўкай электронікі, якую можна было б інтэграваць з чалавечым целам, вось ужо на працягу многіх гадоў. Напрыклад, у 2011 годзе навуковец і яго каманда стварылі своеасаблівую «графеновые (графенавую) татуіроўку», якую можна было б інтэграваць з зубам для вызначэння бактэрый. На гэты раз ён і яго каманда пайшлі далей і вырашылі стварыць орган са (з) ўбудаванай у яго электронікай.




    3. Да задання № 3.

    Бібліяграфічнае апісанне артыкула:

    Аўтар (ы). Назва артыкула. // Назва часопіса. Нумар. Год. – Старонкі.

    (інтэрнэт-спасылка, калі ёсць).
    Ляшок А. В., Папова Ю. Б. Выкарыстанне штучных нейронных сетак для вызначэння зносу кампазіцыйнага фрыкцыйнага матэрыялу // Навука і тэхніка. Том 20. №4. 2021. – С. 345 – 351. (Электронны рэсурс. – Рэжым доступу: https://sat.bntu.by/jour/article/view/2468/2142 – Дата доступу: 26.09.2021.)
    Фрагмент артыкула, перакладзены на беларускую мову:
    Хуткае развіццё сучаснай тэхнікі выклікала неабходнасць прымянення фарсіраваных рэжымаў працы вузлоў трэння машын. Адначасова ставіцца пытанне аб пераходзе на серыйную вытворчасць машын без працяглых натурна-вытворчых выпрабаванняў. Усё гэта павышае патрабаванні да прамежкавых рэсурсных выпрабаванняў трыбатэхнічных матэрыялаў і вузлоў трэння. У той жа час традыцыйны «ручны» аднафактарны аналіз пры

    ацэнцы вынікаў эксперыменту нярэдка прыводзіць да таго, што характарыстыкі, атрыманыя ў лабараторным эксперыменце, не могуць быць

    узноўленыя пры натурна-вытворчых выпрабаваннях.


    Рысы навуковага стылю

    Прыклады

    • аддзеяслоўныя назоўнікі

    Прымяненне, патрабаванне

    • тэрміны

    вузел трэння, эксперымент

    • агульнанавуковая лексіка

    Неабходнасць, пытанне, выпрабаванне













    3. Да задання №4. Правілы складання анатацыі гл. у электронным вучэбна-метадычным дапаможніку “Беларуская мова : культура маўлення” (Наўроцкая І.В. - Мн., 20013) у раздзеле 7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў.
    4. Да задання №6
    Праграма UltraISO прызначана для … З яе дапамогай магчыма вырашаць наступныя задачы: … Праграма вызначаецца тым, што ….

    Слоўнік інтэрфейса

    Па-беларуску

    Па-руску

    1. выняць

    извлечь

    1. выява

    образ

    1. генераваць

    генерировать

    1. загрузны файл

    загрузочный файл

    1. захаваць

    сохранить

    1. канвертаваць

    конвертировать

    1. мантаваць

    монтировать

    1. мультызагрузны

    мультизагрузочный

    1. налады

    настройки

    1. пераназваць

    переименовать

    1. прапаліць

    записать

    1. прывад

    привод

    1. тэчка

    папка

    1. узровень

    уровень

    1. уласцівасьці

    свойства

    На мой погляд, пераклад інтэрфейса на беларускую мову зроблены якасна /няякасна.

    Словы адпавядаюць/ не адпавядаюць рускамоўным/англамоўным адзінкам.

    Наступныя словы ўдала прадстаўляюць асаблівасці беларускай мовы ….

    Словы …. перакладзены няправільна, таму што ….

    Сярод адзінак выяўлены словы, прадстаўленыя на “тарашкевіцы”: ….
    ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА. прафесійная лексіка”
    1. Моўныя сем’і і групы моў. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

    2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

    3. Славутыя беларускія мовазнаўцы.

    4. Лексіка паводле значэння.

    5. Лексіка паводле ўжывання.

    6. Лексіка паводле паходжання.

    7. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі ва ўмовах білінгвізму.

    8. Асаблівасці марфалагічнай інтэрферэнцыі.

    9. Асаблівасці сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

    10. Спецыфіка і асаблівасці тэрміналагічнай лексікі.

    11. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурная назва”.

    12. Асаблівасці перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў.

    13. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.

    14. Агульная характарыстыка навуковага стылю.

    15. Стылістычныя сродкі навуковага стылю.

    16. Мова і маўленне. Адрозненні.

    17. Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне.

    18. Навуковы тэкст: прынцыпы разгортвання і сціскання інфармацыі.

    19. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

    20. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

    21. Рэферат як жанр навуковай літаратуры.

    22. Асаблівасці складання тэзісаў.

    23. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.

    24. Справавыя лісты. Прызначэнне, правілы афармлення.

    25. Афіцыйна-справавы стыль.

    26. Паняцце дакумента. Віды дакументаў.

    27. Асаблівасці нацыянальнага моўнага этыкету.

    28. Спецыфіка безэквівалентнай лексікі.

    29. Культура прафесійнага маўлення. Сутнасць. Складнікі.

    30. Беларуская графіка. Гістарычныя звесткі.

    2. ЛІТАРАТУРА

        1. Асноўная

          1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1994. – 121, [1] с.

          2. Албут А. А. Беларуская мова: культура маўлення. Практыкум : вучэб.-метад. дапаможнік / А. А. Албут, Т. П. Дапіра, І. В. Наўроцкая – Мінск : БДУІР, 2017. – 104 с.

          3. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : Вучэбна-метадычны дапаможнік / пад рэд. Ю. А. Сцепанчука. – Мінск : БДУІР, 2006. – 69 с.

          4. Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. – 653, [1] с.

          5. Беларуская мова: навуковы тэкст, тэрміналагічная лексіка : метадычныя ўказанні і практычныя заданні для студэнтаў усіх спецыяльнасцей БДУІР дзённай і завочнай форм навучання / аўт.-уклад. Н. Г. Вайніла. – Мінск : БГУИР, 2005. – 44 с.

          6. Белорусско-русский, русско-белорусский словарь / сост.: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Минск : Харвест, 2004. – 512 с.

          7. Ермаловіч, А. В. Афіцыйна-справавы і навуковы стылі : вучэбна-метадычны дапаможнік / А. В. Ермаловіч, А. В. Шарапа. – Мінск : БДУІР, 2012. – 59 с.

          8. Куліковіч, У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты : даведачны матэрыял / У. І. Куліковіч. – Мінск : Новое знание, 2010. – 126 с.

          9. Ламака С. В. Беларуская мова : прафесійная лексіка : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання / С. В. Ламака. – Мінск : БДУІР, 2006. – 78 с.

          10. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка : вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ БДУ, 2001. – 254, [1] с.

          11. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове : прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2003. – 243 с.

          12. Міхневіч, А. Я. Слоўка за слоўкам : алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх / А. Я. Міхневіч, Л. П. Кунцэвіч, Ю. В. Назаранка. – Мінск : БДУ, 2006. – 166 с.

          13. Наўроцкая, І. В. Беларуская мова : культура маўлення. Электронны вучэбна-метадычны комплекс [Электронны рэсурс] / І. В. Наўроцкая. – Мінск : Электронная бібліятэка БДУІР, 2013.

          14. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў. – Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, 2003. – 671 с.

          15. Сусветная спадчына Францыска Скарыны = Всемирное наследие Франциска Скорины / склад. А. А. Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2017. – 424 с. 

          16. Шумчык Ф. С. Беларуская мова: прафесійная лексіка : вучэб.-метадычны дапаможнік для студ. спец. 1-08 01 01 "Прафесійнае навучанне (па напрамках)" / Ф. С. Шумчык. – Мінск : МГВРК, 2013. – 166 с.

          17. Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў : у 12 т. Т. 7 : Беларуская мова / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2017. – 496 с. : іл. 

          18. Язык и социум: теоретические и прикладные аспекты исследования : материалы IX Международной научной конференции, Минск, 3-4 декабря 2010 г. / под общ. ред. Л. Ф. Гербик. – Минск : РИВШ, 2011. – 266 с.


    2.1.2 Дадатковая

    1. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія : фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / А. Л. Антанюк. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 238, [2] с.

    2. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: прафесійная лексіка : курс лекцый / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў. – Мінск : Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ, 2004. – 238 с.

    3. Булахаў, М. Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ – ХХ ст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі : манаграфія / М. Г. Булахаў. – Мінск : Акадэмія навук БССР, 1958. – 43, [1] с.

    4. Булыка, А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове ХІV – ХVІІІ ст. / А. М. Булыка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 254, [2] с.

    5. Буракова, М. У. Беларуская мова. Тэхнічная тэрміналогія : вучэбны дапаможнік / М. У. Буракова. – Мінск : РІВШ, 2016. – 264 с.

    6. Генчэль, Г. Змешанае маўленне, змешаны дыскурс, моўныя тыпы : беларуская і руская мовы і змешанае маўленне ў беларускіх сем'ях / Герд Генчэль, Патрык Цэлер // Роднае слова, 2013. – № 7. – С. 36-40 ; № 11. – С. 29-32 ; 2014. – № 3. – С. 30-33.

    7. Германізмы ў беларускай мове / склад. : А. А. Прыгодзіч, М. Р. Прыгодзіч, Г. Генчэль ; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. – Мінск : БДУ, 2015. – 302, [1] с.

    8. Жаўняровіч, П. П. Даведнік па літаратурнай праўцы : арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, граматычны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні / П. П. Жаўняровіч. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. – 447 с.

    9. Жаўняровіч, П. П. Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў / П. П. Жаўняровіч. – Мінск : Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі, 2014. – 275 с.

    10. Запрудскі, С. М. Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы : 1920–1930 гады / С. М. Запрудскі. – Мінск : БДУ, 2013. – 366, [1] с.

    11. Запрудскі, С. М. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе. – Мінск : БДУ, 2013. – С. 81-111.

    12. Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2007 – 2009.

    13. Лексікалогія беларускай мовы ў даследаваннях і каментарыях : дапаможнік / Г. І. Кулеш [і інш.] ; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. – Мінск : БДУ, 2018. – 190, [1] с.

    14. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 462, [1] с.

    15. Красней, В. П. Беларуская тэрміналогія: зборнік артыкулаў / В. П. Красней. – Мінск : Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2011. – 215, [1] с.

    16. Наўроцкая І. В. Крыніцы навуковага стылю беларускай літаратурнай мовы 1920-х гг. // Мова і літаратура : матэрыялы 72-й навук. канф. / пад рэд. К. А. Тананушкі. – Мінск : РІВШ, 2015. – С. 82-87.

    17. Першая нацыянальная канферэнцыя "Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі" (Мінск, 4 – 6 мая 1994) : матэрыялы / Рэдкал. : З. Санько (адк. рэд.) і інш. – Мінск : ТБМ, 1995. – 340 с.

    18. Прыгодзіч, М. Р. Шчодрасць слова / М. Р. Прыгодзіч. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 78, [1] с.

    19. Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі // Матэр. рэспубл. навук. канф. / [рэдкалегія : Д. Паўлавец (галоўны рэдактар) і інш.]. – Гомель : Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, 1994. – 66 с.

    20. Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование / науч. ред. : А. А. Лукашанец, О. М. Николаева. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 485, [1] с.

    21. Станкевіч, А. А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове // Беларуская мова. – Вып. 5. – С. 27-34.

    22. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 173, [2] с.

    23. Фёдар Піскуноў. Мова як сістэма : правапіс у святле камп'ютарна-лінгвістычнага аналізу / [складальнікі: К. Ф. Піскуноў, К. М. Пучынская ; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча]. – Мінск : Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", 2014. – 358 с.

    24. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 293 с.




    1. ПЕРАЛІК МЕТАДЫЧНЫХ УКАЗАННЯЎ І МАТЭРЫЯЛАЎ


    1. Наўроцкая І. В. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення” / І. В. Наўроцкая– Мн., 2013. – 197 с.

    2. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Спецыяльная лексіка” / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.


    написать администратору сайта