Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
Развіццё каардынацыйных, сілавых, хуткасных, хуткасна-сілавых здольнасцяў, гібкасці, трываласці. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег; выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю. Скачкі: абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў. Кіданне: выключыць кіданне з разбегу; абмежаваць вагу снарадаў для кідання. ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА – КРОСАВАЯ ПАДРЫХТОЎКА Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспечных паводзін на занятках кросавай падрыхтоўкай. Падрыхтоўка спартыўнага адзення і абутку да кросавага бегу. Патрабаванні бяспекі пры пераходзе да месца заняткаў і назад. Практычны матэрыял Хадзьба паскораным крокам па перасечанай мясцовасці. Скандынаўская хадзьба. Пераадоленне гарызантальных і вертыкальных перашкод, наступаючы і пераскокваючы праз іх. Узгадненне руху рук і ног пры пераадоленні перашкод. Паўторны бег 500–1000 м. Крос 1500 м*. Развіццё каардынацыйных здольнасцяў, трываласці. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег; выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, паўторны бег 500–1000 м. ГІМНАСТЫКА, АКРАБАТЫКА Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспечных паводзін на вучэбных занятках па гімнастыцы і акрабатыцы. Правілы карыстання спартыўным інвентаром і абсталяваннем. Патрабаванні да падрыхтоўкі і прыбірання месцаў заняткаў. Практычны матэрыял Страявыя практыкаванні: пастраенне ў калону, шарэнгу, круг; павароты на месцы; перастраенне* з адной шарэнгі ў дзве, тры, чатыры і наадварот. Хадзьба на насках са змяненнем напрамку і тэмпу руху; прыстаўным крокам улева, управа, уперад па чарзе левай і правай нагой; скрыжаваным крокам у левы і правы бок; у паўпрыседзе, у поўным прыседзе; са зменай даўжыні кроку, спартыўным крокам. Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы: хадзьба з прадметам на галаве па спартыўнай зале, па гімнастычнай лаўцы, па рэйцы перавернутай гімнастычнай лаўкі; хадзьба, выпады і прысяданні з гімнастычнай палкай у руках, за спінай, за галавой. Наскокванне і саскокванне: наскокванне на гімнастычную лаўку штуршком дзвюх ног з месца, штуршком адной і махам другой нагі з кроку; саскокванне з гімнастычнай лаўкі з прызямленнем на дзве нагі. Практыкаванні ў раўнавазе: хадзьба прыстаўным крокам па гімнастычнай лаўцы, бервяне, павароты на насках, прысяданні на дзвюх нагах, стойка на адной назе «Ластаўка»; камбінацыя з вывучаных практыкаванняў*. Вісы: віс на сагнутых руках, падцягванне ў вісе* (хлопчыкі), падцягванне ў вісе на нізкай перакладзіне (дзяўчынкі), падыманне сагнутых у каленях ног да грудзей у вісе на гімнастычнай сценцы або перакладзіне; размахванне выгібамі ў вісе на перакладзіне (хлопчыкі), у вісе на верхняй жэрдцы (дзяўчынкі). Упоры: наскокванне ва ўпор на нізкую перакладзіну (хлопчыкі), наскокванне ва ўпор на ніжнюю жэрдку рознавысокіх брусоў (дзяўчынкі); упор прагнуўшыся на нізкай перакладзіне (хлопчыкі) і на ніжняй жэрдцы (дзяўчынкі); з вісу стоячы з сагнутымі рукамі махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва ўпор на ніжнюю жэрдку* (дзяўчынкі), на нізкую перакладзіну* (хлопчыкі); згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на падлозе. Лажанне па нахіленай гімнастычнай лаўцы, па гімнастычнай сценцы прыстаўным крокам у гарызантальным напрамку з паслядоўным перахопліваннем рук, па гімнастычнай сценцы ў вертыкальным напрамку з рознаіменнымі і аднайменнымі перахопліваннямі рук; лажанне па канаце ў тры прыёмы* з дапамогай ног. Акрабатычныя практыкаванні: групоўка са становішча лежачы на спіне; перакат назад з упору прысеўшы і перакат наперад у групоўцы; кулёк наперад, два кулькі наперад злітна; стойка на лапатках з сагнутымі і прамымі нагамі; паўшпагат і шпагат з апорай на рукі; мост нахілам назад з дапамогай (дзяўчынкі); камбінацыя з вывучаных практыкаванняў*: два кулькі наперад у групоўцы, стойка на лапатках з прамымі нагамі, перакат наперад у групоўцы ва ўпор прысеўшы, скачок прагнуўшыся ў даскок. Комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі з 5–6 практыкаванняў (па адным комплексе ў кожнай чвэрці). Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцяў, гібкасці, трываласці. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы: абмежаваць колькасць паўтораў практыкаванняў на гімнастычных снарадах. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату: абмежаваць колькасць наскокванняў і саскокванняў з гімнастычнай лаўкі; выключыць практыкаванне мост нахілам назад з дапамогай. Лыжныя гонкі Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспечных паводзін на вучэбных занятках па лыжных гонках. Падрыхтоўка лыжнага інвентару да заняткаў. Правілы пераходу да месца заняткаў і назад. Правілы папярэджання абмаражэнняў і траўмаў пры перамяшчэнні на лыжах. Практычны матэрыял Перамяшчэнне на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым, адначасовым двухкрокавым ходам; спускі на лыжах у асноўнай, высокай і нізкай стойках; пад’ёмы ў гару наўкос ступаючым, слізготным крокам, «лесвічкай»; тармажэнне упорам, «плугам»; павароты пераступаннем. Прымяненне вывучаных спосабаў перамяшчэння на дыстанцыі 1 км. Развіццё каардынацыйных здольнасцяў, агульнай (аэробнай) трываласці. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег на лыжах: абмежаваць даўжыню дыстанцыі; выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю. СПАРТЫЎНЫЯ ГУЛЬНІ (вывучаюцца элементы не менш дзвюх з чатырох спартыўных гульняў) Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспечных паводзін на вучэбных занятках па спартыўных гульнях. Падрыхтоўка інвентару, адзення і абутку да заняткаў спартыўнымі гульнямі. Правілы пераходу да месца заняткаў спартыўнымі гульнямі і назад. Правілы спаборніцтваў па спартыўных гульнях. Практычны матэрыял Баскетбол. Стойка гульца, перамяшчэнні, спыненне скачком. Перадачы і лоўля мяча дзвюма рукамі ад грудзей з месца і ў руху*; вядзенне мяча правай і левай рукой*. Кідок мяча па кальцу адной рукой з месца*. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах спартыўнай гульні. Футбол. Перамяшчэнні скрыжаваным і прыстаўным крокамі. Удары па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, унутраным бокам ступні* і пярэдняй часткай пад’ёму ступні*. Спыненне мяча, які коціцца. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах спартыўнай гульні. Гандбол. Стойка гульца, перамяшчэнне, спыненне двума крокамі. Лоўля мяча дзвюма рукамі і перадача адной і дзвюма рукамі на месцы*. Вядзенне мяча*. Кідок па варотах адной рукой зверху*. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах спартыўнай гульні. Валейбол. Стойка гульца, перамяшчэнні. Прыём і перадача мяча знізу дзвюма рукамі*. Ніжняя прамая падача*. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах спартыўнай гульні. Развіццё трываласці, хуткасных і хуткасна-сілавых здольнасцяў. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. ТЭСЦІРАВАННЕ ЎЗРОЎНЮ ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ Выкананне тэставых практыкаванняў плануецца настаўнікам на пачатак і заканчэнне навучальнага года. На працягу аднаго ўрока не рэкамендуецца выконваць больш за два тэставыя практыкаванні. Пералік тэставых практыкаванняў для хлопчыкаў: бег 30 хвілін; чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну; скачок у даўжыню з месца або трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі; падцягванне на перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы; бег 1000 м, або хадзьба 2000 м, або 6-хвілінны бег. Пералік тэставых практыкаванняў для дзяўчынак: бег 30 м; чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну; скачок у даўжыню з месца або кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку; падыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 1 хвіліну або падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы; бег 1000 м, або хадзьба 1500 м, або 6-хвілінны бег. Умовы выканання тэставых практыкаванняў прадстаўлены ў дадатку 2. Вынікі, якія паказваюць вучні пры выкананні тэставых практыкаванняў, выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў, планавання і карэкціроўкі зместу паўрочнага каляндарна-тэматычнага плана, распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў. 10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 2. 10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 3. Табліца 2 10-БАЛЬНАЯ ШКАЛА АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ V КЛАСА
Табліца 3 10-БАЛЬНАЯ ШКАЛА АЦЭНКІ ВУЧЭБНЫХ НАРМАТЫВАЎ ПА ЗАСВАЕННІ ЎМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ, РАЗВІЦЦЮ РУХАЛЬНЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ V КЛАСА
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ АЭРОБІКА СПАРТЫЎНАЯ Тэарэтычныя звесткі Аэробіка спартыўная – выкананне практыкаванняў у аэробном рэжыме працы пад музычнае суправаджэнне. Аздараўленчая і прафілактычная накіраванасць аэробікі. Аэробіка высокай і нізкай інтэнсіўнасці. Гігіенічныя патрабаванні да адзення, у якім займаюцца аэробікай. Збалансаванае харчаванне пры занятках аэробікай. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, спартыўнага абсталявання і інвентару. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Практычны матэрыял Разнавіднасці прыстаўнога кроку ўбок, асноўнага кроку, скрыжаванага кроку, крокаў ногі паасобку – ногі разам. Камбінацыі з засвоеных крокаў у спалучэнні з рухамі рукамі (рукі ў бакі, уверх, наперад, направа, налева, кругі рукамі, кругі перадплеччамі, кругі плячыма, згінанні і разгінанні рук). Падскокі нагу ўперад, убок, назад. Падскокі ногі паасобку – ногі разам. Падскокі на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук. Спалучэнне падскокаў ногі паасобку – ногі разам з розным становішчам рук. Пачарговае шматразовае падыманне каленяў. Пачарговае падыманне каленяў з падскокам. Выпады ўперад, убок, з падскокамі. Махі нагамі ўперад, у бакі, уперад і ў бакі з падскокамі. Паўшпагат на правую нагу, на левую нагу. Хвалі з зыходнага становішча «стоячы», «седзячы на пятках на падлозе». Павароты на 180° і 360° стоячы на адной назе, другая прыціснута да галенастопу. Раўнавага: стоячы на насках, рукі ўверх; стоячы на адной назе, другую нагу ўбок, рукі ўверх або ў бакі. Трыманне раўнавагі пасля прызямлення, скачкоў або падскокаў. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы: знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату. Падскокі: абмежаваць колькасць выкананых падскокаў; выключыць пачарговае падыманне каленяў з падскокамі. Махі: абмежаваць махавыя практыкаванні з падскокамі. БАСКЕТБОЛ Тэарэтычныя звесткі Баскетбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку баскетбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні гульцоў у нападзенні і абароне. Правілы спаборніцтваў па баскетболе. Абавязкі і правы гульцоў і суддзяў. Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках баскетболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Лепшыя баскетбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Практычны матэрыял Высокая, сярэдняя і нізкая стойка баскетбаліста. Скачкі штуршком адной і дзвюма нагамі. Спыненне крокам і скачком. Павароты на месцы, развароты. Перадачы мяча дзвюма рукамі ад грудзей, дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча, стоячы на месцы і ў руху. Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей, дзвюма рукамі пры паралельным і сустрэчным руху, у скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнем і паваротамі. Спалучэнне прыёмаў «лоўля–перадача–паварот». Вядзенне мяча са змяненнем вышыні адскоку і напрамку, з абвядзеннем перашкод, па крузе; са спыненнем, паваротамі, перадачамі па сігнале. Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей, адной рукой ад пляча, з адскокам і без адскоку ад шчыта, пад вуглом да шчыта ў руху, штрафныя кідкі. Спалучэнне прыёмаў «перадача–лоўля–вядзенне–кідок». Захоп мяча–вырыванне. Вырыванне і выбіванне мяча ў гульца, які спыніўся пасля вядзення. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча ў становішчы стоячы збоку, з-за спіны пры перадачы, выкананай папярок пляцоўкі. Перахопліванне перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі. Тактычныя дзеянні гульца без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру, убок ад партнёра з мячом. Вызначэнне гульнявой сітуацыі, мэтазгоднай для прымянення вядзення, перадачы, кідка па кальцы. Выбар спосабу вядзення мяча і кідка па кальцы. Прымяненне спалучэнняў вывучаных прыёмаў у гульнявых сітуацыях. ВАЛЕЙБОЛ Тэарэтычныя звесткі Валейбол – алімпійскі від спорту, яго разнавіднасці: валейбол, валейбол пляжны. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку валейбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні гульцоў у абароне і нападзенні. Расстаноўка гульцоў, гульня «лібера». Абавязкі і правы гульцоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па валейболе. Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках валейболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Лепшыя валейбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Практычны матэрыял Перамяшчэнне прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад, з выскокваннем і прызямленнем на абедзве нагі. Скачок уверх штуршком адной і дзвюма нагамі. Шматразовыя перадачы мяча зверху і знізу дзвюма рукамі над сабой, з адскокам ад сценкі, у парах і тройках, з пераменай месц, праз сетку ў становішчы стоячы на месцы. Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Гульня нагой і іншымі часткамі цела. Атакуючы ўдар у скачку штуршком дзвюма нагамі з другой, трэцяй і чацвёртай зон. Ніжняя прамая і ніжняя бакавыя падачы з пападаннем у першую, пятую і шостую зоны. Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, падманныя перадачы, выбар напрамку перадачы; узаемадзеянні гульцоў першай і другой ліній паміж сабой для заканчэння атакі. Тактыка абароны: узаемастрахоўка свабодных зон. Выкарыстанне ў гульні «лібера». Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні. ГАНДБОЛ Тэарэтычныя звесткі Гандбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку гандбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні гульцоў у нападзенні і абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы гульцоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па гандболе. Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках гандболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Лепшыя гандбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Практычны матэрыял Перамяшчэнне скрыжаваным, прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад. Спыненне адной і дзвюма нагамі. Бег з паскарэннем на кароткіх адрэзках, бег з выскокваннем і прызямленнем на адну і абедзве нагі. Скачок убок штуршком адной нагой. Падзенне на рукі, на сцягно і тулава з месца і з разгону. Лоўля мяча дзвюма рукамі збоку (без павароту тулава), стоячы на месцы, у руху, у скачку. Лоўля мяча адной рукой з захопам і без захопу. Лоўля мяча на вялікай хуткасці перамяшчэння, у скачку пры непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадачы мяча адной рукой (хлёстам, штуршком, кісцевая) на блізкую адлегласць у розных напрамках з месца, з разбегу ў адзін, два і тры крокі, у скачку, пасля спынення, пасля лоўлі мяча з паўадскоку, пасля лоўлі ў непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадача мяча адной і дзвюма рукамі ў адзін дотык. Дальняя перадача адной рукой хлёстам партнёру ў руху. Вядзенне мяча: аднаўдарнае без зрокавага кантролю, шматударнае на высокай хуткасці перамяшчэння з пераследам. Вядзенне на вялікай хуткасці з рэзкім спыненнем і змяненнем напрамку руху, з паваротам кругом. Кідкі мяча па варотах адной рукой хлёстам зверху і збоку, з нахілам тулава ўлева і ўправа, у апорным становішчы, у скачку, з рознымі спосабамі бегу, з рознай траекторыяй (гарызантальнай, сыходзячай, узыходзячай, навеснай) палёту мяча, з далёкай і блізкай адлегласці. Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку кідка; узаемадзеянне гульцоў другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі, узаемадзеянне з лінейным гульцом, з крайнім гульцом, узаемадзеянне крайняга гульца з лінейным. Камандныя дзеянні: пазіцыйнае нападзенне па сістэме расстаноўкі 4 : 2, нападзенне 6 : 0 з выхадам. Тактыка абароны: зонная абарона па сістэме расстаноўкі 3 : 3, абарона ў меншасці 5 : 6 і 4 : 6. Тактыка гульні варатара: выбар пазіцыі ў варотах і ў зоне варатара, стойкі варатара, узаемадзеянне варатара з абаронцамі і нападальнікамі. Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, валейбол, гандбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, валейбол, гандбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. ГІМНАСТЫКА АТЛЕТЫЧНАЯ Правілы бяспечных паводзін у трэнажорнай зале, пры выкананні практыкаванняў з абцяжараннямі і на трэнажорах. Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы: хадзьба з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па гімнастычнай лаўцы з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі, з паваротамі, прысяданнямі на двух і адной назе. Практыкаванні для фарміравання рэльефу розных груп мышцаў: для мышцаў галёнкі: пад’ёмы на наскі без уцяжарванняў, з гантэлямі ў руках, з грыфам ад штангі на плячах; для мышцаў спіны: нахілы наперад са штангай за галавой; у становішчы лежачы цяга штангі да грудзей; цяга Т-падобнай штангі да грудзей у нахіле; падцягванне на перакладзіне ў вісе звычайным, сярэднім і шырокім хопам; для мышцаў грудзей: згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (далоні на шырыні плячэй, шырэй плячэй); жым штангі вузкім хопам; развядзенне і звядзенне рук з гантэлямі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы; жым гантэлей і штангі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы; для мышцаў плечавога пояса: жым гантэлей і штангі стоячы і седзячы; цяга блочнай прылады дзвюма рукамі стоячы, седзячы і ў нахіле; развядзенне рук з гантэлямі седзячы на нахіленай лаўцы; пад’ём гантэлі па чарзе правай і левай рукой у становішчы седзячы на нахіленай лаўцы; для мышцаў рук: згінанне і разгінанне рук з гантэлямі седзячы на лаўцы пад вуглом 45°; хопам зверху разгінанне рук са штангай з-за галавы ў становішчы стоячы, лежачы на нахіленай лаўцы; для мышцаў брушнога прэса: у вісе падцягванне каленяў да грудзей; стоячы нахілы тулава ў бакі; кругавыя рухі тулавам з гантэлямі за галавой; для мышцаў сцягна: частковыя прысяданні (практыкаванне выконваецца на чвэрць, палову або тры чвэрці амплітуды) са змяненнем тэмпу і колькасці паўтораў. Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцяў вучняў: кросавы бег ад 10 да 30 хвілін з частатой пульсу 120–140 уд./хв; гульня ў футбол, баскетбол, гандбол; агульнаразвіццёвыя практыкаванні з уцяжарваннем ўласнага цела, з рознымі эспандарамі; практыкаванні на гімнастычнай перакладзіне, брусах, трэнажорах; комплексы практыкаванняў кругавой трэніроўкі, якія ўключаюць да 8–12 станцый. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Практыкаванні для развіцця каардынацыйных здольнасцей: у гульні ў футбол, баскетбол, гандбол абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю; абмежаваць інтэнсіўнасць практыкаванняў кругавой трэніроўкі. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату. Практыкаванні для фарміравання рэльефу розных груп мышцаў: абмежаваць вагу абцяжарвання; абмежаваць падцягванне на перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры. КАНЬКАБЕЖНЫ СПОРТ Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспекі заняткаў на ўроках па канькабежным спорце. Падрыхтоўка канькоў і адзення да заняткаў на лёдзе. Правілы папярэджання траўм і абмаражэнняў. Практычны матэрыял Спосабы перамяшчэння: хадзьба ў каньках па снезе; стаянне на каньках на лёдзе; адштурхоўванне па чарзе правай і левай нагой; слізганне на двух каньках па краі лядовай пляцоўкі; слізганне на адным каньку з прыстаўленнем другога канька, на двух каньках «змейкай»; адштурхоўванне і слізганне на двух каньках па прамой, на павароце ўправа і ўлева. Павароты на двух каньках дугой і прыстаўным крокам. Тармажэнне «паўплугам» і «плугам». Старт. Бег па прамой, паварот. Бег з махавымі рухамі дзвюх рук. Фінішаванне. Бег на каньках 100–200–300–500 м без уліку часу. Рухавыя гульні на лёдзе. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег на каньках: абмежаваць даўжыню дыстанцыі, выключыць бег на каньках 500 м; выключыць бег на каньках з высокай інтэнсіўнасцю. ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА Тэарэтычныя звесткі Разнавіднасці і дыстанцыі бегу. Разнавіднасці і спосабы скачкоў. Разнавіднасці кіданняў і штурханняў. Лёгкаатлетычныя мнагабор’і. Лёгкая атлетыка ў Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь. Практычны матэрыял Бег. Са змяненнем хуткасці, са зменай напрамку, з павелічэннем і памяншэннем даўжыні кроку, з выскокваннямі ўверх штуршком правай і левай нагой. Эстафетны бег з адрэзкамі 30, 60, 100 м. Чаўночны бег 3 x 10 м, 4 x 9 м, 10 x 5 м. Бег з раўнамернай і зменнай хуткасцю, кросавы бег. Скачкі. З месца штуршком дзвюма нагамі. Мнагаскокі на дзвюх нагах. Выскокванне ўверх з даставаннем рукой прадмета. У даўжыню з разбегу на далёкасць. У вышыню з разбегу вывучаным спосабам. Кіданне. Тэніснага мяча на далёкасць з месца, з чатырох-шасці крокаў і з поўнага разбегу на далёкасць, у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 10–25 м, на далёкасць адскоку ад сцяны. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег. Скачкі: абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў, мнагаскокаў, выскокванняў. Кіданне: выключыць кіданне з разбегу. Лыжныя гонкі Тэарэтычныя звесткі Умовы захоўвання і асаблівасці падрыхтоўкі лыжнага інвентару, адзення і абутку да заняткаў. Спосабы папярэджання абмаражэнняў пры перамяшчэнні на лыжах. Аказанне першай дапамогі пры траўмах, абмаражэннях. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на ўмацаванне здароўя. Гісторыя развіцця лыжнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь. Практычны матэрыял Класічны стыль. Папераменны двухкрокавы, адначасовы бяскрокавы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі. Свабодны стыль. Каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы каньковыя хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі. Павароты пераступаннем на месцы і ў руху. Павароты махам правай (левай) кругам, павароты махам правай (левай) праз лыжу назад кругам. Спускі ў асноўнай, высокай і нізкай стойках. Пад’ёмы ступаючым крокам, слізготным крокам, «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай». Тармажэнне упорам, «плугам». Пераадоленне перашкод на лыжах спосабамі пераступання, пералажання. Пераадоленне бугроў (30–50 см вышынёй) і ўпадзін пры перамяшчэнні ў асноўнай стойцы. Праходжанне дыстанцый з выкарыстаннем вывучаных спосабаў перамяшчэння. Праходжанне дыстанцый з пераадоленнем спускаў і пад’ёмаў. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег на лыжах: выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю. ПЛАВАННЕ Тэарэтычныя звесткі Правілы бяспечных паводзін вучняў у басейне. Падрыхтоўка купальных прыналежнасцей да заняткаў плаваннем. Правілы асабістай і грамадскай гігіены пры наведванні басейна. Правілы бяспечнага купання ў адкрытых вадаёмах. Спосабы спартыўнага плавання. Уплыў заняткаў плаваннем на здароўе вучняў. Загартоўваючы эфект плавання. Самакантроль падчас заняткаў плаваннем. Лепшыя плыўцы свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Практычны матэрыял Практыкаванні на сушы. Актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухомасці ступні, плечавых, тазабедраных і галёнкаступнёвых суставаў. Практыкаванні для развіцця сілавой трываласці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны. Імітацыйныя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук і ног пры плаванні абраным стылем. Спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту. Практыкаванні ў вадзе. Практыкаванні для фарміравання тэхнікі рухаў рук, ног і дыхання пры плаванні абраным стылем. Плаванне ў поўнай каардынацыі абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі паваротаў пры плаванні абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі старту. Праплыванне да 100 м любым спартыўным спосабам. Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на грудзях»: імітацыя грабка рукамі на сушы; плаванне з дошкай на нагах, плаванне на руках, узгадненне рухаў рук, ног і дыхання; з зыходнага становішча лежачы на грудзях, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног плавальныя дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на грудзях» у поўнай каардынацыі дыхання з рухамі рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу. Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на спіне»: імітацыя грабка рукамі на сушы; з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на спіне» ў поўнай каардынацыі дыхання з работай рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу. Скачкі ў ваду. Скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз. Спад галавой уніз з зыходных становішчаў седзячы на борціку і седзячы на тумбачцы. Стартавы скачок у ваду з тумбачкі. Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцяў, гібкасці, трываласці з акцэнтам на развіццё аэробнай трываласці. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Плаванне: абмежаваць праплыванне з высокай інтэнсіўнасцю адрэзкаў і дыстанцый. ТЭНІС НАСТОЛЬНЫ Тэарэтычныя звесткі Тэніс настольны – алімпійскі від спорту. Тэніс настольны ў адзінай спартыўнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку тэнісіста. Харчаванне спартсмена пры занятках тэнісам. Відазмяненне тэхнікі гульні ў настольны тэніс. Удасканаленне абсталявання і інвентару. Правілы гульні. Абавязкі і правы гульцоў і суддзяў. Лепшыя спартсмены свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Практычны матэрыял Бег: 10, 30, 60 м, бег з паскарэннем; чаўночны бег 4 x 9 м, 6 x 20 м, уперад; бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 хв. Скачкі трайныя і пяцярныя з месца штуршком дзвюма нагамі. Выскокванне ўверх з нізкага прыседу. Прысяданні па чарзе на правай і левай назе. Скачкі на адной назе з паваротамі на 180° у правы і левы бок. Паскарэнні пасля скачкоў з паваротамі на 180° і 360°. Скачкі з боку ў бок з пружыністымі прысяданнямі. Пераскокванне праз гімнастычн ую лаўку правым і левым бокам. Выскокванне ўверх з высокім падыманнем сцёгнаў («кенгуру»). Выкруты рук назад з гімнастычнай палкай з паступовым памяншэннем шырыні захопу. Набіванне тэніснага мяча на ракетцы ў гульнявой стойцы і ў перамяшчэнні высока-нізка, па чарзе тыльным і далоневым бокам, рабром ракеткі, ручкай ракеткі, аб сценку, аб сценку з паваротам на 360° (з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў другую руку) у момант адскоку 10 x 5 м; чаўночны бег з вар’іраваннем звычайнага бегу з бегам спінай мяча. Імітацыя удараў: з ракеткай і без ракеткі з абцяжаральнікам у руцэ; адзіночных, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем управа і ўлева, наперад і назад; падачы мяча з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай; удараў у розным тэмпе перад люстэркам; удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальна хуткага ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем. Кідкі мяча ў сценку і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі). Кіданне тэніснага мяча на далёкасць і ў цэль адной кісцю, кісцю і перадплеччам, усёй рукой і корпусам. Гульня дзвюма ракеткамі, «негульнявой» рукой. Гульня двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух чалавек. Падача з элементамі вывучаемага ўдару. Удар на стале па дыяганалі. Змяненне напрамку палёту мяча па шырыні стала. Змяненне траекторыі і вышыні палёту мяча над сеткай. Змяненне даўжыні палёту мяча. Удар па мячы са зменным прыходным кручэннем. Змяненне тэмпу гульні. Спаборніцтва ў працяглым утрыманні мяча ў гульні. Гульня «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку. Гульня вывучаемым ударам з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, з палавіны стала, з дзвюх трацей стала. Гульня вывучаемым ударам па кароткіх і доўгіх прыходзячых мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі. Удар па мячы штуршком злева ў перамяшчэнні ўправа-ўлева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-коратка. Гульня па ўзыходзячым, сыходзячым мячы, у вышэйшым пункце адскоку мяча. Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны. Удар накатам справа. Перамяшчэнне пры ўдары накатам справа. Хуткая падача накатам справа ў абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Перамяшчэнне ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева. Падрэзка злева. Падача зрэзкай злева. Спалучэнне зрэзкі і накату. Зрэзка справа. Падача зрэзкай управа ў пазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкі справа і зрэзкі злева, зрэзкі і накату. Падача плоская і з нязначным кручэннем. Прыём падачы. Тактыка гульні ў сучасны настольны тэніс (на прыкладзе дэманстрацыі запісу гульні з паказам і разборам асноўных варыянтаў тактычных дзеянняў). Прымяненне вывучаных элементаў у вучэбнай гульні. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выключыць бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін; Скачкі: абмежаваць інтэнсіўнасць скачкоў, выскокванняў і пераскокванняў. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. ФУТБОЛ Тэарэтычныя звесткі Футбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці футбола: футбол, міні-футбол, футбол у залах, пляжны футбол. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку футбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталяв ання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні гульцоў у нападзенні, паўабароне, абароне. Тэхніка-тактытычныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы гульцоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па футболе. Самакантроль на занятках футболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах. Лепшыя футбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні. Практычны матэрыял Агульнападрыхтоўчыя, спецыяльнападрыхтоўчыя практыкаванні і эстафеты з футбольным мячом. Рухавыя гульні і эстафеты з вядзеннем мяча, з абводкай стоек, з прыёмам і спыненнем мяча, ўдарамі па варотах, у «лабірынт» (з мячом і без мяча), на збліжэнне з сапернікам, з двума і трыма нападальнікамі на пляцоўцы для міні-футбола, з абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), шматпланавыя гульні для развіцця каардынацыйных, хуткасных здольнасцяў. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах. Разнастайныя спосабы вядзення мяча, перадачы, удары і прыёмы мяча нагой і галавой, жангліраванне мячом, гульні і эстафеты на развіццё спрытнасці, гульнявой трываласці, дакладнасці ўдараў па варотах і перадач мяча, фарміраванне навыкаў тактычных дзеянняў у абароне і нападзенні, спрошчаныя гульні 3 на 3, на 4, 5 на 5 гульцоў, гульні для каманд з 7 чалавек, тэсты на гульнявыя здольнасці, гульні ў футбол камандай з 8 чалавек з улікам падзелу поля на ўчасткі. Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском. Практыкаванні ў парах, тройках, чацвёрках з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: «вядзенне–перадача», «прыём–перадача», «прыём–вядзенне–перадача». Удары па мячы на далёкасць і дакладнасць, абвядзенне–адбор мяча, абвядзенне–адбор–удар па варотах, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адцягванне, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападальнікаў супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападальніка, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п. Практыкаванні з мячом і без мяча, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцяў, хуткасці, спрытнасці, дакладнасці рухаў. Гульні з бегам, скачкамі, перадачамі мяча. Практыкаванні пераменнай інтэнсіўнасці для развіцця гульнявой трываласці (бег з вядзеннем мяча на дыстанцыі да 1 км з паскарэннямі, рыўкамі, скачкамі), хуткасна-сілавых якасцяў, сілы. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Футбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ Комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі з 8–10 практыкаванняў. Падыманне тулава з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой. Падыманне і апусканне прамых ног з зыходнага становішча лежачы на спіне з дакрананнем наскамі ног падлогі за галавой. З зыходнага становішча стоячы ўпор прысеўшы, упор лежачы, упор прысеўшы, устаць у зыходнае становішча. Раўнавага на адной назе (стойка «Фламінга»). Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Падыманне і апусканне, адвядзенне і звядзенне рук з гантэлямі 1–2 кг. Прысяданні з гантэлямі ў руках. Прысяданні з выскокваннем уверх. Скачкі праз кароткую скакалку. Раўнамерны бег 1–2 км (дзяўчынкі) і 2–3 км (хлопчыкі). Паўторны бег з высокім падыманнем сцягна і максімальнай частатой рухаў. Язда на веласіпедзе 5–10 км. Хадзьба на лыжах 3–5 км. Падрыхтоўка і ўдзел у школьных фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах і святах. |