Главная страница
Навигация по странице:

  • МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

  • УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ

  • ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница56 из 87
    1   ...   52   53   54   55   56   57   58   59   ...   87
    ГЛАВА 3
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ V КЛАС УСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


    Патрабаванні да вучняў, якія заканчваюць V клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, грунтуюцца на асобасным і прадметным кампетэнтнасных падыходах і з'яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы.

    Вучні павінны ведаць і разумець:

    змест здаровага ладу жыцця;

    адмоўнае ўздзеянне шкодных звычак на развіццё арганізма;

    станоўчае ўздзеянне рухальнай актыўнасці на арганізм чалавека;

    прыкладныя нормы рухальнай актыўнасці, неабходныя для аптымальнага развіцця арганізма, умацавання здароўя, падтрымання разумовай і фізічнай працаздольнасці ў сваім узросце;

    крытэрыі фізічнага развіцця і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці;

    правілы самакантролю ў час вучэбных і самастойных заняткаў;

    тэрмін «Алімпійскія гульні старажытнасці»;

    асноўныя каштоўнасці алімпізму, абвешчаныя ў Алімпійскай хартыі, іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў аб гарманічна развітай асобе;

    значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення.

    Вучні павінны ведаць і выконваць:

    правілы бяспечных паводзін у працэсе вучэбных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;

    правілы асабістай і грамадскай гігіены падчас заняткаў фізічнай культурай;

    гігіенічныя патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару;

    крытэрыі ацэнкі велічыні фізічнай нагрузкі;

    індывідуальны рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня;

    правілы вывучаных спартыўных і рухавых гульняў.

    Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

    комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі;

    тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальнай актыўнасці;

    практыкаванні для захавання правільнай паставы.

    Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

    для захоўвання здаровага ладу жыцця;

    для аказання першай дапамогі пры розных траўмах;

    для заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання);

    для ўдзелу ў вывучаных спартыўных і рухавых гульнях;

    для лыжных прагулак з выкарыстаннем вывучаных лыжных хадоў;

    для веласіпедных прагулак;

    для выканання агульнаразвіццёвых гімнастычных практыкаванняў з прадметамі і без іх;

    для дасягнення індывідуальнага максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.

     

     

    Дадатак 1

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для V класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

    Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін).

    Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення.

     

    Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі

     

    Падгрупы вучняў у залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення

    Аб’ём фізічнай нагрузкі

    Інтэнсіўнасць фізічнай нагрузкі

    Прырост ЧСС < 50 % і час аднаўлення < 3 мін

    Як у асноўнай групе

    Як у асноўнай групе

    Прырост ЧСС ад 50 да 75 %

    Як у асноўнай групе

    Зніжана на 20 %

    Прырост ЧСС > 75 % і час аднаўлення ЧСС > 5 мін

    Зніжаны на 20 %

    Зніжана на 30 %

     

     

    Дадатак 2

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для V класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ

    Бег 1000, 1500 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт – групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання кантрольных прак тыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 с.

    6-хвілінны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца кожныя 10 ці 20 метраў. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлоп чыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасц ь кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 хвілін настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пе раходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Затым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе ён перайшоў на крок.

    Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 м.

    Хадзьба 1500, 2000 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, якія не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Падцягванне на перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча віс хопам з верху. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбародак вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрамляюцца ў локцевых суставах.

    Падыманне тулава за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі скрыжаваны перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваны. Вугал у каленным суставе складае 90 градусаў.

    Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнага мата.

    Падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік ці другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаец ца секундамер) вучань падымае прамыя ногі да вугла 90 градусаў да дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, загадзя замацаванай у нерухомым становішчы або ўтрымліваемай настаўнікам. Затым падыспытны апускае ногі да дакранання пяткамі да гімнастычнага мата. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 хвіліны.

    Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Вучань прымае зыходнае становішча ўпор лежачы, кісці рук на шырыне плячэй, ногі разам. Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла не менш за 90 градусаў і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, дакранацца да падлогі каленямі і грудзьмі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў.

    Бег 30 метраў праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага ці нізкага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў у бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Чаўночны бег 4 x 9 метраў выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не больш за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца дзве спробы запар.

    Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку да пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 x 50 x 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго.

     



     

    Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па аднаму бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках.

    Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 с. Залічваецца лепшы вынік з двух спроб.

    Скачкі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя ска калкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі – ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колька сць скачкоў на працягу 30 секунд або 1 хвіліны.

    Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі. Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе. Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «-» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі «ОВ» упіраюцца ва ўпоры для ног, ступні вертыкальна. Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах.

     



     

    Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі ўздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца н а тры секунды. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы. Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, пяткі і наскі ног разам. Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Тэсціруемы кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на тры секунды. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

     

     

    Дадатак 3

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для V класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

    (35 гадзін)

     

    БАСКЕТБОЛ

    Папярэджанне траўматызму. Значэнне размінкі для прафілактыкі траўматызму. Патрабаванні да захавання дысцыпліны.

    Правілы абыходжання з мячом. Аказанне першай дапамогі траўмах.

    Правілы гульні. Пачатак гульні і спрэчны мяч. Гульнявы час. Укідванне мяча з-за бакавой і франтальнай ліній. Парушэнні правіл: прабежка, падвойнае вядзенне.

    Перамяшчэння гульца: хадзьба, бег, скачкі, павароты. Стойка гатоўнасці (патройнай пагрозы) пасля дробнага бегу, выканання скачкоў, паскарэнняў, лоўлі мяча і да т.п.

    Стойкі гульца абароны (ногі паралельныя ыя на адной лініі; адна нага вылучана наперад). Перамяшчэнні ў ахоўнай стойцы баскетбаліста.

    Трыманне мяча: дэманстрацыя трымання мяча ў стойцы гатоўнасці.

    Лоўля мяча: пасля падкідвання мяча перад сабой стоячы на месцы; пасля выканання воплескаў, прысядання, нахілу, павароту на 360°; лоўля у скачку пасля нізкага прыседу.

    Перадача мяча дзвюма рукамі ад грудзей на месцы: з ударам аб сцяну па паветры і з адскокам ад падлогі; па крузе адным, двума і трыма мячамі.

    Перадача мяча ў руху адзін аднаму у парах па паветры і з адскокам ад падлогі.

    Вядзенне мяча правай і левай рукой: на месцы з высокім, сярэднім і нізкім адскокам; седзячы; стоячы на каленях.

    Вядзенне мяча ў руху крокам; пры павольным бегу; з пераводам з правай на левую руку перад сабой; з абводкай партнёра, стоек.

    Спыненне скачком пасля бегу па арыенцірах, па гукавым сігнале; спыненне скачком пасля вядзення.

    Кідок адной рукой ад пляча з месца: кідок з месца справа, злева і па цэнтры кальца (дыстанцыя не больш за тры метры).

     

    ВАЛЕЙБОЛ

    Папярэджанне траўматызму. Значэнне размінкі для прафілактыкі траўматызму. Патрабаванні да захавання гульнявой дысцыпліны.

    Правілы абыходжання з мячом. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

    Правілы гульні. Пачатак гульні. Колькасць партый. Правіла трох дотыкаў. Лік гульні. Пераможца і той, хто прайграў.

    Стойкі гатоўнасці: высокая, сярэдняя, нізкая.

    Перамяшчэнні гульца: хадзьба, прыстаўны крок, двайны крок, скачок, бег, скачкі, прыпынкі пасля перамяшчэнняў. Перамяшчэнні па арыенцірах, па гукавым сігнале, спалучэнне перамяшчэнняў з прыпынкамі. Перамяшчэння ў стойцы валейбаліста.

    Папярэдняя падрыхтоўка, накіраваная на выхаванне «пачуцця мяча»: практыкаванні, рухомыя гульні і эстафеты з кідкамі, перадачамі, лоўляй, катаннем, жангліраваннем мяча з розных зыходных становішчаў, на месцы і ў руху.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху стоячы на месцы з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; ў пары з адскокам ад падлогі, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу стоячы на месцы з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; ў пары (з адскокам ад падлогі і без), над сабой (з адскокам ад падлогі і без).

    Падача ніжняя прамая (бакавая) у сцяну, у пары, праз сетку за 3–6 метраў ад яе, паступова павялічваючы адлегласць, праз сетку за 8 метраў ад яе, з месца падачы.

    Прыём мяча дзвюма рукамі знізустоячы у парах на бакавых лініях, прыём падачы ў парах на адным баку пляцоўкі.

     

    ГАНДБОЛ

    Гісторыя ўзнікнення гандбола. Зараджэнне гандбола як спартыўнай гульні. Першыя правілы па гандболе. Уключэнне гандбола ў праграму Алімпійскіх гульняў. Гісторыя міжнародных спаборніцтваў па гандболе.

    Правілы бяспечных паводзін падчас вучэбных заняткаў, пры перамяшчэнні да месца заняткаў і назад. Прычыны, якія прыводзяць да траўматызму. Найбольш тыповыя траўмы гандбалістаў. Прафілактыка траўматызму: размінка, выкананне патрабаванняў да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку.

    Вядзенне мяча адной рукой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком; вядзенне адначасова двух мячоў;

    Перадачы мяча правай і левай рукой; жангліраванне двума мячамі; спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой; лоўля дзвюма рукамімяча, які ляціць; лоўля адной рукой мяча, які ляціць; кідкі мяча левай рукой, правай рукой з апорнага становішча па варотах; ўвядзенне мяча ў гульню перадачай адной рукой з-за бакавой лініі.

     

    ФУТБОЛ

    Гісторыя ўзнікнення футбола. Футбол – адна з самых папулярных камандных гульняў у свеце. Геаграфія гульні з мячом: краіны Старажытнага Усходу (Егіпет, Кітай), Грэцыя, Рым, Францыя, Італія, Англія. Паходжанне назвы «футбол». Першыя правілы гульні ў футбол. Стварэнне першых футбольных клубаў. Афіцыйныя міжнародныя правілы гульні ў футбол (памер гульнявога поля, памер варот, памер і вага мяча і інш.). Судзейства гульні, судзейскія брыгады (суддзя на полі, памочнікі суддзі).

    Гісторыя міжнародных сустрэч па футболе. Першыя афіцыйныя міжнародныя турніры з удзелам футбалістаў Англіі, Шатландыі, Уэльса і Ірландыі. Папулярнасць футбола ў Еўропе і Лацінскай Амерыцы. Стварэнне Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА).

    Правілы бяспечных паводзін падчас вучэбных заняткаў, пры перамяшчэнні да месца вучэбных заняткаў і назад. Прычыны, якія прыводзяць да траўматызму. Найбольш тыповыя траўмы футбалістаў.

    Прафілактыка траўматызму: размінка, выкананне патрабаванняў да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку.

    Правілы гульні. Гульнявое поле (памеры, гульнявая паверхня, лініі на полі, зоны і месцы). Вароты (памеры). Мяч (памеры, вага, стандарты). Удзельнікі гульні (склад каманды, асноўны склад, запасныя гульцы, капітан каманды, суддзі). Гульнявая форма. Замена гульцоў. Гульнявы час. Перапынкі і затрымкі. Паводзіны гульцоў (сумленная гульня, парушэнні і санкцыі). Пераможца і той, хто прайграў у гульні, нічыйны вынік.

    Вядзенне мяча адной нагой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком. Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком. Вядзенне адначасова двух мячоў.

    Перадачы мяча правай і левай нагой. Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой. Спыненне мяча, які ляціць, правай і левай нагой. Спыненне мяча, які ляціць, нагой, грудзьмі.

    Удары па нерухомым мячы сярэдзінай пад'ёму, унутраным бокам ступні, наском з пападаннем у вароты.

    Гульня варатара: лоўля і адбіванне мяча рукамі стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання, кідком лзвюма рукамі з-за бакавой лініі.

    Эстафеты з вядзеннем і перадачамі мяча. Конкурсы з ўдарамі па варотах «Хто дакладней»; з ударамі па нерухомым мячы і пасля накідвання «Хто далей». Гульні ў «Лабірынт».

    Увядзенне мяча ў гульню кідком дзвюма рукамі з-за бакавой лініі.

    Гульня ў футбол па спрошчаных правілах 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 гульцоў.

     

     

    УТВЕРЖДЕНО

    Постановление
    Министерства образования
    Республики Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Учебная программа по учебному предмету
    «Физическая культура и здоровье»
    для VI класса учреждений общего среднего образования
    с русским языком обучения и воспитания


    1   ...   52   53   54   55   56   57   58   59   ...   87


    написать администратору сайта