Главная страница

Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


Скачать 1.71 Mb.
НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Дата24.12.2022
Размер1.71 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
ТипДокументы
#861951
страница87 из 87
1   ...   79   80   81   82   83   84   85   86   87

Выкарыстанне вывучаных спосабаў перадачы мяча ў залежнасці ад адлегласці і напрамку, становішча абаронцы. Мэтазгоднасць вядзення мяча, выбар напрамку вядзення мяча.

Выбар спосабу выканання кідка мяча па кальцы з ліку вывучаных кідкоў у залежнасці ад гульнявой сітуацыі.

Прымяненне вывучаных спосабаў абароннай стойкі ў залежнасці ад месца становішча нападальніка, які валодае мячом і без мяча.

Супрацьдзеянне выхаду на свабоднае месца для атрымання мяча.

Выбар моманту і прымяненне вырывання і выбівання мяча з рук гульца для перахоплівання мяча. Дзеянні аднаго абаронцы супраць двух нападальнікаў. Дзеянні абаронцаў пры абароне зоннай 2:1:2. Пераход ад асабістай абароны да зоннай.

Абарона пры ўвядзенні мяча з-за бакавой, пярэдняй ліній, пры спрэчным. Расстаноўка і групавыя дзеянні пры выкананні штрафнога кідка.

Шматразовае паўтарэнне вывучаных тактычных дзеянняў (індывідуальных, групавых, камандных) у абароне і нападзенні без супраціўлення і з супраціўленнем.

Эстафеты з выкананнем асобных тэхнічных баскетбольных прыёмаў у розных спалучэннях. Гульні, якія падводзяць да баскетбола, – «Мяч капітану», «Барацьба за мяч».

Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях. Вучэбныя гульні па правілах міні-баскетбола.

 

Валейбол

Агульная фізічная падрыхтаванасць – фундамент спартыўнага майстэрства. Узроставыя асаблівасці выхавання фізічных якасцяў. Паказанні і проціпаказанні да заняткаў валейболам.

Значэнне фізічнай падрыхтоўкі валейбалістаў для развіцця спецыяльных фізічных якасцяў. Агульныя паняцці пра рухальнае ўменне і рухальны навык, ступень гатоўнасці да авалодання тэхнічным прыёмам. Паняцце пра спартыўную трэніроўку і спартыўную форму. Паняцце пра стомленасць і ператамленне. Меры папярэджання ператрэніраванасці.

Правілы гульні. Правы і абавязкі гульцоў і суддзяў. Пачатак гульні, колькасць партый, правіла трох дотыкаў, лік гульні. Пераможца і пераможаны.

Папярэдняя падрыхтоўка, накіраваная на выхаванне «адчування мяча»: практыкаванні, рухавыя гульні і эстафеты з кідкамі, перадачамі, лоўляй, перакочваннем, жангліраваннем мяча з рознага зыходнага становішча, на месцы і ў руху.

Перамяшчэнні гульца ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках: прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, спыненні пасля перамяшчэнняў. Перамяшчэнні па арыенцірах, па гукавым сігнале, спалучэнне перамяшчэнняў са спыненнямі.

Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; у пары з адскокам ад падлогі, у пары, над сабой.

Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; у пары (з адскокам ад падлогі і без адскоку), над сабой (з адскокам ад падлогі і без адскоку).

Падача ніжняя прамая: у сцяну, у пары, праз сетку на 3–6 метраў ад яе, паступова павялічваючы адлегласць, праз сетку на 8 метраў ад яе, з месца падачы. Верхняя прамая перадача на сілу і дакладнасць у зоны 1, 6, 5 пляцоўкі. Падача ў скачку.

Прамы нападны ўдар з розных зон пярэдняй лініі з перадач, розных па вышыні і хуткасці. Нападныя ўдары з пераводам направа з паваротам і без павароту тулава. Удары больш слабай рукой. Кісцевыя і падманныя ўдары.

Блакаванне нападнага ўдару: адзіночнае, групавое, зоннае. Страхоўка і самастрахоўка дзвюма і адной рукой.

Прыём падач і нападных удараў знізу дзвюма рукамі. Прыём мяча знізу адной рукой, накіраваны ў зону размяшчэння «злучнага» гульца. Прыём падманных нападных удараў і мячоў, якія адскочылі ад сеткі.

Эстафеты і спаборніцкія заданні з выкананнем тэхнічных валейбольных прыёмаў у розных спалучэннях.

Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях і ў вучэбнай гульні.

Гандбол

Зараджэнне гандбола як спартыўнай гульні. Правілы гульні ў гандбол. Жэсты суддзяў у гульні. Гісторыя беларускага гандбола. Гандбол у праграме Алімпійскіх гульняў. Рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па гандболе. Пляцоўка і мяч для гульні ў гандбол і міні-гандбол. Прафілактыка траўматызму: размінка, выкананне патрабаванняў да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку.

Бег са змяненнем хуткасці перамяшчэння, па прамой і зігзагам з выскокваннем на адной назе; бег зігзагам з рэзкім змяненнем напрамку руху (выпадам убок); пераход ад бегу спінай наперад да бегу тварам наперад і наадварот.

Скачкі ў правы і левы бок (у вышыню і даўжыню) штуршком адной і дзвюма нагамі. Падзенне на рукі і грудзі, падзенне на сцягно з перакатам на спіну.

Вядзенне мяча штуршком, ударам, падкідваннем адной рукой, папераменна правай і левай рукой пры руху па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком. Вядзенне адначасова двух мячоў. Вядзенне з пераследам. Увядзенне мяча ў гульню перадачай адной рукой з-за бакавой лініі.

Жангліраванне двума мячамі. Спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой.

Перадачы мяча правай і левай рукой пры паралельным і сустрэчным руху. Перадача мяча адной рукой хлёстам зверху, збоку з месца і з разбегу, у апорным становішчы і ў скачку партнёру, які рухаецца ў адным напрамку, у процілеглым напрамку. Перадача мяча з пераадоленнем перашкод (стойкі, шырмы, абаронца актыўны і пасіўны).

Лоўля мяча, які ляціць на розным узроўні і з розных напрамкаў, адной і дзвюма рукамі ў руху, скачку. Лоўля мяча адной рукой без захопу пальцамі (выцягнуць руку, перасякаючы напрамак палёту мяча).

Кідкі мяча па варотах левай і правай рукой з апорнага становішча і ў скачку. Кідок адной рукой хлёстам зверху з адбітым адскокам; кідок хлёстам збоку са слізгальным адскокам у апорным становішчы. Кідок у скачку хлёстам зверху, штурхаючыся рознаіменнай нагой, з прамога разбегу і пад вуглом у адносінах да варот. Кідок у падзенні з прызямленнем на рукі. Сяміметровы штрафны кідок у апорным становішчы.

Супрацьдзеянні: выбіванне мяча адной рукой пры шматударным вядзенні праціўніка на месцы, перамяшчаючыся крокам, бегам; блакіраванне мяча дзвюма рукамі зверху, збоку, знізу на месцы, з разбегу, у скачку.

Гульня варатара: перамяшчэнні прыстаўным крокам у плошчы варот, стойка на сагнутых і прамых (пры кідку з краю) нагах, адбіванне мяча дзвюма рукамі знізу і зверху, адной рукой збоку, адной нагой (выпад). Выбар пазіцыі ў варотах адносна напрамку кідка.

Тактыка нападзення. Скрыты адыход ад абаронцы без мяча і выбар месца для ўзаемадзеяння з партнёрам. Падманныя дзеянні перамяшчэннем і адкрыты адыход з мячом і без мяча. Паралельныя ўзаемадзеянні двух і больш нападальнікаў «на сцяжку» і «без сцяжкі» абаронцаў. Унутранае крыжовае ўзаемадзеянне.

Камандныя дзеянні ў нападзенні: узаемадзеянне пры вуглавым, бакавым, вольным кідках; імклівае нападзенне «адрыў»; пазіцыйнае нападзенне з пачатковай расстаноўкай 1:5.

Тактыка абароны. Апека гульцоў без мяча: выбар адлегласці да нападальніка адносна хуткасці яго перамяшчэння і становішча гульца з мячом; асабістая абарона па ўсім полі. Пераключэнне на апеку іншага гульца змяненнем паміж двума абаронцамі падапечных нападальнікаў.

Эстафеты і спаборніцкія заданні з выкананнем вывучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у розных спалучэннях.

Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях і ў вучэбнай гульні.

 

Футбол

Узнікненне і развіццё гульні ў футбол у Рэспубліцы Беларусь (1906–1941 гг.). Пасляваенны футбол у рэспубліцы: стварэнне спартыўных школ, удзел ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх спаборніцтвах (ад «Скуранога мяча» да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у 1982 г.) дзяцей, юнакоў, дарослых (1945–1991). Сучасны стан футбола ў Рэспубліцы Беларусь. Фактары развіцця самай папулярнай гульні ў Беларусі, Еўропе і іншых рэгіёнах свету. Асноўныя рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы.

Прычыны, якія прыводзяць да футбольнага траўматызму. Найбольш тыповыя траўмы футбалістаў. Прафілактыка траўматызму: патрабаванні да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку.

Правілы гульні ў футбол. Гульнявое поле (памеры, гульнявая паверхня, лініі на полі, зоны і месцы). Памеры футбольных і міні-футбольных варот. Памеры, вага, стандарты футбольных мячоў. Удзельнікі гульні (састаў каманды, асноўны састаў, запасныя гульці, капітан каманды, суддзі). Гульнявая форма. Замена гульцоў. Гульнявы час. Перапынкі і затрымкі. Паводзіны гульцоў (сумленная гульня, парушэнні і санкцыі). Пераможца і пераможаны ў гульні, нічыйны вынік.

Вядзенне мяча адной нагой рознымі часткамі і бокам ступні з рознай хуткасцю, у розных напрамках.

Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком.

Вядзенне адначасова двух мячоў.

Перадачы, удары і спыненні мяча правай і левай нагой.

Спыненне мяча, які ляціць, нагой, грудзямі.

Падманныя дзеянні і адбор мяча выбіваннем, блакаваннем ступні, штуршком у плячо.

Удары па нерухомым мячы сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, наском з пападаннем у вароты.

Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой, нагамі і галавой.

Гульня варатара: лоўля мячоў, якія коцяцца і ляцяць насустрач, лоўля і адбіванне мяча рукамі, стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання.

Эстафеты і рухавыя гульні з вядзеннем і перадачамі мяча.

Дзеянні з мячом (вядзенне, перадачы, спыненні, прыём мяча і інш.) у спалучэнні з выкананнем заданняў па зрокавым сігнале; перадачы мяча ў парах, тройках у руху; гульнявыя практыкаванні ў розных нераўналікіх саставах на пляцоўках розных памераў і канфігурацый з рознымі задачамі атакавальнага або абарончага плана; азнаямленне з фазамі гульні (пачатак, развіццё і завяршэнне атакі; дзеянні пасля зрыву атакі і метады арганізацыі абароны); удзел у спаборніцкіх гульнях у малых саставах, на паменшаных палях.

Гульня ў футбол і міні-футбол па спрошчаных правілах 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 гульцоў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

Тэніс настольны

Асноўныя напрамкі і этапы развіцця настольнага тэніса ў Беларусь Кароткія звесткі пра стан настольнага тэніса за мяжой. Настольны тэніс у праграме Алімпійскіх гульняў. Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (ITTF), федэрацыя настольнага тэніса (ETTU). Дасягненні беларускіх спартсменаў.

Правілы гульні. Удасканаленне інвентару. Відазмяненне тэхнікі настольнага тэніса. Віды спаборніцтваў: асабістыя, камандныя, асабіста-камандныя першынствы, розыгрыш кубкаў, чэмпіянаты. Сістэмы розыгрышу: з выбываннем, кругавая, змешаная. Правілы бяспекі на занятках настольным тэнісам. Рацыянальная тэхніка – неабходная ўмова дасягнення высокіх спартыўных вынікаў у настольным тэнісе.

Абсталяванне спартыўнай залы для гульні ў настольны тэніс. Тэнісныя стол, сетка, ракеткі, мячы. Тэхнічныя сродкі (прыстасаванні і трэнажоры).

Стылі гульні. Хуткая, стабільная, актыўная, разнастайная, дакладная гульня – аснова майстэрства ў настольным тэнісе.

Набіванне тэніснага мяча на ракетцы высока-нізка; па чарзе тыльным альбо далоневым бокам і кантам ракеткі; аб сцяну з паваротам на 360° у момант адскоку мяча, з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў іншую руку.

Кідкі мяча ў сцяну і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі).

Тэхнічная падрыхтоўка гульца: стойкі, захопы ракеткі, аднакрокавы спосаб перамяшчэння і паваротаў, размеркаванне цэнтра цяжару пры выкананні ўдараў. Зыходнае становішча рук, ног, тулава, ракеткі пры выкананні пэўных тэхнічных прыёмаў. Месца ўдару мяча на ракетцы. Замах. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава, рух ракеткі. Выхад з удару.

Падрэзка справа і злева (падрэзка накату і топ-спіна). Пачатковае становішча рук, ног, тулава, ракеткі. Месца ўдару мяча на ракетцы. Замах. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава, ракеткі.

Топ-спін справа і злева. Адрозненні ад накату справа і злева. Пачатковае становішча рук, ног, тулава, ракеткі. Замах. Месца ўдару мяча на ракетцы. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава пры топ-спіне.

Топ-спін-удар. Востры ўдар. Адрозненні ў выкананні ўдараў па дыяганалі, па прамой, у цэнтр стала. Адрозненні ў выкананні ўдараў у вышэйшым пункце адскоку, з паўлёту і па мячы, які апускаецца. Адрозненні ў выкананні ўдараў з блізкай, сярэдняй, далёкай зон. Адрозненні ў выкананні ўдараў па падрэзцы, накаце, топ-спіне.

Падачы. Кароткія, доўгія. З верхнім, ніжнім, бакавым кручэннямі. Падачы з высокім падкідваннем мяча. Правілы і тэхніка падкідвання. Правіла адкрытай падачы. Імітацыя складаных падач з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай.

Імітацыя ўдараў з ракеткай і без ракеткі з абцяжараннем у руцэ.

Імітацыя адзіночных удараў, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем направа-налева, наперад-назад, удараў у розным тэмпе, стоячы перад люстэркам, удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальнага на месцы і ў руху.

Асновы тэхнікі штуршка злева. Выкананне штуршка злева ў перамяшчэнні направа-налева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-каротка. Гульня па мячы, які ўзыходзіць, апускаецца, у вышэйшым пункце адскоку мяча.

Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны (па шырыні і даўжыні стала). Імітацыя штуршка злева ля стала з ракеткай у руцэ. Паэтапнае выкананне ўдару: замах, момант удару, выхад з удару, вяртанне ў зыходнае становішча.

Асновы тэхнікі накату справа. Віды перамяшчэнняў у правай стойцы пры накатах справа. Хуткая падача накатам справа, падача накатам у абазначаныя на стале зоны.

Спалучэнне накату справа і штуршка злева.

Асновы тэхнікі накату злева. Перамяшчэнні ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева. Спалучэнне накатаў справа і злева.

Асновы тэхнікі зрэзкі (падрэзкі) злева. Падача зрэзкай злева направа ў абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкі злева і накату.

Накат справа па кручэнні, якое змяняецца (накат па штуршку, па накаце і па зрэзцы).

Гульня ў «млын» у адзін бок, у другі. Гульня дзвюма ракеткамі, гульня «негульнявой» рукой. Гульня на двух сталах па чарзе, гульня адначасова двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух, трох чалавек. Гульня ударам, які вывучаецца, «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку (напрыклад, з правага вугла направа і налева); з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, з паловы стала, з дзвюх трацей стала; па кароткім і доўгім прыходзячых мячах.

Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі.

Эстафеты і гульні з элементамі гульні ў настольны тэніс.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

выключыць эстафеты.

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 
1   ...   79   80   81   82   83   84   85   86   87


написать администратору сайта