Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 3 ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ Х КЛАС УСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ Патрабаванні да вучняў, якія заканчваюць X клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, забяспечваюць да іх кампетэнтнасны падыход і з’яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы. Вучні павінны ведаць і разумець: тэрміны «алімпізм», «алімпійскі рух», «спорт», «фізічная культура», «Алімпійскія гульні» і «Паралімпійскія гульні»; ролю і значэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (НАК) ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь; сацыяльную і асобасную значнасць фізічнай культуры і спорту ў сучасным грамадстве; назвы зімовых і летніх алімпійскіх і неалімпійскіх відаў спорту; змест здаровага ладу жыцця; уплыў заняткаў фізічнай культурай і спортам на арганізм чалавека; віды самакантролю ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі; спосабы рэгулявання фізічных нагрузак у працэсе самастойных заняткаў; прыкладное і аздараўленчае значэнне відаў спорту, якія вывучаюцца; правілы спаборніцтваў вывучанага гульнявога віду спорту. Вучні павінны ведаць і выконваць: правілы бяспечных паводзін і папярэджання траўманебяспечных сітуацый падчас вучэбных заняткаў, наведвання спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў; правілы падрыхтоўкі месцаў заняткаў, страхоўкі, самастрахоўкі, узаемадапамогі; правілы асабістай і грамадскай гігіены пры занятках фізічнай культурай і спортам; патрабаванні да рухальнага рэжыму ў вучэбныя і выхадныя дні ў розныя перыяды года; патрабаванні да захавання і фарміравання правільнай паставы; правілы вымярэння і ацэнкі ўзроўню свайго фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці; правілы складання і выканання комплексу практыкаванняў для падтрымкі разумовай працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, месяца, чвэрці; правілы вывучаных спартыўных і рухавых гульняў. Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць: комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі; практыкаванні для захавання правільнай паставы і прафілактыкі захавання зроку; тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцяў; кантрольныя практыкаванні для ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў, развіццю рухальных якасцяў. Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці: для захавання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця; для аказання першай дапамогі пры розных траўмах; для пастаяннай падтрымкі правільнай паставы; для выканання індывідуальнага рухальнага рэжыму вучэбнага і выхаднога дня; для ацэнкі свайго ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці; для вымярэння і ацэнкі свайго ўзроўню фізічнага развіцця; для заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання); для ўдзелу ў спартыўных і рухавых гульнях, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах; для ўдзелу ў судзействе спартыўных спаборніцтваў; для дасягнення індывідуальна максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін). Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення. Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі
УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ Бег 1000, 1500 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 секунды. Хадзьба 2000, 3000 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод юнакоў і дзяўчат. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група юнакоў (дзяўчат) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 секунды. 6-хвілінны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца на кожныя 10 або 20 метраў. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод юнакоў і дзяўчат. Група юнакоў (дзяўчат) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па сканчэнні шасці мінут настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Потым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе вучань перайшоў на крок. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 метраў. Падцягванне ў вісе на высокай перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча «віс хопам зверху». Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбароддзе вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрамляюцца ў локцевых суставах. Падыманне тулава за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі скрыжаваныя перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, стопы ног зафіксаваныя». Вугал у каленным суставе павінен складаць 90°. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнага мата. Падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік ці другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер) вучань падымае прамыя ногі да вугла 90° да моманту дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, якую загадзя замацавалі ў нерухомым становішчы або якую ўтрымлівае настаўнік. Затым падыспытны апускае ногі, дакранаецца пяткамі да гімнастычнага мата. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 хвіліны. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры на брусах. Вучань скачком прымае зыходнае становішча «ўпор на паралельных брусах, рукі выпрамленыя ў локцевых суставах, ногі паралельныя». Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла, не меншага за 90°, і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, скрыжоўваць ногі, а таксама выконваць рыўковыя рухі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў. Бег 30 метраў праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага або нізкага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў па бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 секунды. Скачкі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-абцяжаральнікі. Пры памылцы ў час выканання скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 секунд або 1 хвіліны. Чаўночны бег 4 x 9 метраў выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу не большая за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца 2 спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 x 50 x 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго. Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, дзе кожны бярэ адзін брусок (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць свой другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы скорасці, перасякаюць яе з бруском у руках. Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 секунды. Залічваецца лепшы вынік з дзвюх спроб. Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Трайны скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча «седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі». Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Нахіл уперад з зыходнага становішча «седзячы на падлозе». Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі «ОВ» упіраюцца ва ўпоры для ног, стопы вертыкальна. Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах. Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 секунды. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнёных (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Нахіл уперад з зыходнага становішча «стоячы на гімнастычнай лаўцы». Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, «пяткі і наскі ног разам». Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 секунды. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнёных (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.
ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ» (35 гадзін) Баскетбол Інвентар для гульні ў баскетбол, яго захоўванне і догляд. Абсталяванне месцаў заняткаў баскетболам у спартыўнай зале і на адкрытай пляцоўцы. Правілы гульні. Правы і абавязкі гульцоў. Памеры пляцоўкі для гульні і баскетбольнага мяча. Гульнявы час. Пачатак гульні. Спрэчны мяч. Укідванне мяча з-за бакавой і пярэдняй ліній. Парушэнні правіл: прабежка, двайное вядзенне. Стойка баскетбаліста – высокая, сярэдняя, нізкая. Хадзьба, бег, перамяшчаючыся тварам наперад. Перамяшчэнні прыстаўнымі крокамі тварам, правым, левым бокам наперад, спінай наперад. Бег па перыметры пляцоўкі з паскарэннямі і запавольваннямі, чаўночны бег. Скачкі з кароткага разбегу штуршком дзвюма нагамі, штуршком адной нагой. Спыненне скачком. Спыненне двума крокамі. Павароты стоячы на месцы наперад і назад. Павароты ў спалучэнні з рухамі і спыненнямі. Стойка абаронцы з выстаўленай нагой наперад, з размяшчэннем ступняў ног на адной лініі. Рознае становішча рук падчас перамяшчэння тварам наперад, спінай наперад. Перамяшчэнні прыстаўнымі крокамі ў бакі, назад, наперад. Спалучэнне спосабаў перамяшчэння са спыненнямі і паваротамі. Перамяшчэнні ў абароннай стойцы па сігналах. Перадачы мяча дзвюма рукамі. Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей. Лоўля мяча дзвюма рукамі і адной рукой пры сустрэчным руху. Лоўля мяча, які коціцца, дзвюма і адной рукой. Лоўля мяча, які ляціць нізка. Лоўля мяча ў скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнямі, паваротамі. Перадачы мяча дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча з месца і ў руху. Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот», «паварот – лоўля – перадача». Вядзенне мяча з высокім адскокам на месцы, у руху са змяненнем напрамку і вышыні адскоку. Вядзенне мяча з абводкай перашкод. Вядзенне мяча ў спалучэнні са спыненнямі і паваротамі, кідком мяча ў карзіну. Эстафеты з вядзеннем мяча. Захоп мяча. Вырыванне і выбіванне мяча ў гульца, які спыніўся пасля вядзення і стаіць на месцы. Супрацьдзеянне вядзенню. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча, стоячы з боку, з-за спіны пры перадачы, выкананай упоперак поля або ўздоўж пляцоўкі. Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей. Кідок мяча адной рукой ад пляча. Кідкі мяча па кальцы з блізкай адлегласці. Кідкі мяча пад вуглом да шчыта з адскокам ад шчыта, у руху. Кідкі мяча з наступным рухам за кідком. Штрафныя кідкі. Спалучэнне прыёмаў «перадача – вядзенне – кідок». Тактыка нападзення – дзеянні гульцоў без мяча і з мячом. Выбар спосабу, напрамку і хуткасці перамяшчэння. Спалучэнне вывучаных спосабаў перамяшчэння з мэтай вызвалення ад апекі абаронцы. Выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру з мячом, убок ад партнёра з мячом. Прымяненне паваротаў з мэтай прыкрывання мяча ад праціўніка. Выкарыстанне вывучаных спосабаў перадачы мяча ў залежнасці ад адлегласці і напрамку, становішча абаронцы. Мэтазгоднасць вядзення мяча, выбар напрамку вядзення мяча. Выбар спосабу выканання кідка мяча па кальцы з ліку вывучаных кідкоў у залежнасці ад гульнявой сітуацыі. Прымяненне вывучаных спосабаў абароннай стойкі ў залежнасці ад месца становішча нападальніка, які валодае мячом і без мяча. Супрацьдзеянне выхаду на свабоднае месца для атрымання мяча. Выбар моманту і прымяненне вырывання і выбівання мяча з рук гульца для перахоплівання мяча. Дзеянні аднаго абаронцы супраць двух нападальнікаў. Дзеянні абаронцаў пры абароне зоннай 2:1:2. Пераход ад асабістай абароны да зоннай. Абарона пры ўвядзенні мяча з-за бакавой, пярэдняй ліній, пры спрэчным. Расстаноўка і групавыя дзеянні пры выкананні штрафнога кідка. Шматразовае паўтарэнне вывучаных тактычных дзеянняў (індывідуальных, групавых, камандных) у абароне і нападзенні без супраціўлення і з супраціўленнем. Эстафеты з выкананнем асобных тэхнічных баскетбольных прыёмаў у розных спалучэннях. Гульні, якія падводзяць да баскетбола, – «Мяч капітану», «Барацьба за мяч». Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях. Вучэбныя гульні па правілах міні-баскетбола. Валейбол Агульная фізічная падрыхтаванасць – фундамент спартыўнага майстэрства. Узроставыя асаблівасці выхавання фізічных якасцяў. Паказанні і проціпаказанні да заняткаў валейболам. Значэнне фізічнай падрыхтоўкі валейбалістаў для развіцця спецыяльных фізічных якасцяў. Агульныя паняцці пра рухальнае ўменне і рухальны навык, ступень гатоўнасці да авалодання тэхнічным прыёмам. Паняцце пра спартыўную трэніроўку і спартыўную форму. Паняцце пра стомленасць і ператамленне. Меры папярэджання ператрэніраванасці. Правілы гульні. Правы і абавязкі гульцоў і суддзяў. Пачатак гульні, колькасць партый, правіла трох дотыкаў, лік гульні. Пераможца і пераможаны. Папярэдняя падрыхтоўка, накіраваная на выхаванне «адчування мяча»: практыкаванні, рухавыя гульні і эстафеты з кідкамі, перадачамі, лоўляй, перакочваннем, жангліраваннем мяча з рознага зыходнага становішча, на месцы і ў руху. Перамяшчэнні гульца ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках: прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, спыненні пасля перамяшчэнняў. Перамяшчэнні па арыенцірах, па гукавым сігнале, спалучэнне перамяшчэнняў са спыненнямі. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; у пары з адскокам ад падлогі, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі; у пары (з адскокам ад падлогі і без адскоку), над сабой (з адскокам ад падлогі і без адскоку). Падача ніжняя прамая: у сцяну, у пары, праз сетку на 3–6 метраў ад яе, паступова павялічваючы адлегласць, праз сетку на 8 метраў ад яе, з месца падачы. Верхняя прамая перадача на сілу і дакладнасць у зоны 1, 6, 5 пляцоўкі. Падача ў скачку. Прамы нападны ўдар з розных зон пярэдняй лініі з перадач, розных па вышыні і хуткасці. Нападныя ўдары з пераводам направа з паваротам і без павароту тулава. Удары больш слабай рукой. Кісцевыя і падманныя ўдары. Блакаванне нападнага ўдару: адзіночнае, групавое, зоннае. Страхоўка і самастрахоўка дзвюма і адной рукой. Прыём падач і нападных удараў знізу дзвюма рукамі. Прыём мяча знізу адной рукой, накіраваны ў зону размяшчэння «злучнага» гульца. Прыём падманных нападных удараў і мячоў, якія адскочылі ад сеткі. Эстафеты і спаборніцкія заданні з выкананнем тэхнічных валейбольных прыёмаў у розных спалучэннях. Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях і ў вучэбнай гульні. Гандбол Зараджэнне гандбола як спартыўнай гульні. Правілы гульні ў гандбол. Жэсты суддзяў у гульні. Гісторыя беларускага гандбола. Гандбол у праграме Алімпійскіх гульняў. Рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па гандболе. Пляцоўка і мяч для гульні ў гандбол і міні-гандбол. Прафілактыка траўматызму: размінка, выкананне патрабаванняў да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку. Бег са змяненнем хуткасці перамяшчэння, па прамой і зігзагам з выскокваннем на адной назе; бег зігзагам з рэзкім змяненнем напрамку руху (выпадам убок); пераход ад бегу спінай наперад да бегу тварам наперад і наадварот. Скачкі ў правы і левы бок (у вышыню і даўжыню) штуршком адной і дзвюма нагамі. Падзенне на рукі і грудзі, падзенне на сцягно з перакатам на спіну. Вядзенне мяча штуршком, ударам, падкідваннем адной рукой, папераменна правай і левай рукой пры руху па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком. Вядзенне адначасова двух мячоў. Вядзенне з пераследам. Увядзенне мяча ў гульню перадачай адной рукой з-за бакавой лініі. Жангліраванне двума мячамі. Спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой. Перадачы мяча правай і левай рукой пры паралельным і сустрэчным руху. Перадача мяча адной рукой хлёстам зверху, збоку з месца і з разбегу, у апорным становішчы і ў скачку партнёру, які рухаецца ў адным напрамку, у процілеглым напрамку. Перадача мяча з пераадоленнем перашкод (стойкі, шырмы, абаронца актыўны і пасіўны). Лоўля мяча, які ляціць на розным узроўні і з розных напрамкаў, адной і дзвюма рукамі ў руху, скачку. Лоўля мяча адной рукой без захопу пальцамі (выцягнуць руку, перасякаючы напрамак палёту мяча). Кідкі мяча па варотах левай і правай рукой з апорнага становішча і ў скачку. Кідок адной рукой хлёстам зверху з адбітым адскокам; кідок хлёстам збоку са слізгальным адскокам у апорным становішчы. Кідок у скачку хлёстам зверху, штурхаючыся рознаіменнай нагой, з прамога разбегу і пад вуглом у адносінах да варот. Кідок у падзенні з прызямленнем на рукі. Сяміметровы штрафны кідок у апорным становішчы. Супрацьдзеянні: выбіванне мяча адной рукой пры шматударным вядзенні праціўніка на месцы, перамяшчаючыся крокам, бегам; блакіраванне мяча дзвюма рукамі зверху, збоку, знізу на месцы, з разбегу, у скачку. Гульня варатара: перамяшчэнні прыстаўным крокам у плошчы варот, стойка на сагнутых і прамых (пры кідку з краю) нагах, адбіванне мяча дзвюма рукамі знізу і зверху, адной рукой збоку, адной нагой (выпад). Выбар пазіцыі ў варотах адносна напрамку кідка. Тактыка нападзення. Скрыты адыход ад абаронцы без мяча і выбар месца для ўзаемадзеяння з партнёрам. Падманныя дзеянні перамяшчэннем і адкрыты адыход з мячом і без мяча. Паралельныя ўзаемадзеянні двух і больш нападальнікаў «на сцяжку» і «без сцяжкі» абаронцаў. Унутранае крыжовае ўзаемадзеянне. Камандныя дзеянні ў нападзенні: узаемадзеянне пры вуглавым, бакавым, вольным кідках; імклівае нападзенне «адрыў»; пазіцыйнае нападзенне з пачатковай расстаноўкай 1:5. Тактыка абароны. Апека гульцоў без мяча: выбар адлегласці да нападальніка адносна хуткасці яго перамяшчэння і становішча гульца з мячом; асабістая абарона па ўсім полі. Пераключэнне на апеку іншага гульца змяненнем паміж двума абаронцамі падапечных нападальнікаў. Эстафеты і спаборніцкія заданні з выкананнем вывучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у розных спалучэннях. Выкарыстанне спалучэнняў вывучаных прыёмаў тэхнікі ў гульнявых сітуацыях і ў вучэбнай гульні. Футбол Узнікненне і развіццё гульні ў футбол у Рэспубліцы Беларусь (1906–1941 гг.). Пасляваенны футбол у рэспубліцы: стварэнне спартыўных школ, удзел ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх спаборніцтвах (ад «Скуранога мяча» да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у 1982 г.) дзяцей, юнакоў, дарослых (1945–1991). Сучасны стан футбола ў Рэспубліцы Беларусь. Фактары развіцця самай папулярнай гульні ў Беларусі, Еўропе і іншых рэгіёнах свету. Асноўныя рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы. Прычыны, якія прыводзяць да футбольнага траўматызму. Найбольш тыповыя траўмы футбалістаў. Прафілактыка траўматызму: патрабаванні да месцаў правядзення заняткаў, інвентару, адзення і абутку. Правілы гульні ў футбол. Гульнявое поле (памеры, гульнявая паверхня, лініі на полі, зоны і месцы). Памеры футбольных і міні-футбольных варот. Памеры, вага, стандарты футбольных мячоў. Удзельнікі гульні (састаў каманды, асноўны састаў, запасныя гульці, капітан каманды, суддзі). Гульнявая форма. Замена гульцоў. Гульнявы час. Перапынкі і затрымкі. Паводзіны гульцоў (сумленная гульня, парушэнні і санкцыі). Пераможца і пераможаны ў гульні, нічыйны вынік. Вядзенне мяча адной нагой рознымі часткамі і бокам ступні з рознай хуткасцю, у розных напрамках. Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком. Вядзенне адначасова двух мячоў. Перадачы, удары і спыненні мяча правай і левай нагой. Спыненне мяча, які ляціць, нагой, грудзямі. Падманныя дзеянні і адбор мяча выбіваннем, блакаваннем ступні, штуршком у плячо. Удары па нерухомым мячы сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, наском з пападаннем у вароты. Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой, нагамі і галавой. Гульня варатара: лоўля мячоў, якія коцяцца і ляцяць насустрач, лоўля і адбіванне мяча рукамі, стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання. Эстафеты і рухавыя гульні з вядзеннем і перадачамі мяча. Дзеянні з мячом (вядзенне, перадачы, спыненні, прыём мяча і інш.) у спалучэнні з выкананнем заданняў па зрокавым сігнале; перадачы мяча ў парах, тройках у руху; гульнявыя практыкаванні ў розных нераўналікіх саставах на пляцоўках розных памераў і канфігурацый з рознымі задачамі атакавальнага або абарончага плана; азнаямленне з фазамі гульні (пачатак, развіццё і завяршэнне атакі; дзеянні пасля зрыву атакі і метады арганізацыі абароны); удзел у спаборніцкіх гульнях у малых саставах, на паменшаных палях. Гульня ў футбол і міні-футбол па спрошчаных правілах 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 гульцоў. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. Тэніс настольны Асноўныя напрамкі і этапы развіцця настольнага тэніса ў Беларусь Кароткія звесткі пра стан настольнага тэніса за мяжой. Настольны тэніс у праграме Алімпійскіх гульняў. Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (ITTF), федэрацыя настольнага тэніса (ETTU). Дасягненні беларускіх спартсменаў. Правілы гульні. Удасканаленне інвентару. Відазмяненне тэхнікі настольнага тэніса. Віды спаборніцтваў: асабістыя, камандныя, асабіста-камандныя першынствы, розыгрыш кубкаў, чэмпіянаты. Сістэмы розыгрышу: з выбываннем, кругавая, змешаная. Правілы бяспекі на занятках настольным тэнісам. Рацыянальная тэхніка – неабходная ўмова дасягнення высокіх спартыўных вынікаў у настольным тэнісе. Абсталяванне спартыўнай залы для гульні ў настольны тэніс. Тэнісныя стол, сетка, ракеткі, мячы. Тэхнічныя сродкі (прыстасаванні і трэнажоры). Стылі гульні. Хуткая, стабільная, актыўная, разнастайная, дакладная гульня – аснова майстэрства ў настольным тэнісе. Набіванне тэніснага мяча на ракетцы высока-нізка; па чарзе тыльным альбо далоневым бокам і кантам ракеткі; аб сцяну з паваротам на 360° у момант адскоку мяча, з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў іншую руку. Кідкі мяча ў сцяну і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі). Тэхнічная падрыхтоўка гульца: стойкі, захопы ракеткі, аднакрокавы спосаб перамяшчэння і паваротаў, размеркаванне цэнтра цяжару пры выкананні ўдараў. Зыходнае становішча рук, ног, тулава, ракеткі пры выкананні пэўных тэхнічных прыёмаў. Месца ўдару мяча на ракетцы. Замах. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава, рух ракеткі. Выхад з удару. Падрэзка справа і злева (падрэзка накату і топ-спіна). Пачатковае становішча рук, ног, тулава, ракеткі. Месца ўдару мяча на ракетцы. Замах. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава, ракеткі. Топ-спін справа і злева. Адрозненні ад накату справа і злева. Пачатковае становішча рук, ног, тулава, ракеткі. Замах. Месца ўдару мяча на ракетцы. Рухі кісці, перадплечча, пляча, тулава пры топ-спіне. Топ-спін-удар. Востры ўдар. Адрозненні ў выкананні ўдараў па дыяганалі, па прамой, у цэнтр стала. Адрозненні ў выкананні ўдараў у вышэйшым пункце адскоку, з паўлёту і па мячы, які апускаецца. Адрозненні ў выкананні ўдараў з блізкай, сярэдняй, далёкай зон. Адрозненні ў выкананні ўдараў па падрэзцы, накаце, топ-спіне. Падачы. Кароткія, доўгія. 3 верхнім, ніжнім, бакавым кручэннямі. Падачы з высокім падкідваннем мяча. Правілы і тэхніка падкідвання. Правіла адкрытай падачы. Імітацыя складаных падач з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай. Імітацыя ўдараў з ракеткай і без ракеткі з абцяжараннем у руцэ. Імітацыя адзіночных удараў, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем направа-налева, наперад-назад, удараў у розным тэмпе, стоячы перад люстэркам, удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальнага на месцы і ў руху. Асновы тэхнікі штуршка злева. Выкананне штуршка злева ў перамяшчэнні направа-налева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-каротка. Гульня па мячы, які ўзыходзіць, апускаецца, у вышэйшым пункце адскоку мяча. Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны (па шырыні і даўжыні стала). Імітацыя штуршка злева ля стала з ракеткай у руцэ. Паэтапнае выкананне ўдару: замах, момант удару, выхад з удару, вяртанне ў зыходнае становішча. Асновы тэхнікі накату справа. Віды перамяшчэнняў у правай стойцы пры накатах справа. Хуткая падача накатам справа, падача накатам у абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Асновы тэхнікі накату злева. Перамяшчэнні ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева. Спалучэнне накатаў справа і злева. Асновы тэхнікі зрэзкі (падрэзкі) злева. Падача зрэзкай злева направа ў абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкі злева і накату. Накат справа па кручэнні, якое змяняецца (накат па штуршку, па накаце і па зрэзцы). Гульня ў «млын» у адзін бок, у другі. Гульня дзвюма ракеткамі, гульня «негульнявой» рукой. Гульня на двух сталах па чарзе, гульня адначасова двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух, трох чалавек. Гульня ударам, які вывучаецца, «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку (напрыклад, з правага вугла направа і налева); з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, з паловы стала, з дзвюх трацей стала; па кароткім і доўгім прыходзячых мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі. Эстафеты і гульні з элементамі гульні ў настольны тэніс. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы: выключыць эстафеты. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.
Учебная программа по учебному предмету «Физическая культура и здоровье» для XI класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания |