Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 2ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница78 из 87
    1   ...   74   75   76   77   78   79   80   81   ...   87
    ГЛАВА 1
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    1. У сістэме вучэбных прадметаў агульнай сярэдняй адукацыі засваенне вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» забяспечвае атрыманне вучнямі базавай фізкультурнай адукацыі.

    2. Змест вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» дыферэнцыраваны з улікам узростава-палавых асаблівасцяў вучняў і пададзены інварыянтным і варыятыўным кампанентамі.

    Інварыянтны кампанент з’яўляецца базавым зместам вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе», абавязковым для засваення вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп. Ён складаецца з двух раздзелаў «Асновы фізкультурных ведаў» і «Асновы відаў спорту», якія змяшчаюць мінімальны аб’ём вучэбнага матэрыялу, неабходны для агульнай фізкультурнай адукацыі, агульнакультурнага, духоўнага і фізічнага развіцця, аздараўлення, маральнага ўдасканалення вучняў, фарміравання здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку з выкарыстаннем сродкаў фізічнай культуры.

    Раздзел «Асновы фізкультурных ведаў» змяшчае тэарэтычны матэрыял, неабходны для фарміравання светапогляду здаровага ладу жыцця, самастойнага выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў мэтах аздараўлення і актыўнага адпачынку, вывучэння і практычнага траўмабяспечнага засваення вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе».

    Раздзел «Асновы відаў спорту» уключае практычны і неабходны для яго засваення тэарэтычны вучэбны матэрыял, які засвойваецца на вучэбных занятках адначасова з фарміраваннем рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці. Змест практычнага вучэбнага матэрыялу ўяўлены практыкаваннямі, комплексамі і элементамі такіх відаў спорту, як лёгкая атлетыка, гімнастыка, акрабатыка, лыжныя гонкі, спартыўныя гульні (баскетбол, валейбол, гандбол, футбол), што адпавядае агульным задачам развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцяў вучняў.

    Варыятыўны кампанент падаецца відамі спорту інварыянтнага кампанента, а таксама практыкаваннямі, комплексамі і гульнявымі элементамі плавання, спартыўнай аэробікі, настольнага тэнісу, канькабежнага спорту. З агульнага аб'ёму зместу варыятыўнага кампанента настаўнік выбірае і выкарыстоўвае ў адукацыйным працэсе вучэбны матэрыял з улікам наяўнасці адпаведнай фізкультурна-спартыўнай базы, інтарэсаў вучняў, спартыўных традыцый установы агульнай сярэдняй адукацыі. Дапускаецца ў якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваць змест вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, якія адпавядаюць пераліку відаў спорту варыятыўнага кампанента і зацверджаных ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама электронныя сродкі навучання – вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў фізічнай культуры.

    3. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў форме ўрокаў фізічнай культуры і здароўя. Арганізацыя вучэбных заняткаў павінна адпавядаць агульнапедагагічным заканамернасцям, прынцыпам і патрабаванням агульнай сярэдняй адукацыі. Формы і метады правядзення ўрокаў фізічнай культуры і здароўя вызначаюцца настаўнікам пры распрацоўцы дакументаў планавання зместу вучэбнага матэрыялу.

    4. Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» пры атрыманні агульнай базавай адукацыі з’яўляецца фарміраванне фізічнай культуры асобы і аздараўленне вучняў з улікам іх узростава-палавых асаблівасцяў.

    5. Указаная мэта дасягаецца ў выніку фарміравання ў вучняў кампетэнцый ў вобласці фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці, рашэння асобасна арыентаваных адукацыйных, выхаваўчых, аздараўленчых і прыкладны́х задач.

    Да адукацыйных задач вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» належаць засваенне і навучанне выкарыстанню на практыцы на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

    фізкультурных ведаў, неабходных для бяспечных арганізаваных і самастойных заняткаў;

    рухальных уменняў і навыкаў, спосабаў дзейнасці, якія складаюць змест вывучаемых відаў спорту;

    духоўных каштоўнасцяў алімпізму і алімпійскага руху як культурных гуманістычных феноменаў сучаснасці.

    Выхаваўчай задачай вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» з’яўляецца спрыянне станаўленню і развіццю:

    стаўлення да ўласнага здароўя і здароўя іншых як да каштоўнасці;

    станоўчых рысаў характару, такіх як дысцыплінаваныя паводзіны, добразычлівае стаўленне да таварышаў, калектывізм, сумленнасць, спагадлівасць, смеласць, настойлівасць у дасягненні мэты;

    гарманічнага спалучэння маральных, фізічных і інтэлектуальных якасцяў асобы.

    Аздараўленчымі задачамі фізічнага выхавання з’яўляюцца:

    прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця;

    павышэнне разумовай працаздольнасці;

    прафілактыка стрэсавых станаў, захворванняў сродкамі фізічнай культуры;

    садзейнічанне ўмацаванню здароўя вучняў, фарміраванне правільнай паставы, прафілактыка міяпіі і плоскаступнёвасці.

    Да прыкладны́х задач вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе», якія забяспечваюць паспяховую сацыяльную адаптацыю і бяспеку жыццядзейнасці вучняў, адносяцца:

    навучанне ўменням і навыкам супрацоўніцтва з аднагодкамі ў працэсе фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці;

    засваенне ведаў, уменняў і навыкаў, патрэбных для захавання бяспекі падчас самастойных фізкультурных заняткаў;

    фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для бяспечнай жыццядзейнасці ў экалагічна неспрыяльных умовах (для якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ва ўмовах уздзеяння наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)).

    6. Пры засваенні зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» (далей – вучэбная праграма) вучні набываюць кампетэнцыі, якія маюць сацыяльную і асабістую значнасць. Асобасныя і прадметныя кампетэнцыі вучняў, якія заканчваюць Х клас ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, канкрэтызаваны ў чатырох кірунках:

    вучні павінны ведаць і разумець;

    вучні павінны ведаць і выконваць;

    вучні павінны ведаць і ўмець;

    вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці.

    7. Змест вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» неабходна дыферэнцыраваць у залежнасці ад асаблівасцей стану здароўя вучняў.

    Пры правядзенні ўрока фізічнай культуры і здароўя для вучняў асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп дазіраванне фізічнай нагрузкі вызначаецца з улікам частаты сардэчных скарачэнняў (далей – ЧСС).

    Сярэднія ўзроставыя паказчыкі ЧСС у спакоі складаюць: для вучняў 10 гадоў – 89 уд/мін, 11–12 гадоў – 85 уд/мін, 13–14 гадоў – 87 уд/мін, 15–16 гадоў – 81 уд/мін.1

    ______________________________

    1 Солодков, А. С. Физиология человека. Общая. Спортивная. Возрастная : учеб. / А. С. Солодков, Е. Б. Сологуб. – 3-е изд., испр. и доп. – М. : Советский спорт, 2008. – 620 с.

    Для вызначэння інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі па ЧСС выкарыстоўваюцца тры паказчыкі: парогавая (найменшая), сярэдняя і пікавая ЧСС, адпаведна вызначаныя як 60, 70, 80 % ад максімальнай ЧСС, што адпавядае аэробнай нагрузцы.2 Максімальная ЧСС разлічваецца па формуле: ЧССмакс = 200 уд/мін – узрост.

    ______________________________

    2 Спортивная физиология : учеб. для ин-тов физ. культуры / под ред. Я. М. Коца. – М. : Физкультура и спорт, 1986. – 240 с.

    Парогавая ЧСС (60 % ад ЧССмакс) – гэта найменшая ЧСС (інтэнсіўнасць нагрузкі), ніжэй за якую не ўзнікае эфекту ад уздзеяння фізічнай нагрузкі.

    Сярэдняя ЧСС (70 % ад ЧССмакс) – гэта ЧСС, якая адпавядае сярэдняй інтэнсіўнасці нагрузкі асобнага ўрока.

    Пікавая ЧСС (80 % ад ЧССмакс) – гэта найбольшая ЧСС (інтэнсіўнасць нагрузкі), якая можа быць дасягнута, але не павінна быць перавышана ў працэсе асобнага ўрока.

    Рэкамендуецца ў пачатку навучальнага года выкарыстоўваць на ўроках фізічныя нагрузкі мінімальнай і сярэдняй інтэнсіўнасці з паступовым павышэннем і пераходам да сярэдняй і максімальнай інтэнсіўнасці ў сярэдзіне і да заканчэння навучальнага года.

    8. Для эфектыўнага нарміравання фізічнай нагрузкі і кіравання ўрокам фізічнай культуры і здароўя неабходны комплексны медыка-педагагічны кантроль, на падставе якога ацэньваецца эфект нагрузкі і функцыянальны стан арганізма вучняў.

    Выкарыстоўваюць наступныя віды кантролю: аператыўны, бягучы і этапны.

    Аператыўны кантроль прызначаны для рэгістрацыі аднаго практыкавання, серыі практыкаванняў і ўрока ў цэлым, а таксама функцыянальных змяненняў арганізма. Аналіз вынікаў кантролю заснаваны на ацэнцы залежнасці тыпу «доза – эфект», дзе дозай з’яўляецца велічыня і час нагрузкі, а эфектам – ступень выяўленасці і накіраванасць функцыянальных зрухаў.

    Бягучы кантроль прадугледжвае рэгістрацыю фізічных нагрузак і іх уплыў на арганізм на працягу некалькіх урокаў (5–10).

    Этапны кантроль фізічнай нагрузкі заключаецца ў рэгістрацыі яе параметраў і іх аналізе на працягу некалькіх месяцаў і нават усяго навучальнага года.

    Аб’ём і інтэнсіўнасць выкананай фізічнай нагрузкі вучнямі падрыхтоўчай медыцынскай групы абмяжоўваюцца зніжаным функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы ў параўнанні з асобамі асноўнай медыцынскай групы. Для вучняў названай медыцынскай групы дазіраванне фізічнай нагрузкі праводзіцца з улікам ЧСС і пры неабходнасці дадаткова вызначаецца функцыянальны стан арганізма з дапамогай правядзення пробы з 20 прысяданнямі ў пачатку кожнай чвэрці і штомесяц – для карэкцыі параметраў фізічнай нагрузкі згодна дадатку 1. Для правядзення пробы рэкамендуецца выкарыстоўваць групавы метад арганізацыі ўрока.

    Для зніжэння аб’ёму і інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі на ўроках па фізічнай культуры і здароўі абмяжоўваюцца трэніровачныя практыкаванні на хуткасць, максімальную вышыню выскоквання і далёкасць скачкоў, вага снарадаў для кідання.

    Абмежаванні па аб’ёме і інтэнсіўнасці выкананай фізічнай нагрузкі вучнямі падрыхтоўчай медыцынскай групы прадстаўлены ў змесце вучэбнага матэрыялу.

    9. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў і ступень засваення зместу вучэбнай праграмы ацэньваюцца па крытэрыях:

    узровень развіцця рухальных здольнасцей вучняў;

    вучэбныя нарматывы па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў.

    Умовы выканання тэставых практыкаванняў для ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў выкладзены ў дадатку 2.

    Вучэбная праграма змяшчае вучэбны матэрыял па спартыўных гульнях, які рэкамендаваны для вывучэння ў аб’ёме 35 гадзін на вучэбных занятках «Гадзіна здароўя і спорту», згодна дадатку 3.

    ГЛАВА 2
    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА


    РАЗМЕРКАВАННЕ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

     

    Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу па кампанентах, раздзелах і тэмах з указаннем колькасці гадзін на іх вывучэнне прадстаўлена ў табліцы 1.

    Вучэбныя заняткі па лёгкай атлетыцы – кросавай падрыхтоўцы ва ўмовах бясснежнай зімы праводзяцца замест лыжных гонак.

    Лыжныя гонкі пры адсутнасці снегу замяняюцца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

    Вучэбныя заняткі па плаванні арганізуюцца пры наяўнасці ўмоў і магчымасцей для іх правядзення.

    Дамашнія заданні колькасцю гадзін не рэгламентуюцца.

     

    Табліца 1

     

    Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

     

    Кампаненты, раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

    Колькасць гадзін

    ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ

    45

    Асновы фізкультурных ведаў

    2

    Правілы бяспечных паводзінаў на фізкультурных і спартыўных занятках

    0,5

    Рухальныя здольнасці чалавека

    0,25

    Методыка самастойных заняткаў, самакантроль

    0,5

    Здаровы лад жыцця

    0,5

    Алімпізм і алімпійскі рух

    0,25

    Асновы відаў спорту

    37

    Лёгкая атлетыка

    9

    Лёгкая атлетыка – кросавая подрыхтоўка

    0 (8)

    Аэробіка спартыўная, акрабатыка (дзяўчаты)
    Гімнастыка атлетычная, акрабатыка (юнакі)

    8

    Лыжныя гонкі

    8 (0)

    Спартыўныя гульні

    12

    Тэсціраванне

    6

    Дамашнія заданні

    +

    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ

    25

    Плаванне

    да 24

    Аэробіка спартыўная (дзяўчаты)

    +

    Гімнастыка атлетычная (юнакі)

    +

    Баскетбол

    +

    Валейбол

    +

    Гандбол

    +

    Футбол

    +

    Тэніс настольны

    +

    Лёгкая атлетыка

    +

    Лыжныя гонкі

    +

    УСЯГО

    70

     

    ІНВАРЫЯНТНЫ КАМПАНЕНТ

     

    АСНОВЫ ФІЗКУЛЬТУРНЫХ ВЕДАЎ

     

    Правілы бяспечных паводзін на фізкультурных і спартыўных занятках.

    Папярэджанне траўманебяспечных сітуацый на гульнявой пляцоўцы, стадыёне, каля вадаёма, у лесапаркавай зоне. Правілы бяспечных паводзін на вучэбных занятках, падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, на спартыўных спаборніцтвах.

    Рухальныя здольнасці чалавека.

    Сілавыя здольнасці. Мышачная сіла. Прыкладное значэнне мышачнай сілы для дзяўчат і юнакоў. Значэнне сілавых здольнасцяў для дзяўчат і юнакоў. Спосабы вымярэння.

    Хуткасныя здольнасці. Прыкладное значэнне хуткасных здольнасцяў для дзяўчат і юнакоў у сучасных умовах. Паказчыкі і разнавіднасці хуткасных здольнасцяў дзяўчат і юнакоў. Час рухальнай рэакцыі.

    Хуткасна-сілавыя здольнасці. Віды хуткасна-сілавых здольнасцяў. Здольнасць максімальна хутка праяўляць максімальную сілу. Здольнасць набіраць хуткасць. Прыкладное значэнне хуткасна-сілавых здольнасцяў для дзяўчат і юнакоў. Фактары, якія ўплываюць на хуткасна-сілавыя здольнасці. Спосабы вымярэння.

    Трываласць. Трываласць, яе разнавіднасці і значэнне ў жыцці дзяўчыны і юнака. Сілавая, хуткасная, хуткасна-сілавая і агульная трываласць і іх паказчыкі. Значэнне трываласці для дзяўчат і юнакоў. Фактары, якія ўплываюць на развіццё трываласці.

    Гнуткасць. Эстэтычнае і прыкладное значэнне гнуткасці для дзяўчыны і юнака. Віды гнуткасці. Фактары, якія ўплываюць на гнуткасць. Паказчыкі гнуткасці.

    Каардынацыйныя здольнасці. Эстэтычнае і прыкладное значэнне каардынацыйных здольнасцяў для дзяўчыны і юнака. Віды каардынацыйных здольнасцяў, іх паказчыкі і тэсты для ацэнкі. Фактары, якія ўплываюць на развіццё каардынацыйных здольнасцяў.

    Методыка самастойных заняткаў, самакантроль (дзяўчаты). Вызначэнне задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі (аздараўленне, рэабілітацыя, рэкрэацыя, развіццё рухальных здольнасцяў і да т.п.). Правілы адбору сродкаў для рашэння задач самастойных заняткаў з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма. Выбар метадаў, рэкамендаваных для выкарыстання гэтых сродкаў. Агульныя правілы індывідуальнага нарміравання нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Метадычныя рэкамендацыі па папярэднім, прамежкавым, выніковым самакантролі.

    Методыка самастойных заняткаў, самакантроль (юнакі). Формы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў рэжыме дня. Фізічныя практыкаванні для захавання і паляпшэння здароўя: хадзьба, бег трушком, плаванне, веславанне, праходкі на лыжах, спартыўныя і рухавыя гульні. Асаблівасці дыхання пры выкананні практыкаванняў для развіцця сілы і фарміравання рэльефу мышцаў. Практыкаванні для актыўнага адпачынку і аднаўлення. Агульныя правілы індывідуальнага нарміравання нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Метадычныя рэкамендацыі па папярэднім, прамежкавым, выніковым самакантролі.

    Здаровы лад жыцця. Уплыў ужывання нікатыну, алкаголю, наркатычных рэчываў, пераядання і іншых негатыўных фактараў на стан здароўя і генетычны код дзяўчыны і юнака. Станоўчае ўздзеянне фізічных практыкаванняў на здароўе юнака, дзяўчыны і будучага патомства. Патрабаванні да фарміравання здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры. Сродкі фізічнай культуры ў здаровым ладзе жыцця дзяўчыны і юнака. Аптымальны рухальны рэжым у вучэбныя і выхадныя дні, у розныя поры года.
    1   ...   74   75   76   77   78   79   80   81   ...   87


    написать администратору сайта