Главная страница
Навигация по странице:

  • МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

  • УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ

  • ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница86 из 87
    1   ...   79   80   81   82   83   84   85   86   87
    ГЛАВА 3
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ ХІ КЛАС УСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


    Патрабаванні, што прад’яўляюцца да вучняў, якія заканчваюць XI клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, забяспечваюць да іх кампетэнтнасны падыход і з’яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

    Вучні павінны ведаць і разумець:

    сацыяльную і асобасную значнасць фізічнай культуры ў сучасным грамадстве;

    уплыў заняткаў фізічнай культурай на арганізм чалавека;

    рухальныя здольнасці чалавека;

    спосабы рэгулявання фізічных нагрузак у працэсе самастойных заняткаў;

    асноўныя падзеі гісторыі Алімпійскіх гульняў, тэрміны «алімпізм», «алімпійскі рух», «спорт», «фізічная культура», «Алімпійскія гульні» і «Паралімпійскія гульні»;

    ролю і значэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (НАК) ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь;

    назвы і адрозненні зімовых і летніх відаў спорту, якія ўваходзяць і не ўваходзяць у праграму алімпійскіх гульняў;

    дастасоўнае і аздараўленчае значэнне вывучаных відаў спорту;

    правілы спаборніцтваў вывучанага гульнявога віду спорту.

    Вучні павінны ведаць і выконваць:

    нормы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця;

    правілы бяспечных паводзін падчас вучэбных самастойных заняткаў, наведвання спартыўных спаборніцтваў і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў;

    гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення, абутку, інвентару і абсталявання;

    правілы асабістай і грамадскай гігіены пры занятках фізічнай культурай і спортам;

    патрабаванні да рухальнага рэжыму ў вучэбныя і выхадныя дні ў розныя поры года;

    правілы страхоўкі, самастрахоўкі, узаемадапамогі;

    правілы вымярэння і ацэнкі ўзроўню свайго фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці;

    правілы вывучаных спартыўных і рухомых гульняў.

    Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

    комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі;

    практыкаванні для захавання правільнай паставы;

    тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцей;

    кантрольныя практыкаванні для ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў, развіцці рухальных якасцей;

    комплексы і практыкаванні для падтрымання разумовай працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, месяца, чвэрці.

    Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

    для захавання здаровага ладу жыцця, захавання і паляпшэння здароўя сродкамі фізічнай культуры;

    аказання першай дапамогі пры розных траўмах;

    пастаяннай падтрымкі правільнай паставы;

    захавання індывідуальнага рэжыму вучэбнага і выхаднога дня;

    самаацэнкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці і ўзроўню фізічнага развіцця;

    заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання);

    ўдзелу ў спартыўных і рухавых гульнях;

    ўдзелу ў судзействе спартыўных спаборніцтваў;

    дасягнення індывідуальна максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.

     

     

    Дадатак 1

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для XI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

    Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін).

    Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення.

     

    Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі

     

    Падгрупы вучняў у залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення

    Аб’ём фізічнай нагрузкі

    Інтэнсіўнасць фізічнай нагрузкі

    Прырост ЧСС < 50 % і час аднаўлення < 3 мін

    Як у асноўнай групе

    Як у асноўнай групе

    Прырост ЧСС ад 50 да 75 %

    Як у асноўнай групе

    Зніжана на 20 %

    Прырост ЧСС > 75 % і час аднаўлення ЧСС > 5 мін

    Зніжаны на 20 %

    Зніжана на 30 %

     

     

    Дадатак 2

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для XI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ

    Бег 1000, 1500 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 секунды.

    Хадзьба 2000, 3000 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод юнакоў і дзяўчат. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група юнакоў (дзяўчат) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 секунды.

    6-хвілінны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца на кожныя 10 або 20 метраў. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод юнакоў і дзяўчат. Група юнакоў (дзяўчат) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па сканчэнні шасці мінут настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Потым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе вучань перайшоў на крок.

    Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 метраў.

    Падцягванне ў вісе на высокай перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча віс хватам.

    зверху. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбароддзе вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрамляюцца ў локцевых суставах.

    Падыманне тулава за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі скрыжаваныя перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, стопы ног зафіксаваныя». Вугал у каленным суставе павінен складаць 90°.

    Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнага мата.

    Падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік ці другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер) вучань падымае прамыя ногі да вугла 90° да моманту дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, якую загадзя замацавалі ў нерухомым становішчы або якую ўтрымлівае настаўнік. Затым падыспытны апускае ногі, дакранаецца пяткамі да гімнастычнага мата. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 мінуты.

    Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры на брусах. Вучань скачком прымае зыходнае становішча «ўпор на паралельных брусах, рукі выпрамленыя ў локцевых суставах, ногі паралельныя». Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла, не меншага за 90°, і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, скрыжоўваць ногі, а таксама выконваць рыўковыя рухі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў.

    Бег 30 метраў праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага або нізкага старту.

    Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў па бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 секунды.

    Скачкі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час выканання скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 секунд або 1 мінуты.

    Чаўночны бег 4 x 9 метраў выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу не большая за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца 2 спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 x 50 x 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго.

     



     

    Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, дзе кожны бярэ адзін брусок (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць свой другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы скорасці, перасякаюць яе з бруском у руках.

    Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 секунды. Залічваецца лепшы вынік з дзвюх спроб.

    Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Трайны скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча «седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі». Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча «седзячы на падлозе».

    Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі «ОВ»упіраюцца ва ўпоры для ног, стопы вертыкальна. Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах.

    Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 секунды. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнёныых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

     



     

    Нахіл уперад з зыходнага становішча«стоячы на гімнастычнай лаўцы». Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, «пяткі і наскі ног разам». Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 секунды. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнёных (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

     

     

    Дадатак 3

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для XI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

    (35 гадзін)

     

    Баскетбол

    Інвентар для гульні ў баскетбол, яго захоўванне і догляд. Абсталяванне месцаў заняткаў баскетболам у спартыўнай зале і на адкрытай пляцоўцы.

    Правілы гульні. Правы і абавязкі гульцоў. Памеры пляцоўкі для гульні і баскетбольнага мяча. Гульнявы час. Пачатак гульні. Спрэчны мяч. Укідванне мяча з-за бакавой і пярэдняй ліній. Парушэнні правіл: прабежка, двайное вядзенне.

    Стойка баскетбаліста – высокая, сярэдняя, нізкая. Хадзьба, бег, перамяшчаючыся тварам наперад. Перамяшчэнні прыстаўнымі крокамі тварам, правым, левым бокам наперад, спінай наперад. Бег па перыметры пляцоўкі з паскарэннямі і запавольваннямі, чаўночны бег. Скачкі з кароткага разбегу штуршком дзвюма нагамі, штуршком адной нагой. Спыненне скачком. Спыненне двума крокамі. Павароты стоячы на месцы наперад і назад. Павароты ў спалучэнні з рухамі і спыненнямі.

    Стойка абаронцы з выстаўленай нагой наперад, з размяшчэннем ступняў ног на адной лініі. Рознае становішча рук падчас перамяшчэння тварам наперад, спінай наперад. Перамяшчэнні прыстаўнымі крокамі ў бакі, назад, наперад. Спалучэнне спосабаў перамяшчэння са спыненнямі і паваротамі. Перамяшчэнні ў абароннай стойцы па сігналах.

    Перадачы мяча дзвюма рукамі. Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей. Лоўля мяча дзвюма рукамі і адной рукой пры сустрэчным руху. Лоўля мяча, які коціцца, дзвюма і адной рукой. Лоўля мяча, які ляціць нізка. Лоўля мяча ў скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнямі, паваротамі.

    Перадачы мяча дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча з месца і ў руху. Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот», «паварот – лоўля – перадача».

    Вядзенне мяча з высокім адскокам на месцы, у руху са змяненнем напрамку і вышыні адскоку. Вядзенне мяча з абводкай перашкод. Вядзенне мяча ў спалучэнні са спыненнямі і паваротамі, кідком мяча ў карзіну. Эстафеты з вядзеннем мяча.

    Захоп мяча. Вырыванне і выбіванне мяча ў гульца, які спыніўся пасля вядзення і стаіць на месцы,. Супрацьдзеянне вядзенню. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча, стоячы з боку, з-за спіны пры перадачы, выкананай упоперак поля або ўздоўж пляцоўкі.

    Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей. Кідок мяча адной рукой ад пляча. Кідкі мяча па кальцы з блізкай адлегласці. Кідкі мяча пад вуглом да шчыта з адскокам ад шчыта, у руху. Кідкі мяча з наступным рухам за кідком. Штрафныя кідкі. Спалучэнне прыёмаў «перадача – вядзенне – кідок».

    Тактыка нападзення – дзеянні гульцоў без мяча і з мячом.

    Выбар спосабу, напрамку і хуткасці перамяшчэння. Спалучэнне вывучаных спосабаў перамяшчэння з мэтай вызвалення ад апекі абаронцы. Выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру з мячом, убок ад партнёра з мячом.

    Прымяненне паваротаў з мэтай прыкрывання мяча ад праціўніка.
    1   ...   79   80   81   82   83   84   85   86   87


    написать администратору сайта