Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
АСНОВЫ ВІДАЎ СПОРТУ Лёгкая атлетыка Хадзьба са зменай тэмпу да 3000 м, скандынаўская хадзьба. Бег. 15–20 м з зыходнага становішча седзячы тварам або спінай да кірунку бегу; з зададзенай хуткасцю 30, 100 м; з нізкага і высокага старту 100 м на хуткасць*; на рэзультат 1500 м (юнакі) і 1000 м* (дзяўчаты); чаўночны бег 4 x 9 м; эстафетны бег па крузе з адрэзкамі 15, 30, 60, 100 м; чаргаванне бегу і хадзьбы на дыстанцыю да 3000 м; раўнамерны і пераменны бег да 2000 м (дзяўчаты) і 3000 м (юнакі). Скачкі. 3 месца штуршком дзвюма нагамі на далёкасць; у вышыню з даставаннем рукой прадмета; на дзвюх нагах з максімальным выскокваннем уверх; на адной назе на далёкасць з зададзенай колькасцю скачкоў; трайныя і пяцярныя скачкі на далёкасць. Скачкі ў даўжыню з разбегу на рэзультат*. Скачкі ў вышыню з разбегу на рэзультат*. Скачкі праз кароткую скакалку. Кіданне (дзяўчаты). Тэніснага мяча з чатырох крокаў; з поўнага разбегу па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць і на далёкасць*; у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 20–25 м. Кіданне (юнакі). Мяча 150 г на далёкасць; гранаты 700 г з двух-чатырох крокаў, з поўнага разбегу па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць і на далёкасць*; у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 20–25 м. ______________________________ * Пазначаныя практыкаванні абавязковыя для вывучэння і ацэнкі тэхнікі выканання. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег; выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю. Скачкі: абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў. Кіданне: выключыць кіданне з разбегу; абмежаваць вагу снарадаў для кідання. Лёгкая атлетыка – кросавая падрыхтоўка Чаргаванне хадзьбы і бегу па перасечанай мясцовасці, раўнамернага бегу і паскарэнняў. Пераадоленне перашкод у скачку з прызямленнем на адну нагу без парушэння рытму бегу. Фінішнае паскарэнне. Тактыка размеркавання сіл на кросавай дыстанцыі да 2000 м (дзяўчаты) і да 3000 м (юнакі). Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег; выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю. Аэробіка (дзяўчаты) Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. Хадзьба пад музычнае суправаджэнне без прадметаў, з прадметам на галаве, па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы, з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўным крокам уперад па гімнастычнай лаўцы з паваротамі ў прыседзе з захаваннем паставы. Практыкаванні для здароўя і прыгажосці. Агульнаразвіццёвыя практыкаванні без прадметаў і з прадметамі для мышцаў шыі і плечавога пояса, рук і грудной клеткі, сцёгнаў і тазавага пояса, жывата, спіны, пазваночніка, галёнкі, галёнкаступнёвых суставаў і ступняў. Спецыяльныя практыкаванні для фарміравання пластычнасці рухаў: з пераходам ад напружанага стану мышцаў да расслабленага, з расслабленнем адных мышачных груп і адначасовым напружаннем іншых; павольныя рухі рукамі, нагамі, тулавам, галавой у спалучэнні з паваротамі, выпадамі і прысяданнямі. Хвалі ў становішчы, «стоячы», «седзячы на пятках на падлозе», «стоячы» ў спалучэнні з паваротамі тулава і іншымі рухамі. Махавыя рухі рукамі і нагамі ў розных спалучэннях. Скачкі на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; камбінацыя скачкоў з рухамі рук. Аэробіка спартыўная Базавыя рухі: разнавіднасці хадзьбы, бегу, падскокі згінаючы і разгінаючы нагу, падскокі ногі паасобку – ногі разам, пад’ём калена, выпады, махі ў спалучэнні са складанымі па каардынацыі рухамі рук. Звязкі базавых рухаў на 8 лікаў. Комплексы практыкаванняў для развіцця сілы і сілавой трываласці мышцаў пярэдняй паверхні тулава, мышцаў спіны, бакавых мышцаў тулава і ног, мышцаў плечавага пояса, якія выконваюцца ў зыходным становішчы «седзячы», «лежачы на спіне», «лежачы на баку», «лежачы на жываце», «ва ўпоры лежачы». Комплексы практыкаванняў на гнуткасць (стрэтчынг). Злучэнні са звязкаў базавых практыкаванняў з махамі (чатыры махі з падскокамі і з паваротам на 360°), згінаннямі і разгінаннямі рук ва ўпоры лежачы (4 разы з рознымі варыянтамі: з апорай на адну нагу, на адну руку, з пераходам на локці), практыкаваннямі на прэс (4 ўздымы тулава ў зыходным становішчы «лежачы» з рознымі рухамі рукамі), падскокамі (4 падскокі ногі паасобку – ногі разам са складанымі па каардынацыі рухамі рук). Гімнастыка атлетычная (юнакі) Практыкаванні для двухгаловай мышцы пляча, мышцаў шыі, трапецападобнай мышцы, дэльтападобнай мышцы, вялікай грудной мышцы, мышцаў перадплечча, прамой мышцы жывата, чатырохгаловай мышцы сцягна, ікраножнай мышцы, мышцаў задняй паверхні сцягна, знешняй касой мышцы жывата, доўгіх мышцаў спіны, найшырэйшай мышцы спіны, трохгаловай мышцы пляча з рознымі абцяжараннямі (вагой цела, вагой гантэлей, штангі, гіры, грузу і да т.п.); з пераадоленнем пругкіх уласцівасцей прадметаў (эластычны бінт, эспандар, пругкая спружына і да т.п.). Комплексы практыкаванняў для фарміравання мышачнай масы, рэльефу мышцаў. Акрабатыка (дзяўчаты) Кулёк наперад ва ўпоры прысеўшы з перакатам назад у стойку на лапатках, стойка на лапатках з папераменным згінаннем і выпрамленнем правай і левай нагі, два кулькі ў групоўцы наперад разам, два кулькі ў групоўцы назад разам, раўнавага «ластаўка», паўшпагат і шпагат, пераварот бокам («кола»). Камбінацыя, якая ўключае не менш за шэсць вывучаных практыкаванняў*. Акрабатыка (юнакі) Два кулькі наперад разам; два кулькі назад разам; кулёк назад у стойку ногі паасобку, доўгі кулёк наперад штуршком дзвюма нагамі; раўнавага «ластаўка», два перавароты бокам разам («кола»); стойка на галаве і руках, стойка на руках (з дапамогай). Камбінацыя, якая ўключае не менш за пяць вывучаных практыкаванняў*. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы: знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату. Махі: абмежаваць махавыя практыкаванні з максімальнай амплітудай. Скачкі: абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выконваемых скачкоў. Практыкаванні акрабатыкі: выключыць практыкаванні: доўгі кулёк наперад штуршком дзвюма нагамі; стойка на галаве і руках; стойка на руках (з дапамогай); два перавароты бокам (кола) разам. Лыжныя гонкі Перамяшчэнне на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым, адначасовым двухкрокавым, адначасовым аднакрокавым ходам, каньковым ходам без адштурхвання палкамі, адначасовым паўканьковым ходам, адначасовым двухкрокавым каньковым ходам; чаргаванне хадоў класічнага і вольнага стылю; спускі на лыжах у асноўнай, высокай і нізкай стойках; пад’ёмы ў гару «лесвічкай», «елачкай», «паўелачкай»; тармажэнне упорам, «плугам»; павароты пераступаннем і ў руху «плугам». Прымяненне вывучаных спосабаў перамяшчэння на дыстанцыі да 3 км (дзяўчаты) і да 5 км (юнакі). Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег на лыжах: абмежаваць даўжыню дыстанцыі; выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю. Спартыўныя гульні (вывучаюцца не менш за дзве з чатырох спартыўных гульняў) Баскетбол. Вядзенне мяча правай і левай рукой без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху; вядзенне папераменна правай і левай рукой, перахопліванне мяча падчас вядзення. Кідкі мяча па кальцы адной рукой з месца з бліжняй, сярэдняй і далёкай дыстанцыі*; кідкі ў руху пасля вядзення і двух крокаў*; штрафныя кідкі*. Лоўля мячоў, якія высока ляцяць, у скачку дзвюма рукамі і пасля адскоку ад шчыта. Перадачы мяча адной і дзвюма рукамі падчас руху з партнёрам у адным напрамку і пры сустрэчным руху. Тактычнае ўзаемадзеянне нападальнікаў і абаронцаў пры персанальнай і зоннай абароне, пры пазіцыйным нападзенні. Гульня на адно кальцо – «Стрытбол». Рухавыя гульні і эстафеты з баскетбольным мячом на развіццё спрыту, гнуткасці, хуткасці. Двухбаковая гульня. Валейбол. Прыём мяча знізу пасля падачы*, перадачы мяча зверху і знізу*, ніжняя і верхняя падачы*, нападальны ўдар, страхоўка пры прыёме мяча пасля падачы і пры нападальным удары, першая перадача ў зону 3, другая перадача ў зоны 4 і 2 для атакавальнага ўдару, прыём мяча знізу адной і дзвюма рукамі з падзеннем на спіну* і на грудзі. Рухавыя гульні і эстафеты з валейбольным мячом на развіццё спрыту, гібкасці, хуткасці рухальнай рэакцыі. Двухбаковая гульня. Гандбол. Лоўля мяча адной і дзвюма рукамі, перадачы мяча правай і левай рукой на кароткую, сярэднюю і доўгую адлегласць* ад пляча, збоку, знізу і над галавой*; вядзенне мяча ў спалучэнні з абводкай праціўніка; перадачамі і кідкамі па варотах*; лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху. Вядзенне мяча са зменай хуткасці перамяшчэння. Індывідуальныя дзеянні ў нападзенні, якія адцягваюць увагу. Штрафны 7-метровы кідок*. Гульня варатара. Перадачы і лоўля мяча ў тройках, перакрыжаваны рух, перамяшчэнне васьмёркай, кідок з апорнага становішча з супраціўленнем абаронцы, страхоўка ў абароне. Зладжаныя дзеянні варатара, абаронцаў і нападальнікаў. Рухомыя гульні і эстафеты з гандбольным мячом на развіццё спрыту, гібкасці, хуткасці. Двухбаковая гульня. Футбол. Удары правай і левай нагой па мячы, які не рухаецца, і па мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму ступні, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском, удары па мячы, які ляціць, з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: вядзенне – перадача, прыём – перадача, прыём – вядзенне – перадача і да т.п. Удары на далёкасць і дакладнасць, абводка – адбор мяча, абводка – адбор – удар па варотах*, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адвядзенне, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападальнікаў супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападальніка, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п. Рухавыя гульні і эстафеты з футбольным мячом на развіццё спрыту, гнуткасці, хуткасці. Гульні з вядзеннем мяча, абвядзеннем стоек, з прыёмам і спыненнем мяча, ударамі па варотах, на збліжэнне з праціўнікам, гульні з двума і трыма нападальнікамі на пляцоўцы для міні-футбола, з абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), гульні ў «лабірынт» (з мячом і без мяча), мнагапланавыя гульні. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. ТЭСЦІРАВАННЕ ЎЗРОЎНЮ ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ Выкананне тэставых практыкаванняў плануецца настаўнікам на пачатак і заканчэнне навучальнага года. На працягу аднаго ўрока не рэкамендуецца выконваць больш за два тэставыя практыкаванні. Пералік тэставых практыкаванняў для юнакоў: бег 30 хвілін; чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну; скачок у даўжыню з месца або трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі; падцягванне ў вісе на перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры на брусах; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы; бег 1500 м, або хадзьба 3000 м, або 6-хвілінны бег. Пералік тэставых практыкаванняў для дзяўчат: бег 30 м; чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну; скачок у даўжыню з месца або кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку; падыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 1 хвіліну або падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы; бег 1000 м, або хадзьба 2000 м, або 6-хвілінны бег. Умовы выканання тэставых практыкаванняў прадстаўлены ў дадатку 2. Вынікі, якія паказваюць вучні пры выкананні тэставых практыкаванняў, выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў, планавання і карэкціроўкі зместу паўрочнага каляндарна-тэматычнага плана, распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў. 10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 2. 10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 3. Табліца 2 10-БАЛЬНАЯ ШКАЛА АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ XI КЛАСА
Табліца 3 10-БАЛЬНАЯ ШКАЛА АЦЭНКІ ВУЧЭБНЫХ НАРМАТЫВАЎ ПА ЗАСВАЕНІ УМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ, РАЗВІЦЦІ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ XI КЛАСА
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ Плаванне Практыкаванні на сушы. Актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухомасці ступні, плечавых, тазасцёгнавых і галёнкаступнёвых суставаў. Практыкаванні сілавога характару для развіцця сілавой трываласці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны. Імітацыйныя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук і ног. Спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту на сушы. Практыкаванні ў вадзе. Плаванне спосабам «кроль на грудзях». Плаванне з дошкай на нагах, плаванне на руках, узгадненне рухаў рук, ног і дыхання; з зыходнага становішча «лежачы на грудзях, рукі ўверсе» праплыванне адрэзкаў да 25 м з выкананнем грабка толькі левай рукой, потым толькі правай рукой, адначасова дзвюма рукамі, выкарыс тоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж самае, але ўключаючы работу ног, з увагай да дыхання; плаванне спосабам «кроль на грудзях» у поўнай каардынацыі. Пераадоленне дыстанцыі 25–50 м без уліку часу. Плаванне спосабам «кроль на спіне»: з зыходнага становішча «лежачы на грудзях, рукі ўверсе» праплыванне адрэзкаў да 25 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, затым толькі правай рукой, адначасова дзвюма рукамі з выкарыстаннем для падтрымкі ног дошак, надзіманых кругоў і да т.п.; плаванне спосабам «кроль на спіне» ў поўнай каардынацыі. Пераадоленне дыстанцыі 25–50 м без уліку часу. Скачкі ў ваду. Скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз. Спад галавой уніз з зыходных становішчаў седзячы на борціку і седзячы на тумбачцы. Стартавы скачок у ваду з тумбачкі. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Плаванне: абмежаваць праплыванне адрэзкаў і дыстанцый з высокай інтэнсіўнасцю. Аэробіка спартыўная (дзяўчаты) Базавыя рухі, уменні і навыкі Разнавіднасці хады. Прыстаўны крок у бок, наперад і назад, скрыжаваны крок, варыянты крокаў ногі паасобку – ногі разам наперад, назад, у спалучэнні з паваротамі. Разнавіднасці бегу. Бег на месцы, з рухам наперад і назад. Выкананне базавых крокаў у форме бегу. Спалучэнні розных форм бегу з воплескамі, згінаннямі і разгінаннямі рук, падыманнем і апусканнем рук і з кругамі. Падскокі. З разгінаннем нагі наперад, убок, назад. Падскокі ногі паасобку – ногі разам. З сіметрычнымі і асіметрычнымі рухамі рукамі. Пад’ём калена. Пад’ём калена з кругам рукой. Спалучэнні з бегу, падскокаў і пад’ёмаў калена. Выпады. Спалучэнні разнавіднасцей бегу, падскокаў, пад’ёму калена, падскокаў ногі паасобку – ногі разам з выпадамі. Махі. Спалучэнні з махаў і пад’ёмаў калена з рухамі рук. Спалучэнні і звязкі разнавіднасцей бегу, падскокаў, выпадаў, пад’ёму калена і махаў з рухамі рук. Элементы цяжкасці. Элементы дынамічнай сілы. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы з апорай на калені, ва ўпоры лежачы, ногі паасобку, ва ўпоры лежачы з апорай на адну нагу і (або) на адну руку. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы з апусканнем ва ўпор на перадплеччах. Кругавыя рухі папераменна правай і левай нагой з зыходнага становішча «упор прысед на адной, другая – убок на насок». Элементы статычнай сілы. З зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі ўверх або за галаву» падыманне і апусканне тулава. Упор вуглом з апорай (прыпадыманне ног над падлогай ва ўпоры седзячы або падыманне таза над падлогай у тым жа зыходным становішчы). Упор вуглом (сілавое затрыманне ног ва ўпоры): вугал, ногі паасобку, з апорай на адну руку; упор вуглом, ногі паасобку, упоры вуглом; ногі паасобку на гімнастычнай лаўцы. Скачкі. Скачкі прагнуўшыся, скачкі з падкіднога мосціка, скачкі ў глыбіню (з гімнастычнай лаўкі) з прызямленнем у паўпрысед, рукі ў бакі. Скачкі з паваротам на 180° і на 360°. З апорай рукамі на гімнастычную сценку скачкі ўверх з развядзеннем ног у бакі (на вугал, не меншы за 90°). Скачкі «нажніцы» (з пачарговым узмахам ног уперад). Элементы гнуткасці і раўнавагі. Шпагаты і паўшпагаты. Мах у вертыкальны шпагат. Па чарзе чатыры махі. Па чарзе чатыры махі з паваротам на 360°. Раўнавага з затрыманнем нагі назад, убок, наперад. Павароты на 360° і 720°стоячы на адной назе, другая прыціснута да галенастопу. Спецыяльная фізічная падрыхтоўка Спецыяльная сілавая падрыхтоўка. Утрыманне: упору лежачы на сагнутых руках, ног пад прамым вуглом у вісе на гімнастычнай сценцы; тулава прагнуўшыся ва ўпоры лежачы на сцёгнах, ног пад прамым вуглом ва ўпоры седзячы на гімнастычнай лаўцы. Спецыяльная хуткасна-сілавая падрыхтоўка. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на каленях з воплескамі; з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі ўверсе», пераход у сед у групоўцы і вяртанне ў зыходнае становішча, павароты кругом з упору лежачы ў правы і левы бок; скачковыя практыкаванні з выкарыстаннем падкіднога мосціка і гімнастычнай лаўкі. Аэробіка спартыўная. Развучванне і ўдасканаленне звязак і кампазіцый аэробікі спартыўнай, якія змяшчаюць базавыя рухі, элементы цяжкасці, складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл спаборніцтваў. Спаборніцтвы ў выкананні вывучаных звязак і кампазіцый. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы: знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату. Падскокі: абмежаваць колькасць выкананых падскокаў; выключыць пачарговае падыманне каленяў з падскокамі. Махі: абмежаваць махавыя практыкаванні з падскокамі. Скачкі: выключыць практыкаванні: скачкі прагнуўшыся; скачкі з падкіднога мосціка, скачкі ў глыбіню (з гімнастычнай лаўкі) з прызямленнем у прысед, рукі ў бакі. Гімнастыка атлетычная (юнакі) Фарміраванне правільнай паставы. Хадзьба з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі па гімнастычнай лаўцы; па гімнастычнай лаўцы з паваротамі, прысяданнямі з захаваннем правільнай паставы. Практыкаванні для розных груп мышцаў: для мышцаў галёнкі: пад’ёмы на наскі з абцяжараннем; для мышцаў спіны: нахілы ўперад са штангай за галавой; цяга штангі да грудзей у становішчы «лежачы», цяга Т-падобнай штангі да грудзей у нахіле, падцягванні на перакладзіне; для мышцаў грудзей: жым гантэлей на нахіленай лаўцы галавой уніз, жым штангі вузкім хопам, развядзенне рук з гантэлямі ў становішчы «лежачы на нахіленай лаўцы галавой уніз»; для мышцаў плечавога пояса: жым гантэлей стоячы, цяга блочнай прылады адной рукой, у нахіле, развядзенне рук з гантэлямі на нахіленай лаўцы, падыманне гантэлі адной рукой у становішчы «лежачы на нахіленай лаўцы пад вуглом 45°»; для мышцаў рук: згінанне рук на лаўцы пад вуглом 45°, седзячы, хопам зверху, разгінанне рук са штангай з-за галавы, з-за галавы стоячы; у становішчы «лежачы на нахіленай лаўцы»; для мышцаў брушнога прэса: падцягванне каленяў да грудзей седзячы, нахілы тулава ў бакі; для мышцаў сцягна: частковыя прысяданні (практыкаванне выконваецца на чвэрць, палавіну або тры чвэрці амплітуды). Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцяў вучняў Кросавы бег працягласцю ад 15–20 да 30–40 мін з частатой пульсу 120–140 уд./мін; пераменны, паўторны бег; гульня ў футбол, баскетбол, гандбол. Агульнаразвіццёвыя практыкаванні з абцяжараннем вагой уласнага цела, з пераадоленнем супраціўлення пругкіх уласцівасцяў прадметаў (экспандары). Практыкаванні на гімнастычных снарадах, трэнажорах, з інвентаром, якія выконваюцца ў комплексах кругавой трэніроўкі і ўключаюць да 8–12 станцый. Выпады ўперад са штангай на плячах у паўпрыседзе. Прысяданні са штангай на грудзях. Прысяданні з апорай на падстаўку за спінай, тулава адхілена назад, пад пяткі падкладзены брусок. Падыманне на наскі ў становішчы седзячы са штангай на каленях. Цяга штангі да грудзей шырокім хопам у нахіле, у становішчы «лежачы», падцягванне на перакладзіне шырокім хопам. Нахілы ўперад са штангай за галавой. Жым штангі на гарызантальнай і нахіленай лаўцы. Жым штангі вузкім хопам. Жым гантэлей у становішчы «седзячы». Цяга блока адной рукой. Згінанне і разгінанне рук з гантэлямі, са штангай у локцевых суставах. Разгінанне рук у локцевых суставах з гантэлямі, са штангай з-за галавы. Падыманне каленяў да грудзей у становішчы «седзячы». Нахілы тулава ў бакі. Цяга блока ўніз у становішчы «стоячы на каленях». Частковыя прысяданні ў становішчы стоячы са штангай на плячах, ногі на шырыні плячэй, пад пяткі падкладсці брусок вышынёй 3–5 см. Развядзенне рук з гантэлямі ў становішчы лежачы на лаўцы. Развядзенне прамых рук з гантэлямі ў становішчы «лежачы тварам уніз на нахіленай лаўцы» да 45°. Пад’ём гантэлі адной рукой у становішчы «лежачы бокам на гарызантальнай лаўцы хопам зверху». Выпрамленне рук з гантэлямі ў становішчы «нахіл ўперад». Разгінанне рук у локцевых суставах з гантэлямі ў становішчы «лежачы на лаўцы». Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных здольнасцей: у гульні ў футбол, баскетбол, гандбол абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю; абмежаваць інтэнсіўнасць практыкаванняў кругавой трэніроўкі. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату. Практыкаванні для розных груп мышцаў: абмежаваць вагу абцяжарвання; абмежаваць падцягванне на перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры. Баскетбол Скачкі штуршком адной і дзвюма нагамі. Спыненне крокам і скачком. Павароты ў становішчы стоячы на месцы, развароты. Перадачы мяча дзвюма рукамі ад грудзей, дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча ў становішчы «стоячы на месцы» і ў руху. Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей, адной і дзвюма рукамі пры паралельным і сустрэчным руху, у скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнямі і паваротамі. Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот». Вядзенне мяча са змяненнем вышыні адскоку і напрамку, з абвядзеннем перашкод, па крузе; са спыненнем, паваротамі, перадачамі па сігнале. Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей, адной ад пляча, з адскокам і без адскоку ад шчыта, пад вуглом да шчыта ў руху, пасля вядзення і двух крокаў, штрафныя кідкі. Спалучэнне прыёмаў «перадача – лоўля – вядзенне – кідок». Захоп мяча – вырыванне. Вырыванне і выбіванне мяча ў гульца, які спыніўся пасля вядзення. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча ў становішчы стоячы збоку, з-за спіны пры перадачы, выкананай упоперак поля. Перахопліванне перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі. Тактычныя дзеянні гульца без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру з мячом, убок ад партнёра з мячом. Вызначэнне гульнявой сітуацыі, мэтазгоднай для прымянення вядзення, перадачы, кідка па кальцы. Выбар спосабу вядзення мяча і кідка па кальцы. Індывідуальныя дзеянні пры нападзенні: кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку і спосабу перадачы з улікам моцных і слабых бакоў у падрыхтаванасці суперніка, выбар і прымяненне падманных дзеянняў супраць абаронцы; узаемадзеянне гульцоў нападзення і абароны паміж сабой для завяршэння атакі. Камандныя дзеянні: нападзенне з выхадам у адрыў. Зонная абарона. Прымяненне спалучэнняў вывучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у гульні ў баскетбол. Валейбол Перамяшчэнне прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад, з выскокваннем і прызямленнем на абедзве нагі. Скачок уверх штуршком адной і дзвюма нагамі. Падзенне ў правы і левы бок на сцягно і тулава з месца і з кроку. Падзенне назад з перакатам на спіну. Шматразовыя перадачы мяча зверху і знізу дзвюма рукамі над сабой, з адскокам ад сценкі, у парах і тройках, з пераменай месцаў, праз сетку ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем уздоўж сеткі. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху ў скачку. Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы, знізу ў падзенні ўправа і ўлева, знізу адной рукой у падзенні ўперад з апорай на другую руку. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Гульня нагой і іншымі часткамі цела. Атакавальны ўдар у скачку штуршком адной і дзвюма нагамі з другой, трэцяй і чацвёртай зоны, атакавальны ўдар з другой лініі. Падманны атакавальны ўдар. Блакіраванне атакавальнага ўдару. Ніжняя і верхняя прамая падача з пападаннем у 1, 5 і 6-ю зоны. Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, падманныя перадачы і ўдары, выбар напрамку перадачы і атакавальнага ўдару з улікам моцных і слабых бакоў у падрыхтаванасці супернікаў, выбар і прымяненне падманных дзеянняў супраць канкрэтнага абаронцы; узаемадзеянне гульцоў першай і другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі. Тактыка абароны: блакіраванне атакавальнага ўдару, узаемастрахоўка свабодных зон, атака «іншым тэмпам», выкарыстанне ў гульні «лібера». Выкарыстанне развучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у гульні ў валейбол. Гандбол Перамяшчэнне скрыжаваным, прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад. Спыненне адной і дзвюма нагамі. Бег з паскарэннем на кароткіх адрэзках, бег з выскокваннем і прызямленнем на адну і абедзве нагі. Скачок убок штуршком адной нагі. Падзенне на рукі, на сцягно і тулава з месца і з разбегу. Лоўля мяча дзвюма рукамі збоку (без павароту тулава) у становішчы «стоячы на месцы», у руху, у скачку. Лоўля мяча адной рукой з захопам і без захопу. Лоўля мяча на вялікай хуткасці перамяшчэння, у скачку пры непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадачы мяча адной рукой (хлёстам, штуршком, кісцевая) на кароткую адлегласць ва ўсіх напрамках з месца, з разбегу ў адзін, два і тры крокі, у скачку, пасля спынення, пасля лоўлі мяча з паўадскоку, пасля лоўлі ў непасрэднай блізкасці абаронцы, у барацьбе з абаронцам. Перадача мяча адной і дзвюма рукамі «ў адзін дотык». Перадача мяча на далёкасць адной рукой хлёстам партнёру ў руху. Вядзенне мяча аднаўдарнае без зрокавага кантролю, шматударнае на высокай хуткасці перамяшчэння з пераследам. Вядзенне на вялікай хуткасці, з рэзкім спыненнем і змяненнем напрамку руху, з паваротам кругом. Кідкі мяча па варотах адной рукой хлёстам зверху і збоку, з нахілам тулава ўлева і ўправа, у апорным становішчы, у скачку ў вышыню і ў даўжыню, з рознымі спосабамі бегу, рознай траекторыяй (гарызантальнай, зыходзячай, узыходзячай, навеснай) палёту мяча, з далёкай і блізкай адлегласці. Кідок мяча адной рукой у падзенні з прызямленнем на руку і сцягно. Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку кідка з улікам моцных і слабых бакоў у падрыхтаванасці варатара, выбар і прымяненне фінта супраць канкрэтнага абаронцы; узаемадзеянне гульцоў другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі, узаемадзеянне з лінейным гульцом, крайнім гульцом, узаемадзеянне крайняга гульца з лінейным. Камандныя дзеянні: пазіцыйнае нападзенне па сістэме расстаноўкі 4:2, нападзенне 6:0 з выхадам. Тактыка абароны: зонная абарона па сістэме расстаноўкі 3:3, абарона ў меншасці 5:6 і 4:6. Тактыка гульні варатара: выбар пазіцыі ў варотах і ў зоне варатара, стойкі варатара, узаемадзеянне варатара з абаронцамі і нападальнікамі. Выкарыстанне вывучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у гульні ў гандбол. Футбол Гульні і эстафеты з футбольным мячом, рухавыя гульні і эстафеты на развіццё спрытнасці, гнуткасці, хуткасці. Гульні з вядзеннем мяча, абвядзеннем стоек, прыёмам і затрымкай мяча, з ударамі па варотах, на збліжэнне з супернікам, з двума і трыма нападаючымі на пляцоўцы для міні-футбола, абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), гульні ў «лабірынт» (з мячом і без мяча), шматпланавыя гульні. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах. Разнастайныя спосабы вядзення мяча, перадачы; удары і прыёмы мяча нагой і галавой, жангліраванне мячом; гульні і эстафеты на развіццё спрыту, трываласці падчас гульні, дакладнасці ўдараў па варотах і перадач мяча, фарміраванне навыкаў тактычных дзеянняў у абароне і нападзенні, спрошчаныя гульні 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 гульцоў, гульні для каманд з 7 чалавек, тэсты на гульнявыя здольнасці, гульні ў футбол камандай з 8 чалавек з улікам раздзялення поля на ўчасткі. Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы, па мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском, удары па мячы, які ляціць. Практыкаванніў парах, тройках, чацвёрках з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: вядзенне – перадача, прыём – перадача, прыём – вядзенне – перадача і да т.п. Удары на далёкасць і дакладнасць, абвядзенне – адбіранне мяча, абвядзенне – адбіранне – удар па варотах, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адцягванне ўвагі, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападальнікаў супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападальніка, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п. Практыкаванні з мячом і без мяча, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцяў, хуткасці, спрытнасці, дакладнасці рухаў, гульні з бегам, скачкамі, перадачамі і лоўляй мяча. Практыкаванні пераменнай інтэнсіўнасці для развіцця гульнявой трываласці (бег з вядзеннем мяча на дыстанцыі да 1 км з паскарэннем, рыўкамі, скачкамі і іншымі практыкаваннямі, набліжанымі па сваім характары да гульні ў футбол), хуткасна-сілавых якасцяў, сілы (практыкаванні з нязначнымі абцяжараннямі). Выкарыстанне развучаных тэхнічных і тактычных прыёмаў у вучэбнай гульні. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. Тэніс настольны Бег 10, 30, 60 м, бег з паскарэннем, чаўночны бег 4 x 9 м, 6 x 20 м, 10 x 5 м. Чаўночны бег з вар’іраваннем звычайнага бегу з бегам спінай уперад. Бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін. Скачкі трайныя і пяцярныя з месца штуршком дзвюма нагамі. Выскокванне ўверх з нізкага прыседу. Прысяданні па чарзе на правай і левай назе. Скачкі на адной назе з паваротамі на 180°. Паскарэнне пасля скачкоў з паваротамі на 180° і 360°. Скачкі з боку ў бок са спружыністымі прысяданнямі. Пераскокванне праз гімнастычную лаўку правым і левым бокам. Выскокванне ўверх з высокім падыманнем сцёгнаў. Выкруты рук назад з гімнастычнай палкай з паступовым памяншэннем шырыні хопу. Набіванне тэніснага мяча на ракетцы ў гульнявой стойцы і ў перамяшчэнні высока-нізка, па чарзе тыльным і далоневым бокам, рабром ракеткі, ручкай ракеткі, аб сценку, аб сценку з паваротам на 360° (з прысяданнем, перакладваннем ракеткі ў другую руку) у момант адскоку мяча. Імітацыя ўдараў з ракеткай і без ракеткі з уцяжарвальнікам у руцэ. Імітацыя адзіночных, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем управа і ўлева, наперад і назад. Імітацыя падач з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай. Імітацыя ўдараў у розным тэмпе перад люстэркам. Імітацыя ўдараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальнага ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем. Кідкі мяча ў сценку і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі). Кіданне тэніснага мяча на далёкасць і ў цэль адной кісцю, кісцю і перадплеччам, усёй рукой і корпусам. Гульня дзвюма ракеткамі, гульня «негульнявой» рукой. Гульня двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух чалавек. Падача з элементамі вывучанага ўдару. Удар на стале па дыяганалі. Змена напрамку палёту мяча па шырыні стала. Змена траекторыі і вышыні палёту мяча над сеткай. Змяненне даўжыні палёту мяча. Удар па зменным прыходным кручэнні. Змена тэмпу гульні. Спаборніцтва ў працяглым утрыманні мяча ў гульні. Гульня «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку. Гульня вывучаемым ударам з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, з паловы стала, дзвюх трацей стала. Гульня вывучаным ударам па кароткім і доўгім прыходных мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць траплення ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі. Удар па мячы штуршком злева ў перамяшчэнні ўправа-ўлева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-каротка. Гульня па ўзыходзячым, сыходзячым мячы, у вышэйшым пункце адскоку мяча. Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны. Удар накатам справа. Перамяшчэнне пры ўдары накатам справа. Хуткая падача накатам справа ў абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Перамяшчэнне ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева. Падрэзка злева. Падача зрэзкай злева. Спалучэнне зрэзкі злева і накату. Зрэзка справа. Падача зрэзкай управа ў абазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкісправа і зрэзкі злева, зрэзкі і накату. Падача плоская і з нязначным кручэннем. Прыём падачы. Прымяненне вывучаных тэхнічных і тактычных элементаў у вучэбнай гульні. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выключыць бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін. Скачкі: выключыць скачковыя практыкаванні, выскокванні і пераскокванні. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата. Лёгкая атлетыка Паўторны бег з паскарэннем 60–80 м, з ходу на адрэзках 20–60 м, з высокага і нізкага старту на адрэзках 20–80 м. Прабяганне адрэзкаў 20–60 м з зададзенай інтэнсіўнасцю, адрэзкаў 80–300 м – з фіксаваным часам адпачынку. Выбяганне па камандзе з розных зыходных становішчаў 10 x 20 м. Бег на адрэзках 80–150 м па віражы і па прамой. Бег на адрэзках 100 + 150 + 200 + 100 м. Скачок у даўжыню: 1) адштурхоўванне ў спалучэнні з палётам у кроку; 2) тэхніка прызямлення; 3) пераход ад разбегу да штуршка і рытм апошніх крокаў; 4) дакладнае трапленне на брусок з поўнага разбегу; 5) палётная фаза адным са спосабаў скачка. Скачкі ў даўжыню з няпоўнага разбегу з прымяненнем розных дапаможных сродкаў (мосціка, бар’ераў і інш.). Скачок у вышыню: 1) тэхніка адштурхоўвання; 2) дугападобны і хуткі разбег; 3) пераход праз планку. Скачкі ў вышыню з прамога і дугападобнага разбегу з прымяненнем дапаможных сродкаў. Скачкі з няпоўнага і поўнага разбегу з прымяненнем мосціка для адштурхоўвання. Кіданне і штурханне набіўнога мяча рознымі спосабамі адной і дзвюма рукамі. Кіданне мяча вагой 150 г з поўнага разбегу. Кіданне гранаты вагой 700 г з разбегу па калідоры 10 м. Эстафеты і рухавыя гульні з бегам, скачкамі, кіданнем. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег: выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег. Скачкі: абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў. Кіданне: выключыць кіданне з разбегу. Лыжныя гонкі Тэарэтычныя звесткі Умовы захоўвання і асаблівасці падрыхтоўкі лыжнага інвентару, адзення і абутку да заняткаў. Спосабы папярэджання абмаражэнняў пры перамяшчэнні на лыжах. Аказанне першай дапамогі пры траўмах, абмаражэннях. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на ўмацаванне здароўя. Гісторыя развіцця лыжнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь. Практычны матэрыял Класічны стыль. Папераменны двухкрокавы, адначасовы бяскрокавы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі. Свабодны стыль. Каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы каньковыя хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі. Павароты пераступаннем на месцы і ў руху. Павароты махам правай (левай) кругам, павароты махам правай (левай) праз лыжу назад кругам. Спускі ў асноўнай, высокай і нізкай стойках. Пад’ёмы ступаючым крокам, слізготным крокам, «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай». Тармажэнне упорам, «плугам». Пераадоленне перашкод на лыжах спосабамі пераступання, пералажання. Пераадоленне бугроў (30–50 см вышынёй) і ўпадзін пры перамяшчэнні ў асноўнай стойцы. Праходжанне дыстанцый з выкарыстаннем вывучаных спосабаў перамяшчэння. Праходжанне дыстанцый з пераадоленнем спускаў і пад’ёмаў. Абмежаванне фізічнай нагрузкі Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Бег на лыжах: выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю. ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ Комплексы ранішняй гімнастыкі з 12–14 практыкаванняў з гімнастычнай палкай, скакалкай, гантэлямі, эспандарамі. Падцягванні ў вісе са становішча «стоячы» на нізкай перакладзіне (дзяўчаты). Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры седзячы ззаду і ва ўпоры лежачы. Падыманне тулава са становішча «лежачы на спіне, рукі за галавой». Падыманне і апусканне прамых ног са становішча «лежачы на спіне» з дакрананнем да падлогі за галавой. Падыманне і апусканне, развядзенне і звядзенне рук з гантэлямі 1–3 кг. З зыходнага становішча «стоячы» ўпор прысеўшы, упор лежачы, упор прысеўшы, устаць у зыходнае становішча. Пачарговыя прысяданні на правай і левай назе з гантэлямі ў руках. Глыбокія прысяданні з выскокваннем уверх. Раўнавага на адной назе (стойка «Фламінга»). Раўнамерны бег да 3 км (дзяўчаты) і да 5 км (юнакі). Паўторны бег з высокім падыманнем сцягна і максімальнай частатой рухаў. Скачкі праз кароткую скакалку. Язда на веласіпедзе да 8–10 км. Хадзьба на лыжах да 3–5 км. Падрыхтоўка і ўдзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах. |