Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Скачать 1.71 Mb.
|
ГЛАВА 3 АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ Патрабаванні, што прад’яўляюцца да вучняў, якія заканчваюць VIII клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, грунтуюцца на кампетэнтнасным падыходзе і з’яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы. Вучні павінны ведаць і разумець: патрабаванні здаровага ладу жыцця; адмоўнае ўздзеянне шкодных звычак на развіццё арганізма; нормы рухальнай актыўнасці для свайго ўзросту; крытэрыі фізічнага развіцця і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці; правілы самакантролю падчас вучэбных і самастойных заняткаў; значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення. Вучні павінны ведаць і выконваць: правілы бяспечных паводзін на вучэбных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі; правілы асабістай і грамадскай гігіены падчас заняткаў фізічнай культурай; патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару; спосабы змянення велічыні фізічнай нагрузкі; індывідуальны рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня; правілы вывучаных спартыўных і рухавых гульняў. Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць: комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі; тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцей; практыкаванні для захавання правільнай паставы; умовы выдачы нагруднага значка Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці: для захавання здаровага ладу жыцця; аказання першай дапамогі пры розных траўмах; заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання); удзелу ў вывучаных спартыўных і рухавых гульнях; дасягнення індывідуальнага максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін). Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення. Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі
УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ Бег 1000, 1500 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна звысокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу,а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 с. 6-мінутны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якаяпапярэдне размячаецца кожныя 10 або 20 м. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыцьколькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 міннастаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якогавучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Затым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе вучань перайшоў на крок. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 м. Хадзьба 1500, 2000 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобнасярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры невялікай напаўняльнасці класадапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, якія не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с. Падцягванне на перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча віс хватам зверху. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбародак вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрамляюцца ў локцевых суставах. Падыманне тулава за 1 мін выконваецца на гімнастычнай маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі скрыжаваны перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваны. Вугал у каленным суставе складае 90°. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасцьнахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў знаступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнай маты. Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін выконваецца нагімнастычнай маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукіза галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік або другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыясуставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер)вучань падымае прамыя ногі да вугла 90° да дакранання галёнкайда гімнастычнай палкі, загадзя замацаванай у нерухомым становішчы або ўтрымліваемай настаўнікам. Затым тэсціруемы апускаеногі да дакранання пяткамі да гімнастычнай маты. Залічваеццаколькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу1 мін. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Вучань прымаезыходнае становішча ўпор лежачы, кісці рук на шырыне плячэй,ногі разам. Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучаньзгінае рукі ў локцевых суставах да вугла не менш за 90° і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаеццазгінаць ногі і тулава, дакранацца да падлогі каленямі і грудзьмі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў. Бег 30 м праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна.Дапускаецца выкарыстанне высокага або нізкага старту. Кожнамувучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў у бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковаяспроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с. Чаўночны бег 4х9 м выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не большая за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца дзве спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку да пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50х50х100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго (рыс. 1). Рыс. 1 Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па адным бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках. Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 с. Залічваецца лепшы вынік з двух спроб. Скачкі цераз кароткую скакалку за 1 мін выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 с або 1 мін. Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі. Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб. Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе. Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі ОВ упіраюцца ва ўпоры для ног, ступні – вертыкальна (рыс. 2). Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах. Рыс. 2 Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі ўздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 с. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см. Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы. Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, пяткі і наскі ног разам. Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Тэсціруемы кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 с. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см.
ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ» (35 гадзін) Баскетбол Правілы спаборніцтваў і судзейства гульні. Фол (тэхнічны, неспартыўны, дыскваліфікуючы). Размяшчэнне ігракоў на пляцоўцы згодна з гульнявым амплуа. Штрафны кідок (размяшчэнне ігракоў). Судзейская брыгада. Жэсты суддзяў. Характарыстыка баскетбола на сучасным этапе. Спаборніцтвы па баскетболе на сучасным этапе; развіццё баскетбола ў свеце, Рэспубліцы Беларусь, вобласці, горадзе і школе. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: перамяшчэнні іграка (хадзьба, бег, скачкі, павароты, спыненне); лоўля мяча адной і дзвюма рукамі; вядзенне мяча без зрокавага кантролю са змяненнем напрамку і хуткасці; перадачы мяча на месцы і ў руху; кідкі мяча па кальцы з месца адной рукой ад пляча з блізкай і сярэдняй дыстанцыі, кідкі адной рукой у руху з ходу і пасля вядзення, спыненне крокам і скачком пасля вядзення і перадач мяча; апека іграка з мячом і іграка без мяча. Перадача мяча пры сустрэчным руху: у калонах, у парах рознымі спосабамі (адной і дзвюма рукамі); па паветры і з адскокам ад падлогі. Кідок адной рукой ад пляча: з месца, з сярэдняй дыстанцыі з розных пунктаў, пасля перамяшчэнняў. Штрафны кідок: пасля нагрузкі (паскарэнняў, скачкоў); серыі кідкоў. Кідкі ў руху пасля вядзення і з ходу. Апека іграка: з напрамкам, шчыльная апека іграка, які валодае мячом, і без мяча. Выбіванне і вырыванне мяча: у парах выбіванне зверху (знізу); выбіванне падчас вядзення; вырыванне мяча з розных становішчаў. Персанальная абарона: размяшчэнне ігракоў на пляцоўцы (выконваючы прынцып «трохвугольніка»); прымяненне вывучанай абароны ў гульні «тры на тры». Валейбол Правілы спаборніцтваў і судзейства гульні. Судзейская брыгада. Жэсты суддзяў. Жоўтая і чырвоная карткі. Гульнявыя амплуа і размяшчэнне ігракоў на пляцоўцы згодна з гульнявым амплуа. Характарыстыка валейбола на сучасным этапе. Спаборніцтвы па валейболе на сучасным этапе; развіццё валейбола ў свеце, у Рэспубліцы Беларусь, вобласці, горадзе і школе. Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: практыкаванні, рухавыя гульні і эстафеты з жангліраваннем, кідкамі, перадачамі, лоўляй, катаннем мяча з рознага зыходнагастановішча, практыкаванні выконваюцца на месцы і ў руху; стойкі; перамяшчэнні (хадзьба, прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, спыненне пасля перамяшчэнняў); перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы і пасля перамяшчэнняў, са змяненнем напрамку; перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы і пасля перамяшчэнняў, са змяненнем напрамку; падача ніжняя прамая на дакладнасць; падача верхняя прамая на дакладнасць. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: з рознага зыходнагастановішча (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (упор прысеўшы – упор лежачы – выскачыць), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні з пераменай месцаў. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: з рознага зыходнагастановішча (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (паварот на 360°), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой. Перадача мяча дзвюма рукамі знізу пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні з пераменай месцаў. Перадача мяча дзвюма рукамі зверху са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5). Перадача мяча дзвюма рукамі знізу са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5). Перадача мяча дзвюма рукамі зверху праз сетку (на месцы): перадачы ў розных спалучэннях (пасля перадачы над сабой зверху (знізу) – партнёру, пасля павароту на 360°, пасля дакрананняда сеткі), з рознай адлегласці ад сеткі (кароткая, доўгая). Перадача мяча дзвюма рукамі знізу праз сетку (на месцы): перадачы ў розных спалучэннях (пасля перадачы над сабой зверху (знізу) – партнёру, пасля павароту на 360°, пасля дакранання да сеткі), з рознай адлегласці ад сеткі (кароткая, доўгая). Падача верхняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат. Падача ніжняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат. Прыём мяча з падачы: у парах на бакавых лініях, прыём падачы, пары размешчаны праз сетку ў трох метрах ад сеткі, у шасці метрах ад сеткі, прыём мяча ў парах, адзін (два, тры ігракі) размешчаны на задняй лініі, насупраць размешчаны ігрок, які выконвае падачу з месца падачы. Змяненне напрамку перадач: перадача ў тройках па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5). Падача ва ўстаноўлены квадрат, у пэўную зону пляцоўкі: падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат. Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй лініі: ігрок зоны 3 выконвае перадачу ў зону 4 або 2, калі сувязны будзе знаходзіцца ў зоне 2. Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй і задняй лініі: той, хто прымае падачу (нападаючы ўдар), накіроўвае мяч іграку ў зону 3, які выконвае перадачу ў зону 4 або 2. Выбар месца пры прыёме падачы: выхад пад мяч у залежнасці ад напрамку палёту мяча. Выбар спосабу прыёму падачы: у залежнасці ад траекторыі і хуткасці палёту мяча прыём падачы выконваць дзвюма рукамі зверху альбо дзвюма рукамі знізу. Узаемадзеянне ігракоў, якія прымаюць падачу, з сувязным іграком: той, хто прымае падачу (нападаючы ўдар), накіроўвае мяч іграку ў зону 3, калі сувязны будзе знаходзіцца ў зоне 2, то ігрок, які прымае падачу (нападаючы ўдар), павінен выканаць даводку мяча ў зону 2. Прыём мяча з падачы ў зону 3 для перадачы: той, хто займаецца, размяшчаецца ў зоне 6 (5, 1), падачай мяч накіроўваюць іграку, які павінен выканаць даводку ў зону 3. Пры правядзенні вучэбных гульняў прымяняць вывучаныя тэхніка-тактычныя дзеянні. Гандбол Сістэмы правядзення спаборніцтваў па гандболе. Алімпійская сістэма спаборніцтваў, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Колькасць каманд, якія гуляюць. Жараб’ёўка. Парадак і паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Кругавая сістэма, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Жараб’ёўка. Узаемасувязь колькасці гульнявых дзён і колькасці каманд, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Змешаная сістэма, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Жараб’ёўка. Узаемасувязь колькасці гульнявых дзён і колькасці каманд, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Правілы гульні ў гандбол. Функцыі і абавязкі суддзяў да пачатку і пасля заканчэння гульні. Склад судзейскай брыгады, абавязкі і паўнамоцтвы кожнага члена судзейскай брыгады. Судзейскі пратакол і асаблівасці яго запаўнення. Паводзіны ігракоў: спартыўныя паводзіны, сумленная гульня, парушэнне правіл гульні і санкцыі, жоўтая і чырвоная судзейскія карткі. Гульнявы час, дадатковы час, час матча. Гульнявыя дзеянні: памылкі пры гульні з мячом і без мяча, парушэнні правіл у адзінаборствах за мяч, штрафны і сяміметровы кідок, дазвол на ўвядзенне мяча ў гульню. Перасячэнне мячом бакавой і пярэдняй ліній гульнявой пляцоўкі. Жангліраванне мячом адной рукой, папераменна правай і левай рукой; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, «змейкай», «васьмёркай», «чоўнам»; перадача мяча правай і левай рукой пры паралельным і сустрэчным руху; перадачы мяча левай і правай рукой з апоры; спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой з наступнай перадачай; лоўля мяча адной рукой з наступным кідком па варотах; лоўля мяча дзвюма рукамі ў скачку; кідкі правай і левай рукой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца; кідкі па варотах з левага вугла, правага вугла. Футбол Сістэмы правядзення спаборніцтваў па футболе. Алімпійская сістэма, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Колькасць каманд, якія гуляюць. Жараб’ёўка. Парадак і паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Кругавая сістэма правядзення спаборніцтваў, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Жараб’ёўка. Узаемасувязь колькасці гульнявых дзён і колькасці каманд, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Змешаная сістэма правядзення спаборніцтваў, яе асаблівасці, перавагі і недахопы. Жараб’ёўка. Узаемасувязь колькасці гульнявых дзён і колькасці каманд, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Паслядоўнасць гульняў. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцы і прызёраў. Падлік ачкоў у кожнай каманды. Методыка судзейства гульні ў футбол. Узаемадзеянне суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Абавязкі суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Судзейскі свісток і судзейскі сцяжок. Выкарыстанне свістка і сцяжка падчас гульні. Узаемадзеянне суддзі ў полі і бакавых суддзяў з выкарыстаннем жэстаў і перагаворных прылад. Размяшчэнне суддзяў падчас гульні. Жэсты суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Паўнамоцтвы суддзі ў полі, бакавых суддзяў, памочніка суддзі ў полі. Правілы гульні. Функцыі і абавязкі суддзяў да пачатку і пасля заканчэння гульні. Склад судзейскай брыгады, абавязкі і паўнамоцтвы кожнага члена судзейскай брыгады. Афіцыйныя жэсты суддзяў. Судзейскі пратакол і асаблівасці яго запаўнення. Паводзіны ігракоў: спартыўныя паводзіны, сумленная гульня, парушэнні правіл гульні і санкцыі, жоўтая і чырвоная судзейскія карткі. Гульнявы час, дадатковы час, час матча. Гульнявыя дзеянні: памылкі пры гульні з мячом і без мяча, парушэнні правіл у адзінаборствах за мяч, штрафны і свабодны ўдар, дазвол на ўвядзенне мяча ў гульню. Перасячэнне мячом бакавой і пярэдняй ліній гульнявога поля. Становішча «па-за гульнёй». Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой, па чарзе нагой і галавой. Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, «змейкай», «васьмёркай», «чоўнам». Перадачы мяча правай і левай нагой пры паралельным і сустрэчным руху. Перадачы мяча, які ляціць, галавой. Спыненне мяча, які коціцца, правай і левай нагой з наступнай перадачай. Спыненне нагой мяча, які ляціць, з наступным ударам па варотах. Спыненне грудзьмі мяча, які ляціць. Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском з пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі. Удар па варотах галавой пасля падачы са штрафнога і вуглавога ўдару. Тэхніка-тактычныя звязкі ў парах, тройках, чацвёрках: вядзенне – перадача, прыём – перадача, прыём – вядзенне – перадача, вядзенне – удар па варотах, прыём – удар па варотах, спыненне – перадача. Гульня варатара: лоўля і адбіванне мяча рукамі стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання. Эстафеты з вядзеннем і перадачамі мяча ў максімальна хуткім тэмпе. Увядзенне мяча ў гульню кідком дзвюма рукамі з-за бакавой лініі. Гульня ў футбол 6 на 6, 8 на 8 ігракоў і поўнымі складамі. Абмежаванне фізічнай нагрузкі 1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю. 2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм. Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол: выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.
Учебная программа по учебному предмету «Физическая культура и здоровье» для Х класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания |