Главная страница

Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


Скачать 1.71 Mb.
НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Дата24.12.2022
Размер1.71 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
ТипДокументы
#861951
страница73 из 87
1   ...   69   70   71   72   73   74   75   76   ...   87

Кіданне. Кіданне мяча 150 г з месца і з кроку ў гарызантальную і вертыкальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 8–10 м; з разбегу па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць і далёкасць*; тэніснага мяча на далёкасць адскоку ад сцяны: з месца, з кроку, з двух-трох крокаў.

______________________________

* Адзначаныя практыкаванні абавязковыя для вывучэння і ацэнкі тэхнікі іх выканання.

Развіццё хуткасных, сілавых, хуткасна-сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег;

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу;

абмежаваць вагу снарадаў для кідання.

 

Лёгкая атлетыка – кросавая падрыхтоўка

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзінна ўроках кросавай падрыхтоўкі. Папярэджанне траўматызму пры бегу па перасечанай мясцовасці.

 

Практычны матэрыял

Чаргаванне паскоранай хадзьбы і бегу. Бег па слабаперасечанай мясцовасці. Бег у гару і пад гару. Бег па перасечанай мясцовасці са змяненнем напрамку. Крос 2000 м*.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег;

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Гімнастыка, акрабатыка

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках гімнастыкі і акрабатыкі. Устаноўка і прыбіранне гімнастычнага абсталявання. Правілы абыходжання з гімнастычным інвентаром і абсталяваннем.

 

Практычны матэрыял

Страявыя практыкаванні. Перастраенне ўступам з адной шарэнгі ў тры, чатыры. Перастраенне з калоны па аднаму ў калону па два, па чатыры драбленнем і звядзеннем. Перастраенне з калоны па чатыры развядзеннем і зліццём у калону па аднаму.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні3 і практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. Без прадметаў, са скакалкай, з гімнастычнай палкай, з набіўнымі мячамі, на гімнастычнай лаўцы, каля гімнастычнай сценкі і на гімнастычнай сценцы.

______________________________

3 Рэкамендуецца выкарыстоўваць у падрыхтоўчай частцы ўрока.

Практыкаванні на гімнастычным бервяне4 (дзяўчынкі). Хадзьба на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі з рухамі рук; спалучэнне скачкоў на адной і дзвюх нагах на месцы з рухамі рук; спалучэнне скачкоў з нязначным прасоўваннем наперад: скачок на левую нагу, правая назад, рукі ў бакі, скачок на правую нагу, левая наперад, рукі наперад, скачок на левую нагу, правая назад, рукі ўніз. Скачкі з прасоўваннем наперад: махам правай нагі наперад скачок на дзве нагі, правая спераду, скачок на правую нагу, левая назад, скачок на левую нагу, правая ўперад; крок правай нагой, мах левай, скачок на дзве, левая спераду; махам адной нагі наперад паварот на 180°, рукі праз бакі ўверх і ўніз; на правай (левай) назе рукі ў бакі махам левай (правай) рукі праз бакі ўніз у стойку падоўжна рукі ў бакі; саскок прагнуўшыся з паўпрыседа з паваротам на 90°. Камбінацыя з вывучаных практыкаванняў, якія ўключаюць хадзьбу, павароты, скачкі, раўнавагу і саскок*.

______________________________

4 Пры адсутнасці гімнастычнага бервяна практыкаванне выконваецца на рэйцы перавернутай гімнастычнай лаўкі.

Вісы. Падцягванне ў вісе на перакладзіне* (хлопчыкі), у вісе лежачы* (дзяўчынкі); размахванне выгібамі ў вісе на перакладзіне. З размахвання саскок махам назад у мяккі даскок. У вісе на перакладзіне, гімнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокіх брусоў падыманне сагнутых у каленях ног з наступным іх выпростваннем і апусканнем.

Упоры (дзяўчынкі). З вісу стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагой пераварот ва ўпор на руках на ніжнюю жэрдку, махам назад саскок з паваротам на 90°*. З седу на правым (левым) бядры, трымаючыся правай (левай) рукой за верхнюю жэрдку, левая (правая) рука ўбок, сед вуглом – трымаць. Апускаючы ногі з паваротам направа (налева) і перахопам левай рукой за верхнюю жэрдку, перахоп правай (левай) рукой за ніжнюю жэрдку з паваротам направа, перамах дзвюма нагамі праз ніжнюю жэрдку з перахопам правай рукой у захоп знізу і паваротам направа ў саскок, у стойку правым (левым) бокам да ніжняй жэрдкі.

Пры адсутнасці рознавысокіх брусоў:на нізкай перакладзіне з вісу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва ўпор на руках прагнуўшыся, перамах левай (правай) нагой ва ўпор верхам; перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева ў саскок.

Упоры (хлопчыкі). Перамяшчэнне ва ўпоры на брусах з прамымі нагамі; згінанне і разгінанне рук ва ўпоры на брусах; размахванне ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху спераду, сед ногі паасобку на нізкіх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева (направа) на 180° у саскок*; пад’ём пераваротам ва ўпор прагнуўшыся (з дапамогай) на высокай перакладзіне*.

Лажанне. Па канаце або шасце з дапамогай ног у тры прыёмы* (дзяўчынкі); без дапамогі ног* (хлопчыкі).

Апорныя скачкі. Ногі паасобку цераз гімнастычнага казла вышынёй 110 см у даўжыню* (хлопчыкі), у шырыню* (дзяўчынкі).

Акрабатычныя практыкаванні. Стойка на руках махам адной і штуршком другой нагой з дапамогай; з упору прысеўшы стойка на галаве і руках штуршком дзвюма нагамі (хлопчыкі); апусканне ў мост і ўставанне з моста з дапамогай (дзяўчынкі); пераварот з моста ва ўпор прысеўшы (дзяўчынкі); камбінацыя з 4 акрабатычных практыкаванняў*, якія ўключаюць: у хлопчыкаў – стойку на галаве і руках і два кулькі наперад, у дзяўчынак – мост, стойку на лапатках і два кулькі наперад.

Комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі з 10–12 практыкаванняў з гімнастычнай палкай, скакалкай, гантэлямі, у зыходным становішчы седзячы і лежачы на падлозе (па адным комплексе ў кожнай чвэрці).

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

абмежаваць колькасць паўтораў практыкаванняў на гімнастычных снарадах.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату:

выключыць практыкаванні: стойка на руках махам адной і штуршком другой нагой з дапамогай; з упору прысеўшы стойка на галаве і руках штуршком дзвюма нагамі; апусканне ў мост і падыманне з моста з дапамогай (дзяўчынкі); пераварот з моста ва ўпор прысеўшы (дзяўчынкі); стойкі на галаве і руках, апорныя скачкі.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках па лыжных гонках. Падрыхтоўка лыжнага інвентару да заняткаў. Правілы папярэджання абмаражэнняў і траўм пры перамяшчэнні на лыжах. Умовы захоўвання і падрыхтоўкі да заняткаў лыжнага інвентару і абутку.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым, адначасовым двухкрокавым, адначасовым аднакрокавым ходам; чаргаванне хадоў класічнага стылю; каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы ход; спускі на лыжах у асноўнай, высокай і нізкай стойках; пад’ёмы ў гару «лесвічкай», «елачкай», «паўелачкай»; тармажэнне упорам, «плугам»; павароты пераступаннем і ў руху «плугам». Прымяненне вывучаных спосабаў перамяшчэння на дыстанцыі да 2 км.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

абмежаваць даўжыню дыстанцыі;

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Спартыўныя гульні

(вывучаюцца не менш за дзве з чатырох спартыўных гульняў)

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках спартыўных гульняў. Падрыхтоўка інвентару, спартыўнага адзення і абутку да заняткаў спартыўнымі гульнямі. Правілы спаборніцтваў па спартыўных гульнях.

 

Практычны матэрыял

Баскетбол. Вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са змяненнем хуткасці і напрамку вядзення, вядзенне папераменна правай і левай рукой. Атакуючыя дзеянні з перахопам мяча ў час вядзення. Кідкі мяча па кольцы з месца адной рукой ад пляча з блізкай і сярэдняй дыстанцыі*. Штрафны кідок*, вырыванне і выбіванне мяча, перадача мяча з адскокам ад падлогі стоячы на месцы, пры паралельным і сустрэчным руху. Лоўля мяча, яківысока ляціць. Персанальная абарона. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Футбол. Вядзенне мяча* ўнутранай і знешняй часткай пад’ёму са змяненнем хуткасці і напрамку. Удар па мячы, які коціцца, знешнім бокам пад’ёму*, наском, сярэдзінай ілба па мячы, які ляціць. 11-метровы штрафны ўдар*. Падманныя рухі з тармажэннем і змяненнем напрамку руху з мячом і без мяча. Прымяненне вывучаных тэхніка-тактычных дзеянняў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Гандбол. Павароты на месцы. Вядзенне са змяненнем хуткасці перамяшчэння. Лоўля і перадача мяча пры сустрэчным і паралельным руху. Перадачы мяча* ад пляча сагнутай рукой, без замаху. 7-метровы штрафны кідок*. Правільны выбар пазіцыі варатара пры адбіцці кідкоў з гульні. Індывідуальныя дзеянні ў абароне і ў нападзенні. Прымяненне вывучаных тэхніка-тактычных дзеянняў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Валейбол. Стойка іграка пры верхняй і ніжняй перадачы мяча. Перамяшчэнні пры прыёме мяча прыстаўнымі крокамі ўправа, улева, наперад, назад. Перадачы мяча зверху дзвюма рукамі над сабой, у парах, са змяненнем месца, цераз сетку стоячы на месцы і з перамяшчэннем уздоўж сеткі направа і налева*. Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля перамяшчэння наперад і ў бакі; знізу дзвюма рукамі пасля падачы*. Перадача мяча знізу дзвюма рукамі над сабой, у парах, цераз сетку. Ніжняя прамая падача з крокам наперад. Ніжняя бакавая падача. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ТЭСЦІРАВАННЕ ЎЗРОЎНЮ ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ

 

Выкананне тэставых практыкаванняў плануецца настаўнікам на пачатак і заканчэнне навучальнага года. На працягу аднаго ўрока не рэкамендуецца выконваць больш за два тэставыя практыкаванні.

Пералік тэставых практыкаванняў для хлопчыкаў:

бег 30 хвілін;

чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі;

падцягванне на перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1000 м, або хадзьба 2000 м, або 6-хвілінны бег.

Пералік тэставых практыкаванняў для дзяўчынак:

бег 30 м;

чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку;

падыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 1 хвіліну або падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1000 м, або хадзьба 1500 м, або 6-хвілінны бег.

Умовы выканання тэставых практыкаванняў прадстаўлены ў дадатку 2.

Вынікі, якія паказваюць вучні пры выкананні тэставых практыкаванняў, выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў, планавання і карэкціроўкі зместу паўрочнага каляндарна-тэматычнага плана, распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў.

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 2.

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 3.

 

Табліца 2

 

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў

 

Тэставыя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Хлопчыкі

Бег 30 м (с)

4,7

4,8

4,9

5,0

5,1

5,3

5,5

5,7

5,9

6,0 і больш

Чаўночны бег 4 х 9 м (с) або

9,2

9,4

9,5

9,7

9,8

10,1

10,4

10,7

10,9

11,2 і больш

Скачкі цераз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

123

115

103

96

89

80

72

58

45

38 і менш

Скачок у даўжыню з месца (см) або

217

212

208

203

198

189

179

170

160

151 і менш

Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі (см)

650

625

600

580

565

530

495

480

455

440 і менш

Падцягванне на перакладзіне (разоў) або

9

8

7

6

5

4

2

1





Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (разоў)

32

30

26

24

21

18

15

10

7

5 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

13

11

9

8

6

2

–1

–5

–8

–12 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

10

9

7

5

4

2

0

–2

–5

–7 і менш

Бег 1000 м (мін, с), або

3,48

3,59

4,10

4,20

4,31

4,53

5,14

5,35

5,57

6,18 і больш

Хадзьба 2000 м (мін, с), або

13,40

14,05

14,50

15,30

16,25

17,05

17,35

17,55

18,20

18,45 і больш

6-мінутны бег (м)

1360

1300

1270

1240

1220

1190

1150

1120

1100

1080 і менш

Дзяўчынкі

Бег 30 м (с)

5,1

5,3

5,4

5,5

5,6

5,8

6,0

6,2

6,5

6,7 і больш

Чаўночны бег 4 х 9 м (с) або

10,1

10,3

10,4

10,6

10,8

11,1

11,4

11,8

12,1

12,4 і больш

Скачкі цераз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

131

126

118

112

109

100

91

86

80

76 і менш

Скачок у даўжыню з месца (см) або

184

180

175

170

165

155

146

136

126

117 і менш

Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку (см)

480

460

420

400

390

360

325

300

280

270 і менш

Падыманне тулава за 1 мін (разоў) або

52

50

48

46

44

41

37

33

30

26 і менш

Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін (разоў)

33

30

27

25

21

17

14

10

6

3 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

16

15

13

12

10

7

4

1

–2

–5 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

13

12

10

8

7

5

4

1

0

–2 і менш

Бег 1000 м (мін, с), або

4,41

4,52

5,04

5,15

5,27

5,30

6,13

6,36

6,59

7,21 і больш

Хадзьба 1500 м (мін, с), або

12,30

12,40

12,50

13,10

13,45

14,30

15,10

16,00

16,50

17,20 і больш

6-мінутны бег (м)

1190

1160

1100

1080

1050

1000

930

900

870

840 і менш

 

Табліца 3

 

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў

 

Кантрольныя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Хлопчыкі

Бег 60 м (с)

9,1

9,4

9,7

10,0

10,2

10,4

10,7

11,0

11,3

11,4 і больш

Бег 1500 м (мін, с)

6,20

6,30

6,40

7,00

7,15

7,20

7,40

7,50

8,00

8,01 і больш

Скачок у даўжыню (см)

390

380

370

360

350

330

310

290

270

269 і менш

Скачок у вышыню (см)

120

115





110

105



100

95

90 і менш

Кіданне мяча 150 г з разбегу (м)

42

39

36

33

31

29

26

23

20

19 і менш

Бег на лыжах 2 км (мін, с)

12,40

13,00

13,20

13,40

14,00

14,10

14,20

14,30

14,40

14,41 і больш

Плаванне 25 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

45,0

50,0





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 2000 м (мін, с)

10,20

10,30

10,40

10,50

11,00

11,10

11,20

11,30

11,40

11,41 і больш

Дзяўчынкі

Бег 60 м (с)

9,6

9,8

10,0

10,2

10,4

10,6

10,9

11,2

11,5

11,6 і больш

Бег 1500 м (мін, с)

6,35

6,45

6,55

7,15

7,25

7,35

7,55

8,05

8,15

8,16 і больш

Скачок у даўжыню (см)

330

320

310

300

290

273

256

240

224

223 і менш

Скачок у вышыню (см)

110

105





100

95



90

85

80 і менш

Кіданне мяча 150 г з разбегу (м)

26

24

22

20

19

18

17

16

15

14 і менш

Падцягванне на нізкай перакладзіне (разоў)

21

19

17

16

15

13

12

11

10

9 і менш

Бег на лыжах 2 км (мін, с)

13,50

14,00

14,10

14,20

14,30

14,40

14,50

15,00

15,10

15,11 і больш

Плаванне 25 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

57,0

1.07,0





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 2000 м (мін, с)

11,10

11,30

11,50

12,10

12,30

12,50

13,10

13,30

13,50

13,51 і больш

 

ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ

 

Аэробіка спартыўная

 

Тэарэтычныя звесткі

Аэробіка спартыўная – выкананне практыкаванняў у аэробным рэжыме пад музычнае суправаджэнне. Аздараўленчая і прафілактычная накіраванасць аэробікі. Аэробіка высокай і нізкай інтэнсіўнасці. Гігіенічныя патрабаванні да адзення вучняў, якія займаюцца. Збалансаванае харчаванне пры занятках аэробікай. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, спартыўнага абсталявання і інвентару. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

 

Практычны матэрыял

Разнавіднасці прыстаўнога кроку ўбок, асноўнага кроку, скрыжаванага кроку, крокаў ногі паасобку – ногі разам. Камбінацыі з асвоеных крокаў у спалучэнні з рухамі рукамі (рукі ў бакі, уверх, наперад, направа, налева, кругі рукамі, кругі перадплеччамі, кругі плячыма, згінанні і разгінанні рук).

Падскокі: нагу ўперад, убок, назад; ногі паасобку – ногі разам; на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук. Спалучэнне падскокаў ногі паасобку – ногі разам з розным становішчам рук.

Пачарговае шматразовае падыманне каленяў. Пачарговае падыманне каленяў з падскокам.

Выпады ўперад, убок, з падскокамі.

Махі нагамі ўперад, у бакі, уперад і ў бакі з падскокамі.

Паўшпагат на правую нагу, на левую нагу. Хвалі з зыходнага становішча стоячы, седзячы на пятках на падлозе.

Павароты на 180° і 360° стоячы на адной назе, другая прыціснута да галенастопу. Раўнавага: стоячы на насках, рукі ўверх; стоячы на адной назе, другую нагу ўбок, рукі ўверх або ў бакі. Трыманне раўнавагі пасля прызямлення, скачкоў або падскокаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату:

Падскокі:

абмежаваць колькасць выкананых падскокаў.

Махі:

абмежаваць махавыя практыкаванні з падскокамі.

 

Баскетбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Баскетбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку баскетбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Правілы спаборніцтваў па баскетболе. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках баскетболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя баскетбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Высокая, сярэдняя і нізкая стойка баскетбаліста. Скачкі штуршком адной і дзвюма нагамі. Спыненне крокам і скачком. Павароты на месцы, развароты.

Перадачы мяча дзвюма рукамі ад грудзей, дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча, стоячы на месцы і ў руху.

Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей, дзвюма рукамі пры паралельным і сустрэчным руху, у скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнем і паваротамі.

Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот».

Вядзенне мяча са змяненнем вышыні адскоку і напрамку, з абвядзеннем перашкод, па крузе; са спыненнем, паваротамі, перадачамі па сігнале.

Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей, адной рукой ад пляча, з адскокам і без адскоку ад шчыта, пад вуглом да шчыта ў руху, штрафныя кідкі.

Спалучэнне прыёмаў «перадача – лоўля – вядзенне – кідок».

Захоп мяча – вырыванне. Вырыванне і выбіванне мяча ў іграка, які спыніўся пасля вядзення. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча: стоячы збоку, з-за спіны пры перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі. Перахопліванне перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі.

Тактычныя дзеянні іграка без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру, убок ад партнёра з мячом.

Вызначэнне гульнявой сітуацыі, мэтазгоднай для прымянення вядзення, перадачы, кідка па кальцы. Выбар спосабу вядзення мяча і кідка па кальцы.

Прымяненне спалучэнняў вывучаных прыёмаў у гульнявых сітуацыях.

 

Валейбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Валейбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці валейбола: валейбол, валейбол пляжны. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку валейбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у абароне і нападзенні. Расстаноўка ігракоў, гульня «лібера». Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па валейболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках валейболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя валейбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад, з выскокваннем і прызямленнем на абедзве нагі. Скачок уверх штуршком адной і дзвюма нагамі.

Шматразовыя перадачы мяча зверху і знізу дзвюма рукамі над сабой, з адскокам ад сценкі, у парах і тройках, з пераменай месцаў, праз сетку ў становішчы стоячы на месцы.

Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Гульня нагой і іншымі часткамі цела.

Атакуючы ўдар у скачку штуршком дзвюма нагамі з зоны 2, 3 і 4.

Ніжняя прамая і ніжняя бакавая падача з пападаннем у зону 1, 5 і 6.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, падманныя перадачы, выбар напрамку перадачы; узаемадзеянні ігракоў першай і другой ліній паміж сабой для заканчэння атакі.

Тактыка абароны: узаемастрахоўка свабодных зон. Выкарыстанне ў гульні «лібера».

Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

Гандбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Гандбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку гандбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па гандболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках гандболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя гандбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне скрыжаваным, прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад. Спыненне адной і дзвюма нагамі. Бег з паскарэннем на кароткіх адрэзках, бег з выскокваннем і прызямленнем на адну і абедзве нагі. Скачок убок штуршком адной нагой. Падзенне на рукі, на бядро і тулава з месца і з разгону.

Лоўля мяча дзвюма рукамі збоку (без павароту тулава), стоячы на месцы, у руху, у скачку. Лоўля мяча адной рукой з захопам і без захопу. Лоўля мяча на вялікай хуткасці перамяшчэння, у скачку пры непасрэднай блізкасці абаронцы.

Перадачы мяча адной рукой (хлёстам, штуршком, кісцевая) на блізкую адлегласць у розных напрамках з месца, з разбегу ў адзін, два і тры крокі, у скачку, пасля спынення, пасля лоўлі мяча з паўадскоку, пасля лоўлі ў непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадача мяча адной і дзвюма рукамі ў адзін дотык. Дальняя перадача адной рукой хлёстам партнёру ў руху.

Вядзенне мяча: аднаўдарнае без зрокавага кантролю, шматударнае на высокай хуткасці перамяшчэння з праследаваннем. Вядзенне на вялікай хуткасці з рэзкім спыненнем і змяненнем напрамку руху, з паваротам кругом.

Кідкі мяча па варотах адной рукой хлёстам зверху і збоку, з нахілам тулава ўлева і ўправа, у апорным становішчы, у скачку, з рознымі спосабамі бегу, з рознай траекторыяй (гарызантальнай, сыходзячай, узыходзячай, навеснай) палёту мяча, з далёкай і блізкай адлегласці.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку кідка; узаемадзеянне ігракоў другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі, узаемадзеянне з лінейным іграком, крайнім іграком, узаемадзеянне крайняга іграка з лінейным. Камандныя дзеянні: пазіцыйнае нападзенне па сістэме расстаноўкі 4 : 2, нападзенне 6 : 0 з выхадам.

Тактыка абароны: зонная абарона па сістэме расстаноўкі 3 : 3, абарона ў меншасці 5 : 6 і 4 : 6.

Тактыка гульні варатара: выбар пазіцыі ў варотах і зоне варатара, стойкі варатара, узаемадзеянне варатара з абаронцамі і нападаючымі.

Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

Гімнастыка, акрабатыка

 

Правілы бяспечных паводзін у трэнажорнай зале, пры выкананні практыкаванняў з уцяжарваннямі і на трэнажорах.

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы: хадзьба з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па гімнастычнай лаўцы з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі, з паваротамі, прысяданнямі на дзвюх і адной назе.

Практыкаванні для фарміравання рэльефу розных груп мышцаў:

для мышцаў галёнкі: пад’ёмы на наскі без уцяжарвання, з гантэлямі ў руках, з грыфам ад штангі на плячах;

мышцаў спіны: нахілы наперад са штангай за галавой; у становішчы лежачы цяга штангі да грудзей; цяга Т-падобнай штангі да грудзей у нахіле; падцягванне на перакладзіне ў вісе звычайным, сярэднім і шырокім хватам;

мышцаў грудзей: згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (далоні на шырыні плячэй, шырэй плячэй); жым штангі вузкім хватам; развядзенне і звядзенне рук з гантэлямі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы; жым гантэлей і штангі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы;

мышцаў плечавога пояса: жым гантэлей і штангі стоячы і седзячы; цяга блочнай прылады дзвюма рукамі стоячы, седзячы і ў нахіле; развядзенне рук з гантэлямі седзячы на нахіленай лаўцы; пад’ём гантэлі па чарзе правай і левай рукой у становішчы седзячы на нахіленай лаўцы;

мышцаў рук: згінанне і разгінанне рук з гантэлямі седзячы на лаўцы пад вуглом 45°; хватам зверху разгінанне рук са штангай з-за галавы ў становішчы стоячы, лежачы на нахіленай лаўцы;

мышцаў брушнога прэса: у вісе падцягванне каленяў да грудзей; стоячы нахілы тулава ў бакі; кругавыя рухі тулавам з гантэлямі за галавой;

мышцаў бядра: частковыя прысяданні (практыкаванне выконваецца на чвэрць, палову або тры чвэрці амплітуды) са змяненнем тэмпу і колькасці паўтораў.

Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей вучняў: кросавы бег ад 10 да 30 мін з частатой пульсу 120–140 уд./мін; гульня ў футбол, баскетбол, гандбол; агульнаразвіццёвыя практыкаванні з уцяжарваннем уласнага цела, з рознымі эспандарамі; практыкаванні на гімнастычнай перакладзіне, брусах, трэнажорах; комплексы практыкаванняў кругавой трэніроўкі, якія ўключаюць да 8–12 станцый.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Практыкаванні для развіцця каардынацыйных здольнасцей:

у гульні ў футбол, баскетбол, гандбол абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю;

абмежаваць інтэнсіўнасць практыкаванняў кругавой трэніроўкі.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Практыкаванні для фарміравання розных груп мышцаў:

абмежаваць вагу абцяжарвання;

абмежаваць падцягванне на перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры.

 

Канькабежны спорт

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках па канькабежным спорце. Падрыхтоўка канькоў і адзення да заняткаў на лёдзе. Правілы папярэджання траўм і абмаражэнняў.

 

Практычны матэрыял

Спосабы перамяшчэння. Хадзьба ў каньках па снезе. Стаянне на каньках на лёдзе. Адштурхоўванне па чарзе правай і левай нагой. Слізганне на двух каньках па краі лядовай пляцоўкі. Слізганне на адным каньку з прыстаўленнем другога канька, на двух каньках «змейкай». Адштурхоўванне і слізганне на двух каньках па прамой, па павароце ўправа і ўлева. Павароты на двух каньках дугой і прыстаўным крокам. Тармажэнне «паўплугам» і «плугам». Старт. Бег па прамой і паварот. Бег з махавымі рухамі дзвюх рук. Фінішаванне. Бег на каньках 100–200–300–500 м без уліку часу. Рухавыя гульні на лёдзе.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на каньках:

абмежаваць даўжыню дыстанцыі;

выключыць бег на каньках з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Лёгкая атлетыка

 

Тэарэтычныя звесткі

Разнавіднасці і дыстанцыі бегу. Разнавіднасці і спосабы скачкоў. Разнавіднасці кіданняў і штурханняў. Лёгкаатлетычныя мнагабор’і. Лёгкая атлетыка ў Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Бег. Са змяненнем хуткасці, са змяненнем напрамку, з павелічэннем і памяншэннем даўжыні кроку, з выскокваннямі ўверх штуршком правай і левай нагой. Эстафетны бег з адрэзкамі 30, 60, 100 м. Чаўночны бег 3 x 10 м, 4 x 9 м, 10 x 5 м. Бег з раўнамернай і зменнай хуткасцю, кросавы бег.

Скачкі. З месца штуршком дзвюма нагамі. Мнагаскокі на дзвюх нагах. Выскокванні ўверх з даставаннем рукой прадмета. У даўжыню з разбегу на далёкасць. У вышыню з разбегу вывучаным спосабам.

Кіданне. Тэніснага мяча на далёкасць з месца, з чатырох-шасці крокаў і з поўнага разбегу на далёкасць, у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 10–25 м, на далёкасць адскоку ад сцяны.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў, мнагаскокаў, выскокванняў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Умовы захоўвання і асаблівасці падрыхтоўкі лыжнага інвентару, адзення і абутку да заняткаў. Спосабы папярэджання абмаражэнняў пры перамяшчэнні на лыжах. Аказанне першай дапамогі пры траўмах, абмаражэннях. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на ўмацаванне здароўя. Гісторыя развіцця лыжнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Класічны стыль. Папераменны двухкрокавы, адначасовы бяскрокавы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі.

Свабодны стыль. Каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы каньковыя хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі.

Павароты пераступаннем на месцы і ў руху. Павароты махам правай (левай) кругам, павароты махам правай (левай) праз лыжу назад кругам.

Спускі ў асноўнай, высокай і нізкай стойках.

Пад’ёмы ступаючым крокам, слізготным крокам, «лесвічкай», «елачкай», «паўелачкай».

Тармажэнне упорам, «плугам».

Пераадоленне перашкод на лыжах спосабамі пераступання, пералажання. Пераадоленне бугроў (30–50 см вышынёй) і ўпадзін пры перамяшчэнні ў асноўнай стойцы.

Праходжанне дыстанцый з выкарыстаннем вывучаных спосабаў перамяшчэння. Праходжанне дыстанцый з пераадоленнем спускаў і пад’ёмаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Плаванне

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін вучняў у басейне. Падрыхтоўка рэчаў для купання да заняткаў плаваннем. Правілы асабістай і грамадскай гігіены пры наведванні басейна. Правілы бяспечнага купання ў адкрытых вадаёмах.

Спосабы спартыўнага плавання. Уплыў заняткаў плаваннем на здароўе вучняў. Загартоўваючы эфект плавання. Самакантроль падчас заняткаў плаваннем.

Лепшыя плыўцы свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Практыкаванні на сушы. Актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухомасці ступні, плечавых, тазабедраных і галёнкаступнёвых суставаў. Практыкаванні для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны. Імітацыйныя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук і ног пры плаванні абраным стылем. Спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту.

Практыкаванні ў вадзе. Практыкаванні для фарміравання тэхнікі рухаў рук, ног і дыхання пры плаванні абраным стылем. Плаванне ў поўнай каардынацыі абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі паваротаў пры плаванні абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі старту. Праплыванне да 100 м любым спартыўным спосабам.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на грудзях»: імітацыя грабка рукамі на сушы; плаванне з дошкай на нагах, на руках, узгадненне рухаў рук, ног і дыхання; з зыходнага становішча лежачы на грудзях, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног плавальныя дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на грудзях» у поўнай каардынацыі дыхання з рухамі рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на спіне»: імітацыя грабка рукамі на сушы; з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на спіне» ў поўнай каардынацыі дыхання з работай рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Скачкі ў ваду. Скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз. Спад галавой уніз з зыходных становішчаў седзячы на борціку і седзячы на тумбачцы. Стартавы скачок у ваду з тумбачкі.

Развіццёхуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці з акцэнтам на развіццё аэробнай вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Плаванне:

абмежаваць праплыванне з высокай інтэнсіўнасцю адрэзкаў і дыстанцый.

 

Тэніс настольны

 

Тэарэтычныя звесткі

Тэніс настольны – алімпійскі від спорту. Тэніс настольны ў адзінай спартыўнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку тэнісіста. Харчаванне спартсмена пры занятках тэнісам. Відазмяненне тэхнікі гульні ў настольны тэніс. Удасканаленне абсталявання і інвентару. Правілы гульні. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў.

Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя спартсмены свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Бег 10, 30, 60 м, бег з паскарэннем, чаўночны бег 4 x 9 м, 6 x 20м, 10 x 5 м. Чаўночны бег з вар’іраваннем звычайнага бегу з бегам спінай уперад. Бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін.

Скачкі трайныя і пяцярныя з месца штуршком дзвюма нагамі. Выскокванне ўверх з нізкага прыседу. Прысяданні па чарзе на правай і левай назе. Скачкі на адной назе з паваротамі на 180° у правы і левы бок. Паскарэнні пасля скачкоў з паваротамі на 180° і 360°. Скачкі з боку ў бок з пружыністымі прысяданнямі. Пераскокванне праз гімнастычную лаўку правым і левым бокам. Выскокванне ўверх з высокім падыманнем бёдраў («кенгуру»).

Выкруты рук назад з гімнастычнай палкай з паступовым памяншэннем шырыні захопу.

Набіванне тэніснага мяча на ракетцы ў гульнявой стойцы і ў перамяшчэнні высока-нізка, па чарзе тыльным і далоневым бокам, рабром ракеткі, ручкай ракеткі, аб сценку, аб сценку з паваротам на 360° (з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў другую руку) у момант адскоку мяча.

Імітацыя ўдараў: з ракеткай і без ракеткі з уцяжарвальнікам у руцэ; адзіночных, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем управа і ўлева, наперад і назад; падачы мяча з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай; удараў у розным тэмпе перад люстэркам; удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальна хуткага ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем.

Кідкі мяча аб сценку і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі).

Кіданне тэніснага мяча на далёкасць і ў цэль адной кісцю, кісцю і перадплеччам, усёй рукой і корпусам.

Гульня: дзвюма ракеткамі, «негульнявой» рукой. Гульня двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух чалавек.

Падача з элементамі вывучаемага ўдару. Удар на стале па дыяганалі. Змяненне напрамку палёту мяча па шырыні стала. Змяненне траекторыі і вышыні палёту мяча над сеткай. Змяненне даўжыні палёту мяча. Удар па мячы са зменным прыходзячым кручэннем.

Змяненне тэмпу гульні. Спаборніцтва ў працяглым утрыманні мяча ў гульні. Гульня «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку. Гульня вывучаемым ударам з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, палавіны стала, дзвюх трацей стала.

Гульня вывучаемым ударам па кароткіх і доўгіх прыходзячых мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі.

Удар па мячы штуршком злева ў перамяшчэнні ўправа-ўлева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-коратка. Гульня па ўзыходзячым, сыходзячым мячы, у вышэйшым пункце адскоку мяча.

Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны.

Удар накатам справа. Перамяшчэнне пры ўдары накатам справа. Хуткая падача накатам справа ў абазначаныя на стале зоны.

Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Перамяшчэнне ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева.

Падрэзка злева. Падача зрэзкай злева. Спалучэнне зрэзкі і накату.

Зрэзка справа. Падача зрэзкай управа ў пазначаныя на стале зоны. Спалучэнне зрэзкі справа і зрэзкі злева, зрэзкі і накату.

Падача плоская і з нязначным кручэннем. Прыём падачы.

Тактыка гульні ў сучасны настольны тэніс (на прыкладзе дэманстрацыі запісу гульні з паказам і разборам асноўных варыянтаў тактычных дзеянняў).

Прымяненне вывучаных элементаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін.

Скачкі:

абмежаваць інтэнсіўнасць скачкоў, выскокванняў і пераскокванняў.

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

Футбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Футбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці футбола: футбол, міні-футбол, футбол у залах, пляжны футбол. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку футбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні, паўабароне, абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па футболе.

Самакантроль на занятках футболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя футбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Агульнападрыхтоўчыя, спецыяльна-падрыхтоўчыя практыкаванні і эстафеты з футбольным мячом. Рухавыя гульні і эстафеты з вядзеннем мяча, абводкай стоек, прыёмам і спыненнем мяча, ударамі па варотах, у «лабірынт» (з мячом і без мяча), на збліжэнне з сапернікам, з двума і трыма нападаючымі на пляцоўцы для міні-футбола, з абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), шматпланавыя гульні для развіцця каардынацыйных, хуткасных здольнасцей. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах.

Разнастайныя спосабы вядзення мяча, перадачы, удары і прыёмы мяча нагой і галавой, жангліраванне мячом, гульні і эстафеты на развіццё спрытнасці, гульнявой вынослівасці, дакладнасці ўдараў па варотах і перадач мяча, фарміраванне навыкаў тактычных дзеянняў у абароне і нападзенні, спрошчаныя гульні 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 ігракоў, гульні для каманд з 7 чалавек, тэсты на гульнявыя здольнасці, гульні ў футбол камандай з 8 чалавек з улікам падзелу поля на ўчасткі.

Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском. Практыкаванні ў парах, тройках, чацвёрках з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: «вядзенне – перадача», «прыём – перадача», «прыём – вядзенне – перадача».

Удары па мячы на далёкасць і дакладнасць, абвядзенне – адбор мяча, абвядзенне – адбор – удар па варотах, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адцягванне, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападаючых супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападаючага, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п.

Практыкаванні з мячом і без мяча, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцей, хуткасці, спрытнасці, дакладнасці рухаў. Гульні з бегам, скачкамі, перадачамі мяча.

Практыкаванні пераменнай інтэнсіўнасці для развіцця гульнявой вынослівасці (бег з вядзеннем мяча на дыстанцыі да 1 км з паскарэннямі, рыўкамі, скачкамі), хуткасна-сілавых якасцей, сілы.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ

 

Комплекс ранішняй гімнастыкі з 10–12 практыкаванняў у чаргаванні з гімнастычнай палкай, скакалкай, гантэлямі. Раўнамерны бег да 2 км (дзяўчынкі) і 3–4 км (хлопчыкі). Язда на веласіпедзе 8–10 км. Хадзьба на лыжах 3–5 км. Паўторны бег з высокім падыманнем бядра і максімальнай частатой рухаў. Віс на сагнутых руках, падцягванне ў вісе, стоячы на нізкай перакладзіне (дзяўчынкі). Падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, рукі за галавой. Падыманне і апусканне прамых ног са становішча лежачы на спіне з дакрананнем падлогі за галавой. Падыманне і апусканне, адвядзенне і звядзенне рук з гантэлямі 1–3 кг. З гантэлямі ў руках пачарговыя прысяданні на правай і левай назе. Прысяданні з выскокваннем уверх. Раўнавага на адной назе (стойка «Фламінга»). Скачкі цераз кароткую скакалку да 5 мін. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы і ва ўпоры седзячы ззаду.

Падрыхтоўка і ўдзел у школьных і раённых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, днях здароўя, спартыўных спаборніцтвах.

1   ...   69   70   71   72   73   74   75   76   ...   87


написать администратору сайта