Главная страница
Навигация по странице:

  • МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

  • Умовы выканання тэставых практыкаванняў для ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцяў вучняў

  • ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница62 из 87
    1   ...   58   59   60   61   62   63   64   65   ...   87
    ГЛАВА 3
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ VI КЛАС УСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


    Патрабаванні да вучняў, якія заканчваюць VI клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, грунтуюцца на асобасным і прадметным кампетэнтнасных падыходах і з’яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы.

    Вучні павінны ведаць і разумець:

    змест здаровага ладу жыцця;

    адмоўнае ўздзеянне шкодных звычак на развіццё арганізма;

    станоўчае ўздзеянне рухальнай актыўнасці на арганізм чалавека;

    прыкладныя нормы рухальнай актыўнасці, неабходныя для аптымальнага развіцця арганізма, умацавання здароўя, падтрымкі разумовай і фізічнай працаздольнасці ў сваім узросце;

    крытэрыі фізічнага развіцця і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці;

    правілы самакантролю падчас вучэбных і самастойных заняткаў;

    тэрмін «Алімпійскія гульні старажытнасці»;

    ролю і месца Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплесу Рэспублікі Беларусь у сістэме фізічнага выхавання вучняў;

    асноўныя каштоўнасці алімпізму, абвешчаныя ў Алімпійскай хартыі, іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў пра гарманічна развітую асобу;

    значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення.

    Вучні павінны ведаць і выконваць:

    правілы бяспечных паводзін на вучэбных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі;

    правілы асабістай і грамадскай гігіены падчас заняткаў фізічнай культурай;

    гігіенічныя патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару;

    крытэрыі ацэнкі велічыні фізічнай нагрузкі;

    індывідуальны рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня;

    правілы вывучаных спартыўных і рухомых гульняў.

    Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

    комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі;

    тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцяў;

    практыкаванні для захавання правільнай паставы.

    Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

    для захавання здаровага ладу жыцця;

    аказання першай дапамогі пры розных траўмах;

    заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання);

    удзелу ў вывучаных спартыўных і рухомых гульнях;

    лыжных прагулак з выкарыстаннем вывучаных лыжных хадоў;

    веласіпедных прагулак;

    выканання агульнаразвіццёвых гімнастычных практыкаванняў з прадметамі і без прадметаў;

    для дасягнення індывідуальна максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.

     

     

    Дадатак 1

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»
    для VI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

    Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін).

    Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення.

     

    Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі

     

    Падгрупы вучняў у залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення

    Аб’ём фізічнай нагрузкі

    Інтэнсіўнасць фізічнай нагрузкі

    Прырост ЧСС < 50 % і час аднаўлення < 3 мін

    Як у асноўнай групе

    Як у асноўнай групе

    Прырост ЧСС ад 50 да 75 %

    Як у асноўнай групе

    Зніжана на 20 %

    Прырост ЧСС > 75 % і час аднаўлення ЧСС > 5 мін

    Зніжаны на 20 %

    Зніжана на 30 %

     

     

    Дадатак 2

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»
    для VI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    Умовы выканання тэставых практыкаванняў для ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцяў вучняў

    Бег 1000, 1500 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт – групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 с.

    6-хвілінны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца кожныя 10 ці 20 метраў. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлоп чыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасц ь кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 хвілін настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Затым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе ён перайшоў на крок.

    Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 м.

    Хадзьба 1500, 2000 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, якія не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца «0» балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Падцягванне на перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча віс хватам зверху. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук. Падцягванне залічваецца, калі падбародак вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпрам ляюц ц а ў локцевых суставах.

    Падыманне тулава за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі скрыжаваны перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваны. Вугал у каленным суставе складае 90 градусаў.

    Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнага мата.

    Падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік ці другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секун дамер) вучань п адым ае прамыя ногі да вугла 90 градусаў да дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, загадзя замацаванай у нерухомым становішчы або ўтрымліваемай настаўнікам. Затым падыспытны апускае ногі да дакранання пяткамі да гімнастычнага мата. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 хвіліны.

    Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Вучань прымае зыходнае становішча ўпор лежачы, кісці рук на шырыне плячэй, ногі разам. Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла не менш за 90 градусаў і, выпрамляючы рукі, вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, дакранацца да падлогі каленямі і грудзьмі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў.

    Бег 30 метраў праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага ці нізкага старту. Кож наму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў у бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Чаўночны бег 4 x 9 метраў выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не больш за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца дзве спробы запар.

    Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку да пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 х 50 х 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго.

     



     

    Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па аднаму бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках.

    Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 с. Залічваецца лепшы вынік з двух спроб.

    Скачкі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 секунд або 1 хвіліны.

    Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнам у вучню даецца тры спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі. Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе. Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «-» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі «ОВ» упіраюцца ва ўпоры для ног, ступні вертыкальна. Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах.

     



     

    Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі ўздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца н а тры секунды. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы. Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, пяткі і наскі ног разам. Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Тэсціруемы кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на тры секунды. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

     

     

    Дадатак 3

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе»
    для VI класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

    (35 гадзін)

     

    БАСКЕТБОЛ

    Абсталяванне, інвентар, форма баскетбаліста. Патрабаванні да пляцовак для гульняў у баскетбол, іх максімальныя і мінімальныя памеры. Памеры баскетбольнага мяча, кальца, шчыта. Прызначэнне зон пляцоўкі. Тэхнічнае абсталяванне для правядзення спаборніцтваў (гульнявыя гадзіны, табло рахунку, паказальнікі фолаў і г. д.). Патрабаванні да формы гульца.

    Правілы гульні. Камплектаванне каманды. Размяшчэнне гульцоў на пляцоўцы. Перапынкі ў гульні. Замены гульцоў. Закінуты мяч і яго кошт. Парушэнні (правілы: 5 секунд, 8 секунд). Фалы (асабістыя і камандныя).

    Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: стойка гульца; трыманне і лоўля мяча; перамяшчэння ў ахоўнай стойцы; спыненне скачком; перадача мяча дзвюма рукамі ад грудзей на месцы і ў руху; вядзенне мяча правай і левай рукой; кідок адной рукой ад пляча з месца.

    Прыпынак крокам: пасля бегу, па сігнале настаўніка, на названых разметках; пасля лоўлі, вядзення мяча.

    Перадача мяча адной рукой ад пляча на месцы і ў руху: у парах, у тройках, у крузе, у крузе, які рухаецца.

    Вядзенне мяча на месцы: седзячы, стоячы на каленях, са змяненнем вышыні адскоку, пад выстаўленай наперад нагой і т.д.

    Вядзенне мяча: са змяненнем хуткасці, напрамку, у «калідоры» са змяненнем напрамку і перакладам мяча з рукі на руку; абвядзенне стоек.

    Кідок мяча адной рукой зверху ў руху (пасля двайнога кроку): кідок пасля вядзення і двух крокаў, пасля двух крокаў сходу (з правага і левага боку, па цэнтры кальца).

    Кідок з месца адной рукой ад пляча: у парах з адлегласці 3–4 м.

     

    ВАЛЕЙБОЛ

    Абсталяванне, інвентар, форма валейбаліста. Патрабаванні да пляцовак для гульняў у валейбол. Памеры валейбольнага мяча, сеткі (жаночай, мужчынскай). Зоны пляцоўкі. Тэхнічнае абсталяванне для правядзення спаборніцтваў (абмежавальныя антэны, табло рахунку і г. д.) . Патрабаванні да формы гульцоў.

    Правілы гульні. Камплектаванне каманды (склад каманды, запасныя гульцы, капітан каманды). Расстаноўка гульцоў на пляцоўцы. Перапынкі ў гульні, змена пляцовак. Замены гульцоў. Выйгрыш ачка. Парадак падачы. Выкананне падачы.

    Папярэдняя падрыхтоўка, накіраваная на выхаванне пачуцця мяча: практыкаванні, рухавыя гульні і эстафеты з жангляваннем, кідкамі, перадачамі, лоўляй, катаннем мяча з розных зыходных палажэнняў, на месцы і ў руху.

    Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: стойкі; перамяшчэння гульца (хада, прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, прыпынкі пасля перасоўванняў); перамяшчэнні па арыенцірах, па гукавым сігнале, спалучэнне перамяшчэнняў з прыпынкамі; перамяшчэнн і ў стойцы валейболіста.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: пасля розных практыкаванняў (нахілы, прыседы, хлапкі), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху пасля перасоўванняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі , над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў.

    Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: пасля розных практыкаванняў (нахілы, прыседы, хлапкі), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой.

    Перадача мяча дзвюма рукамі знізу пасля перасоўванняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі , над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў.

    Падача верхняя прамая: у сцяну, у пары, праз сетку ў 5–6 м етрах ад яе, паступова павялічваючы адлегласць, праз сетку ў 8 метрах ад яе, з месца падачы.

    Падача ніжняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай выкладчыкам колькасці падач, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць траплення ў вызначаны квадрат.

    Прыём мяча з падачы: у парах на бакавых лініях, прыём падачы, пары размешчаны праз сетку ў трох метрах ад яе, у шасці метрах ад яе.

    Падача ва ўстаноўлены квадрат, у пэўную зону пляцоўкі: падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць траплення ў вызначаны квадрат.

    Выбар месца пры прыёме падачы: выхад пад мяч у залежнасці ад кірунку палёту мяча.

    Выбар спосабу прыёму падачы: у залежнасці ад траекторыі і хуткасці палёту мяча прыём падачы выконваць двума рукамі зверху, альбо двума рукамі знізу.

    Пры правядзенні навучальных гульняў ужываць вывучаныя тэхніка-тактычныя дзеянні.

     

    ГАНДБОЛ

    Гісторыя развіцця гандбола ў Беларусі. Першыя беларускія майстры спорту СССР па гандболе. Беларускія гандбалісты – чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў.

    Правілы гульні ў гандбол. Гульнявое поле, мячы (памеры, стандарты), гульнявая форма. Склад і размяшчэнне каманды. Гульнявое поле, перапынкі і затрымкі. Змена бакоў гульнявога поля. Замена гульцоў падчас гульні, выключная замена пры траўмах. Выйгрыш матчу. Няяўка і няпоўная каманда. Структура гульні: жараб’ёўка, расстаноўка гульцоў на пляцоўцы, размінка.

    Вядзенне мяча адной рукой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком; перадача мяча правай і левай рукой на сярэднюю і далёкую дыстанцыі; жангліраванне двума мячамі адной рукой, папераменна правай і левай рукой; прыпынак мяча , які коціцца, правай і левай рукой з наступнай перадачай; прыпынак рукой мяча, які ляціць, з наступным кідком; лоўля мяча дзвюма рукамі; кідкі па нерухомым мячы правай рукой, левай рукой пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі; увядзенне мяча ў гульню перадачай адной рукой з-за бакавой лініі.

     

    ФУТБОЛ

    Гісторыя развіцця футбола. Стварэнне рэспубліканскіх федэрацый футбола. Пашырэнне членства Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА). Арганізацыя ўнутраных чэмпіянатаў краін. Правядзенне міжнародных матчаў і турніраў. Правядзенне чэмпіянатаў кантынентаў. Уключэнне футбола ў праграму Алімпійскіх гульняў. Будаўніцтва футбольных стадыёнаў. Футбол – народная гульня. Футбол у вучэбнай праграме. Удасканаленне правілаў гульні ў футбол.

    Правілы бяспекі ў час заняткаў юных футбалістаў. Падрыхтоўка абсталявання і інвентара да факультатыўных заняткаў. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры ўдарах, ранках і іншых найбольш тыповых траўмах футбалістаў.

    Правілы гульні. Гульнявое поле, мячы, гульнявая форма. Склад і размяшчэнне каманды. Кіраўнік каманды, капітан, трэнер, памочнік трэнера. Гульнявы час, перапынкі і затрымкі. Змена бакоў гульнявога поля. Замена гульцоў падчас гульні, выключная замена пры траўмах. Выйгрыш матчу. Няяўка і няпоўная каманда. Структура гульні: жараб’ёўка, расстаноўка гульцоў у полі, размінка.

    Гульнявыя дзеянні: мяч у гульні, і мяч па-за гульнёй, памылкі пры гульні з мячом, штрафны і вольны ўдар, дазвол на ўвядзенне мяча ў гульню. Перасячэнне мячом бакавой і пярэдняй ліній гульнявога поля. Становішча «па-за гульнёй».

    Паводзіны гульцоў: спартыўныя паводзіны, сумленная гульня, парушэнні правілаў гульні і санкцыі, жоўтая і чырвоная судзейскія карткі.

    Вядзенне мяча адной нагой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком.

    Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком.

    Перадачы мяча правай і левай нагой на сярэднюю і далёкую дыстанцыі.

    Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагамі, па чарзе нагой і галавой.

    Прыпынак мяча, які коціцца, правай і левай нагой з наступнай перадачай.

    Прыпынак нагой мяча, які ляціць, з наступным ударам. Прыпынак грудзьмі мяча, які ляціць.

    Удары па нерухомым мячы сярэдзінай пад'ёму, унутраным бокам ступні, наском з пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі.

    Гульня варатара: лоўля і адбіванне мяча рукамі стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання.

    Эстафеты з вядзеннем і перадачамі мяча ў максімальна хуткім тэмпе.

    Конкурсы: з ударамі па варотах «Хто дакладней»; з ударамі па нерухомым мячы і пасля накідвання «Хто далей».

    Гульні ў «Лабірынт».

    Увядзенне мяча ў гульню кідком дзвюма рукамі з-за бакавой лініі. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 ігракоў.

     

    Абмежаванне фізічнай нагрузкі

    1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

    Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

    абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

    2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

    Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

    выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

     

     

    УТВЕРЖДЕНО

    Постановление
    Министерства образования
    Республики Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Учебная программа по учебному предмету
    «Физическая культура и здоровье»
    для VII класса учреждений общего среднего образования
    с русским языком обучения и воспитания


    1   ...   58   59   60   61   62   63   64   65   ...   87


    написать администратору сайта