Главная страница
Навигация по странице:

  • МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

  • УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ

  • ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

  • Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


    Скачать 1.71 Mb.
    НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
    Дата24.12.2022
    Размер1.71 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
    ТипДокументы
    #861951
    страница68 из 87
    1   ...   64   65   66   67   68   69   70   71   ...   87
    ГЛАВА 3
    АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ


    Патрабаванні, што прад’яўляюцца да вучняў, якія заканчваюць VII клас установы агульнай сярэдняй адукацыі, грунтуюцца на асобасным і прадметным кампетэнтнасных падыходах і з’яўляюцца крытэрыямі засваення вучэбнага матэрыялу вучэбнай праграмы.

    Вучні павінны ведаць і разумець:

    асноўныя кампаненты здаровага ладу жыцця;

    адмоўнае ўздзеянне шкодных звычак на развіццё арганізма;

    нормы рухальнай актыўнасці для свайго ўзросту, неабходныя для аптымальнага развіцця арганізма, умацавання здароўя, падтрымкі разумовай і фізічнай працаздольнасці ў сваім узросце;

    крытэрыі фізічнага развіцця і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці;

    правілы самакантролю падчас вучэбных і самастойных заняткаў;

    значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення.

    Вучні павінны ведаць і выконваць:

    правілы бяспечных паводзін на вучэбных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі;

    правілы асабістай і грамадскай гігіены падчас заняткаў фізічнай культурай;

    патрабаванні да адзення, абутку, спартыўнага абсталявання і інвентару;

    спосабы вызначэння ацэнкі велічыні фізічнай нагрузкі; індывідуальны рухальны рэжым вучэбнага і выхаднога дня; правілы вывучаных спартыўных і рухомых гульняў.

    Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выкарыстоўваць:

    комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі;

    тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцей;

    практыкаванні для захавання правільнай паставы.

    Вучні павінны ўмець выкарыстоўваць набытыя кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

    для захавання здаровага ладу жыцця;

    аказання першай дапамогі пры розных траўмах;

    заняткаў плаваннем (праплываць не менш за 25 м любым спартыўным спосабам плавання);

    удзелу ў вывучаных спартыўных і рухомых гульнях;

    лыжных прагулак з выкарыстаннем вывучаных лыжн ых хадоў;

    дасягнення індывідуальнага максімальнага выніку ў тэставых і кантрольных практыкаваннях.

     

     

    Дадатак 1

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для VII класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ПРОБЫ З 20 ПРЫСЯДАННЯМІ ДЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТАНУ АРГАНІЗМА І ДАЗІРАВАННЯ ПАРАМЕТРАЎ ФІЗІЧНАЙ НАГРУЗКІ

     

    Методыка: адпачынак 5 мін. Падлік частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) за 10 с (пералік за 1 мін). Даецца дазіраваная нагрузка ў выглядзе 20 прысяданняў за 30 с. Пасля нагрузкі падлічваецца ЧСС за першыя 10 с з кожнай мінуты аднаўлення (пералік за 1 мін).

    Для дазіравання параметраў фізічнай нагрузкі ажыццяўляецца дзяленне вучняў на падгрупы ў залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення.

     

    Дазіраванне параметраў фізічнай нагрузкі

     

    Падгрупы вучняў у залежнасці ад узроўню прыросту ЧСС на першай мінуце і часу аднаўлення

    Аб’ём фізічнай нагрузкі

    Інтэнсіўнасць фізічнай нагрузкі

    Прырост ЧСС < 50 % і час аднаўлення < 3 мін

    Як у асноўнай групе

    Як у асноўнай групе

    Прырост ЧСС ад 50 да 75 %

    Як у асноўнай групе

    Зніжана на 20 %

    Прырост ЧСС > 75 % і час аднаўлення ЧСС > 5 мін

    Зніжаны на 20 %

    Зніжана на 30 %

     

     

    Дадатак 2

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для VII класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДЛЯ АЦЭНКІ ЎЗРОЎНЮ РАЗВІЦЦЯ РУХАЛЬНЫХ ЯКАСЦЯЎ ВУЧНЯЎ

    Бег 1000, 1500 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Старт – групавы. Вучням, якія парушылі правілы спаборніцтваў па бегу, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання кантрольных практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 с.

    6-мінутны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне размячаецца кожныя 10 або 20 м. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 мін настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе іх застаў сігнал. Затым настаўнік кожнаму вучню індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе вучань перайшоў на крок.

    Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 м.

    Хадзьба 1500, 2000 м выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна. Рэкамендуецца выконваць тэставае практыкаванне асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Пры невялікай напаўняльнасці класа дапускаецца выкананне практыкавання адначасова ўсімі вучнямі. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова.

    Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на бег, чаргаваць бег з хадзьбой, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Вучням, якія парушылі ўказаныя правілы, а таксама тым, якія не фінішавалі, у пратакол выканання тэставых практыкаванняў выстаўляецца 0 балаў. Час пераадолення дыстанцыі вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Падцягванне на перакладзіне выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча віс хватам зверху. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца згінанні тулава і ног у каленных суставах, развядзенне, скрыжаванне і іншыя рухі нагамі, рыўкі, махі і разгойдванне, перахопліванні рук.

    Падцягванне залічваецца, калі падбародак вучня знаходзіцца вышэй за ўзровень перакладзіны, а пры апусканні рукі поўнасцю выпра мляюцца ў локцевых суставах.

    Падыманне тулава за 1 мін выконваецца на гімнастычнай маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі скрыжаваны перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваны. Вугал у каленным суставе складае 90 градусаў.

    Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дакрананні локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дакрананнем лапаткамі да гімнастычнай маты.

    Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін выконваецца на гімнастычнай маце з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой, прамыя ногі разам. Настаўнік або другі вучань размяшчаецца з боку галавы тэсціруемага і ўтрымлівае яго за локцевыя суставы. Па сігнале настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер) вучань падымае прамыя ногі да вугла 90 да дакранання галёнкай да гімнастычнай палкі, загадзя замацаванай у нерухомым становішчы або ўтрымліваемай настаўнікам. Затым тэсціруемы апускае ногі да дакран ання пяткамі да гімнастычнай маты. Залічваецца колькасць поўных цыклаў (падыманне і апусканне) на працягу 1 мін.

    Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы. Вучань прымае зыходнае становішча ўпор лежачы, кісці рук на шырыне плячэй, ногі разам. Захоўваючы прамое становішча тулава і ног, вучань згінае рукі ў локцевых суставах да вугла не менш за 90 і, выпрамляючы рукі,

    вяртаецца ў зыходнае становішча. Не дапускаецца згінаць ногі і тулава, дакранацца да падлогі каленямі і грудзьмі. Залічваецца колькасць згінанняў і разгінанняў рук без парушэння ўказаных патрабаванняў.

    Бег 30 м праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага або нізкага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў у бегу (фальстарт), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 с.

    Чаўночны бег 4 x 9 м выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не больш за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца дзве спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна валейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту ў напрамку да пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага вучня ляжаць два брускі 50 x 50 x 100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго (рыс. 1).

     



     

    Рыс. 1

     

    Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па аднаму бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (ці за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся на лініі. Падбегшы да лініі, бяруць другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках.

    Час выканання чаўночнага бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 с. Залічваецца лепшы вынік з двух спроб.

    Скачкі цераз кароткую скакалку за 1 мін выконваюцца на цвёрдым пакрыцці (у спартыўнай зале, на гульнявой пляцоўцы або бегавой дарожцы стадыёна). Кручэнне скакалкі выконваецца толькі наперад. Скачкі выконваюцца з абавязковай апорай на абедзве нагі адначасова. Дапускаецца выкарыстоўваць любыя скакалкі прамысловай вытворчасці або самаробныя (напрыклад, з турысцкага фала). Забараняецца выкарыстоўваць на скакалцы ўстаўкі-ўцяжарвальнікі. Пры памылцы ў час скачкоў секундамер не спыняецца, а вучань працягвае выконваць скачкі. Залічваецца сумарная колькасць скачкоў на працягу 30 с або 1 мін.

    Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі выконваецца на падлозе спартыўнай залы або на дарожцы стадыёна з прызямленнем пасля трэцяга скачка ў скачковую яму. Скачкі выконваюцца штуршком дзвюма нагамі злітна без затрымак і спыненняў. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі выконваецца ў спартыўнай зале з зыходнага становішча седзячы, ногі паасобку, пяткі на кантрольнай лініі. Выкарыстоўваецца мяч вагой 1 кг. Вучань утрымлівае мяч дзвюма рукамі над галавой, затым згінае рукі ў локцевых суставах, апускае мяч за галаву і рэзкім рухам кідае яго ўперад-уверх. Кожнаму вучню даецца 3 спробы запар. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 см. Залічваецца лепшы вынік з трох спроб.

    Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы н а падлозе. Вучань садзіцца на падлогу з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі ОВ упіраюцца ва ўпоры для ног, ступні вертыкальна (рыс. 2). Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі ў каленных суставах.

    Вучань кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі ўздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы зат рымліваецца на 3 с. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см. 

     



     

    Рыс. 2

     

    Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы. Для ацэнкі выніку выкарыстоўваецца вымяральная лінейка, прымацаваная вертыкальна да гімнастычнай лаўкі. Вучань прымае зыходнае становішча, пяткі і наскі ног разам. Наскі не выходзяць за край гімнастычнай лаўкі. Тэсціруемы кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі. На трэцім нахіле вучань максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 с. Не дапускаецца згінанне ног у каленных суставах. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 см. 

     

     

    Дадатак 3

    да вучэбнай праграмы
    па вучэбным прадмеце
    «Фізічная культура і здароўе»
    для VII класа ўстаноў агульнай
    сярэдняй адукацыі з беларускай
    мовай навучання і выхавання

    ВУЧЭБНЫ МАТЭРЫЯЛ ПА СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯХ, ЯКІ РЭКАМЕНДАВАНЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ НА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАХ «ГАДЗІНА ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ»

    (35 гадзін)

     

    Баскетбол

    Правілы гульні. Жэсты суддзяў. Правілы 3, 24 секунд. Жэсты суддзяў. Правілы гульні ў стрытбол.

    Развіццё баскетбола ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Развіццё школьнага, студэнцкага і прафесійнага баскетбола ў Рэспубліцы Беларусь. Алімпійскія чэмпіёны – ураджэнцы Рэспублікі Беларусь. Вядучыя каманды краіны.

    Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: перамяшчэнні іграка (хадзьба, бег, скачкі, павароты, спыненні); лоўля мяча адной і дзвюма рукамі; вядзенне мяча са змяненнем напрамку і хуткасці; абводка перашкод;

    перадачы адной і дзвюма рукамі на месцы і ў руху; выкананне кідка адной рукой ад пляча на месцы; адной рукой зверху ў руху.

    Перадачы мяча адной і дзвюма рукамі на месцы і ў руху: у парах і тройках з рознымі спалучэннямі (з паваротамі, спыненнем скачком і крокам).

    Вядзенне на месцы: без зрокавага кантролю з выкарыстаннем практыкавання «маятнік», вядзенне мяча з ударам паміж ног па васьмёрцы.

    Вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са змяненнем хуткасці і напрамку, абводка перашкод.

    Кідкі адной рукой з месца і ў руху: у парах з 3–4 м з розных пунктаў. Кідкі адной рукой у руху пасля вядзення і 2 крокаў у калонах, пасля перадачы і 2 крокаў з ходу.

    Апека іграка без мяча і іграка, які валодае мячом.

     

    Валейбол

    Правілы гульні. Жэсты суддзяў. Памылкі пры гульні з мячом. Кантакт іграка з сеткай. Перасячэнне цэнтральнай лініі іграком. Жэсты суддзяў.

    Развіццё валейбола ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Развіццё школьнага, студэнцкага і прафесійнага валейбола ў Рэспубліц ы Беларусь. Вядучыя каманды краіны.

    Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу: практыкаванні, рухомыя гульні і эстафеты з жангліраваннем, кідкамі, перадачамі, лоўляй, катанн ем м яча з розных зыходных становішчаў – практыкаванні выконваюцца на месцы і ў руху; стойкі; перамяшчэнні (хадзьба, прыстаўныя крокі, двайны крок, скачок, бег, скачкі, спыненне пасля перамяшчэнняў); перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы і пасля перамяшчэнняў; перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы і пасля перамяшчэнняў; падача ніжняя прамая; падача верхняя прамая з месца падачы ў межы пляцоўкі.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху на месцы: з розных зыходных становішчаў (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (упор прысеўшы – упор лежачы – выскачыць), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адс кокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў.

    Перадача мяча дзвюма рукамі знізу на месцы: з розных зыходных становішчаў (седзячы, з прыседу), пасля розных практыкаванняў (паварот на 360), з ударам аб сцяну, у пары, над сабой.

    Перадача мяча дзвюма рукамі знізу пасля перамяшчэнняў: з ударам аб сцяну, з адскокам ад падлогі, у пары, у пары з адскокам ад падлогі, над сабой (з адскокам ад падлогі і без); групавыя практыкаванні: з пераменай месцаў.

    Перадача мяча дзвюма рукамі зверху са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5).

    Перадача мяча дзвюма рукамі знізу са змяненнем напрамку: перадача ў тройках, чацвёрках, па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5).

    Падача верхняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат.

    Падача ніжняя прамая: спаборніцтвы на выкананне ўстаноўленай настаўнікам колькасці падач, падачы ў блізкую частку пляцоўкі, падачы ў далёкую частку пляцоўкі, падачы ў левую частку пляцоўкі, падачы ў правую частку пляцоўкі, падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат.

    Прыём мяча з падачы: у парах на бакавых лініях, прыём падачы, пары размешчаны праз сетку за 3 м ад сеткі, за 6 м ад сеткі, прыём мяча ў парах, адзін размешчаны на задняй лініі, насупраць выконваецца падача з 8 м ад сеткі, па магчымасці, з месца падачы.

    Змяненне напрамку перадач: перадача ў тройках па зонах (напрыклад, з зоны 5 у зону 3, з 3 у 4, з 4 назад у 5).

    Падача ва ўстаноўлены квадрат, у пэўную зону пляцоўкі: падачы на дакладнасць у зону, спаборніцтвы на дакладнасць пападання ва ўстаноўлены квадрат.

    Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй лініі: ігрок зоны 3 выконвае перадачу ў зону 4 або 2, калі сувязны будзе знаходзіцца ў зоне 2.

    Узаемадзеянне паміж ігракамі пярэдняй і задняй лініі: той, хто прымае падачу (нападаючы ўдар), накіроўвае мяч іграку ў зону 3, які выконвае перадачу ў зону 4 або 2.

    Выбар месца пры прыёме падачы: выхад пад мяч у залежн асці ад напрамку палёту мяча.

    Выбар спосабу прыёму падачы: у залежнасці ад траекторыі і хуткасці палёту мяча прыём падачы выконваць дзвюма рукамі зверху альбо дзвюма рукамі знізу.

    Пры правядзенні вучэбных гульняў прымяняць вывучаныя тэхніка-тактычныя дзеянні.

     

    Гандбол

    Правілы гульні ў гандбол. Суддзі і іх абавязкі: склад судзейскай брыгады, размяшчэнне суддзяў на пляцоўцы, абавязкі і паўнамоцтвы членаў судзейскай брыгады, афіцыйныя жэсты суддзяў. Форма адзення суддзі ў полі. Месцазнаходжанне суддзяў падчас гульні. Жэсты суддзі на пляцоўцы. Паўнамоцтвы суддзі на пляцоўцы.

    Паводзіны ігракоў: спартыўныя паводзіны, сумленная гульня, парушэнні правіл гульні і санкцыі, жоўтая і чырвоная судзейскія карткі. Гульнявыя дзеянні: мяч у гульні, памылкі пры гульні з мячом, штрафны і сяміметровы кідок, дазвол на ўвядзенне мяча ў гульню. Перасячэнне мячом бакавой і пярэдняй ліній гульнявой пляцоўкі.

    Гісторыя развіцця гандбола ў Беларусі. Спартыўныя дасягненні гандбольнай каманды «СКА-Мінск». Поспехі беларускіх гандбалістаў на міжнароднай арэне.

    Жангліраванне мячом адной рукой, папераменна правай і левай рукой; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком; перадача мяча правай і левай рукой на сярэднюю і далёкую дыстанцыі; перадачы мяча ў скачку левай і правай рукой; спыненне мяча, які коціцца, правай і левай рукой з наступнай перадачай; лоўля мяча ў руху з наступным кідком па варотах; лоўля мяча адной рукой; кідкі правай і левай рукой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца; кідкі па варотах з сярэдняй і далёкай дыстанцыі.

     

    Футбол

    Правілы бяспекі падчас заняткаў юных футбалістаў. Падрыхтоўка абсталявання і інвентару да факультатыўных заняткаў. Аказанне першай дапамогі пры ўдарах, ранках і іншых найбольш тыповых траўмах футбалістаў.

    Дзеянні суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Форма адзення суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Месцазнаходжанне суддзяў падчас гульні, падчас прабівання вуглавога ўдару, штрафнога і свабоднага ўдараў, пенальці. Жэсты суддзі ў полі і бакавых суддзяў. Правы і абавязкі суддзі ў полі, бакавых суддзяў, памочніка суддзі ў полі.

    Правілы гульні. Суддзі і іх абавязкі: склад судзейскай брыгады, размяшчэнне суддзяў на полі, абавязкі і паўнамоцтвы членаў судзейскай брыгады, афіцыйныя жэсты суддзяў.

    Гісторыя развіцця футбола ў Беларусі. Узнікненне і развіццё гульні ў футбол у Беларусі ў перыяд 1906–1941 гг. Стварэнне футбольных каманд у розных гарадах краіны. Развіццё футбола ў пасляваенны перыяд: стварэнне добраахвотных спартыўных таварыстваў і дзіцячых спартыўных школ, арганізацыя і правядзенне рэгіянальных першынстваў і чэмпіянатаў рэспублікі, удзел ва ўсесаюзных дзіцячых, юнацкіх і дарослых чэмпіянатах. Папулярызацыя гульні ў футбол сярод моладзі, якая вучыцца, правядзеннем турніру «Скураны мяч», чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь сярод ДЮСШ і ведамстваў. Футбол у рамках урокаў фізкультуры ва ўстанове адукацыі.

    Дасягненні беларускіх футбалістаў у чэмпіянатах СССР. Удзел беларускіх футбалістаў у складзе зборнай каманды СССР у чэмпіянатах Еўропы і свету.

    Паводзіны ігракоў: спартыўныя паводзіны, сумленная гульня, парушэнні правіл гульні і санкцыі, жоўтая і чырвоная судзейскія карткі.

    Гульнявыя дзеянні: мяч у гульні і мяч па-за гульнёй, памылкі пры гульні з мячом, штрафны і свабодны ўдар, дазвол на ўвядзенне мяча ў гульню. Перасячэнне мяча бакавой і пярэдняй ліній гульнявога поля. Становішча «па-за гульнёй».

    Жангліраванне мячом адной нагой, папераменна правай і левай нагой, па чарзе нагой і галавой.

    Вядзенне мяча папераменна правай і левай нагой у высокім тэмпе і з паскарэннямі па прамой, змейкай, васьмёркай, чаўнаком.

    Перадачы мяча правай і левай нагой на сярэднюю і далёкую дыстанцыі.

    Перадачы мяча, які ляціць, галавой.

    Спыненне мяча, які коціцца, правай і левай нагой з наступнай перадачай.

    Спыненне нагой мяча, які ляціць, з наступным ударам па варотах. Спыненне грудзьмі мяча, які ляціць.

    Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму,

    наском з пападаннем у вароты з сярэдняй і далёкай дыстанцыі.

    Тэхніка-тактычныя звязкі: вядзенне – перадача, прыём – перадача, прыём – вядзенне – перадача, вядзенне – удар па варотах, прыём – удар па варотах, спыненне – перадача.

    Гульня варатара: лоўля і адбіванне мяча рукамі стоячы на месцы і ў руху, лоўля мяча рукамі ў падзенні, увядзенне мяча ў гульню кідком адной рукой, ударам нагой па нерухомым мячы і пасля накідвання.

    Эстафеты з вядзеннем і перадачамі мяча ў максімальна хуткім тэмпе.

    Увядзенне мяча ў гульню кідком дзвюма рукамі з-за бакавой лініі. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 ігракоў.

     

    Абмежаванне фізічнай нагрузкі

    1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

    Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

    абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

    2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

    Баскетбол, валейбол, гандбол, футбол:

    выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

     

     

    УТВЕРЖДЕНО

    Постановление
    Министерства образования
    Республики Беларусь
    29.07.2019 № 123

    Учебная программа по учебному предмету
    «Физическая культура и здоровье»
    для VIII класса учреждений общего среднего образования
    с русским языком обучения и воспитания


    1   ...   64   65   66   67   68   69   70   71   ...   87


    написать администратору сайта